
- •В.Э. Зіманскі беларускі правапіс-2008 Практыкум
- •Уводзіны
- •Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Фанетычныя напісанні правапіс галосных правапіс галосных о, э – а
- •Правапіс галосных е, ё – я
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс зычных правапіс у, ў
- •Правапіс прыстаўнога в
- •В пішацца перад о, у
- •В не пішацца перад о, у
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс прыставак з-, уз-, раз-, без- (бяз-), дыз-
- •Марфалагічныя напісанні правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс прыставак ад-, над-, пад-, аб-
- •Традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Запішыце першы абзац. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна
- •Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правапіс прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў
- •107. Выканайце тэставыя заданні. Адзначце словы, якія пішуцца разам
- •Правапіс часціц
- •Часціца не(ня) пішацца:
- •Часціца ні пішацца:
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Пачатак княжання Вітаўта
- •119. Выканайце выніковыя тэставыя заданні. Варыянт I
- •Варыянт II
- •Літаратура
- •Слоўнікі, энцыклапедыі
Правапіс і, ы, й пасля прыставак
Пасля прыстаўкі, якая заканчваецца на зычны, на месцы і пішацца ы: разыграцца, безыменны, падысці, зыначыць. Гэта правіла распаўсюджваецца і на прыстаўкі суб-, дэз-: субынспектар, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя.
Галосная і захоўваецца пасля прыставак між-, звыш-, пан-, контр-, транс-, супер-: міжінстытуцкі, контрігра, звышімклівы, панісламізм, трансіндыйскі, суперінтэлект. Не змяняецца і на ы пасля першай часткі складанаскарочанага слова: педінстытут, бортінжынер.
Калі прыстаўка заканчваецца на галосны, то пасля яе на месцы і пішацца й; гэта з’ява характэрна для слоў з каранямі іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай: зайграць, прыйшоў, зайсці, пайменна, перайначыць, а таксама ў словах пераймаць, наймальнік і пад. (але: непрымальны). У словах з іншымі каранямі, а таксама ў націскной пазіцыі і захоўваецца: заінелы, праінфармаваць, заіканне, пераігрываць.
15. Выпішыце з правіла словы, у якіх захоўваецца на пісьме літара і. Запішыце фанетычную транскрыпцыю гэтых слоў.
16. Запішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Патлумачце свой выбар адпаведнымі пунктамі правіла.
Борт..нжынер, звыш..мклівы, контр..гра, дэз..нфармацыя, дэз..нфекцыя, між..нстытуцкі, пан..сламізм, суб..нспектар, супер..нтэлект, транс..арданскі.
17. Запоўніце табліцу прыкладамі.
Ы
Й
пасля прыста- вак
на зычны
пасля прыста-вак
на галосны
Выйгрыш ………… ………… …………
Надышоў ………… ………… …………
18. Спішыце, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары.
Ня..начай, непр..мальны, пад..сці, пад..граць, за..граць, пера..менаваць, за..сці, дэз..нфармацыя, ува..шоў, раз..сціся, с..сці, без..менны, контр..гра, пера..сці, пра..нфармаваць, аб..лгаць, за..канне, вы..шаў, аб..граць, пра..снаваць. звыш..мклівы, за..нелае, пера..маць, аб..сці, пры..шоў, за..скрыцца.
19. З дапамогай розных прыставак (дзе трэба – і суфіксаў або постфіксаў) утварыце новыя словы.
Імя, ісці, іграць, мець, імперыялістычны, індустрыялізацыя, ікаць, імчацца, іначай, інфармацыя, інфекцыя, ілгаць, імклівы, імправізаваць, імшыць, інтрыгаваць, ідэйны, іменаваць, інфаркт.
Запішыце. Растлумачце правапіс і, ы, й.
Ужываючы ўтвораныя словы, складзіце 3–4 сказы так, каб атрымаўся звязны тэкст.
20. Выканайце наступныя заданні.
І. Спішыце сказы, устаўце прапушчаныя літары.
1. Хвілін некалькі пра..шло ў маўчанні. (Хурс.) 2. Пятро пад..шоў і спытаў у шафёра, ці можна пад’ехаць. (І. Шам.) 3. С..шлі ў магілу тысячы матуль. (Гіл.) 4. Трэба яшчэ да..сці да першай станцыі, а там яшчэ цэлыя чатыры. (К-с)
Зрабіце марфемны і словаўтваральны аналіз падкрэсленых слоў.
ІІ. Перакладзіце на беларускую мову.
1. Человек никогда не должен быть безынициативным. 2. Попробовали обойти город стороной, по полю, а тоже из этого ничего не вышло. 3. Надеяться на выйгрыш. 4. Найти выход из трудного положения. 5. Донимать насмешками. 6. Пойти за водой. 7. Придумать занимательный сюжет о турпоходе.
Вусна паразважайце над тэмай, названай у першым сказе.
21. Выразна прачытайце тэкст. На колькі абзацаў яго можна падзяліць? Абгрунтуйце сваю пазіцыю.
Эх і слаўныя гэтыя летнія ночы! Здаецца дзеля таго толькі і сходзяць яны на зямлю, каб паказаць, што ў цёмнай цішыні ёсць і паэзія і хараство. А можа яны проста толькі баламуткі: пры..дуць, разальюць хмеліва чар сваіх закруцяць замуцяць цябе закружаць галаву немаведама чаго наабяцаюць тысячы ўсіх спакус прынясуць табе і хто ведае на якія ўчынкі падбухтораць... Эх, ночы, хмельныя летнія ночы! Сцёпка вы..шаў на вуліцу. Цёмныя нізкія хаты пад саламянымі крышамі яшчэ ніжэй туліліся да зямлі. Дзесь на другім канцы вуліцы малады дзявочы голас як тонкі срэбраны званочак прарэзваў цёплую цішыню летняй ночы. Песня раптам абарвалася. Выбух дружнага маладога смеху. Дзявочы піск крык. Відаць хлопцы зрабілі налёт бо іх грубыя галасы пачуліся з таго канца вуліцы пераплятаючыся са звонкімі галасамі дзяўчат і зліліся ў віхор разудалага жыцця. (Паводле Якуба Коласа)
Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку і ўстаўляючы прапушчаныя літары.
З першага сказа выпішыце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае. Напішыце іх транскрыпцыю.
Растлумачце сэнс падкрэсленых слоў. У якім стылі мовы іх можна ўжыць?
Зрабіце поўны сінтаксічны разбор апошняга сказа.