
- •В.Э. Зіманскі беларускі правапіс-2008 Практыкум
- •Уводзіны
- •Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі
- •Фанетычныя напісанні правапіс галосных правапіс галосных о, э – а
- •Правапіс галосных е, ё – я
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс зычных правапіс у, ў
- •Правапіс прыстаўнога в
- •В пішацца перад о, у
- •В не пішацца перад о, у
- •Правапіс д – дз, т – ц
- •Правапіс спалучэнняў зычных
- •Правапіс падоўжаных зычных
- •Правапіс прыставак з-, уз-, раз-, без- (бяз-), дыз-
- •Марфалагічныя напісанні правапіс звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых
- •Правапіс прыставак ад-, над-, пад-, аб-
- •Традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні
- •Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Ужыванне вялікай літары
- •Запішыце першы абзац. Падкрэсліце ў сказах граматычную аснову. Напісанне слоў разам, праз злучок і асобна
- •Правапіс складаных назоўнікаў і прыметнікаў правапіс складаных назоўнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Правапіс прыслоўяў. Правапіс спалучэнняў, блізкіх да прыслоўяў
- •107. Выканайце тэставыя заданні. Адзначце словы, якія пішуцца разам
- •Правапіс часціц
- •Часціца не(ня) пішацца:
- •Часціца ні пішацца:
- •Кантрольныя пытанні і заданні
- •Пачатак княжання Вітаўта
- •119. Выканайце выніковыя тэставыя заданні. Варыянт I
- •Варыянт II
- •Літаратура
- •Слоўнікі, энцыклапедыі
Правапіс д – дз, т – ц
Цвёрдым зычным [д], [т] адпавядаюць мяккія [дз’], [ц’], якія на пісьме перад галоснымі е, ё, і, ю, я ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем перадаюцца спалучэннем літар дз і літарай ц (вынікі гэтага працэсу атрымалі ў беларускай мове назву “дзеканне” і “цеканне”): горад – у горадзе, карта – на карце. Мяккія [дз’], [ц’] вымаўляюцца і перад мяккім [в’]: цвёрды, чацвер, дзверы, мядзведзь, ліцвін, ліцвінка, яцвяг (але: у Літве, твіст, мардве).
Прыставачнае д і суфіксальнае т перад мяккім в’ захоўваецца нязменна: адвесіць, адвёз, у пітве, у красамоўстве, аб прыродазнаўстве.
У большасці слоў іншамоўнага паходжання зычныя д, т цвёрдыя: студэнт, тэатр, тыраж; выключэнні: арцель, бардзюр, накцюрн, нацюрморт, цюльпан, цюркскі, цюль, цюк, цір, цітр, арцішок, уверцюра, дзюшэс, дзюна.
Перад суфіксамі і злучэннямі суфіксальнага паходжання -ін, -ір, -ёр, -еец, -ейск-, -ік- вымаўляюцца [дз’], [ц’], што перадаецца на пісьме: лацінскі, мундзір, манцёр, гвардзеец, гвардзейскі, эцюдзік, каранцін.
Ва ўласных іншамоўных назвах вымаўляюцца як д, т, так і дз’, ц’; гэта адлюстроўваецца і ў напісанні: Дэфо, Гарыбальдзі, Цюрых, Стэндаль, Тэрэза.
54. Назавіце галосныя, перад якімі вымаўляюцца зычныя дз’, ц’. Як называюцца гэтыя галосныя? Чаму? Разгледзьце схему.
дз’, ц’
Перад
мяккімі [в’]
[м’]
Перад
е, ё, ю, я, і
Перад
суфіксамі -ін,
-ір, -ік,
-ёр,
-еец, -ейск
дзень / дня |
дзвесце |
каранцін |
у хаце / хата |
Дзмітрый |
брыгадзір |
дзённы / донны |
дзверы |
букецік |
цюкаваць / тукаваць |
Дзвіна |
акцёр |
дзюба / дуба |
|
гвардзеец |
|
|
індзейскі |
д, т
у большасці
іншамоўных слоў
ва ўласных і
іншамоўных назвах
д
прыставачнае т
суфіксальнае не чаргуюцца з дз’, ц’
дырэктар |
Антарктыда |
падвозіць / падвезці |
апладысменты |
Дэфо |
дзяцінства / у дзяцінстве |
дыспут |
Атэла |
|
тэатр |
Дэтрой |
|
антэна |
Тэкля |
|
Але: арцель Але: Цюрых
цюль Дзяніс
дзюна і інш. Барадзіно і інш.
Дапоўніце табліцу ўласнымі прыкладамі. Колькі гукаў абазначаюць ётаваныя галосныя ў запісаных вамі словах?
55. Прачытайце, выразна вымаўляючы зычныя [дз’] і [ц’]. Растлумачце правапіс літар д, т, дз, ц.
У горадзе, грудзі, выцякаць, ідзём, шосты, на вадзе, дзве, дзвесце, дзверы, Людміла, бацвінне, латынь, мядзведзь, Мацвей, Цвірка, валакардзін, мундзір, актрыса, акцёр, білет, Дэтройт, білецёр, адведаць, камандзір, мантаж, манцёр, арцель, бардзюр, дзюна, Ядвіга, лацінскі, нацюрморт, цір, у Літве, практыкант, Хрысціна, тыраж, тэхнічны, Дзідро, Цэрэтэлі, Тацішчаў, Цюмень, апладысменты, ратыфікацыя, у пітве, у грамадстве, дыспетчар, адвезці, дысконтны, тэарэтык, тыпаж, салдацік.
Спішыце, класіфікуючы словы паводле пунктаў правіла, якія рэгулююць іх напісанне.
56. Прачытайце. Вызначце асноўную думку тэксту. Спішыце, расставіўшы знакі прыпынку. Падкрэсліце словы, у якіх адбыўся працэс дзекання або цекання.
Жывая мова заўсёды правярае слова на гучанне што не заўсёды робіць пісьмовая. Можна з упэўненасцю сказаць што калі б аўтар перш чым напісаць узяў на язык фразу ён не стаў бы заікацца “пакой вялікі па памеру”. Можна сказаць проста “вялікі пакой” ці хоць бы “пакой вялікі памерам”. (Рыгор Шкраба)
Прааналізуйце выразы падскочыць уверх, дзякуючы нядбайнасці, вырашаць пытанні. Выпраўце памылкі, складзіце сказы з выпраўленымі варыянтамі.
57. Спішыце. На месцы пропуску ўстаўце патрэбныя літары, растлумачце іх правапіс.
1. Калі-нікалі, у выхадныя або святочныя дні, да кар’ера прыхо..іў Сямён. (В.Б.) 2. У ваенкама..е было шумна. (Жал.) 3. Алег зірнуў на расчыненыя д..веры пуні, і яму раптам здалося, што ў за..ененым праёме мільгануў нейкі бялёсы прывід. (М.З.) 4. І было ў гэтым холад..е нешта такое моцнае, здаровае, што Фед..я колькі часу стаяў нерухома і адчуваў, нібыта гэтае здароўе перадаецца і яму. (Жур.) 5. Стук у д..веры распужаў гэтыя думкі. (К-с) 6. Найбольш магутнай, багатай і прыгожай была сама Герцыке, шумны людны горад з д..вюма праваслаўнымі цэрквамі, з грозным княжацкім ..ерамам, з шыкоўнымі сяд..ібамі баяр і купцоў. (Л.Д.) 7. Звечара снег мацаваў даволі востры марозік, і нельга было падума..ь, што ўсё рушыцца раніцою. (Бр.) 8. Беражы ад..енне знову, а чэс..ь змоладу. (Прык.) 9. Дадому я вярнуўся толькі над..вячоркам, на змроку. (Сач.) 10. Не курыцца светлы пыл ус..яж дарог, у небе месяца праглянуў бледны рог, у небе ціха зоркі рас..вілі. (Багд.)
Выпішыце пяць слоў, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў. Запішыце іх транскрыпцыю.
У складаных сказах падкрэсліце граматычныя асновы. Пабудуйце схемы гэтых сказаў.
Знайдзіце ў практыкаванні ўстарэлыя словы; выпішыце іх, вусна растлумачце значэнне.
58. Запішыце па-беларуску. Растлумачце правапіс д – дз, т – ц.
Модификация, дизельное топливо, Тюмень, подвезти, пьедестал, ноктюрн, диатез, квартира, в агентстве, мундир, де Бальзак, жакетик, гетеродин, Гаити, декабристы, гвоздь, авторитетный, аптечный киоск, зачерствевший хлеб, в искусстве, тираж, клятвенный, тигровая шкура, вахтёр, царственный, подвиг, диссертация, бигуди, в аббатстве, твёрдый, Палестина.
Зрабіце фанетычны аналіз уласных назоўнікаў.
Растлумачце значэнне агульных запазычаных назоўнікаў. Вусна складзіце з імі сказы.
59. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.
Письмо – великое достояние человечества, великое достояние каждого народа, овладевшего письменностью, и каждого грамотного человека. Оно используется во всех областях деятельности людей: в организации производства, в науке и литературе, в массовой информации и связи, в международных и политических отношениях, в просвещении и образовании. Письмо – это «врата учености», так как все начинается с обучения письму и чтению. (Алексей Моисеев)
Калі паявілася пісьменнасць у славян? Хто з’яўляецца аўтарам славянскага алфавіта?
Запішыце пераклад, падкрэсліце словы, у якіх вымаўляюцца зычныя [дз’], [ц’]. Растлумачце правапіс гэтых слоў.