
- •Бібліятэказнаўства. Раздзел 2. Гісторыя
- •2. Змены да праграмы (рабочая праграма) (зацверджана пратакол №1 ад 20.09.2012) уступ
- •Змест дысцыплiны Уводзіны. Прадмет, задачы, асноўныя падыходы і паняцці
- •Раздзел і. Бібліятэкі Старажытнага свету (ііі – і тыс. Да н. Э.) Тэма 1. Перадумовы зараджэння бібліятэк
- •Тэма 2. Узнікненне і развіццё бібліятэк у Шумеры, Акадзе, Дзяржаве Хетаў, Асіра-Вавілоніі, Егіпце
- •Раздзел іі. Бібліятэкі ў эпоху Антычнасці (элінізма)
- •Тэма 3. Бібліятэкі ў Старажытнай Грэцыі
- •Тэма 4. Бібліятэкі ў Старажытным Рыме
- •Раздзел ііі. Бібліятэкі ў эпоху Сярэднявечча (V – xiiі стст.) Тэма 5. Бібліятэчная справа на Усходзе (Кітай, Японія, Арабскі халіфат)
- •Тэма 6. Бібліятэчная справа ў Візантыі, Заходняй Еўропе, Старажытнай Русі. Узнікненне бібліятэк на тэрыторыі Беларусі
- •Раздзел IV. Бібліятэкі ў эпоху Адраджэння (хііі – першая палова XVII ст.) Тэма 7. Бібліятэкі Беларусі ў перыяд вкл
- •Тэма 8. Бібліятэкі на тэрыторыі Расіі
- •Тэма 9.Бібліятэчная справа і еўрапейскі Рэнесанс (Італія, Далмацыя, Венгра-Харватыя, Германія, Францыя, Англія)
- •Тэма 11. Бібліятэчная справа ў Расіі
- •Тэма 12. Бібліятэчная справа ў Беларусі
- •Раздзел vі. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XX ст. Тэма 13. Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі
- •Тэма 14. Агульнадаступныя бібліятэкі
- •Тэма 15. Бібліятэчная справа ў Беларусі
- •Раздзел vіі. Бібліятэчная справа ў XX – пачатку ххі ст. Тэма 16. Асноўныя кірункі развіцця бібліятэчнай справы
- •Тэма 17. Міжнароднае бібліятэчна-бібліяграфічнае супрацоўніцтва
- •Тэма 18. Сучасны стан развіцця бібліятэчнай справы ў Беларусі (пасля 1991 г.)
- •3. Тэматычны план курса
- •Тэматычны план курса для студэнтаў фідк
- •Тэматычны план курса для студэнтаў фзн фзн (4 і 5 гады навучання)
- •4. Тэматыка і метадычныя ўказанні да семінарскіх заняткаў
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 2. Бібліятэкі Сярэднявечча
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 3. Бібліятэкі эпохі Адраджэння
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 4. Бібліятэчная справа эпохі Асветніцтва
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 5. Бібліятэчная справа ў хіх – хх ст.
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Семінар 6. Сучасны стан і перспектывы развіцця бібліятэк
- •Пытанні:
- •Літаратура
- •Метадычныя ўказанні да семінарскіх заняткаў
- •5. Метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў, тэматыка, графік кантролю за самастойнай работай студэнтаў
- •Тэма 1. Бібліятэкі Беларусі ў перыяд вкл
- •Літаратура
- •Бібліятэка Сафійскага сабора ў Полацку Літаратура
- •Бібліятэка Супрасльскага манастыра Літаратура
- •Бібліятэкі каталіцкіх і уніяцкіх ордэнаў Літаратура
- •Бібліятэкі навучальных устаноў Літаратура
- •Прыватныя бібліятэкі вялікіх князёў і магнатаў Літаратура
- •Прыватныя бібліятэкі Радзівілаў Літаратура
- •Прыватныя бібліятэкі Сапегаў Літаратура
- •Прыватная бібліятэка Храптовічаў Літаратура
- •Прыватныя бібліятэкі навукоўцаў; духавенства; шляхты; мяшчан Літаратура
- •Тэма 2. Бібліятэкі Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі
- •Літаратура
- •Тэм 3. Міжнароднае бібліятэчнае супрацоўніцтва
- •Літаратура
- •6. Кантрольныя пытанні – тэсты да самаправеркі студэнтаў варыянт 1
- •Варыянт 2
- •Варыянт 3
- •Варыянт 4
- •Варыянт 5
- •Варыянт 6
- •7. Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы кантроля
- •Курса “Бібліятэказнаўства. Гісторыя”
- •8. Тэмы курсавых работ
- •9. Тэмы дыпломных і магістарскіх работ
- •Метадычныя рэкамендацыі па напісанні курсавых і дыпломных работ
- •Літаратура
- •10. Спіс літаратуры па курсу Асноўная
- •Дадатковая
- •11. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену
- •Гісторыя стварэння міжнародных арганізацый і іх роля ў развіцці супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы (іфла, юнеска, фід, ісо).
- •12. Індывідуальныя заданні студэнтаў
- •Літаратура
- •13. Выкарыстанне тэхнічных сродкаў, аўдыя-, відэаматэрыялаў
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ»
КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ
Бібліятэказнаўства. Раздзел 2. Гісторыя
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС
ДЛЯ СТУДЭНТАЎ ФІДК і ФЗН
Складальнік
Л. І. Доўнар, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук
МІНСК 2012
ЗМЕСТ
1. Тыпавая вучэбная праграма “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” ……….. 1
2. Змены да праграмы (рабочая праграма) ………………………………… 3
3. Тэматычны план курса …………………………………………………… 13
для студэнтаў ФІДК ………………………………………………….. 14
для студэнтаў ФЗН …………………………………………………... 15
4. Тэматыка і метадычныя ўказанні да семінарскіх заняткаў ………….. 16
5. Метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў, тэматыка, графік кантролю за самастойнай работай студэнтаў ……………………. 27
6. Кантрольныя пытанні – тэсты да самаправеркі студэнтаў …………… 40
7. Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы кантроля ……………… 49
8. Тэмы курсавых работ …………………………………………………… 50
9. Тэмы дыпломных і магістарскіх работ ………………………………… 51
10. Спіс літаратуры па курсу ……………………………………………….. 53
11. Пытанні для падрыхтоўкі да экзамену ………………………………. 54
12. Індывідуальныя заданні студэнтаў …………….…………………….. 56
13. Выкарыстанне тэхнічных сродкаў …………….……………………….. 58
2. Змены да праграмы (рабочая праграма) (зацверджана пратакол №1 ад 20.09.2012) уступ
“Бібліятэказнаўства: гісторыя” ў якасці раздзела ўваходзіць у курс “Бібліятэказнаўства”. Яго асноўнай мэтай з’яўляецца раскрыццё сусветнай гісторыі бібліятэчнай справы праз вывучэнне патрэбнасці грамадства ў бібліятэцы, яе ролі ў вытворчым і культурным жыцці. Вывучэнне сусветнай гісторыі бібліятэчнай справы як састаўной часткі сусветнай культуры неабходна для разумення агульных заканамернасцей развіцця культуры і спецыфічных праблем бібліятэчнага працэсу.
У раздзеле “Бібліятэказнаўства: гісторыя”, які абапіраецца на законы і катэгорыі філасофіі, тэорыі бібліятэказнаўства і гісторыі кнігі, разглядаецца развіццё бібліятэчнай справы ў кожную гістарычную эпоху ў цеснай сувязі з канкрэтнымі ўмовамі пэўнай дзяржавы, вывучаецца дзейнасць бібліятэк з пазіцыі патрэб грамадства, падаюцца асноўныя тэарэтычныя і практычныя пытанні эвалюцыі бібліятэк.
Адносіны паміж дзвюмя пярвічнымі функцыямі бібліятэкі – функцыяй фондаўтварэння і функцыяй абслугоўвання, змены ў іх узаемадзеянні складаюць галоўны прадмет гісторыі бібліятэк. Вывучэнне гісторыі бібліятэк менавіта як часткі сусветнай гісторыі культуры дазваляе выявіць і асэнсаваць тыя з’явы, якія найбольш моцна паўплывалі на іх развіццё і сталі пачаткам новага этапу іх эвалюцыі. Гісторыя бібліятэк разглядаецца ў сувязі з праблемамі, звязанымі з узнікненнем і развіццём бібліятэк і бібліятэчных сістэм, з генезісам поглядаў і тэорыі на арганізацыю грамадскага карыстання творамі пісьменства і друку ў мінулым і сучаснасці.
Асноўнымі задачамі раздзела з’яўляюцца:
– характарыстыка гістарычных перыядаў і этапаў развіцця бібліятэк, вызначэнне асноўных фактараў фарміравання бібліятэкі як сацыяльнага інстытута;
– асэнсаванне сацыяльных патрабаванняў да бібліятэкі і бібліятэкара;
– раскрыццё ўяўленняў аб эвалюцыі разнастайных тыпаў і відаў бібліятэк, іх функцый, даступнасці фондаў для чытачоў;
– авалоданне ведамі аб інфармацыйна-пошукавай сістэме бібліятэкі ў яе гістарычным развіцці і на сучасным этапе;
– дасягненнях бібліятэчнай думкі, буйнейшых бібліятэках, дзеячах.
У выніку вывучэння раздзела “Бібліятэказнаўства. Гісторыя” студэнты павінны ведаць:
– асноўныя этапы эвалюцыі бібліятэк і бібліятэчнай справы;
– ролю і месца бібліятэкі ў развіцці чалавечага грамадства;
– заканамернасці і тэндэнцыі развіцця бібліятэкі як сацыяльнага інстытута;
– значэнне арганізацыі інфармацыйна-пошукавай сістэмы ў абслугоўванні чытачоў;
– асноўныя тыпы і віды бібліятэк у іх гістарычным развіцці;
– буйнейшыя бібліятэкі мінулага і сучаснасці;
– знакамітых дзеячаў бібліятэказнаўчай думкі.
Студэнты павінны ўмець:
– карыстацца асноўнымі паняццямі, тэрмінамі бібліятэказнаўства;
– выкарыстоўваць веды па гісторыі бібліятэк у далейшай прафесійнай падрыхтоўцы для бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці;
– валодаць галоўнымі фактамі і вынікамі вывучэння гісторыі бібліятэк Беларусі і замежных краін;
– улічваць гістарычныя ўмовы пры разглядзе важнейшых падзей і ролі асобы ў развіцці бібліятэк.
Матэрыял вывучаецца студэнтамі ў першым семестры і прадугледжвае разнастайныя формы заняткаў. Яны разлічаны, у тым ліку, на 60 гадзін аўдыторных. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін па формах заняткаў наступнае: лекцыі – 44 гадзіны, семінары – 16 гадзін.
Прадугледжваецца кантроль ведаў у форме экзамену.