Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
dyplom_LOpukh_VS.doc
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
859 Кб
Скачать

2.5 Марфалагічна-сінтаксічная дэрывацыя (канверсія)

Марфалагічна-сінтаксічня спосаб (канверсія) не вызначаецца прадукцыйнасцю ў даследаваным антрапаніміконе. Прозвішчы, утвораныя субстанцывацыяй, складаюць прыкладна 1,5 % . Тым не менш наяўнасць такіх антрапонімаў вымагае іх асобнага разгляду.

Базавыя словы (прыметнікі) утрымліваюць у сабе трапную характарыстыку асобы паводле адметнай асаблівасці: Гарбаты, Гладкі, Кучаравы, Тоўсты. Адзінкі, якія адлюстроўваюць вонкавыя прыкметы чалавека, пераважаюць над астатнімі. Гэта натуральна, бо менавіта такія якасці найбольш паказальныя пры апісанні асобы.

Шляхам субстантывацыі ўтвораныя таксама антрапонімы кшталту Залатаверхаў, Чарнагалоў, былыя складаныя прыметнікі.

Трэба зазначыць, што некаторыя даследчыкі разглядаюць названыя антрапонімы як семантычныя дэрываты. З сучаснага пункту гледжання прозвішчы гэтай групы ўтварыліся не непасрэдна ад прыметнікаў, а ад былых мянушак. Аднак, нягледзечы на тое, што прыметнік захоўвае свой фанемны склад, ён лакалізуецца і набывае новыя марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці. Менавіта па гэтай прычыне прозвішчы тыпу Белы, Лёгкі, Кіслы варта разглядаць як вынікі субстантывацыі.

Такім чынам, у якасці лексічнай асновы для беларускіх прозвішчаў выкарыстоўваліся ўласныя імёны, імёны-мянушкі, тапонімы. Самымі шматкампанентавымі з’яўляюцца адапелятыўныя прозвішчы, найбольш пашыраныя з іх – антрапонімы, у аснове якіх адзінкі, што характарызуюць чалавека паводле разумовых якасцяў, асаблівасцяў характару, звычак, схільнасцяў. Найбольшая колькасць адымёнавых прозвішчаў утвораная ад імя Іван, Фёдар, Міхаіл, Васіль. Большасць адтапанімічных прозвішчаў паходзіць ад назваў населеных пунктаў і водных аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. “Цьмяныя” антрапонімы складаюць 1 %. Беларускія прозвішчы ўтварыліся чатырма спосабамі: семантычным, марфемным, марфалагічна-сінтаксічным, акцэнталагічным. Найбольш прадукцыйная з’яўляецца суфіксацыя. Паводле ўдзелу фармантаў ў дэрывацыі выдзяляюцца 13 прозвішчных тыпаў. Самыя шматлікія дэрываты на -овіч/-евіч, -к-а/ -к-о, -ск-і/-цк-і, -ік/-ык. Большасць семантычных дэрыватаў ўтвораныя ад суфіксальных, бессуфіксальных, складаных апелятыўных мянушак. Субстантывы на ўзроўні мянушак характарызавалі асобаў паводле фізічных якасцяў ці мясца жыхарства.

Раздзел 3. Акцэнтаванне

Як адзін з спосабаў антрапанімічнай дэрывацыі вылучаюць яшчэ акцэнтаванне – змяненне месца націску ў слове. П. У. Сцяцко першы распрацаваў пытанні акцэнтавання ў антрапонімах у працах “Акцэнтаванне як адзін з спосабаў дэрывацыі” і “Прозвішчы Беларусі: онімы пісьменнікаў” [24, 25]. Гэтае пытанне яшчэ дасканала не вывучанае ў антрапаніміцы, таму тут пададзены ўсе прозвішчы, прааналізаваныя з дапамогай акцэнтавання.

Спачатку пры дапамозе акцэнтавання ўзніклі “прозвішчы ад формаў імёнаў па бацьку – “бацькайменняў”: Базылевіч < Базы´левіч, Васілевіч < Васіʹлевіч, Данілевіч < Даніʹлавіч, Дзенісевіч < Дзяніʹсавіч, Людвікевіч < Людвікеʹвіч, Майсевіч < Маісеʹевіч, Майсеевіч < Маісеʹевіч, Маркевіч < Маʹркавіч, Мартынкевіч < Мартыʹнкавіч, Марцінкевіч < Марцінкеʹвіч, Матвіевіч < Матвіеʹвіч, Мацеевіч < Мацеʹевіч, Панасевіч < Панаʹсавіч, Паўлюкевіч < Паўлаʹвіч, Тарасевіч < Тараʹсавіч, Тараскевіч < Тараʹсавіч, Уласевіч < Улаʹсавіч, Фількевіч < Фількаʹвіч, Цімафіевіч < Цімафеʹевіч, Янушкевіч < Янушэʹвіч, Ясевіч < Ясеʹвіч, Аляхновіч < Аляхноʹвіч, Амельяновіч < Амельяʹнавіч, Асіповіч < Воʹсіпавіч, Аскальдовіч < Аскоʹльдавіч, Астаповіч < Астаʹпавіч, Вайцяховіч < Вайцехаʹвіч, Віктаровіч < Віʹктаравіч, Гапановіч < Гапоʹнавіч, Гаўрыловіч < Гаўрыʹлавіч, Герасімовіч < Гераʹсімавіч, Глябовіч < Глеʹбвіч, Грыгаровіч < Грыгоʹравіч, Давідовіч < Давіʹдавіч, Данілковіч < Даніʹлавіч, Даніловіч < Даніʹлавіч, Дзем’яновіч < Дзям’яʹнавіч, Дземідовіч < Дзяміʹдавіч, Дзмітровіч < Дзміʹтравіч, Емельяновіч < Емельяʹнавіч, Ефімовіч < Яфіʹмавіч, Ждановіч < Ждаʹнавіч, Засімовіч < Засіʹмавіч, Захарэвіч < Захаʹравіч, Змітровіч < Зміʹтравіч, Кандратовіч < Кандраʹтавіч, Лазарэвіч < Лаʹзаравіч, Лукьяновіч < Лукьяʹнавіч, Макарэвіч < Макаʹравіч, Максімовіч < Максіʹмавіч, Мартыновіч < Мартыʹнавіч, Марціновіч < Мартыʹнавіч, Назарэвіч < Назаʹравіч, Нікановіч < Ніʹканавіч, Нікітовіч < Мікіʹтавіч, Нічыпаровіч < Нічыʹпаравіч, Патаповіч < Патаʹпавіч, Пятровіч < Патровіч, Рамановіч < Рамаʹнавіч, Сідаровіч < Сіʹдаравіч, Федаровіч < Фёʹдаравіч, Філіповіч < Філіʹпавіч, Якімовіч < Якіʹмавіч, Якубовіч < Якуʹбавіч , Яновіч < Яʹнавіч, Янушэвіч < Яʹнушавіч.

Шляхам акцэнтавання ў прозвішчы пераходзяць і некаторыя кананічныя імёны: Багдаʹн → Боʹгдан, Барыʹс → Боʹрыс, Сідаʹр → Сідоʹр. Таксама разглядаюцца прозвішчы, якія ўтварыліся ад гутарковых формаў імёнаў з канцавым галосным -а, на месцы якога ўзнікла націскное : Еʹвушка → Евушкоʹ, Ваʹська Васькоʹ, Васіʹлька → Васількоʹ, Ваʹсячка Васячкоʹ, Валюʹшка Валюшкоʹ, Віʹцька Віцькоʹ, Даʹшка → Дашкоʹ, Іваʹнка → Іванкоʹ, Кліʹмка → Клімко, Лукаʹшка Лукашко, МаʹнькаМанькоʹ, Матвеʹйка Матвейко, Маʹшка Машко, Паʹшка Пашко, Раʹйка → Райкоʹ, Саʹнька → Санькоʹ, Саʹўка Саўкоʹ, Юʹрка → Юрко, Феʹдзька Фядзькоʹ,Фіʹлька Фількоʹ, Феʹнька Фянько, Цярэʹшка Церашкоʹ, Яʹська Янькоʹ, Яськаʹ Яськоʹ.

Маюцца таксама ў працы прозвішчы, што ўтварыліся шляхам акцэнтавання ад апелятываў, якія выкарыстоўваюцца ў функцыі онімаў. Часцей шляхам акцэнтавання ўзнікаюць новыя маўленчыя, а нярэдка і графічныя формы прозвішчаў ад асабовых назоўнікаў – характарыстык чалавека.

Акцэнтаванню падлягаюць тут такія назоўнікі, што надаюць дэрыватам негатыўную ацэнку з дапамогай суфіксаў -ач, -ан, -ун і г.д. Назоўнікі з суфіксамімі такімі маюць націск на гэтым фарманце: карма´н, дзіку´н. А ў прозвішчах на гэтыя фарманты пазбягаецца такое вымаўленне, каб не супадаць з апелятывамі: драчаʹн і Драʹчан, кармаʹн і Каʹрман, кажаʹн і Коʹжан, лабаʹн і Лоʹбан, тараʹн і Таʹран, бака´ч і Боʹкач, гарбаʹч і Гоʹрбач, дзяркаʹч і Дзеʹркач, ліхаʹч і Ліʹхач, лупаʹч і Луʹпач, насаʹч і Ноʹсач, пугаʹч і Пуʹгач, сукаʹч і Суʹкач, шчарбаʹч і Шчаʹрбач, гаркуʹн і Гаʹркун, гадуʹн і Гаʹдун, грабуʹн і Граʹбун, дзікуʹн і Дзікуʹн, жартуʹн і Жаʹртун, карачуʹн і Караʹчун, лятуʹн і Ляʹтун, харашуʹн і Харашуʹн, чмыхуʹн і Чмыʹхун, шагуʹн і Шаʹгун.

Актыўнае выкарыстанне акцэнтавання як спосабу антрападэрывацыі ў сучаснай беларускай мове тлумачыцца найперш імкненнем носьбітаў прозвішчаў адмежаваць сваё імя ад апелятываў, якія часта маюць адмоўную канатацыю. Акрамя таго, пры супадзенні прозвішча з агульным назоўнікам з канцавым перанос націску на фінальны склад фармуе новае слова з націскам на канчатак : ба´нька → Банько´, вы´рабка → Вырабко´, вы´барка → Выбарко´, га´йка → Гайко´, гало´ўка → Галаўко´, гарба´ч → Го´рбач, гардзе´йка Гардзейко´, га´чка → Гачко´, гу´бка → Губко´, гу´лька→ Гулько´, да´йка → Дайко´, дзе´жка → Дзяжко´, дзя´дюшка → Дзя´дзюшко, дзяду´лька → Дзядулько´, жы´дкі → Жыдко´, жы´лка → Жылко´, жыха´рка → Жыхарко´, за´йка → Зайко´, калі´тка → Калітко´, ка´лька → Калько´, каля´дка → Калядко´, капе´йка → Капейко´, ка´пелька → Капелько´, ка´ска → Каско´, каўба´ска → Каўбаско´, ка´шка → Кашко´, кі´шка → Кішко´, лапа´тка → Лапатко´, ла´ска → Ласко´, ля´шка→ Ляшко´, ма´зь → Мазько´, ма´йка → Майко´, малы´шка → Малышко´, мара´чка → Марачко´, пу´шка → Пушко´, рэ´дька → Рэдько´, рэ´шата → Рэшатко´, сваʹтка → Сваткоʹ, са´йка → Сайко´,су´шка → Сушко´, талака´ → Талако´, у´тка → Утко´, у´шка → Ушко´, цялу´шка → Цялушко´, чаʹйка Чайкоʹ, шаʹшка → Шашкоʹ, шкуʹрка → Шкуркоʹ, шыʹлка → Шылкоʹ, шыʹшка → Шышкоʹ, юʹшка → Юшкоʹ, я´гадка → Ягадко´.

Такая моўная сітуацыя, калі націск падае на канчатак , утвараючы новае слова, засцерагае прозвішча ад скланення і тым самым аддаляе яшчэ больш яго ад апелятыва. У гэтым выпадку можна бачыць арыентацыю на афіцыйную рускую мову, дзе прозвішча з фінальным не скланяецца: Рудько,_Юрченко.

Акцэнтаванне як спосаб утварэння сучасных формаў прозвішчыў актыўна выкарыстоўваецца ў афіцыйнай мове. Новыя (адноўленыя) прозвішчы замацоўваюцца ў афіцыйнай, дакументальнай мове як новыя антрапонімы , якія перадаюцца па спадчыне.

Так, у артыкуле П.У. Сцяцко “Акцэнтаванне як адзін з антрапанімічных спосабаў дэрывацыі” [24] падаюцца замацаваныя ў дванаццацітомавай “Беларускай Савецка Энцыклапедыі” наступныя прозвішчы (новыя графічныя, вымаўленчыя варыянты) вядомых людзей Беларусі: Богдан, Бабко, БудзькоБудзька), БулкоБулка), Бурко, Бялко, ВаладзькоВалодзька), Варанко Варонка), ВіткоВітка), ГалаўкоГалоўка), Гарбатко, ГорбачГарбач), ГаʹрбукГарбуʹк), ГняўкоГнеўка), Грышко Грышка), ГуркоГурка), Драко, Дубко, ЖабоЖаба), ЖылкоЖылка), Козел, ЛапоЛапа), ЛапкоЛапка), Міцько, Папко, Пашко, Платко, Пліско, Рляшко, Пожар, Позняк, Поляк, Прашко, Прокап, ПранькоПронька), Пупко, Пырко, Рыбко, Радзько, Радо, Ралько, Рамо, РаўкоРоўда), Рудзько, Рудко., Рэхо, Сідор, Сліпко, Скабло Скобла), Скурко, Слабко, Слепак, Слімко, Сяўко, Т´рас ( і Тарас Гушча), Хацько, Хілько, Храпко, Цітко, Чапко, Чуйко, Чурко, Шапко, Шчуко, Шыйко, Шымко.

Прычынаў, якія прыводзяць да з’яўленне новых варыянтаў антрапонімаў, некалькі. Можна бачыць тут уплыў афіцыйных польскай і рускаў моваў.

1.Уплыў польскай мовы. Ён адчуваўся цягам стагоддзяў пасля 1697 года, калі пастановаю Сейма ў афіцыйна-справавой сферы ўзаконена было выкарыстанне польскай мовы. А калі мець на увазе больш блізкі час, то гэта 1921-1939 гады, калі Заходняя Беларусь ўваходзіла ў склад Польшчы. Узорам афармлення афіцыйных дакументаў стала дзяржаўная мова гэтай краіны. Прозвішчы беларускай падганяліся пад ўзор слоў польскай мовы, дзе націск прыпадае на перадапошні склад слова. Таму і беларускія прозвішчы перафармляліся, набывалі гэтую заканамернасць . Так прозвішча Бычок набыло форму Бы´чак, Вярста´к → Ве´рстак, Вярзу´н → Ве´рзун, Федзяня´→ Фядзе´ня і пад.

2. Уплыў рускай мовы. Найчасцей у гэтым выпадку беларускія прозвішчы з канцавам -ка афармляліся на ўзор рускіх з фінальным -ко: Будзька → Бузько, Валодзька→ Валадзько і пад.

Яшчэ адна з прычынаў імкненне пазбыцца аманіміі з уласным асабовым імем і бацькаймення.

Згаланыя прычыны нярэдка дзейнічаюць у спалучанасці, выконваючы асноўную функцыю адмежаваць онім ад іншых моўных адзінак. Бо прозвішча – найбольш важны элемент уласнага асабовага наймення, які перадаецца па спадчыне . І не зважаючы на тое, як узнікла прозвішча, якім спосабам – нават шляхам скажэння натуральнай формы яго, яно, замацаваўшыся ў пісьмовай форме (афіцыйным выданні), набывае норму.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]