Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
dyplom_LOpukh_VS.doc
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
859 Кб
Скачать

Заключэнне

У працы было прааналізавана і разгледжанна каля 10 тысяч прозвішчаў (сюды ўвайшлі сучасныя прозвішчы мястэчка Гарадзішча, што склалі каля 1 500 адзінак, прозвішчы, пададзеныя ў кнізе “Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна” – 1 300 адзінак і каля 7 050 прозвішчаў з тэлефоннага даведніка Баранавіцкага раёна. Дадзеныя онімы разглядаліся з выкарыстаннем наступных спосабаў дэрывацыі: семантычнага, марфемнага, марфалагічна-сінтаксічнага, акцэнталагічнага.

Праналізаваны антрапанімічны матэрыял семантычным спосабам выявіў асобныя групы адымёнавых, адапелятыўных, адтапанімічных і “цьмяных” прозвішчаў.

Адымёнавыя прозвішчы склалі 30,8 % ад усіх праналізаваных прозвішчыў. Значная частка сучасных прозвішчаў ўтворана ад каляндарных імёнаў як жаночых, так і мужчынскіх, у тым ліку і ад памяншальных і прыніжальных формаў. Былі вылучаныя прозвішчы, якія паходзяць ад яурэйскіх, арабскіх, літоўскіх, рымскіх, каўказкіх, англійскіх, французскіх імёнаў.

Адымёнавыя прозвішчы аб'яднаныя ў словаўтваральныя гнёзды. Словаўтваральныя гняздо ўяўляе сабой групоўку аднакарэнных слоў, упарадкаваных адносінамі вытворнасці. Аналіз прозвішчаў паказаў, што найбольш аб'ёмнымі з'яўляюцца гнёзды, вяршынямі якіх сталі найбольш пашыраныя мужчынскія імёны – Васіль, Іван, Міхаіл, Фёдар. Адметнай асаблівасцю словаўтваральных гнёздаў адымёнавых прозвішчаў з'яўляецца іх гібрыдны характар: яны ўключаюць асабовыя імёны і якасныя ўтварэнні ад іх (квалітатывы).

Адапелятыўныя прозвішчы складаюць 60, 2 %. Апелятыўныя лексемы, якія забяспечваюць празрыстасць ўнутранай формы прозвішчаў, належаць да розных лексічных груп і дазваляюць выявіць сувязь чалавека і яго дзейнасці з катэгорыяй рэчаў навакольнага свету. У нашай працы адлюстравана характарыстыка чалавека па знешніх і ўнутраных рысах, прафесіі, сацыяльным і сямейным становішчы, нацыянальнай прыналежнасці, месцы пражывання і г.д. У адапелятыўных прозвішчах рэалізуюцца матывы і намінацыі, якія ўспрымаюцца зрокам і ўказваюць на колер валасоў, скуры, рост, канстытуцыю цела, фізічныя недахопы чалавека і інш. Вылучана 22 лексічныя групы – характарыстыкі прозвішчаў. Сярод іх вылучаецца адмысловая група – прозвішчы, утвораныя ад назваў прафесій. Па значэнні асноў можна ў пэўнай меры ўзнавіць сацыяльна-эканамічнае жыццё Баранавіцкага рэгіёна ў мінулым, культурны фон эпохі станаўлення і развіцця антрапанімічнай формулы прозвіша, бацькаймення, імя.

Адтапанімічныя прозвішчы складаюць 8% ад усіх праналізаваных. Большасць адтапанімічных прозвішчаў змяшчаюць у сваіх асновах назвы беларускіх гарадоў, што дазваляе меркаваць аб статусе карэннага насельніцтва гэтага рэгіёна.

У працы разгледжаныя прозвішчы, утвораныя марфемным спосабам, як адным з найбольш прадукцыйных спосабаў. У якасці прозвішчаўтваральных фармантаў выступаюць суфіксы. Паводле ўдзелу фармантаў ў дэрывацыі вылучаюць адзінаццаць прозвішчаўтваральных тыпаў, сярод іх 10 агульнаславянскіх, 1 усходнеславянскі, 2 унутрымоўныя (беларускія).

Найбольш прадукцыйныя з’яўляюцца агульнаславянскія прозвішчныя тыпы на -скі/-цкі - 20 %, -евіч(-овіч, -эвіч, -авіч) 19 %, -ка/-ко 18%, -ік/-ык – 17%, а таксама на -чук/-шук – 11% .

Семантычныя прозвішчы-дэрываты сведчаць, што часцей за ўсё функцыю прозвішчаў бралі на сябе ацэначныя народна-гутарковыя формы імені. Такія памяншальна-ласкальныя ці павелічальна-пахвальныя гутарковыя імёны, часта застарэлыя, і станавіліся потым прозвішчамі. Самі гутарковыя імёны (пазней прозвішчы) утварыліся з дапамогай розных ацэначных суфіксаў, якія найчасцей далучаліся да скарочаных у канцы (часам і ў пачатку) аднаскладовых асноў (зрэдку гутарковых) асабовых імёнаў. Такіх суфіксаў у працы 13.

Асобна разглядаюцца прозвішчы ад апелятыўнай лексікі агульных назоўнікаў, прыметнікаў, спалучэннеў назоўніка з дзеясловам і іншых слоўных камбінацый. Такіх суфіксаў 34.

Найбольшай прадукцыйнасцю сярод семантычных дэрыватаў адымённых і адапелятыўных прозвішчаў вылучаюцца фарманты -к-а і -к-о.

Марфалагічна-сінтаксічная дэрывацыя (кампазіты) займаюць невялікае месца сярод разгледжаных антрапонімў Баранавіцкага рэгіёна 1,5 працэнта.

Адзін з спосабаў антрапанімічнай дэрывацыі – акцэнтаванне (змяненне месца націску ў слове). Першы распрацаваў пытанні акцэнтавання ў антрапонімах П. У. Сцяцко.

Акцэнтаваннем разглядаюцца прозвішчы ад формаў імёнаў па бацьку – бацькаймёнаў. Гэта былыя бацькаймёны, якія пры дапамозе ацэнтавання перетварыліся ў прозвішчы.

Таксама разглядаюцца прозвішчы, якія ўтварыліся ад гутарковых формаў імёнаў з канцавым галосным , на месцы якога ўзнікла націскное .

Акцэнтаванню падпадаюць не толькі ўласныя асабовыя імёны, але і апелятывы. Акцэнтаванню падлягаюць тут такія назоўнікі, што надаюць дэрыватам негатыўную ацэнку -ач, -ан, -ун і г.д. Назоўнікі з суфіксамімі такімі маюць націск на гэтым фарманце: карма´н, дзіку´н. А ў прозвішчах на гэтыя фарманты пазбягаецца такое вымаўленне, каб не супадаць з апелятывамі.

Актыўнае выкарыстанне акцэнтавання як спосабу антрападэрывацыі ў сучаснай беларускай мове тлумачыцца найперш імкненнем носьбітаў прозвішчаў абмежаваць сваё імя ад апелятываў, якія часта маюць адмоўную канцэпцыю. Акрамя таго, пры супадзенні прозвішча з агульным назоўнікам з канцавым перанос націску на фінальны склад фармуе новае слова з націскам на канчатак -о.

Акцэнтаванне як спосаб утварэння сучасных прозвішчыў актыўна выкарыстоўваецца ў афіцыйнай беларускай мове. Новыя (адноўленыя) прозвішчы замацоўваюцца ў афіцыйнай, дакументальнай мове як новыя антрапонімы, якія перадаюцца па спадчыне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]