
- •Бібліятэказнаўства. Раздзел 2. Гісторыя
- •2. Змены да праграмы (рабочая праграма) (зацверджана пратакол №1 ад 20.09.2012) уступ
- •Змест дысцыплiны Уводзіны. Прадмет, задачы, асноўныя падыходы і паняцці
- •Раздзел і. Бібліятэкі Старажытнага свету (ііі – і тыс. Да н. Э.) Тэма 1. Перадумовы зараджэння бібліятэк
- •Тэма 2. Узнікненне і развіццё бібліятэк у Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі, Егіпце
- •Раздзел іі. Бібліятэкі ў эпоху Антычнасці (элінізма)
- •Тэма 3. Бібліятэкі ў Старажытнай Грэцыі
- •Тэма 4. Бібліятэкі ў Старажытным Рыме
- •Раздзел ііі. Бібліятэкі ў эпоху Сярэднявечча (V – xiiі стст.) Тэма 5. Бібліятэчная справа на Усходзе (Кітай, Японія, Арабскі халіфат)
- •Тэма 6. Бібліятэчная справа ў Візантыі, Заходняй Еўропе, Старажытнай Русі. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Беларусі
- •Раздзел IV. Бібліятэкі ў эпоху Адраджэння (хііі – першая палова XVII ст.) Тэма 7. Бібліятэкі Беларусі ў перыяд вкл
- •Тэма 8. Бібліятэкі на тэрыторыі Расіі
- •Тэма 9.Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Германія, Францыя, Англія)
- •Тэма 11. Бібліятэчная справа ў Расіі
- •Тэма 12. Бібліятэчная справа ў Беларусі
- •Раздзел vі. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XX ст. Тэма 13. Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі
- •Тэма 14. Агульнадаступныя бібліятэкі
- •Тэма 15. Бібліятэчная справа ў Беларусі
- •Раздзел vіі. Бібліятэчная справа ў XX – пачатку ххі ст. Тэма 16. Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы
- •Тэма 17. Міжнароднае бібліятэчна-бібліяграфічнае супрацоўніцтва
- •Тэма 18. Сучасны стан развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі (пасля 1991 г.)
- •3. Тэматычны план курса
- •Тэматычны план курса для студэнтаў фідк
- •Тэматычны план курса для студэнтаў фзн фзн (4 і 5 гады навучання)
- •4. Тэматыка і метадычныя ўказанні да семінарскіх заняткаў
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 2. Бібліятэкі Сярэднявечча
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 3. Бібліятэкі эпохі Адраджэння
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 4. Бібліятэчная справа эпохі Асветніцтва
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 5. Бібліятэчная справа ў хіх – хх ст.
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 6. Сучасны стан і перспектывы развіцця бібліятэк
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Метадычныя ўказанні да семінарскіх заняткаў
- •5. Метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў, тэматыка, графік кантролю за самастойнай работай студэнтаў
- •Тэма 1. Бібліятэкі Беларусі ў перыяд вкл
- •Літаратура
- •Бібліятэка Сафійскага сабора ў Полацку Літаратура
- •Бібліятэка Супрасльскага манастыра Літаратура
- •Бібліятэкі каталіцкіх і уніяцкіх ордэнаў Літаратура
- •Бібліятэкі навучальных устаноў Літаратура
- •Прыватныя бібліятэкі вялікіх князёў і магнатаў Літаратура
- •Прыватныя бібліятэкі Радзівілаў Літаратура
- •Прыватныя бібліятэкі Сапегаў Літаратура
- •Прыватная бібліятэка Храптовічаў Літаратура
- •Прыватныя бібліятэкі навукоўцаў; духавенства; шляхты; мяшчан Літаратура
- •Тэма 2. Бібліятэкі Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі
- •Літаратура
- •Тэм 3. Міжнароднае бібліятэчнае супрацоўніцтва
- •Літаратура
- •6. Кантрольныя пытанні – тэсты да самаправеркі студэнтаў варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Варыянт 4
- •Варыянт 5
- •Варыянт 6
- •7. Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы кантроля
- •Курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя”
- •8. Тэмы курсавых работ
- •9. Тэмы дыпломных і магістарскіх работ
- •Метадычныя рэкамендацыі па напісанні курсавых і дыпломных работ
- •Літаратура
- •10. Спіс літаратуры па курсу Асноўная
- •Дадатковая
- •11. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену
- •Гісторыя стварэння міжнародных арганізацый і іх роля ў развіцці супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы (іфла, юнеска, фід, ісо).
- •12. Індывідуальныя заданні студэнтаў
- •Літаратура
- •13. Выкарыстанне тэхнічных сродкаў, аўдыя-, відэаматэрыялаў
Тэма 9.Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Германія, Францыя, Англія)
Эпоха фарміравання гуманістычнай культуры і адраджэння антычнай спадчыны. Фарміраванне нацыянальных моў і культур. Погляды гуманістаў на прызначэнне бібліятэкі. Рост бібліятэчных фондаў, дыферэнцыяцыя літаратуры, з’яўленне новых чытачоў. Распаўсюджанне кнігадрукавання. Змены ў функцыях захоўвання і абслугоўвання.
Прыватныя і публічныя бібліятэкі ў Італіі. Развіццё прынцыпу агульнадаступнасці. Буйнейшыя прыватныя кнігазборы Ф. Петраркі, Дж. Бакача, Н. Ніколі. “Лаўрэнцыяна”. Італьянскае Адраджэнне і яго ўплыў на развіццё бібліятэчнай справы ў Далмацыі і Венгра-Харватыі. Распаўсюджанне свецкай адукацыі і універсітэцкіх бібліятэк. Рэфармацыя і ўзнікненне гарадскіх бібліятэк у Германіі. Дзейнасць М. Лютэра і І. Гутэнберга. Асаблівасці распаўсюджання ідэй гуманізму ў Францыі. Дзейнасць ордэна езуітаў і барацьба з ерытычнай літаратурай. Бібліятэчная справа ў Англіі і секулярызацыя манастырскіх бібліятэк. Фарміраванне буйнейшых каралеўскіх бібліятэк у Францыі і Англіі.
Развіццё тэорыі каталогаў, новыя працы па класіфікацыі, арганізацыі бібліятэкі і камплектаванні фондаў (Ф. Трэфлер, Ф. Дэлакруа, Э. Маўнсэл, К. Геснер, Ф. Бэкан, Г. Надэ). Ідэальная мадэль бібліятэкі эпохі Барока К. Клемана.
Семінар 3. Бібліятэкі эпохі Адраджэння.
Раздзел V. Бібліятэкі ў эпоху Асветніцтва
(другая палова ХVІІ – пачатак XІХ ст.)
Тэма 10. Новы бібліятэчны светапогляд. Узнікненне
нацыянальных бібліятэк
Роля кнігі і адукацыі ў “эпоху Вальтэра”. Шырокае распаўсюджанне друкаванага тэксту, разнастайных тыпаў і відаў друкаванай прадукцыі на нацыянальных мовах. Часопісы і кнігі “кішэннага фармату”. “Энцыклапедыя” як сімвал эпохі Асветніцтва і яго ўплыў на камплектаванне фондаў бібліятэк. Змены арыенціраў бібліятэкі ў сферы абслугоўвання. Пашырэнне кола чытачоў бібліятэк. Пытанні прафесійнай бібліятэчнай адукацыі (Францыя, Германія).
Буржуазныя рэвалюцыі ў Галандыі, Англіі, Францыі. Фарміраванне, развіццё мадэлі цэнтралізаванай нацыянальнай дзяржавы і нацыянальная бібліятэка. Спецыфічныя функцыі і місія нацыянальнай бібліятэкі. Роля прыдворных (каралеўскіх) бібліятэк. Значэнне атрымання абавязковага экземпляра, адкрыцця фондаў для шырокай публікі, узвядзення новага будынку ў набыцці бібліятэкай статуса нацыянальнай.
Бібліятэка Брытанскага музея. Мерапрыемствы па рэарганізацыі бібліятэчнай справы ў Францыі і стварэнне Нацыянальнай бібліятэкі. Пруская каралеўская бібліятэка. Бібліятэка братоў Залускіх у Варшаве.
Выдзяленне навуковых і публічных бібліятэк. Арганізацыя першых падпісных бібліятэк у Англіі і ЗША.
Дзейнасць А. Грэгуара, А. Камюса, Г. В. Лейбніца, І. В. Гётэ, Т. Джэферсана.
Тэма 11. Бібліятэчная справа ў Расіі
Пераўтварэнні Пятра І у кніжнай справе. З’яўленне першых бібліяграфічных дапаможнікаў (І. Капіевіч, М. Бантыш-Каменскі). Стварэнне бібліятэкі Акадэміі навук у С.-Пецярбургу. Распаўсюджанне ідэй агульнадаступнасці бібліятэк, праекты арганізацыі публічных бібліятэк (А. І. Багданаў, В. В. Кіпрыянаў і інш.). Дзейнасць М. В. Ламаносава і стварэнне Бібліятэкі Маскоўскага універсітэта.
Палітыка Кацярыны ІІ і бібліятэчная справа. Бібліятэка Вальтэра. Шляхі рэалізацыі праектаў аб адкрыцці Імператарскай публічнай бібліятэкі. Дзейнасць М. Навікова. Стварэнне спецыяльных бібліятэк. Тэхнічныя бібліятэкі на Урале і Алтаі. Дзейнасць П. К. Фралова. Праекты публічных бібліятэк у губерскіх гарадах Расіі.
“Лексікон” В. М. Тацішчава і яго роля ў развіцці бібліятэказнаўства. З’яўленне прац па гісторыі бібліятэк, іх ролі ў грамадстве, значэнні чытання кніг і аб кіраванні чытаннем (І. К. Бакмейсцер, Х. А. Чабатароў).