Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruski_pravapis_2008.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
658.43 Кб
Скачать

Правапіс падоўжаных зычных

У беларускай мове ў становішчы паміж галоснымі могуць падаўжацца 9 зычных гукаў: [л’], [н’], [з’], [с’], [дз’], [ц’], [ж], [ч], [ш] (у рускай мове ім адпавядае спалучэнне адпаведнага зычнага з гукам [й]). Падоўжанае вымаўленне зычнага перадаецца на пісьме падваеннем адпаведных літар, а падоўжанае вымаўленне гука [дз’] абазначаецца на пісьме спалучэннем ддз: палоззе, ралля, насенне, кассё, суддзя, жыццё, соллю, збожжа, маззю, ноччу, узвышша (параўн. у рускай мове судья, солью, мазью і пад.).

Падаўжэнне зычных не адбываецца:

а) у словах Ілья, Ульяна, Касьян, Емяльян, Юльян, Традзьякоўскі і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільічоўка, Ульянаўск, Касьянавіч, лье, льецца, разалью;

б) у словах іншамоўнага паходжання: калектыў, асістэнт, каса, маса, тона, Марока, Ніца, Адэса, Іпаліт, Ала, піца. Выключэнне складаюць словы ванна, манна, Сюзанна, саванна, прымадонна, мадонна, бонна, Жанна, панна, Мекка, мецца, дурра, донна.

АДРОЗНІВАЙЦЕ выпадкі фанетычнага падаўжэння, якое ўтвараецца ў выніку асіміляцыі зычнага з наступным гукам [j], ад марфалагічнага падваення зычных, якое адбываецца на стыку марфем: паддобрыцца, расступіцца, раззлавацца, дзённы, кішэнны.

ЗАПОМНІЦЕ! Разявіць, узлаваць, узлавацца, расол, расольнік, расада, расаднік.

66. Прачытайце правіла і адкажыце, у якім становішчы зычныя ў беларускай мове могуць падаўжацца. Пералічыце гэтыя зычныя.

67. Выпішыце з правіла запазычаныя словы, якія пішуцца з падвоенымі зычнымі. З 2–3 рознымі словамі прыдумайце і запішыце складаныя сказы.

68. Запішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс слоў.

Разал..юць, Кас..ян, Ул..яна, Іл..я, Юл..ян, Жан..а, ман..а, дур..а, бон..а, беладон..а, Мек..а, мец..а-сапрана, пан..а, мадон..а, прымадон..а, Ніц..а, Він..іца, кас..а, кел..я, гам..а, суф..ікс.

69. Прачытайце сказы. Выпішыце спачатку словы з фанетычным падаўжэннем зычных, а потым з марфалагічным падваеннем. Растлумачце, як узнікла фанетычнае падаўжэнне і марфалагічнае падваенне.

1. Над палосамі свежай раллі, над жытняй рунню і травой цэлы дзень не змаўкаюць цудоўныя песні-званочкі жаўранкаў і грукатанне трактара. (Б.) 2. Жыццё я не зблытаю з сонечным ззяннем, бо гэтулькі колераў мае яно! (П.М.) 3. Шматлікіх рэчак буйнае разводдзе па ўсёй краіне радасна гудзе. (Зв.) 4. Каласы схіляе долу збожжа. (П.М.) 5. Бачу родныя ўзвышшы стройных волатаў-лясоў. (Хвед.) 6. Жыццё – адказнейшы экзамен, яго ніяк не абмінеш. (Ю.С.) 7. Восенню, калі прыйшла пара ўборкі ўраджаю, юннаты з гордасцю падводзілі вынікі. (Г.Ш.) 8. На панелях кладуць узоры муляры, – рыхтуйце, людзі, наваселле. (М.К.) 9. Журыўся на Палессі журавель. (Р.Б.) 10. Па ўзбярэжжы пад соснамі стаялі палаткі, а найчасцей проста «Масквічы» і «Волгі», у якіх спалі ноччу іх уладальнікі. (І.Н.) 11. Дождж вясенні несціхана лье, кроплямі на шкле аконным скача. (П.М.) 12. Здаецца, сонца крочыць ціхім гаем, праменні рассыпаючы ўначы. (Прык.) 13. Усміхнулася сонца, дыхнула цяплом, міла, гожа праменні рассеяла. (М.В.)

  • Зрабіце марфемны і словаўтваральны аналіз выдзеленых слоў.

70. Спішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары.

Ранен..е, запеч..а, ран..е, зваліц..а, заз..яць, практыкаван..е, змянен..е, мыш..у, закрыц..ё, дванац..аць, мас..аж, адзен..е, злаўчыц..а, багац..е, стагод..е, узбярэж..а, імгнен..е, ван..а, Іл..інічна, Кас..янаў.

  • Выпішыце словы з марфалагічным падваеннем зычных на стыку марфем. Графічна абазначце ў гэтых словах марфемы.

71. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары і расстаўце знакі прыпынку. Абгрунтуйце выбар арфаграмы.

1. Мабыць памыляюцца тыя паэты і піс..меннікі якія бачаць у восені толькі адно заміран..е жы..я. (І.Н.) 2. Лопнуць павін..а гэта ветраная халадэча знясіліцца і апас..ці на з..млю с..негам ці дажджом. (Жур.) 3. Ламач..а пачалі скірдаваць у кустах за с..ценамі павеці далей ад дасужага ..ока. (Кудр.) 4. Амаль па ўсіх прадметах было паўтарэн..е і ён не браўся за кнігі спадзеючыся на сваю пам..ць. (І.Н.) 5. І кожны мес..ц на працягу двухсот год адно дрэва дае па два..цаць–два..цаць пяць арэхаў. (Я.М.) 6. У прамен..ях со..нца трапеча паветра насычанае пахам жыц..яносных сокаў з..млі. (Сам.) 7. А наверсе па-ранейшаму патрэскваюць пад нагамі дробнае суч..а і старыя хвойныя шышкі. (Б.) 8. Раз н..праўда ці ашука а сумлен..ю навек мука. (Прык.)

  • Падкрэсліце словы з фанетычным падаўжэннем зычнага. Вызначце, у межах якой марфемы адбылося падаўжэнне.

  • Зрабіце поўны сінтаксічны разбор апошняга сказа.

72. Запішыце беларускія імёны, у якіх ёсць падоўжаны зычны. Складзіце сказы з гэтымі словамі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]