Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
131
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

3 Варыянт

  1. Адзначце словы, у якіх літара Е абазначае 2 гукі

1)елка

2) разалье

3) лес

4) раз’езд

5) шчаўе

2. Адзначце словы, у якіх пішацца Э :

  1. ж…рдачка

  2. лат…рэя

  3. загар…лыя

  4. д…станцыя

  5. ч…рствы

3. Адзначце словы, у якіх пішацца О :

  1. в…страносы

  2. р…значасовы

  3. ск…раход

  4. п…ўкіламетра

  5. сл…вазмяненне

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца і :

  1. спад…спаду

  2. дэз…нфармацыя

  3. вы…граць

  4. транс…арданскі

  5. аб…шоў

  1. Адзначце словы, у якіх пішуцца прыстаўныя літары :

  1. …універсальны

  2. на…ука

  3. сацыяльныя …льготы

  4. …ордэр

  5. …угальны

  1. Адзначце словы, у якіх пішацца У :

  1. не…радлівае поле

  2. эмацыянальна-…зрушаны

  3. Галіна …ладзіміраўна

  4. ва …ніверсітэце

  5. со…с

7. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак:

  1. дз…весце

  2. шэсц…дзесят

  3. камен...чык

  4. проц…ма

  5. с…нег

8. Абазначце словы, у якіх прапушчана літара

  1. бес…ардэчны

  2. груп…а

  3. сэр…ца

  4. дара…чык

  5. ра…чапіць вагоны.

9. Адзначце словы, у якіх пішацца Е

  1. г…рой

  2. дз…сяты

  3. б…люткі

  4. прыб…рэжны

  5. п…рон

10. Адзначце словы, якія пішуцца з вялікай літары

  1. плошча (П, п)ерамогі

  2. (В, в)ялікая (А, а)йчынная вайна

  3. (Б, б)еларусы

  4. (С, с)увораўская тактыка

  5. (Р, р)ужа.

Тэма 5 Заняткі 2. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў у беларускай мове.

План

  1. Прыметнік як часціна мовы. .

  2. Асаблівасці ўтварэння ступеняў параўнання прыметнікаў.

  3. Асаблівасці скланення прыметнікаў.

Літаратура:

Асноўная:

1. Беларуская мова. У 2 ч.: Ч.1/ Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. - 3-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998. с. 146-182.

Дадатковая:

3. А.М.Бородич “Сопостовительный курс русского и белорусского языков». – Мн., 1999 г.

Тэарэтычны матэрыял да тэмы Прыметнік

Прыметнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і дапасуецца да назоўніка ў родзе, ліку, склоне: студэнцкая моладзь, эканамічная тэорыя.

У сказе прыметнік можа быць азначэннем або іменнай часткай састаўнога іменнага выказніка: Ноч была свежая, халодная (выказнік). Стаяла цеплая раніца (азначэнне).

Разрады прыметнікаў.

1. Якасныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць якасці і ўласцівасці прадметаў (колер, форму, памер, пачуцці, успрыманні, знешнія і ўнутраныя якасці чалавека): вялікі горад, прыгожая дзяўчына.

Прыметы якасных прыметнікаў:

  • могуць утвараць ступені параўнання: добры – лепшы;

  • маюць форму ацэнкі: маленькі, сіняваты;

  • могуць утвараць антанімічныя пары слоў: малы – вялікі;

  • ад іх утвараюцца прыслоўі меры і ступені: вяселы –весела;

  • ад іх утвараюцца абстрактныя назоўнікі: свежы – свежасць.

Якасныя прыметнікі могуць быць вытворныя і невытворныя.

  1. Адносныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць прымету прадмета не непасрэдна, а праз адносіны да іншага порадмета: вячэрні звон.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета па адносінах да

  • асобы: дзіцячыя забавы;

  • матэрыялу: залаты пярсценак;

  • месца: гарадскія жыхары;

  • часу: зімовая раніца;

  • прызначэння: пісьмовы стол;

  • дзеяння: вылічальная машына.

  1. Прыналежныя прыметнікі – прыметнікі, якія абазначаюць прыналежнасць чаго-небудзь асобе ці жывой істоце: Міхасева паліто.