Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruski_pravapis_2008.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
658.43 Кб
Скачать

Пачатак княжання Вітаўта

Вітаўт не мог задаволіцца становішчам служылага князя, у якім апынуўся пасля Крэўскай уніі. Натхнёны падтрымкай мясцовых баяраў, ён паўстаў супраць Ягайлы ўзімку 1389–1390 гадоў, але не здолеў захапіць Вільню і ўцёк да нямецкіх рыцараў. Ордэн, які толькі і чакаў падставы для агрэсіі, узяўся дапамагаць Вітаўту змагацца за віленскі пасад.

Пры дапамозе магістра Ордэна Конрада Валенрода і яго рыцараў Вітаўт паспрабаваў авалодаць Вільняй, у 1391 годзе захапіў замак у Гародні, у 1392 заняў Наваградак ды зноў стаў пагражаць сталіцы.

Ягайла пабачыў, што без кампрамісу не здолее ўтрымаць пад сваёй уладай тэрыторыю Беларусі і Літвы. Ягайла прапанаваў Вітаўту ўладанні яго бацькі Кейстута – і той згадзіўся здрадзіць Ордэну.

У хуткім часе Вітаўт і Ягайла памірыліся. 4 жніўня 1392 года на сустрэчы ў Востраве пад Лідай яны падпісалі пагадненне, паводле якога ўлада ў Вялікім княстве пажыццёва перадавалася Вітаўту. Вітаўт стаў непасрэдным уладаром дзяржавы. Самае важнае, што пасля Крэўскага акта 1385 года Востраўскае пагадненне дало беларуска-літоўскай дзяржаве правы на пэўную самастойнасць. Атрымаўшы ўладу, Вітаўт пачаў умацоўваць дзяржаву знутры, цэнтралізаваць яе. І ўжо праз некалькі гадоў ён, падтрыманы князямі і баярамі, ледзь не разарваў ранейшыя зносіны з Польшчай. (Паводле Генадзя Сагановіча)

119. Выканайце выніковыя тэставыя заданні. Варыянт I

1. У якіх словах трэба пісаць літару я? 1) Н_свіж, 2) Х_рсон, 3) ц_гнік, 4) п_цярня, 5) зав_зці.

2. Адзначце запазычаныя словы, дзе пішуцца спалучэнні ія (ыя): 1) ак_н, 2) арфаграф_, 3) пр_рытэт, 4) ген_логія, 5) ід_логія.

3. У якіх словах пасля прыстаўкі пішацца й? 1) раз_граць, 2) сы_сці, 3) ня_начай, 4) пера_маць, 5) за_граць.

4. Адзначце, у якіх словах трэба ўставіць літару: 1) на _льнозаводзе, 2) пад _льдом, 3) хлеб _ржаны, 4) _мгла, 5)_мшара.

5. Адзначце словы, дзе пішацца прыстаўное в: 1)_орша, 2) Лары_он, 3) _ордэн, 4) аб_углены, 5) на_уковы.

6. У якіх словах пішацца літара т? 1) мя_(э,е)ліца, 2) плас_(ы,)інка, 3) кар_(э,е)ж, 4) _(э,е)ста, 5) муль_(ы,і)плікацыя.

7. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок: 1) жыцця_здольны, 2) праца_дзень, 3) норд_ост, 4) праца_ёмкі, 5) шэра_чорны, 6) дзе_сьці, 7) абы_што, 8) абы_з_кім, 9) адпачыў_бы, 10) даволі_такі, 11) хто_ж_небудзь.

8. Адзначце словы, напісаныя правільна: 1) Людвіг Ван Бетховен, 2) Паўночны полюс, 3) Бярэзінскі запаведнік, 4) бешанковіцкі раён, 5) нацыянальная Акадэмія навук Беларусі, 6) Адраджэнне нацыі, 7) Васілевы цацкі, 8) Заслужаны дзеяч навукі, 9) дзень друку, 10) Леанарда Да Вінчы.

9. Адзначце словы, якія пішуцца разам: 1) аўта_трактарны, 2) звыш_планавы, 3) шыварат_навыварат, 4) рака_Свіслач, 5) кілават_гадзіна, 6) пад_раздзел, 7) жар_птушка, 8) норд_ост, 9) ультра_фіялетавы, 10) метэа_станцыя.

10. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф: 1) мадз_яр, 2) разал_ю, 3) суб_ект, 4) Іл_я, 5) ін_екцыя, 6) Лавуаз_е, 7) здароў_е, 8) камп_ютар, 9) він_етка, 10) Дар_я.

11. У якіх словах пішацца літара е? 1) сво_асаблівы, 2) гус_гадоўля, 3) жыцц_радасны, 4) словазм_ненне, 5) земл_чарпалка.

12. Адзначце словы, у якіх пішацца літара ў: 1) саўгас “Дружба” _борку завяршыў, 2) калёкві_м, 3) Сіры_с, 4) а_л, 5) літа_ры, 6) са_на, 7) ма_залей, 8) па_за, 9) Са_даўская Аравія, 10) архівары_с.

13. У якіх словах прапушчана літара? 1) рас_аднік, 2) фарпос_ны, 3) ландшаф_ны, 4) рас_акрэціць, 5) браз_нуць.

14. Адзначце словы, якія пішуцца разам: 1) працаваць у_меру, 2) узяць сабе за_прыклад, 3) ісці з_заду, 4) у_пачатку дарогі, 5) крыкнуць на_ўздагон.

15. Адзначце словы, дзе часціцы не (ні) пішуцца разам: 1) (не)варта турбавацца, 2) (не)многа шкада цябе, 3) (ні)кчэмны, 4) (не) паесці, 5) (ні)(ў) кога, 6) (не)ведаў 7) (не)па-руску, 8) (ні)як.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]