Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопрос1.docx
Скачиваний:
16
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
90.06 Кб
Скачать

Вопрос 15. Асабливасци афицыйна-справавога стылю

Мова дзяржаўных актаў, пастаноў, законаў, статутаў, міжнародных пагадненняў, дакументацыя ўстаноў, арганізацый, а таксама асабістых заяў, дакладных, даверанасцей і г.д. мае агульныя рысы, якія абумоўлены функцыянаваннем у адміністрацыйна-прававой дзейнасці. Тэксты, рэалізаваныя ў сферы гэтай камунікатыўнай дзейнасці, адносяцца да афіцыйна-справавога стылю У складзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкі выдзяляюць наступныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы, заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме.

Для афіцыйна-справавога стылю характэрны дзве функцыі: інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне). Паспяховасць выканання гэтых функцый залежыць ад наступных якасцей:

-доказнасць праяўляецца ў наяўнасці дакладных, бясспрэчных фактаў, лічбавых паказчыкаў, у выкарыстанні стандартных фармулёвак.

-аб’ектыўнасць і нейтральнасць выкладу фактаў

-інфармацыйнасць і ў той жа час кароткасць

-лагічнасць, яснасць, адсутнасць двухсэнсоўнасці, пераканаўчасць

-адсутнасць эмоцый, наяўнасць своеасаблівага этыкету

У адпаведнасці з этыкетам замест займенніка я выкарыстоўваюцца пасіўныя канструкцыі: Я выканаў – мною выканана.

-Стандартнае размяшчэнне матэрыялу, нярэдкая абавязковасць формы. Адметнай рысай стылю з'яўляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае як форму дакумента, так і моўныя сродкі. У афіцыйна-справавым стылі шырока выкарыстоўваюцца так званыя канцылярскія штампы. Штамп – моўны зварот, які шматразова паўтараецца, шаблонны, трафарэтны, зацяганы выраз з цьмянай экспрэсіўнасцю: дагаворныя бакі, узяць на кантроль і г.д.

Моўныя асаблівасці

Лексічны ўзровень:

1) Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.

2) Шырока выкарыстоўваюцца тэматычна абумоўленыя спецыяльныя словы і тэрміны

3) Дапускаецца выкарыстанне абрэвіятур, складанаскарочаных найменняў дзяржаўных устаноў, арганізацый, таварыстваў, партый, абумоўленае імкненнем да сцісласці.

4) Адсутнічаюць экспрэсіўныя моўныя срод, жаргонныя і дыялектныя словы.

5) Прысутнічаюць функцыянальна абумоўленыя лексічныя паўторы, якія дапамагаюць пазбегнуць няправільных тлумачэнняў

6) Ужыванне слоў, не прынятых у іншых стылях

7) Выкарыстоўваюцца назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-справавых адносінах: арандатар, кватэранаймальнік, ісцец, сведка,, спажывец і інш.

8) Назвы дакументаў: загад, , інструкцыя, службовае пісьмо, даведка.

9) Абазначэнні частак дакумента

10) Актыўна выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі, якія надаюць выказванню стрымана-строгую, «халодную» танальнасць: уніфікацыя, утрыманне

11) Устойлівыя словазлучэнні ў афіцыйным стылі пазбаўлены вобразнасці

12) Лексічную аснову афіцыйна-справавой мовы, як і іншых стыляў, складаюць нейтральныя агульнаўжывальныя лексічныя сродкі.

Марфалагічны ўзровень:

  1. Шырокае ўжыванне інфінітываў. Насычанасць сказаў аддзеяслоўнымі назоўнікамі на –нне-, –ццё, з прэфіксам –не-, –ня-: выкананне, павелічэнне и инш.

  2. Частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў значэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць Шырокае ўжыванне назоўнікаў са зборным значэннем: Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэнняў:

  3. Замест дзеясловаў ужыванне сінанімічных спалучэнняў назоўніка з дзеясловам: дапамагчы – аказаць

  4. Напісанне колькасных лічэбнікаў арабскімі лічбамі

Сінтаксічны ўзровень:

1. прамы парадак слоў, г.зн. дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, дапасаванае азначэнне – перад азначаемым словам, акалічнасць спосабу дзеяння – перад дзеясловам-выказнікам, прамое дапаўненне – пасля слова, да якога яно адносіцца.

2. Сінтаксіс характарызуецца падкрэсленай кніжнасцю, «халоднасцю». Сказы поўныя, апавядальныя, як правіла, двухсастаўныя.

3. Ужыванне пасіўных канструкцый: аплата працы ажыццяўляецца на аснове пагадзінных або месячных тарыфных ставак.

4. Наяўнасць канструкцый са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі: у выніку таго што і інш.

5. Характэрна ўжыванне стандартных складаных сінтаксічных канструкцый, клішэ.

6. Звычайна ў дакументах выкарыстоўваюцца безасабовыя і інфінітыўныя канструкцыі са значэннем імператыўнасці, неабходнасці

7.Асабовыя канструкцыі ўжываюцца толькі ў пэўных сітуацыях.

8. Сказы характарызуюцца наяўнасцю аднародных членаў, адасобленых груп, пабочных і ўстаўных канструкцый