
- •В.Э. Зіманскі беларускі правапіс-2008 Практыкум
- •Уводзіны
- •Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Фанетычныя напісанні правапіс галосных правапіс галосных о, э – а
- •Правапіс галосных е, ё – я
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс зычных правапіс у, ў
- •Правапіс прыстаўнога в
- •В пішацца перад о, у
- •В не пішацца перад о, у
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс прыставак з-, уз-, раз-, без- (бяз-), дыз-
- •Марфалагічныя напісанні правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс прыставак ад-, над-, пад-, аб-
- •Традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Запішыце першы абзац. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна
- •Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правапіс прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў
- •107. Выканайце тэставыя заданні. Адзначце словы, якія пішуцца разам
- •Правапіс часціц
- •Часціца не(ня) пішацца:
- •Часціца ні пішацца:
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Пачатак княжання Вітаўта
- •119. Выканайце выніковыя тэставыя заданні. Варыянт I
- •Варыянт II
- •Літаратура
- •Слоўнікі, энцыклапедыі
Правапіс складаных прыметнікаў
Пішуцца разам:
Прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца разам: Светагорск – светагорскі, пераход – пераходны, Наваполацк – наваполацкі.
Складаныя прыметнікі, утвораныя шляхам спалучэння назоўнікаў з іншымі часцінамі мовы – прыметнікам: сельская гаспадарка – сельскагаспадарчы, лічэбнікам: два паверхі – двухпавярховы, тры гады – трохгадовы, займеннікам: іншая мова – іншамоўны, прыслоўем: вечназялёны, дзікарослы, супрацьлеглы.
Пішуцца праз злучок:
Прыметнікі, утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: давыд-гарадоцкі, буда-кашалёўскі, сацыял-дэмакратычны.
Складаныя прыметнікі, утвораныя з двух ці трох прыметнікаў: беларуска-руска-англійскі слоўнік, гісторыка-філалагічны факультэт.
Складаныя прыметнікі, якія абазначаюць якасць з дадатковым адценнем (колеру, смаку), спалучэнне якасцей: светла-зялёны, ярка-чырвоны, кісла-салодкі.
Складаныя прыметнікі з першай часткай усходне-, заходне-, паўночна-, паўднёва-, якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў, што абазначаюць прамежкавыя напрамкі свету: Паўднёва-Афрыканская рэспубліка, Усходне-Еўрапейская раўніна, паўднёва-ўсходні, паўночна-заходні.
99. Ад прапанаваных словазлучэнняў утварыце складаныя прыметнікі. Растлумачце правапіс прыметнікаў.
Доўга чакаць, мала хлеба, малочны і мясны, мала ўжываецца, розныя планы, розныя бакі, рымскі і каталіцкі, светлы і чырвоны, сівыя валасы.
Падбярыце да кожнага прыметніка назоўнік, атрыманыя словазлучэнні запішыце.
З трыма словазлучэннямі складзіце і запішыце сказы.
100. Спішыце сказы. Ад слоў у дужках утварыце складаныя прыметнікі, дапасуйце іх да назоўнікаў. Растлумачце правапіс прыметнікаў.
1. Каля дуба бярозка ўзнялася высокая, бела(коры), станам і ліствой ясна(вокі). (К.Б.) 2. Не стаяць мне з сярпом в..стра(зубы) у жыце, не схіляцца сярод шапаткіх каласоў. (Гіл.) 3. Я люблю гэтыя прасторы, люблю неаглядныя руж..ва(сіні) далі іх. (К-с) 4. Пачакай, хутка(цечны) дзень! Затрымайся хоць на імгненне. (В.Ж.) 5. Наперадзе ехаў светла(бароды) чалавек у жалезнай шапцы і падобнай да рыбінае лускі жалезнай кашулі. (У.А.) 6. Ксеня невялікая, але з вялікімі цёмна(сіні) вачыма, ч..рна(валосы) і зграбная, жыве сваім жыццём. (Л.Г.) 7. Луг успыхнуў раптам і засвяціўся, замільгаў такімі ж самымі брыльянтавымі агеньчыкамі – ад халодна(сіні) да гарача(аранжавы). (Я.С.) 8. Быццам нейкая ц..нтра(бежны) сіла разагнала іх убакі, да небасхілу... (Лыньк.)
101. Выканайце тэставыя заданні.
Варыянт 1. Адзначце словы, якія пішуцца разам:
А: 1) анты_навуковы, 2) контр_удар, 3) дваццаці_тонны, 4) дызель_маторны, 5) светла_русы.
Б: 1) кветка_ружа, 2) паўтара_гадовы, 3) малочна_белы, 4) сёе_тое, 5) стара_славянскі.
В: 1) мікра_клімат, 2) сіні_сіні, 3) добра_прачытаны, 4) інфра_чырвоны, 5) гідра_ турбіна.
Г: 1) сто_кіламетровы, 2) літаратурна_мастацкі, 3) гультай_гультаём, 4) жылі_былі, 5) Масква_рака.
Варыянт 2. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:
А: 1) перакаці_поле, 2) электра_зварка, 3) агра_біялогія, 4) самалёт_знішчальнік, 5) поўна_метражны.
Б: 1) авія_база, 2) Буда_Кашалёва, 3) расліна_верас, 4) чыста_беларускі, 5) пан_пасол.
В: 1) высока_ўзняты, 2) шарыка_падшыпнік, 3) віцэ_прэзідэнт, 4) крыжа_падобны, 5) горка_салёны.
Г: 1) сарака_дзённы, 2) супер_вокладка, 3) прэс_цэнтр, 4) рыба_меч, 5) ультра_гукавы.