
- •В.Э. Зіманскі беларускі правапіс-2008 Практыкум
- •Уводзіны
- •Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Фанетычныя напісанні правапіс галосных правапіс галосных о, э – а
- •Правапіс галосных е, ё – я
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс зычных правапіс у, ў
- •Правапіс прыстаўнога в
- •В пішацца перад о, у
- •В не пішацца перад о, у
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс прыставак з-, уз-, раз-, без- (бяз-), дыз-
- •Марфалагічныя напісанні правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс прыставак ад-, над-, пад-, аб-
- •Традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Запішыце першы абзац. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна
- •Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правапіс прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў
- •107. Выканайце тэставыя заданні. Адзначце словы, якія пішуцца разам
- •Правапіс часціц
- •Часціца не(ня) пішацца:
- •Часціца ні пішацца:
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Пачатак княжання Вітаўта
- •119. Выканайце выніковыя тэставыя заданні. Варыянт I
- •Варыянт II
- •Літаратура
- •Слоўнікі, энцыклапедыі
Правапіс прыставак ад-, над-, пад-, аб-
Прыстаўкі ад-, над-, пад-, аб- пішуцца нязменна і перад звонкімі зычнымі, і перад глухімі: падняць, падказаць, адрэзаць, адкапаць.
Калі корань слова пачынаецца збегам зычных, на канцы дадзеных прыставак пішацца а: сабраць, абарваць, сатлелы, абамшэлы, адапхнуць.
На стыку прыстаўкі і кораня зычныя б, д могуць падвойвацца: аббегчы, аддаць, паддобрыцца.
81. Згрупуйце і запішыце словы з аднолькавымі прыстаўкамі. Прыстаўкі абазначце графічна, растлумачце іх правапіс.
І. А..бегчы, па..біць, а..гаварыць, а..званіць, па..касіць, а..казаць, па..вязаць, па..глядаць, а..дзяліць, с..рваць, на..стрыгчы, а..мятаць, на..грызці, а..межаваць, а..весці, па..бяліць, а..гарнуць, ад..спаць, на..тачыць, па..лячыць, а..шукаць, на..шыць.
ІІ. На..іць, а..кусаць, пад..спець, па..грызаць, на..вязаць, а..капаць, а..качаць, на..гарэць, а..сыпаць, а..віць, па..месці, а..рэзаць, на..каваць, пад..спець, па..купіць, на..клеіць, а..водзіць, а..жываць, на..ламаць, па..румяніць на..пісаць, а..біць, па..весці.
82. Прачытайце тэкст, вызначце яго тэму, асноўную думку; дайце загаловак.
За два гады жыцця ў Мінску Гарэцкі паспеў добра а..чуць, што сталіца Беларусі стала культурным і навуковым цэнтрам: людна было на схо..ках і дыспутах у Доме пісьменніка, творчыя спрэчкі пераносіліся на шырокую аўдыторыю, уцягваючы шырокія колы інтэлігенцыі. Усе, асабліва маладыя, жылі нейкім парывам да пошуку, верай у будучыню грама..ства.
Гарэцкі пазнаёміўся з многімі літаратарамі, і адразу ўзніклі трывалыя творчыя кантакты. Вельмі прыязныя а..носіны склаліся з Якубам Коласам. Яны чыталі адзін аднаму напісанае, дарылі кнігі, разам наведвалі беларускі тэатр. З Коласам іх збліжала тое, што абодва з’яўляліся не толькі пісьменнікамі, але і педагогамі, чыталі лекцыі на настаўніцкіх курсах і ў студэнцкіх аўдыторыях. А людзі там былі вельмі цікавыя, цягнуліся ўгору. А..быўся своеасаблівы выбух духоўнасці, была невядомая цяга да слова, да літаратуры. Амаль у кожным горадзе і мястэчку тады ўзніклі літаратурныя гурткі, якія затым сталі філіяламі арганізацыі “Маладняк”.
Народныя вытокі творчасці Максіма Гарэцкага, яго аптымізм далі ма..чымасць яму ў самых ця..кіх умовах не здрадзіць праўдзе, не а..ступіць з таго шляху, на якім ён, як бы ця..ка ні было, служыў народу, людзям. (Паводле Арсеня Ліса)
Выпішыце словы з прапушчанымі літарамі, растлумачце іх правапіс.
Складзіце план тэксту і напішыце сціслы пераказ.
Падрыхтуйце кароткае паведамленне пра жыццё і творчасць М. Гарэцкага.
83. Прачытайце. Вызначце тэму і асноўную думку ўрыўка.
Закладзі спадчыну ў мову – перш за ўсё! Бо выдзьмуць вятры гісторыі і напамінак пра тых, хто нядбала адмахваецца ад яе як ад нечага брыдотнага і аджытага, або – горш! – усчынае дратаваць роднае з родных – сваё Слова! Адно яно будзе жыць, бо ў мове закладзена вялікая жыццетрываласць, і нездарма дайшло ад старажытных: “У пачатку было Слова, і Слова было ад Бога, і Слова было Бог”. (Паводле Максіма Лужаніна)
Пісьмова прадоўжыце разважанні аўтара, выказаўшы свой пункт погляду на неабходнасць захавання пісьмовай спадчыны беларускага народа.
84. Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку і ўстаўляючы прапушчаныя літары.
1. (Не)вялічкі бярозавы гаёк ля самага возера стаяў нібы пад шкляным каўпаком сілуэты вострых і плакучых вяршалін а..біваліся на фон.. неба прыгожа і велічна але застыла як на карціне. (Кул.) 2. Яшчэ доўга да вечара захмарыла ўсё пацямнела навокал завуркатаў паводдаль гром. (І.М.) 3. Вецер дождж за вокнамі хістаецца рэ..кае голле дрэў. (Лупс.) 4. Хмары віселі ні..ка а на другі Дзень паміж іх высвечвала сонца і на ўзлессі мокрая лаза здавалася гатовай ра..пусціць перш.. лісцейка. (К.Ч.) 5. З поўдня балоты зноў падбіраліся да саламяных замшэлых радоў стрэх але ў гэты бок ішла найбольш сувязь са светам і тут на дрыгве была намошчана даро..ка. (І.М.) 6. Ведалі ў Куранях што Маслак зноў не адзін а з бандаю аб сіле якой хадзілі самыя розныя чуткі. (І.М.) 7. Вясной самым яе разгарам калі шчупак ламае на Сожы лядовы мост падымаючыся на нераст у ручаіны ў Дубровенку да прыстані прыходзяць грукатлівы машыны. (Грам.) 8. Людзi што зно.. адзін за адным варачаліся ў Сумлічы ра..казвалі што грузавікі з дяўчатамі і хлопцамі проста выехалі на скрыжаванне і а..туль рушылі па дароз.. той што вядзе на Бабруй..чыну і далей. (К.Ч.) 9. Аўтобус вырваўся на стары даваенны ўе..жаны брук спускаўся з гары чуваць было толькі як шапочуць па каменні колы. (Пташн.) 10. Прыцемкі гусцелі а вёска не аціхала з крайніх двароў даносіўся бразгат вёдз..р недзе суха рыпнулі весніцы з трэскам пратарахцеў матацыкл. (М.В.) 11. Ля самай старой хаты ў вёсцы была прытульная мясціна хата стаяла крыху ў глы.. двара і перад ёю раслі клёны і каштаны. (К.Ч.)
Растлумачце правапіс звонкіх і глухіх зычных у выдзеленых словах. Сярод дзеясловаў руху ў 5 – 9-м сказах вызначце сінонімы.