Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
dyplom_LOpukh_VS.doc
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
859 Кб
Скачать

2.4 Семантычныя дэрываты

Вялікая колькасць прозвішчаў утварыліся ад уласных імёнаў, мянушак, каляндарных асабовых імёнаў рымска-каталіцкага і візантыйска-грэцкага паходжання, якія раней фіксавалісы ў царкоўных календарах: Абрамчук, Маркусаў, Данілевіч, Давідоўскі, Герасімаў, Яфімаў, Якубоўскі.

Ёсць прозвішчы, што паходзяць ад агульных назоўнікаў, якія абазначаюць прафесіі людзей: Абібок, Волат, Гайдук, Ганчар, Гарбар, Гетман, Жабрак, Жывадзёр, Кароль, Ляснік. Маюцца прозвішчы, якія ўтварыліся ад назваў канкрэтных прадметаў, з’яў прыроды: Лопух, Рак, Жук, Качарга, Громаў, Калоша, Лапцеў.

Існуюць прозвішчы – былыя мянушкі ад аддзеяслоўных асноў: Балабанаў, Бягоўскі, Глаголеў, Залётаў, Лізункоў, Моргун, Хадакоў.

Прозвішчы ад асноў прыметнікаў і субстантываў-прыметнікаў: Балабанаў,Бягоўскі, Глаголеў, Лысачэнка, Малышко, Мілачкін, Мудрычэнка, П’яных, Рыжоў, Сырцоў, Талстой.

Але часцей за ўсё функцыю прозвішчаў бралі на сябе ацэначныя народна-гутарковыя формы імені. Такія памяншальна-ласкальныя ці павелічальна-пахвальныя гутарковыя імёны, часта застарэлыя, і станавіліся потым прозвішчамі. Самі гутарковыя імёны (пазней прозвішчы) утварыліся з дапамогай розных ацэначных суфіксаў, што найчасцей далучаліся да скарочаных у канцы (часам і ў пачатку) аднаскладовых асноў (зрэдку –гутарковых) асабовых імёнаў:

-ас: Петрашунас (< Пятро);

-ач: Маркач ( < Марка);

-аш: Пятраш (< Пятро);

-к-а: Федзенка (< Федзя);

-к-о: Михалко (< Міхал);

-н-о: Аляхно (<Аляксей);

-ок: Пашок (< Павел);

-ош: Гаўрош (< Гаўрыла);

-ут-а /-ют-а: Калюта (< Мікалай);

-уш /-юш: Януш (< Ян);

-юк : Ванюк (< Ваня), Касцюк (< Косця);

-ык: Гаўрык (< Гаўрыла);

-юл-я: Ясюля (< Ясь).

Найбольш прадуцыйныя з’яўляюцца фарманты -к-а і к-о.

Другая частка прозвішчаў ад апелятыўнай лексікі – ад агульных назоўнікаў, прыметнікаў, спалучэннеў назоўніка з дзеясловам і іншых камбінацый: Баран, Крыўда, Цыбуль і г.д. некаторыя прозвішчы гэтай групы ці амаль цалкам супадаюць з апелятывамі: Голуб, Кісель, Лях і г.д.

Аднак і ў гэтым выпадку ролю прозвішчаў часта выконвалі суфіксальныя мянушкі. Утваральнымі асновамі для іх браліся асновы назоўнікаў, прыметнікаў, дзясловаў, радзей лічэбнікаў, займеннікаў, прыслоўяў, а таксама часціцы і выклічнікі. У ролі словаўтваральных сродкаў выступалі звычайна тыя самыя суфіксы, што і ў дэрывацыі папярэдняй групы антрапонімаў (адымёнавых). Суфіксальныя адапелятыўныя прозвішчы таксама першапачаткова выконвалі ролю мянушак, а таксама былі выкарыстаныя як прозвішчы. Яны маюць наступныя старажытныя суфіксы:

-аг-а: Фармага (‘фармальны’);

-айк-а :Налівайка ( ‘хто налівае’);

-айл-а: Пачакайла ( ‘хто чакае’), Нечытайла ( ‘той, хто не чытае’;

-ак-а:Залівака (‘хто залівае’), Ламака (‘хто ламае’);

-аль:Кердаль (‘пастух авечак’);

-ан/-ян: Басан (‘той, хто босы’), Мазан (‘той, хто мажа’);

-ар: Валасар (‘валасаты’);

-ат: Горбат (‘гарбаты’);

-ач: Галавач (‘галавасты’), Доўгач (‘доўгі’);

-аш: Леваш (‘левы’);

-ейк-а/-эйк-а: Лабейка (‘лоб’), Ламейка (‘той, хто ламае’), Мажэйка (‘той, хто мажа’);

-ек-а:Шыбека (‘хто шыбае’);

-ель:Горбель (‘той, хто гарбаты’);

-ер: Бегер(‘хто бегае’);

-іл-а/-ыл-а:Вайніла (вайна’), Пушыла (‘той, хто распушвае’);

-іт-а:Каліта (‘хто колецца’);

-к-а: Находзька (‘хто знаходзіць’);

-к-о: Гладзько (‘гладкі’);

-л-а:Шукала (‘той, хто шукае’);

-нік:Агароднік (‘хто з агароду’), Аусянік (‘з аўсу’);

-няк:Пышняк (‘пышны’);

-ок:Цыганок (‘цыган ‘), Чарток (‘чорт’);

-от-а:Шаркота (‘той, хто шаркае’);

-ош: Латош (‘той, які ў латах’), Малош (‘малы’);

-т-а: Насута (‘той, хто насаты’);

-уль:Мамуль(‘мама’);

-ун:Балбатун (‘той, хто шэпча’), Варажун (‘той, хто варожыць’);

-ут:Грушкут (‘грyша’);

-ут-а ют-а:Сінюта (‘сіні’), Гулюта (‘той, хто гуляе’);

-ух-а:Макруха (‘мокры’);

-уць:Лабуць (‘лоб’);

-уш:Леуш (‘левы’);

-ш-а:Дзірша (‘які ў дзірах’);

-ыш:Гайдыш(‘які гайдаецца’);

Суфіксальныя адапелятыўныя прозвішчы складаюць 19 % ад усіх прааналізаваных. Найбольшай прадукцыйнасцю сярод іх вылучаюцца фарманты -к-а і -к-о. Яны далучыліся да асноў:

1) назоўнікаў: Варанко (‘варона’);

2) прыметнікаў: Астрайко (‘востры’);

3) лічэбнікаў: Шасцітко (‘шэсць’);

4) дзеясловаў: Драпеко (‘хто драпаецца’).

Да апелятыўных антрапонімаў, утвораных семантычным спосабам, належаць не толькі тыя, якія суадносяца з лексікай усходнебеларускай, агульнаўсходнеславянскай, агульнаславянскай, але і тыя, што паходзяць ад пазычаных слоў, калі апошнія сталі шырокавядомымі ў беларускай мове, набылі нейтральнае значэнне і не ўспрымаюцца ў моўнай практыцы як нешта чужое, пазычанае.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]