Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruski_pravapis_2008.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
658.43 Кб
Скачать

Кантрольныя пытанні і заданні

  1. Адкажыце, на якіх асноўных прынцыпах заснаваны беларускі правапіс:

а) фанетычны і марфалагічны;

б) гістарычны і дыферэнцыраваны;

в) марфалагічны і гістарычны;

г) фанетычны і дыферэнцыраваны;

д) гістарычны і фанетычны.

  1. Якія асноўныя правілы беларускага вымаўлення вы ведаеце?

  2. Ад чаго залежыць напісанне галосных о, э – а, е, ё – я? Якія выключэнні з правілаў вы ведаеце? Прывядзіце прыклады.

  3. Пры якой умове пасля прыставак пішацца ы? і? й?

  4. Пры якой умове ў першай частцы складанага слова пішацца а? Назавіце выключэнні з гэтага правіла.

  5. Чым абумоўлены правапіс прыстаўных галосных і прыстаўных зычных? Прывядзіце прыклады.

  6. Калі пішацца у? ў?

  7. Назавіце асаблівасці перадачы на пісьме спалучэнняў галосных у іншамоўных словах. Падмацуйце адказ прыкладамі.

  8. Назавіце выпадкі, калі ў беларускай мове ўжываюцца мяккія зычныя дз’, ц’.

  9. Чым адрозніваецца правапіс прыставак на ад правапісу прыставак на -б, -д?

  10. Ці заўсёды спалучэнні зычных у беларускай мове “як чуюцца, так і пішуцца”? Прывядзіце прыклады.

  11. Калі ў састаўных уласных назвах з вялікай літары пішацца толькі першае слова? Запішыце 7–8 прыкладаў.

  12. Як пішуцца назвы найвышэйшых пасад і найвышэйшых ганаровых званняў? Прывядзіце прыклады.

  13. Для чаго ўжываецца раздзяляльны мяккі знак? Калі пішацца змякчальны мяккі знак? Прывядзіце прыклады.

  14. У якіх выпадках пішацца апостраф?

  15. Калі складаныя назоўнікі пішуцца праз злучок?

  16. Калі складаныя прыметнікі пішуцца разам?

  17. У якіх выпадках прыслоўі пішуцца разам, а спалучэнні, блізкія да прыслоўяў, пішуцца асобна?

  18. Раскажыце пра злітнае, паўзлітнае і асобнае напісанне часціц.

111. Устаўце літары, зрабіце фанетычны разбор выдзеленых слоў.

А_казаць, аб_тачыць, на_пісаць, прабе_чыся, кла_ка, зама_ка, пру_ка, па_кінуць, лы_ка, выру_ка, рэ_кі, гла_кі, ву_кая, мя_кі, блі_кі, пя_чаны, сле_, лу_, лё_, міра_, дро_, ганары_ся, упераме_ку, пра_бачыць, пра_ставіць, па_зорны, пя_чота, ні_чымны, (на) кла_цы, паво_ка.

112. Спішыце, расстаўце знакі прыпынку, устаўце прапушчаныя літары.

1. У прызначаны час ч..ўны адплылі ад бер..га. (У.Д.) 2. Там кожнае дрэ..ца дыхае знаёмым водарам, у кожным с..певе птушак і журчан..і ручайка (ў,у)гадваецца гучан..е ма..чынай песні. (Стар.) 3. Над гэтым салдацкім капцом дарагім прашу адн..годкаў праверце ці не зараслі дзе да родных магіл с(т,ц)яжынкі (ў,у)полі і (ў,у)сэрцы! (Гіл.) 4. І, пэўна, усле.. за хараством л..сным у Мінск і салаўі пер..бяруцца. (А.А.) 5. ..мшарыны стракацяць р..знакаляровымі сыраежкамі, ба..камі, падасінавікамі. (Сач.) 6. Як жа часам ч..лавеку трэба апынуцца ў ка..цы ненарокам. (Гіл.) 7. Уз..дуць з..рняты ліху канец. (У.Ж.)

113. Устаўце літары, зрабіце фанетычны1 разбор слоў.

1. На жаль, у гаспадарцы было далёка не ўсё сплочана, і Ягор пра боты нават не за_каўся1 пры бацьку. (В.Б.) 2. Затарахцеў рухавічок, і ў клубе за_грала рад_ла. (Сач.) 3. Пачынае_ца ўсё з любві – а_чужэнне, боль, і н_навісць. (Я.Я.) 4. Выр_сла у нас многа цыц_ронаў, з мікрафончыкам ля іх – і цыц_рончыкі. (Панч.) 5. Мы ў траве на ду_кі рэзалі чарот. (А.А.) 6. Была калісь праўда, ды за_ржавела. (Прык.) 7. Сучаснае кітайскае пісьмо мае больш за сорак тысяч _рогліфаў1. (М.П.)

114. Спішыце, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары.

1. І ўсе гэтыя тоны спл..таліся так гарм..нічна-св..еасабліва (ў,у)песні мес..нага жаваранка, што яна дах..дзіла да самых глыбінь сэр..ца і калыхала самыя тонкія струны душы. (К-с) 2. Снег проста (ў,у)вачавідкі асядаў, змрачнеў і адсоўваўся як мага далей ад платоў і прызбаў. (Сач.) 3. Гас..цінец, споўз..ы з пагорка, пераскокваў ч..гунку і зарываў у бок лесу. (В.Б.) 4. Увосень сла..на чакаць першага снегу, а зімой першай травы. (К.Ч.) 5. Каб трапіць да моста, трэба было зайс..ці з другога боку, і Маслякоў, параіўшыся з Данілам, крута ўзяў па рас..цяробе (ў,у)гору, (ў,у)абход. (В.Б.)

  • Выканайце сінтаксічны разбор чацвёртага сказа.

115. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі.

1. Запахла сенам лугавым у цемрад_і з калёс. (Вял.) 2. Д_рога такая, што мала веры; гаран_ыі болей – трымацца а_руч. (Р.Б.) 3. Далей была густая _емра, напоеная _острым смалістым пахам і гаркаватым _осеньскім туманам. (Пасл.) 4. Раніца наступнага дня выдалася бя_росная, і Ал_ксей пачаў працу з у_ходам со_нца. (Шам.) 5. Колькі вярова_цы ні віцца, а канцу быць. (Прык.) 6. І ў вераб_я ёсць сэр_ца. (Прык.) 7. _час_лівы той, каго на_чадкі помняць. (Прык.) Дзя_чаты да вечара самадзейнасці падрыхтавалі кла(у,ў)наду. (Вас.) 8. Багдановіч чамус_ці, _зяўшы свой баульчык, вы_ша_ з вагона. Поезд стая_ перад апушчаным шлагба_мам. (Мік.)

116. Выразна прачытайце тэкст, вызначце яго асноўную думку, прыдумайце загаловак.

Дрэва без каранёў не бывае. Ёсць свае карані і ў кожнага з нас. І ўваходзяць яны ў глыбіню стагоддзяў. Праўда, не заўсёды лёгка іх адшукаць, адкапаць. Не ва ўсіх, далёка не ва ўсіх продкі чым-небудзь адзначаліся ў гісторыі. Ды і хто яны такія, каб трапляць на старонкі летапісаў? У большасці гэта былі людзі, якія адсочвалі звяроў, лавілі рыбу, засявалі палі, даглядалі жывёлу, гадавалі дзяцей, словам, жылі. Жылі ціха, малапрыкметна. Тады ж, у даўнія часы, заўважалася, адводзілася большае значэнне больш важным асобам і падзеям: князям, царам, іх паходам і бітвам, таму, што адбывалася ў полацкіх землях. Калі ж прозвішча якога-небудзь мужыка і трапляла ў летапісы, дык выпадкова, рэдка. Таму пра сваіх продкаў мы можам меркаваць хіба па ўспамінах, апавяданнях бацькоў, дзядоў ды па тых паданнях, былях, што дайшлі з сівой мінуўшчыны. Падводзяць нас да больш лепшага знаёмства з продкамі помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, звычаі і абрады, апісанні родных мясцін. Напрыклад, па рэштках лясоў, балот, што дзе-нідзе яшчэ захаваліся, можна сказаць, якія лясы і балоты былі ў нас калісьці, колькі рознай дзічыны вадзілася. Колькі было рыбы, ягад, грыбоў! З гэтага можна заключыць, што продкам нашым галадаць не даводзілася. Зямля падкормлівала родзіча. (Паводле Барыса Сачанкі)

  • На колькі абзацаў можна падзяліць тэкст?

  • Запішыце другі абзац. Растлумачце арфаграмы і пунктаграмы.

  • Знайдзіце ў тэксце арфаграмы, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным прынцыпах правапісу. Запішыце 6–7 прыкладаў, растлумачце напісанне арфаграм.

117. Папераджальны дыктант. Прачытайце выразна тэкст, вызначце асноўную думку, мэту. Запішыце тэкст пад дыктоўку, растлумачце арфаграмы і пунктаграмы.

Першыя вялікія літоўскія князі падобныя да міфічных герояў-волатаў. Здаецца, усе іх перамогі былі непазбежныя – як праяўленне іхняй волі, сілы, смеласці, і нават паражэнні ўспрымаюцца не як трагедыя, а як чарговае выпрабаванне лёсу, якое здольныя адолець, і стануць ад гэтага яшчэ мацнейшымі. Што можна сказаць пра іх дакладна? Яшчэ не быў імі растрачаны на прыдворных баляваннях і ловах і ў шматразумных размовах з кніжкамі дух вояў, змагароў, заваёўнікаў; яшчэ манеры іх простыя, грубыя, не вызначаныя прыдворным этыкетам; яшчэ гаспадары яны свайму слову, яшчэ не цешаць іх слых спевы італьянскіх спевакоў, а свае – літвінскія – гусляры і песняры кранаюць ім душу народнымі спевамі; яшчэ не разбэшчаны яны ўтульнасцю і раскошай палацаў, і прызвычаенае для іх не крэсла вялікакняжацкае, а баявое сядло, яшчэ на Купалу, ці на Каляды, ці на Сёмуху можна ўбачыць іх сярод люду, яшчэ адчуваюць яны адказнасць за лёс свайго народа, і песняй, і мовай, і горам, і радасцю злучаны з ім. (Вітаўт Чаропка)

  • Назавіце імёны першых беларускіх князёў. Запішыце іх. Хто з іх, на вашу думку, зрабіў найбольш значны ўклад у развіццё беларускай дзяржаўнасці?

118. Кантрольны дыктант. Запішыце пад дыктоўку. Усе даты запісвайце словамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]