Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
raspechatat_istoria.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
283.14 Кб
Скачать

48.Акупацыйны рэжым намецка-фашысцкіх захопнікаў на б.

Восенню 1943 г., пасля разгрому фашысцкіх войск пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі.У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашысцкай няволі.Савецкае камандаванне прыняло ўсе неабходныя меры для забеспячэння поспеху аперацыі па вызваленні БеларусіЗ першых жа дзён наступлення ў Беларусі на ўсіх напрамках разгарнуліся бязлітасныя баі на зямлі і ў паветры. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана.Разгарнуліся баі за сталіцу Беларусі – Мінск. У той час як частка савецкіх войск разам з партызанамі заканчвалі ліквідацыю акружанай групоўкі праціўніка пад Мінскам.Разгром нямецка-фашысцкіх войск у Беларусі ўвайшоў у гісторыю як адна з важнейшых бітваў Вялікай Айчыннай і другой сусветнай вайны.Яшчэ дзевяць месяцаў пасля вызвалення Беларусі працягвалася вайна супраць фашысцкай Германіі. Беларускі народ увесь гэты час аказваў усямерную дапамогу Чырвонай Арміі і адначасова адраджаў жыццё на амаль цалкам спапялёнай, разбуранай зямлі Беларусі.

45.Заходняя б у складзе Польшчы (1921-1939 гг.).

У выніку савецка-польскай вайны 1919-1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.

Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.

На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10-11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.

Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.

Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.

У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.

У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.

Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.

Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.

У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.

Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя - Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі.

Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.

У канцы 20 - пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]