
- •В.Э. Зіманскі беларускі правапіс-2008 Практыкум
- •Уводзіны
- •Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Фанетычныя напісанні правапіс галосных правапіс галосных о, э – а
- •Правапіс галосных е, ё – я
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс зычных правапіс у, ў
- •Правапіс прыстаўнога в
- •В пішацца перад о, у
- •В не пішацца перад о, у
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс прыставак з-, уз-, раз-, без- (бяз-), дыз-
- •Марфалагічныя напісанні правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс прыставак ад-, над-, пад-, аб-
- •Традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Запішыце першы абзац. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна
- •Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правапіс прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў
- •107. Выканайце тэставыя заданні. Адзначце словы, якія пішуцца разам
- •Правапіс часціц
- •Часціца не(ня) пішацца:
- •Часціца ні пішацца:
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Пачатак княжання Вітаўта
- •119. Выканайце выніковыя тэставыя заданні. Варыянт I
- •Варыянт II
- •Літаратура
- •Слоўнікі, энцыклапедыі
Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
Шматлікія іншамоўныя словы, якія трапілі ў беларускую мову, мелі разнастайныя спалучэнні галосных гукаў: ио, йо, йа, йе, иа, ео, еа і інш. На беларускай моўнай глебе большасць з гэтых спалучэнняў падвергліся зменам, якія адлюстроўваюцца і ў іх напісанні.
Спалучэнне іо ў сярэдзіне слова пад націскам перадаецца літарамі іё (ыё), не пад націскам – ія (ыя): біёлаг, кіёск, патрыёт, біялогія, кіяскёр, дыяграма.
Спалучэнне іо ў пачатку слова пад націскам перадаецца нязменна, не пад націскам – літарамі іа: іон, іонаабмен, іанізацыя, Іаан, Іосіф, Іарданія, іанасфера
!!! Ёфе, трыа, Антоніа, радыё, Эфіопія, мільён, трыльён.
У беларускай мове пры перадачы на пісьме спалучэнняў йо, йе, йа назіраецца сцяжэнне гукаў: спалучэнне йо пад націскам перадаецца літарай ё, не пад націскам – літарай я: маёр, маянэз, ёд, ёдыд, ёта, ётаваны, ёгурт, ёг, Ёрк, Агаё; спалучэнне йе перадаецца літарай е: фае, канвеер, феерверк (але: Іемен, Іаганесбург, Іашкар-Ала, Іагансен, булён); спалучэнне йа перадаецца літарай я: Мая, Гаяна.
Нязменна (з улікам характару папярэдняга зычнага або становішча адносна націску) перадаюцца на пісьме спалучэнні іе (ые), еа (эа), ео (эо), аэ: кліент, абітурыент; рэабілітацыя, Неапаль; археолаг, ідэолаг, метэарыт, метэор; арфаэпія, паэт. Выключэнне: акіян.
33. Уважліва перачытайце правіла. Назавіце асноўныя спалучэнні галосных, правапіс якіх трэба запомніць. Правапіс якіх спалучэнняў галосных залежыць ад пазіцыі ў слове?
34. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс спалучэнняў галосных.
Д..гназ, р..гаваць, асац..цыя, Л..нід, алімп..да, ма..н..з, фе..рверк, Н..гара, ід..логія, к..ск, патэнц..л, ..русалім, філ..л, фа.., акс..ма, акард..н, ды..д, ам..к, калег..льнасць, апаф..з, ак..н, трыл..н, дывіз..н, д..та, рац..нальны.
Зрабіце фанетычны разбор падкрэсленых слоў.
35. Запішыце слова па-беларуску. Праверце напісанне слоў па арфаграфічным слоўніку.
Ионосфера, ионизация, ион, ионообмен, йог, йогурт, йотация, йотированный, Иордания, Иоффе, Иосиф, Нью-Йорк, лосьон, миллион, миллиард, бильярд, биллион, йота, йот, йодид, Иоанн, бульон, океан, Майя, Йемен, Иерусалим, Иерихон, Йошкар-Ола, Йоркшир, Йоганесбург, Ионическое море.
36. Адзначце словы, дзе пішацца:
Прыстаўное і: 1) ..мгненне; 2) ..мчаць; 3) па..мкнуцца; 4) ..голкі; 5) вока..мгненна.
йо: 1) ма..нэз; 2) Нью-..рк; 3) ма..р; 4) ра..н; 5) ..гурт.
ія(ыя): 1) фракц..нер; 2) б..логія; 3) ак..н; 4) міл..рд; 5) ф..дал.
іё(ыё): 1) рады..; 2) арх..лаг; 3) чэмп..н; 4) Эф..пія; 5) баст..н.
37. Запішыце словы парамі – па-руску і па-беларуску. Падкрэсліце спалучэнні галосных і растлумачце іх напісанне ў беларускай мове.
Аббревиация, авиатор, агиография, Адриатика, аудиенция, аутсайдер, аэробус, библиофил, биография, биогеосфера, вариация, гениальный, геолог, гильотина, диорама, европеоид, зоолог, зоогигиена, Йоганнесбург, йодоформ, креол, креозот, леопард, медальон, педиатр, реализм, марионетка, приоритет, ориентация, хореография.
З дапамогай тлумачальнага слоўніка або слоўніка іншамоўных слоў высветліце значэнні незразумелых слоў. Складзіце з імі сказы.
38. Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку.
Народ перасцерагае да мовы трэба ставіцца ўважліва з адказнасцю. Перш чым сказаць трэба добра падумаць узважыць кожнае слова. Настойліва гучыць папярэджанне выказанага слова да губы не вернеш слова не верабей выпусціш не зловіш з свайго языка спусціш на чужым зловіш. (Алесь Каўрус)
Прачытайце. Пра якую функцыю мовы гаворыцца ў тэксце?
Выпішыце прыказкі. У якой маўленчай сітуацыі яны могуць ужывацца?