Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

53. “Палеская хроніка” як галоўная кніга і.Мележа.

Пасля XX з'езда КПСС, з 1956 г. Іван Мележ пачынае працаваць над першай кнігай «Палескай хронікі» — «Людзі на балоце», якую завяршыў у 1961 г. Напісаў Мележ раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» ў добрай манеры сацыяльна-бытавой бел.прозы, і яны загучалі вельмі па-сучаснаму. Адзін з прыкметных герояў «Палескай хронікі» старшыня валвыканкама Апейка. На такім гістарыч.разрыве, найвялікшым драматычным і нават трагічным матэрыяле досыць натуральным было з'яўленне значнага маст.твора і значнага піс-ка. «Палеская хроніка» І.Мележа нарадзілася іменна на такім матэрыяле. Мележ намаляваў невялікую, нічым асабліва не прыкметную вёску Курані, як цэлую дзяржаву. Тут ёсць самабытныя палітыкі і філосафы, як, напр., Андрэй Руды, Нібыто-Ігнат, Нават эпізадычныя героі маюць свой воблік і запамінаюцца: лясны, зацяты, як звер,і г.д. Падзеі раманаў адбываюцца ў гады «вялікага пералому», у часы рашучых, рэвалюцый. пераўтварэнняў, і піс-к шырока паказвае ўмовы, абставіны таго часу, які пазней назвалі часам культу асобы і таталітарызму. У другім рамане — «Подых навальніцы» і асабліва ў трэцім — «Завеі, снежань» Іван Мележ пераносіць дзеянне з глухаватых Куранёў у раённыя Юравічы і нават у сталічны Мінск, малюючы старшыню райвыканкама Апейку, сакратара райкама Башлыкова, іншых герояў, х-ры якіх асабліва праявіліся ў час чысткі. Асн. канфлікт пралягае паміж Апейкам і Башлыковым. Башлыкоў лічыць Апейку гнілым лібералам. Для напісання рамана «Подых навальніцы» спатрэбілася 4 гады. Ён унутрана завершан, у пэўным сэнсе з'яў-ца па-мастацку цэльным творам. Спачатку дзеянне новага рамана як бы запавольваецца. Піс-к не проста паўтарае тое, што сказаў у першай кнізе, у «Людзях на балоце». Ён як бы нанава высвечвае былое жыццё, выяўляючы яго асн.вартасці. На старонках рамана піс-к расказвае, як распаўзаецца вёска, баючыся прымусовага абагульнення. Наступная кніга, пазначаная «З палескай хронікі», атрымаўшая назву «Завеі, снежань», выйшла ў 1978 г. Аўтар гэтых радкоў некалі пісаў: «Трэці раман «Завеі, снежань» застаўся недапісан.апавяданне “Спатканне за горадам” уяўляе сабой як бы прэлюдыю да трэцяй кнігі «Палескай хронікі» «Завеі, снежань». «Завеі, снежань» — сагрэты глыбокай лірыкай твор. У цэнтры рамана сакратар райкама Башлыкоў, які ў папярэдніх творах займаў другараднае месца.

60. “Трагікамедыйны” этап у творчасці а.Макаёнка: п’есы, іх праблемнае кола, маст.Адметнасці.

А.Макаёнак выступіў і ў новым для бел. драм-іі жанры — жанры трагікамедыі. Адна з першых такіх п'ес — «Зацюканы апостал»(сатырыч.камедыя-памфлет) — прысвечана замежнаму жыццю з яго надзённымі праблемамі. Дзеці, не маючы агульных поглядаў з бацькамі, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскіх ідэалаў і звычак, бяздушнасці і жорсткасці. Аднак пратэст дзяцей стыхійны, і ён заканчваецца паражэннем. Напісаная на замежным матэрыяле, трагікамедыя паказвае калізіі і заганы чалав.х-ру любой краіны, у тым ліку і нашай. У трагікамедыі «Трыбунал», блізкай да традыцый нар. драмы, А.Макаёнак спалучыў нізкае з узвышаным, фарсавае з трагедыйным. Падзеі тут адбываюцца ў гады ВАВ. Былы калгасны пастух, бацька вялікай сям'і становіцца старастам, фашысцкім паслугачом. Сямейны савет, які ператвараецца ў трыбунал, вырашае ўтапіць яго, калі той не адмовіцца ад пасады старасты. У канцы п'есы сітуацыя праясняецца: Цярэшка ніякі не здраднік, а выканаўца загаду партызанскага камандавання. Яго сын Валодзя, не ведаючы гэтага, падрывае нямецкую камендатуру і гіне, рэабілітуючы сябе і сваю сям'ю за ўчынак бацькі. П'есы «Зацюканы апостал» (паст. 1971) і «Трыбунал» (паст. 1970), якія вызначаюцца сацыяльна-паліт.накірав-цю, засведчылі значную эвалюцыю ў выяўленчай манеры аўтара.

У пошуках новых жанр.і кампазіцыйных форм А.Макаёнак прыходзіць да камедыі-рэпартажу «Таблетку пад язык» (паст. 1973) (тут уздымаюцца праблемы перабудовы жыцця вёскі) і складанай у жанр.адносінах камедыі «Кашмар» (паст.пад назвай «Святая прастата» ў 1976), якая падкупляе клопатам пра ўсталяванне разумных сацыяльна-палітычных узаемаадносін, гуманістычным пафасам. Дзеянне ў апошняй развіваецца ў 2 планах — рэальным і ўмоўным (фантастычным). Рэальным з'яў-ца вобраз сумленнага і даверлівага Старога, якога непакоіць не столькі растрата сына-прадаўца, колькі сам факт растраты. Умоўнымі з'яў-ца падзеі ў сне, дзе Стары, на пасадзе прэзідэнта адной з капіталістыч.дзяржаў, хоча пакончыць з вайной, устанавіць мір, дабро і справядлівасць, навесці парадкі ў адпаведнасці са сваёй жыцц.мудрасцю і сваім разуменнем законаў свету.

У п'есе «Пагарэльцы» (нап. 1966, апубл. 1980, паст. ў 1981), прысвечанай выкрыццю прыстасавальніцтва, апалітычнасці, шкурніцтва, А.Макаёнак адмаўляецца ад традыцыйнай сюжэтна-кампазіцыйнай структуры твора, даючы толькі пралог і эпілог адной трагікамічнай гісторыі. Дзеянне адбываецца ў пакоі камунальнай кватэры былога інструктара, цяперашняга старшыні гарвыканкама Ухватава — кар'ерыста і цыніка. Праз 20 гадоў тут размясціўся кватэрны аддзел на чале з падхалімамі Бусько, Кудасавым і Сіланам, прызначанымі некалі самім Ухватавым. Змяніўся час, і былы гаспадар горада нікому не патрэбен. Ён спрабуе адпомсціць Бусько — істоце, ім жа народжанай. Зняважаны і знясілены, ён памірае каля начальніцкіх дзвярэй Бусько, так і не знайшоўшы ратунку і справядлівасці. Што пасеяў, тое і пажаў гэты ўладалюбны чалавек.

Апошні закончаны твор А. Макаёнка — трагікамедыя «Дыхайце ашчадна» (апубл. 1983) — п'еса-прытча, у якой аб'ектам аўтарскай зацікаўленасці стала агульначалавечая праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы.