Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
dyplom_LOpukh_VS.doc
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
859 Кб
Скачать

1.4 Адтапанімічныя прозвішчы

Асобную невялікую групу прозвішчаў складаюць адтапанімічныя дэрываты (8 %)

Большасць адтапанімічных прозвішчаў змяшчаюць у сваіх асновах назвы беларускіх гарадоў, што дазваляе меркаваць аб статусе карэннага насельніцтва: Астравецкі, Ашмян, Ашмянко,Валожын, Валожынскі, Кобрын, Калдычэўскі, Ліцкі, Мірскі, Мінчук, Мінчык, Магілёўцаў і інш.

Аднак ёсць такія адзінкі, якія змяшчаюць у сваіх асновах назвы аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі замежжа, далёкага і блізкага: Астраханцаў, Байкалаў, Варфаламееў, Віленскі, Македонскі, Малдаўскі, Малдоў, Мурамаў, Мурамцаў, Гінзбург ( ад нямецкага горада Гюнцбург (Günzburg) ).

Пры гэтым тапонімы, якія абазначаюць населеныя пункты Беларусі і замежжа, адрозніваюцца паміж сабой: першыя называюць дробныя аб’екты (вёска, горад), а другія – вялікія ( рака, горад, вобласць).

Гэта можна патлумачыць такім чынам: прадстаўніккі першай групы Астравецкі, Ліцкі, Мірскі і падобныя – людзі немясцовыя, таму для вылучэння іх з ліку пэўнага рэгіёну Беларусі было дастаткова агульнай характарыстыкі (‘з Астаўца’, ‘з Ліды’, ‘з Міра’). Для мясцовых жыхароў, напрыклад, Баранавіцкага раёна ці канткрэтна мястэчка Гарадзішча характарыстыка ‘з Баранавічаў’ ці ‘з Гарадзішча’ з’яўляецца недастатковай для ідэнтыфікацыі асобы. Таму ў адносінах да карэнных жыхароў дастасоўвалася больш дэталёвае апісанне: з якой менавіта вёскі паходзіць чалавек. Так, напрыклад, Калдычэўскі прозвішча паходзіць ад вескі Калдычэва Баранавіцкага раёна, або прозвішча Кутаўскі паходзіць ад назвы вёскі Кутаўшчына Баранавіцкага раёна.

Варта адзначыць, што вылучэнне адтапанімічных прозвішчаў з ліку іншых сямейных імёнаў не заўсёды ўяўляецца магчымым: іх утварэнне трэба шукаць сярод велізарнай колькасці тапонімаў розных узроўняў і тыпаў як на тэрыторыі Беларусі, так і па-за яе межамі. Такі пошук можа быць безвыніковым і таму, што многія назвы мясцовасцяў, ад якіх паходзяць прозвішчы, да нашага часу не захаваліся. Акрамя таго, некаторыя найменні маглі ўзнікнуць не толькі на абазе тапонімаў, але і як непасрэдныя паказычкі месца адносна іншых (найперш прыродных) аб’ектаў. Напрыклад, Заблоцкі можа трактавацца як ‘той, хто жыве за балотам’, ‘выхадзец з вескі Забалаць’.

1.5 “Цьмяныя” прозвішчы

У дадзенай працы таксама маюцца прозвішчы¸ семантыка асноў якіх не паддаецца вытлумачэнню, гэта так называемыя “цьмяныя” прозвішчы (2%). Можна меркаваць, што большасць гэтых прозвішчаў паходзяць ад уласна мянушак, колькасць якіх была неабмежаваная і ў якасці іх.маглі выступаць самыя розныя лексемы. Напрыклад, амаль немагчыма сёння “расшыфраваць” тыя мянушкі, што даваліся асобам паводле асаблівасці іхняга маўлення – частага ўжывання асобных слоў, выразаў, няправільнага вымаўлення гукаў. А мянушкі такога кшталту не былі рэдкасцю, пра што сведчыць іх бытаванне і ў наш час. Не ведаючы канкрэтнага паходжання кожнай з падобных мянушак, цяжка разўгадаць іх сапраўдны сэнс.

Акрамя таго да ліку “цьмяных” трэба аднесці прозвішчы іншамоўнага паходжання. Пад уплывам мовы суседніх народаў, што здаўна жылі сярод беларусаў, у беларускай анамастычнай сістэме замацаваліся прозвішчы і імёны гэтых народаў. Многія беларусы маюць тыповыя яўрэйскія, польскія, англійскія, літоўскія прозвішчы: Абраменка, Маісей, Абдулаеў, Абрамаў, Саідаў, Апалонаў, Шайхітдзінаў, Ежэй, Францкэвіч, Жакевіч, Людвікевіч, Мікалаўскене, Якубкыс.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]