- •В.Э. Зіманскі беларускі правапіс-2008 Практыкум
- •Уводзіны
- •Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Фанетычныя напісанні правапіс галосных правапіс галосных о, э – а
- •Правапіс галосных е, ё – я
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс зычных правапіс у, ў
- •Правапіс прыстаўнога в
- •В пішацца перад о, у
- •В не пішацца перад о, у
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс прыставак з-, уз-, раз-, без- (бяз-), дыз-
- •Марфалагічныя напісанні правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс прыставак ад-, над-, пад-, аб-
- •Традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Запішыце першы абзац. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна
- •Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правапіс прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў
- •107. Выканайце тэставыя заданні. Адзначце словы, якія пішуцца разам
- •Правапіс часціц
- •Часціца не(ня) пішацца:
- •Часціца ні пішацца:
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Пачатак княжання Вітаўта
- •119. Выканайце выніковыя тэставыя заданні. Варыянт I
- •Варыянт II
- •Літаратура
- •Слоўнікі, энцыклапедыі
Правапіс часціц
Часціцы не (ня), ні (ані) з рознымі часцінамі мовы пішуцца разам і асобна.
Часціца не(ня) пішацца:
разам |
асобна |
1) калі слова не ўжываецца без не: неабходнасць, непагадзь, няпрошаны; |
1) ад дзеясловаў, дзеепрыслоўяў, кароткіх дзеепрыметнікаў: не хадзіў, не бачыў, поле не зжата; |
2) у словах з прыстаўкай неда, якія маюць значэнне няпоўнага дзеяння: недавучка, недадаць, недагаварыць; |
2) калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не высокі дом, а нізкі; не праўда, а хлусня; |
3) з поўнымі дзеепрыметнікамі, якія не маюць залежных слоў або супрацьпастаўлення; выключэнне – паясняльныя словы са значэннем ступені якасці: вельмі, зусім, амаль, надта, надзвычай, выключна, часткова, цалкам, поўнасцю, у вышэйшай ступені; напрыклад: непрачытанае пісьмо, нязжатая ніва, неперавезеныя дровы; часткова непрачытаная газета, зусім незнаёмыя мясціны, надта нецікавы твор; |
3) ад поўных дзеепрыметнікаў, калі яны маюць залежныя словы або супрацьпастаўленне: не напісаны, а толькі пачаты водгук; не праверанае вучнем сачыненне; |
4) калі не ўтварае новыя, з супрацьлеглым значэннем словы, якія звычайна можна замяніць сінонімамі без не (ня): мала – нямала (многа); высокі – невысокі (нізкі); |
4) у складзе ўзмацняльных адмоўяў: далёка не, зусім не, ніколькі не, нічуць не: далёка не халодны, нічуць не лепшы, ніколькі не меншы і г.д.; |
5) у неазначальных займенніках і прыслоўях: нехта, некаму; недзе, неяк. |
5) са словамі не трэба, не варта, не шкада, не супраць, не толькі. |
Часціца ні пішацца:
разам |
асобна |
1) калі слова без ні не ўжываецца: нішчымніца, ніякаватасць; нікчэмны, ніводны; нічагуткі, ніштавата; |
1) для ўзмацнення адмаўлення: ані не слухаецца; не прыйдзе ні к табе, ні ка мне; не бачу ні днём, ні ноччу; нідзе няма ні душы; |
2) з адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, аніхто, нішто, анішто, ніякі, аніякі, нічый, ніколькі, нідзе, анідзе і г.д.; калі паміж часціцай ні (ані) і займеннікам ужываецца прыназоўнік, то яны пішуцца ў тры словы: ні ў кога, ані ў кога, ні з чым, ані з чым, ні ў якіх, ні да каго і інш. (не блытаць адмоўныя займеннікі ніхто, нішто з няпэўнымі хто, што ў выразах не хто іншы, як…; не што іншае, як…). |
2) д л я ўзмацнення сцвярджэння ў выразах хто ні, што ні, як ні, куды ні, дзе ні, хто б ні, што б ні, які б ні, куды б ні і г. д. (яны ўжываюцца ў даданых уступальных частках складаназалежных сказаў): Дзе б ні хадзіў, вярнуся дадому;
|
|
3) ва ўстойлівых выразах: Ні села ні пала – давай, бабка, сала. |
Іншыя часціцы пішуцца, як правіла, праз злучок або асобна.
Праз злучок пішуцца:
1) часціцы абы-, -небудзь, -кольвечы, -кольвек у складзе няпэўных займеннікаў і прыслоўяў: абы-хто, які-небудзь, што-кольвечы; калі паміж часціцай і займеннікам ці прыслоўем ужываецца часціца ж або прыназоўнік, то яны пішуцца ў тры словы: абы ў каго, што ж небудзь. З іншымі часцінамі мовы часціца абы пішацца асобна: абы зрабіў; абы не лянівы;
2) часціца -такі, калі яна стаіць пасля слова, да якога адносіцца: усё-такі, зноў-такі, даволі-такі, так-такі; прыйшоў-такі; часціца такі пішацца асобна перад словамі, да якіх яна адносіцца: ён такі прадаў;
3) часціца -то з займеннікамі і дзеясловамі: яна-то можа; пісаць-то пісаў.
108. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і пішучы часціцу не (ня) разам або асобна. Растлумачце правапіс часціц.
1) (н..)старэйшы за брата; 2) (н..)шчасце; 3) вельмі (н..)ўраджайны год; 4) вокны (н..)зачынены; 5) далёка (н..)поўны аналіз; 6) зусім (н..)знаёмыя мясціны; 7) (н..)запрэжаныя коні; 8) (н..)змаўкальны гоман; 9) (н..)быліца; 10) (н..)больш як з кілаграм; 11) (н..)дабор; 12) (н..)давесці; 13) (н..)далічыцца грошай; 14) (н..)дасведчаны чалавек; 15) (н..)засеяныя грады; 16) (н..)даючы спакою; 17) (н..)зайздроснае становішча; 18) (н..)кага; 19) (н..)пакоіць; 20) (н..)пакора; 21) (н..)высокі, але дужы; 22) (н..)скошаны лугі; 23) (н..)старэйшы за мяне; 24) (н..)трэба; 25) (н..)адной жывой душы; 26) (н..)з чым; 27) (н..)лепшы за вас; 28) (н..)ветлівы; 29) (н..)падмецены двор; 30) прайсці амаль (н..)заўважаным; 31) (н..)воліць; 32) зусім (н..)акуратны; 33) дужа (н..)цікавы; 34) (н..)праўда; 35) аповесць (н..)прачытана; 36) (н..)дапамагчы 37) (н..)гучна; 38) (н..)дасеяць; 39) абсалютна (н..)выхаваны хлопец; 40) (н..)адчуваючы.
109. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.
1. Зося (не)спакойна азіралася на (каго)небудзь з прахожых, (як)бы шукаючы падтрымкі. (Т. Бондар) 2. Мы (ўсё)такі людская сям’я, (не)сварыцеся, я вас малю. (П. Макаль) 3. Чорны бусел – птушка (не)разгаданая, (не)зразумелая чалавекам. (В. Казько) 4. (Не)збытны да былога пераход, пра лад стары і думаць (не)дарэчна. (Ю. Свірка) 5. Васіль (ні)чога (не)гаварыў у адказ, але адчуваў: (не)варта маўчаць. (Г. Далідовіч) 6. (Абы)была, (абы)вяла дарога на(сустрач) голасу твайму, жыццё! (Т. Бондар) 7. Забуду апошнюю нашу гаворку, а (ўсё)(ж) такі нечага трошкі шкада. (Р. Барадулін) 8. Пачастункі былі хоць і (не)вельмі багатыя, (за)тое шчодрыя. (А. Рыбак) 9. Васіль быў хіба задаволены тым, што адпрацаваў, што сёння больш рабіць (не)трэба і можна вось так ціха стаяць, (не)згінаючыся, (не)махаючы цэпам, выпрастаўшы спіну. (І. Мележ) 10. (Не, ні)то сякера мерна чэша, (не, ні)то хтось кашляе ці брэша. (Я. Колас) 11. Узяўся за гуж – (не, ня)кажы, што (не, ня)дуж. (Прык.)
110. Тэставае заданне. Выпішыце нумары словазлучэнняў, у якіх часціцы пішуцца разам.
І варыянт 1) (абы)вывучыў 2) (не)маладзейшы за мяне 3) (не)калі (не)хта сказаў 4) жыць (не)па-людску 5) (не)паўналетнія дзеці 6) спявай(жа) гучней 7) ён (такі)прыехаў 8) стаў (не, ня)воліць дзяцей 9) зусім (не, ня)выхаваны хлопец 10) (ні)кропелькі не засталося |
ІІ варыянт 1) мы (такі)зрабілі практыкаванне 2) далёка (не, ня)просты чалавек 3) нічуць (не, ня)горшая з іншых 4) чыстае, (не)забруджанае возера 5) (не, ня)гледзячы на мароз, стаялі 6) абы (з) чым сутыкнуўся 7) (не, ня)скошана атава 8) вельмі (не)ахайны выгляд 9) хто(сьці) падвучыў 10) (ні)колечкі не шкада |
