Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruski_pravapis_2008.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
658.43 Кб
Скачать

Правапіс прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў

Прыслоўі пішуцца разам і праз злучок.

Разам пішуцца:

  1. Прыслоўі, утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з самастойнымі часцінамі мовы:

  • з прыслоўямі: назаўтра, назаўсёды, пазаўчора, настолькі;

  • з лічэбнікамі: натрое, удвух (але: па двое, па трое, у адно);

  • з займеннікамі: затым, потым, нашто;

  • з кароткімі і поўнымі прыметнікамі: справа, сослепу, зверху, знізу, збольшага, узімку, ушчыльную;

  • з назоўнікамі: а) якія без прыназоўніка не ўжываюцца: дашчэнту, бесперастанку, б) паміж якімі нельга без змены сэнсу ўставіць азначэнне ці паставіць склонавае пытанне: напалову, навекі, напралом, спадылба, усур’ёз, дахаты, в) якія маюць шырокае прасторавае і часавае значэнне: спачатку, звечара, углыб, увечары.

  1. Складаныя прыслоўі – спалучэнні са словамі што і сама: штотыднёва, штоночы, таксама, тамсама.

Праз злучок пішуцца прыслоўі:

  1. З прыстаўкай па- і суфіксамі -ому, -яму, -аму, -му, -ску, -цку, -ы, -ое, -ае, -яе: па‑іхняму, па-мойму, па-беларуску, па-казацку, па-мядзведжы, па-першае, па-другое;

  2. З прыстаўкай абы-: абы-дзе, абы-як, абы-куды;

  3. З постфіксам -небудзь: дзе-небудзь, як-небудзь, куды-небудзь;

  4. Утвораныя паўтарэннем таго самага слова ці сінанімічных, антанімічных, у тым ліку з прыстаўкай: ціха-ціха, хутка-хутка, сам-насам, раз-пораз, як-ніяк.

Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, блізкія значэннем і функцыяй да прыслоўяў, пішуцца асобна. Сярод іх:

  1. Спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі без, да, з, на: без промаху, з размаху, да адвалу, на ляту.

  1. Спалучэнні, у якіх назоўнік можа ўжывацца ў розных склонах: у час – у часе, з часам, да часу; на памяць – за памяццю, на памяці.

  2. Спалучэнні адмоўяў не, ні з прыназоўнікамі і назоўнікамі: не ў пару, не ў час, не для смеху.

  3. Спалучэнні прыназоўніка ў з назоўнікам, які пачынаецца з галоснага: у абдымку, у адзіночку, у абрэз.

  4. Спалучэнні: без дай прычыны, без дай рады, усё роўна, усё адно (але: якраз).

102. Спішыце, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары; растлумачце правапіс прыслоўяў.

1. (Ледзь)ледзь дымяцца нагрэтыя за дзень палі, губляючы ў надыходзячых змроках р..знакаляровыя афарбоўкі. Дзе (ні)дзе падасць яшчэ голас жаўранак, спалоханы нечым, ды (па)ранейшаму звіняць ручаі, і гэты звон у палявой цішыні асабліва меладычны. (Хадк.) 2. І ўсе гэтыя тоны спл..таліся так (гарманічна)св..еасабліва ў песні мес..нага жаваранка, што яна дах..дзіла да самых глыбінь сэр..ца і калыхала самыя тонкія струны душы. (К-с) 3. Снег проста (у,ў)вачавідкі асядаў, змрачнеў і адсоўва..ся як мага далей ад платоў і прызбаў. (Сач.) 4. Гасцінец, споўз..ы з пагорка, пераскокваў ч..гунку і зарываў (у)бок лесу. (В.Б.) 5. (У)восень слаўна чакаць першага снегу, а зімой першай травы. (К.Ч.) 6. Каб трапіць да моста, трэба было зайсці з другога боку, і Маслякоў, параіўшыся з Данілам, крута ўзяў па рас..цяробе (у,ў)гору, (у)абход. (В.Б.) 7. Быццам нейкая ц..нтрабежная сіла разагнала іх (у)бакі, да небасхілу... (Лыньк.)

103. Перапішыце; часткі слоў у дужках пішыце асобна, разам ці праз злучок.

1. Палову наступнага дня вецер (так)сяк разгойдвае, разбівае хмары, іх адносіць (на)ўсход. (Ждан.) 2. Васіль аж дрыжаў: (па)вар’яцку часта і шалёна закалацілася сэрца. (Дал.) 3. Слон пакуль што (як)ніяк трымаўся на нагах. (Я.М.) 4. Тут (як)раз увайшоў у хату дзядзька Антось. (С.А.) 5. А (на)версе (па)ранейшаму патрэскваюць пад нагамі дробнае сучча і старыя хвойныя шышкі. (Я.Б.) 6. Раз няпраўда ці ашука, а сумленню (на)век мука. (Прык.) 7. На старыя селішчы выправілася Сашка з дзедам (рана)раненька, бо дарога няблізкая. (Кап.) 8. (На)бок грыбок: баравік ідзе. (Прык.) 9. Наўмыснік баяўся, што яго кравец (калі)небудзь сустрэне і пазнае. (К.Ч.)

  • Абгрунтуйце напісанне прыслоўяў і спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў.

  • Растлумачце сэнс прыказак, ужытых у практыкаванні. Змадулюйце сітуацыю, у якой яны могуць быць ужыты.

104. Утварыце словазлучэнні ці складзіце сказы з прыслоўямі і спалучэннямі назоўнікаў (іншых часцін мовы) з прыназоўнікамі.

Узор: У бок – убок. Нахіленая ў бок святла, кветка ўлюбёна падстаўляла сонцу свае чатыры шырокія глянцавітыя пялёсткі. Самалёт рэзка павярнуў убок і хутка знік за лесам.

У пачатку – упачатку, у траіх – утраіх, у далечыні – удалечыні, з вечара – звечара, з усім – зусім, з верху – зверху.

105. Самастойная праца. Спішыце, раскрыйце дужкі.

1. (Калі)нікалі, у выхадныя або святочныя дні, да кар’ера прыходзіў Сямён. (В.Б.) 2. Твар Кізгайлы (па)пакутніцку скрывіўся. (Каратк.) 3. (З) вечара снег мацаваў даволі востры марозік, і нельга было падумаць, што ўсё рушыцца раніцою. (П.Б.) 4. Кожны (па)свойму богу моліцца. (Прык.) 5. Яны ішлі (на)сустрач сонцу, якое (вось)вось павінна было паявіцца над шырокімі палямі, што раскінуліся за калгасным садам. (Хадк.) 6. Беражы адзенне (з)нову, а чэсць (з)моладу. (Прык.) 7. Не курыцца светлы пыл (у)сцяж дарог, у небе месяца праглянуў бледны рог, у небе ціха зоркі расцвілі. (Багд.) 8. Кусты разбегліся (на)ўкол, (уз)доўж дарог, ажно на поле. (Шушк.)

  • Падкрэсліце прыслоўі і спалучэнні слоў, якія выконваюць ролю прыслоўяў. Растлумачце іх правапіс.

  • Выдзеленыя словы ахарактарызуйце як часціны мовы.

106. Адзначце словы, якія пішуцца разам.

І. 1) шыць у_ручную, 2) цяпер усё_адно, 3) рухацца па_ціху, 4) што_месяц, 5) у_дзень вясенні.

ІІ. 1) на_многа перавысіць норму, 2) з_далёк махаць рукой, 3) заходзіць па_двое, 4) прачнуцца а_поўначы, 5) караць без_разбору.

ІІІ. 1) выцерці да_суха, 2) развітацца да_заўтра, 3) вярнуцца за_цемна, 4) разбурыць да_шчэнту, 5) скочыць з_разбегу.

IV. 1) узяць тэлевізар на_пракат, 2) прыехаць да_дому, 3) тры метры ў_абхват, 4) маяк у_далечыні, 5) пакінуць да_часу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]