
- •В.Э. Зіманскі беларускі правапіс-2008 Практыкум
- •Уводзіны
- •Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Фанетычныя напісанні правапіс галосных правапіс галосных о, э – а
- •Правапіс галосных е, ё – я
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс зычных правапіс у, ў
- •Правапіс прыстаўнога в
- •В пішацца перад о, у
- •В не пішацца перад о, у
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс прыставак з-, уз-, раз-, без- (бяз-), дыз-
- •Марфалагічныя напісанні правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс прыставак ад-, над-, пад-, аб-
- •Традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Запішыце першы абзац. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна
- •Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правапіс прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў
- •107. Выканайце тэставыя заданні. Адзначце словы, якія пішуцца разам
- •Правапіс часціц
- •Часціца не(ня) пішацца:
- •Часціца ні пішацца:
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Пачатак княжання Вітаўта
- •119. Выканайце выніковыя тэставыя заданні. Варыянт I
- •Варыянт II
- •Літаратура
- •Слоўнікі, энцыклапедыі
Фанетычныя напісанні правапіс галосных правапіс галосных о, э – а
Галосныя літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам на месцы о, э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем пішацца а (вынікі гэтага працэсу атрымалі ў беларускай мове назву “аканне”): пчолы – пчаляр, цэгла – цагляны.
У некаторых словах ненаціскныя [о], [э] змяняюцца ў [ы], [і] (звычайна ў складах ро, ло, ле – ры, лы, лі): гром – грымець, глотка – глытаць, кроў – крывавіць, дрогкі – дрыжаць, торчать (руск.) – тырчаць (бел.).
Ненаціскное [o] захоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-го-го, у лічэбніках семсот, восемсот. У канцы іншамоўных слоў пасля галоснай замест ненаціскнога о пішацца а: Рыа-дэ-Жанейра, Антоніа, Бакачыа, Більбаа, Ватэрлоа.
Ненаціскное [э] захоўваецца:
а) у першай частцы складаных слоў: тэлецэнтр, рэдкаслойны, шэразём;
б) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, пераасэнсаванне і г.д.;
в) у пачатку іншамоўных слоў: экватар, экземпляр, эвакуацыя;
г) у сярэдзіне запазычаных слоў неславянскага паходжання пасля зацвярдзелых зычных, а таксама цвёрдых [д], [т]: рэдактар, дэманстрацыя, тэатр, карэспандэнт, тэлефон, дэпутат, жэтон.
У даўно запазычаных словах [э] перайшло ў [а], а ў асобных запазычаных і ўласнабеларускіх словах – у [ы]: літаратура, жамчужына, чачэнец, характарыстыка, адрасат, рамонт, канцылярыя, цырымоніцца, дрызіна, брызент, пачырк, інжынер, трывога, рысора.
Ненаціскное э пераходзіць у а ў ненаціскных фіналях -эр, -эль агульных назоўнікаў: карцар, камп’ютар, шніцаль, шпаталь, бартар (параўн.: Одэр, партэр, атэль, Ландэр).
6. Запішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Абгрунтуйце свой выбар.
Сальфеджы.., капрычы.., тры.., адажы.., імпрэсары.., Публі.., Антоні.., Хулі.., Антоні.., Ватэрло.., Більба...
Майст..р, с..крэт, р..монт, літ..ратура, ж..мчужына, ш..рэнга, эш..лон, д..лікатны, кварт..рант, аранж..вы, ч..чэнец, Ч..лябінск.
Бр..вы – бр..во, гл..тка – гл..таць, скр..гат – скр..гат – скр..гатаць, др..мле – др..мучы, кр..ў – кр..вавы, кр..ватачыць – кр..вацёк, др..гнуць – др..жаць, зв..н – зв..нець, зб..р – зб..раць.
7. Запішыце прыклады, якія ілюструюць змену галосных о, э ў ы. Дапоўніце запіс сваімі прыкладамі, з трыма словамі складзіце сказы і выканайце іх сінтаксічны разбор.
Бр..зент, ц..р..монія, канц..лярыя, др..зіна, р..зіна, інж..нер, р..сора, поч..рк, ар..шт, зар..ва, мар..ва, гор..ч, тр..вога, ч..рвоны, хр..бет, хр..сціцца, тр..снёг, ябл..к.
8. Перачытайце тую частку правіла, дзе называюцца выпадкі захавання на пісьме галосных о, э. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.
Карц..р, камп’ют..р, штуц..р, фельч..р, барт..р, рэйсфед..р, бухгалт..р, орд..р, характ..р, дыспетч..р, дэбаркад..р, шніц..ль, штруд..ль, форт..ль, ат..ль, парт..р.
Сэнс, ас..нсаваць, пераас..нсаваны, ..стафета, ..кзамен, ..скалатар, р..дкалессе, ш..равокі, ш..сцьсот, ш..сцісоты, р..лігія.
Правапіс галосных е, ё – я
Літара ё пішацца толькі пад націскам: зёрны, калёсы, лёс (выкл.: радыё).
На месцы е, ё ў першым складзе перад націскам у адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем пішацца я (вынікі гэтага працэсу атрымалі ў беларускай мове назву “яканне”): век – вякі, поезд – паязды, верх – вяршкі, у словах дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і вытворных ад іх.
У першым пераднаціскным складзе е не пераходзіць у я:
а) у словах неславянскага паходжання, у тым ліку і ва ўласных назвах і пасля г, к, х, а таксама ва ўсіх утварэннях ад гэтых слоў: аперацыя, метро, пенал, Кетлінская, Геракл, Херсон, герой, бензін, метро, семестр, Еўропа, Евангелле.
У даўно запазычаных словах е перайшло ў я: сяржант, ярлык, каляндар, яфрэйтар, яўрэй, дзяжурны.
Пачатковае я ва ўласных назвах (імёнах, прозвішчах), а таксама каранёвае і суфіксальнае я ў сярэдзіне слоў захоўваецца незалежна ад месца націску: Якаў – Якаўлевіч, Якуб – Якубовіч, Яраслаў – Яраслаўна, веяць – веялка, тысяча, пяцярня, месяц, пояс, памяць, дробязь, роўнядзь.
У асобных уласнабеларускіх словах адлюстоўваецца чаргаванне ле/лі: блеск – бліскавіца, кветка – квітнець, ветлівы – вітацца, здзерці – здзіраць, смех – насміхацца.
У канцы іншамоўных слоў пасля зычных к, л пішацца е, у астатніх выпадках – э: камюніке, піке, рэзюмэ, філе, сальта-мартале, купэ.
9. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс слоў.
Дз..вяты, дз..сяты, с..мнаццаць, вас..мнаццаць.
С..мсот, в..с..мсот, с..місоты, в..сьмюстамі, п..цярня, зас..нь, бо..зь, роўн..дзь, вым..няць, дз..тляня.
(Е,Я)ўропа, (Е,Я)вангелле, м..тро, б..нзін, Г..ракл, Г..надзь, к..нтаўр, б..тон, с..местр, Х..рсон, к..фір, Турк..естан, г..ктар, л..генда, кал..ктыў.
10. Перапішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. На якіх пунктах правіла грунтуюцца дадзеныя напісанні?
Дз..журны, кал..ндар, (е,я)фрэйтар, с..ржант, (е,я)ўрэй, м..нтуз, (е,я)нот, (е,я)хідна.
Бл..ск – бл..скавіца, кв..тка – кв..тнець, в..тлівы – в..тацца, здз..рці – здз..раць, см..х – насм..хацца.
11. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары. Праверце сябе па арфаграфічным слоўніку.
Гл..таць, кр..вавы, ш..ры, м..бля, ч..рга, др..зіна, кват..ра, с..стра, дз..сяць, дз..сяты, в..ражба, Б..рысаў, торф..брыкет, стом..троўка, в..ршок, г..рох, х..дзьба, л..сны, р..ка, канц..лярыя, ж..рдка, ч..рга, ч..дзіць, к..ласы, ш..рсцяны, м..ладзіца, д..пытвацца, тр..скатня, в..снавы, ц..р..монія, г..сцінец, па..зды, сц..на, св..тло, г..рань, ц..жкаваты, се..лка, сув..зь, по..с, эпіт..т, літ..ратура, камп’ют..р, пл..яда.
Растлумачце правапіс слоў. Напісанне апошняга слова праверце па арфаграфічным слоўніку.
12. Запішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс о, э, а, е, ё, я.
І. Тематика, Кремль, температура, аттестат, прогрессивный, демонстрация, телевизор, корреспондент, десант, редактор, референдум, секретарь, адрес, орден, рессора, рекорд, цензура, театр, обелиск, Берлин, Некрасов, балерина, метро, телеграф, алегория, метафора, методика, нелегкий, операция, Евангелие, география, кибернетика, лекционный, персона, терем, секрет.
ІІ. Молоко, дорога, чернеть, барокко, сопрано, адажио, шестерка, деревянный, жемчужный, черёмуха, мастер, лотерея, инженер, канцелярия, осмыслить, десант, Европа, референдум, жетон, шедевр, редколесье, шестьсот, племена, освещение, безоблачный, кленовый, Белград, дежурный, ефрейтор, земледелец, веранда, сенсация, аллегория, кедровник, вековой, выделить, зелень, турне.
Выпішыце ў асобныя слупкі словы, у якіх адлюстроўваюцца на пісьме аканне і яканне.
Выканайце фанетычны разбор слоў алегорыя, канцылярыя, Евангелле, Еўропа.
13. Праверачныя заданні.
Варыянт 1. Адзначце словы, дзе пішацца:
Е 1) сп_цыяльнасць; 2) б_зглуздзіца; 3) в_лікадушны; 4) в_рбалоз; 5) п_рэсты.
Э 1) м_та; 2) д_путат; 3) інж_нер; 4) т_мпература; 5) ц_гліна.
Я 1) н_значны; 2) з_ленаваты; 3) с_кунда; 4) с_ржант; 5) н_ёмка.
А 1) лат_рэя; 2) д_фект; 3) д_скусія; 4) ц_нзура; 5) д_лікатны.
Варыянт 2. Выканайце тэставае заданне.
Адзначце словы, у якіх пішацца літара ы:
ч_снок; 2) р_сора; 3) інж_нер; 4) ч_чэнец; 5) кр_вавы.
Адзначце словы, у якіх пішацца літара э:
экз_мпляр; 2) Ц_йлон; 3) тун_ль; 4) пр_зент; 5) эпіт_т.
Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:
Ш_ўчэнка; 2) гл_таць; 3) ч_бор; 4) с_кратар; 5) р_спубліка.
Адзначце словы, у якіх пішацца літара я:
П_труся; 2) по_с; 3) ап_тыт; 4) Мендз_лееў; 5) с_ржант.
Адзначце словы, у якіх пішацца літара е:
п_сняры; 2) п_цярня; 3) Смал_вічы; 4) с_мсот; 5) кал_ндар.
14. Прачытайце. Вызначце асноўную думку тэксту.
Мы часта самі на сабе адчуваем, што адной кнігі не можам дачытаць, а другая чытаецца лёгка, ад яе нялёгка адарвацца. Усё ў ёй хораша, натуральна... Мовы тут як бы няма, вы нават як бы не чытаеце, а бачыце, перажываеце, жывяце ўнутраным жыццём твора. Вы сочыце за падзеямі, зжываецеся з вобразамі, адчуваеце каларыт, атмасферу, характары. Вось гэта і ёсць майстэрства. І сакрэт гэтага майстэрства просты – мова. Трэба ведаць яе чараўнічае багацце і законы будовы, лад яе. (Янка Скрыган)
Прадоўжыце разважанні аўтара, згадзіўшыся з ім ці аспрэчыўшы асобныя палажэнні тэксту. Уласны тэкст запішыце.
Выпішыце з запісанага вамі тэксту дзесяць слоў на правапіс о, э – а; е, ё – я.