Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопрос1.docx
Скачиваний:
16
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
90.06 Кб
Скачать

Вопрос4.Беларуская мова часоу вкл

У ХІІІ ст. пасля распаду Кіеўскай Русі пачалі складвацца асобныя народнасці – беларуская, руская і ўкраінская. Беларуская народнасць утварылася з трох плямён: крывічы, радзімічы, дрыгавічы.

Асноўную ролю ў фарміраванні беларускай мовы (даследчыкі называюць яе старабеларускай) адыгралі мясцовыя гаворкі (паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні дыялекты). Як асобная самастойная мова яна сфарміравалася ў перыяд, калі нашы землі знаходзіліся ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта ў ВКЛ на працягу ХІУ – ХУІ стст. старабеларуская мова выкарыстоўвалася ў якасці афіцыйнай дзяржаўнай

На беларускай мове былі створаны летапісы, арыгінальныя і перакладныя мастацкія творы, вучэбная, публіцыстычная, юрыдычная літаратура; Важна і тое, што на славянскім усходзе распачалося кнігадрукаванне (6 жніўня 1517 г. у Празе Ф. Скарына надрукаваў на царкоўнаславянскай мове Псалтыр). Менавіта Ф.Скарына узняў беларускую мову і беларускую культуру на еўрапейскі ўзровень. Гэты перыяд знакаміты такімі вядомымі асветнікамі, як Мікола Гусоўскі, Сымон Будны, Сімяон Полацкі, Васіль Цяпінскі, Андрэй Рымша, Лаўрэнцій Зізаній, Мялецій Сматрыцкі і інш.

Жанры найбольш вядомыя помнікі літаратуры таго часу.

1.Справавая літаратура(гандлёвыя дагаворы, дарчыя граматы, судовыя і пасольскія кнігі, пастановы сейма, справаздачы, каралеўскія наказы, пісьмовыя правы на валоданне зямлёй) прыклады: «Дагавор Полацка з Рыгай»(1330 г.), «Дарчая грамата» Вітаўта літоўскім канонікам (1399), «Судзебнік» караля Казіміра Ягелончыка (1468 г.), «Кніга судовых спраў» (1516 г.) і інш. Помнікі справавой пісьменнасці сабраны ў 600 тамоў Літоўскай метрыкі.-з’яўляюцца крыніцай вывучэння беларускай мовы. Найбольш слынным дакументам гэтага перыяду, безумоўна, лічыцца Статут Вялікага Княства Літоўскага (тры рэдакцыі: 1529 г., 1566 г., 1588 г.)- адзіным зборам законаў у Еўропе, быў перакладзены на лацінскую і польскую мовы. «Статут» – сведчанне дзяржаўнасці беларускага і літоўскага народаў, іх высокай прававой культуры.

2. Летапісы (захавалася каля 20 збораў) ХУ – ХУІІ стст. Сярод іх знаходзяцца Супрасльскі збор, Увараўскі збор, Віленскі зборнік, Найбольш знакамітымі з’яўляюцца «Чэцці-Мінеі», напісаныя паповічам Бярозкам з Новагародка, , а таксама Баркалабаўскі летапіс

3. Перакладная жыційная літаратура (ХУ – ХУІ стст.). Пераклады з грэчаскай, сербскай і некаторых іншых моў: «Александрыя, «Гісторыя Траянскай вайны»; «Аповесць аб Трыстане», «Гісторыя аб Атыле», «Аповесць пра Баву».

4. Мастацкая і палемічная літаратура: «Метры» Сімяона Полацкага на старабеларускай мове, эпіграмы Андрэя Рымшы, палемічныя прамовы Мялешкі супраць польскага засілля, а таксама вершы невядомых аўтараў.

5. Лінгвістычная літаратура: «Грамматіка Словенска», «Лексіс» Лаўрэнція Зізанія, «Грамматіка» Мялеція Сматрыцкага

6. Рэлігійная літаратура. Францыск Скарына (23 кнігі Бібліі, «Малая падарожная кніжыца», «Апостал»), Сымон Будны на старабеларускай мове ў 1562 г. выдае «Катэхізіс»; Васіль Цяпінскі выдаў у сваім перакладзе на старабеларускую мову «Евангелле». Да гэтага ж часу належаць 30 зборнікаў кітабаў (рукапісныя рэлігійныя кнігі татар, якія з ХІУ ст. да сённяшніх дзён жывуць на Беларусі). Лінгвістычная каштоўнасць дадзеных тэкстаў у тым, што арабскімі літарамі паслядоўна і выразна перадаюцца многія фанетычныя асаблівасці беларускай мовы, Да такіх асаблівасцей належаць аканне, яканне, перадача г фрыкатыўнага, афрыкатаў дж, дз, мяккага с і інш. Да пералічаных ужо фанетычных адметнасцей неабходна дабавіць падаўжэнне зычных, зацвярдзенне р, ж, ш, ч, прыстаўныя гукі в, г, пераход в, у, л у ў, перададзенае праз в, чаргаванне складоў ро, ло з ры, лы ў становішчы паміж зычнымі. З марфалагічных рысаў: скланенне назоўнікаў тыпу боль, жаль, тень, насыпъ і г. д. на ўзор мужчынскага роду, ужыванне канчаткаў –у(-ю) у назоўніках р. скл. адз. л. м. р.(народу, броду і пад.). У слоўнікавым складзе беларускай мовы, акрамя спрадвечнабеларускай лексікі, сустракаюцца шматлікія запазычанні з розных моў.

Старабеларуска мова на працягу некалькіх стагоддзяў абслугоўвала розныя сферы грамадскага жыцця ў ВКЛ. Яна аказала ўплыў на іншыя мовы, у прыватнасці, на літаратурную мову рускай народнасці! Менавіта гэты перыяд (14 – 16 стст.) лічыцца росквітам у гісторыі беларускай культуры, мовы, таму вучоныя і назвалі яго «залатым векам».

Вопрос 14.Систэма жанрау навуковайлитаратуры Навуковая і навукова-інфармацыйная літаратура ўмоўна дзеліцца на тры тыпы: 1) навукова-тэхнічная літаратура (артыкулы, манаграфіі, падручнікі); 2) прававая і палітычная літаратура (пастановы, указы, дагаворы і інш.); 3) дакументальная літаратура кіраўніцтва (загады, дырэктывы, справавыя паперы і пад.)

Асноўным працэсам аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі навуковага матэрыялу з’яўляецца яго кампрэсія (сцісканне). Мовазнаўцы называюць два асноўныя шляхі кампрэсіі навуковага тэксту: 1) змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца ў тэксце; 2) захаванне інфармацыі ў адносна поўным аб’ёме [2].

Змяншэнне інфармацыі звычайна адбываецца за кошт пропуску падрабязнасцей і абагульнення тых частак тэксту, якія застаюцца.

Памылкамі пры змяншэнні інфармацыі лічацца неапраўданыя страты неабходнай інфармацыі, скажэнне сэнсу першакрыніцы, адсутнасць логікі ў падачы інфармацыі.

Другі шлях кампрэсіі навуковага тэксту – шлях захавання адносна поўнага аб’ёму інфармацыі – адбываецца пры дапамозе прыёмаў апушчэння, сумяшчэння і замяшчэння.

Прыём апушчэння – гэта пропуск, выключэнне з тэксту элементаў, якія паўтараюцца (напрыклад, выказнікаў у складаных сказах, калі яны ёсць у папярэднім кантэксце; дублетных слоў (змешчаных у дужках); спасылак на мaлюнкі, графікі і інш.).

рыём сумяшчэння заключаецца ў тым, што два або некалькі сказаў падобнай канструкцыі накладваюцца адзін на другі, і ў выніку гэтага накладання ўтвараецца скарочаны сказ з аднароднымі членамі, звязанымі злучнікамі.

Прыём замяшчэння – замена доўгіх элементаў тэксту больш кароткімі з захаваннем сэнсу змененых злементаў.

Асноўная памылка шляху захавання адносна поўнага аб’ёму інфармацыі – гэта залішняя інфармацыя.

Рэферат– кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі.

Інфарматыўныя рэфераты змяшчаюць у сабе асноўную інфармацыю рэферыруемай працы ў абагульненым выглядзе;

Індыкатыўныя рэфераты (рэфераты-рэзюмэ) займаюць прамежкавае становішча паміж рэфератам і анатацыяй (іх называюць рэфератыўнай анатацыяй).

Рэферат павінен быць аб’ектыўным, поўным, лагічным, адпавядаць стылістычным нормам.