Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruski_pravapis_2008.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
658.43 Кб
Скачать
  • Запішыце першы абзац. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна

ПАСЛУХАЙЦЕ МОВАЗНАЎЦАЎ

Напісанне слоў разам, асобна і праз злучок – гэта самастойны раздзел арфаграфіі. Асноўны прынцып, на якім будуюцца правілы напісання слоў разам, асобна, праз злучок, можна вызначыць як лексіка-семантычны. Агульнае правіла простае: часткі слова пішуцца разам, словы ў словазлучэнні – асобна, у пераходных выпадках, калі словы не поўнасцю страцілі сваю самастойнасць і таму не сталі адным словам, яны пішуцца праз злучок. Аднак пры выкарыстанні гэтага правіла ўзнікаюць цяжкасці, бо таму, хто піша, часам даводзіцца вырашаць лінгвістычную задачу: што перад ім – складанае слова ці свабоднае словазлучэнне. (Вольга Пашук)

Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў правапіс складаных назоўнікаў

Пішуцца разам:

  1. Назоўнікі, утвораныя з дапамогай злучальных галосных: гуказапіс, вадасховішча, малазямельнасць.

  2. Назоўнік з першай іншамоўнай часткай аэра-, авія-, аўта-, вела-, мота-, кіна-, фота-, хрома-, хлор-, стэрэа-, метэа-, электра-, гідра-, агра-, заа-, бія-, грос-, гоф-, мікра-, макра-, неа-, контр-: авіядэсант, аўтавакзал, велапрабег, мотаспорт, кіназала, фотакамера, хромафатаграфія, хлорбензол, стэрэаэкран, метэасістэма, заагігіена, электрагітара, гідраапаратура, аграбіялогія, біягенэз, гросмайстар, гофмаршал, мікраструктура, макраэканоміка, неафіласофія, хлорвініл, контратака (выкл. – контр-адмірал).

  3. Назоўнікі, першая частка якіх – дзеясловы загаднага ладу на -і, -ы: вярнідуб, гарыцвет (выкл. – перакаці-поле).

Пішуцца праз злучок:

  1. Назоўнікі, якія складаюцца з двух самастойных назоўнікаў, не звязаных злучальнай галоснай, і маюць значэнне аднаго слова: жар-птушка, прэм’ер-міністр, генерал-маёр.

  1. Назоўнікі, якія абазначаюць адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона-кіламетр, чалавек-дзень (выкл. працадзень).

  2. Назоўнікі, якія абазначаюць палітычныя напрамкі і палітычныя партыі, а таксама іх прыхільнікаў: сацыял-дэмакрат, анарха-сіндыкалізм, нацыянал-ліберал.

  3. Іншамоўныя назвы прамежкавых кірункаў свету: норд-ост, норд-вест, зюйд-ост, зюйд-вест.

  4. Назоўнікі з першай іншамоўнай часткай обер-, унтэр-, лейб-, штаб-, віцэ-, экс-: обер-кандуктар, унтэр-афіцэр, лейб-гвардыя, штаб-кватэра, віцэ-прэзідэнт, экс-чэмпіён.

  5. Уласныя назвы з часткай паў-: паў-Мінска, паў-Беларусі (з агульнымі назоўнікамі паў- пішацца разам: паўаркуша, паўяблыка, паўрубля).

  6. Складаныя геаграфічныя назвы, утвораныя з двух назоўнікаў ці назоўніка і прыметніка або са злучэння слоў, у састаў якіх уваходзіць прыназоўнік на: Арэхава-Зуева, Буда-Кашалёў, Растоў-на-Доне.

  7. Назвы населеных пунктаў з першай часткай усць-, верх-, а таксама некаторыя назвы з першай часткай нова-, стара- і пад.: Усць-Каменагор’е, Верх-Ірмень, Нова-Вязнікі, Стара-Канстанцінаў (але: Навагрудак, Наваполацк, Новарасійск, Старабельск).

  8. Састаўныя прозвішчы і імёны: Доўнар-Запольскі, Турсун-Задэ, Дунін-Марцінкевіч, Мамін-Сібірак.

97. Спішыце, раскрываючы дужкі. Растлумачце правапіс складаных назоўнікаў.

(Кіна)павільён, дом(музей), (Далёкі)Усход, дальна(бачнасць), (гука)запіс, (горад)музей, (гідра)тэхнік, (Бялыніцкі)Біруля, (праца)дзень, (электра)механік, (Бічэль)Загнетава, (Гусь)Хрустальны, (мікра)клімат, (салон)магазін, (Давыд)Гарадок, (станка)будаванне, (вагон)рэстаран, горы (Сіхатэ)Алінь, Лада(Заблоцкі), (сімфонія)балада, (Порт)Артур, Па(дэ)Кале, (Буда)Кашалёў, (Нова)сібірск, (віцэ)адмірал, (земле)апрацоўка, (шкло)валакно, (груза)перавозка, (стэрэа)сістэма, (сацыял)рэфармізм, (Нью)Ёрк.

98. Спішыце, раскрываючы дужкі. Устаўце прапушчаныя літары ў складаных назоўніках. Расстаўце знакі прыпынку.

1. Борзда адыходзіла назад станцыя з высокаю (в..да)качкаю закрываючыся свежаю зеленню раслін. (К-с) 2. (Чырвона)армейцы расчысцілі снег падрыхтавалі месца для вогнішча. (К-с) 3. Магутныя бульдозеры зараўноўвалі на руінах варонкі ад (авія)бомбаў. (Пасл.) 4. Дождж тужліва барабаніў у дрэвы, падаў разам з бярозавым ды асінавым (жаўта)лісцем на сыры дол. (А.М.) 5. Зямля заглынула атруту панюхаць боязна (мяту)руту. (Р.Б.) 6. У празрыстых ручаінах усіх славянскіх гаворак чуеццца магутная падводная плынь агульнай мовы, якая нарадзіла іх у аддаленыя (ст..)годдзі. (Луж.) 7. (Н..ва)грудак як яго чамусьці на польскі манер называюць а мясцовыя людзі кіламетраў на семдзесят у наваколлі называюць (Н..ва)градак і гэта бліжэй да старажытнага (Н..ў)гарадка ляжыць на Н..вагрудскім узвышшы. (Каратк.) 8. Далёка міль многа ад (вёскі)сяла у лесе зялёным царэўна жыла. (Куп.)

  • Выпішыце словы, будова якіх адпавядае схеме “прыстаўка+корань+суфікс+суфікс+канчатак”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]