Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиотековедение история (Довнар).doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
481.79 Кб
Скачать

Метадычныя ўказанні да семінарскіх заняткаў

Пасля прачытання курса лекцый праводзяцца семінарскія заняткі, у працэсе якіх замацоўваюцца веды, атрыманыя на лекцыях, і набываюцца практычныя навыкі іх выкарыстання. Заняткі ў форме гутаркі, дыскусіі, абмеркавання дакладаў, тэстаў, правядзення кантрольных работ, інтэрактыўных гульняў дапамагаюць глыбей зразумець сутнасць гісторыі развіцця бібліятэк як важнейшага сацыяльнага інстытута грамадства і дзяржавы, вывучыць тэмы курса.

Адным з перспектыўных метадаў актыўнага навучання з’яўляюцца дзелавыя гульні. Яны дазваляюць зрабіць працэс навучання індывідуальна арыентаваным, дапамагаюць студэнтам больш эфектыўна ўспрымаць інфармацыю, лягчэй засвойваць пройдзены матэрыял. Мадэлючы і праводзчы параўнанні, выкладчык дапамагае студэнтам набыць навыкі ў ацэнцы сітуацыі, выбары правільнай лініі паводзін, у бачанні сувязяў з’яў і перспектыў іх развіцця. Дзелавыя гульні па курсу “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” мэтазгодна праводзіць у разнастайных формах: праз пазнанне асабістага ўкладу таго ці іншага бібліятэказнаўцы ў развіццё бібліятэчнай справы; праз параўнанне тых ці іншых з’яў, у ходзе якіх вывучаюцца канкрэтныя матэрыялы і гістарычныя факты эвалюцыі бібліятэк.

Дэбаты адносяцца да метадаў навучання, якія накіраваны на пошук сумеснага рашэння праблемы, выпрацоўку навыкаў актыўнай камунікацыі, адстойвання ўласнай пазіцыі, выяўлення індывідуальных здольнасцяў да мыслення. Дадзены метад выкарыстоўваецца тады, калі неабходна не проста выявіць пазіцыю па той ці іншай праблеме, а разгледзець гэту праблему з розных пунктаў гледжання і зрабіць вывад. Дэбаты мэтазгодна праводзіць пры вывучэнні тэмы “Агульнадаступныя бібліятэкі ў ХІХ – пач. ХХ стст.” прапанаваўшы для абмеркавання дзве канцэпцыі – англа-амерыканскую і канцэпцыю народнай бібліятэкі; “Сучасны стан і перспектывы развіцця бібліятэчнай справы”.

Пры дэманстрацыі электронных прэзентацый можна штучна стварыць абстаноўку, дзе ролю выкладчыка (даследчыка) выконваюць студэнты.

Для правядзення калоквіума прапануецца зарання вызначыць вядучага калоквіума, які распрацуе пытанні (тэставыя заданні) для іншых студэнтаў, удзельнікаў калоквіума.

Заключны тэст закліканы сістэматызаваць атрыманыя веды, як непарыўны гістарычны працэс развіцця грамадства, дзяржавы і бібліятэкі; вылучыць агульнае і спецыфічнае ў развіцці бібліятэчнай справы той ці ішнай краіны; упісаць у кантэкст гістарычнага развіцця і бібліятэчную справу Беларусі, яе нацыянальную адметнасць.

Самастойная ацэнка сітуацыі, пошук шляхоў вырашэння пастаўленых пытанняў дапаможа студэнтам у далейшым арыентавацца ў аналагічнай сітуацыі, выкарыстоўваць засвоеныя веды ў сваёй камунікацыйнай дзейнасці, адчуваць не толькі ўпэўненасць, але гонар і адказнасць за сваю прафесію.

5. Метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў, тэматыка, графік кантролю за самастойнай работай студэнтаў

Самастойная работа студэнтаў (СРС) заклікана арганізаваць дзейнасць студэнтаў на вывучэнне прадмета больш глыбока і грунтоўна, дапамагае вызначаць дакладней індывідуальны рэйтынг кожнага з іх. Студэнты вывучаюць прапанаваную па тэме СРС літаратуру і складаюць разгорнутыя даклады або электронныя прэзентацыі па адпаведнаму пытанню. Падрыхтоўка даклада адносіцца да самастойных заняткаў студэнтаў. Яго змест павінен паказаць ступень засваення студэнтам асноўных заканамернасцяў эвалюцыі бібліятэк і бібліятэчнай справы ў той ці іншы перыяд, а таксама яго ўменне самастойна мысліць, абагульняць вывучаны матэрыял.

Для выканання даклада студэнт павінен выбраць адну з рэкамендуемых тэм, прадумаць план работы, падабраць неабходную літаратуру. Пры напісанні работы неабходна праявіць уменне карыстаннем крыніц, прыводзчы на іх спасылкі ў тэксце; уменне выкладання сваіх ацэнак і вывадаў. Аб’ём работы павінен складаць прыкладна 5–10 аркушаў тэкста, выкананага з дапамогай камп’ютэранага набору. Тытульны аркуш павінен змяшчаць назву навучальнай установы, факультэта, тэму работы, прозвішча выканаўцы. Работа павінна мець план, уводзіны, назвы раздзелаў, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры (у алфавіце аўтараў і назваў – не менш 3 крыніц) з указаннем выхадных дадзеных.

Работа падаецца на кафедру ва ўстаноўленыя тэрміны. Даклад таксама можа быць выкарыстаны і абмеркаваны на семінарскіх занятках.

Глыбей засвоіць гістарычныя і тэарэтычныя пытанні бібліятэказнаўства дапаможа і тэсціраванне. Рубежныя кантролі дазволяць высветліць узровень засваення матэрыялу, прапанаванага для самастойнай работы студэнтаў.