Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможник 2008.doc
Скачиваний:
133
Добавлен:
08.11.2018
Размер:
1.09 Mб
Скачать

Змест ксрс (14 гадзін)

тэмы

К-сць г.

1

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці фанетычнай сістэмы беларуская мовы. Асноўныя патрабаванні беларускага вымаўлення і правапісу.

Заняткі 2. Асаблівасці фанетычнай сістэмы мовы. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія.

2

2

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці марфалагічнай сістэмы беларускай мовы.

Заняткі 2. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў у беларускай мове.

Заняткі 4. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання дзеясловаў і форм дзеясловаў у беларускай мове.

4

2

2

3

Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі. Асаблівасці беларускага сінтаксісу.

Заняткі 3. Асаблівасці кіравання дзеясловаў у беларускай мове

Заняткі 4. Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў у беларускай мове.

4

2

2

4

Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне

Заняткі 1 Класіфікацыя справавых лістоў.

Заняткі 2 Кампазіцыя, моўныя канструкцыі справавых лістоў.

4

2

2

14

Тэма 4. Заняткі 2. Асаблівасці фанетычнай сістэмы мовы. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. План

  1. Фанетычная сістэма беларускай мовы.

  2. Асноўныя правілы беларускага вымаўлення.

  3. Асноўныя правілы перадачы зычных і галосных гукаў на пісьме.

Літаратура:

Асноўная:

1. Беларуская мова. У 2 ч.: Ч.1/ Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, С.К. Берднік і інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. - 3-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш. шк., 1998, с. 12-43.

Дадатковая:

1. А.М.Бородич “Сопостовительный курс русского и белорусского языков». – Мн., 1999 г.

2. Лепешаў І.Я. Практыкум па бел.мове: Вучэбны дапаможнік для філал.фак. пед. Ін-таў /Пад рэд. Ф.М.Янкоўскага. - Мн., 1988.

Тэарэтычны матэрыял да тэмы Фанетычная сістэма беларускай мовы

Фанетыка раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі мовы, іх утварэнне і класіфікацыю, а таксама склад і націск.

Гук – найменшая моўная адзінка

Класіфікацыя гукаў:

Галосныя

[ а ] [ о ] [ у ] [э ] [ ы ] [ і ]

Зычныя

(пры ўтварэнні галосных гукаў паветра праходзіць праз артыкуляцыйны апарат свабодна, не сустракаючы перашкод; ва ўтварэнні галосных удзельнічае толькі голас)

(пры ўтварэнні зычных гукаў паветра сустракае перашкоды на сваім шляху з боку органаў артыкуляцыйнага апарату; ва ўтварэнні зычных гукаў удзельнічае голас і шум або толькі шум)

Націскныя/ ненаціскныя

Санорныя (л, л, м, м, н,н, в,в, ў, й, р) – ва ўтварэнні ўдзельнічае голас і шум, пераважае голас.

Звонкія - ва ўтварэнні ўдзельнічае голас і шум, пераважае шум.

Глухія - складаюцца толькі з шуму.

Звонкія і глухія гукі ўтвараюць пары ( [б/п], [д/т], [з/с], [ж/ш] і інш.)

Цвердыя

Мяккія – знаходзяцца перад галоснымі е, е,ю, я,і, перад мяккім знакам.

Зацвярдзелыя – не бываюць мяккімі ў сучаснай беларускай мове ([ ж ], [ ш ], [ дж],

[ р ], [ ч ], [ ц ])

Свісцячыя ([ з ] [ с ] [ дз ] [ ц ])

Шыпячыя ([ ж ], [ ш ], [ ч ], [ дж ])

Склад – гук ці некалькі гукаў, якія вымаўляюцца адным штуршком выдыхаемага паветра.

А –ры-я, ма-ла-досць.

Націск – выдзяленне голасам аднаго са складоў у слове.

Агéнт, каталóг, жыццесцвярджáльны.