Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
dyplom_LOpukh_VS.doc
Скачиваний:
61
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
859 Кб
Скачать

Раздзел 1. Семантычная характарыстыка прозвішчаў

    1. Семантычная арганізацыя і паходжанне прозвішчаў

Імя – асабовая назва чалавека, якая даецца яму пры нараджэнні. Імя дазваляе “выдзеліць з ліку аднародных прадметаў ці асобаў канкрэтны падмет ці асобу (аб’ект) і супрацьпастаўляе яго іншым аднародным падметам, асобам (аб’ектам)”[30]. Сярод беларускіх іменаў можна сустрэць язычніцкія (Воўк, Камар, Жук) і хрысціянскія (Андрэй, Павел, Георгій).

Шматлікія язычніцкія імёны, утвораныя семантычным шляхам ад апелятыўнай лексікі (Казёл, Муха), на сённяшні час не ўжываюцца ў якасці імя, а набылі статус прозвішча. А складаныя імёны-характарыстыкі (Володимер, Всеволод, Станислав) і сёння маюць шырокае распаўсюджанне.

Храсціянскія імёны – гэта асобныя візантыйска-грэчаскія і рымска-каталіцкія імёны.

Найстаражытнейшая форма назвы чалавека – імя цесна звязана з мянушкай (жартоўнае або канспірацыйнае імя чалавека)[9]. Мянушка спачатку выконвала функцыю імені ў дахрысціянскі перыяд, потым ужывалася “побач з уласнымі асабовымі імёнамі ў якасці другога кампанента двухслоўных найменняў (Дзмітр Бязрукі)”[22].

Пазней у 16-17 ст імёны-мянушкі набліжаюцца да прозвішчаў, называючы ўсіх членаў аднаго рода, сям’і. Мянушкі абазначаюць асоб з аднолькавымі прозвішчамі, выдзяляюць іх па якой-небудзь рысе сярод усіх жыхароў.

Прозвішчы (спадчынныя сямейныя найменні, якія дадаюцца ад уласнага асабістага імя) [9] узніклі на Беларусі толькі ў канцы 17 – пачатку 18 ст “семантычным спосабам – шляхам перасэнсавання былых назваў-характарыстык асобы па тых ці іншых адзнаках ці ад гутарковых формаў імёнаў” [16].

Па структуры ўсе прозвішчы падзяляюцца на першасныя і другасныя. “Першасныя – прозвішчы ўтвораныя ад уласных асабовых імён і мянушак без далучэння прозвішчаўтваральных фармантаў. Другасныя – прозвішчы, утвораныя ад уласных імён, мянушак ці тапонімаў шляхам далучэння прозвішчаўтваральных фармантаў” [3].

Даследчыкі адзначаюць, што функцыянальна семантычны падыход больш дакладна выяўляе спецыфіку анамастычнай прасторы.

1.2 Адымёнавыя прозвішчы

Адымённыя прозвішчы складаюць 30,8 % ад усіх прааналізаваных прозвішчаў.

Значная частка сучасных прозвішчаў ўтворана ад каляндарных імёнаў, як жаночых, так і мужчынскіх, у тым ліку і ад памяншальных, і прыніжальных формаў. Так, у носьбіта аднаго імя ў пэўным асяроддзі была практычна заўсёды мянушка. Але сучасныя прозвішчы не даюць магчымасці нам вылучаць мянушкі, аманімічныя асабовым імёнам ці іх гутарковым формам, і таму адпаведныя антрапонімы мы разглядаем як непасрэдна адымёнавыя [19].

Асновай для ўтварэння амаль усіх адымёнавых прозвішчаў паслужылі мужчынскія імёны. Гэта імёны або візантыйскага (Аляксандраў, Вікторскі) або рымска-каталіцкага (Янушкевіч, Вінцукевіч) паходжання.

Існуюць прозвішчы і ад жаночых імёнаў (Арыновіч, Арынушкін, Дуньковіч, Евін, Еўлампіеў, Елізавеценкаў, Зінавенка, Зінавік, Зінаў, Зіненко, Зінін, Зінкевіч, Зінковіч, Зіноўеў, Зіноўчык, Зінукоў Зінчанка, Зінчук, Зінькевіч, Зінькоў, Кацярынчык, Ленінец, Ленчык, Манюкевіч, Маня, Маняк Марусаў, Марусенка, Марусеў, Марусіч Марынец, Марынін, Марыніч, Марынічаў, Марыновіч, Марыскін, Марьенка, Марьінскі, Марьянкоў, Марьянюк, Марэйко Машко, Машкоў, Матронін, Наталенка, Натальін, Райко, Райскі, Райчанок, Элькін).

Сярод адымёнавых прозвішчаў вылучаюць прозвішчы, якія паходзяць ад яўрэйскіх імёнаў (Абраменка, Абраменкаў, Абраменя, Абрамчук, Абрамчык Аўрамаў, Аўраменка, Аўраменок, Аўраменюк, Аўрамчук, Габрынеўскі, Габрыэлеў, Маісеенка, Маісеенкаў, Маісееў, Маісей, Маісейчык, Майсевіч, Майсеевіч, Майсеенка, Майсеенкаў Майсейчук, Майсейчык, Майсеня), арабскіх (Абдулаеў, Абрамаў, Ахмедаў, Саідаў), ад рымскіх (Апалонаў), ад каўказкіх (Шайхітдзінаў), ад польскіх (Ежэй, Франко, Францкэвіч, Франюк), ад французскіх (Жакевіч, Жанкевіч), ад англійскіх (Людвікевіч, Аскальдовіч), ад літоўскіх (Мікалаўскене, Петрашунас, Юркойць, Якубкыс).

Усе прозвішчы, утвораныя ад якога-небудзь імя, можна аб'яднаць у словаўтваральныя гнёзды. Словаўтваральныя гняздо ўяўляе сабой групоўку аднакарэнных слоў, упарадкаваных адносінамі вытворнасці. Аналіз прозвішчаў паказаў, што найбольш аб'ёмнымі з'яўляюцца гнёзды, вяршынямі якіх сталі распаўсюджаныя мужчынскія імёны Васіль, Іван, Міхаіл, Фёдар. Адметнай асаблівасцю словаўтваральных гнёздаў адымёнавых прозвішчаў з'яўляецца іх гібрыдны характар: яны ўключаюць асабістыя імёны і квалітатывы (якасныя ўтварэнні) ад іх.

Словаўтваральныя гнёзды можна прадставіць наступным чынам:

Васіль- Васілевіч, Васіленка, Васіленкаў, Васілеўскі, Васільеў, Васілько, Васільчык, Васільчэнка, Васілюк, Васін, Васінкевіч, Васькаў, Васькоў, Васькевіч, Васькін, Васькоўскі, Васюк, Васюкевіч, Васючэнкаў, Васюкоў, Васюнін, Васюра, Васюрчык, Васюрын, Васютчэнка, Васюхневіч, Васючшчэнка, Васянкоў, Васячкін, Васячко.

Іван- Ванін, Ваніцкі, Ванюшкін, Івайкін, Івайнен, Івакін, Іванашко, Іванееў, Іванейчык, Іваненка, Іванец, Іванін, Іваніцкі, Іванішчаў, Іванішын, Іванковіч, Іванкоў, Іваннікаў, Івановіч, Іваноў, Іваноўскі, Іванушкін, Іванушчанко, Іванцоў, Іванцьеў, Іванчанка, Іванчык, Іванчыкаў, Іванькоў, Іванюк, Іванюценка, Іванюшкін, Івахненка, Івашанка, Івашкев, Івашко, Івашкоў, Івашчанка, Івашын.

Міхаіл- Міхаевіч, Міхайлаў, Міхайленка, Міхайленкаў, Міхайлік, Міхайлоўскі, Міхайлеўскі, Міхайлюк, Міхайлічэнка, Міхалап, Міхалачкін, Міхалевіч, Міхаленка, Міхаленкаў, Міхалік, Міхаліцын, Міхалкевіч, Міхалко, Міхалковіч, Міхалькевіч, Міхальцаў, Міхальцэвіч, Міхальчанка, Міхальчук, Міхальчык, Міхалюк, Міхаляк, Міхан, Міханчык, Міхасюк, Міхеенка, Міхеенкаў, Міхееў, Міхей, Міхін, Міхлюк, Міхлякоў, Міхнавец, Міхнавецкі, Міхневіч, Міхнёнак, Міхнікевіч, Міхновіч, Міхнюк, Мішанін, Мішкавец, Мішкевіч, Мішкель, Мішкін, Мішковіч, Мішук, Мішукоў, Мішуцін, Мішын, Мішэль.

Фёдар- Федчык, Фёдараў, Федарашко, Федаркаў, Федаркевіч, Федаркоў, Федаровіч, Федарук, Фёдарцаў, Федарцоў, Федарчук, Федарэнка, Федарэц , Федасееў, Федасенка, Федасеня, Федасюк, Федзенка, Федзін, Федзюкевіч, Федзюкоў, Федзяран, Федзячкін.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]