Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Belaruski_pravapis_2008.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
27.11.2019
Размер:
658.43 Кб
Скачать

В.Э. Зіманскі беларускі правапіс-2008 Практыкум

2011

УДК 811.161. 3’53(075.8)

ББК 81.411.3-923.8

З-62

Аўтар: дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, кандыдат філалагічных навук В.Э. Зіманскі

Рэцэнзент:

дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”,

кандыдат філалагічных навук Ю.М. Бабіч

У выданні змешчаны тэарэтычны і практычны матэрыял па асноўных нормах беларускага правапісу, скарэкціраваных згодна з прынятай у 2008 годзе новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Практыкум прызначаны для правядзення заняткаў па беларускай арфаграфіі студэнтамі філалагічных факультэтаў, факультатыва па зменах у беларускай арфаграфіі студэнтамі нефілалагічных факультэтаў і навучэнцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Можа быць выкарыстаны на занятках па беларускай мове слухачамі курсаў па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове, вучнямі сярэдніх школ, навучэнцамі гімназій і ліцэяў. Адрасаваны ўсім, хто дбае пра павышэнне ўласнага культурнага ўзроўню.

УДК 811.161. 3’53(075.8)

ББК 81.411.3-923.8

© Зіманскі В.Э., 2011

© УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2011

Уводзіны

З моманту публікацыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў 1959 годзе прайшло каля паўвека перад тым, як 23 ліпеня 2008 г. Прэзідэнт Республікі Беларусь падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь № 420-З “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Такім чынам, завяршыўся амаль пятнаццацігадовы працэс прывядзення беларускага правапісу ў адпаведнасць з патрабаваннямі часу. За гэты час шмат чаго змянілася ў палітычным і культурным жыцці краіны, узніклі новыя рэаліі, развівалася і ўзбагачалася сама беларуская мова. Адчуваючы гэта, беларускія навукоўцы імкнуліся наблізіць мову да рэальнага жыцця, актыўна, асабліва пасля абвяшчэння краіны незалежнай дзяржавай, ствараючы дапаможнікі, у якіх удакладняўся існуючы правапіс. Надзвычай прадуктыўным у гэтым плане было апошняе дзесяцігоддзе, калі былі створаны сістэматызаваныя дапаможнікі для абітурыентаў па беларускай мове, у якіх аўтары імкнуліся адлюстраваць найбольш істотныя моўныя інавацыі, адначасова скрупулёзна акумулюючы разнастайныя варыянты правапісных нормаў. Аднак усё гэта не адмяняла неабходнасці кадыфікацыі назапашаных за дзесяцігоддзі змен.

Згодна з прынятым Законам, новая рэдакцыя “Правіл” уступіла ў дзеянне з 1 верасня 2010 г. Па гэтай прычыне як ніколі актуальнай уяўляецца праблема павышэння арфаграфічнай пісьменнасці студэнтаў і вучняў, а таксама ўсіх, хто не застаецца ў баку ад працэсу развіцця беларускай культуры ў цэлым і беларускай мовы як часткі беларускай культуры – у прыватнасці, а таксама ўсіх, хто дбае пра павышэнне свайго ўласнага прафесійнага і культурнага ўзроўню. Веданне ж арфаграфічных правілаў і ўменне карыстацца імі на практыцы мае вялікае грамадскае значэнне: устанаўліваючы нормы пісьмовай мовы, арфаграфія «абслугоўвае» мільёны людзей, яе нормы з’яўляюцца абавязковымі, а адзінства напісання аблягчае зносіны паміж людзьмі. Вядомы рускі лінгвіст Л.В. Шчэрба адзначаў: “Пісаць непісьменна — значыць злоўжываць часам людзей, да якіх мы адрасуемся, а таму зусім недапушчальна ў правільна арганізаваным грамадстве”.

Зыходзячы з вышэйсказанага, асноўнымі задачамі, якія закліканы вырашыць гэты дапаможнік, можна лічыць наступныя: 1) абагульніць веданне прынцыпаў і нормаў беларускай арфаграфіі; 2) засвоіць змяненні і ўдакладненні ў правілах беларускага правапісу; 3) павысіць узровень пісьменнасці. Неабходна заўважыць, што ў гэтым дапаможніку не будуць разглядацца правілы напісання слоў, звязаныя са словазмяненнем і словаўтварэннем (правапіс канчаткаў і суфіксаў, асаблівасці правапісу асобных часцін мовы).

Прапанаваны практыкум па беларускім правапісе-2008 адпавядае праграме факультатыўнага курса “Змены беларускай арфаграфіі”, зацверджанай 23.06.2010 г. (рэг. № УД 09-022).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]