- •Бібліятэказнаўства. Раздзел 2. Гісторыя
- •2. Змены да праграмы (рабочая праграма) (зацверджана пратакол №1 ад 20.09.2012) уступ
- •Змест дысцыплiны Уводзіны. Прадмет, задачы, асноўныя падыходы і паняцці
- •Раздзел і. Бібліятэкі Старажытнага свету (ііі – і тыс. Да н. Э.) Тэма 1. Перадумовы зараджэння бібліятэк
- •Тэма 2. Узнікненне і развіццё бібліятэк у Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі, Егіпце
- •Раздзел іі. Бібліятэкі ў эпоху Антычнасці (элінізма)
- •Тэма 3. Бібліятэкі ў Старажытнай Грэцыі
- •Тэма 4. Бібліятэкі ў Старажытным Рыме
- •Раздзел ііі. Бібліятэкі ў эпоху Сярэднявечча (V – xiiі стст.) Тэма 5. Бібліятэчная справа на Усходзе (Кітай, Японія, Арабскі халіфат)
- •Тэма 6. Бібліятэчная справа ў Візантыі, Заходняй Еўропе, Старажытнай Русі. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Беларусі
- •Раздзел IV. Бібліятэкі ў эпоху Адраджэння (хііі – першая палова XVII ст.) Тэма 7. Бібліятэкі Беларусі ў перыяд вкл
- •Тэма 8. Бібліятэкі на тэрыторыі Расіі
- •Тэма 9.Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Германія, Францыя, Англія)
- •Тэма 11. Бібліятэчная справа ў Расіі
- •Тэма 12. Бібліятэчная справа ў Беларусі
- •Раздзел vі. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XX ст. Тэма 13. Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі
- •Тэма 14. Агульнадаступныя бібліятэкі
- •Тэма 15. Бібліятэчная справа ў Беларусі
- •Раздзел vіі. Бібліятэчная справа ў XX – пачатку ххі ст. Тэма 16. Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы
- •Тэма 17. Міжнароднае бібліятэчна-бібліяграфічнае супрацоўніцтва
- •Тэма 18. Сучасны стан развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі (пасля 1991 г.)
- •3. Тэматычны план курса
- •Тэматычны план курса для студэнтаў фідк
- •Тэматычны план курса для студэнтаў фзн фзн (4 і 5 гады навучання)
- •4. Тэматыка і метадычныя ўказанні да семінарскіх заняткаў
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 2. Бібліятэкі Сярэднявечча
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 3. Бібліятэкі эпохі Адраджэння
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 4. Бібліятэчная справа эпохі Асветніцтва
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 5. Бібліятэчная справа ў хіх – хх ст.
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 6. Сучасны стан і перспектывы развіцця бібліятэк
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Метадычныя ўказанні да семінарскіх заняткаў
- •5. Метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў, тэматыка, графік кантролю за самастойнай работай студэнтаў
- •Тэма 1. Бібліятэкі Беларусі ў перыяд вкл
- •Літаратура
- •Бібліятэка Сафійскага сабора ў Полацку Літаратура
- •Бібліятэка Супрасльскага манастыра Літаратура
- •Бібліятэкі каталіцкіх і уніяцкіх ордэнаў Літаратура
- •Бібліятэкі навучальных устаноў Літаратура
- •Прыватныя бібліятэкі вялікіх князёў і магнатаў Літаратура
- •Прыватныя бібліятэкі Радзівілаў Літаратура
- •Прыватныя бібліятэкі Сапегаў Літаратура
- •Прыватная бібліятэка Храптовічаў Літаратура
- •Прыватныя бібліятэкі навукоўцаў; духавенства; шляхты; мяшчан Літаратура
- •Тэма 2. Бібліятэкі Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі
- •Літаратура
- •Тэм 3. Міжнароднае бібліятэчнае супрацоўніцтва
- •Літаратура
- •6. Кантрольныя пытанні – тэсты да самаправеркі студэнтаў варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Варыянт 4
- •Варыянт 5
- •Варыянт 6
- •7. Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы кантроля
- •Курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя”
- •8. Тэмы курсавых работ
- •9. Тэмы дыпломных і магістарскіх работ
- •Метадычныя рэкамендацыі па напісанні курсавых і дыпломных работ
- •Літаратура
- •10. Спіс літаратуры па курсу Асноўная
- •Дадатковая
- •11. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену
- •Гісторыя стварэння міжнародных арганізацый і іх роля ў развіцці супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы (іфла, юнеска, фід, ісо).
- •12. Індывідуальныя заданні студэнтаў
- •Літаратура
- •13. Выкарыстанне тэхнічных сродкаў, аўдыя-, відэаматэрыялаў
Змест дысцыплiны Уводзіны. Прадмет, задачы, асноўныя падыходы і паняцці
Мэта і задачы раздзела “Бібліятэказнаўства: гісторыя” як часткі дысцыпліны “Бібліятэказнаўства”. Прадмет і метады. Перыядызацыя гісторыі бібліятэк. Гістарыяграфія і крыніцазнаўства. Сувязь і суадносіны з іншымі агульнанавуковымі, агульнапрафесійнымі і спецыяльнымі дысцыплінамі. Значэнне раздзела ў агульнанавуковай і прафесійнай падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне інфармацыйна-дакументных камунікацый.
Аб’ём і структура. Асноўныя формы аўдыторных заняткаў. Самастойная работа студэнтаў у засваенні матэрыялу. Забеспячэнне раздзела “Бібліятэказнаўства: гісторыя” вучэбна-метадычнымі матэрыяламі. Формы кантролю.
Раздзел і. Бібліятэкі Старажытнага свету (ііі – і тыс. Да н. Э.) Тэма 1. Перадумовы зараджэння бібліятэк
Асноўныя фактары ўзнікнення бібліятэкі як сацыяльнага інстытута: фарміраванне патрэбнасці ў стварэнні матэрыяльных носьбітаў інфармацыі, вынаходніцтва пісьма і распаўсюджанне пісьменства, развіццё дзяржавы і ўмацаванне ўлады, развіццё горада як цэнтра культуры.
Вынікі археалагічных раскопак на берагах ракі Еўфрат. Значэнне бібліятэк у вывучэнні гісторыі і культуры старажытных цывілізацый.
Тэма 2. Узнікненне і развіццё бібліятэк у Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі, Егіпце
Росквіт культур старажытных рабаўладальніцкіх дзяржаў у Месапатаміі. Бібліятэкі-архівы ў Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі. Асноўныя тыпы бібліятэк, іх функцыянальнае прызначэнне. Бібліятэка асірыйскага цара Ашурбаніпала (668–631 гг. да н. э.) у Ніневіі. З’яўленне элементаў сістэматызацыі бібліятэчных фондаў, экслібрыса.
Кніга і бібліятэка ў егіпцян. Асноўныя тыпы бібліятэк Асаблівасці ўжывання паняццяў “дом кнігі” і “дом жыцця”. З’яўленне пасады захавальніка бібліятэкі. Бібліятэка-архіў фараона Рамсэса ІІ (каля 1300 г. да н. э.). Бібліятэка ў сістэме дзяржаўнага кіравання, культуры і навукі. Даступнасць бібліятэк, чытачы. Захаванне фондаў.
Раздзел іі. Бібліятэкі ў эпоху Антычнасці (элінізма)
(VIII ст. да н. э. – V ст.)
Тэма 3. Бібліятэкі ў Старажытнай Грэцыі
Значэнне антычнай культуры для развіцця еўрапейскай цывілізацыі. Росквіт рабаўладальніцкага грамадства Грэцыі. Рэлігія, навука і адукацыя ў антычным грамадстве. Бібліятэка як паняцце. Асноўныя тыпы бібліятэк антычнасці. Узнікненне структурных падраздзяленняў бібліятэкі. Мусейоны і іх роля ў развіцці функцыі абслугоўвання. Тыражыраванне дакументаў. Арганізацыя фондаў і даведачнага апарата.
Бібліятэка Александрыйскага мусейона: узнікненне, дзейнасць, разбурэнне і ўзнаўленне. Пергамская бібліятэка, яе спецыялізацыя.
Пашырэнне і падзел службовых абавязкаў бібліятэкара. З’яўленне першых прац, прысвечаных кнігам, іх адбору, сістэматызацыі, бібліяграфічнаму апісанню; камплектаванню бібліятэк, сістэматызацыі фондаў (Дэмафіл, Калімах, Філон, Тэлеф).
Тэма 4. Бібліятэкі ў Старажытным Рыме
Развіццё кніжнага гандлю і бібліяфільства ў Рыме. Выкарыстанне працы рабоў у кніжнай справе. Распаўсюджанне на бібліятэку функцыі скрыпторыя. Ідэя агульнадаступнасці бібліятэк у Старажытным Рыме. Буйнейшыя прыватныя бібліятэкі рымскіх імператараў. Узнікненне публічных і галіновых бібліятэк. Спробы арганізацыі цэнтралізаванага кіраўніцтва бібліятэкамі і бібліятэчным персаналам. Першыя ганенні на кнігі і бібліятэчныя фонды.
Семінар 1. Зараджэнне бібліятэк у дзяржавах Старажытнага свету.
