Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruski_pravapis_2008.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
658.43 Кб
Скачать

Правапіс галосных у складаных словах

Складаныя словы ўтвараюцца ад дзвюх і больш асноў з дапамогай злучальных галосных або без іх удзелу: светлавалосы, шматпавярховы, стагадовы, вуглездабыча, высокаадукаваны.

Злучальнымі галоснымі бываюць а, о (пасля цвёрдых асноў); е, я (пасля мяккіх асноў). Злучальная галосная о сустракаецца рэдка і ўжываецца пад націскам: вадохрышча, ільнозавод, куродым, шкловалакно. Не пад націскам ужываецца злучальная галосная а: словазмяненне, воданапорны, ільнасемя, высокаўраджайны. Злучальная галосная я пішацца ў словах, у другой частцы якіх націск падае на першы склад: землямерны, радыяметрыя, вуглявоз, бранябойны, пуцяводны; е пішацца, калі націск у другой частцы складанага слова падае не на першы, а на далейшыя склады: пуцеправод, радыеметрычны, вуглездабыча, краевугольны, косцепадобны, а таксама ў выпадках, калі другая частка пачынаецца з ў: вогнеўстойлівы.

У складаных словах, якія маюць дзве часткі, у адных выпадках о ў першай частцы захоўваецца, у другіх – пераходзіць у а. Гэта залежыць ад націску ў другой частцы слова.

  1. Калі націск падае на першы склад другой асновы, то ў першай аснове о пераходзіць у а: маладажоны, разнастайны, Навагрудак, паліклініка, пастфактум, нарадаволец.

  2. Калі ж у другой частцы складанага слова націск падае не на першы, а на далейшыя склады, тады ў першай частцы ўзнікае пабочны націск і пад націскам пішацца о: кормаапрацоўчы, сонцалячэнне, добраўпарадкаваны, сортаабнаўленне, політэхнічны, постпазіцыя, народаўладдзе. Пабочны націск узнікае таксама ў некаторых словах тыпу мовазнаўства, работадавец, збожжасховішча, маторазборка, форнасховішча, азотнакіслы і інш.

  3. Складаныя словы, у якіх першая частка – лічэбнік адзін (адна), не маюць пабочнага націску і пішуцца як простыя словы, незалежна ад месца націску ў другой частцы: аднабаковы, аднаварыянтны, аднадзённы, аднадомны.

  4. У складаных словах часткі што-, радыё-, слова-, блок-, дзевяноста-, свое-, фота-, мота-, проці-, контр- пішуцца нязменна – з о, е, ё: штолета, штосутачна, радыёпанарама, радыёстанцыя, словаформа, блокпост, дзевяностагадовы, своеўладны, фотаоптыка, контрмеры, мотаэстафета, процілеглы. Выкл.: матавоз, матацыкл, фатаграфія, фатограф.

У словах з першай часткай кіна-, ста- заўсёды пішацца а, незалежна ад месца націску ў другой частцы слова: кінааператар, кінааповесць, кінаагляд, кінафільм, стагоддзе, стагадовы, ставярстовы.

5. Галосны э ў першай частцы складаных слоў пішацца нязменна: шэравокі, рэдкалессе, мэтазгодны, шэсцьсот (але: шасцісоты, шасцісот), шэсцьдзесят (але: шасцідзесяты, шасцідзесяці).

6. Складаныя словы з першай часткай поў- маюць адзін націск. Частка поў- пішацца толькі пад націскам – у словах поўнач, поўдзень; у астатніх выпадках не пад націскам пішацца паў-: паўгорада, паў-Еўропы, паў-Беларусі, паўкілаграма.

22. Выпішыце з правіла словы, у якіх у першай частцы пішацца о. Падзяліце іх на склады, растлумачце правапіс. Са словамі-выключэннямі (гл. п. 4 правіла) складзіце і запішыце сказы.

23. Запішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Праверце напісанне слоў па арфаграфічным слоўніку.

Б..ртжурнал, бл..кпост, бл..к-пункт, дзевян..ст..гадовы, дзевян..ст..годдзе, кін..аматар, кін..апарат, к..нтрмеры, к..нтрразведка, нар..даволец, нар..дазнаўства, нар..далюбівы, нар..даўладдзе, пан..еўрапейскі, п..стскрыптум, п..стфактум, п..стпазіцыйны, п..стпазіцыя, пр..цідзеянне, пр..цізаконны, св..еасаблівы, св..ечасова, сл..ваўтварэнне, сл..ваформа, сп..ртклуб, сп..ртабсталяванне, ст..вярстовы, ст..гадовы, ст..градусны, ст..грамовы, шт..квартальна, шт..лета.

В..лікадзяржаўны, в..лікадушна, в..гнеўстойлівы, земл..коп, рады..грама, рады..метрыя, рады..метрычны.

24. Запішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Пастаўце націскі.

З..мл..коп, ільн..семя, мн..газначны, р..знакаляровы, р..ўнамерны, ч..рнарабочы, м..таспорт, п..ўн..водны, адн..разовы, ст..тысячны, шт..хвілінны, м..вазнаўства, в..дападзел, шкл..завод, сл..ваўжыванне, н..вагодні, др..бналессе, ш..равокі, тр..хпавярховы, св..ечасовы, кін..студыя, м..тагонкі, п..ўнапраўны, сін..вокі, пуц..водны, п..ўліста, п..ўкілаграма, п..ўнаўладны, мн..гаматорны, м..талаапрацоўка, р..знакаляровы, чырв..нашчокі, р..дкалессе.

  • Назавіце заканамернасць, якая адзначаецца пры ўжыванні галосных о, а ў першай частцы складаных слоў.

  • Згрупуйце словы паводле пунктаў правіла, якое вы прымянілі.

25. Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку і ўстаўляючы прапушчаныя літары.

1. Калі дваццацігадовы светл..валосы з добрымі блакітнымі вачамі пачаў у 1923 годзе падпісвацца сакавітым і тлустым як сама зямля Случчыны псеўданімам “Кузьма Чорны” проза беларуская яшчэ не была шыр..камаштабнай. (Ад.) 2. У небе бяздонным дзе хмаркі купаюцца ў золаце яркіх агнёў вольныя песні шт..дзень разліваюцца. (К-с) 3. Сябры былі аднолькава в..льналюбівымі, д..брадушнымі, д..бразычлівымі. 4. Менталітэт – своеасаблівы тып мыслення светабачання асобнага чалавека або якой-небудзь супольнасці. 5. Шт..год праводзяцца чытанні маладых паэтаў. 6. Дзяўчыне здавалася, што ў яе спадарожніка ч..рнабровага ш..равокага хлопца нешта здарылася. 7. Св..ечасова падаць дакументы на пашпарт. 8. Д..брасумленна выконвайце абавязкі ў школе.

  • Выпішыце словы, у якіх літары і, ю, е, ё, я абазначаюць два гукі.

  • Выпішыце складаныя словы, растлумачце іх правапіс і зрабіце словаўтваральны аналіз.

  • Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову.

26. Адзначце нумары слоў, у якіх пішацца:

  1. О 1) выс_кавітамінны; 2) гал_вакружэнне; 3) д_ўгалецце; 4) д_брабыт; 5) д_брасуседскі.

  2. Е 1) кра_від; 2) жыцц_радасны; 3) вугл_здабыча; 4) бо_прыпасы; 5) сво_часова.

  3. А 1) ст_тысячны; 2) ст_годдзе; 3) шт_дзень; 4) пр_цілеглы; 5) ф_таграфія.

  4. Я 1) н_добразычлівы; 2) з_леналісты; 3) рады_мачта; 4) ц_плаход; 5) пал_вод.

27. Выканайце тэставыя заданні.

Варыянт 1. Адзначце словы, у якіх пішацца літара е:

  1. ра_ніраванне, 2) л_саахова, 3) в_капомны, 4) в_рстальшчык, 5) Гомс_льмаш.

Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:

  1. зак_надаўства, 2) пр_ставалосы, 3) ч_рнаплодны, 4) в_даахоўны, 5) м_вазнавец.

Адзначце словы, у якіх пішацца літара о:

  1. зак_напраект, 2) ф_таздымак, 3) ст_годдзе, 4) м_такрос, 5) в_страверхі.

Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:

  1. п_літэхнікум, 2) с_нцастаянне, 3) ф_таграфія, 4) шт_лета, 5) кін_зорка.

Варыянт 2. Адзначце словы, у якіх пішацца літара й:

  1. пера_маць, 2) за_скрыцца, 3) ня_накш, 4) аб_сці, 5) пера_менаваць.

Адзначце словы, у якіх пішацца літара ы:

  1. звыш_мклівы, 2) раз_сціся, 3) пад_ходзячы, 4) за_скрыцца, 5) пра_снаваць.

Адзначце словы, у якіх пішацца літара й:

  1. пера_ду, 2) узы_сці, 3) за_нець, 4) за_граць, 5) сы_сці.

Адзначце словы, у якіх пішацца літара і:

  1. ад_ходзіць, 2) між_нстытуцкі, 3) без_дэйны, 4) контр_гра, 5) дэз_нфармацыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]