Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruski_pravapis_2008.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
658.43 Кб
Скачать

Правапіс прыставак з-, уз-, раз-, без- (бяз-), дыз-

(ДЫС-), ДЭЗ-

Прыстаўкі з-, уз-, раз-, без- (бяз-) пішуцца перад галоснымі і звонкімі зычнымі з літарай з, перад глухімі – з літарай с: здзівіцца, схамянуцца, узнавіць, ускраіна, разламаць, раскідаць, бездапаможны, бяздарны, беспаспяховы, бяскласавы.

Прыстаўка дыз- пішацца перад галоснымі (у тым ліку і ётаванымі), прыстаўка дыс- – перад зычнымі: дызартрыя, дыз’юнкцыя, дыспрапорцыя, дысгармонія, дыскамфорт.

Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзарыентацыя, дэзактывацыя, дэзкамера.

73. Пералічыце звонкія і глухія зычныя. Якія з іх з’яўляюцца няпарнымі?

74. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс слоў.

Рас..ол, рас..ольнік, рас..ада, рас..аднік, раз..явіць, уз..лаваць, уз..лавацца, ро..чына, ра..чыніць (паставіць цеста), у..чуваць, ні..чымны, у..чуванне, у..чунак, ні..чымніца, на..чадак, ..часце, пя..чота, зні..чыць, да..чэнту, у..чэнт, ..чэпкі, по..чак.

75. З дапамогай прыставак з-, уз-, раз-, без- утварыце новыя словы. Запішыце гэтыя словы. Растлумачце напісанне прыставак.

Біць, ведаць, везці, ламаць, малоць, віцца, ганарыцца, радавацца, цягнуць, вешаць, даходны, вобразны, кроў, пошліна, бегчы, змена, злучнік, сыпаць, сушыць, спрэчка, злавацца, сінець, зубы, сувязь, сэнс.

  • Складзіце сказы з 4–5 словамі так, каб атрымаўся звязны тэкст.

76. Адзначце нумары слоў, у якіх пішацца:

  1. Літара з: 1) ра..класці; 2) у..важыць; 3) ..ехаць; 4) бя..крайні; 5) бе..грашоўе.

  2. Падоўжаныя зычныя: 1) рун..ю; 2) аповесц..ю; 3) сувяз..ю; 4) шыр..ю; 5) развод..е; 6) мас..а; 7) Сібір..ю; 8) свежасц..ю; 9) ат..эстат; 10) груп..а.

  3. Падвоеныя зычныя: 1) поўначчу; 2) бяссэнсіца; 3) каменны; 4) гуллівы; 5) водгулле.

Марфалагічныя напісанні правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых

Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў і перад глухімі, азванчэнне глухіх зычных перад звонкімі, прыпадабненне шыпячых да свісцячых і свісцячых да шыпячых на пісьме не перадаецца. Для праверкі напісання зычнага трэба падабраць роднаснае слова або змяніць яго так, каб невыразны зычны стаў перад галосным: касьба – касіць, мароз – марозіць, грыб – грыбы, паднос – падносіць, грузчык – грузіць.

Спалучэнні [сч], [сшч] вымаўляюцца адпаведна як [шч], [шшч], а на пісьме абазначаюцца літарамі сч і шч. У асноўным гэта датычыцца слоў, у якіх корань пачынаецца з ч ці шч: расчыніць, счышчаць, бесчалавечны, счарціць, расшчапіць, расшчодрыцца, расчытаць, расчараванне. Выключэнні: рошчына, нішчымны, шчасце, пяшчота, ушчуваць, пошчак, шчэпкі, нішчымніца, знішчыць, дашчэнту, ушчэнт і вытворныя ад іх.

77. Запішыце свісцячыя і шыпячыя зычныя. Якія з іх з’яўляюцца парнымі па звонкасці–глухасці?

78. Прачытайце словы, правільна вымаўляючы спалучэнні зычных. Праверце правільнасць перадачы гэтых спалучэнняў на пісьме, змяняючы форму слова ці падбіраючы для праверкі роднаснае слова.

Узор: пясчаны – пясок.

Завязка, перабежчык, зуб, грузчык, нарэзка, тормаз, на градцы, краявід, аўтаадказчык, загадчык, намазка, грыб, багаж, караняплод, у печцы, прагіб, касьба, грузчык, указка, перавозчык, казка, малацьба, даследчык, прыказка, дудка, моладзь, грып, дроб, снег, каска, просьба, на лодцы, у ватовачцы, лётчык, рэзчык, матчын, радыёперадатчык, недасведчанасць, жаніцьба, міраж, дождж, мігцяць.

  • Запішыце фанетычную транскрыпцыю сямі слоў з рознымі выпадкамі прыпадабнення зычных.

  • Зрабіце марфемны і словаўтваральны разбор складаных слоў.

79. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Падбярыце праверачныя словы, каб невыразны зычны апынуўся ў становішчы перад галосным.

1. І не было яму цяпер ніякіх ця..касцей пранікаць у манастыр і выходзіць з яго праз калодзе.., які лічыўся магілай Змея. 2. На гра..ках, дзе летам раслі кветкі, цяпер суха бялелі паламаныя сцябліны. (А.Ж.) 3. У княжацкім цераме да глыбокай ночы ігралі музыкі, слу..кі ледзь паспявалі ўскрываць запячатаныя сургучом амфары з віном... (Л.Д.) 4. Бег вады стаў мацнейшы, так што ло..ка пасоўвалася яшчэ цішэй. (Я.М.) 5. Тут якраз увайшоў у хату дзя..ька Антось. (С.А.) 6. На старыя селішчы выправілася Сашка з дзедам рана-раненька, бо дарога няблі..кая. (Кап.)

  • Выпішыце словы з зацвярдзелымі зычнымі. Зрабіце фанетычны разбор трох слоў (на выбар).

  • У складаназалежных сказах назавіце віды даданых частак.

80. Запішыце словы згодна з арфаграфічнымі нормамі. Назавіце прынцыпы арфаграфіі, на якіх грунтуецца правапіс гэтых слоў.

ро[ш]чына

дара[чч]ык

у[ш]чуваць

ра[шч]эсваць

сто[х]

падво[шч]ык

земляро[п]

слаўгара[цк]і

дыяло[х]

бя[шш]умна

но[з’]біт

недасве[чч]анасць

голу[п]

мые[с’с’]я

ме[ц’]

газе[чч]ык

рэ[ц’]ка

зака[шч]ык

ра[ш]чыніць (дзверы)

[ш]чышчаць

  • Якое з прапанаваных слоў мае два правільныя варыянты напісання? Растлумачце значэнні гэтых слоў і складзіце з імі сказы.

  • Выпішыце дзеясловы, падбярыце да іх сінонімы і антонімы. Абазначце ў запісаных словах карані.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]