
- •В.Э. Зіманскі беларускі правапіс-2008 Практыкум
- •Уводзіны
- •Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Фанетычныя напісанні правапіс галосных правапіс галосных о, э – а
- •Правапіс галосных е, ё – я
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс зычных правапіс у, ў
- •Правапіс прыстаўнога в
- •В пішацца перад о, у
- •В не пішацца перад о, у
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс прыставак з-, уз-, раз-, без- (бяз-), дыз-
- •Марфалагічныя напісанні правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс прыставак ад-, над-, пад-, аб-
- •Традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Запішыце першы абзац. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна
- •Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правапіс прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў
- •107. Выканайце тэставыя заданні. Адзначце словы, якія пішуцца разам
- •Правапіс часціц
- •Часціца не(ня) пішацца:
- •Часціца ні пішацца:
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Пачатак княжання Вітаўта
- •119. Выканайце выніковыя тэставыя заданні. Варыянт I
- •Варыянт II
- •Літаратура
- •Слоўнікі, энцыклапедыі
Правапіс спалучэнняў зычных
У спалучэнні [дт] на канцы іншамоўных слоў зычны [д] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: Брант, Шміт, Рэмбрант.
У спалучэнні [стн] зычны [т] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: бязлітасны, ненавісны, посны. Гэта правіла распаўсюджваецца і на прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса -н- ад назоўнікаў іншамоўнага паходжання з канцавым [ст]: баласны, кантрасны, кампосны, аванпосны.
Зычныя [д], [т], [л] у спалучэннях [здн], [рдц], [стл], [лнц] і зычныя [к], [г] у спалучэннях [скн], [згн] не вымаўляюцца і на пісьме не перадаюцца: праязны, помслівы, сонца, слаць, бліснуць, бразнуць.
У іншых спалучэннях ([нтн], [фтн], [льтн], [ктн]) зычныя пішуцца нязменна: ландшафтны, дэсантны, асфальтны, абстрактны.
Спалучэнне аднолькавых зычных, якое ўзнікла на стыку прыстаўкі і кораня, перадаецца падвойным напісаннем зычнай: расстраляны, раззлаваць, адданы, бяззбройны, бясспрэчны, рассейваць, раззлавацца. Выключэнне: расада, расол, расольнік, расаднік.
60. Прачытайце правіла і выпішыце спалучэнні зычных, якія ў беларускай мове пішуцца так, як вымаўляюцца. На якім прынцыпе арфаграфіі грунтуецца іх правапіс? Як дадзеныя спалучэнні вымаўляюцца і пішуцца ў рускай мове? Чаму?
61. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Патлумачце правапіс спалучэнняў зычных.
Фарпос..ны, балас..ны, кампос..ны, дэсан..ны, ландшаф..ны, асфаль..ны, абстрак..ны, кампак..ны, пу..ч, ско..ч, камплек..ны, інфарк..ны, бліс..нуць, браз..нуць, Гумбаль..т, фаршта..т, Краншта..т, ціс..нуць, доблес..ны, пос..ны, міласэр..ны, поз..ні, со..нца, сэр..ца, прыго..ства, пта..ства.
62. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары і растлумачце іх правапіс.
Выяз..ны, аблас..ны, радас..ны, ненавіс..ны, крапас..ны, мнагамес..ны, бязлітас..ны, неміласэр..ны, пачэс..ны, балас..ны, абстрак..ны, брыз..нуць, бліс..нуць, злос..нік, вус..на, роднас..ны, крос..ны, ярас..ны, кантрас..ны, со..нца, пас..лаць, паз..ней, у..чуванне, абя..зброіць.
Выпішыце дзеясловы, утварыце ад іх дзеепрыслоўі. З кожным дзеепрыслоўем прыдумайце і запішыце сказы, пракаменціруйце пастаўленыя знакі прыпынку.
63. Запішыце словы па-беларуску, растлумачце напісанне спалучэнняў зычных.
Устный, проездной, скоростной, бессмертный, поздно, безвыездно, капустный, Кронштадт, аванпостный, шестнадцатый, счастливый, форштадт, отдалённый, баластный, Рембрант, свистнуть, скоростной, устный, областной.
Выпішыце ўласныя назоўнікі і складзіце з імі складаныя бяззлучнікавыя сказы. Пракаменціруйце пастаноўку знакаў прыпынку.
64. Спішыце, устаўце прапушчаныя літары, расстаўце знакі прыпынку. Пракаменціруйце асаблівасці напісання спалучэнняў зычных.
І. Хіс..нуцца, міласэр..ны, невыраз..ны, аб’яз..ны, ..часце, ненавіс..ны, Бран..т, вус..ны (адказ), Краншта..т, карыс..ны, ра..чуліць.
ІІ. Выяз..ны, сэр..ца, ра..чоска, злос..ны, аблас..ны, ра..чытаць, Гумбаль.., ра..чысціць, ні..чымны, бязлітас..ны, Рэмбран..т, у..чапіць.
65. Прачытайце тэкст, захоўваючы нормы беларускага літаратурнага вымаўлення. Дайце загаловак. Калі адзначаецца Дзень славянскага пісьменства?
Прынята лічыць, што заснавальнікамі славянскага пісьменства былі ў сярэдзіне IX стагоддзя Кірыла і Мяфодзій. Але ёсць звесткі аб тым, што пісьменства ў нашых продкаў існавала і раней. Па сведчанні балгарскага аўтара канца IX стагоддзя, «славяне ўвогуле не мелі кніг, але чэртамі і рэзамі чыталі і гадалі». Пра надпісы, выкананыя старажытным славянскім пісьмом, згадвалі арабскія падарожнікі.
Некалькі таямнічых надпісаў паходзіць з тэрыторыі ўласна Беларусі. У пачатку ХХ стагоддзя ў Бярэзінскім раёне была знойдзена каменная пліта са знакамі, падобнымі да адбіткаў птушыных лапак.
Багаты матэрыял далі пошукі ў старажытнабеларускім горадзе Дарагічыне (цяпер на тэрыторыі Польшчы). Гісторыкі ўстанавілі, што там у X–XIV стагоддзях знаходзілася буйная мытня, свайго роду вароты на ўсход Еўропы. Знойдзеныя там шматлікія свінцовыя пломбы служылі таварнымі знакамі розных усходнеславянскіх князёў. На адным баку іх змешчаны літары кірыліцы, на другім – невядомы знак. Навукоўцы мяркуюць, што гэта былі літары невядомага старажытнаславянскага пісьма. (Паводле Мікалая Прыгодзіча)
Выпішыце словы, у якіх вымаўляюцца зычныя [дз’], [ц’]; растлумачце правапіс гэтых слоў.
З першага абзаца выпішыце словы, правапіс якіх грунтуецца на фанетычным прынцыпе арфаграфіі.
Запішыце пад дыктоўку трэці абзац. Абмяняйцеся сшыткамі і праверце правільнасць запісу.