Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вопрос1.docx
Скачиваний:
16
Добавлен:
24.04.2019
Размер:
90.06 Кб
Скачать

Вопрос3. Славянская моуная група

Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрапейскай мовы на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да н. э. ІІІ да н.э. -І тыс. н. э. –агульнаславянскі перыяд( мову славян гэтага часу называюць агульнаславянскай, або праславянскай.) Яна складалася з блізкароднасных племянных дыялектаў. Даследчыкі вылучаюць тры асноўныя дыялекты, якія ўмоўна называюць усходнім, заходнім, паўднёвым. Паступова славяне пашыралі тэрыторыю свайго рассялення і за час вандровак па Еўропе сувязі У УІ-УІІ ст. н. э. завяршылася рассяленне славян і ўтварыліся тры групы славянскіх плямён (усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне). Пазней на іх аснове пачнуць складвацца асобныя народнасці.

У ІХ ст. усходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву Кіеўская Русь, а ў канцы Х ст. на нашыя землі прыйшло хрысціянства, разам з ім і пісьменнасць на стараславянскай (царкоўнаславянскай) мове – першай літаратурна-пісьмовай мове ўсходніх славян. На гэты час яшчэ не было кнігадрукавання, таму ўсе пісьмовыя помнікі рукапісныя. (Буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці на Беларусі: Полацк, Тураў, Пінск, Смаленск, Слуцк, Мазыр). (казанні, павучанні, словы, малітвы епіскапа Кірылы Тураўскага; словы-прамовы царкоўнага дзеяча, філосафа палескага Златавуста; пісьмовая спадчына пісьменнікаў-асветнікаў Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага). Асаблівай увагі заслугоўвае культурна-асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай (заснавала жаночы і мужчынскі манастыры і царкву ў Полацку, скрыпторыі – майстэрні, у якіх перапісваліся свяшчэнныя кнігі; па яе загаду майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. быў створаны надзвычайнай прыгажосці крыж, надпіс на якім зроблены таксама на царкоўнаславянскай мове). Дзяржаўнай жа мовай Кіеўскай Русі з’яўлялася старажытнаўсходнеславянская, ці старажытнаруская мова, утвораная шляхам сінтэзу стараславянскай мовы і жывой гутарковай мовы ўсходніх славян. На старажытнаўсходнеславянскай мове напісаны такія творы, як «Слова пра паход Ігаравы», «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праўда», «Слова мітрапаліта Іларыёна», «Астрамірава Евангелле», творы Уладзіміра Манамаха, а таксама шматлікія гандлёвыя дагаворы, граматы, грашовыя разлікі, надпісы на прадметах матэрыяльнай культур). Такім чынам, да ХІІІ ст. існавала адносна адзіная пісьмовая мова ўсходніх славян, аднак гаварылі продкі рускіх, беларусаў і ўкраінцаў па-рознаму.

Вопрос 27. Я.Ф Карскі і беларускае мовазнаўства

Філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф. Акадэмік Пецярбургскай АН ,правадзейны член інстытута беларускай культуры, Чэшскай АН . Нарадзіўся ў в. Лаша Гродзенскага пав. у мнагадзетнай сям'і настаўніка. Яго бацька ў пошуках лепшай долі не раз пераязджаў з месца на месца Навагрудчыне,што дазволіла будучаму вучонаму з маленства глыбей спазнаць Беларусь і яе духоўную культуру. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ятранскім народным вучылішчы На вучобу ў гімназіі не было сродкаў, таму паступіў у Мінскае духоўнае вучылішча, а потым у семінарыю, каб матэрыяльна дапамагчы сям'і, даваў прыватныя урокі. У 1881, закончыушы вучобу ў семінарыі, паступіў на казенны кошт у Нежынкі гісторыка-філалагічны інстытут (Украіна), дзе ў свой час у колішнім юрыдычным ліцэі вучыўся Ф.Багушэвіч. У 1885 пасля выдатнага заканчэння Інстытута ўладкаваўся на працу ў Вільні і на працягу 8 гадоў выкладаў рускую і стараславянскую мовы, а таксама рускую літаратуру ў 2-й Вiленскай гімназіі. У 1891 здаў у Варшаве магістарскі экзамен, а праз 2 гады за даследаванні беларускай мовы савет Кіеўскага універсітэта прысудзіў яму вучоную ступень магістра рускай мовы і славеснасц! (гэта была першая ў гісторыі дысертацыя па беларускім мовазнаўстве). У 1893 ён перабраўся ў Варшаву. За працы па беларусазнаўстве ў 1894 узнагароджаны вялікім залатым медалем Рускага геаграфічнага таварыства. У 1896 за даследаванне "Заходнерускія пераклады псалтыра ў XV - XVII ст. ст. савет Маскоўскага універсiтэта прысудзіў яму вучоную ступень доктара філалогіі. У 1915 - 16 працаваў у Растове-на-Доне, куды быў эвакуіраваны Варшаускі універсітэт, а пасля выбрання правадзейным членам АН (1916) пераехаў у Петраград. Потым перабраўся ў Минск, дзе яго заспела польская акупацыя. Каб прыцягнуць сусветна вядомага вучонага на свой бок, акупацыйныя улады прапанавалі яму пенсію, але, К. адмовiўся і жыў на мізэрныя ганарары, што атрымліваў за публiкацыю ў беларускіх газетах артыкулаў па гісторыі роднай літаратуры і культуры. У снежні 1919 пабываў у Варшаве, адкуль перавёз у Минск сваю бібліятэку, якую пазней перадаў Беларускаму універсітэту. Пасля вызвалення Мінска вярнуўся ў Петраград, дзе стаў адным з арганізатараў акадэмічнай навукі. К. шмат зрабіў у гэты перыяд для пашырэння міжнародных сувязей айчыннай славістычнай навукi, удзельнічаў у рабоце 1-га міжнароднага з'езда славянских географаў і этнографаў у Празе, выбраны ганаровым членам Таварыства аматараў расійскай славеснасці .Таварыства пісьменнасці і мастацтва ў Ленінградзе Сапраўднай энцыклапедыяй беларусазнаўства стала фундаментальная трохтомная праца "Беларусы" у якой на аснове глыбокага параўнальна-гістарычнага даследавання гісторы і мовы, фальклору, пісьменнасці, шматвяковай культуры беларускага народа упершыню была навукова абгрунтавана яго нацыянальная самабытнасць як самастойнага славянскага народа. К. аўтар тактк грунтоўных даследаванняу, як "Славянская кірылаўская палеаграфія" (1928), "Рус- кая праўда" паводле старажытнага спісу" (1930) і і нш. Пад яго рэдакцыяй выйшлi навуковыя выданні каштоўных помнікаў пісьменства і культуры ў "Поўным зборы рускіх летапісаў" ("Аповесць мінулых гадоў", Суздальскі летапіс). Распачатае сёлета перавыданне “Беларусаў” значна актывізуе вывучэнне жыцця , навуковай і грамадскай дзейнасці аўтара шматтомнай энцыклапедыі беларусазнаўства – найвышэйшага дасягнення еўрапейскай славістыкі канца 19 – пачатку 20 стагоддзя ў вывучэнні. На радзіме К. у в. Лаша створаны мемарыяльны музей, яго імем названы Гродзенская абласная бiбліятэка, вулiца ў Гродне, Лашанская васьмігадовая школа. У 1990 урад Беларусі ўстанавіў 8 стыпендый імя Я.Карскага. Скульптурны партрэт вучонага стварыў М.Рыжанкоу. Пахаваны К. у Санкт-Пецярбургу.