Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
иб.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
681.47 Кб
Скачать

Вопрос№18: Знешняя і ўнутраная палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове хvі - першай палове хvііі стст.

Лівонская вайна 1558 – 1583 гг. У сярэдзіне XVI ст. абвастрыліся знешнепалітычныя адносіны паміж каралеўствам. Шведскім, Дацкім, Польскім, ВКЛ і царствам Маскоўскім. Асноўная барацьба паміж імі шла за землі аслабелага Лівонскага ордэна. У 1558 г. Лівонскі ордэн адмовіўся плаціць даніну за эстонскія землі і Юр’еў маскоўскаму цару Івану IV. Апошні ў студзені 1558 г. паспяхова пачаў вайну супраць Ордэна і захапіў шэраг прыбалтыйскіх гарадоў. Але Швецыя, Данія, Польшча і ВКЛ не жадалі замацавання ўсходняга суседа на Балтыйскім узбярэжжы. У 1561 г. Лівонскі ордэн спыніў сваё існаванне і быў падзелены паміж Швецыяй, Даніяй, Польшчай і ВКЛ на чатыры часткі. Апошні магістр Готард Кетлер стаў васалам караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста.

У 1562 г. Іван IV пачаў вайну з Жыгімонтам II Аўгустам. Спачатку вайна была даволі ўдалай для маскоўскага цара. Аднак 26 студзеня 1564 г. пад Улай (каля Чашнікаў) яго войскі былі разбіты. У канцы 1569 г. паміж Рэччу Паспалітай і царствам Маскоўскім было заключана часовае пагадненне. Заваяваная частка ВКЛ заставалася пад кантролем Маскоўскай дзяржавы.

Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634 гг.). У пачатку XVII ст. вышэйшыя магнацка-Шляхецкія колы Рэчы Паспалітай вырашылі выкарыстаць крызісную сітуацыю ў Маскоўскай дзяржаве. «Смутны час» даваў ім надзею на далучэнне новых зямель на Усходзе.

Смутны час узнік у Расіі таму, што пасля Івана ІV Грознага не засталося спадкаемцаў. Баярамі было вырашана, назначыць рэгентам (часовым царом) аднаго з баяр Барыса Гадунова, пакуль падрасце Дзмітрый Іванавіч. Барыс Гадуноў не хацеў быць часовым царом, а імкнуўся стаць пастаянным. Таму, калі Дзьмітрыю споўнілася 8 гадоў, ён аддаў тайны загад забіць царэвіча. Дзмітрый быў забіты, а тагачаснай грамадскасці было сказана, што ён загінуў у выніку няшчаснага выпадку. На месца “няшчаснага выпадку” была, нават, паслана следчая камісія якая заключыла: “царэвіч Дзьмітрый памёр ад таго, што перарэзаў сабе горла, калі забаўляўся з нажом”. Само сабой разумеецца, што ў такі няшчасны выпадак ніхто ў сур’ёз не верыў ні ў Маскве, ні ў Расіі, ні за мяжой. Трон Барыса Гадунова захістаўся, аб ім усё грамчэй і грамчэй сталі гаварыць як аб забойцы і ўзурпатары. У Расіі не засталося ніводнага законнага прэтэндэнта на ўладу, таму за яе пачалася лютая барацьба. Так пачаўся смутны час.

У асяроддзі магнатаў Рэчы Паспалітай узнікла ідэя – пасадзіць на маскоўскі трон свайго стаўленіка, які б абвясціў сябе царэвічам Дзмітрыем. У 1604 г. войска шляхтічаў дабраахвотнікаў, казакаў і татар на чале з самазванцам Дзмітрыем выступіла ў напрамку Масквы. На гэтым шляху войскі Iлжэдзмітрыя сталі хутка папаўняцца незадаволеным рускім людам, да яго далучылася і частка маскоўскага войска. У 1605 г. пры падтрымцы баяр Ілжэдзмітрый уступіў у Маскву і абвясціў сябе царом, Барыс Гадуноў жа быў забіты разам з усёй яго сям’ёй.

Аднак знаходжанне Ілжэдзмітрыя на маскоўскім прастоле было нядоўгім. Чуткі аб прыхільнасці новага цара да каталіцкай веры і яго патаемных сувязях з уладамі Рэчы Паспалітай выклікалі баярскую змову, у выніку якой Ілжэдзмітрый быў забіты. Царом жа выбралі баярына Васіля Шуйскага. Але яму не ўдалося спыніць разлад ў Маскоўскай дзяржаве. У гэты умовах у 1608 г.. дзякуючы намаганням правячых колаў Рэч Паспалітай, быў знойдзены новы самазванец – Iлжэдзмітрый ІI. Яго войска стала лагерам у сяле Тушыне і спрабавала захапіць Маскву. Шуйскі звярнуўся за дапамогай да шведскага караля Карла IX. У такой сітуацыі кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт ІІІ Ваза абвясціў, што «яго продак Ягайла быў сынам княжны з роду Рурыкавічаў» і тым самым ён мае правы на маскоўскі прастол. Такім чынам, была знойдзена падстава для адкрытай ваеннай інтэрвенцыі супраць Маскоўскай дзяржавы. Адным з галоўных ініцыятараў ваеннага паходу быў канцлер ВКЛ Леў Сапега. У 1610 г. войска Рэчы Паспалітай захапіл Смаленск і рушыла на Маскву. Маскоўскае баярства звергла Шуйскага і ўпусціла шляхецкае войска пад кіраўніцтвам гетмана Станіслава Жалкеўскага ў сталіцу. Тут баяры абралі царом сына Жыгімонта Вазы – Уладзіслава IV. Аднак Жыгімонт Ваза, апасаючыся за жыццё сына, не пусціў яго ў Маскву. Грабяжы шляхецкіх, казацкіх атрадаў і шведскіх войскаў выклікалі абурэнне насельніцтва. У 1613 г. у выніку ўсенародных выбараў быў абраны новы цар – шаснаццацігадовы міхаіл Раманаў. Наступныя спробы Рэчы Паспалітай усталяваць уладу ў Маскоўскай дзяржаве (паход гетмана Кароля Хадкевіч ў 1617 г. і інш.) былі беспаспяховымі. У 1618 г. у Дэўліне (недалёка ад Сергіева Пасада) было падпісана перамір’е на 14,5 гадоў. Да Рэчы Паспалітай адышлі Смаленск і Чарнігава-Северскія землі.

У 1632 г., пасля абрання каралём Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV, маскоўскі цар Міхаіл Раманаў паспрабаваў вярнуць Смаленск. Вайна завяршылася ў 1634 г. падпісаннем міра тэрмінам на 20 год ў). Па яго ўмовах, Уладзіслаў IV за выкуп адмаўляўся ад сваіх правоў на маскоўскі прастол і тытул, а маскоўскі цар атрымаў права ўключаць у тытул дадатак – словы «усяе Русі» .

Пачатак вайны Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы. У 1654 г. Пасля шэрага паражэнняў у самой Украіне і пераходу на бок Польшчы крымскага хана Хмяльніцкі звярнуўся за дапамогай да Расіі. У 1654 г. закончыўся тэрмін мірнага дагавора паміж Расіяй і РП. Таму у гэтым жа годзе быў падпісаны дагавор паміж Украінай і Расіяй. Расія абавязвалася абараняць Украіну ў вайне з Рэччу Паспалітай.

Вясной 1654 г. пачалося наступление маскоўскага ў межы ВКЛ. Спачатку яны авалодалі паўднёвай і ўсходняй часткамі Беларусі, а 31 ліпеня 1655 г. пасля чарговага наступления ўступілі ў сталіцу ВКЛ Вільню. Цар Аляксей Міхайлавіч абвясціў сябе вялікім князем літоўскім.

Рэч Паспалітая ў першай Паўночнай вайне 1655 – 1660 гг. Няўдачы Рэчы Паспалітай у вайне з Маскоўскай дзяржавай паспрабаваў выкарыстаць шведскі кароль Карл X Густаў. Ён разлічваў на поўны захоп Прыбалтыкі. У гэтых мэтах асноўныя сілы Швецыі былі накіраваны ў Польшчу, а ў ВКЛ — войска на чале з Магнусам Дэлягардзі, які акупіраваў паўночную частку ВКЛ. Маскоўскія войскі, пакінуўшы невялікі гарнізон у Вільні, адышлі.

У гэты час некаторыя магнаты ВКЛ, перш за ўсё гетман Януш Радзівіл і яго прыхільнікі, спадзяваліся з дапамогай шведаў разграміць Маскоўскую дзяржаву. У кастрычніку 1655 г. пад Кейданамі (каля 35 км ад Каунаса) адбыліся перамовы паміж М. Дэлягардзі і Я. Радзівілам. Яны скончыліся падпісаннем дагавора, згодна з якім ліквідавалася Люблінская унія і заключалася ўнія ВКЛ са Швецыяй.

У ВКЛ сярод насельніцтва ўзнялася хваля нездаволенасці шведскімі акупацыйнымі ўладамі, іх марадзёрствам і самавольствам.

Вайна Рэчы Паспалітай і Швецыі працягвалася яшчэ чатыры гады і закончылася толькі ў 1660 г. мірным дагаворам у Аліве (каля Гданьска). За Швецыяй захаваліся ў Прыбалтыцы тыя ж землі, што і да вайны. За Рэччу Паспалітай – Латгалія і Курляндскае герцагства. Кароль Ян Казімір адмаўляўся ад прэтэнзій на шведскі прастол.

Працяг вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай У 1656 – 1667 гг. Актыўныя дзеянні Швецыі прымусілі Рэч Паспалітую і Маскоўскую дзяржаву ў 1656 г. падпісаць перамір’е на тры гады. Пасля смерці Хмяльніцкага (1657 г.) новы ўкраінскі гетман Іван Выгоўскі пайшоў на збліжэнне з Рэччу Паспалітай.

У 1660 г. пасля падпісання Аліўскага міру са Швецыяй асноўныя сілы Рэчы Паспалітай накіраваліся да Вільні. Цяпер перавага сіл была на іх баку. Войскі Рэчы Паспалітай, украінскіх казакаў і мясцовых партызан пачалі выцясняць маскоўскія войскі. Пад Ляхавічамі гетман Стэфан Чарнецкі разбіў корпус Івана Хаванскага, а Павел Сапега пад Магілёвам разграміў армію Юрыя Даўгарукага. У лістападзе 1661 г. у Вільні здаўся рускі гарнізон. Пасля гэтых падзей вайна ў Беларусі набыла пазіцыйны характар, таму што галоўныя сілы ваюючых бакоў былі накіраваны на Украіну, дзе таксама паміж; прыхільнікамі і праціўнікамі Польшчы і Расіі ішла жорсткая барацьба.

Вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай закончылася ў снежні 1667 г. падпісаннем у вёсцы Андросава (каля Смаленска) перамір’я на 13,5 гадоў. Паводле дагавора Смаленск і Северская зямля заставаліся ў складзе Расіі, а землі беларускага Падзвіння вярталіся ў склад ВКЛ. Украіна была падзелена па Дняпры на дзве часткі: Правабярэжжа заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, а Левабярэжжа з горадам Кіевам адыходзіла да Маскоўскай дзяржавы. У 1686 г. дэлегацыя Рэчы Паспалітай падпісала ў Маскве «Вечны мір», як зацвярджаў многія палажэнні Андросаўскага пераміря.

Войны і паўстанні, што адбыліся на землях Беларусі ў канцы XVI – XVII ст., мелі вельмі драматычныя вынікі для насельніцтва. Значная частка жыхароў беларускіх зямель была пераселена або збегла ці загінула ад ваенных дзеянняў, голаду і эпідэмій. Войны падарвалі сельскую гаспадарку, спынілі развіццё гарадоў, сталі прычынай працяглага і глыбокага гаспадарчага і грамадска-палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай.

Становішча шляхты. Ваеннае ліхалецце пазбавіла сіл, заможнасці, дабрабыту, як селяніна, мешчаніна, так і дробнага шляхціца. А такіх шляхціцаў, што не мелі вялікіх багаццяў і жылі з валокі зямлі, было нямала. Яно прывяло іх да эканамічнага банкруцтва. Разам з багаццем шляхта страчвала і былое палітычнае вяршэнства ў краіне.

Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне 1700 – 1721 гг. Пасля войнаў сярэдзіны XVII ст. самай моцнай дзяржавай у паўночным рэгіёне Еўропы стала Швецыя. У 1699 – 1700 гг. супраць Швецыі склалася ваенная кааліцыя (Паўночны саюз) у складзе Расіі, Рэчы Паспалітай, Саксоніі і Даніі. У 1700 г. шведскі кароль Карл XII змог нанесці шэраг паражэнняў Саксоніі, Даніі і Расіі. У 1701 г. шведскае войска рушыла на ВКЛ і заняло Вільню і Гродна, а пасля – Варшаву. Кароль Рэчы Паспалітай і Саксоніі Аўгуст II Моцны запрасіў міра, але Карл XII нават адмовіўся яго прыняць.