Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиотековедение история (Довнар).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
481.79 Кб
Скачать

7. Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы кантроля

Агульны аб’ём курса складае 48 гадзін. З іх лекцый – 36 гадзін, семінарскіх заняткаў – 12 гадзін.

Кантроль якасці ведаў студэнтаў па дысцыпліне рэкамендуецца праводзіць з дапамогай рэйтынгавай сістэмы ацэнкі. На семінарскіх занятках ацэньваецца ўменне карыстацца засвоеным матэрыялам, удзел у дзелавых гульнях і іншых формах правядзення заняткаў (творчы падыход).

Прамежкавымі формамі кантролю засваення матэрыялу з’яўляецца:

  1. адзнакі на семінарскіх занятках;

  2. адзнакі за рэфераты;

  3. адзнакі за тэст;

  4. адзнакі за даклады, прадстаўленыя на навукова-практычных канферэнцыях.

Асноўнай формай кантролю ведаў з’яўляецца экзамен. На экзамене рэкамендуецца ўлічваць паказчыкі работы студэнта па рэйтынгавай сістэме ацэнкі.

Схема рэйтынгавай ацэнкі засваення

Курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя”

1. Наведванне лекцый – 2 балы за 1 лекцыю, усяго 36 балаў.

2. Наведванне семінараў – 2 балы за наведванне, усяго 12 балаў.

3. Адказы на семінарскіх занятках – да 10 балаў, 60 балаў.

4. Тэст – да 10 балаў.

5. Самастойная работа студэнтаў (падрыхтоўка дакладаў) – да 8 балаў.

6. Прэміяльныя балы:

6.1. Актыўнасць на семінарскіх занятках (дапаўненне адказаў) – да 6 балаў.

6.2. Аналіз манаграфічных крыніц ці навуковых артыкулаў з выступленнем перад групай – да 10 балаў.

7. Памяншальныя балы:

7.1. Несвоечасовае (без уважлівай прычыны) выкананне задання па вывучанай дысцыпліне – мінус 2 балы.

8. Да экзамена дапускаюцца студэнты, якія набралі не менш 70% балаў.

8. Тэмы курсавых работ

  1. Александрыйская бібліятэка: ад старажытнасці да сучаснасці

  2. Першыя манастырскія бібліятэкі

  3. Бібліятэкі сярэднявечных універсітэтаў

  4. “Філабіблон” Рычарда дэ Бёры: аналіз зместу

  5. Бібліятэкі Беларусі ў эпоху Адраджэння

  6. Бібліятэкі каталіцкіх ордэнаў у Беларусі

  7. Развіццё бібліятэчнай справы ў Заходняй Беларусі

  8. Кніжныя калекцыі – адлюстраванне інтарэсаў іх уладальнікаў

  9. Прафесійны перыядычны друк

  10. Знакамітыя бібліятэкары-беларусы

  11. Беларускія бібліятэказнаўцы

  12. Бібліятэчныя асацыяцыі і іх роля ў прафесійным жыцці

  13. Выдавецкая дзейнасць бібліятэк Беларусі

  14. Гісторыя рэгіянальных бібліятэк Беларусі

  15. Гісторыя развіцця бібліятэчнай адукацыі ў Беларусі (ФІДК).

9. Тэмы дыпломных і магістарскіх работ

  1. Інвентарныя вопісы манастыроў як важнейшая крыніца вывучэння гісторыі бібліятэк

  2. Даследаванне гісторыі бібліятэк Беларусі ў літоўскіх і польскіх навуковых і бібліяграфічных працах

  3. Прыватныя кнігазборы Беларусі

  4. Рэканструкцыя гістарычных кнігазбораў

  5. Праблемы захавання і выкарыстання кніжных калекцый

  6. Бібліятэчныя зборы беларускай эміграцыі

  7. Чытанне і публічныя бібліятэкі Беларусі ў зменлівым медаяасяроддзі

  8. Інавацыйная дзейнасць дзіцячых бібліятэк у кантэксце чытачазнаўства

  9. Дзейнасць абласных бібліятэк Беларусі па абслугоўванню этніченых меньшасцей

  10. Дзейнасць рэгіянальных бібліятэк Беларусі па захаванні нацыянальнай кніжнай спадчыны