Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
74
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

33.Паэтычны пераклад у тв-ці а.Куляшова.

Перакладчык класіч.паэзіі з расейскай, украінскай і інш.моваў. У яго перакладах выйшлі раман Г. Эрыксана «Валацужная Амэрыка» (1932), паэма А. Пушкіна «Цыганы» (1937) і раман у вершах «Яўген Анегін» (1949), паэма А. Парніса «Сказанне пра Белаяніса» (1959), «Выбраная паэзія» М.Лермантава (1969), паэма «Энеіда» І. Катлярэўскага (1969), «Спеў аб Гаяваце» Г. Лангфела (1969), зборнік вершаў К. Куліева «Кніга зямлі» (1974), «Выбранае» С. Ясеніна (з Р. Барадуліным, 1976), асобныя творы Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А. Пракоф’ева, М. Рыльскага, А. Малышкі, М. Нагнібеды, Р. Гамзатава і інш.

36.“Іранскі дзёнік” п. Панчанкі: асн.Праблематыка вершаў, месца ў тв-ці паэта, а таксама ў айчынай літаратуры свайго часу.

Многія з яго ваенных вершаў скідаліся на часова акупіраваную ворагам Беларусь з самалётаў — як лістоўкі. Іх і цяпер яшчэ можна сустрэць у музеях ВАВ. Дастаткова ўспомніць шырокавядомы верш «Герой» (1943) пра подзвіг салдата-пехацінца, які «лёг на змяіныя скруткі дроту», каб па яго спіне пайшлі ў атаку «дзвесце салдацкіх запыленых ботаў», і баявая задача была, такой цаной, вырашана. Вядома: калі грукочуць гарматы, маўчаць музы, аднак муза Панчанкі не толькі не маўчала — яго паэтычны дар развіваўся, і развіццё ішло ўглыб. Вайна не перашкодзіла яму стаць выдатным паэтам-інтравертам. У яго вершах часцей за ўсё немагчыма знайсці мяжу паміж сферай інтымнага і грамадзянскага. Лір.вобразы П.Панчанкі, яскрава перадаючы думкі і перажыванні аўтара, змяшчаюць у сабе свет род.зямлі, сувязь часоў і пакаленняў. У яго ваеннай лірыцы— характэрная паэтыч.з'ява таго часу! — назіраем узмацненне пачуцця гістарызму. Пра народ: «Ён, магутны, у пушчы адвечныя рушыў». Паэт звяртаецца да ёмістага нар.слова, якое ўвабрала ў сябе стагоддзі чалав.гісторыі. Лучэнне аднаго з другім выліваецца ў надзвычай арганічным лір.пафасе, які шырока ўключае тэму вечных каштоўнасцей ч-ка. У цяжкай напружанай атмасферы ваеннай рэчаіс-ці нарадзіўся пяшчотны, філігранна апрацаваны вобраз сініх касачоў — як сімвал Радзімы, мірнага жыцця і хараства (верш «Сінія касачы»). «Іранскі дзённік»—выдатная з'ява ў бел. л-ры. Загадкавы Усход здзівіў бел.паэта сваімі сац.кантрастамі. 3 Іранам (Персіяй) ён быў знаёмы да гэтага толькі па кнігах, казках «Тысячы і адной ночы», вершах С. Ясеніна (які, дарэчы, у Іране і не быў), перакладах М.Багдановіча. Паездка ў Іран абвастрыла патрыятычныя і інтэрнацыянал.пачуцці. Заслуга П. Панчаыкі ў тым, што ён убачыў Іран такім, якім ён ёсць — з яго экзотыкай, старажыт.культурай, даўнімі звычаямі і страшэннай галечай. «Іранскія» вершы насычаны арыгінальнай, сакавітай вобразнасцю, гумарам і іроніяй, як, напр., верш «Бутэлька Цынандалі», у якім перад чытачом разгортваецца стракатая карціна усход. базара. Чаго толькі тут няма: «Дываны персідскія, пярсцёнкі», копія з Гагена, ром і бром, абразы армянскія і тонкі звонкага Саадзі вершаў том, пацеркі, вясёлкавыя шалі, дарагіх гадзіннікаў гара...». Аднак усё гэта па праўдзе мала цікавіць паэта. I ў думках паэт вяртаецца ў разбураную вайной Беларусь. Перамога, якая заспела яго ў Іране, адгукнулася ў яго тв-ці шэрагам цудоў.вершаў, якія да гэтага часу здзіўляюць перажываннем незвычайнасці моманту, адчуваннем цішыні, спакою палёгкі ў жыцці салдата: «Першы раз на маім мінамёце мірна свецяцца тры дажджынкі». Фанфарны «Сон пра апошні залп», таксама напісаны ў Іране, хвалюе высокім ідэйна-эмацыянал.уздымам, патэтыкай мірных, жыццесцвярджальных пачуццяў. Дэмабілізаваўшыся з арміі, Панчанка вяртаецца ў Беларусь, перапоўнены шчасцем і прагай жыцця. Краіна ўзнімалася з руін, гаіла нанесеныя, вайной раны. Заканчэнне вайны, перамога над ворагам мацавалі веру ў доўгачаканы мір, надзею на тое, што ўжо ніхто не парушыць адноўленага натурал.ладу жыцця, заваяванага дарагой цаной шчасця.