Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Программа по Теории и истории СКД Романенко Л.Е...doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
263.68 Кб
Скачать

Тэматычны план курсу “Прыкладная культуралогія” Раздзел “Тэорыя і гісторыя сацыякультурнай дзейнасці” (для студэнтаў стацыянара)

Назва тэмы

Усяго

Лекцыі

Сем/пр

1.

Уводзіны

2

2

-

2.

Сацыякультурная дзейнасць як феномен культуры і грамадская практыка, яе сувязь з культурай

4

2

2

3.

сацыякультурнай дзейнасці

6

2

4

4.

Культурныя працэсы як аб'ект сацыякультурнай дзейнасці

4

2

2

5.

Тыпалогія культурных працэсаў–аснова вызначэння накірункаў СКД

4

2

2

6.

Суб'екты культурнай дзейнасці

4

2

2

7.

Грамадскія і дзяржаўныя інстытуты сацыяльна-культурнай сферы

4

2

2

8.

Сацыякультурны вопыт як аснова сацыякультурнай дзейнасці

2

2

-

9.

Пакаленне як суб'ект культурнай дзейнасці

2

2

-

10.

Макра-мідзі-мікрапрацэсы далучэння чалавека да культуры і соцыума

6

2

4

11.

Культурны базіс асобы і яго уплыў на якасць СКД і развіццё культуры

2

2

-

12

Механізм фарміравання культурнага базісу асобы.

2

2

-

13.

Сацыякультурныя практыкі. Мастацтва і мастацка-творчая дзейнасць як прастора дзейнасці менеджэра СКД

2

2

-

14.

Сацыякультурная дзейнасць у працэсах міжкультурнага дыялогу і палілогу.

2

2

-

15

Гісторыя СКД. Пратаўзоры сацыякультурнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі (дадзяржаўны перыяд і перыяд ХII-ХVII c.)

2

2

-

16.

Гісторыя СКД. Інварыянты сацыякультурнай дзeйнасці XVII-XX c.

2

2

-

17

Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця аматарскай творчасці ў Беларусі

4

2

2

18

Прыкладное прымяненне тэорыі сацыякультурнай дзейнасці ў прафесійнай дзейнасці мэнэджара СКД

2

2

-

УСЯГО:

56

З6

20

Тэматычны план курсу “Прыкладная культуралогія” Раздзел “Тэорыя і гісторыя сацыякультурнай дзейнасці” (для студэнтаў завочнага навучання)

Назва тэмы

Усяго

Лекцыі

Сем/пр

1.

Паняцце і сутнасць сацыякультурнай дзейнасці як феномена культуры і грамадская практыка, яе сувязь з культурай

2

2

-

2.

Тэарэтыка-метадалагічныя асновы сацыякультурнай дзейнасці

4

2

2

3.

Культурныя працэсы як аб'ект сацыякультурнай дзейнасці

4

2

2

4.

Гісторыя СКД. Пратаўзоры сацыякультурнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі (дадзяржаўны перыяд і перыяд ХII-ХVII c.)

2

2

-

5.

Гісторыя СКД. Інварыянты сацыякультурнай дзeйнасці XVII-XX c.

2

2

-

6.

Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця аматарскай творчасці ў Беларусі

4

2

2

Усяго

18

12

6

Змест курса

Уводзіны ў прыкладную культуралогію. Прыкладная культуралогія як навука аб мэтанакіраваным кіраванні культурнымі працэсамі і кірунак прафесійнай дзейнасці. Сутнасць прыкладнай культуралогіі. Аб'ект і прадмет прыкладнай культуралогіі. мэта, задачы і сацыяльныя функцыі прыкладнай культуралогіі. Культура ў сістэме вытворчасці і сацыяльнай рэгуляцыі. Самастойнасць сферы культуры і яе ўзаемадзеянне з іншымі блокамі сукупнай сістэмы сацыяльнай рэгуляцыі. Дзяржаўны стандарт падрыхтоўкі культуролага-менеджэра сацыякультурнай дзейнасці: патрабаванні да прафесійнай кампетэнтнасці. Тэорыя і гісторыя СКД як кірунак прыкладнай культуралогіі.

Тэма 1. Сацыякультурная дзейнасць як феномен культуры і грамадская практыка. Сферы жыццядзейнасці чалавека ў прасторы культуры і соцыума. Культура як вобраз жыцця асобы. Культура і дзейнасць. Структура культурнай дзейнасці і яе роля ў жыцці грамадства. Культурная дзейнасць - радавое паняцце сацыякультурнай дзейнасці. Індывідуальная культурная дзейнасць - пачатковая крыніца культурных навацый. Культуратворчасць: паняцце і сутнасць. Узаемасувязь СКД і культурнай дзейнасці. Сацыяльныя прыкметы СКД. Сацыякультурная дзейнасць сацыяльных груп, соцыума і грамадства. СКД як грамадска-дзяржаўная сістэма. Сацыякультурная дзейнасць у кантэксце сучасных працэсаў развіцця цывілізацыі. Закон “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь”: структура і функцыі ў грамадскай практыцы.

Тэма 2. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы сацыякультурнай дзейнасці Метадалогія сацыякультурнай дзейнасці. Тэорыя СКД як галіна навуковага ведання. Асноўныя навуковыя парадыгмы сацыяльна-культурнай дзейнасці. Навуковыя школы ў тэорыі СКД. Педагагічныя канцэпцыі СКД. Культуралагічныя канцэпцыі СКД. Паняцце і асноўныя характарыстыкі сацыякультурнай дзейнасці ў сістэме культуралагічных ведаў. Праблемнае поле тэорыі СКД. Аб'ект і прадмет тэорыі СКД. Тэрміналагічны апарат тэорыі СКД. И яго асаблівасці. Характарыстыка асноўных паняццяў тэорыі СКД. Навукова-арганізацыйныя асновы СКД. Прынцыпы сацыякультурнай дзейнасці: характарыстыка, функцыянальная абумоўленасць. Функцыі СКД, іх класіфікацыя. Навуковае абгрунтаванне асноўных функцый СКД. Сутнасць культуратворчай функцыі. СКД Чалавекафарміруючая функцыя СКД: роля ў сучасным грамадстве Характарыстыка сацыялізатарскай функцыі СКД. Агульная характарыстыка формаў СКД. Характарыстыка індывідуальных формаў СКД. Характарыстыка групавых формаў СКД. Характарыстыка масавых формаў СКД. Узаемасувязь зместа і функцый СКД Характарыстыка асноўных сродкаў СКД. Фактары залежнасці выбару сродкаў СКД. Метады СКД, іх месца ў працэсах ІКД і СКД. Метады СКД : агульная характарыстыка асноўных групаў. Класіфікацыя тэхналогій СКД: агульная характарыстыка

Тэма 3. Культурныя працэсы як аб'ект сацыякультурнай дзейнасці. Паняцце і сутнасць. Культурныя працэсы як культурныя формы мэтанакіраванай жыццядзейнай актыўнасці людзей. сродак сацыяльнай адаптацыі чалавека, тыпавыя мадэлі ўзаемадзеяння паміж людзьмі і іх сацыяльнымі групамі. Культурныя падзеі -артэфакты культурных працэсаў і рэгулятары сацыяльнай інтэграванасці, арганізацыі, камунікацыі, сацыяльнага ўзнаўлення супольнасцяў, забеспячэнні іх жыццядзейнасці. Сацыякультурная прастора дынамікі культурных працэсаў. Узаемасувязь культурных працэсаў.

Мэта і цыклы кіравання і рэгуляванні культурных працэсаў у СКД. Сацыяльная роля і функцыі інтэлігенцыі ў развіцці і захаванні культуры і дынаміцы культурных працэсаў. Роля мецэнацтва, фондаў, конкурсаў у рэгуляцыі культурных працэсаў.

Тэма 4. Тыпалогія культурных працэсаў–аснова вызначэння накірункаў СКД. Асноўныя групы культурных працэсаў і іх характарыстыка (спараджэнне культурных з'яў; распаўсюджванне культурных з'яў; функцыянаванне культурных з'яў; сацыякультурнае комуніцыраванне паміж людзьмі; акумуляцыя сацыяльна значных ведаў і вопыту; успрыманне і інтэрпрэтацыя культурных з'яў суб'ектамі культуры; сацыяльнае і гістарычнае самаўзнаўленне культурных сістэм і формаў; зменлівасць культурных з'яў . Групы культурных працэсаў як вызначальны фактар накірункаў культурнай дзейнасці сацыяльных груп, соцыума і грамадства. Механізмы рэгуляцыі разных тыпаў культурных працэсаў у сацыякультурнай дзейнасці..

Тэма 5. Суб'екты культурнай дзейнасці. Поняцце суб’екта СКД. Суб'екты культурнай дзейнасці як патэнцыйныя суб'екты культурнай палітыкі. Трансфармацыя суб'екта культурнай дзейнасці ў суб'ект культурнай палітыкі.

Роля суб’екты СКД ў рэалізацыі функцый сацыякультурнай дзейнасці. Інстытуцыянальны і неінстытуцыянальны від суб’ектаў. Тыпалогія неінстытуцыянальных суб'ектаў сацыяльна-культурнай дзейнасці. Пашырэнне ўзаемадзеяння суб'ектаў сацыякультурнай дзейнасці, пераадоленне ведамасных бар'ераў. Інтэграцыя як працэс дасягнення адзінства рэсурснай базы усіх падсістэм, падпадзяленняў арганізацый для рэалізацыі мэт і задач сацыякультурнага развіцця грамадства. Адзінства мэт - найважная ўмова інтэграцыі. Метады дасягнення эфектыўнай інтэграцыі. Дзяржаўныя праграмы і праекты як адзін з механізмаў інтэграцыі.

Тэма 6. Грамадскія і дзяржаўныя інстытуты сацыяльна-культурнай сферы. Паняцце і тыпалогія сацыяльна-культурных інстытутаў як рэгулятараў СКД. Роля сацыяльных інстытутаў у культуры. Істытуцыянальныя формы сацыяльна-культурнай дзейнасці: тыпалогія, сацыяльныя функцыі, мэты, задачы і тэхналогіі дзейнасці ўстаноў і інстытутаў, якія выконваюць функцыі асветы, эстэтычнага і мастацкага выхавання, арганізацыі вольнага часу, аховы і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры; магчымасці і механізмы трансфармацыі і ўкараненні гістарычна апрабаваных культурных практык у дзейнасць сацыякультурных інстытутаў (культурна-асветных, рэлігійных, адукацыйных, рэабілітацыйных, мастацка-творчых, фізкультурна-аздараўленчых устаноў і арганізацый).Неінстытуцыянальныя формы сацыяльна-культурнай дзейнасці (самадзейныя групы, грамадскія аб'яднанні, клубы, асацыяцыі, грамадскія рухі і інш. суб'екты сацыякультурнага жыцця). Сям'я як традыцыйны сацыяльна-культурны інстытут. СКД грамадскіх фармаванняў. Інстытуты масавай інфармацыі. Галіновыя ўстановы і арганізацыі СКД Установы прафесійнага мастацтва. Сацыяльна-культурная дзейнасць сям'і, вучэбных устаноў, працоўных калектываў, воінскіх частак, устаноў сацыяльнай абароны, сродкаў масавай інфармацыі. Сацыяльна-культурныя функцыі тэатральна-відовішчных, санаторна-курортных, экскурсійна-турысцкіх, спартыўна-аздараўленчых, камерцыйна-забаўляльных устаноў. Культурна-асветныя ўстановы (установы клубнага тыпу, бібліятэкі, паркі, музеі, кінатэатры, лекторыі, цэнтры моладзевага вольнага часу, установы дадатковай адукацыі, гульнятэкі, заасады, батанічныя сады, планетарыі ды інш..) у сістэме фармавання культуры і развіцці сацыяльна-культурнай творчасці.Ресурсы как істочнік СКД

Тэма 7. Сацыякультурны вопыт як аснова сацыякультурнай дзейнасці. Сацыякультурны вопыт- найважная змястоўная кампанента культуры і сацыякультурнай дзейнасці.. Паняцце і сутнасць, роля сацыякультурнага вопыту ў грамадскім развіцці. Аналіз культурна-абумоўленых сфераў жыццядзейнасці чалавека, іх узаемасувязь з відамі сацыякультурнага вопыта. Класіфікацыя сацыякультурнага вопыту. Вопыт пакаленняў як механізм узнаўлення чалавечай дзейнасці. Змест сацыякультурнай дзейнасці: назапашванне і абагульненне інфармацыі аб навакольным міры і сацыяльнага вопыту калектыўнай жыццядзейнасці людзей, спрыяльных падвышэнню ўзроўня іх сацыяльнай інтэграванасці і кансалідаванасці, паляпшэнню паразумення і ўзаемадзеяння; селекцыя гэтых ведаў і вопыту на аснове практыкі іх выкарыстання; фармаванне на базе адабраных узораў сістэм каштоўнасных арыентацый, крытэраў адзнакі з'яў і падзей па ўзроўнях іх карыснасці і значнасці для людзей і сацыяльнай прымальнасці тых або іншых формаў дзейнасці і іх вынікаў; замацаванне такога роду каштоўнасных установак у сістэме традыцый. Сацыякультурны вопыт и механізмы перадачы культурных каштоўнасцяў. Сацыякультурная сістэма як прастора жыццядзейнасці сацыякультурнага вопыту. Яе структура. Культурная палітыка і яе роля ў развіцці сацыякультурнага вопыту праз сацыякультурную дзейнасць грамадства. Паняцце і сутнасць рэгіянальнай культурнай палітыкі, як лакальнага рэгулятара развіцця сацыякультурнага вопыту грамадства.

Тэма 8. Пакаленне як суб'ект культурнай дзейнасці. Сацыяльны механізм узнаўлення чалавечай дзейнасці. Пераемнасць сацыяльнага і культурнага вопыту, як аснова жыццядзейнасці пакалення і суб’етыўная характарыстыка. Паняцце, сутнасць і класіфікацыя пакаленняў. Роля пакалення у сацыякультурнай практыцы грамадства і рэгуляцыіі культурных працэсаў. Культуратворчыя задачы пакалення. Дыферэнцыяцыя сацыякультурных функцый розных пакаленняў (мінулых, цяперашніх, будучых). Узаемаабумоўленасць, узаемасувязь, узаемазалежнасць пакаленняў. Сацыякультурны прагрэс і культурная інаватыка. Грамадская і дзяржаўная рэгуляцыя гэтых працэсаў у практыцы СКД.

Тэма 9. Макра-мідзі-мікрапрацэсы далучэння чалавека да культуры і соцыума. Арганізацыйная практыка сацыяльнага быцця чалавека. Механізм міжпакаленнай трансляцыі сацыякультурнага вопыту, адабраных нормаў, стандартаў і правіл выканання любога сацыяльна значнага дзеяння. Інкультурацыя, хамінізацыя і сацыялізацыя асобы: паняцце, сутнасць, стадыі, узаемасувязь. Асноўныя адрозненні інкультурацыі і сацыялізацыі. Інкультурацыя сродкамі мастацтва. Сацыяльна-культурная дзейнасць як інтэгратар грамадскага ўзаемадзеяння і фактар развіцця асобы як суб'екта культуратворчасці. (працэсы індывідывідуалізаціі і калектыўнага разумення - ідэнтыфікацыі, "дэкадаванні" сімволікі, асэнсаванні сутнасных прыкмет і функцый культурных з'яў; іх паняційная і ацэнкавая інтэрпрэтацыя; сімвалічнае "прысваенне" культурных формаў людзьмі і іх самаідэнтыфікацыя і самамаркіроўка пасродкам гэтых формаў; сімвалізацыя і маркіраванне асяроддзя пасялення супольнасцяў; выпрацоўка нарматыўных варыянтаў інтэрпрэтацыі сваіх і чужых культурных формаў, ператварэнне гэтых стэрэатыпаў успрымання і інтэрпрэтацыі ў значны элемент культурнай традыцыі), Трансляцыя сістэмы вобразаў калектыўнай ідэнтычнасці ў выглядзе комплексу традыцый, абрадаў, рытуалаў, нарматыўных параметраў вобраза жыцця і карцін міру як падтрымка кансалідаванасці супольнасці, узнаўленне формаў сацыяльнай арганізацыі і рэгуляцыі. Культурны імунітэт. Сацыякультурная дзейнасць як механізм і ўмова фармавання культурнага імунітэту, захаванні культурнай ідэнтыфікацыі, сацыяльных нормаў паводзін, духоўных мэт і каштоўнасцяў. Інкультурацыя, хамінізацыя і сацыялізацыя ва ўмовах бесперапыннай асветы, прафесійна-працоўнай і грамадска-палітычнай дзейнасці, сямейна-бытавых адносін і сферы вольнага часу.

Тэма 10. Культурны базіс асобы і яго уплыў на якасць СКД і развіццё культуры. Чалавек – крыніца навацый ў культуры. Вобраз жыцця як сістэмная і нармаваная сукупнасць формаў штодзённай жыццядзейнасці людзей, парадкаў і спосабаў іх паўсядзённага існавання,

Культура як сфера духоўнай вытворчасці. Сістэма духоўнай вытворчасці: творчасць, захаванне і рэпрадукаванне, распаўсюджванне, размеркаванне і засваенне.. Дзейнасць і паводзіны. Сацыяльна-культурныя стандарты паводзін чалавека. Культура як адмысловая сістэма рэгуляцыі дзейнасці і паводзін асобы - аснова сацыякультурнай дзейнасці. Агульная класіфікацыя культурных імператываў у канцэпцыі Т.Парсонса. Месца культуры ў рэалізацыі гэтых імператываў. Культуратворчая актыўнасць як інтэгральная якасць асобы і аснова СКД. Культуратворчай актыўнасці асобы як фактар сацыяльнага развіцця і яе роля ў развіцці грамадства і чалавека культурнага.

Тэма 11. Механізм фарміравання культурнага базісу асобы. Асаблівасці быцця чалавека ў паўсядзённай сацыяльнай практыцы. Развіццё моўнай культуры (ад асноў маўленчых зносін да прамоўніцкага мастацтва).Культура як прадметны мір; жыллё; інтэр'ер; мэбля; сілкаванне; тэхніка і побыт; Сучасная база індывідуальнага і сямейнага спажывання культурнай інфармацыі. Мода. Знешні выгляд. Мастацтва руху. Імідж і сацыяльна-псіхалагічныя фактары яго фармавання. Дзелавы і свецкі этыкет як культурныя праявы. Культура і сацыяльныя паводзіны . Я-канцэпцыя як вектар уздзеяння культуры на чалавека. Уплыў культуры на Я-канцэпцыю. Функцыі дзяржавы, палітычных партый, сацыяльных рухаў, рэлігійных канфесій, грамадскіх арганізацый, творчых звязаў, самадзейных аб'яднанняў у фарміраванні культуратворцаў.

Тэма 12. Сацыякультурныя практыкі. Мастацтва і мастацка-творчая дзейнасць як прастора дзейнасці менеджэра СКД. Духоўная вытворчасць як аснова сацыякультурнай практыкі. Матэрыяльная вытворчасць. Мастацкая вытворчасць як інтэграцыя духоўнага і матэрыяльнага –аснова мастацкай культуры. Мастацтва – мэта, форма, сродак і вынік сацыякультурнай практыкі. Мастацкая адукацыя як сацыякультурная практыка і яе ўзаемасувязь з культурай. Духоўныя функцыі мастацкай адукацыі. Віды мастацкай адукацыі у культуры. Агульнакультурныя, выхаваўчыя і прафесійныя мэты мастацкай адукацыі. Суадносіны і ўзаемадзеянне дзяржавы, рынка і сістэмы мастацкай адукацыі ў падтрымцы культуры. Тыпы падтрымкі духоўнай вытворчасці і мастацкай культуры.

Тэма 13. Сацыякультурная дзейнасць у працэсах міжкультурнага дыялогу і палілогу. Праблемы міжкультурнага і міжканфесійнага ўзаемадзеяння ў сацыяльнай сферы. Этнаканфесійная сітуацыя ў Беларусі на сучасным этапе. Сацыякультурная дзейнасць нацыянальных супольнасцяў і канфесійных аб’яднанняў ў культуры Беларусі. Узаемадзеянне культур і межкультурная камунікацыя. Узроўні ўзаемадзеяння культур: этнічны, нацыянальны, цывілізацыйны. Прынцыпы ўзаемадзеяння культур у міжнародных адносінах. Механізм узаемадзеяння культур у сацыякультурнай практыцы. Сучасныя тэндэнцыі межкультурного ўзаемадзеянні (узмацненне плюралізму нацыянальных культур, пашырэнне сферы агульнасусветнай культуры (навука, права, вобраз жыцця, высокая і масавая культура). Дыялог сусветных культур. Прынцыпы міжкультурных зносіны і паразуменні. Дзяржаўныя і грамадскія арганізацыіі як рэгулятары міжкультурных дыялогаў і палілогаў. Мастацтва як агульная мова зносін. Мастацкая адукацыя шлях да пазітыўнай выніковасці міжкультурных дыялогаў і палілогаў.

Тэма 14. Пратаўзоры сацыякультурнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі (дадзяржаўны перыяд і перыяд ХIIVII c.) Першабытная абшчына як аснова выхавання і асветы ў дадзяржаўны перыяд. Фальклорны перыяд развіцця пратаузора СКД. Сацыяльна-культурны уклад на Беларусі у X – XII вв. Рэлігійна-фальклорна змест як аснова вольнага часу. насельніцтва. Роля рэлігіі ў сацыякультурнай рэгуляцыі.Сацыяльна-культурны ўклад на Беларусі у XIII - XVI стст. Свецка-рэлігійны вольны час ХVII у.- першай паловы ХІХ у. Пазашкольная адукацыя і культурна-асветніцкая праца другой паловы ХІХ - пачатку ХХ ст.ст.

Тэма 15. Гісторыка-культурныя інварыянты сацыякультурнай дзeйнасці XVII-XX ст. Асвета і ўзнікненне сацыяльна-культурных супольнасцяў у XVII-XVIII у. Грамадска-асветны рух і вольны час на Беларусі ў XIX - пачатку XX стст.(да 1917г.) Культурна-асветная, палітыка-асветная, сацыяльная праца ў перыяд 1917-1941 гг. Культурна-асветная, сацыяльная праца ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941 - 1945 гг.) Культурна-асветная і сацыяльная работа ў 1945 - 1955 гг. Асветная праца і сацыяльна-культурныя працэсы ў 1956 - 1990 гг. Сацыякультурная дзейнасць ў канцы ХХ пачатку XXI ст.: абумоўленнасць канцэпцыі. Культура і рынак. Індустрыя культуры і шоў-бізнэс.Сацыяльна-культурныя ініцыятывы у сферы вольнага часу. Тэндэнцыі развіцця сацыяльна-культурнай сферы. Рынкавыя механізмы ў падтрыманні культуры. Прадпрымальніцтва і культура. Прадукты культурнай дзейнасці як тавар. Сацыякультурныя фактары попыту. Асаблівасці культурных паслуг у галіновых установах культурнай сферы. Асноўныя накірункі сучаснай СКД і іх сацыяльная запатрабаванасць.

Тэма 16. Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця аматарскай творчасці ў Беларусі. Віды аматарскай творчасці ў Беларусі. Віды і жанры аматарскай мастацкай творчасці як сродак, форма, змест і вынік ІКД і СКД . Сучасныя стан і тэдэнцыі развіцця танцавальна-харэаграфічных жанраў аматарскай творчасці. Сучасны стан і тэдэнцыі развіцця вакальна-харавых жанраў аматарскай творчасці. Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця інструментальнага аматарскага мастацтва. Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця тэатральнага аматарскага мастацтва. Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця аматарскага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця аматарскага выяўленчага мастацтва. Мастацкая аматарская творчасць як інтэгратар грамадскага ўзаемадзеяння. Сацыяльна-культурныя функцыі фальклору ў сучасным грамадстве. Умовы і тэхналогіі аптымізацыі дзейнасці самадзейных груп, грамадскіх аб'яднанняў, клубаў, асацыяцый, рухаў і іншых суб'ектаў сацыякультурнага жыцця. Культурная палітыка і яе роля ў развіцці. розных формаў аматарскай творчасці; Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўных, рэгіянальных і дыферэнцыяваных на пэўную супольнасць праграм падтрымкі аматарскай творчасці насельніцтва.

Тэма 17. Прыкладное прымяненне тэорыі сацыякультурнай дзейнасці ў прафесійнай дзейнасці мэнэджара СКД. Узаемасувязь і узаемаабумоўленасць тэорыі і практыкі. Кампетэнцыі культуролага – мэнэджара.Сучасная сацыякультурная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусья як прастора інтэграцыіі тэорыі і практыкі, база рэалізацыі прафесійных кампетэнцый культуролага - мэнэджара. Глабалізацыя і сучасныя сацыякультурныя пагрозы. Асноўныя працэсы глабалізацыі і тэндэнцыі іх развіцця: фармаванне адзінай культурнай прасторы постіндустрыяльнага грамадства; уніфікацыя культур і барацьба за захаванне культурнай своеасаблівасці народаў і г.д. Сацыякультурныя супярэчнасці сучаснага грамадства. Сацыяльныя і духоўныя характарыстыкі масавай культуры. Пазітыўныя і крытычныя адзнакі масавага грамадства і яго культуры. Сацыяльнае і духоўнае адчужэнне. Вытворчасць і культурнае спажыванне. Культываванне пашыранага спажывання і роля рэкламы ў фармаванні выявы жыцця розных пластоў насельніцтва. “Парадаксальны”тып асобы як вынік дзейнасці масавага грамадства. Актуалізацыя мастацкіх працэсаў у далучэнні чалавека да культуры і соцыуму. Арт-мэнэджмэнт у сферы сацыякультурнай дзейнасці і рэгуляцыіі працэса далучэння чалавека да культуры і соцыума. Прыкладны культуролог як тэарэтык, методыст і арганізатар сацыякультурнай дзейнасці: кампетэнтасны падыход да абгрунтавання. Дэанталогія арт-мэнэджара як умова якасці яго СКД.

.