Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя БДТУ Сяменчык.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
3.2 Mб
Скачать

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср

1. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў 1920-х гг.

2. Палітыка беларусізацыі.

3. Узмацненне адміністрацыйна-партыйнага кантролю ў сферы культуры.

4. Адносіны Савецкай улады да рэлігіі і царквы.

5. Вынікі “культурнай рэвалюцыі” ў БССР у 30-гг. ХХ ст.

Дасягненні і супярэчнасці

6. Асноўныя дасягненні адукацыі, навукі, мастацкай культуры ў 50-80-я гг. ХХ ст.

7. Змены ў духоўным жыцці народа ў канцы 1980-х гг.

1. У ліку важнейшых задач, якія паўсталі перад ЦК КПБ(б) і ўрадам БССР пасля заканчэння савецка-польскай вайны, з’яўлялася развіццё адукацыі на беларускай мове, ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарос-лага насельніцтва, падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў. У адрозненне ад эка-намічнай сферы, дзе з вясны 1921 г. узніклі парасткі капіталізму, культурнае будаўніцтва набыло выразна класавы, у інтарэсах працоўных характар. Так, важнейшай сацыяльнай заваёвай Кастрычніцкай рэвалюцыі стала ўсеагуль-ная адукацыя. Нягледзячы на гаспадарчую разруху, у новым 1921/1922 наву-чальным годзе амаль 60 % школьнікаў прыступіліся да заняткаў. З-за неда-хопу бюджэтных сродкаў частку школ у першыя пасляваенныя гады насель-ніцтва ўзяло на сваё ўтрыманне, а для асобных катэгорый навучэнцаў уво-дзілася плата за адукацыю.

У адпаведнасці з пастановай урада ад 16 лютага 1922 г., у школах рэс-публікі ўводзілася новая сістэма адукацыі, паводле якой асноўным тыпам навучальнай установы рабілася працоўная сямігадовая школа для дзяцей 8-15 гадовага ўзросту. Але большай папулярнасцю карысталася пачатковая, чаты-рохкласная школа, дзе навучалася 75 % усіх дзяцей. З 1926 г. уводзілася аба-вязковае навучання для дзяцей ва ўзросце 9-11 гадоў.

Па меры аднаўлення народнай гаспадаркі ўзрастала фінансаванне сістэ-мы асветы. Так, пачынаючы з 1923 па 1929 гг. бюджэтныя расходы ўзраслі з 5, 4 да 35, 2 млн руб., а колькасць школ павялічылася да 6 300. Асноўную іх масу – каля 80 % – складалі пачатковыя школы, меншую частку – 14, 6 % – сямігадовыя. Акрамя таго, пасля ўзбуйнення тэрыторыі БССР у сістэму яе адукацыі трапіла невялікая колькасць школ з дзевяцігадовай праграмай наву-чання. Агульную сямігадовую і пэўную прафесійную адукацыю давалі школы рабочай і сялянскай моладзі, школы павышанага тыпу і фабрычна-заводскія школы.

Наркамат асветы БССР скіроўваў значныя сілы і сродкі для ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. На месцах гэтую працу ўзначалілія губернскія і павятовыя надзвычайныя камісіі па барацьбе з непісьменнасцю, а таксама ячэйкі створанага ў 1924 г. таварыства “Далоў не-пісьменнасць”.

Але, нягледзячы на створаныя ўрадам і грамадствам умовы большая частка непісьменных не выказвалі вялікай цікавасці да навучання і кідала яго. У выніку за пяць год з 1921 па 1926 гг. агульны ўзровень пісьменнасці грамадзян БССР узросту з 9 па 49 гадоў узняўся толькі на палову працэнта – з 52, 6 да 53, 1 %. Каб памяняць сітуацыю да лепшага, давялося прыкласці шмат намаганняў, у тым ліку вучэбна-метадычнага кшталту. Так, пункты па ліквідацыі непісьменнасці забяспечваліся беларускамоўнымі настаўнікамі і падручнікамі Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка. Не апошнюю ролю адыгрываў і ўзросшы дабрабыт насельніцтва, што спрыяла павышэнню яго культурных запытаў. У за адзін толькі 1929/1930 навучальны год лікпункты скончыла 169 тыс. чал., больш, чым за ўсе папярэднія гады разам.

Для тых, хто жадаў вучыцца далей, ствараліся адмысловыя школы. Так, у 1927/1928 н. г. працавала 230 такіх школ, дзе навучалася 7 927 малапісь-менных вучняў.

Разам з рэарганізацыяй школьнага навучання і ліквідацыяй не-пісьмен-насці ў рэспубліцы адбывалася стварэнне сістэмы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай школы.

Сістэму ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі складалі аб’яднаныя блізкія па профілі або рэарганізаваныя тэхнікумы. За 1921-1930 гг. іх коль-касць вырасла з 11 да 35, а студэнтаў з 873 да 7 475.

Камплектаванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў адбывалася па прынцыпах сацыяльнага паходжання і партыйнасці навучэнцаў. Нягле-дзячы на лепшую падрыхтаванасць дзяцей “класава чужых” пралетарыяту элементаў, іх паступленне і нават далейшае навучанне было вельмі прабле-матычным. У выніку, у 1930 г. выніку доля рабочых і сялян сярод студэнтаў дасягнула 86,8 %, з якіх 2, 5 з’яўляліся камсамольцамі, а 35 % камуністамі.

Характэрнай рысай тэхнікумаў БССР таго часу з’ўлялася тое, што палову студэнцтва складалі дзяўчаты.

Класавы падыход да камплектавання студэнтаў патрабаваў адпаведнай сацыяльнай палітыкі. Тым не менш, у 1921 г. толькі 10 % іх колькасці атры-моўвалі стыпендыю. Праз 9 год гэтая лічба ўзрасла да 50 %, а памер сты-пендыі (у суадносных цэнах) – з 5 да 25 руб.

Наркамату асветы БССР удалося цалкам забяспечыць выкладчыцкі кор-пус, які павялічыўся за 10 год са 162 да 737 чал., у сваёй масе (70%) спецы-ялістаў з вышэйшай адукацыяй. Колькасць выкладчыкаў-беларусаў узрасла з 44,6 % да 63,8 %.

Распачатася палітыка беларусізацыі абумовіла перавод большасці тэхні-кумаў на беларускую мову. Да канца 1920-х гадоў з 35 тэхнікумаў рэспублікі 22 з’яўляліся беларускамоўнымі. Адначасова працягвалі дзейнасць нацыя-нальныя – яўрэйскія, польскія, рускія і латышскія тэхнікумы.

З 15 678 выпускнікоў тэхнікумаў 6 616 атрымалі дыпломы настаўнікаў, 3 912 – тэхнікаў, будаўнікоў, транспартнікаў; аграномаў, 1 963 – медыцынскіх работнікаў, 1 797 – аграномаў, ветэрынараў, 719 – работнікаў культуры, 674 – эканамістаў.

Патрэба ў спецыялістах сярэдняга звяна перавышала існаваўшы патэнцы-ял навучальных устаноў, таму ў канцы 1920-х наркам асветы БССР прыняў пастанову аб увядзенні завочнай і экстэрнальнай формаў навучання.

У 1919 г. у Горках адкрылася першая вышэйшая навучальная ўстанова – земляробчы інстытут, пазней рэарганізаваны ў Бела-рускую сельска-гаспа-дарчую акадэмію.

У снежні 1920 г. у Мінску адкрыўся політэхнічны інстытут, але ўжо ў 1922 г. ён быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гас-падаркі. Заснаваны 30 кастрычніка 1921 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт скла-даўся з медыцынскага і грамадскага факультэтаў, на якіх вучылася 1 250 сту-дэнтаў. Першым рэктарам БДУ быў вядомы маскоўскі навуковец – прафесар У. Пічэта, а першым дэканам факультэта грамадскіх навук – У. Ігнатоўскі. Заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. У 1922 г. пачаў пра-цу педагагічны факультэт. Пасля выручэння з факультэта грамадскіх навук (1925) факультэтаў права і гаспадаркі універсітэт стаў выпускаць эканамістаў і юрыстаў. Усяго да 1926 г. з яго сцен выйшла 247 педагогаў, 175 урачоў, 119 эканамістаў і 117 юрыстаў. У 1931 г. на базе педагагічнага і медыцынскага факультэтаў БДУ быў адкрыты, адпаведна, педагагічны і медыцынскі інсты-туты. Акрамя БДУ, а таксама педагагічнага і медыцынскага інстытутаў, якія ў 1931 г. выраслі на базе з факультэтаў універсітэта, спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй рыхтавалі Віцебскі ветэрынарны інстытут, Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія, Мінскі камуністычны універсітэт.

Класавы падыход да камплектавання знайшоў сваё ўвасабленне і ў ВНУ. Так, у чэрвені 1924 г. былі выключаны “класава чужыя” і “палітычна непісь-менныя” студэнты, якія склалі 30 % ад усіх навучэнцаў. Тым не менш асоб “непралетарскага паходжання” заставалася яшчэ даволі шмат таму, што яны мелі лепшую падрыхтоўку і лепш вучыліся. Так, студэнты – выхадцы з рабочых складалі 20 %, сялян – 42, служачых – 30 %. Менавіта таму, каб забяспечыць падаўляючую перавагу ў студэнцтве класава блізкіх элементаў, Савецкая ўлада ішла на пэўныя эканамічныя страты. З гэтай нагоды пры інстытутах і БДУ былі створаны так званыя ра-бочыя факультэты (рабфакі), куды набіралі рабоча-сялянскую моладзь ад 16-гадовага ўзросту і на працягу 3-4 год рыхтавалі да студэнцкага ўзроўню. У 1925 г. дзейнічалі чатыры такія рабфакі.

Вядома, такая палітыка стрымлівала ўзрастаўшыя патрэбы дзяржавы ў высокакваліфікаваных спецыялістах, але УКП(б)-КП(б) свядома ішлі на гэтыя страты па палітычных меркаваннях, бо ставілі на мэце падрыхтоўку менавіта савецкай інтэлігенцыі, якая мусіла поўнасцю выцесніць так званых “буржуазных спяцоў”. Пэўныя цяжкасці пакідала слабая яшчэ матэрыяльная база, адсутнасць адзінай сістэмы ацэнкі ведаў. Так, у адпаведнасці з брыгад-ным метадам падрыхтоўкі ў ВНУ і тэхнікумах, персанальны ўлік паспяхо-васці адсутнічаў, а адзнаку атрымлівала ўся група (брыгада). Але ў цэлым працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі ў БССР адбываўся вельмі па-спяхова. Арганічна спалучаючыся з беларусізацыяй, ён у значнай ступені па-спрыяў развіццю нацыянальнай культуры.

2. З заканчэннем грамадзянскай вайны перад РКП(б) паўстала неаб-ходнасць пераканання рабочых і сялян у правільнасці абранага ёю сацыялістычнага шляху. У рэзалюцыях Х з'езда РКП(б) (сакавік 1921) гаворка ішла не толькі пра эканамічныя пераўтварэнні, а пра неаб-ход-насць паляпшэння становішча раней прыгнечаных нацый. Са свайго боку ЦК КП(б)Б пагадзіўся з існаваннем беларускага пытання і, як першы крок да яго вырашэння, паставіў задачу неабмежаванага выкарыстання беларускай мовы і развіцця беларускай культуры. Такім чынам, каб умацаваць Савецкую ўладу і апраўдаць давер народа, РКП(б) мусіла ўлічваць не толькі яго сацыяльныя, культур-ныя, але і нацыянальныя патрэбы. А члены ўрада БССР А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК), А. Бурбіс (наркам замежных спраў), У. Ігнатоўскі (наркам асветы), З. Жылуновіч (член ЦВК) і іншыя, наогул, надавалі ім першаступенную ўвагу. У мэтах вывучэння гісторыі і культуры беларускага народа і распрацоўкі навуковай тэрміналогіі яго мовы ў 1922 г. пад старшынствам мовазнаўцы С. Некрашэвіча быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Я. Лёсік узна-чаліў курсы беларусазнаўства, адкрытыя пры Наркамаце асветы БССР адкрыліся для падрыхтоўкі настаўнікаў.

Адным з асноўных накірункаў ажыццяўлення беларусізацыі стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. У 1922 г. на яе перай-шла каля чвэрці ўсіх школ, а ў астатніх беларуская мова была аба-вязковай для вывучэння. Патрэбы ў навуковай, вучэбна- метадычнай і мастацкай літаратуры сталі забяспечвацца Дзяржаўным выдавецтвам

Ідэя актывізацыі нацыянальнага жыцця знайшла падтрымку ў многіх энтузіястаў, у тым ліку – тых, хто прыехаў на Беларусь узды-маць культурны ўзровень яе насельніцтва. Так, рэктар БДУ прафесар А. Пічэта самастойна авалодаў беларускай мовай і прапагандаваў неабходнасць яе вывучэння. Адна з яго прац так і называлася - "Бела-руская мова як фактар нацыянальна-культурны".

Важным палітычным і практычным крокам урада БССР на шляху да ўздыму нацыянальнай культуры з’явілася амністыя былых праціў-нікаў Савецкай улады – В. Ластоўскага, І. Краскоўскага, А. Смоліча, А. Цвікевіча і інш. і іх прыцягненне да творчай працы

Неабходнасць перамен да лепшага ў нацыянальным пытанні ўсведамлялі беларускія камуністы, якія ў сакавіку 1923 г. на сваім УІІ з’ездзе пастанавілі спрыяць развіццю беларускай мовы і культуры і за-клікалі партыйцаў узначаліць гэтую працу. Сама праграма нацыя-нальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага адраджэння ў БССР была абвешчана на Ліпеньскім (1924) Пленуме ЦК КПБ. Яе прак-тычная рэалізацыя пачала адлік з пастановы ЦК КПБ(б) ад 15 ліпеня таго ж года «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню на-цыя-нальнай палітыкі».

Паводле дакумента, прадугледжвалася: па-першае, развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; па-другое, вылучэнне беларусаў на кіруючыя партыйныя, савецкія, прафсаюзныя пасады; па-трэцяе, перавод справаводства ўсіх партый-ных, дзяржаўных, грамадскіх устаноў на беларускую мову. У прыватнасці, за адзін год належала перавесці апараты ЦВК, СНК, наркамаў асветы і земляробства; за 2 гады – ДПУ, юстыцыі, са-цыяль-нага забеспячэння, пошты і тэлеграфа; а ўсіх астатніх устаноў – за 3 гады.

У мэтах неадкладнага ажыцяўлення нацыянальнай палітыкі, атрымаўшай назву “беларусізацыя”, адмыслова створаная камісія на чале з А. Хацкевічам пачала сваю дзейнасць з пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы.

Паводле декрэту ЦВК (люты 1924), беларуская, руская, яўрэйская (ідыш) і польская мовы абвяшчаліся роўнымі. Беларускай надаваліся функцыі мовы зносін паміж рознанацыянальнымі ўстановамі. Справа-водства таксама пераводзілася на беларускую мову. Важныя ўрада-выя дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага зна-чэння – на беларускай і рускай, грамадска-палітычныя (пасведчанні і інш.) – на беларускай і адной з трох іншых моў. За кожным грамадзя-нінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй жа атрымаць адказ.

Гэтае палажэнне было зафіксавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г. і ў адпаведнасці з ім, выкладанне ў школах рэспубліках адбывалася на 8 мовах. Але асаблівых поспехаў дасягнула ўтварэнне беларускамоўных школ. Ужо ў 1926/1927 н. г. чатырохгадовыя складалі 85, 3 %, сямігадовыя - 66, 6 % і іх колькасць штогод узрастала. У тэхнікумах колькасць сту-дэнтаў-беларусаў павялічылася з 45 да 68 % і гэтая тэндэнцыя назіра-лася да канца 1920-х. Адпаведна ў педагагічных тэхнікумах і інсты-тутах рыхтаваліся беларускамоўныя кадры.

У месцах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцяў ствараліся іх уласныя нацыянальныя школы – польскія, яўрэйскія, украінскія. Пры гэтым, у нацыянальных школах беларуская мова з'яў-лялася абавязковым прадметам вывучэння. У педагагічных тэхнікумах і інстытутах адкрыываліся факультэты з польска-або яўрэйскамоўным навучаннем.

Вялікі ўклад у стварэнне беларускай школы ўнеслі народ-ныя камісары ас­веты БССР У. Ігнатоўскі і (з 1926)А. Ба-ліцкі.

Здзяйсненне курсу на беларусізацыю ў сістэме асветы прывяло да таго, што ўжо ў 1925–1926 гг. з агульнай колькасці школ 76% былі беларускімі, а ў 1932 г. - ужо звыш 90%. У гэтыя ж гады каля 60% сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў таксама перайшлі на беларускую мову.

Студзеньскі (1925) Пленум ЦК КП(б)Б пастанавіў узяць актыўны ўдзел у беларусізацыі пад лозунгам "Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове”. Асабісты прыклад паказвалі першыя сакратары ЦК: рускія А. Асаткін-Уладзімірскі і А. Крыніцкі, украінец М. Гамарнік.

Моцным імпульсам у развіццё беларусізацыі зрабілася вяртанне да БССР у 1924 і 1926 гг. тэрыторый, населеных беларусамі. Многія дзеячы беларускай эміграцыі перапынілі антыбальшавіцкую дзей-насць і вярнуліся ў БССР, паверыўшы ў магчымасць нацыянальнага адраджэння.

Беларусізацыя праводзілася ў партыйных і камсамольскіх арга-нізацыях, у вайсковых злучэннях Чырвонай Арміі. Паколькі ўзро-вень ведання мовы быў невысокім, пры многіх адміністрацыйных і іншых установах ствараліся курсы па яе вывучэнні. Вынікам гэтай працы сталася тое, што ўжо ў 1927 г. каля 75% кіруючых кадраў добра валодалі беларускай мовай.

Адначасова важным напрамкам беларусізацыі стала так званая “карэнізацыя” – вылучэнне на адказныя партыйныя, савецкія, праф-саюзныя пасады. Яе ажыццяўленне выклікалася неабходнасцю ва ўстараненні дыспрапорцыі паміж колькасцю тытульнай (карэннай) нацыі і яе прысутнасцю ў кіруючых структурах, дзе пераважалі яўрэі, рускія і інш., але ніяк не беларусы. Паводле перапісу 1926 г. апошнія складалі сярод сельскага насельніцтва 89, 1%, гарадскога – 40%. Гэтае становішча стала паступова змяняцца да лепшага. У 1927 г з агульнай колькасці членаў местачковых Саветаў беларусаў ужо налічвалася 53, яўрэяў – 40, 5, палякаў – 2, 2, рускіх 2, 5 %. У гарадскіх Саветах (адпаведна) 45, 1, 30, 6, 2, 5, 14, 5 %. Колькасць беларусаў – кіраў-нікоў акруг і раёнаў дасягнула 48 %. Яшчэ большай была доля беларусаў у апараце СНК (старшыня Я. Адамовіч) і ЦВК (старшыня А. Чарвякоў) БССР.

Палітыка беларусізацыі выклікала творчы ўздым ва ўсіх галінах жыццядзейнасці грамадства. Не толькі беларусы, а практычна ўсе нацыянальнасці, якія пражывалі ў рэспубліцы выкарысталі прада-стаўленыя ЦК УКП(б) і ЦК КПБ(б) ўрадам БССР магчымасці для ўтварэння нацыянальных Саветаў, навучальных і навуковых (нацыя-нальныя аддзелы ў Акадэміі навук) устаноў, літаратуры, тэатра, дру-ку. Цэнтрам навуковай думкі ў 1920 г. з’яўляўся Інбелкульт. У 1926 г. на яго базе была заснавана Акадэмія навук БССР на чале з У. Ігнатоўскім. Упершыню для беларускіх студэнтаў сталі распрацоў-вацца падручнікі па гісторыі Беларусі, геаграфіі Беларусі, мастацтва-знаўстве, эканоміцы.

Уздым беларусізацыі знайшоў выразнае ўвасабленне ў краязнаўчым руху, які абапіраўся на 240 арганізацый.

Палітыка беларусізацыі прынесла вялікі плён развіццю беларус-кай літаратуры, якая з да 1926 г. узбагацілася творамі амаль 500 маладых аўтараў. Нягледзячы на існаванне розных літаратурных аб’яднанняў – “Маладняк”, “Узвышша”, нават Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП), асноўная маса паэтаў, пісьмен-нікаў і іншых творцаў скіроўвалі сваё майстэрства на карысць роднага краю і яго народа. Акрамя ўшанаваных званнем “народны” паэтаў Я. Коласа і Я. Купалы, прызнанне чытачоў набылі А. Астрэйка, Н. Арсеннева, П. Броўка, П. Галавач, У. Дубоўка, П. Галавач, П. Глеб-ка, Т. Кляшторны, К. Крапіва, А. Куляшоў, М. Лужанін, М. Лынькоў, М. Хведаровіч, М. Чарот, К. Чорны.

У верасні 1920 г. у Мінску быў заснаваны Беларускі дзяржаўны тэ-атр (з 1926 г. – БДТ-1) пад кіраўніцтвам рэжысера Я. Міровіча. У 1926 г. Выпускнікі маскоўскай студыі акцёраў А. Ільінскі, К. Саннікаў, С. Станюта і іншыя заснавалі ў Віцебску Другі Беларускі тэатр (БДТ-2). Велізарную творчую дзейнасць разгарнуў У. Галубок. Створаная ім у Мінску трупа беларускіх артыстаў была ў 1926 г. рэарганізавана ў Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр і на яго базе ў 1932 г. у Гомелі У. Галубок у званні народнага артыста (1928) заснаваў Трэці Бела-рускі тэатр. Акрамя таго, у БССР дзейнічалі рускі, польскі і яўрэйскі тэатры. Характэрнай асаблівасцю дзейнасці ўсіх беларускіх тэатраў з’яўляўся рэпертуар, які складаўся ў падаўляючай большасці з твораў нацыянальных аўтараў.

Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў, якія ўвасобіліся ў пашырэнні сферы выкарыстання і павышэнні статусу беларускай мовы; уздыме свабоднай творчай самадзейнасці бела-рускага народа, імкненні да адукацыі, асветы, высокіх пачуццяў. Нягледзячы на параважаўшую большасць вясковага насельніцтва, беларусы ўжо не з’яўляліся сялянскай нацыяй. Наколькі гэта дазва-ляла камуністычная ўлада, яны рабіліся гаспадарамі ва ўласнай рэс-публіцы: прысутнічалі ва ўрадзе, у яго мясцовых структурах. Бела-русы вучыліся самі і вучылі іншых, пісалі навуковыя, вучэбна-мета-дычныя і літаратурныя творы, ставілі тэатральныя п’есы і нават пачалі здымаць кіно. Так, у 1926 г. на кінастудыі «Савецкая Беларусь» Ю. Тарыч зняў фільм «Лясная быль», прысвечаны беларускім партызанам 1920-х гг. У 1928 г. выйшаў у пракат фільм У. Гардзіна «Кастусь Каліноўскі».

Беларуская мова зрабілася сапраўды дзяржаўнай: на ёй друкавалася асноўная маса афіцыйных і іншых матэрыялаў, цэнтральныя і мясцо-выя выданні. І, галоўнае, яна зрабілася мовай аднаго народа, які жыў не толькі ў вёсцы, а ў пасёлку і горадзе.

Але па меры ўмацавання асабістай улады Сталіна ва ўсёй краіне пачалася ідэалагічная падрыхтоўка да барацьбы з тымі, хто забяс-печваў поспех украінізацыі, татарызацыі, бышкірызацыі і г. д. Харак-тэрна, што афіцыйна самой беларусізацыі ЦК КП(б)Б не скасоўваў, і яе ўкараненне лічылася станоўчым фактарам культурнага развіцця. Іншая справа, што многія з тыя, хто ўкараняў яе, стаў абвінавачвацца ў нацыянал-дэмакратызме. У чэрвені 1929 г. адпаведны даклад камісіі ЦК УКП(б) на чале з В. Затонскім па выніках праверкі ажыццяўлення нацыянальнай палітыкі ў БССР быў накіраваны І. Сталіну.

У мэтах барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам адбылася замена партыйнага кіраўніцтва БССР: замест А. Крыніцкага першым са-кра-таром ЦК КП(б)Б быў прызначаны К. Гей. Практычная частка яе ўскладалася на прысланага з Масквы новага старшыню рэспублікан-скага ДПУ Р. Рапапорта. Неўзабаве ў Мінску была сфабрыкавана "нацдэмаўская, контррэвалюцыйная, антысавецкая арганізацыя" – "Саюз вызвалення Беларусі”. У яе склад былі ўключаны старшыня СНК БССР Я. Адамовіч, прэзідэнт АН БССР У. Ігнатоўскі, дзяр-жаўны дзеяч З. Жылуновіч і многія іншыя, у тым ліку тыя, хто паверыў у шчырасць бальшавіцкіх заклікаў аб Адраджэнні Беларусі і вярнуўся дадому.

У выніку судзілішча “за прыналежнасць да СВБ” да розных відаў пакарання былі прыгавораны 90 дзеячаў навукі, мастацтва, савецкіх служачых. У іх ліку А. Баліцкі, Дз. Прышчэпаў, П. Ільючонак, віцэ-прэзідэнт АН БССР С. Некрашэвіч, акадэмікі В. Ластоўскі, Я. Лёсік, А. Смоліч, Г. і М. Гарэцкія, А. Цвікевіч.

Пасля яшчэ дзвюх хваль рэпрэсій былі фізічна знішчаны больш за 100 навукоўцаў (утым ліку 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў) АН БССР, выкладчыкаў БДУ, больш за 200 пісьменнікаў. “Шылі спра-ву” і на славутых песняроў Я. Коласа і Я. Купалу.

У сістэме адукацыі адбыўся пэўны адкат з беларускай мовы. Так, да канца 1930-х гг. усе 22 ВНУ і амаль усе з 95 тэхнікумаў БССР ізноў перайшлі на рускамоўную сістэму выкладання. Рэформа граматыкі беларускай мовы, праведзеная ў 1933 г., мела на мэце наблізіць пра-вапіс да рускіх нормаў.

Тым не менш, нягледзячы на згортванне беларусізацыі і зні-шчэнне нацыянальнай інтэлігенцыі, наступствы гэтай палітыкі былі вельмі вялікімі. Важнейшымі з праяў таго сталі ўмацаванне нацыянальнай свядомасці і нацыянальнай кансалідацыі беларускага народа.

3. Па меры ўмацавання бальшавікамі дзяржаўнай ўлады і фарміравання аднапартыйнай сістэмы ўсе іншыя партыі і грамадскія арганізацыі мусілі здзяйсняць сваю працу з ведама савецкіх органаў. Пасля з’яўлення указа ЦВК РСФСР ад 12 чэрвеня 1922 г. "Аб парадку зацвярджэння і рэгулявання таварыстваў і саюзаў, якія не прадугле-джваюць мэт атрымання прыбытку, і аб па­радку нагляду за імі", у лістападзе таго ж 1922 г. падобная норма з’явілася і ў беларускім заканадаўстве. У адпаведнасці з ёю, усе грамадскія аб’яднанні мусілі зарэгістравацца ў Народным камісарыяце унутраных спраў. Рэгістрацыі падлягалі ўсе творчыя саюзы і арганізацыі, якія ўзніклі ў 1920-я гг., пад час беларусізацыі, у тым ліку аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў "Маладняк”, літаратурна-мастацкае згуртаванне "Узвышша", літаратурнае аб'яднанне "Полымя", нават Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў, створаная па ініцыятыве камуністаў і іх партыйных органаў.

Дадатковым рычагом кантролю іх дзейнасці служыла створанае ў лістападзе 1922 г. падкантрольнае партыі і ДПУ Галоўнае упраўленне па спра­вах літаратуры і выдавецтваў БССР (Галоўлітбел), якое вызначала змест усёй літаратуры і яе выхад з друку. Таму ж спрыяла наяўнасць за Дзяржаўным выдавецтвам манаполіі на друк кніг і іх продаж. У выніку цэнзуры падвяргаліся нават выбітныя аўтары. У іх ліку Я. Пушча – за напісанне ў ідэйна-мастацкіх адносінах твора, Я. Лёсік – за нацыяналістычны характар артыкула аб М. Багдановічу, Я. Колас і Я. Купала – за такія ж нацыяналістычныя вершы, К. Крапіва – за сатыру на палітыку партыі, У разгар барацьбы з царквой у друк не прапускаліся мастацкія творы з упамінаннем рэлігійнай тэрміналогіі

Адной з важнейшых задач, ускладзеных на Галоўлітбел (Галоўліт), з’яўлялася недапушчэнне распаўсюджання ва ўсіх відах і жанрах літа-ратуры матэрыялаў з крытыкай кампартыі бальшавікоў і Савецкай улады. З канца 1926 г. гэта ўстанова выйшла з падпарадкавання нар-камата асветы і ператварылася ў адну са структур ЦК КП(б).

Тэатральнае мастацтва, якое атрымала шырокае народнае пры-знанне, таксама не выходзіла з-пад увагі савецкіх і партыйных орга-наў. З сярэдзіны 1920-х гадоў у тэатральным рэпертуары быў узмоцнены ідэалагічны кантроль. 19 лістапада 1926 г., адразу ж пасля прэм’еры п’еса Я. Купалы “Тутэйшыя” была выключана Галоўліт-белам з рэпертуару БДТ-1 за недабразычлівыя ў дачыненні Савецкай ўлады і партыі акцэнты. Нягледзячы на недахоп прафесійных драма-тургаў і рэжысёраў, адказныя работнікі прытрымліваліся класавага прынцыпу ў кадравай палітыцы. Так, пісьменнік і драматург Ф. Аляхновіч, які ў лістападзе 1926 г. прыехаў з Польшчы і паступіў на працу ў БДТ-2, праз два месяцы быў арыштаваны органамі ДПУ і як “польскі шпіён” асуджаны на 10 год турэмнага зняволення.

Неўзабаве пры Галоўліце ўзнікла адмысловая структура – Галоўная рэпертуарная камісія (Галоўрэперткам). Акрамя таго, у адпа-веднасці з пастановай ЦК КП(б)Б ад 17 снежня 1928 г. «Аб выніках дыскусіі па тэатральных пытаннях» было прынята рашэнне ўзмацніць прысутнасць на беларускай сцэне твораў іншых нацыянальнасцей СССР і у першую чаргу рускай. Неўзабаве з’явіліся перакладзеныя на беларускую мову «Мяцеж» Дз. Фурманава, «Разлом» Б. Лаўранёва, «Браненосец 14–69» У. Іванова). Адначасова колькасць п’ес з беларускага дарэвалюцыйнага жыцця прыкметна зменшылася.

З другой паловы 1920-х гг., калі ва ўсесаюзным маштабе сфера культуры пачала пераўтворацца ў адзін з аб’ектаў пабудовы сацыя-лізму, дзейнасць усіх творчых аб’яднанняў мусіла зрабіцца больш скаардынаванай. З гэтай нагоды у лістападзе 1928 г. ЦК КП(б)Б пра-вёў працу па згуртаванні ўсіх 8 літаратурных аб’яднанняў у Беларускі саюз пісьменнікаў. Класава-выхаваўчая функцыя новай арганізацыі выбягала з пастановы ЦК КП(б)Б (1928)“Аб беларускай літаратурна-мастацкай і тэатральнай крытыцы”, але рэальна Саюз беларускіх пісьменнікаў (старшыня М. Клімковіч) аформіўся пасля поўнага разгрому нацдэмаў, толькі ў 1932 г.

У 1934 г. быў створаны Саюз кампазітараў.

Так, услед за пісьменніцкімі арганізацыямі пачаліся адпаведныя зрухі ў асяроддзі мастакоў. Такія іх аб’яднанні, як «Усебеларуская асацыяцыя мастакоў» (1927), «Рэвалюцыйная арганізацыя мастакоў Беларусі» (1929) прысвяцілі сябе справе сацыялістычнага культурнага будаўніцтва. Толькі суполцы “Прамень” было ўласціва захапленне на-цыянальнай тэматыкай. З 1933 г. пачаўся працэс аб’яднання ўсіх жы-вапісцаў, графікаў, скульптараў у Саюз мастакоў БССР. З гэтага часу ад іх патрабуюць паставіць сваю творчасць на ўзровень дасягненняў у індустрыялізацыі, ствараць такія ж “Магнітабудоўлі мастацтва” і ўслаўляць веліч партыі. Так, высокую ацэнку грамадскасці набылі карціны І. Ахрэмчыка “Другі з’езд РСДРП” і “Вызваленне БССР ад белапалякаў”, а таксама карціна Аксельрода “Начальнік палітаддзела МТС”. У той самы час творы М. Філіповіча, Грубэ, Я. Мініна, Астаповіча і інш., якія па-свойму бачылі прызначэнне мастацтва, рэзка крытыкаваліся. У выніку сярод 40 дэлегатаў І з’езда мастакоў Беларусі, які адбыўся ў снежні 1938 г., з былых творчых аб’яднанняў знаходзілася толькі 8 чалавек. Першы мастацкі форум скончыўся ўтварэннем Саюза мастакоў БССР пад старшынствам І. Рубінштэйна.

Пачатак развіцця беларускага музычнага мастацтва звязаны з 1920-мі гадамі, калі намаганнямі У. Тэраўскага, Р. Пукста, А. Туранкова, М. Аладава з’явіліся апрацоўкі народных песень і іх улас-ныя творы. На пачатку 1920-х у Мсціславе была пастаўлена першая савецкая опера “Вызваленне працы” М. Чуркіна. Я. Цікоцкі напісаў музычную атэістычную камедыю “Кухня святасці”.

У гэты ж час М. Аладаў па вершах Я. Купалы пісаў музычныя рамансы. З-за сваёй малалікасці беларускія кампазітары не стваралі ўласных творчых саюзаў, але і яны ўжо не былі самастойнымі ў сваёй творчасці. Іх лёс быў вырашаны 22 ліпеня 1933 г. адмысловай, пад грыфам “строга сакрэтна” пастановай ЦК КП(б)Б “Аб стварэннi аўта-номнай сэкцыi кампазiтараў пры Аргкамiтэце Саюза пiсьменнiкаў”.

Практычнае выкананне пастановы ўскладалася на пісьменніка М. Лынькова і крытыка Х. Дунца. Іх агульнымі з асобнымі музычнымі дзеячамі намаганнямі ў 1934 годзе адбылася I Усебеларуская канфе-рэнцыя кампазітараў, дзе было вырашана абраць Аргкамітэт для утва-рэння ўласнага Саюза кампазітараў.

Плённай працы Аргкамітэта паспрыяў творчы ўздым беларускіх музыкантаў і кампазітараў, выкліканы адкрыццём філармоніі, тэатра оперы і балета, харавой капэлы. У выніку беларускае музычнае і песеннае мастацтва стала выходзіць за межы рэспублікі. Заснаваная ў 1933 г. дзяржаўная кансерваторыя БССР праз чатыры гады здзейсніла першы выпуск дыпламаваных кампазітараў. Такім чынам, у 1938 г. у майстроў музычнага мастацтва ўзніклі ўсе падставы для стварэння ўласнага Саюза кампазітараў. Першым яго старшынёй быў абраны вядомы беларускі кампазітар-песеннік Ісак Любан. Як і ў іншых творчых аб’яднаннях, тут таксама знаходзіліся “ворагі народа”, “дву-рушнікі” і г. д. Так, Міколу Равенскага напярэдадні другой сусветнай вайны за супрацоўніцтва з „нацдэмам” У. Дубоўкам кампазітар М. Равенскі быў выключаны з Саюза і звольнены з кансерваторыі.

Такім чынам, замест самастойных творчых аб’яднанняў, у СССР, у тым ліку і БССР, былі створаны адзіныя Саюзы пісьменнікаў, кам-пазітараў, мастакоў. Па сутнасці, усе яны па падабенстве прафсаюзаў і камсамолу былі “абдзяржаўлены”, гэта значыць ператварыліся ў дзяр-жаўныя структуры.

Ідэалагічнай мэтай гэтай рэарганізацыі з’яўлялася выкараненне рэшткаў нацдэмаўшчыны і ўдасканаленне ідэйнай апрацоўкі насель-ніцтва мастацкімі сродкамі, у тым ліку праз метад сацыялістычнага рэалізму. Азначаныя саюзы самі падлягалі пільнаму кантролю з боку партыйных (Галоўліт) і савецкіх (НКУС) органаў. Зразумела, што прыналежнасць таго ці іншага творцы да Саюзаў пісьменнікаў, мастакоў і г. д. не гарантавала яму прызнання і аса-бістай бяспекі. Індывідуальная творчасць аўтараў была вельмі абмежаванай. Дзя-куючы саюзам, усе віды мастацтва з’яўляліся падкантрольнымі партыйным органам і былі ахоплены сістэмай дзяржаўнага заказу, якая вызначала тэматыку і праблематыку будучых шэдэўраў сацыялістычнага рэалізму.

4. Абвешчаная бальшавіками дыктатура пралетарыята, акрамя ін-шага, прадугледжвала падаўленне варожых яму ідэалогій, у тым ліку – рэлігіі. Каб укараняць сацыялістычную ідэалогію бальшавікам патрэбна было перасекчы цэнтры распаўсюджання рэлігійных ідэй, ізаляваўшы царкву ад астатняга грамадства і падарваць яе эканамічную базу.

Прыход да ўлады бальшавікоў значна пагоршыў становішча ўсіх канфесій, у першую чаргу – эканамічнае. У адпаведнасці з Дэкрэтам аб зямлі ад 26 кастрычніка і Палажэннем аб зямельных камітэтах ад 12 снежня 1917 г. манастыры і цэрквы пазбаўляліся зямельнай і іншай неруховай маёмасці як пастаяннай крыніцы даходаў. Паводле Дэкрэта ад 18 снежня 1917 г. аб дзяржаўным шлюбе і метрыкацыі, у царквы адбіралася права рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану (шлюб, народзіны, смерць і інш.).

Моцны ўдар па царкоўнай арганізацыі быў нанесены пастановай СНК ад 11 снежня 1917 г. аб перадачы справы выхавання і адукацыі з духоўнага ведамства ў народны камісарыят асветы. Гэта датычыла і яўрэйскіх навучальных устаноў – хедэраў і іешываў.

Нарэшце, з 1 сакавіка 1918 г. усе царкоўнаслужыцелі пазбаўляліся бюджэтнага ўтрымання і мусілі самастойна шукаць сродкі для існавання.

Такім чынам, дзейнасць Савецкай улады была скіравана на падрыў эканамічнай асновы царквы і мінімізацыю яе ўплыву на грамадска-палітычнае жыццё. У аснове такой палітыкі знаходзілася левацкае ўяўленне аб рэлігіі як “опіуме для народа” і царкве як контррэвалю-цыйнай сіле.

Асаблівую варожасць бальшавікам на словах выказвала Руская Праваслаўная Царква (РПЦ). 19 студзеня 1918 г. яе новы Патрыярх – Ціхан абвясціў ім анафему за распачаты гвалт і пралітую кроў.

Невыпадкова, што праз колькі дзён, ужо 23 студзеня СНК выдаў чарговы дэкрэт «Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы», у адпаведнасці з якім Савецкая Расія пераўтваралася ў свецкую рэспубліку, абвяшчалася свабода сумлення і права на атэ-істычную прапаганду. У гэтай сувязі перапынялася ўсялякае фінансаванне цэркваў, а ўсе будынкі, абсталяванне і прадметы культу пры ўмове ашчаднага да іх стаўлення пераходзілі ў карыстанне веруючых. На кіраўнікоў прыходаў ускладаўся абавязак па выплаце камунальнага, зямельнага і інш. падаткаў на карысць дзяржавы, а пры яго парушэнні – вінаватых мусілі напаткаць суровыя санкцыі.

У адпаведнасці з новай партыйнай праграмай, прынятай у 18-23.03 1919 г., на VIII з’ездзе РКП (б), адной з важнейшых задач у справе фар-міравання савецкага ладу жыцця называлася ідэйная барацьба з рэлігіяй. Нягледзячы на Дэкрэт аб аддзяленні царквы ад дзяржавы, асноўным аб’ектам ўвагі бальшавікоў у 1919 г. зрабіліся мошчы (астанкі) святых, якія падлягалі гвалтоўнаму ўскрыццю і агляду на прадмет выкрыцця абману веруючых. Такая ўвага бальшавікоў была невыпадковай. Па-першае, яны ведалі, што шанаванне святых спрадвек з’яўлялася найважнейшым прынцыпам рэлігійнай самасвя-домасці, і таму яны пайшлі на тое, каб прадэманстраваць “нятленныя мошчы” як доказ хлусні “святароў-цемрашалаў”. На думку “выкры-вальнікаў”, падобныя “экспазіцыі” мусілі людзей адвярнуцца ад рэлігіі. Па-другое, не менш важным матывам дыскрэдытацыі святынь з’яўлялася пазбаўленне храмаў грашовых ахвяраванняў ад палом-нікаў, якія прыходзілі пакланіцца. Бальшавікі не спыніліся перад тым, каб 11 красавіка 1919 г. ускрыць раку з мошчамі Сергія Раданежскага.

Тым не менш, масавыя ўскрыцці толькі прываблівалі вернікаў. Невыпадкова распачатая кампанія перарасла ў другую фазу – адабран-не рэліквій у храмаў. Яна пачалася пасля выдання 20 ліпеня 1920 г. чарговай пастановы Наркамата юстыцыі РСФСР “Аб ліквідацыі мошчаў ва ўсерасійскім маштабе”. Паводе яе, належала ліквідаваць “культ мёртвых цел і лялек... шляхам змяшчэння так званых мошчаў у музеі і аддзелы царкоўнай старыны або шляхам іх пахавання".

Нягледзячы на пратэсты Патрыярха Ціхана, многіх іншых іерар-хаў і простых вернікаў, адбыліся масавыя адабранні з храмаў астанкаў святых, у тым ліку А. Неўскага, С. Сароўскага. Некаторыя з іх былі змешчаны ў Музей атэізму, а іншыя папросту знішчаны.У 1922 г. такі ж лёс напаткаў астанкі святых Е. Полацкай і А. Баболі, якія былі вы-везены адпаведна ў Віцебск і Маскву.

Бальшавіцкая кампанія па знішчэнні рэліквій праваслаўных і каталіцкіх вернікаў мела частковы, галоўным чынам, эканамічны сэнс. Дзякуючы ёй, царква пазбавілася значнай крыніцы даходаў і трапляла ў яшчэ большую залежнасць ад Савецкай улады, дакладней, АДПУ. Па-другое, яна з’явілася першай спробай па адабранні ў царквы ін-шых, больш значных у эканамічным плане каштоўнасцей. Па-трэцяе, гэтыя і іншыя антыцаркоўныя мерапрыемствы наносілі адчувальную шкоду, у першую чаргу, расійскаму праваслаў’ю, якое перажывала складаны перыяд пераўтварэння з дзяржаўнай структуры ў самастой-ную грамадскую арганізацыю.

Так здарылася, што да канца грамадзянскай вайны вышэйшая царкоўная ўлада практычна здзяйснялася асабіста Патрыярхам Ціха-нам. Менавіта ён быў першым з іерархаў, хто асудзіў бальшавікоў за ганебны Брэсцкі мір, за забойства царскай сям’і, іншыя злачынствы, хто заклікаў вернікаў у абарону праваслаўнай веры. І ленінская ўлада мусіла лічыцца з ім і рэагаваць на яго пратэсты, каб не справакаваць веруючых на ўсенародную барацьбу. Варта падкрэсліць, што жорсткя антыцаркоўная палітыка бальшавікоў і антыбальшавіцкая палітыка РПЦ толькі зацягнула грамадзянскую вайну і абвастрыла яе формы.

Вясной 1921 г. у межах агульнага курса Савецкай улады на аднаў-ленне эканомікі, умацаванне саюза з сялянствам кіраўніцтва РСФСР пачаў пэўную, у бок лібералізацыі, карэктыроўку сваёй палітыкі ў дачыненні царквы. У прыватнасці, паводле пастановы Майскага (1921) Пленума ЦК РКП(б) было вырашана з апорай на пэўную, апазіцыйна настроеную да Ціхана частку праваслаўных іерархаў-“мірнаабнаўленцаў”, усталяваць кантроль над дзейнасцю ўсёй РПЦ.

Здзяйсненню запланаванага ў значнай ступені паспрыяла стыхій-нае бедства – масавы голад, які ў 1921-1922 гг. ахапіў Паволжжа і іншыя паўднёвыя раёны краіны.

Характэрна, што менавіта Патрыярх Ціхан выступіў з ініцыятывай збору ахвяраванняў, але утвораная ім 21 ліпеня 1921 г. дабрачынная арганізацыя – Усерасійскі камітэт дапамогі галадаючым – праз месяц быў распушчаны Савецкай уладай, бо сабраная ім сума грошай – 7 млн руб. выглядала мізэрнай. 27 жніўня 1921 г. была арганізавана Цэнтральная камісія па аказанні дапамогі галадаючым (Дапамгал), але яе кіраўніцтву разлічваць на вялікія ахвяраванні насельніцтва, якое перажыла тры разбуральныя вайны, не даводзілася.

Разам з тым умовы масавага голаду стварылі бальшавіцкай уладзе унікальную магчымасць у чарговы раз нанесці ўдар па царкве з мэтай падрыву яе эканамічнай магутнасці і духоўнага лідэрства ў грамадст-ве. З гэтай нагоды 23 лютага 1922 г. ЦВК прыняў пастанову аб кан-фіскацыі часткі царкоўных рэчаў з золата, срэбра і каштоўных камянёў, каб за іх набыць хлеб галадаючым і насенне для засеву па-лёў. З гэтай нагоды 1 сакавіка была створана Белару­ская камісія дапа-могі галадаючым на чале з А. Чарвяковым. Прадстаўнікі ад розных канфесій – епіскап Мельхіседэк, равін Рабіновіч, ксёндз Васілеўскі і пастар Грэгар у цэлым спачувальна аднесліся да ідэі дапамогі гала-даючым. Пры гэтым лютэранскі пастар папярэдзіў аб тым, што яго паства не валодае ніякімі каштоўнасцямі, а ксёндз спаслаўся на адсут-насць дазволу Папы Рымскага на іх выдачу.

У выніку было сабрана больш за 30 пудоў серабра, каля 100 грамаў золата, 45 брыльянтаў (32 карат), 52 каштоўных камянёў і інш. З гэтай сумы на сінагогі прыпадаў толькі 1 пуд 36 фунтаў 88 залатнікоў 50 долей срэбра – значна менш той колькасці, на якую разлічвалі члены камісіі. У мінскім касцёле Св. Роха было канфіскавана серабра вагой 1 пуд 54 залатнікі, золата — 45 доляў, а з капліцы побач з касцёлам забрана серабра 13 фунтаў 60 залатнікоў.

Па абвінавачанні ў сабатажы і контррэвалюцыі ў БССР быў асу-джаны 201 праваслаўны свяшчэннаслужыцель. У маі 1922 г. у Мінску за супраціўленне пры канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей былі асуджаны 10 ксяндзоў. У адной з мінскіх сінагог пад час адбыла-ся сутычка паміж вернікамі і зборшчыкамі каштоўнасцей, якая скон-чылася забойствам 2 і раненнем 4 чал. Адбыліся пратэстныя хва-ляванні насельніцтва ў Бабрысаве, Мазыры, Слуцку.

Патрыярх Ціхан назваў гэтую акцыю святатацтвам і заклікаў праваслаўных вернікаў да супраціўлення, што дало магчымасць У. Леніну на пасяджэнні Палітбюро 30 сакавіка заклікаць да далейшага наступу на РПЦ. Патрыярх Ціхан быў змешчаны пад хатні арышт.

Варта адзначыць, што пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў часткі праваслаўных іерархаў узнікла ідэя «абнаўлення Царквы» праз яе дэмакратызацыю кіравання і мадэрнізацыю багаслужэння. Пры-хільнікі гэтай ідэі не прызналі ўлады Патрыярха Ціхана, але працяглы час заставаліся ў меншасці. У 1921-1922 гг. падчас абвастрэння канфлікта РПЦ з бальшавікамі асаблівую актыўнасць выявіла так званая Петраградская група прагрэсіўнага духавенства, якая намаган-нямі органаў ДПУ і пад іх кантролем пачала інспірыраваць апазіцыйны Патрыярху Ціхану рух. Так, у маі 1922 г. протаіерэй А. Увядзенскі і іншыя абнаўленцы з удзелам чэкістаў дамагліся ад патрыярха перадачы царкоўнай улады іх паплечніку – мітрапаліту Яраслаўскаму (Агафангелу).

14 мая 1922 г. абнаўленцы заклікалі праваслаўных вернікаў перапыніць грамадзянскую вайну супраць дзяржавы і запатрабавалі суда над “віноўнікамі царкоўнай разрухі”. 16 мая яны ж абвясцілі аб заснаванні новага Вышэйшага Царкоўнага Упраўлення на чале з мітрапалітам Антанінам (Граноўскі), неўзабаве мітрапалітам Маскоўскім і Ўсея Русі. У выніку інстытут Патрыяршаства апынуўся па-за законам, а яго глава – Ціхан быў ізаляваны ў Данскім манастыры пад пільным наглядам органаў ДПУ.

29 мая 1922 г. у Маскве адбыўся ўстаноўчы з’езд так званай "Жывой царквы", які прызнаў вяршэнства ВЦУ, усхваліў Кастрыч-ніцкую рэвалюцыю і выказаўся за спрошчанае багаслужэнне. На месцах, у тым ліку на Беларусі, пачалася барацьба паміж прыхіль-нікамі і праціўнікамі Ціхана, за далучэнне прыходаў, благачынняў і епархій да “жывацаркоўных”. Епіскап Мінскі і Тураўскі Мельхісэдэк на словах падтрымаў ВЦУ, але на справе павёў палітыку на ўтва-рэнне Беларускай аўтаномнай царквы. 23 ліпеня 1922 г. з'езд духавен-ства Мінскай епархіі абвясціў аўтаномію БПЦ і прыняў рашэнне аб узвядзенні Мельхісэдэка ў сан мітрапаліта. Органы ДПУ не сталі таму пярэчыць, бо аб’ектыўна ўтварэнне аўтаномнай БПЦ адпавядала сратэгічнай дзяржаўнай мэце па дэстабілізацыі царкоўнага жыцця.

У жніўні 1922 г. мітрапаліт Антанін заснаваў уласную арганізацыю абнаўленцаў пад назвай Саюз царкоўнага адраджэння, якая стала канкурыраваць з “Жывой царквой”. Да канца 1922 г. раскол РПЦ значна паглыбіўся: абнаўленцам належала ужо 20 тыс. з 30 тыс. храмаў. Але большасць праваслаўных вернікаў успрымалі расколь-нікаў не столькі як рэфарматараў, але і як правакатараў, якія сумесна з ДПУ вялі барацьбу з законным кіраўніцтвам РПЦ.

Карыстаючыся падтрымкай ДПУ, абнаўленцы імкнуліся замацаваць сваю перамогу. Так, 29 красавіка 1923 г. удзельнікі Усерасійскага Памеснага Сабору віталі СНК РСФСР, выказаліся ў падтрымку Савецкай улады, а таксама абвясцілі аб нізлажэнні Патрыярха Ціхана, пазбаўленні яго сана и манаства. ВЦУ было пераўтворана ў Вышэйшы царкоўный савет (ВЦС), са жніўня – у Свяшчэнны Сінод. Кіраўніком і ідэйным лідэрам абнаўленцаў заставаўся А. Увядзенскі.

Патрыярх Ціхан, які знаходзіўся пад арыштам, быў вымушаны публічна прызнаць сваю віну перад Савецкай уладай і запэўніць яе кіраўніцтва ў сваёй лаяльнасці. «Зараз Царква рашуча адмежавалася ад усялякай контррэвалюцы. - пісаў ён у жніўні 1923. – Вяртанне да ранейшага ладу немагчымы. Царква прызнае і падтрымлівае Савецкую ўладу, бо няма ўлады не ад Бога». Але пастаноў абнаўленцкага Памеснага Сабора ён так і не прызнаў.

Характэрна, што “Жывая царква” адмовілася ўвайсці ў склад абнаўленчай царквы і дзейнічала самастойна. Гэта прымусіла дзяржаву адмовіцца ад выключнай падтрымкі абнаўленцаў у іх барацьбе з ціханаўцамі і засяродзіцца на стратэгічнай мэце – дэстабілізацыі ўнутрыцаркоўнага жыцця ўсіх канфесій.

21 снежня 1923 г. у Мінску прайшла нарада абнаўленчых епархі-альных упраўленняў, якія выступілі супраць аўтаноміі БПЦ на чале з Мельхісэдэкам і стварылі ўласны кіруючы цэнтр – Беларускае Епархіальнае ўпраўленне (БЕУ). Раскольніцкай дзейнасці абнаўлен-цаў паспрыяў ЦК КПБ(б), які вызначыў час і месца склікання з’езда прыхільнікаў “Жывой царквы”. Вынікам працы магілёўскага з’езда 18-20 мая 1924 г. стала фарміраванне Беларускага праваслаўнага сінода на чале з мітрапалітам Серафімам як структуры ВЦУ. Каб перасекчы “двоеўладдзе”, органы ДПУ скасавалі БЕУ, заключылі Мельхісэдэка пад хатні арышт, а затым асудзілі яго па надуманай справе. Выкліканы ў Маскву, на Беларусь ён ужо не вярнуўся. Прызначаны кіраўніком Мінскай епархіі епіскап Данііл спрыяў замене “ціханаўцаў” на абнаўленцаў. Тым не менш перавага заставалася за апошнімі

Пасля смерці патрыярха (7 красавіка 1925) АДПУ імкнулася не дапусціць выбараў новага главы РПЦ. Мітрапаліт Сергій, які заняў пасаду намесніка Месцазахавальніка Патрыяршага Прастолу, пацвер-дзіў пераход царквы да поўнага законапаслухменства, безумоўнага прызнання легітымнасці Савецкай улады і фактычнага супрацоўніцтва з яе органамі. Але спроба абнаўленцаў на ІІІ Усерасійскім Памесным саборы праваслаўнай царквы (1 – 10 октября 1925) памірыцца з «ціханаўцамі”, была няўдалай па віне спецслужб, якія сфабрыкавалі пасланне Патрыярха да манархістаў і тым яго скампраметавалі.

На 1 кастрычніка 1925 года ў структурах, падпарадкаваных Сіно-ду, налічвалася 108 епархій, 12 593 цэркваў, 192 епіскапы і 16 540 іншых свяшчэннаслужыцеляў, але аб іх адзінстве гаварыць не даво-дзілася. Так, на 1 чэрвеня 1927 г., на тэрыторыі БССР налічвалася 1110 праваслаўных прыходаў са 1140 свяшчэннаслужыцелямі. 3 іх 300 прыходаў лічыліся абнаўленчымі, а ўсе астатнія – паслядоўнікамі Ціхана.

Вызначальны ўплыў на суадносіны сіл аказвалі органы АДПУ. Так, у чэрвені і снежні 1927 г. было арыштавана 257 членаў “ціханаў-скіх” прыходскіх Саветаў. Акрамя таго, па ініцыятыве спецслужбаў у жніўні 1927 г. у Мінску адбыўся з’езд дэлегатаў ад 333 прыходаў БПЦ з мэтай утварэння царкоўнай аўтакефаліі. У выніку, да канца 1927 г. у беларускіх епархіях (без уліку стараабрадцаў) дзейнічалі тры плыні праваслаўных вернікаў – 411 прыходаў “ціханаўцаў”, 344 ­ аўтакефалістаў і 305 – абнаўленцаў.

Каб захаваць рычагі кіравання, царкоўным іерархам патрэбна было заручыцца падтрымкай улад. Вынікі іх узаемных кантактаў знайшлі адбітак у так званай Дэкларацыі мітрапаліта Сергія, апубліка-ванай 29 ліпеня 1927 г. Па-першае, ён падкрэсліваў, што царкоўныя дзеячы “не з ворагамі нашай Савецкай дзяржавы і не з шалёнай зброяй іх інтрыг, а з нашым народам і Урадам”. “Мы хочам лічыць Савецкі Саюз нашай грамадзянскай Радзімай, радасці якой – нашы радасці і беды якой – нашы беды”. Але такая заява магла азначаць і тое, што “радасці атэістычнай дзяржавы” былі тоеснымі з “радасцямі царквы” і гэта не магло не выклікаць абурэння вернікаў. А, па-другое, у дэкларацыі паведамлялася аб афіцыйнай рэгістрацыі Часовага Патрыяршага Сінода і падпарадкаванні яго мітрапаліту Сергію, што аўтаматычна (і незаконна) узвышала яго над астатнімі іерархамі. Невыпадкова, 37 епіскапаў палічылі Сергія “узурпатарам царкоўнай улады” і не прызналі яго вяршэнства.

Тым не менш, пасля легалізацыі Патрыяршага Сінода пры мітрапаліце дзейнасць абнаўленцаў і аўтакефалістаў рэзка заняпала. Пасля смерці мітрапаліта Антаніна ў 1928 г. створаны ім саюз «Царкоў-нае адраджэнне» распаўся. У найбольшай ступені гэтыя перамены былі выгодныя АДПУ, якое планавала паставіць усе плыні РПЦ пад кантроль сваёй крэатуры – Патрыяршага Сінода і праз яго прапагандаваць дасягненні Савецкай улады. Так, 15 лютага 1930 г. мітрапаліт Сергій і члены яго Сінода праз газеты «Известия» и «Беднота» быў вымушаны выступіць з абвяржэннем чутак аб рэлігійных ганеннях у СССР, а 18 лютага ў інтэрв'ю замежным карэспандэнтам паведаміў ён аб дзейнасці каля 30 тыс. прыходаў і 163 епіскапаў. Закрыццё храмаў мітрапаліт растлумачыў галоўным чынам распаўсюджаннем атэізму. Канчатковую перамогу Патрыяршая Царква набыла ў верасні 1943 г. ізноў-такі, пры вызначальным удзеле кіраўніка партыі і дзяржавы І. Сталіна.

Для Савецкай улады, якая ініцыіравала «абнаўленчы раскол» і кіравала ім праз органы ДПУ-АДПУ, першаступенную значнасць мела лаяльнасць духавенства, гатоўнасць прызнаць савецкую ўладу народнай і прапагандаваць гэты пункт гледжання. У якіх-небудзь рэформах у галіне царкоўнага ладу, акрамя тых, што дапамагалі развіццю і ўмацаванню расколу, бальшавікі не былі зацікаўлены. Аб рэальных іх намерах, у прыватнасці, сведчыла палітыка знішчэння ўсіх храмаў і свяшчэннаслужыцеляў, незалежна ад канфесійнай пры-належнасці.

У БССР першая праява масіраваннага наступлення кіруючай партыі і дзяржавы на царкву ўвасобілася ў пачатку 1920-х гг. у “рэквізіцыі” сінагог пад выглядам недахопу памяшканняў пад лікпункты (ликбезы). На справе кіруючая партыя разам з памочнікамі з Яўрэйскіх секцый РКП(б) імкнуліся імкнуліся разбурыць сінагогі як цэнтры рэлігійнага і грамадскага жыцця, а таксама зачыніць існаваўшыя пры іх хедэры. Так, у 1922 г. перад закрыццём мінскай харальнай сінагогі адбылася антырэлігійная маніфестацыя пад лозунгам “Далоў рэлігію”, а крыху пазней гэты будынак быў пера-дадзены пад тэатр. У 1926 г. у Гомелі 10 закрытых сінагог былі пераабсталяваны пад жыллё, фабрычныя памяшканні, сталовыя, музей. Бальшавікам удалося знішчыць сістэму іудзейскай адукацыі. Віцебск заставаўся адзіным у СССР горадам, дзе існавала іешыва па падрыхтоўцы равінаў, але і яна была зачынена ў снежні 1930 г.

Сінагога як спрадвечны цэнтр культавага і абшчыннага жыцця яўрэяў таксама перастала існаваць. Урэшце ў сярэдзіне 1930-х гг. па адной сінагозе засталося толькі ў буйных гарадах. Але поўнасцю выкараніць рэлігійную свядомасць яўрэяў не ўдалося: дзейнічалі падпольныя хедэры і малельні. Нарэшце, людзі аддавалі перавагу эміграцыі, каб толькі мець магчымасць рэалізоўваць свае духоўныя патрэбы.

З 1928–1929 г. разам са згортваннем НЭП пачаўся націск дзяр-жавы на РПЦ на царкву. Заяўлялася, быццам яна «стаіць за спіной кулака», што яна ператварылася ў центр прыцягнення рэакцыйных элементаў і г.д. Паводле пастановы УЦВК і СНК СССР ад 8 красавіка 1929 г. «Аб рэлігійных аб'яднаннях», рэлігійныя суполкі траплялі пад поўны кантроль дзяржаўных органаў і абмяжоўваліся задавальненнем уласных чыста культавых патрэб. Ва ўмовах, калі быў узяты курс на пабудову сацыялізму, рэлігія і царкоўныя арганізацыі як варожы яму рудыменты буржуазнага грамадства былі вырачаны на гвалтоўнае знішчэнне. Так, 5 снежня 1931 г. па асабістаму загаду І. Сталіна ў Маскве быў разбураны храм Хрыста-Выратавальніка. З канца 1920-х 1930 г. у БССР уладамі былі закрыты 573 царквы. Меншая іх частка была знішчана, а астатнія ператвораны ў будынкі гаспадарчага пры-значэння – зернясховішчы, архівы, майстэрні і інш. Адпаведным чы-нам знішчалася рэлігійная сімволіка. Шляхам пераплаўкі званоў да чэрвеня 1931 г. у краіне належала нарыхтаваць не менш 25 тыс. тон каляровага лому. БССР даводзілася разнарадка на 1 тыс тон, а ў верасні 1934 г. – яшчэ 150 тон. У ліку іншых на пераплаўку пайшоў звон Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора ў Мінску, зроблены напалову са срэбра, вагой 320 пудоў 16 фунтаў. Сам сабор, заснаваны яшчэ ў 1613 г., быў узарваны ў другой палове мая 1936 г.

Да 20 снежня 1936 г. у БССР перастала дзейнічаць 1371 царква. А праз паўтара гады вернікі маглі памаліцца толькі ў дзвюх храмах - у Оршы і Мазыры.

Падобны лёс спасціг каталіцкія касцёлы. У пачатку 1937 г. у рэс-публіцы перасталі дзейнічаць 95 храмаў, і тэндэнцыя да іх закрыцця працягвала нарастаць, паколькі менавіта ім адводзілася роля “шпі-ёнскіх гнёздаў” для рознага кшталту польскіх дыверсантаў. Таму пасля рэалізацыі пастановы бюро ЦК КП(б)Б “Аб захадах па закрыцці польскіх касцёлаў" ад 18 жніўня 1937 г. у БССР да канца года заставаліся дзеючымі 11 каталіцкіх храмаў: пяць з ксяндзамі і шэсць касцёлаў без ксяндзоў. Пасля закрыцця адны з іх былі прыстасаваны пад гаспадарчыя пабудовы, іншыя разбураны.

Такі лёс спасціг 1445 цэркваў, 704 сінагогі, і каля 113 касцёлаў, якія свабодна дзейнічалі да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.

З моманту ўсталявання Савецкай улады свяшчэннаслужыцелі трапілі ў катэгорыю адкрытых і патэнцыяльных праціўнікаў бальша-вікоў. Гэтым было абумоўлена іх пазбаўленне выбарчых правоў, падатковы прэс і беспадстаўныя арышты па падазрэнні ў контррэвалюцыі. У 1920-я гады ў БССР адбываліся шматлікія судовыя працэсы служыцелямі іўдзейскага культу. Так, за 10 год іх колькасць зменшылася з 271 да 196. У снежні 1930 г. толькі ў Віцебску былі асуджаны і сасланы ў Салавецкі лагер 15 равінаў. У сакавіку 1930 г. у Мінску па абвінавачанні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці былі ары-штаваны 14 равінаў, прапаведнікаў і старэйшын сінагог. Ім удалося выратаваць жыццё толькі ў абмен на публічную заяву аб тым, што ў СССР няма антырэлігійных праследаванняў.

Аб тым, што яны былі, сведчылі шматлікія эксцэсы пад час ускрыцця мошчаў святы, канфіскацыі каштоўнасцяў, закрыцця храмаў і г.д. Чарговая хваля рэпрэсій супраць хрысціянскага духавенства як носьбітаў кулацкай ідэалогіі ўзнялася з пачаткам калектывізацыі. У выніку, да лета 1930 г. у БССР было расстраляна 25 і пазбаўлена волі 68 свяшчэннаслужыцеляў, а ў межах СССР адпаведна 560 і 2289 чал.

У адказ на выступленні міжнароднай грамадскасці ў абарону савецкіх вернікаў улады СССР прымусілі святароў усіх канфесій вы-ступіць з абвяржэннем “паклёпніцкіх чутак” аб рэпрэсіях супраць іх.

Тым часам у рэчышчы масіраванай, у маштабе ўсяго СССР, дзейнасці органаў АДПУ-НКУС, скіраванай супраць “ворагаў наро-да”, у БССР у лютым-сакавіку 1933 г. была “выкрыта” контр-рэвалюцыйная царкоўна-паўстанцкая арганізацыя "Іезуіт" з удзелам 5 епіскапаў, 48 святароў і інш., усяго 79 чал. Вынікам наступнай паспяховай аперацыі органаў НКУС БССР стала раскрыццё ў ліпені-верасні 1937 г. разгалінаванай сеткі (200 чал. у складзе 13 груп) прадстаўнікоў "Беларускай аўтакефальнай царквы», якія нібыта агіта-валі супраць калгасаў. Па прыгавору “тройкі” 1 лістапада былі расстраляны епіскапы Філарэт, Апанас і яшчэ 9 “кіраўнікоў” аргані-зацыі, а астатнія – асуджаны да пазбаўлення волі. Нарэшце, у лютым-сакавіку 1938 г. былі арыштаваны члены “шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі”, якія дзейнічалі ў шасці раёнах БССР. Яе кіраўніком з’яўляўся – “польскі шпіён” мітрапаліт Мінскі Пётр (Бліноў).

Відавочна, што “польскі след” у барацьбе УКП(б)-КП(б)Б супраць каталіцтва і касцёла быў найбольш выразным. Большасці абвінаваных інкрымініравалася прыналежнасць да Польскай арганізацыі вайсковай, якая, дарэчы, перапыніла сваю дзейнасць яшчэ ў 1920 г. Тым не менш, па словах чэкістаў, якія ў жніўні 1933 г. выкрылі адну з такіх арганізацый у БССР, яна складалася з 7 філій і ўзначальвалася ксяндзамі. Праз палову года 55 яе ўдзельнікаў, як святароў так і простых вернікаў, былі асуджаны да расстрэлу або турэмнага зняволення. Тыя, хто застаўся жыць, яшчэ праз тры гады, у сувязі з загадам наркама ўнутраных спраў СССР М. Яжова № 00485 трапіў пад суд “тройкі” і загінуў.

Такім чынам, у параўнанні з 1917 г., калі ў не занятых германцамі раёнах Беларусі служылі 2155 праваслаўных, 271 іўдзейскіх і 113 каталіцкіх святароў, да году ўз’яднання беларускага народа ў БССР, служыцелі рэлігійных культаў былі вынішчаны як клас.

З заканчэннем грамадзянскай вайны і абвяшчэннем НЭП у ЦК РКП(б) узнікла патрэба адмысловага органа па ажыццяўленні палітыкі ў сферы рэлігіі і царквы. З гэтай нагоды 20 ліпеня 1921 г. пры агітацыйна-прапаган-дысцкім аддзеле партыі была створана Антыцаркоўная камісія ў складзе ра-ботнікаў ЦК, ДПУ, наркаматаў юстыцыі і асветы, ЦК камсамола. Першыя вынікі яе працы адбіліся ў выдавецкай дзейнасці – публікацыі брашур, лісто-вак, плакатаў. Але, як паказаў вопыт канфіскацыі царкоўных каштоўнасцяў, агітацыя і прапаганда мела поспех, калі яна абапіралася сілу зброі.

Восенню 1922 г. з Антыцаркоўная камісія была рэарганізавана у Анты-рэлігійную з вылучэннем яе ў асобую структуру ЦК РКП(б)-УКП(б). Асноў-ным прызначэннем камісіі з’яўлялася арганізацыя сіл і сродкаў на барацьбу супраць царкоўных арганізацый і іх уплыву на грамадства. Практычнае ажыццяўленне гэтай барацьбы (аператыўная работа, вышук, агентура, ары-шты і г.д.) ускладалася на сакратара камісіі – начальніка 6 аддзела ДПУ-АДПУ СССР Я. Тучкову, а агульнае кіраўніцтва – на саратніка У. Леніна і У. Сталіна – Е. Яраслаўскага. У яе глыбока засакрэчанай працы, брала ўдзел уся партыйна-савецкая эліта. Знешне гэта дзейнасць павінна была выглядаць як натуральная праява клопату Савецкай улады за маральнае здароўе людзей, вызваленне іх ад царкоўных забабонаў і цемрашальства. На справе першыя вынікі працы камісіі і асабіста Я. Тучкова адбіліся ва ўзнікненні абнаўленчых арганізацый і ізаляцыі Патрыярха Ціхана.

Акрамя таго, комплекс захадаў, распрацаваных Антырэлігійнай камісіяй па далейшай дэстабілізацыі канфесійнага жыцця, прадугледжваў шырокае ўключэнне народных мас ў гэты працэс. Адным са сродкаў яго актывізацыі мусіла паслужыць атэістычная прапаганда, якая яшчэ ў 1918-1920 гг. пра-водзілася партыйнымі, камсамольскімі і іншымі арганізацыямі праз друк, выяўленчае мастацтва і літаратуру і г. д. На Беларусі першыя праявы анты-рэлігійнай агітацыі і прапаганды знайшлі ўвасабленне ў газетных публіка-цыях, дэманстрацыях, скіраваных супраць іўдаізма, сінагогі і сіянісцкіх суполак. Па ініцыятыве Яўрэйскіх секцый РКП(б) яўрэйская моладзь удзель-нічала ў антырэлігійных акцыях. Так, у кастрычніку 1920 г. у Віцебску, калі веруючыя адзначалі самае вялікае свята Йом-Кіпур (“Судны дзень”), мясцовыя бальшавікі і камсамольцы разам з членамі прабальшавіцкіх аргані-зацый (яўрэйская секцыя РКП(б), Камбунд, Югенд Бунд) дэманстратыўна заняліся нарыхтоўкай дроў для чыгункі. У 1923 г. такі ж «йомкіпурнік» ад-быўся ў Мінску, дзе камсамольцы наладзілі маніфестацыю пад лозунгам “Далоў равінаў і папоў”.

У асяроддзі праваслаўнага і каталіцкага насельніцва, насуперак існаваў-шым яшчэ звычаям наведваць храмы, карыстацца паслугамі святароў падчас вянчання, хрышчэння, хаўтураў і г. д., у пачатку 1920 –х намаганнямі моладзі гг. стала ўкараняцца так званая “чырвоная абраднасць”. Да прыкладу, веча-рам 6 студзеня 1923 г. у Мінску адбыліся “камсамольскія каляды” – тэатралі-заванае шэсце з дэманстрацыяй выяў раю з анёламі, пекла з чарцямі і грэшнікамі ў катлах і г. д. у суправаджэнні музыкі і частушак, якое завяр-шалася на плошчы спаленнем статуі бока. Усё гэта павінна было сімваліза-ваць аджытасць рэлігіі і яе непатрэбнасць моладзі.

Замест вянчанняў, маладажонам рэкамендавалі ладзіць “чырвоныя вя-селлі”, а хрэсьбіны мусілі выціскацца “акцябрынамі”. Пры гэтым самі мера-прыемствы моцна палітызаваліся: сярод гасцей былі партыйныя і савецкія работнікі, усе прысутныя пелі “Інтэрнацыянал”. Так, у 1925 г. у БССР ад-бывалася каля 300 “акцябрын” і 80 “чырвоных вяселляў штомесяц”. У яўрэй-скі побыт стала ўкраняцца «ды ройтэр брыз» (“чырвонае абразанне”).

Прызнаным цэнтрам і асноўным рупарам антырэлігійных ідэй стала га-зета “Безбожник”, якую рэдагаваў старшыня Антырэлігійнай камісіі У. Яра-слаўскі. У 1925 г. ён узначаліў створанае па яго ж ініцыятыве Усесаюзнае антырэлігійнае таварыства – “Саюз бязбожнікаў”. Але вынікі дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі былі слабымі. У 1926 г. у ёй налічвалася толькі 87 тыс. чал. у той час, як колькасць веруючых істотна не зменшылася. Нават асобныя камуністы і камсамольцы, нягледзячы на пагрозу вы-ключэння з партыі або саюза моладзі, працягвалі захоўваць рэлігійныя абрады. У гэтай сувязі сакратар ЦК КП(б)Б В. Кнорын заўляў, што бела-рускія камуністы з задачай распаўсюджання антырэлігійнага ўплыву над рабочым класам не справіліся.

Такое ж становішча мела месца ў маштабах усяго СССР і партыя вы-рашыла фарсіраваць гэтую працу. Таго ж вымагала і распачатая калекты-візацыя. “Адным са сховішчаў, адным з прыкрыццяў для селяніна, які не хоча ў калгас, – пісаў Е. Яраслаўскі ў газеце “Правда” ад 1 мая 1929 г., – застаецца рэлігійная арганізацыя з гіганцкім апаратам, паўтарамільённым актывам папоў, равінаў, мул, благавеснікаў, прапаведнікаў усялякага кшталту, манахаў і манашак, шаманаў і калдуноў і г. д. У актыве гэтым знаходзіцца ўся махровая контррэвалюцыя, якая яшчэ не трапіла на Салаўкі”. З гэтай нагоды ІІ з’езд Саюза бязбожнікаў, які сабраўся ў Маскве 11–15 чэрвеня 1929 года ў Москве з удзелам 1200 дэлегатаў павінен быў з’арыентаваць грамад-ства на пераважна рэпрэсіўны шлях барацьбы з царквой. Дэлегаты перайменавалі сваю арганізацыю ў «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» і вызна-чылі яго лозунгі: "Барацьба з рэлігіяй - гэта барацьба за сацыялізм" і "Праз бязбожжа - да камунізму". Акрамя таго, І. Сталін скарыстаў прамову на з’ездзе М. Бухарына для яго канчатковай дыскрэдытацыі.

Напярэдадні рашучага наступлення на царкву дзейнасць Антырэлігійнай камісіі рабілася залішняй і 30 лістапада пастановай сталінскага Палітбюро ЦК УКП(б) яна была скасавана. Яе прапагандысцкія функцыі цалкам ускла-даліся на Саюз ваяўнічых бязбожнікаў. У 1929 г. колькасць членаў саюза склала 465 тыс., а ў 1930 г. – звыш 3, 5 млн. За гэты ж час колькасць членаў саюза ў БССР узрасла больш чым у пяць разоў і дасягнула 42 тыс. чал. У 1931 колькасць членаў дзіцячай арганізацыі “Юных ваяўнічых бязбожнікаў СССР” дасягнула 2 млн. Да канца 1932 г. планавалася павелічэнне першага саюза да 8, а другога – да 10 млн. чал. У 1931 г. у СССР працавала звыш 3000 бязбожных ударных брыгад, звыш 100 бязбожных ударных цэхаў і заводаў, каля 300 бязбожных калгасаў..

Партыйная канферэнцыя, што адбывалася ў Маскве з 30 студзеня па 4 лютага 1932 г., у ліку важнейшых задач на другую пяцігодку паставіла на мэце пераадоленне перажыткаў капиталізма ў эканоміцы і свядомасці лю-дзей. У сваю чаргу Антырэлігійная камісія распрацавала “сустрэчны план”, паводле якога ў СССР да 1932-1933 г. павінны былі зачыніцца ўсе храмы; да 1933 г – у чалавека знікнуць усе рэлігійныя ўяўленні; да 1934-1935 гг. – усё насельніцтва, і ў першую чаргу – моладзь ахапіць антырэлігійнай прапа-гандай; да 1935-1936 гг. – ліквідаваць апошнія малітоўныя дамы і свя-шчэннаслужыцелі; да 1936-1937 канчаткова выдаліць рэлігію з яе самых патаемных месцаў.

Асноўным аб’ектам барацьбы дзяржавы супраць рэлігіі зрабіліся святары і храмы, дзе яны прамаўлялі “слова боскае”, а асноўным яе інструментам – карніцкія органы АДПУ-НКУС. Прапагандысцкія метады барацьбы цалкам саступілі месца гвалтоўным. Ужо ў 1936 г. “Саюз ваяўнічых бязбожнікаў” выявіў сваю фактычную незапатрабаванасць, бо толькі пятая частка яго членаў працягвала выплату ўзносаў.

Нягледзячы на велізарныя фізічныя, эканамічныя і маральныя ахвяры, якія панеслі свяшчэннаслужыцелі і простыя вернікі, І. Сталіну і яго паплеч-нікам не ўдалося вынішчыць рэлігію. Аб тым, у прыватнасці, сведчыў перапіс насельніцтва, які адбыўся ў 1937 г. Так, з 30 мільёнаў непісьменных грамадзян СССР старэй за 16 год 25 млн назвалі сябе веруючымі, а з 68, 5 мільёна пісьменных - больш за 30 млн.

Сталінская хеўра зразумела, што рэлігію ў СССР можна было выкараніць толькі разам з яго народам. Быў і яшчэ адзін спосаб дамагчыся мэты – прышчапіць яму вучэнне Маркса-Леніна-Сталіна ў якасці новай рэ-лігіі, а старую вынішчыць. У выніку практычна адначасова і паралельна адна адной у 1938 г. пачаліся дзве идэйна-палитычныя кампаніі: адна – па выву-чэнні “Истории ВКП(б). Краткий курс», другая – па ажыццяўленні праграмы “Саюза ваяўнічых бязбожнікаў” па актывізацыі антырэлігійнай дзейнасці.

Такім чынам, палітыка РКП(б)-УКП(б) у дачыненні да рэлігіі і царквы вызначалася бескампраміснасцю, непрымірымасцю і накіраванасцю на поўнае знішчэнне свяшчэннаслужыцеляў, храмаў і культаў. Яны была выклікана ідэалагічнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі прэтэнзіямі кіруючай партыі і створанага ёю рэжыму ў дачыненні царкоўных арганізацый усіх канфесій, асабліва РПЦ. Для дасягнення сваіх мэтаў улада выкарыстоўвала самыя разнастайныя, але галоўным чынам, недэмакратыч-ныя гвалтоўныя метады, вынікам якіх сталі шматтысячныя людскія ахвяры, матэрыяльныя і духоўныя страты народаў СССР. Немагчымасць поўнага выкаранення іх рэлігійнай свядомасці прымусіла сталінскі рэжым абраць больш памяркоўную ў сэнсе верацярпімасці тактыку, якая, аднак, служыла ажыццяўленню ранейшай стратэгічнай мэты.

5. Сталінская мадэрнізацыя эканомікі (індустрыялізацыя прамысловасці і калектывізацыя сельскай гаспадаркі) суправаджалася карэннымі пераўтварэннямі ў галіне культуры, якія набылі назву культурнай рэвалюцыі. У шырокім сэнсе яна азначала пераадоленне старой, буржуазнай і фармі-раванне новай культуры сацыялістычнага грамадства, заснаванай на пера-давых дасягненнях чалавечай цывілізацыі. Гэтая культура мусіла абарірацца на прынцыпы партыйнасці, класавасці і пралетарскага інтэрнацыяналізма. У ходзе яе стварэння прадугледжвалася поўная ліквідацыя непісьменнасці, укараненне ўласнай сістэмы асветы і адукацыі, развіццё навукі, станаўленне літаратуры і мастацтва, фарміраванне працоўнай інтэлігенцыі. Вырашэнне гэтых задач беларускім народам і іх вынікі мелі свае асаблівасці, дасягненні і страты.

Кіраўніцтва СССР надавала важнае значэнне павышэнню адукацыйнага ўзроўню насельніцтва краіны. На пачатак 1932-1933 н. г. у 6988 школах нашай рэспублікі навучалася 856,5 тыс. дзяцей. Задача ўвядзення ўсеагульнага пачатковага навучання, пастаўленая ЦК УКП(б) у ліпені 1930 г., сустрэлася з цяжкасцямі матэрыяльна-тэхнічнага кшталту. Тым не менш 2 жніўня 1932 г. беларускі ўрад абвясціў аб яе выкананні. У 1930-я гг. у БССР канчаткова аформілася сістэма школьнай адукацыі: пачатковая школы (1-4 класы), няпоўнай сярэд­няя (1-7 класы) і сярэдняя (1-10 класы). Як і паўсюдна, у беларускіх школах уводзіліся уніфікаваныя навучальныя праграмы, урочная форма, пяцібальная сістэма ацэнкі ведаў вучняў.

У другой палове 1930-х гг. поспехі гаспадарчага развіцця дазволілі павялічыць асігнаванні на народную асвету. Так, у 1937-1938 н.г. годзе ў БССР у 7 132 школах БССР за партамі сядзела ўжо 1 015,8 тыс. дзяцей. Прыкладна столькі ж навучэнцаў павышалі сваю адукацыю ў адмысловых школах. А за ІІ сталінскую пяцігодку амаль 249 чал. ліквідавалі сваю непісьменнасць. У студзені 1939 г. працэнт пісьменнага насельніцтва БССР дасягнуў 78, 9.

Павелічэнне сеткі сярэдніх школ стымулявала імкненне моладзі да сярэдне-спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Пры гэтым патрэба ў рабфаках паступова знікала і ў 1939 г. яны былі скасаваны. У 1937-1938 н.г. у 96 тэхнікумах навучалася 33, 2 тыс. студэнтаў. За папярэднюю пяцігодку ўсе тэхнікумы пад-рыхтавалі каля 20 тыс. спецыялістаў.

Як і ў школа, сістэма сярэдне-спецыяльнай і вышэйшай адукацыі падверглася ўніфікацыі і набыла абрысы сучаснай. З 1927 па 1932 гг. колькасць ВНУ павялічылася з 4 да 31, а студэнтаў у іх - з 4, 6 тыс. да 10, 5 тыс. У ліку вядучых прызнаваліся БДУ, Інстытут народнай гаспадаркі, Політэхнічны, Сельска-гаспадарчы (Горкі), медыцынскія (Мінск, Віцебск) і педагагічныя (Мінск, Віцебск) інстытуты.

Але яшчэ праз 5 было вырашана шляхам узбуйнення ВНУ скараціць іх колькасць да 21. Гэта, аднак, не зменшыла магчымасці моладзі атрымаць адукацыю. Праўда, па-ранейшаму, перавага пры паступленні і навучанні надавалася дзецям ніжэйшых сацыяльных пластоў. Так, у 1935 г. славуты цымбаліст І. Жыновіч быў выключаны з кансерваторыі за тое, што яго бацькі быццам былі "кулакамі".

У 1937-1938 н.г. колькасць студэнтаў узрасло да 15 255 чал., і набыло тэндэнцыю да павелічэння, паколькі ў шэрагу ВНУ (БДУ, БПІ і інш.) узнікла і стала развівацца завочная форма навучання.

1930- я гады – час далейшага развіцця беларускай навукі, флагманам якой заставалася Акадэмія навук (старшыня У. Ігнатоўскі) у складзе 12 інстытутаў. Найбольшых поспехаў дасягнулі даследаванні ў галіне арганічнай (М. Прыляжаеў, М. Казлоў, У. Шкатэлаў) хіміі, батанікі (Ц. Годнеў), геалогіі (М. Бліядуха), насенневодства (П. Альсмік), жывёлагадоўлі (М. Найдзёнаў). Высокія вынікі ў вывучэнні фізіялогіі галавека і метадаў лячэння хвароб прыносілі працы Д. Маркава, М. Кроля, Ф. Гаўсмана, Л. Разанава і інш.

У адрозненне ад наваных вышэй навук, развіццё гісторыі, філасофіі, мова-знаўства і іншых гуманітарных навук БССР адбывался пад жорсткім ідэалагіч-ным кантролем партыйных і карніцкіх (АДПУ-НКУС) органаў. Тым не менш істотны ўклад у развіццё ўсеагульнай гісторыі ўнёс У. Перцаў, гісторыі ВКЛ – А. Ясінскі, эпохі капіталізма – Кернажыцкі, грамадзянскай вайны – І. Лочмель. Філасофскія праблемы матэрыялізму, атэізму, прале-тарскага інтэрнацыяналізму развівалі С. Вальфсон, Б. Быкоўскі, У. Ільюшын.

Акрамя АН БССР, грунтоўныя навуковыя даследаванні ажыццяўляліся ў Балотным, Лесапрамысловым, Свінагадоўчым інстытутах, на Цэнтральнай бульбяной станцыі, на кафедрах БДУ, БПІ і іншых ВНУ. Да канца 1930-х гг. у БССР навуковымі праблемамі займаліся 2 227 спецыялістаў 51 навуковай ўстановы.

Такім чынам, удасканаленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыі і навукі, закладвала грунт для новай савецкай культуры, фарміравала кадры савецкай інтэлігенцыі і тым спрыяла перамозе стратэгічных задач сацыялістычнага будаўніцтва. Разам з тым развіццё асветы і навукі не было свабодным. Па ідэалагічных меркаваннях яно штучна стрымлівалася і скіроўвалася ў рэчышча, якое вызна-чалася І. Сталіным і яго хеўрай у маштабах усёй краіны. Значны ўрон беларускай асвеце і навуцы быў нанесены, па-першае, адмовай ад беларусізацыі і праследваннем яе прыхільнікаў; па-другое, класавым прынцыпам фарміравання студэнтаў і выкладчыцкага корпусу; па-трэцяе, неабгрунтаванымі палітычнымі рэпрэсіямі супраць акадэмікаў, прафесараў, выкладчыкаў, студэнтаў і навукоўцаў.

У цэлым 1930-я гг. з’яўляліся прыкметным і асаблівым этапам у развіцці беларускай літаратуры. Уздзеянне камандна-адміністрацыйнай сістэмы абумовіла тэматыку і змест яе твораў. Найважнейшымі тэмамі празаікаў з’яўляліся падзеі грамадзянскай вайны (Я. Колас "Дрыгва", Б. Мікуліч "Дужасць", П. Галавач "Носьбіты нянавісці"), калектывізацыі (М. Зарэцкі "Вязьмо", С. Баранавых "Межы", П. Галавач "Сполах на загонах", Я. Колас "Адшчапенец", К. Крапіва “Мядзведзічы”), пачуцці і жыццё савецкага чалавека (К. Чорны “Бацькаўшчына”, Э. Самуй-лёнак "Будучыня").

У 1930-х гг. узнёслай паэтычнай творчасцю сваю адданасць сацыялістычнай Айчыне выявілі Я. Купала (паэмы “Над ракой Арэсай”, “Барысаў”, вершы “Алеся”, “Хлопчык і лётчык”, Лён”),

М. Лужанін (паэма “Галасы гарадоў"), А. Куляшоў (паэма "Хлопцы апошняй вайны")і інш. У гэты час пачалася творчасць паэтаў новага пакалення – М. Аўрамчыка, А. Вялюгіна, А. Зарыцкага, М. Кала-чын-скага, П. Панчанкі.

Беларускія літаратары пакінулі свой след і ў драматургіі. Так, Я. Колас на аснове сваёй аповесці "Дрыгва" напісаў п'есу "Вайна вайне". К. Чорны – перапрацаваў для сцэны свой раман "Бацькаўшчына”, З. Бядуля – аднаіменную п’есу “Салавей”. Беларускія тэатры паставілі п’есы Э. Самуйлёнка "Сяржант Дроб" і "Пагібель воўка", П. Глебкі "Над Бярозай-ракой", В. Вольскага "Цудоўная дудка". Лідэрам гэтага жанру творчасці зрабіўся байкапісец К. Крапіва, які ў 1930-я гг. напісаў п'есы "Канец дружбы", "Партызаны" і "Хто смяецца апошнім" (1939). Данінай пралетарскай культуры з’яўляліся п’есы Р. Кобеца “Гута”, прысвечаная барацьбе са шкоднікамі, а таксама І. Гурскага “Качагары” аб буднях рабочых электрастанцыі.

Такім чынам, на пачатку 1930-х гг. беларуская літаратары, якіх не закранулі, абвінавачанні ў прыналежнасці да міфічнага “СВБ” ці нацдэмаў, бачылі сваё прызначэнне ва ўслаўленні УКП(б)-КПБ(б) і персанальна І. Сталіна, Савецкай улады і сацыялістычнага будаўніцтва. Са скасаваннем літаратурных аб’яднанняў “Узвышша”, “Полымя” і інш. творчасць іх былых членаў губляла самастойнасць і індывідуальнасць. У 1934 г. таму ж у значнай ступені паспрыяла стварэнне Саюза пісьменнікаў БССР, што ў сваю чаргу абумовіла пераўтварэнне літаратуры ў сродак прапаганды бальшавіцкіх ідэй. У выніку ўкаранення метаду сацыялістычнага рэалізму нават творы народных паэтаў гублялі свае эстэтычныя ўласцівасці. Тыя ж з іх, дзе бальшавізму не знаходзілася месца, называліся безыдэйнымі, а лёс іх аўтараў можна было прадбачыць.

Другой найважнейшай стратай беларускай літаратуры стала фізічнае знішчэнне або асуджэнне на турэмныя або лагерная пакуты сталінскім рэжымам паэтаў, празаікаў, крытыкаў – Ф. Аляхновіча, С. Баранавых, А. Бабарэкі, А. Вольнага, П. Галавача, М. Гарэцкага, У. Дубоўкі, М. Зарэцкага, А. Звонака, Я. Нёманскага, Ю. Лявоннага, Т. Кляшторнага, У. Хадыкі і многіх іншых. У 1930-я гг. беларускія тэатры ўступілі ў пару сваёй сталасці. Важнае значэнне ў гэтым мела засваенне сістэмы Станіслаўскага, творчай практыкі Маскоўскага мастацкага Акадэмічнага тэатра. Беларускія артысты далучалі грамадзян да лепшых узораў рускай і замежнай класікі – А. Астроўскага («Беспасажніца», «Ваўкі і авечкі»), I. Шылера («Каварства і каханне») і інш.

У 1931 г. пасля адхілення Е. Міровіча калектыў БДТ-1 на чале з новым рэжысёрам ставілі п’есы К.Чорнага "Бацькаўшчына", А. Карнейчука "Платон Крэчат", З. Бядулі "Салавей", К. Крапівы "Партызаны" і інш, скія карысталіся вялікім поспехам у гледачоў, дзякуючы ўдзелу ў спектаклях У. Крыловіча, У.Уладамірскага, Г.Глебава, І.Ждановіча, Б.Платонава, Л.Рахленкі, Л.Ржэцкай. Асаблівай папулярнасцю карысталася камедыя К. Крапівы "Хто смяецца апошнім".

Мастацкі кіраўнік БДТ-2 М. Міцкевіч арыентаваў калектыў на партыйна-класавыя падыходы пры раскрыцці вобразаў герояў п’ес. Прызначаны ў 1934 г. рэжысёр В. Дарвішаў здолеў выклікасць цікавасць гледачоў пастаноўкаю спектакляў Б. Рамашова "Байцы", А. Кранейчука "Пагібель эскадры" А.Карнейчука, М. Горкага "Мяшча-не". Беларускі рэпертуар быў прадстаўлены п’есамі Я. Купалы "Паўлінка" і "Прымакі", Я. Коласа "У пушчах Палесся". Зоркамі БДТ-2 з’яўляліся А. Ільінскі і П. Малчанаў.

Пасля адхілення У. Галубка ад кіраўніцтва БДТ-3 рэжысёр К. Саннікаў за пяць год сваёй працы паспеў зрабіць шмат для таго, каб творчасць калектыва была па вартасці ацэнена гомельскай публікай. Нягледзячы на наяўнасць у рэпертуары твораў беларускіх ("Сяржант Дроб" Э. Самуйлёнка, "Мікола Гоман" В. Сташэўскага, і рускіх ("Даходнае месца" А. Астроўскага) аўтараў, у 1937 г. а ўся трупа разам з У. Галубком была арыштавана, а тэатр закрыты.

У Мінску працавалі дзяржаўныя рускі, яўрэйскі і польскі тэатры БССР.

Партыйнаем кіраўніцтва ўсведамляла неабходнасць далучэння дзяцей да тэатральнага мастацтва. Невыпадкова, у 1931 г. у Мінску пачаў працаваць Тэатр юнага гледача, а ў 1938 г. у Гомелі – Дзяржаўны тэатр лялек.

У 1938 г. у Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі працавала 8 вандроўных калгасна-саўгасных тэатраў. Неўзабаве на базе Мазырскага быў створаны Палескі абласны, а на базе Барысаўскага ў канцы 1939 г. — Пінскі абласныя тэатры.

У сярэдзіне 30-х гадоў беларускія тэатры ўступілі ў пару сваёй сталасці. Важнае значэнне ў гэтым мела засваенне сістэмы Станіслаўскага, творчай практыкі МХАТа. Вядучыя тэатры рэспублікі ўзбагачалі рэпертуары лепшымі ўзорамі рускай і замежнай класікі. А. Астроўскага («Беспасажніца», «Ваўкі і авечкі»), I. В. Шылера («Каварства і каханне»).

Тэатр, як і іншыя жанры мастацтва, карысталіся вялікай папулярнасцю ў беларус-кага народа і розных груп нацыянальных меншасцяў. Беларуская творчыя калектывы абапіраліся на нацыянальны, агульнасаюзны і сусветны рэпертуар. Яны выхавалі ўласных артыстаў, папулярызавалі беларускіх драматургаў, паспрыялі далучэнню да тэатральнага самадзейнага мастацтва шырокія масы працоўных. Вядома ж гэтыя калектывы ў сваёй творчасці не былі самастойнымі, а падкантрольнымі Галоўліту, рэперткаму, партыйным і іншым органам. Часта гэта негатыўна адбівалася на якасці п’ес. Так, захапленне кіраўніцтва БДТ-2 пралетарскай тэматыкай прывяло да зніжэння іх мастацкага ўзроўню і змяншэння тэатральнай аўдыторыі.

Як і іншыя творчыя работнікі, рэжысёры, артысты, драматургі таксама не пазбеглі неабгрунтаваных рэпрэсій. У ліку сталінскіх ахвяр – першы народны артыст БССР, кіраўнік Яўрэйскага тэатра М. Рафальскі, рэжысёр Ф.Ждановіч, акцёры А. Згіроўскі, А.Крыніца, драматургі Д. Курэнін, В.Сташэўскі, В.Шашалевіч, пісьменнік і тэатральны крытык Б.Мікуліча і інш.

Важную ролю ў развіцці музычнага мастацтва БССР стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, якая дала пуцёўку ў жыццё першым прафесійным кампазітарам – А. Багатырову, М. Крошнеру, П. Пад-кавыраву, В. Алоўнікаву, Дз. Лукасу. У 1933 г. Беларускі дзяржаўны тэатр оперы пачаў сваю дзейнасць з пастаноўкі оперы "Кармэн" Ж.Бізэ і ў далей-шым радаваў гледачоў творамі рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Намаганнямі айчынных пастаноўшчыкаў у 1939 г. адбыліся прэм’еры айчын-ных опер Я. Цікоцкага “Міхась Падгорны” і А. Багатырова “У пушчах Палесся”, агучаных Л. Александроўскай, М. Млодэк, М.Дзянісавым, І. Балоціным.

У 1937 г – пачаў выступленні сімфанічны аркестр Дзяржаўнай філар-моніі на чале з дырыжорам І. Мусіным, у рэпертуары якога былі ўключаны як пафасна-хвалебныя творы, так і сімфоніі, напісаныя В.Залатаровым, А.Клумавым, М.Аладавым, з нацыянальнымі матывамі. Апрацоўкай фаль-клорных твораў займаліся кампазітары Туранкоў, І.Любан, С.Палонскі, Н.Сакалоўскі, Г. Цітовіч.

Найбольш вядомымі творамі кампазітараў былі: першая беларуская рэвалюцыйная опера «Вызваленне працы» М. Чуркіна і камічная опера «Тарас на Парнасе» М. Аладава, «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «У пушчах Па-лесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова і першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера.

Народ­ную музыку прапагандаваў Беларускі дзяржаўны ансамбль народ-ных інструментаў, створаны ў 1930 г., (з 1937 г. - хор і ансамбль беларускай на­роднай песні і танца). Да 1938 г. кампазітары Беларусі звыш 20 буйных сім-фоній, 12 камерных твораў. У іх ліку песень, якія сталі вядомы ва ўсім СССР – «Бывайце здаровы» I. Любана і «Вечарынка ў калгасе» С. Палонскага.

Такім чынам, беларускі народ набыў уласных прафесійных кампазітараў, пазнаёміўся з дасягненнямі сусветнага музычнага і балетнага мастацтва і, натхнёны стваральнай сацыялістычнай працай і сталінскай прапагандай, выяўляў павышаную цікавасць да самадзейнай мастацкай творчасці. Характэрна тое, што ў яго музычна-песеннай галіне пераважалі нацыянальныя матывы.

Да 1939-х гадоў беларускія кінематаграфісты працавалі ў Ленін-градзе на кінастудыі “Савецкая Беларусь”. Новым напрамкам іх дзейнасці сталі здымкі хранікальных і дакументальных фільмаў па бягучых падзеях. Павялічвалася колькасць мастацкіх стужак ад 5 у 1931 да 9 у 1932 гг. 1933 г. азнаменаваўся выхадам гукавых фільмаў "Першы ўзвод" рэжысёра У. Корш-Сабліна і "Двойчы народжаны" рэжысёра Э. Аршанскага. Прызнанне спецыялістаў і аматараў атры-малі фільмы “Шукальнікі шчасця” і “Маё пакаленне” У. Корш-Сабліна, “Дзяўчына спяшаецца на спатканне” М. Вернера, “Мядзведзь” Г. Анненскага. Аднак уклад кінастудыі ў развіццё ўласна беларускай культуры пакуль быў невялікі.

Беларускія мастакі 1930-х гг. у роснай ступені ўспрыняў зададзены ўладамі курс на ўсхваленне савецкай рэчаіснасці. Тыя з мастакоў, хто застаўся ў рэчышчы пазапартыйных падыходаў у жывапісе, нават з’яўляючыся членам творчага саюза, мог застацца без дзяржзаказу або падвяргаўся крытыцы. Так, М. Русецкі, І. Кудрэвіч, М. Філіповіч крытыкаваліся за ідэалізацыю кулацкай гаспадаркі, захапленне пейзажам. А. Грубэ, А.Тычына, М. Эндэ - за ідэалізацыю феадальнай мінуўшчыны.

Як вынікала з экспазіцыі Усебеларускіх выстаў, якія штогод адбываліся ў Мінску, асноўная маса майстроў пэндзалю прысвяціла свой талент тэме сацыя-лістычнага будаўніцтва. У 1932 г. шмат добрых слоў было сказана на адрас палотнаў В.Волкава "Перадача вопыту" і Г. Віера – "Кавальскі цэх".

Новай з’явай у партрэтным жанры стала перавага асоб з ліку партыйных і савецкіх дзеячаў. Вядучым майстром-пейзажыстам заставаўся В. Бялыніцкага-Біруля, якога залічылі да “вядомых савецкіх мастакоў”. У ліку яго твораў 1930-х гг. – "Пачатак восені", "Набегла хмара", "Бэз цвіце". Здолелі захаваць сваю творчую індывідуальнасць М. Дучыц, М. Гругер, Ю. Пэн і інш.

За 1930-я гг. цэх беларускіх скульптараў папоўніўся за кошт такіх майстроў, як З. Азгур, А. Арлоў, А. Бембель, А. Глебаў. У ліку асноўных праблем, што вырашаліся скульптарамі ў 30-я гады, бы-ла праблема стварэння вобраза сучасніка. На змену гераічных вобразаў рэвалюцыі і вайны, прыходзіць вобраз чалавека новай сацыялістычнай фармацыі. Над вобразамі сучасніка працавалі А. Грубэ (скульптуры «Трактарыстка», «Беларус”), А. Арлоў («Пагранічнік і калгасніца», барэльеф «Жыццё піянераў») і інш. Але найбольш вядомы твор тых гадоў – гэта 7-мятровая скульптурная кампазіцыя М. Манізера “Ленін на трыбуне”, якая на той час (1933) з’яўлялася самай высокай выявай правадыра ў СССР. Па баках помніка – адлітыя з бронзы гарэльефы: "Кастрычніцкая рэвалюцыя", "Абарона Радзімы", "Індустрыялізацыя краіны", "Калектывізацыя сель-скай гаспадаркі".

Гэтая скульптурная кампазіцыя была арганічна ўключана ў агульную планіроўку Дома ўрада, спраектаванага архітэктарам І. Лангбардам. У выніку помнікк не губляецца на фоне будынку, а з’яўляецца неад'емнай часкай ансамбля і надае ўрачыстасць усёй плошчы. У выніку абодва майстры – М. Манізер і І. Лангбард атрымалі званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў і архітэктуры БСС”.

З іншых дасягненняў беларускай архітэктуры, варта адзначыць Дзяржаўную бібліятэку БССР (Г. Лаўроў), Дзяржаўны тэатр оперы і балета і Дом Чырвонай Арміі (арх. І. Лангбард), будынак ЦК КП(б)Б (А. Воінаў і У. Вараксін) і нека-торыя іншыя будынкі г. Мінска.

Як іншым дзеячам мастацтва, беларускім архітэктарам належала ўтварыць сваю грамадскую арганізацыю, таму ў адпаведнасці з пастановай бюро ЦК КП(б)Б ад 8 снежня1934 г. «Аб стварэнні саюза савецкіх архітэктароў БССР і падрыхтоўцы да з’езда архітэктароў” гэтая праца паспяхова здзейснілася 23 чэрвеня 1935 г.

З улікам таго, што, что ў 1930-х гг. не было адмысловых органов па кіраўніцтву горадабудаўніцтвам і архітэктурай, менавіта азначаны Саюз і ўзначаліў гэтую справу, вядома ж, пад агульным кіраўніцтвам ЦК КП(б)Б.

6. Пачатак новага этапу ў развіцці савецкага грамадства з сярэдзіны 1950-х па сярэдзіну 1980-х гг. прынята звязваць з XX з'ездам КПСС (люты 1956), які асудзіў культ Сталіна і заклікаў да аднаўлення ленінскіх нормаў партыйнага жыцця. Але ў 1965-1985 гг. барацьба са сталіншчынай была прыпынена і савецкае грамадства ізноў адчула жорсткі ўціск камандна-адміністрацыйнай сістэмы.

Духоўнае жыццё таго часу адлюстроўвала складаны і супярэчлівы працэс барацьбы двух тэндэнцый: дэмакратычнай і кансерватыўнай. Выразніцай першай з’яўлялася інтэлігенцыя, якая бачыла ў сталіншчыне велізарную шкоду і выступала за дэмакратызацыю грамадскага жыцця. Другая тэндэнцыя выяўлялася ў дзейнасці партыйнай наменклатуры, заклапочанай захаваннем існуючай палітычнай сістэмы і яе ўмацаваннем. Сфармуляваная ІІІ Праграмай КПСС (1961) задача выхавання “новага чалавека”, якому нале-жала жыць пры камунізме, зрабілася абавязкам і сэнсам дзейнасці ўсіх творчых саюзаў СССР, у тым ліку і БССР. Ускладзеная КПСС-КПБ на майстроў літаратуры і мастацтва адказнасць узрасла яшчэ больш у сувязі з тэарэтычнымі навацыямі аб пабудове “развітога сацыя-лізму”, утварэнні “новай гістарычнай супольнасці – савецкага народа” і інш.

Так, ЦК КПБ сістэматычна склікаў нарады з удзелам творчай і навуковай інтэлгенцыі БССР для вызначэння актуальных задач і прыярытэтных напрам-каў яе дзейнасці, ідэалагічный карэкцыі літаратурнага, мастацкага і інш. працэсаў.

Адукацыйная палітыка ажыццяўлялася строга цэнтралізавана. Паводле Закона «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём i аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацьн у СССР», прынятага ў снежні 1958 г., школьная адукацыя скіроўвалася на політэхнічнае навучанне і працоўнае выхаванне.

У 1959 г. была ўведзена абавязковая 8-гадовая адукацыя. Сямігадовыя школы сталі пераўтварацца ў васьмігадовыя, з дзесяцігадовых – агульнаадукацыйныя адзінаццацігадовыя з вытворчым навучаннем, але, паколькі такое навучанна забяспечыць не ўдалося, то яно зрабілася неабавяз-ковым, а з 1966 г. дзесяцігадовая сярэдняя адукацыя ізноў была адноўлена.

Для сірот і дзяцей са слабазабяспечаных у матэрыяльным плане сем’яў утвараліся школы-інтэрнаты. Гэтая сістэма навучання і выхавання сябе апраўдала, у 1965 г. налічвалася ўжо 128 такіх школ. Актывізавалі працу школы рабочай моладзі. У выніку з 1956 да 1965 г. сярэднюю адукацыю атрымалі каля 600 тыс. юнакоў i дзяўчат У 1972 г. у адпаведнасці з чарговай пастановай ЦК КПСС i Савета міністраў СССР, па ўсёй краіне, у тым ліку БССР, пачаўся пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. У 1985 г. яе атрымалі ўжо 170 тыс., на 20 тыс. больш, чым у 1965 годзе. У гэтай сувязі павялічылася колькасць моладзі, якая ішла на вытворчасць атрымаў-шы сярэднюю адукацыю. Таму школы рабочай моладзі сталі занепадаць. Калі ў 1965 г. там навучалася 136 тыс. чал., то ў 1985 г – 63 тыс.

Акрамя адукацыі, сярэдняя школа, галоўным чынам прах сістэму Навучальна-вытворчых камбінатаў, ставіла на мэце даць выпускніку пэўную прафесію.

Узросшая патрэба ў кваліфікаваных рабочых абумовіла стварэнне для іх падрыхтоўкі спецыяльных навучальных устаноў. Так, у 1959 г. усе рамесныя ,фабрычна-заводскія, чыгуначныя, механізацыі сельскай гаспадарк1 і іншыя вучылішчы былі пераўтвораны у гарадскія прафесійна-тэхнічныя вучылішчы (ГПТУ) i сельскія прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы (СПТУ).З 1961 па 1985 іх колькасць па рэспубліцы вырасла са 103 да 240, Колькасць навучэнцаў – з 62, 6 да 160, 4 тыс. Варта адзначыць, што сацыяльны статус рабочага чалавека быў невысокім, таму і ў ПТВ ішоў вучыцца далёка не лепшы кантынгент юнакоў і дзяўчат. Невыпадкова, каб узняць агульны ўзровень будучых рабочых, у 1970-я гг. у ПТВ, іх навучэнцам, акрамя прафесіі, забяспечвалася сярэдняя адукацыя.

Значна больш высокім аўтарытэтам карысталіся сярэдне-спецыяльныя навучальныя установы – тэхнікумы. У гэты ж час узнік новы тым сярэдне-спецыяльнай навучальнай установы – саўгас-тэхнікум. З 1960 г. па 1985 г. колькасць сярэдне-спецыяльных устаноў павялічылася са 102 да 139, а навучэнцаў у іх – са 139 тыс. да 160, 4 тыс.

У гэты перыяд імкліва развівацца вышэйшая школа. 1960-70-я гг. пачалі працу машынабудаўнічы (Магілёў), радыётэхнічны (Мінск), тэхналагічны лёгкай прамысловасці (Віцебск), машынабудаўнічы, тэхналагічны, (Магілёў), політэхнічны (Наваполацк) і інш. інстытуты. Гродненскі і Гомельскі педага-гічныя інстытуты былі пераўтвораны ва універсітэты.

Варта адзначыць, што сельскія школы па якасці сярэдняй адукацыі часта саступалі гарадскім і таму ў 1970-х гг. з мэтай збалансавання сацыяльнага складу студэнцтва, у ВНУ былі ўтвораны падрыхтоўчыя аддзяленні, якія рыхтавалі іх слухачоў да паступлення на першы курс.

У 1960 г. у БССР налічвалася 24 ВНУ з 59 тыс. студэнтаў. У 1985 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 33 i 182 тыс. Па колькасці студэнтаў на 10 тыс. насельніцтва БССР (164) БССР выйшла на першыя месцы ў Еўропе.

Буйнейшым навуковым цэнтрам рэспублікі па-ранейшаму заставалася АН БССР. Размяшчэнне ў рэспубліцы прадпрыемстваў машына-, станка- і прыборабудавання стымулявалі паскоранае развіццё фізіка-тэхнічных навук.

Дзякуючы распрацоўкам беларускіх геолагаў, у нетрах БССР былі знойдзены радовішчы калійнай солі, нафты, граніту.

За дасягненні ў галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі, квантавай электронікі і матэматыкі лаўрэатамі самай прэстыжнай на той час Ленінскай прэміі былі адзначаны М. Барысевіч, М. Яругін, У. Платонаў, Л. Кісялеўскі, У. Лабуноў і інш. 12 вучоным за дасягненні ў галінах сельскай гаспадаркі, машынабудавання, геалогіі, медыцыны і гуманітарных навук было прысвоена званне Герояў сацыялістычнай працы.

З 1965 па 1985 гг. колькасць вучоных вырасла ў 1,5 раза, і наша краіна па гэтаму паказчыку стала займаць трэцяе месца ў СССР. Рэспубліка набыла велізарны навуковы патэнцыял. Лепшыя сілы навукоўцаў былі заняты праблемамі абароны. Разам з тым ўкараненне распрацовак у эканоміку адбывалася вельмі марудна: затратны, экстэнсіўны характар эканомікі не стымуляваў з’яўлення тэхналагічных навацый.

Новы этап развіцця беларускай літаратуры характарызаваўся ў першую чаргу, пашырэннем яе тэматычнага дыяпазону, узмацненнем увагі да чалавека як асобы, з’яўленнем яркіх творчых імёнаў.

Найважнейшай умовай таго паслужыла выкрыццё сталіншчыны і дэмакратызацыя грамадскага жыцця. У час “хрушчоўскай адлігі” была рэабілітавана частка беларускіх пісьменнікаў – Ц. Гартны, М. Чарот, П. Галавач, М. Зарэцкі і інш. Выйшлі на волю і вярнуліся да працы С. Гpaxoycкi, У. Дубоўка, М. Федаровіч. З 1954 па 1966 гг. Саюз беларускіх пісьменнікаў узрос са 114 да 242 чал. Але ў планах КПСС органаў прызначэнне пісьменнікаў заставалася ранейшым: мастацкімі сродкамі ўслаўляць партыю, савецкі лад, сацыялістычныя дасягненні і інш.

Варта, аднак, адзначыць, што і пасля “хрушчоўскай адлігі”, нягледзячы на суцэльнае падпарадкаванне пісьменнікаў ідэалагічным структурам, нязмен-насці метаду “сацыялістычнага рэалізму”, іх поўнай матэрыяльнай залеж-насці ад дзяржавы, ранейшага, як у часы сталіншчыны, нізкапаклонства перад КПСС і яе правадырамі, мастакі слова публічна не выказвалі.

У цэнтры ўвагі літаратуры 1960-1970-х гг. з’яўляліся раманы І. Мележа якія склалі трылогію «Палеская хроніка». У адзін рад грунтоўных твораў аб жыцці народа ўваходзяць творы А. Чарнышэвіча «Засценак Малінаўка», А. Кулакоўскага «Сустрэчы на ростанях». Вялікай папулярнасцю карысталіся творы І. Шамякіна, “Сэрца на далоні”, «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», “Атланты і карыятыды”.

Тэма Вялікай Айчыннай вайне зрабілася найважнейшай ва ўсіх літаратурных жанрах. Новае асэнсаванне ваенных падзей, аналіз псіхалогіі простага салдата, набліжэнне да праўды жыцця характэрны і для творчасці вядомага беларускага пісьменніка Я. Брыля. У сваім рамане «Птушкі і гнёзды» ён адным з першых увёў у беларускую ваенную прозу тэму духоўных каштоўнасцей і праблему выбару паводзін чалавека на вайне.

Прызнаным майстрам гэтага жанра з’яўляецца Васіль Быкаў (“Альпійская балада”, “Дажыць да світання”, “Жураўліны крык”, “Мёртвым не баліць” і іншыя). Ён адным з першых стаў раскрываць сутнасць чалавека на вайне, з яго вартасцямі і хібамі. У цыкле яго «партызанскіх» апо-весцей – «Круглянскі мост», «Сотнікаў», «Абеліск», «Воўчая зграя», «Пайсці i не вярнуцца», «Знак бяды» аўтар, як ніхто іншы да яго, здолеў адыйсці ад схематызму і закрануць рэальныя чалавечыя пачуцці як герояў, так і здраднікаў. У трылогіі І. Чыгрынава «Плач перапёлкі» рэалістычна перадзены драматызм падзей и чалавечых лёсаў на вайне.

Праўдзівае, а не плакатнае, асвятленне чалавечых лёсаў у час вайны ўласціва творам А. Адамовіча, І. Пташнікава, I. Чыгрынава і інш.

Сапраўднай падзеяй у беларускай літаратуры гэтага часу стаў выхад цэлага шэрагу твораў У. С. Караткевіча, якія ляглі ў падмурак новага гіста-рычнага жанру літаратуры. У іх ліку – раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Кастусь Каліноўскі», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Хрыстос пры-зямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі».

Адлюстраванне агульначалавечых каштоўнасцей праз асабістыя пера-жыванні герояў стала адной з галоўных тэм пасляваеннай паэзіі П. Броўкі у зборніках «Пахне чабор», «Далёка ад дому», «А дні ідуць…». З вялікай сілай выявіўся талент М. Танка ў зборніках вершаў «Нарачанскія сосны», «Прайсці праз вернасць”. Высокі патрыятызм і тонкая лірыка выдатна спа-лучаліся ў ваеннай тэматыцы паэтаў А. Куляшова і П. Панчанкі.

Славу прызнаных майстроў паэтычнага слова набылі сабе А. Вярцінскі, С. Грахоускі, Г. Бураўкін, Р. Барадулін, Н. Гілевіч, В. Зуёнак, А. Лойка і інш.

У 70-я – пачатку 80-х гадоў у літаратуру прыйшло новае пакаленне: Г. Далідовіч, А. Дудараў, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў і іншыя. Вельмі характэрна, што большасць з іх у сваёй творчасці стала звяртацца да розных падзей мінулага Беларусі. На жаль, многія творы беларускіх літаратараў даходзілі да чытача не на роднай мове. Характэрна, што з творчасцю В. Быкава і Ул. Караткевіча чытач знаёміўся ў перакладзе іх кніг на рускую мову.

На тэатральнай сцэне вызначылася ўстэйліва тэндэнцыя пераходу ад праблемы бесканфліктнасці, барацьбы добрага з лепшым і г. д. да рэальнага жыцця людзей. Пытанні маралі, унутранага свету чалавека выдатна асвятляў у сваёй творчасці пачынальнік новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі А. Макаёнак. Яго п’есы «Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата», «Верачка», «Пагарэльцы», «Дыхайце ашчадна» выклікалі велізарную цікавасць публікі.

Высокі ўзровень драматургічнага майстэрства прадэманстраваў К. Крапіва ў сваёй п’есе “Брама неўміручасці”.

З пачатку 1980-х гг. заззяла зорка новага драматурга – А. Дударава, які паставіў п’есы "Выбар", "Вечар", "Радавыя". Іх героі прымушалі гледачоў думаць, разважаць, выхоўваць лепшыя чалавечыя якасці. За тыя ж вартасці прызнанне грамадскасці набыла п'есы А. Дзялендзіка «Выклік багам» і А. Петрашкевіча “Трывога”.

Разам з тым заняпад беларускамоўнай літаратуры адмоўна ўплываў на стан нацыянальнай драматургіі. Фактычна доўгі час толькі два тэатральныя калектывы з'яўляліся беларускамоўнымі – Я. Купалы і Я. Коласа.

У купалаўскай трупе выступалі народныя артысты Г. Гарбук, З. Стома, Л. Давідовіч, М. Захарэвіч, З. Браварская, М. Яроменка.

Коласаўцы ставілі п’есы пераважна беларускіх аўтараў. Вялікай любоўю гледачоў карысталіся народныя артысты З. Канапелька, У. Куляшоу, Г. Маркіна, I. Матусевіч, А. Трус. Дзяржаўны рускі драіматычны тэатр імя М. Горкага спецыялізаваўся на рускай і сусветнай класіцы, але часам таксама ставіў спектаклі па творах беларусюх пісьменнікаў. Славу тэатру складалі народныя артысты A. Kлімавa, Р. Янкоўскі, Ю. Сідарау, Ю. Ступакоў і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]