Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
74
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

11.Давераснёўскія паэмы м. Танка.

М.Танк лічыцца заснавальнікам рэвалюцый.л-ры ў былой Зах.Беларусі. Ужо на старонках першай кнігі “На этапах”, якая была канфіскавана паліцыяй, паэт-падпольшчык паказвае лёс і дух свет заходнебел.працоўных. Героем многіх давераснёўскіх твораў М. Танка з’яў.прафесійны рэвалюцыянер. У гэты перыяд ён піша паэмы “Нарач”, “Журавіны цвет”, “Каліноўскі”, “Сказ пра Вяля”. Давераснёўскую тв-ць сам Танк назваў “паэзіяй нар.гора і барацьбы”. У творах гэт.перыяду знайшлі праўдзівае адлюстраванне цяжкае жыццё народа, яго імкненне да вызваленчай барацьбы, пратэст супраць штучнай раз’яднанасці людзей, вера ў непазбежнасць надыходу лепшых дзён. У 1935 годзе М.Танк у Вільні пачаў пісаць паэму «Нарач». Паэма была навеяна Нарачанскай забастоўкай рыбакоў, якая рэхам прайшла па азёрах суседняй Вілейшчыне і даволі далёкім Палессі. З-за цэнзуры цалкам твор надрукаваць было не магчыма. Таму аўтару прыходзілася, выкрэсліваючы найбольш вострыя моманты, друкаваць яго часткамі ў «Калоссі». І тым не менш некат.нумары часопіса з фрагментамі паэмы былі канфіскаваныя польс.уладамі. Толькі ў 1940 годзе, магчыма падчас працы ў Вілейцы, паэту ўдалося цалкам узнавіць тэкст паэмы.

40.Я.Брыль: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывідуальнага мастацкага стылю.

Нар.у Адэсе ў сям'і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля. Я.Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагдрад.гімназію, але не змог вучыцца з-за матэр.цяжкасцей. У 1939 прызваны ў Войска Польскае, служыў у марской пехоце. Пасля пачатку II Cусв.вайны, у верасні таго ж года трапіў пад Гдыняй ў нямецкі палон, у 1941 уцёк, вярнуўся на Беларусь і далучыўся да партызанаў. Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага райкома партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыга́ла». Па вызваленні Бел.працаваў рэдактарам раён.газеты ў г.п.Мір, літ. супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», загадваў аддзелам рэдакцыі час.«Вожык».У розныя гады Я.Брыль быў намеснікам рэдактара час. «Маладосць» і «Полымя», прац. рэдактарам Дзярж.выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза піс-каў БССР, вёў актыў.работу па ўмацаванню сувязей бел.л-ры з л-мі народаў СССР і краінамі сацыялістыч.садружнасці. З 1945 года член Саюза піс-каў СССР. У 1966—1971 — сакратар праўлення СП БССР. Я.Брыль памёр 25 ліпеня 2006г. Пахаваны ў Калодзішчах.

Пісаць Я.Брыль пачаў з 14 год, але дэбютаваў у друку толькі ў 1938. Пачаў творч.дзейнасць піс-к з вершаў, якія асаблівага поспеху аўтару не прынеслі, і з апавяд-яў, у якіх талент піс-ка праявіўся вельмі ярка і шматгранна. У 1946 г. выйшла з друку 1 кніга Я.Брыля пад назвай «Апавяданні», куды ўвайшлі некат.апавяданні і невялік.аповесць «У сям'і», прысвечаная жыццю заходне-бел.вёскі. Маст.летапіс улюблёнага пісьм-кам Наднямоння працягваў яго другі зб.«Нёманскія казакі» (1947), а такс.аповесць «Сірочы хлеб», пра над якой ён пачаў працаваць яшчэ да вайны, «У Забалоцці днее» і «На Быстранцы» (1955). Ужо першыя творы вылучылі Я.Брыля як арыгін.майстра лірыка-псіхалаг.прозы, добрага знаўцу нар.мовы. Шмат разоў перакладалася ў розных краінах свету лір.апавяданне Я.Брыля «Галя» (1953). Звяртаўся піс-к і да тэмы ВАВ. Класікай бел.л-ры стала яго апав-не “Маці”. Тэма вайны знайшла адлюстр-не і ў апавяданні Я.Брыля са зб.«Працяг размовы”. У пач 1960-х з'яв-ся ў друку вядомы раман Я.Брыля «Птушкі і гнёзды». Гэты адзін з самых аўтабіяграфіч.твораў піс-ка. Стылёвыя пошукі Я.Брыля нарадзілі арыгін.спалуч-не эпічных і лірыка-псіхалаг.элементаў, тую напружана-эмацыян.плынь, якая была невядома для традыц.рэалізму. Яркай адметн-цю вылучаліся такія аповесці Я.Брыля, як «Ніжнія Байдуны» (1975) і «Золак, убачаны здалёк»(1978). Аповесць «Ніжнія Байдуны» ўспрымалася як своеасаблівая паэтыч. песня пра блізкіх аўтару людзей, яго землякоў, аўтабіяграфізм асабліва адчуваўся ў гэтым творы. Аповесць «Золак, убачаны здалёк» — пра дзяцінства ў зах.-бел.вёсцы. Трывалае месца ў тв-ці Я.Брыля займалі лірыч.мініяцюры, якія ён пачаў друк-ць з сяр.1960, склалі кнігі «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Акраец хлеба» (1977), «Сёння і памяць» (1985), «Пішу як жыву»(1994), «Вячэрняе» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Сцежкі, дарогі, прастор» (2001), «Блакітны зніч» (2004), «Парастак» (2006). Мініяцюры Я.Брыля грунтуюцца на звычайных канкр.фактах. Уся тв-ць Я.Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй Радзімы.