Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
raspechatat_istoria.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
23.11.2019
Размер:
283.14 Кб
Скачать

30.Паўстанне 1863г.У б.Каліноўскі.

З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў - прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы.

Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву "чырвоныя". Яны падзялялiся на правых i левых.

Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю.

Працiўнiкаў паўстання называлi "белымi". Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi.

Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы.

Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт.

"Левых" ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838-1864). Ён паходзiў з сям'i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове "Мужыцкая праўда".

Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны.

У студзенi-лютым 1863 г. ў Беларусi з'явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi.

Паўстанне 1863-1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii.

Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле.

У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося.

33.Сталыпінская рэформа

Главной реформой, вызванной революцией, была Столыпинская аграрная реформа. Ее цель - укрепить соц. основу самодержавия и создать условия для развития капитализма а сельском хозяйстве. Началась реформа в 1906 г. и осуществлялась по нескольким направлениям: разрушение общины; переселенческая политика; насаждение отрубов и хуторов.На Беларуси эта реформа имела свои особенности. В западных районах крестьянская община была ликвидирована давно. И это облегчило проведение аграрной реформы. Разрушение общины в Могилевской и Витебской губерниях, где преобладало общинное землевпадение, шло довольно быстро. По количеству дворов, котрые вышли из общины, Беларусь занимала 1-е место среди многих регионов России.Переселенческой политике на Беларуси способствовало крестьянское малоземелье.Осуществление аграрной реформы на Беларуси сопровождалось интенсивным насаждением русского землевладония. Особенностью реформы являлось введение земств в 1911 г., которые играли важную роль.

42.Сельская гаспадарка БССР.Калектывізацыя.

Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі - палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб'яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы.Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі.Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі.У Беларусі ў падтрыманні палітыкі "правага ўхілу" быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.

Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.

Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932-1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа - 70-80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]