
- •Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі”.
- •Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага (хііі- першая палова XVI стст.)
- •Былі выпадкі, калі гараджанам не ўдавалася поўнасцю выйсці з-пад улады гаспадара або магната, і ў частках, якія належалі дзяржаве або феадалу, - “юрыдыках”, магдэбургскае права не дзейнічала.
- •Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы хуііі-першай палове хіх стст
- •2. Беларусь у вайне 1812 г.
- •3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове хіх ст.
- •Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў другой палове хіх ст.
- •Узнікненне індустрыяльнага грамадства
- •Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства
- •Лекцыя 12. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці
- •Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё бсср
- •Значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі з'явілася адкрыццё Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі бсср і тэатра-студыі кінаакцёра ў Мінску, пабудова новага памяшкання драматычнага тэатра ў Гродне.
- •16. Беларусь у міжваенны перыяд (1918-1939 гг.)
Лекцыя 12. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці
Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу
ў Расіі і расстаноўка палітычных сіл на Заходнім фронце
і на Беларусі восенню 1917 г.
2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе.
3. Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі.
4. Скліканне і вынікі працы Усебеларускага з'езда.
5. Барацьба Савецкай улады супраць І Польскага корпуса
і германскага наступлення ў студзені-лютым 1918 г.
Спроба фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыяналь-
на-дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне БНР
Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на рэвалюцыйна-
класавай аснове. Утварэнне БССР.
8. Утварэнне СССР. Месца БССР у складзе СССР.
1. Восенню 1917 г. сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча ў Расіі, з 1 верасня абвешчанай рэспублікай працягвала абвастрацца. Часовы ўрад не здолеў забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту, гандлю і г. д. Ваенныя выдаткі і выплата працэнтаў па замежных пазыках падрывалі курс рубля. Скарачэнне выпуску прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі павышала іх кошт, але нават дарагоўля не не ўстараняла дэфіцыту тавараў першай неабходнасці. У выніку насельніцтва, асабліва працоўныя масы, арганізаваныя ў прафсаюзы, фабрычна-заводскія камітэты і Саветы, выказвалі вострае незадавальненне існуючым рэжымам улады і патрабавалі павышэння заработнай платы, спынення дарагоўлі, барацьбы са спекуляцыяй і г. д. Асноўная маса насельніцтва – сяляне ўзмацнілі захопы памешчыцкай і нават дзяржаўнай маёмасці, чым яшчэ больш абвастрылі сацыяльна-эканамічны крызіс у краіне.
Як і раней, цяжкое становішча ў краіне складвалася галоўным чынам па прычыне няўмелага кіравання Часовага ўрада. У верасні 1917 г. энергія расійскай грамадскасці скіроўвалася на чарговае пераадоленне ўрадавага крызісу. Канчаткова лёс Дырэкторыі (калегіі з 5 міністраў) на чале з А. Керанскім і пытанне аб уладзе павінна была вырашыць Дэмакратычная нарада, скліканая 14 верасня ў Петраградзе. Асноўны час пасля яе адкрыцця занялі спрэчкі паміж дэлегатамі аб партыйнай прыналежнасці членаў будучага ўрада. Так, правыя эсэры і правыя меншавікі, энэсы і кадэты стаялі за кааліцыйны (сацыялістаў з буржуазіяй) кабінет. Бальшавікі, меншавікі-інтэрнацыяналісты і левыя эсэры выступалі супраць так званага “згодніцтва з буржуазіяй”.
У выніку створаны Часовы Савет Рэспублікі або Перадпарламент 23 верасня зацвердзіў склад новага, чацвёртага кабінета міністраў з удзелам як сацыялістаў, так і кадэтаў. Старшынёй урада заставаўся ўсё той жа Керанскі. Грамадскасць успрыняла гэтыя прызначэнні без спадзяванняў на перамены да лепшага. У складзе партый раскол на “правых” і “левых” толькі паглыбіўся. Усе цяжкасці ў краіне па-ранейшаму звязваліся з дзейнасцю Часовага ўрада: папулярнасці і падтрымкі ён так і не набыў. І наадварот, ідэя перадачы ўлады Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў рабілася больш папулярнай, асабліва на фронце. Менавіта тут, дзе ў выніку няспыннай вайны працягвала ліцца людская кроў, салдаты ўважліва прыслухоўваліся да слоў агітатараў ад розных партый. Так, бальшавікі сталі адкрыта звязваць праблему спынення вайны з неабходнасцю прыходу Саветаў да ўлады. Большасць "рэвалюцыйнай дэмакратыі" па-ранейшаму спадзявалася на дапамогу сацыялістаў краін-удзельніц вайны. Меншавікі, паслядоўнікі Г. Пляханава,а таксама энэсы ў сваёй тактыцы па дасягненні міру ваенным шляхам, па сутнаеці, змыкаліся з кадэтамі. Некаторая частка грамадства прыходзіла да думкі, што наблізіць мір можа толькі Устаноўчы сход. Такім чынам, лозунг "рэвалюцыйнага абаронніцтва" напаткаў поўны крах. Гатоўнасць абараняць свой край выказвалі толькі беларускія арганізацыі, але пытанне аб фарміраванні іх нацыянальных часцей яшчэ знаходзіўся ў стадыі абмеркавання. Складвалася так, што на пачатку кастрычніка франтавікі, у сваёй падаўляючай большасці мабілізаваныя з вёскі, больш разважалі аб будучым падзеле панскай зямлі, чым аб бягучых воінскіх абавязках.
Аграрнае пытанне прыцягвала ўвагу не толькі франтавікоў. Па сутнасці, яго нявызначанасць з’яўлялася адной з прычын хранічнай палітычнай няўстойлівасці ва ўсёй краіне. Яшчэ ў жніўні-верасні сялянскія Саветы на чале з партыяй эсэраў сталі адкрыта патрабаваць перадачы памешчыцкіх зямель у веданне зямельных камітэтаў яшчэ да склікання Ўстаноўчага сходу. Сяляне адмаўляліся прадаваць дзяржаве хлеб па так званых “цвёрдых”, нявыгадных ім цэнах. Тым самым дзяржаўная хлебная манаполія падрывалася, і харчовае забеспячэнне гарадскога насельніцтва і салдат фронта стала рэзка пагаршацца. Нягледзячы на ўзмацненне гэтай тэндэнцыі, сітуацыя яшчэ знаходзілася пад кантролем органаў Часовага ўрада, яго зямельных камітэтаў, а таксама Саветаў сялянскіх дэпутатаў. З пачаткам перадвыбарчай кампаніі ва Устаноўчы сход аграрнае пытанне зрабілася важнейшым полем міжпартыйнай барацьбы за галасы сялян.
У параўнанні з аграрным рабочае пытанне не набыло такой вастрыні. Няздольнасць Часовага ўрада ліквідаваць эканамічны крызіс, спыніць інфляцыю, дарагоўлю прадуктаў і г.д. выклікала натуральнае незадавальненне гарадскіх працоўных, але масавага антыўрадавага руху ў краіне не назіралася. Выйсце з цяжкога становішча яны бачылі ў выданні законаў аб абмежаванні свавольства фабрыкантаў і ўсталяванні дзяржаўнага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Па-ранейшаму найбольшым уплывам у рабочым асяроддзі карысталіся меншавікі і бундаўцы, але ў верасні-кастрычніку ўсё актыўней сталі выяўляць сябе бальшавікі, якія звязвалі змены да лепшага толькі з перадачай улады Саветам.
Пэўны ўплыў на пагаршэнне палітычнага становішча ў краіне аказвала дзейнасць нацыянальных сіл, скіраваная на дзяржаўнае самавызначэнне іх народаў. Найбольшых поспехаў у гэтым пытанні дасягнулі палякі і ўкраінцы, якія лічылі справу ўтварэння сваіх дзяржаў вырашанай і пачалі ўтвараць свае нацыянальныя часці для іх абароны. Што датычыць астатняй масы народаў Расіі, якія дамагаліся самавызначэння, то ўсе іх патрабаванні на гэты конт адкладваліся Часовым ўрадам да склікання Устаноўчага схода. Такім чынам, замест неадкладнага вырашэння злабадзённых праблем урад А. Керанскага перакладаў іх на будучы парламент. Невыпадкова аўтарытэт кабiнета мiнiстраў няўхiльна знiжаўся таму, што грамадства спадзявалася на яго замену пастаянным урадам, сфармiраваным Устаноўчым сходам.
У кастрычнiку у Расiйскай рэспублiцы ўжо поўным ходам iшла перадвыбарчая кампанiя ва Устаноўчы сход. Па Заходнефрантавой, Мiнскай, Магiлёўскай i Вiцебскай акругах у барацьбу за дэпутацкiя мандаты ўступiла 50 груповак, у тым лiку бальшавiцкiх. Але ленiнская партыя не абмяжоўвался парламенцкiм щляхам прыходу да ўлады. У той самы час лозунг бальшавікоў “Уся ўлада Саветам” рабіўся ўсё больш папулярным. Па іх закліку Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў сталі пасылаць сваіх дэлегатаў у Петраград на ІІ Усерасійскі з’езд з даручэннямі пакласці канец вайне, разрусе і пагрозе буржуазнай дыктатуры. Як стала вядома з прэсы, пад час яго адкрыцця, 20 кастрычніка бальшавiкi рыхтавалі ўзброенае паўстанне.
Сваіх дэпутатаў на з’езд накіравалі асобныя Саветы Беларусі і часці Заходняга фронту. У верасні-кастрычніку ў гэтым рэгіёне назіраліся тыя ж крызісныя з’явы, як і ў цэлым па краіне: слабасць органаў Часовага ўрада, цяжкое эканамічнае становішча, нястача прадуктаў у горадзе і на фронце, аграрныя правапарушэнні, масавае дэзерцірства і інш. Ужо пад час выбарчай кампаніі ва Устаноўчы сход панаваўшыя на Беларусі партыі "рэвалюцыйнай дэмакратыі" – эсэраў, меншавікаў, бундаўцаў, энэсаў – сталі імкліва губляць сваіх прыхільнікаў. Гэта адбывалася на фоне актывізацыі бальшавікоў Заходняга фронта, якім удалося ўтварыць (разам са спачуваўшымі) больш чым 50-тысячную арганізацыю (старшыня Абласнога камітэта РСДРП(б) – А. Мяснікоў). Мінскі Савет стаў моцным цэнтрам па падрыхтоўцы ўзброенага паўстання. Вялікі ўклад у гэтым накірунку ўнеслі М. Фрунзе, В. Кнорын, І. Любімаў і інш.
Часоваму ураду было добра вядома аб падрыхтоўцы паўстання, але ён нічога не збіраўся прадпрымаць, каб прадухіліць яго. Са свайго боку лідэры эсэраў і меншавікоў, усведамляючы пагрозу перавароту, дамагліся пераносу даты адкрыцця ІІ Усерасійскага з’езда Саветаў, а 24 кастрычніка яны на пасяджэнні Перадпарламента (Савета Рэспублікі) прынялі зварот да ўрада з заклікам неадкладна выдаць дэкрэт аб перадачы зямлі ў распараджэнне зямельных камітэтаў, заключыць перамір’е з аўстра-германскім блокам і пачаць мірныя перагаворы. Аднак прэм’ер-міністр заявіў, што яго ўраду «пабочныя парады не патрэбны, ён будзе дзейнічаць сам і сам справіцца з паўстаннем».
Вечарам 24 кастрычніка 1917 г. У. І. Ленін, які знаходзіўся на нелегальным становішчы і пражываў на канспіратыўнай кватэры ў Петраградзе, накіраваў ЦК РСДРП(б) ліст, у якім запатрабаваў неадкладна ўзяць уладу і арыштаваць Часовы ўрад. “прамаруджванне у паўстанні падобна на смерць... цяпер усё вісіць на валаску, што на чарзе стаяць пытанні, якія не нарадамі вырашаюцца, не з’ездамі, хаця б нават з’ездамі Саветаў, а выключна народамі, масай, барацьбой узброеных мас”. 24-25 кастрычніка па камандзе Петраградскага Савета атрады рабочых і салдат на чале з Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам пачалі займаць стратэгічныя пункты горада.
Такім чынам, ленінская партыя і згуртаваныя вакол яе палітычныя сілы прыступіліся да ажыццяўлення свайго плана па звяржэнні Часовага ўрада і ўсталяванні ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
2. У Петраградзе ў ноч і раніцой 25 кастрычніка 1917 г. атрадамі салдат, матросаў і рабочых былі заняты масты, вакзалы, Цэнтральная тэлефонная станцыя, тэлеграф, паштамт. У 10 гадзін раніцы Ленін напісаў адозву “Да грамадзян Расіі!” для распаўсюджвання ў выглядзе тэлефонаграмы. “Часовы ўрад нізложаны. – гаварылася ў ёй. – Дзяржаўная ўлада перайшла ў рукі органа Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў – Ваенна-рэвалюцыйны Камітэт, якія стаіць на чале петраградскага пралетарыята і гарнізона. Справа, за якую змагаўся народ: неадкладная прапанова дэмакратычнага міру, скасаванне памешчыцкай уласнасці на зямлю, рабочы кантроль над вытворчасцю, стварэнне Савецкага ўрада, гэта справа забяспечана”.
Паўстанцы перапынілі працу Перадпарламента. А. Керанскі рушыў на Паўночны фронт за дапамогай. Часовы ўрад працягваў працу пад абаронай юнкераў і іншых часцей.
У Смольным інстытуце, дзе размяшчаўся штаб бальшавікоў, у 2 гадзіны 35 мін. адкрыўся агульны сход дэпутатаў Петраградскага Савета з удзелам У. Леніна, які выступіў з прамовай аб здзяйсненні і задачах “рабочай і сялянскай рэвалюцыі”. У 22 гадзiны 40 хвiлiн тут пачаў працу II Усерасiйскi з’езд Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Сваіх прадстаўнікоў прыслалі 402 Саветы. З 649 яго ўдзельнiкаў 390 з’яўлялiся бальшавiкамi, 160 – эсэрамi ўсiх плыняў, 72 – меншавiкамi, 27 – прадстаўнiкамi iншых партый. Леніна на з’ездзе не было: ён быў заняты заключным этапам паўстання.
Даведаўшыся аб штурме Зiмняга палаца, у якiм былi блакiраваны мiнiстры Часовага ўрада, частка прысутных, галоўным чынам эсэры, меншавікі і бундаўцы, у знак пратэсту пакiнула з’езд. У выніку, па партыйнай прыкмеце склад дэпутатаў з’езда зрабіўся яшчэ больш “левым”, чым раней. Бальшавік А. В. Луначарскі абвясціў ленінскую адозву “Рабочым, салдатам і сялянам!”, дзе гаварылася аб узяцці з’ездам ўлады ў свае рукі, аб змесце праграмы будучага Савецкага ўрада з прапановай неадкладнага мiру, перадачай зямель у раcпараджэнне зямельных камiтэтаў, дэмакратызацыяй армii, рабочым кантролем над вытворчасцю, своечасовым склiканнем Устаноўчага сходу, вырашэннем харчовага крызiсу, забеспячэннем права нацый на самавызначэнне. Пераход улады на месцах мусiў перайсці да Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў.
На другім пасяджэнні з’езда 26 кастрычнiка, распачатым у 21 гадзіну, яго ўдзельнiкам паведамлялася аб першых распараджэннях новай улады – скасаванні пакарання смерцю на фронце і вызваленні арыштаваных Часовым урадам салдат. Слова для дакладу па пытанні аб міры было прадастаўлена У. Леніну. Пасля ўступу ён зачытаў тэкст Дэкрэту аб міры, у якім савецкі ўрад прапаноўваў усім ваяваўшым народам і іх урадам пачаць неадкладныя перагаворы аб справядлівым дэмакратычным міры (без анексій і кантрыбуцый). Дакумент быў прыняты аднагалосна.
У дакладзе па пытанні аб зямлі У. Ленін зазначыў антынародны характар палітыкі Часовага ўрада і зачытаў тэкст Дэкрэта аб зямлі, які грунтаваўся на эсэраўскім аграрным праекце “сацыялізацыі”. Дакумент быў прыняты большасцю галасоў супраць 1 і 8 устрымаўшыхся.
Абмеркаванне пытання аб кіруючым органе улады выклікала больш незадволеных. Левыя эсэры адмовіліся ад удзелу ў ім, выказаўшыся за аднародны сацыялістычны ўрад. У выніку было пастаноўлена “стварыць для кiравання краiнай надалей да склiкання Устаноўчага сходу часовы рабочы i сялянскi ўрад, якi будзе звацца Саветам Народных Камiсараў”. У яго ўвайшлі ўсе бальшавікі на чале з Леніным.
Ва Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы Камітэт – свайго кшталту вярхоўны заканадаўчы і ўпраўленчы орган, быў абраны 101 чал. (з іх 62 з правам рашаючага голаса) на шматпартыйнай аснове. Да 8 лістапада яго ўзначальваў Л. Б. Каменеў, а затым – Я. М. Свярдлоў.
У лiку першых пастаноў, прынятых з’ездам былi таксама дэкрэты “Аб паўнаце ўлады Саветаў” i “Аб армейскiх рэвалюцыйных камiтэтах”, якiя, акрамя iншага, лiквiдоўвалi iнстытут камiсараў Часовага ўрада . Звергнуўшы Часовы ўрад, члены СНК з апораю на ВРК Петрасавета прадпрынялi разнастайныя захады для абнародавання прынятых з’ездам дакументаў, а таксама для асвятлення падзей 25–26 кастрычнiка з тым, каб знайсці падтрымку на месцах. У гэтым сэнсе ўзніклі пэўныя цяжкасцi, паколькi ў першыя суткi–двое пасля паўстання яго арганізатары не мелi магчымасцi наладзіць дзейснага прапагандысцкага забеспячэння cваiм учынкам. У вынiку асноўная маса насельнiцтва сталiцы, а за ёй – i ўсёй Расiйскай рэспублiкi, успрыняла захоп атрадамі петраградскага гарнізона устаноў i сродкаў камунiкацый, разгон Перадпарламента, штурм Зiмняга i г. д. як спробу бальшавiцкага перавароту, які пагражаў заваёвам рэвалюцыі і пагібеллю ўсёй Расіі. Так, 25 кастрычніка ў сталіцы ўзнік Камітэт выратавання Радзімы і Рэвалюцыі, які аб’яднаў палітычных праціўнікаў бальшавікоў.
Са свайго боку 27 кастрычніка бальшавіцкі СНК выдаў дэкрэт“Аб друку”, скiраваны супраць апазіцыйнай прэсы, і заклікаў рабочых, салдат і сялян на барацьбу супраць контррэвалюцыі. Неўзабаве пад уздзеяннем дэкрэтаў, адозваў і заклікаў аб падтрымцы новай улады сталі заяўляць Саветы, вайсковыя камітэты, іншыя аб’яднанні салдат і працоўных. На глебе рознага стаўлення да падзей у Петраградзе ў шэрагу месцаў (Масква, Смаленск) адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі ленінскага СНК.
3. Звесткi аб паўстанні у Петраградзе трапілі на Беларусь раніцой 25 кастрычніка 1917 г. Даведаўшыся аб ім, сяляне-вайскоўцы Заходняга фронту, якія бралі ўдзел у з’ездзе, па ініцыятыве эсэраўскага лідэра В. Чарнова звярнуліся да сталічных бальшавікоў з заклікам аб перапыненні гвалту. У той жа дзень удзельнікі пасяджэння Франтавога камітэта вырашылі па прыкладу петраградскай грамадскасцi ў мэтах аховы парадку стварыць Камiтэт выратавання рэвалюцыi (КВР) з мэтай аховы парадку. Такія ж пастановы прынялі Саветы і партыйныя камітэты камiтэты Вiцебска, Гомеля, Оршы, Полацка, Бабруйска, Вiлейкi, Слуцка, Магiлёва, Мсцiслава i iнш.
Бальшавiкi, якiя таксама ўвайшлi ў камiтэты выратавання, не страцiлi магчымасцi дзейнiчаць самастойна. Сiгналам да iх выступлення ў тыле i на фронце сталi пастановы аб пераходзе ўлады да Саветаў i армейскiх камiтэтаў. Так, 26 кастрычнiка ў Мінску бальшавікамі быў распаўсюджаны загад № 1 аб пераходзе ўлады ў горадзе і наваколлях Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Да тысячы арыштаваных за непадпарадкаванне камандзірам салдат былі вызвалены з турмаў і разам з асобнымі часцямі гарнізона ўключаны ў Першы Рэвалюцыйны iмя Мiнскага Савета полк. Наяўнасць узброеных сіл дазволіла бальшавiкам усталяваць цэнзуру друку і кантроль над поштай, тэлеграфам, збройнымi майстэрнямi i нават штабам фронту. У мэтах умацавання і пашырэння ўлады яны стварылi Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт на чале з А. Мяснiковым. Але 27 кастрычніка Выканаўчы камiтэт Заходняга фронта выклікаў у горад казакоў Каўказскай дывiзii і прымусіў кіраўнікоў Савета перадаць уладу Камітэту выратавання рэвалюцыі, які аб’яднаў усе сацыялістычныя партыі, у тым ліку БСГ.
Кіраўнікі Мінскага Савета таксама дэлегавалі ў КВР сваіх прадстаўнікоў і на словах нават пагадзіліся прызнаць яго поўнаўладдзе, але на справе звярнуліся на фронт за дапамогай. Цэнтрам iх канспiратыўнай дзейнасцi зрабiўся ВРК Заходняга фронту.
У iншых гарадах Беларусi Саветы рабочых i салдацкiх дэпутатаў таксама не прызналi ленiнскага СНК i разам з iм – яго пастаноў. Па сутнасцi, усе яны ўвайшлі ў Камітэты выратавання рэвалюцыі і ператварыліся ў апазiцыйныя новай уладзе цэнтры. Невыпадкова бальшавiкi, cутыкнуўшыся з нежаданнем Саветаў прызнаць уладу СНК, прымалi захады для iх роспуску або пераабрання з тым, каб новы, лаяльны склад дэпутатаў (i абавязкова на чале з бальшавiцкiм старшынёй) узяў на сябе ўладныя функцыi.
Звесткi аб паражэннi 30 кастрычніка пад Петраградам верных Керанскаму часцей дазволiлi мiнскiм бальшавiкам дзейнiчаць больш рашуча, а менавiта выклiкаць з фронта ўзброеную падмогу, у тым лiку блiндзiраваны цягнiк, якi прыбыў у горад у ноч на 2 лiстапада.
Вечарам 2 лiстапада на пашыраным пасяджэннi Мінскага Савета А. Мясніковым было абвешчана аб аднаўленні Савецкай улады. Але асноўныя рычагi кiравання горадам засяродзiлiся не ў Савеце, а ў ВРК Заходняга фронту (старшыня К. Ландэр).
4-5 лістапада заходнефрантавы і губернскі камісары склалі паўнамоцтвы, а галоўнакамандуючы Заходнім фронтам Балуеў заявіў аб сваёй лаяльнасці ВРК. У тых умовах перастаў дзейнічаць і КВР. Такім чынам, мінскім бальшавікам удалося перамагчы сваіх палітычных праціўнікаў і ўсталяваць Савецкую ўладу ў Мінску, Мінскай і частцы Віленскай губерняў, а таксама на Заходнім фронце. Умацаванню Заходнефрантавога ВРК спрыяла адхіленне генерала Балуева ад галоўнакамандавання, ўзросшая бальшавiзацыя армейскiх i iншых камiтэтаў.
Так, ужо ў першай палове лiстапада адбылося пераабранне Армейскiх камiтэтаў у II i Х армiях i рэальная ўлада поўнасцю сканцэнтравалася ў ВРК на чале з бальшавiкамi (адпаведна) М. У. Рагазiнскiм i В. I. Яркiным. Толькi ў III армii працэс бальшавiзацыi некалькi запаволiўся, паколькi армейскi з’езд адразу не прызнаваў поўнаўладдзя ленінскага СНК, а “выказаўся за стварэнне аднароднага сацыялicтычнага мiнiстэрства”. Невыпадкова таму кiраўнiцтву АК РСДРП(б) давялося прыкласцi намаганнi з тым, каб склiкаць новы з’езд армii і забяспечыць абранне ў Армейскi камiтэт большасць членаў сваёй партыі.
Такім чынам, Камiтэты выратавання рэвалюцыi па ўсёй Беларусі гублялi ўплыў i распадалiся. А пераход ўлады да ВРК стварыў магчымасць для арганiзацыi Савецкай улады ў маштабе губерняў i нават ўсёй “Паўночна-Заходняй вобласцi”. Так, на пачатку лiстапада кіраўніцтва Абласнога камiтэта РСДРП (б) абвясцiла аб склiканнi III з’езда сялянскiх дэпутатаў Мiнскай i Вiленскай губерняў, III з’езда Саветаў рабочых i салдацкiх дэпутатаў Паўночна-Заходняй вобласцi i II з’езда салдацкiх дэпутатаў Заходняга фронту. 6 лiстапада вылучанае са складу ВРК Бюро для падрыхтоўкi сялянскага з’езда Мiнскай губернi, скарыстаўшы адмову эсэраўскага кiраўнiцтва ад удзелу ў выбарах, забяспечыла патрэбнае прадстаўнiцтва, галоўным чынам з сялян-вайскоўцаў. У вынiку 18–20 лiстапада дэлегаты з’езда прынялi рэзалюцыю ў падтрымку СНК i яго дэкрэтаў, пастанавiлi галасаваць на выбарах ва Устаноўчы сход толькi за спiс бальшавiкоў; выказалiся супраць склiкаемага Вялiкай Беларускай Радай з’езда беларусаў i абралi новы Выканком Савета ў лiку 35 чал.
Па тым жа сцэнарыі 19 лістапада адбываўся II з’езд Саветаў Паўночна-Заходняй вобласцi. Нягледзячы на прадстаўніцтва дэлегатаў толькі трэці iснаваўшых Саветаў, арганiзатары-бальшавiкi ад iмя ўсёй Заходняй вобласцi вынеслi рэзалюцыi ў падтрымку СНК, яго дэкрэтаў i абралi Выканком з 35 чал.
Больш прадстаўнiчым i вынiковым у сэнсе забеспячэння падтрымкi новага ўрада з’яўляўся II Франтавы з’езд з удзелам каля 700 дэлегатаў Заходняга фронту, у сваёй масе бальшавiкоў i левых эсэраў, якi адбыўся 20-25 лiстапада ў Мiнску пад старшынствам А. Мяснiкова. Дэлегаты выказалі падтрымку ленінскаму СНК, ухвалілі яго дэкрэты і абраны новы Выканкам са 100 чал. на чале з А. Мясніковым. Адно з важнейшых рашэнняў з’езда ўвасобiлася ў пастанове “Аб арганiзацыi Савецкай улады на Заходнiм фронце i ў вобласцi”. У адпаведнасці з ім 26 лiстапада адбылося першае пасяджэнне членаў выканкомаў трох папярэдніх з’ездаў, на якiм быў створаны вышэйшы орган улады – Абласны выканаўчы камiтэт Саветаў рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыкамзах) у складзе 187 чал. пад старшынствам М. Рагазінскага.
Удзельнiкi пасяджэння таксама сфармiравалi, па ўзору агульнарасiйскага, рэгiянальны выканаўчы орган – Савет Народных Камiсараў Заходняй вобласцi i фронту (старшыня - К. Ландэр). Юрысдыкцыя СНК распаўсюджвалася не на ўсю свабодную ад акупацыi Беларусь, а толькi на Мiнскую i частку Вiленскай губерняў, а таксама на Заходнi фронт.
У іншых губернскіх і павятовых цэнтрах Беларусі ўсталяванне ўлады ВРК і Саветаў мела свае асаблівасці і ад падзей у Мінску не залежала. Так, у Вiцебску Саветы не падтрымалi петраградскiх паўстанцаў, таму 27 кастрычнiка бальшавiкi з апораю на вайскоўцаў гарнiзона стварылi ВРК. Уладныя функцыi ўскладалiся на Рэвалюцыйны Савет салдацкiх дэпутатаў. Са стварэннем новага рабоча-салдацкага Савета да яго перайшла ўлада ў горадзе i павеце, а ВРК (старшыня Б. Пiнсан) заставаўся вышэйшым уладным органам губернi. Прысланы з Петраграда губернскi камiсар П.Салонка аддаў распараджэнне аб перавыбарах усiх Саветаў i зямельных камiтэтаў, якiя не прызнавалi новай улады. 11 снежня пачаў сваю працу Вiцебскi губернскi з’езд Саветаў з удзелам каля 500 чал., у асноўным бальшавiкоў i левых эсэраў. Дэлегаты выказалi падтрымку ленiнскаму СНК, а таксама сфармiравалi орган улады ў асобе губернскага Савета (старшыня В. Чунчын) з 65 чал., у тым лiку 55 бальшавікоў.
На Магiлёўшчыне стварэнне органаў Савецкай улады зацягвалася з прычыны слабай апоры бальшавiкоў у губернскiм цэнтры. Па-другое, кіраўніцтва Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з генералам М. Духоніным адмовілася падпарадкавацца ленінскаму Савету Народных Камісараў і ператварылася ў цэнтр кансалідацыі яго палітычных праціўнікаў. Толькi са з’яўленнем тут атрадаў новага вярхоўнага галоўнакамандуючага М. Крыленкi, адбылося ўтварэнне 18 лiстапада леваэсэраўска-бальшавiцкага ВРК. Стаўка была ліквідавана, а генерал М. Духонін забіты. У далейшым касцяк бальшавiцкага i леваэсэраўскага кiраўнiцтва губернi складалi вайскоўцы Гомеля i Магiлёва. 15 снежня яны распачалi працу I з’езда Саветаў Магiлёўшчыны з удзелам 27 дэлегатаў ад паловы iснаваўшых Саветаў. Iх намаганнямi было створана Бюро з 7 чалавек, да якога пераходзiла часовая ўлада. Пастаянная ж улада ў асобе Выканкома Саветаў была сфармiравана 14 студзеня 1918 г. пасля правядзення губернскiх рабоча-салдацкiх i cялянскага з’ездаў. У яго прэзiдыум былi абраны: 4 левыя эсэры, у тым лiку старшыня М. Гольман, а таксама 3 бальшавiкi.
Большасць дэпутатаў павятовых Саветаў выказвалi занепакоенасць падзеямi ў Петраградзе, якія пагражалі грамадзянскай вайной і зрывам Устаноўчага сходу. Яны былi перакананы ў неабходнасцi сфармiравання агульнасацыялiстычнага урада i разглядалi ленiнскi СНК як часовы орган. У гэтай сувязi cпробы бальшавiзаваных Саветаў падпарадкаваць cабе дзейнасць гарадскiх i земскiх самакiраванняў выклiкалi незадавальненне i ў шэрагу выпадкаў – рэзкае асуджэнне ўсiх сацыялiстычных партыйных, рабочых i iншых арганiзацый.
Па сутнасцi, да канца 1917 года паралельна iснавалi дзве ўлады – дэмакратычна абраных самакiраванняў i надзеленых уладнымi паўнамоцтвамi Саветаў. У цэлым, адносiны, якiя ўсталявалiся памiж iмi (ўладамi) у розных мясцовасцях, характарызавалiся, як правiла, пастаяннай канфрантацыяй на палiтычнай глебе, узаемнымi абвiнавачваннямi ва ўзурпацыi ўлады i г. д.
Паўстанне ў Петраградзе пачалося ў час, калi ў краiне адбывалася перадвыбарчая кампанiя ва Устаноўчы сход. Асноўная барацьба за галасы выбаршчыкаў на Беларусi i на Заходнiм фронце, разгарнулася памiж эсэрамi i бальшавiкамi. Прапаганда апошнiмi дэкрэтаў аб мiры i зямлi, пастановы аб скасаваннi пакарання смерцю, стварэнне “рабоча-сялянскага ўраду” i iншыя забяспечыла iм iстотную перавагу. Так, ад 4 акруг ва Устаноўчы сход трапiла: ад Вiцебскай – 6 бальшавiкоў i 3 эсэры; ад Мiнскай (адпаведна) – 9 i 4; ад Магiлёўскай – 2 і 12, ад Заходнефрантавой – 12 i 3.
Нягледзячы на перамогу ў гэтых акругах бальшавiцкiх кандыдатаў, большасць выбаршчыкаў па ўсёй краіне аддала свае галасы за эсэраўскi спiс – 58 %, выказаўшы такiм чынам сваю прыхiльнасць рэфармiсцкiм метадам у вырашэннi наспелых праблем. З 715 дэпутатаў Устаноўчага сходу толькi 183 належалi да бальшавiкоў (супраць 412 эсэраў i мноства iншых, апазiцыйна настроеных дэпутатаў).
Зразумела, што такія суадносіны сіл у парламенце ставілі крыж на заваёвах Кастрычніцкай рэвалюцыі. Невыпадкова У. Ленін, Л. Троцкі і іншыя бальшавіцкія лідэры распачалі актыўныя прапагандысцкія захады, скiраваныя на ўкараненне ў рабочыя і салдацкія масы пераканання аб прыярытэце дыктатуры пралетарыяту перад агульнарародным парламентам, на дыскрэдытацыю кадэцкiх i эсэраўскiх дэпутатаў Устаноўчага сходу.
Грамадскасць выявіла прыхільнасць ідэі “Усенароднага парламента як гаспадара зямлі рускай”. І калі 5 студзеня 1918 г. падчас першага пасяджэння Я. Свярдлоў прапанаваў прысутным прагаласаваць за “Дэкларацыю правоў працоўнага i эксплуатуемага народа”, дэлегацкая большасць адхiлiла дакумент і тым самым не прызнала законнасць СНК і яго дэкрэтаў. У адказ бальшавіцкія і леваэсэраўскія дэпутаты ў знак пратэсту пакінулі залу пасяджэнняў. Дэкрэтам УЦВК, прынятым у ноч з 6 на 7 студзеня 1918 г. Устаноўчы сход быў распушчаны. Шанец на мірнае вырашэнне палітычнага крызісу быў страчаны. Улада засталася ў руках бальшавіцкага СНК, але краіна ўсё больш і больш уцягвалася ў грамадзянскую вайну.
Такім чынам, ІІ з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (25-26 кастрычніка 1917 г.), залажыўшы канстытуцыйныя асновы дзяржавы дыктатуры пралетарыяту, стаў важнейшым фактарам на шляху да пабудовы сацыялістычнага грамадства. Адначасова перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі з’яўлялася перадумовай грамадзянскай вайны. Па меры паглыблення супрацьстаяння класавых і палітычных сіл бальшавіцкі рэжым здзяйсняў дыктатуру пралетарыята гвалтоўнымі метадамі, уключаючы адкрыты тэрор як супраць буржуазіі і памешчыкаў, так і супраць сацыялістычных партый.
4. Узброенае паўстанне ў Петраградзе супраць Часовага ўрада выклiкала непакой беларускіх дзеячаў за лёс Беларусі, якая так і не здолела набыць аўтаноміі. Акрамя таго, яе заходнія губерні пасля абвешчанага Дэкрэтам аб міры выхада Расіі з вайны пагражалі застацца пад германскай акупацыяй. Па гэтай прычыне 27 кастрычніка ў “Грамаце да Беларускага Народу” і звароце “Да ўсяго Народа Беларускага” выканкомы ВБР, Цэнтральнай Вайсковай Беларускай Рады i вайскоўцаў-беларусаў Заходняга фронту выступiлi з заклiкам “ўзяць у свае рукi ўпраўленне сваiм краем, каб здзейснiць свае неадкладныя гiстарычныя задачы”. З гэтай нагоды паведамлялася аб скліканні 5 снежня 1917 г. Усебеларускага з’езда для абвяшчэння Беларускай дэмакратычнай рэспублiкi, “спаянай з Вялiкаросiяй i iншымi суседнiмi Рэспублiкамi Расii на аснове федэрацыi”, і абрання ўласнага органа улады – Краёвай Рады.
Другi цэнтр нацыянальных сiл утварыўся ў Петраградзе, дзе група беларускіх прадстаўнікоў, прыехаўшых на ІІ Усерасійскі з’езд сялянскіх дэпутатаў, аб’ядналася ў Беларускi Абласны камiтэт (БАК) пад старшынствам Я. Канчара. 17 лiстапада ў сваёй дэкларацыi БАК заявіў аб гатоўнасцi ўзяць на сябе арганiзацыю руху “ў мэтах стварэння гарантыi захавання i цэласнасцi аўтаномнай Беларусi”. Кіраўніцтва камітэта запэўніла камісара па справах нацыянальнасцяў СНК І. Джугашвілі (Сталіна) у прызнанні Савецкай улады і атрымала на патрэбы Усебеларускага з’езда 50 000 руб.
Абвешчаная ленінскім урадам “Дэкларацыя правоў народаў Расii” давала беларускім дзеячам абгрунтаваныя падставы для будаўнiцтва нацыянальнай дзяржаўнасцi. У той самы час бальшавіцкае кіраўніцтва Аблвыкамзаха, Віцебскага і Магілёўскага губернскіх Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў негатыўна, з класавых і інтэрнацыянальных пазіцый ставілася да гэтай ідэі. Дэлегаты сталі з’язджацца ў Мінску ўжо ў першых чыслах снежня. На пасяджэннях 5-7 снежня яны абралi Cавет старэйшын(ці старшынь???), cтварылi секцыi i iнш. Праз тыдзень на з’ездзе сабралася самае вялiкае i шырокае з часу Лютаўскай рэвалюцыi прадстаўнiцтва ад арганiзацый i ўстаноў Беларусi i па-за яе межамi – усяго 1872 дэпутаты, з якiх 1167 мелi права рашаючага голасу. Асноўная маса дэлегатаў складалася з сялян. Сярод нешматлікай часткі партыйцаў пераважалі эсэры i грамадоўцы. 14 снежня быў абраны прэзiдыум (старшыня I. Серада), Рада ў лiку 60 чалавек i вызначаны парадак дня з’езда.
Выказаная арганізатарамі з’езда патрэба ў нацыянальным вызначэнні беларусаў здавалася відавочнай і не выклікала пярэчанняў. Асноўныя спрэчкі разгарнуліся па пытанні аб форме дзяржаўнасці. Падаўляючая большасць дэлегатаў выказалася ў падтрымку праекта аб наданні Беларусі палітычнай аўтаноміі (з уласным органам улады – Краёвай Радай) у складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Краёвай Радзе (Савету рабочых, салдацкiх i сялянскiх дэпутатаў) належала склiкаць Беларускi Устаноўчы Сход i паслаць дэлегатаў на мiрную канферэнцыю.
Такім чынам, існаваўшая з 26 лістапада ўлада Аблвыкамзаха і яго структур фактычна дэлегатамі не прызнавалася. Няўдалыя спробы бальшавікоў і іх памагатых раскалоць з’езд і сарваць планы па ўсталяванні нацыянальнай улады хоць сабе і на савецкай аснове выклікала радыкальныя захады СНК Заходняй вобласці і фронта. У ноч з 17 на 18 снежня да будынка пасяджэнняў быў падцягнуты ўзброены атрад на чале камiсара унутраных спраў Рэзаускага i начальнiка гарнiзона Крывашэiна. Паcля прыняцця дэлегатамі першага пункту рэзалюцыi з’езд быў аб’яўлены закрытым, а яго Прэзiдыум арыштаваным. Свае дзеянні СНК Заходняй вобласцi i фронту патлумачыў “жаданнем беларускага з’езда стварыць у краi сепаратна паралельную нацыяналiстычную ўладу i непадпарадкаваннем iснуючай уладзе Саветаў” . У далейшым прапаганда мусiравала надуманы тэзiс аб планах беларускiх дзеячаў адарваць Беларусь ад Расii або далучыць яе да Польшчы
Такiм чынам, нягледзячы на дэклараванае ленiнскiм урадам права народаў на самавызначэнне, мінскія бальшавiкi зрабiлi ўсё магчымае для таго, каб прадухiлiць яго ажыццяўленне Усебеларускім з’ездам. Iдэйным абгрунтаваннем такой палiтыкi з’яўлялася прынцыповае палажэнне РСДРП (б) аб тым, што вырашэнне нацыянальнага пытання павiнна быць падпарадкавана найперш класавым iнтарэсам пралетарыяту i бяднейшага сялянства. На справе, любая актыўнасць нацыянальных арганiзацый, якая закранала манаполiю бальшавiкоў на ўладу, успрымалася iмi выключна негатыўна. У гэтай сувязі разгон Усебеларускага з’езда меў глыбокія наступствы. Па-першае, зрыў мінскімі бальшавікамі спроб беларускіх дзеячаў дамагчыся палітычнай аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі на доўгія дзесяцігоддзі замарудзіў працэс аб’яднання беларусаў і рускіх у адзінай дзяржаве; па-дру-гое, беларускія дзеячы не адмовіліся ад ідэі афармлення нацыянальнай дзяржаўнасці, але былі вымушаны ўзяцца за яе рэалізацыю на іншай – нацыянальна-дэмакратычнай аснове.
5. 5 лістапада ленінскі СНК, спадзеючыся на падтрымку Савецкай улады з боку палякаў, украiнцаў, латышоў i г. д выдаў пастанову аб дазволе фарміравання іх нацыянальных часцей. На Беларусі буйнейшым (да 25 тыс. конніцы і пяхоты) вайсковым злучэннем з’яўляўся І Польскі корпус на чале з генералам Ю. Доўбар-Мусніцкім. Але палітыка бальшавiкоў, якая грунтавалася на класавых i iнтэрнацыянальных прынцыпах, не магла не ўвайсцi ў канфлiкт з iнтарэсамi палякаў. Так, польскiя землеўладальнiкi не прызнавалi законнай сiлы дэкрэта аб зямлi і ў мэтах абароны сваёй маёмасці звярталіся за дапамогай да суайчыннiкаў-вайскоўцаў. А пасля спробы Доўбар-Муснiцкага ўратаваць ад арышту генерала Балуева, ВРК узбудзiў хадайнiцтва перад М. Крыленкам аб вывадзе польскiх часцей з Мiнска i расфармiраваннi корпуса.
У сваю чаргу II з’езд салдат-палякаў Заходняга фронту (13-18 лiстапада), а таксама сход прадстаўнiкоў польскай грамадскасці (21 лiстапада) выказалiся за ўзмацненне працы па фармiраваннi польскiх часцей у мэтах абароны суайчыннікаў. На падставе вынесеных пастаноў у Быхаўскiм, Магiлёўскiм, Сенненскiм, Чэрыкаўскiм паветах легiянеры праганялi ўчотчыкаў, якія прыходзілі канфіскоўваць маёнткі, а таксама тэрырарызавалі сялян. Невыпадкова 23 лiстапада выканком Магiлёўскага Савета сялянскiх дэпутатаў вынес рэзалюцыю з патрабаваннем ад Стаўкi неадкладнага вываду з губернi польскай дывiзii. Вiцебскi камiсар Салонка запатрабаваў ад польскiх часцей у тэрмiн да 26 лiстапада “неадкладна прызнаць народную ўладу i не чынiць перашкод да пераходу зямлi працоўнаму сялянству”. Каб ліквідаваць перашкоды ў працы мясцовых органаў Савецкай улады, вярхоўнае камандаванне ўзброенымі сіламі аддало загад штабу І Польскага корпуса сканцэнтраваць свае часці ў раёне Рагачоў-Жлобін-Бабруйск. Але і перадыслакацыя не вырашала праблемы. Складвалася сiтуацыя, калi ў час развалу Заходняга фронту ў яго тыле заставалася дастаткова моцная групоўка польскiх войск, якая з цягам часу стала ўяўляць сабой пэўную пагрозу Савецкай уладзе. Таму 27 лiстапада М. Крыленка аддаў загад “Першаму Польскаму корпусу неадкладна прыступiцца да выбару палкавых, карпусных камiтэтаў”. Тым самым пад выглядам “дэмакратызацыі” бальшавікі імкнуліся раз-лажыць і знішчыць польскае злучэнне як баявую адзінку. У дадатак М. Крыленка распарадзiўся аб прыпыненнi працэсу фарміравання нацыянальных часцей і на гэтай падставе А. Мяснiкоў загадаў спынiць адпраўку палякаў у польскi корпус. Не пазней 13 снежня ён жа аддаў загад аб падпарадкаваннi названага корпуса Заходняму фронту i неадкладнай яго дэмакратызацыі па ўзору расiйскай армii. Але штаб корпуса адкрыта праігнараваў яго, спасыла-ючыся на прынцып неўмяшальніцтва ў свае справы.
Яшчэ адным сродкам барацьбы супраць І Польскага корпуса ў адпаведнасці з загадам А. Мяснікова №8 ад 27 лістапада павінны былі зрабіцца – так званыя “Польскiя рэвалюцыйныя батальёны”, лаяльныя Савецкай уладзе.
У канцы снежня 1917 г. абвастрэнне савецка-польскіх адносін запатрабавала адмысловага Камісарыята па польскіх справах на чале з С. Гельтманам. З гэтага часу палітыка Савецкай улады ў адносінах да варожых ім польскіх арганізацый стала больш ваяўнічай. Часці І Польскага корпуса, сцягнутыя ў трохкутнік “Рагачоў-Жлобін-Бабруйск”, адчувалі моцны недахоп харчавання а яго пошук правакаваў сутычкі з мясцовым насельніцтвам і з дробнымі савецкімі атрадамі.
4 студзеня 1918 г. у Мiнску сiламi “рэвалюцыйнага батальёна” былi арыштаваны асобныя члены Начполя – найважнейшага кіруючага цэнтра польскіх вайскоўцаў, а яго памяшканне заняў Камiсарыят па польскiх справах. У падтрымку гэтай i iншых антыпольскіх акцый бальшавiцкія газеты – “Звезда”, “Революционная Ставка”, “Советская правда” – прэса разгарнула моцную прапагандысцкую кампанiю. Шырока паведамлялася, быццам корпус – гэта панская польская армiя, якая ўстала на бок буржуазii; быццам польскі штаб абвясціў аб анексiі Магiлёўскай губерні ў склад манархiчнай Польшчы і інш.
12 студзеня генерал Ю. Доўбар-Муснiцкi накiраваў А. Мяснiкову тэлеграму з паведамленнем аб тым, што І Польскі корпус знаходзiцца “у стане вайны з рускiм народам”. У той самы дзень легіянеры пачалі баявыя дзеянні, 13 студзеня захапілі Рагачоў, а 23 – Бабруйск.
У мэтах перасячэння кравапраліцця для перагавораў з камандаваннем корпуса з Петраграда на ст. Цялуша Бабруйскага пав. прыбыла дэлегацыя Наркамнаца СНК з удзелам польскiх сацыялiстаў. Выстаўленыя савецкiм бокам умовы спынення ваенных дзеянняў (свабода агiтацыi сярод салдатаў корпуса i сярод беларускага насельнiцтва ў мясцовасцях, занятых легiянерамi; дэмакратызацыя корпуса, яго неўмяшальнiцтва ў рашэнне аграрнага пытання) былi адхiлены. Пры гэтым штаб Доўбар-Мусніцкага не iшоў на абвастрэнне канфлiкту, а выкарыстанне зброі легіянерамі тлумачыў мэтамi самаабароны.
Сваё бачанне прычын канфлікту штаб тлумачыў у шматлікіх лістоўках-зваротах да “рускiх салдат” i “братоў-беларусаў”, распаўсюджаных у зоне баявых дзеянняў і дасланых на адрас СНК ў Петраград, Магiлёўскi губернскi Савет, Стаўку, штаб Заходняга фронту. “Ведайце, што мы не хочам вайны, – гаварылася ў адной з тэлеграм тэлеграме, – але калi на нас будуць нападаць, мы будзем абараняцца да апошняй кроплi крывi” i г. д. [27].
Ва ўмовах, калі І Польскі корпус не выяўляў агрэсіўнасці, савецкае ваеннае кіраўніцтва прыдпрыняла шэраг захадаў па яго разлажэнні і прак-тычным знішчэнні. З гэтай нагоды, па-першае, 20 студзеня быў аддадзены загад аб яго расфарміраванні. Усе звольненыя мелi магчымасць паступiць на службу ў “зноў фармiруемую сацыялiстычную Чырвоную Армiю”; па-другое, усімі сродкамі агітацыі і прапаганды шэраговыя легіянеры заклікаліся паў-стаць супраць сваіх камандзіраў. Доўбар-Мусніцкі абвяшчаўся “па-за законам”; па-трэцяе, 21 студзеня быў аддадзены загад аб перапыненні забеспячэння корпуса харчовымі прадуктамі. Нарэшце, каб пазбавіць легіянераў маральнай і практычнай (харчовай) падмогі, усе члены Саюза зямельных уласнікаў, памешчыкі Магілёўскай губерні, кадэты і іншыя, на думку бальшавікоў, “контррэвалюцыянеры”, падлягалі зняволенню без указання тэрміну.
У вынiку прадпрынятых захадаў часцi Польскага корпуса зменшыўся з 27 да 12 тысяч. Характэрна, што камандаванне i афiцэрства не чынiлi перашкод тым легiянерам, хто жадаў звольніцца, і з цягам часу ў гарадах узніклі скапленні тысяч такіх былых ваеннаслужачых. Вядома таксама, што частка iх папаўняла савецкiя атрады. Аднак нават пасля колькаснага змяншэння баяздольнасць корпуса заставалася даволі высокай, таму для канчатковай сілавой яго ліквідацыі савецкім кіраўнікам даводзілася фарміраваць дадатковыя сілы, узбройваць сялян Барысаўскага, Гомельскага, Ігуменскага, Рага-чоўскага, Слуцкага паветаў. Вялікую дапамогу Савецкай уладзе аказалі фарміраванні латышскіх стралкоў, якія 31 студзеня выбілі легіянераў з Рагачова.
Апынуўшыся ў шчыльным акружэннi, генерал Доўбар-Муснiцкi выказаў гатоўнасць да перамiр’я пры умовах адводу савецкiх войск за лiнiю Рагачоў–Жлобiн – Мiнск і захавання зброі за корпусам. Прадпрынятая савецкім камандаваннем спроба канчатковай ліквідацыі рэшткаў корпуса скончылася поўным паражэннем савецкіх часцей пад Асіповічамі 19 лютага 1918 г. Развіццё падзей была абумоўлена парушэннем перамір’я і германскім наступленнем на Савецкую Расію. Далейшая дзейнасць корпуса ўзгаднялася з генералам Гофманам.
Такім чынам, насуперак Дэкрэту аб міры, бальшавіцкая ўлада на Беларусі не здолела вырашыць канфлікт мірнымі сродкамі і фактычна ператварыла яго ў ачаг грамадзянскай вайны з людскімі ахвярамі і велізарнымі матэрыяльнымі стратамі. Распачаўшы ваенныя дзеяннi супраць Польскага корпуса, кiраўнiкi Стаўкi i Заходняга фронту, у адрозненне ад царскага i Часовага ўрадаў, ужо не баялiся страцiць у асобе палякаў стратэгiчнага саюзнiка ў барацьбе супраць Германii, паколькi спадзявалiся на заканчэнне вайны, на сусветную рэвалюцыю і г.д. Са свайго боку камандаванне корпуса бачыла яго прызначэнне не ў барацьбе з Савецкай уладай, а ў служэнні будучай незалежнай Польшчы. Аб тым, у прыватнасцi, сведчаць яго дабрахвотнiцкi прынцып камплектавання i пераважна абарончая тактыка вядзення баявых дзеянняў супраць савецкiх войск.
Яшчэ больш катастрафічныя для Савецкай Расіі, у тым ліку Бела-русі, мела бальшавіцкая палітыка выхаду з вайны і дасягнення міру. Як вядома, адным з першых крокаў новай улады ў асобе II з’езда Саветаў стала прыняцце дэкрэта “Аб мiры”. У адпаведнасцi з дэкрэтам, ленінскі СНК прапаноўваў усiм ваяваўшым краiнам, i ў першую чаргу – Англii, Францыi i Германii, пачаць перагаворы аб заключэннi дэмакратычнага мiру. Дэкрэт аб мiры быў звернуты i да салдат расiйскай армii, якiя праглi рашучых урадавых захадаў па спыненнi вайны. 7 лістапада СНК запатрабаваў ад ваеннага камандавання расійскіх узброеных сіл прыступiцца да мiрных перагавораў з працiўнiкам. Але выконваўшы абавязкi вярхоўнага галоўнакамандуючага генерал М. Духонiн адмовiўся выканаць гэтае патрабаванне і таму быў адхілены ад пасады. Замест яго новым вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны член РСДРП(б) прапаршчык М. Крыленка. 12 лiстапада за Заходнафрантавы ВРК за нежаданне генерала П. Балуева ўступаць з немцамi ў перагаворы аб заключэннi перамiр’я таксама быў адхілены ад пасады. Новы галоўнакамандуючы Заходнім фронтам член РСДРП(б) падпалкоўнік Каменшчыкаў аддаў загад прыступiцца да перагавораў з немцамi.
Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага па-ранейшаму выказвала непадпарадкаванне ленінскаму СНК. Невыпадкова таму 13 лістапада прапаршчык М. Крыленка ў сваiм загадзе па армii i флоту абвясціў М. Духонiна “ворагам народа” і 19 лістапада з атрадамі рэвалюцыйных салдат і матросаў заняў Магілёў. Характэрна, што ўжо ў дзень забойства Духонiна, 20 лістапада у Брэст-Лiтоўску пачалiся мiрныя перагаворы, якія завяршыліся 2 снежня падпісаннем перамiр’я памiж Расiяй i краiнамi аўстра-германскага блоку. Асноўная маса расійскай грамадскасці, у тым ліку “рэвалюцыйная дэмакратыя” стрымана аднесліся да вестак аб перамір’і, бо звязвала дасягненне мiру, i не сепаратнага, не “шкурнага” (па словах В. Чарнова), а трывалага, дэмакратычнага, без анексiй i кантрыбуцый, на аснове самавызначэння народаў, выключна з Устаноўчым сходам.
Нягледзячы на заклапочанасць расiйскага грамадства праблемай дасягнення рэальнага мiру, бальшавiцкая дзейнасць у гэтым напрамку з’яўлялася другаснай у параўнаннi з праблемай усталявання “Савецкай улады”. На фоне (а часцей – пад выглядам) “барацьбы за мiр” праз увядзеннe прынцыпу абрання каман-дзiраў была канчаткова разбурана старая сiстэма кiравання войскамi – ад Стаўкi вярхоўнага галоўнакамандавання да палкавых штабоў i нiжэй, а затым – i сама армiя. Яе наўмысны развал тлумачыўся не толькi адсутнасцю патрэбы ў шматмiльённых узброеных сiлах у сувязi з меўшым адбыцца заключэнем мiру, але i iх небяспекай для бальшавiцкага кiраўцтва ў выпадку, калi яно не выканала абяцання скончыць вайну. Уласна кажучы, поўная перамога Cавецкай улады cтала магчымай толькi пасля заключэння перамiр’я, калi частка бальшавiзаваных, а таксама абалваненых сацыялiстычнай фразеалогiяй вайскоўцаў, пакiнуўшых фронт, зрабiлася яе ўзброенай апорай у тыле. Гэтых сiл хапiла для таго, каб узначалiць вайсковыя злучэннi, запоўнiць кiраўнiцтва Саветаў i iншых уладных структур, cтварыць касцяк новых узброеных фармiраванняў (Чырво-най гвардыi, народна-сацыялiстычнай армii i г. д.), а таксама нейтралiзаваць дзейнасць апазiцыйных арганiзацый. “Зараз наша задача, – казаў М. Крыленка пасля падпісання перамір’я, – справiцца з ворагам мiру ўнутры сваёй краiны».
Такім чынам, пытанне абароназдольнасцi краiны ўжо не належала да лiку злабадзённых, а асноўнае прызначэнне новых узброеных фармiраваняў заключалася ў барацьбе cупраць мясцовай апазiцыi. З гэтай нагоды, адначасова з роспускам старой армii бальшавіцкае кіраўніцтва iмкнулася захаваць асобныя яе часцi або зводныя каманды, што было вельмі цяжка здзейсніць, бо нават са складу Аблвыкамзаха дэзерціравала амаль палова дэпутатаў, а колькасць войск на Заходнiм фронце зменшылася да 150 тыс. штыкоў.
На пачатку студзеня 1918 г. Мiнскi Савет пастанавiў сфармiраваць уласную Чырвоную гвардыю выключна з бальшавiкоў i левых эсэраў. Магчымасць стаць чырвонагвардзейцам набывалі тыя рабочыя, хто меў рэкамендацыю ад сацыялiстычных партый i прафсаюзаў, якiя прызнавалi ўладу Саветаў. У Віцебску фармiраваннем Чырвонай гвардыi займаўся ВРК. У яе шэрагi запрашалiся партыйныя рабочыя i сяляне. Беспартыйныя маглi запiсацца па рэкамендацыi 2 бальшавікоў. На такіх жа ўмовах адбывалася фарміраванне атрадаў у Полацку, Бабруйску і інш. гарадах. 15 студзеня СНК РСФСР абвясцiў аб стварэннi дабраахвотнай Рабоча-Сялянскай Чырвонай Армiі. Крытэрыямi адбору з’яўлялiся сацыяльнае паходжанне (працоўныя класы), адданасць Савецкай уладзе і iдэалам сацыялiзму, а таксама гатоўнасць iх абараняць. Патрэба Савецкай улады ў новай армii зрабiлася асаблiва злабадзённай у сувязi з пашырэннем i павелiчэннем ачагоў узброенага супраціўлення на Украiне, на Урале i г. д. На Беларусi пэўную небяспеку ёй уяўляў І Польскi корпус. На гэтым фоне пагроза з боку германскіх войск здавалася неістотнай. Бальшавiкi Беларусi падзялялi пазiцыю Л. Троцкага – “вайны не весці, міру не падпісваць, армію распусціць”, занятую iм на перагаворах у Брэст-Літоўску. На думку магiлёўскiх бальшавiкоў, разрыў мiрных перагавораў з’яўляўся адзiна магчымым правiльным крокам.
Вынiкам недальнабачнай палiтыкi ленінскага ўрада стала аднаўленне аўстра-германскiмi войскамi маштабнага наступлення шырокiм фронтам ад Балтыйскага мора да вусця Дуная. Пры гэтым, яшчэ 16 лютага германскае камандаванне папярэдзiла Савецкi ўрад аб перапыненнi 18 лютага з 12 гадзiн дня перамiр’я. Але толькі 22 лютага быў распаўсюджаны зварот ленінскага СНК “Сацыялiстычная Айчына ў небяспецы”, якi меў на мэце ўзняць патрыятычны рух расiйскiх вайскоўцаў i ўсiх грамадзян супраць захопнiкаў. Гэты дакумент застаў Аблвыкамзах, СНК, iншыя дзяржаўныя i партыйныя ўстановы Беларусі ўжо ў Смаленску. Iх кiраўнiцтва нават не здзейснiла спробы арганiзаваць абарону Мiнска або эвакуiраваць матэрыяльныя каштоўнасцi. У iншых губернскiх i павятовых цэнтрах Беларусi для арганізацыі абароны спатрэбiлася ўтвараць надзвычайныя органы, накшталт Рэвалюцыйнага Штабу ў Віцебску. Пры гэтым бальшавiкi i левыя эсэры засталiся без падтрымкi iншых сацыялiстычных партый. 20 лютага ў Магiлёве быў створаны Вярхоўны ваенны Савет для барацьбы супраць нямецкага наступлення i ўнутранай контррэвалюцыi, праз 2 дні рэаргані-завны ў губернскі ВРК. З наблiжэннем працiўнiка бальшавiкi не здолелi аказаць яму дзейснага супрацiўлення, а іх эвакуацыя ператварылася ва ўцёкі. Спробы бальшавiкоў Полацка арганiзаваць абарону горада таксама не далі cтаноўчых вынiкаў. У Гомелi мясцовы Рэўком, атрымаўшы тэлеграму аб тым, што “немцы ўжо ў Рэчыцы, і па дарозе вешаюць бальшавiкоў”, эвакуiраваўся той жа ноччу. У вынiку сяляне навакольных вёсак, карыстаючыся безуладдзем, некалькi дзён запар рабавалі крамы i яўрэйскае насельніцтва. Разлiк бальшавiцкага кiраўнiцтва на масавае ўступленне працоўных у шэрагi Чырвонай гвардыi (затым – Чырвонай Армii) сябе не апраўдаў. Успрымаючы ўладу Саветаў як уладу бальшавiкоў, рабочы клас у сваёй большасцi не выказаў жадання ўдзельнiчаць нi ў грамадзянскай вайне, нi ў абароне “сацыялiстычнай Айчыны”. Па сутнасцi, нiдзе на Беларусi (акрамя, бадай, паўночнай Вiцебшчыны) працiўнiк не сустрэў сур’ёзнага супрацiўлення, паколькi ў бальшавiцкага кiраўніцтва не знайшлося для гэтага нi сiл, нi сродкаў.
Германскае наступленне завяршыла канчатковае разлажэнне рэгулярнай Расiйскай армii на Заходнiм фронце. Брэсцкi мiр, падпiсаны 3 сакавiка, выратаваў бальшавiцкую ўладу ад поўнага краху. Цаной таму былi страты Расiяй велiзарнай колькасцi матэрыяльных каштоўнасцяў, зброi, харчовых прадуктаў. “Пахабны мiр” зрабiўся вынiкам такой жа “пахабнай” палiтыкi бальшавiкоў, заснаванай на разбуральнай сацыяльнай утопii, класавай варожасцi, адмаўленнi дэмакратычных каштоўнасцяў. Такое iх стаўленне да ўласнага народа, а таксама манiякальнае iмкненне распалiць сусветную рэвалюцыю справакавалі кайзераўскую Германiю да аднаўлення ваенных дзеянняў cупраць Расii. Варта заўважыць, што i “белы рух”, i распачатая Антантай iнтэрвенцыя, таксама адбывалiся пад лозунгам барацьбы з бальшавiзмам.
6. Пачатак грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі яшчэ больш абвастрыў і актуалізаваў праблему беларускага нацыянальнага самавызначэння. Даведаўшыся аб германскім наступленні, кіраўніцтва Аблвыкамзаха, Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б), штаба Заходняга фронта замест таго, каб мабілізаваць Чырвоную армію і ўсё насельніцтва на абарону ад агрэсара, занялося падрыхтоўкай да эвакуацыі ў Смаленск сваіх работнікаў, рэдакцый газет “Советская правда” і “Звезда”, дакументаў, каштоўнасцяў і інш. Таму ва ўмовах фактычнага безуладдзя 19 лютага 1918 г. у 15 гадзін на пасяджэнні Беларускай Цэнтральнай Вайсковай Рады, якая легалізавала сваю дзейнасць, было прынята рашэнне “з прычыны выразна выяўленага iмкнення Народнага Камiсарыята Заходняй вобласцi збегчы на ўсход, i з прычыны наблiжэння немцаў i анархii ў горадзе ўзяць на сябе ахову парадку i бяспекi ў Мiнску, а калi спатрэбiцца – то i ва ўсёй Беларусi, а таксама прапанаваць Выканаўчаму камiтэту Рады I Усебеларускага з’езда выканаць волю з’езда i ўзяць уладу ў свае рукi”.
Да 22 гадзiн атрадам БЦВР ужо належала ўлада ў горадзе, а на занятым будынку губернатарскага дома былi вывешаны 2 нацыянальныя флагi з надпiсам “Няхай жыве Вольная Беларусь”. Пэўныя прэтэнзіі на ўладу ў Мінску выказвалі дзеячы “Польскай арганізацыі вайсковай”. Пасля ўступлення ў горад 21 лютага часцей І Польскага корпуса па дамоўленасцi з беларусамi палякi-вайскоўцы ўзялi пад свой кантроль толькі паўднёва-заходнюю яго частку. У гэты ж дзень Выканком Рады Усебеларускага з’езда абвясцiў Устаўную грамату да народаў Беларусi, у якой паведамлялася аб утварэнні Часовай народнай улады ў асобе Народнага Сакратарыяту ў мэтах абароны і ўмацавання заваёў рэвалюцыі.
Устаўная грамата і яе змест апынуліся ў цэнтры ўвагi мясцовай грамадскасцi. Як адзначаў бундаўскi “Дэр Векер”, “беларускае пытанне займае зараз усю iнтэрнацыянальную дэмакратыю краю”, i са свайго боку заклiкаў “актыўна дапамагаць i садзейнiчаць рэвалюцыйна-дэмакратычным iмкненням беларускага Народнага Сакратарыяту ў справе склiкання Беларускага Устаноўчага сходу, якi павiнен выказаць волю народаў краю”. 22 лютага быў апублiкаваны спiс урадавага кабiнета (старшыня Я. Варонка) у складзе пяцi грамадоўцаў, шасцi эсэраў, аднаго народнага сацыялiста i аднаго паалейцыянiста. Але пасля акупацыі горада таго ж 22 лютага германскiмi войскамi ўлада Народнага Сакратарыята скончылася. 25 лютага немцы забралі яго памяшканне, канфіскавалі грашовыя сродкі і сарвалі нацыянальныя сцягі. У выніку беларускім дзеячам давялося прасіць у камандуючага 10-й армiі генерала Э.Фалькенгайна дазволу на дзейнасць па абароне нацыянальных iнтарэсаў.
Акупацыйныя улады не далі афіцыйнага дазволу на дзейнасць Народнага Сакратарыята, але і забараняць яе не сталі, што на той час у цэлым станоўча адбілася на беларускім палітычным жыцці. 21 лютага ў Мiнску пад рэдагаваннем ксяндза В. Гадлеўскага выйшла пераведзеная з Петраграда, беларуская газета “Кrynica”. 1 сакавiка выйшла “пазапартыйна-народная” газета “Белорусская земля”, праз тыдзень – “Беларускi шлях” (з удзелам П. Аляксюка, З. Бядулi, Я. Варонкi, А. Гаруна, Я. Лёсiка і інш.).
Важнай падзеяй у далейшай актывiзацыi Народнага Сакратарыята стала падпiсанне ленінскім урадам 3 сакавiка 1918 г. Брэсцкага мiрнага дагавору, у адпаведнасцi з якiм 4/5 тэрыторыi Беларусi, у тым лiку Мiнск, адыходзiла пад кантроль акупантаў. Такiм чынам, было парушана дадзенае Л. Троцкім абяцанне аб тым, што лёс Беларусi на перагаворах з немцамi не будзе вырашацца без удзелу самiх беларусаў. Таму адрыў края ад Расii аб’ектыўна ставiў у парадак дня патрэбу ў афармленнi яго нацыянальна-тэрытарыяльнага статусу. Як гаварылася ў другой Устаўной грамаце, выдадзенай 9 сакавiка, “Беларусь у рубяжох разсялення i лiчбеннай перавагi беларускага народу абвяшчаецца Народнаю Рэспублiкай”. У тым жа дакуменце прадугледжвалiся прынцыпы ўтварэння i iснавання дэмакратычнай дзяржавы, якiя набывалi сiлу неадкладна, да склiкання Устаноўчага Сойму Беларусi. Такім чынам, ІІ Устаўная грамата, па-сутнасці, з'явілася канстытуцыйным актам беларускай рэспублікі.
У сувязi з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі адбылося ўдасканаленне назвы органа заканадаўчай улады: Выканком Савета стаў звацца Радай Усебеларускага з’езда, а з 18 сакавiка – Радай БНР (старшыня I. Серада).
Мiж тым ратыфiкацыя савецкiм бокам 16 сакавiка Брэсцкага мiру, акрамя iншага, iстотна падарвала пераважаўшую ў асяроддзi Рады БНР iдэю федэрацыi з Расiяй i абумовiла неадкладнае афармленне дзяржаўнай незалежнасцi. Вынiкам пасяджэння Рады БНР 25 сакавiка 1918 г. стала прыняцце трэцяй Устаўной граматы. “Ад гэтага часу, – гаварылася ў ёй, – Беларуская Народная Рэспублiка абвяшчаецца незалежнай i вольнай дзяржавай”. Акрамя таго, у дакуменце вызначалася тэрыторыя рэспублiкi (Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская, Смаленская губ.) пацвярджалiся ранейшыя правы i вольнасцi, абвешчаныя ў папярэдняй грамаце, i выказвалася спадзяванне на дапамогу iншых народаў у ажыццяўленнi беларускіх ідэалаў.
Аднак большая частка палітычных арганізацый іншых нацыянальнасцяў варожа сустрэла абвяшчэнне незалежнай БНР, не ўяўляючы сабе магчымасці далейшага існавання па-за межамі Расіі. Германскiя вайсковыя улады не выявілі зацікаўленасці ў палітычных заявах беларускіх дзеячаў. У адпаведнасці з Брэсцкім дагаворам, Германія брала на сябе абавязак не падтрымлiваць на акупiраванай тэрыторыi нiякiх варожых Савецкай Расii палiтычных утварэнняў. Спроба асобных лiдэраў Рады (I. Серада, I. Варонка, Р. Скiрмунт, Я. Лёсiк, А. Аўсянiк, П. Аляксюк, П. Крэчэўскі) тэлеграмай, дасланай на адрас Вiльгельма II, заручыцца “абаронай Германскай Iмперыi” станоўчай мэты не дасягнула, затое выклiкала незадавальненне многiх дзеячаў i, як вынiк – крызiс кiруючых органаў рэспублiкi. У выніку Рада ператварылася ў каалiцыйны орган – “Мiнскае прадстаўнiцтва” з удзелам Р. Скiрмунта i iншых правых элементаў. БСГ, якая стварала аснову Рады, распалася на партыi беларускiх эсэраў, беларускiх сацыялiстаў-федэралiстаў i беларускiх сацыял-дэмакратаў.
У маi 1918 г. з-за ўзмацнення мiжпартыйнай барацьбы крызiс урадавых структур часткова завяршыўся фармiраваннем новага складу Народнага Сакратарыяту (Я. Варонка) i абнаўленнем Рады (старшыня Я. Лёсiк). Аб’ектыўна гэта паспрыяла паляпшэнню стаўлення акупантаў да кiраўнiцтва БНР, але ў самiм яго складзе не сцiхала фракцыйная барацьба. У лiпенi ўрад узначалiў Р. Скiрмунт, але прабыў на пасадзе старшынi ўсяго некалькi дзён. Чарговы каалiцыйны ўрад узначалiў I. Серада, тым не менш фракцыйнае процiстаянне ва ўладных структурах не перапынялася.
Чарговы этап развiцця БНР быў звязаны з Дадатковым (да Брэсцкага) дагаворам ад 27 жнiўня, заключаным памiж Германiяй i Савецкай Расiяй, паводле якога першая за велiзарную кампенсацыю (золата на суму 6 млрд марак, хлеб, сыравіна) абавязалася ўжо восенню пачаць вызваленне занятых тэрыторый. Гэты акт, акрамя iншага, значна пагаршаў перспектывы ўмацавання БНР, паколькi, Германiя брала на сябе абавязак “...нi выклiкаць, нi падтрымлiваць утварэнне самастойных дзяржаўных арганiзмаў у гэтых абласцях”.
Такая пазiцыя акупантаў у беларускiм пытаннi ўзмацнiла антыгерманскiя настроi i стымулавала дзейнасць палiтычных колаў, з'арыентаваных на уласныя сiлы. На iх аснове пачалося ўтварэнне блока беларускiх эсэраў i сацыялiстаў-федэралiстаў. У канцы верасня ўдасканальвалiся асновы канстытуцыйнага ўладкавання рэспублiкi. 11 кастрычнiка Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных Мiнiстраў (старшыня А. Луцкевiч). У гэты ж дзень Рада зацвердзiла Часовую Канстытуцыю БНР.
У верасні-кастрычніку 1918 г.з пачаткам эвакуацыi германскiх войск з Беларусi пры адначасовым уступленнi ў вызваленыя раёны часцей Чырвонай Армii кiраўнiкi БНР мусiлi актывiзаваць дыпламатычную дзейнасць з мэтай пошуку падтрымкі заходнiх краiн. Але яна, роўна як i перамовы беларускiх эмiсараў з савецкiм бокам аб магчымасцi захавання незалежнасцi рэспублiкi, плёну не прынесла. Разлiк на ўласныя сiлы быў невялiкiм, паколькi ўзброеных фармiраванняў, здольных абаранiць яе, створана не было. Штаб камандавання германскай Х-й армii перад сваiм ад’ездам з Мiнска адмовiўся перадаць уладныя паўнамоцтвы як Радзе БНР, так i прадстаўнiкам зноў створанага “Дэмакратычнага краявога цэнтру”.
Рэвалюцыя ў Германii i скасаванне савецкiм урадам 13 лiстапада 1918 г. Брэсцкага мiру яшчэ больш ускладнiла ўнутрыпалiтычнае i мiжнароднае становiшча БНР. На думку беларускiх эсэраў i сацыялiстаў федэралiстаў, Беларусь патрэбна было ратаваць ад двух акупантаў – Германii i Расii, абапiраючыся толькi на ўласныя магчымасцi. На практыцы iдэя “трэцяй сiлы” cтала ўвасабляцца ў стварэннi партызанскiх атрадаў.
У лістападзе 1918 г. кiраўнiцтва ўрада БНР на чале з А. Луцкевiчам чарговы раз здзейснiла спробу дамовiцца з ленiнскiм СНК адносна незалежнасцi сваёй рэспублiкi, але безвынiкова. Перад пагрозай заняцця Беларусi Заходняй Чырвонай Армiяй ў апублiкаваных чацвёртай (9 лiстапада) i пятай (3 снежня) Устаўных граматах Рада БНР заклiкала беларускi народ да стварэння ўласных Саветаў, падпарадкаваных ёй, i да абароны рэспублiкi. Але наступленне Чырвонай Армii было дастаткова iмклiвым, а само насельнiцтва даволi далёкiм ад палiтыкi, каб гэтыя заклiкi прынеслi плён. Можна меркаваць, што кiраўнiцтва БНР таксама добра ўсведамляла гэтыя акалiчнасмцi, бо не рызыкнула застацца тут у якасцi арганiзатара абароны, а палiчыла лепшым эвакуiравацца ў Вiльню. З прыходам жа часцей Чырвонай Армii ва ўсiх населеных пунктах фармiравалiся ВРК i iншыя органы Савецкай улады.
Такiм чынам, утварыць БНР i забяспечыць яе суверэнную жыццядзейнасць не ўдалося. Як дзяржаўнае ўтварэнне яна знаходзiлася толькi ў стадыi фармiравання i iснавала ў надзвычай цяжкiх умовах германскай акупацыi, якая без адпаведных уладных iнстытутаў выключала магчымасць практычнага ажыццяўлення Устаўных грамат. Створаныя на месцах улады, занятыя ў асноўным гаспадарча-сацыяльнай сферай, былi пад поўным кантролем аку-пантаў.
Значна большых поспехаў, нават у параўнаннi з савецкай часткай Беларусi, удалося дасягнуць у галiне нацыянальнай асветы i культуры: тут працавалi беларускiя школы (ад 150 да 300), 5 гiмназiй, Свiслацкая семiнарыя, Мiнскi педагагiчны iнстытут, курсы беларусазнаўства, кансерваторыя, культурна-асветнiцкiя таварыствы, кнiжныя выдавецтвы, драматычныя i музычныя таварыствы i многае iншае.
У дыпламатычнай дзейнасцi дзеячы БНР iмкнулiся дамагчыся мiжнароднага прызнання. Консульскiя мiсii былi заснаваны ў Кiеве, Адэсе, Коўне. У друкарні, заснаванай у Берліне, было падрыхтавана і затым выдадзена каля 2 000 дыпламатычных пашпартаў. Яе дыпламаты наведвалi Германiю, РСФСР, Варшаву, Берлiн, Берн, Капенгаген, маючы пашпарты з дзяржаўнай сiмволiкай у выглядзе бела-чырвона-белага сцяга i герба“Пагоня”. З лiквiдацыяй БНР iдэя незалежнай беларускай дзяржавы не знiкла, а працягвала iснаваць у дзейнасцi яе дзеячаў-эмiгрантаў.
Такім чынам, БНР — гэта адзін з этапаў працяглага і супярэч-лівага працэсу барацьбы беларускага народа за нацыянальную дзяржаўнасць. Гэта была спроба ўпершыню заявіць аб праве на незалежнасць. Абвяшчэнне БНР аказала ўздзеянне на ход далейшых працэсаў на Беларусі, у тым ліку на утварэнне беларускай рэспублікі на рэвалюцыйна-класавай аснове.
7. Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых членаў БСГ (грамадоўцаў) пайшла на супрацоўніцтва з Савецкай уладай, спадзеючыся з яе дапамогай вырашыць злабадзённыя патрэбы беларускага народа. Такія ж настроі пераважалі сярод членаў нешматлікай Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Намаганнямі апошніх, а таксама былых грамадоўцаў, у адпаведнасці з ленінскім дэкрэтам ад 31 студзеня 1918 г. у Петраградзе пры Камісарыяце па справах нацыянальнасцяў (старшыня I. Сталін) СНК РСФСР быў утвораны Беларускі нацыяналь-ны камісарыят (Белнацком) пад старшынствам А. Чарвякова. З пераносам сталіцы ў Маскву аддзяленні Белнацкома існавалі ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве.
У выніку лютаўскага 1918 г. наступлення германскай арміі тэрыторыя са-вецкай Беларусі зменшылася да 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У сакавіку-красавіку адбылося іх аб'яднанне са Смаленскай губерняй у Заходнюю вобласць РСФСР. Яе сталіца – Смаленск стала прытулкам эвакуіраваных з Мінска Паўночна-Заходняга камітэту РКП(б) і Абласнога выканаўчага камітэту Заходняй вобласці і фронта (Аблвыкамзах) і іх кіраўнікоў – А. Мяснікова, Калмановіча В. Кнорына, К. Ландэра, I. Алібегава і інш.). Натуральна, што з самага пачатку і да канца сваёй дзейнасці ў Смаленску гэтыя дзеячы, так званыя "абласнікі", па прынцыповых меркаваннях так і не памянялі свайго негатыўнага стаўлення да беларусаў і іх нацыянальных патрэб
Вясной на аснове БСДРП у Петраградзе, Варонежы, Казані, Маскве, Саратаве і іншых гарадах, дзе знаходзіліся беларускія рабочыя і бежанцы, узніклі Беларускія секцыі Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) як часткі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый.
Белнацком сумесна з беларускімі секцыямі РКП(б) праводзіў разнастайную культурна-асветніцкую працу сярод сваіх землякоў: адкрываў школы і клубы, выдаваў літаратуру. Друкаваным органам Белнацкома з'яўлялася газета "Дзянніца" - першая беларускамоўная савецкая газета.
Факт абвяшчэння на акупіраванай тэрыторыі БНР выклікаў моцную агітацыйна-прапагандысцкую кампанію супраць яе арганізатараў з боку Белнацкома і беларускіх секцый РКП(б). Разам з тым факт заснавання БНР падштурхнуў лідэраў названых арганізацый патрабаваць ад СНК РСФСР утварэння Беларускай вобласці (замест Заходняй) у этнаграфічных межах "на правах самастойнасці ў сваім гаспадарчым і палітыка-адміністрацыйным жыцці”. З гэтай нагоды Белнацком звярнуўся ў Наркамнац РСФСР з «Праектам дэкрэту аб ўтварэнні Беларускай вобласці» як часовай “аўтаномнай палітычнай адзінкі” замест Заходняй вобласці і яе кіруючых органаў, якія ўзніклі “пры выпадковых акалічнасьцях з вайсковых арганізацый Заходняга фронту без удзелу свабоднага волевыяўленьня беларускага народу”. Адным з аргументаў на карысць ажыццяўлення праекта з’яўлялася неабходнасць стварэння “палітычнай процівагі Мінскай Радзе”.
Пасля таго, як 27 жніўня дэлегацыі РСФСР і Аўстра-Германскага блоку падпісалі адпаведны Дадатковы дагавор, дзеячы Белнацкома ізноў звярнуліся да кіраўніцтва Заходняй вобласці з прапановай аб яе пераіменаванні ў Беларуска-Літоўскую вобласць. Аднак кіраўніцтва Паўночна-Заходняга камітэта і Аблвыкамзаха выявіла да прапановы рэзка адмоўнае стаўленне, ўбачыўшы ў тым праявы шавінізму і пагрозу цэласнасці ўсёй Савецкай краіны. Такі ж лёс спасціг і прапанову беларускіх дзеячаў аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларускую Камуну. У адказ "абласнікі" пагадзіліся назваць вобласць Камунай, толькі не Беларускай, а ізноў-такі Заходняй.
Беларускія секцыі РКП(б) уздымалі пытанне аб дзяржаўнасці Беларусі і па партыйнай лініі – перад Паўночна-Заходнім камітэтам, але безвынікова. Характэрна, што і бальшавіцкія губкамы Віцебска, Магілёва і Смаленска, паасобку і разам, не выказвалі зацікаўленасці не толькі ў самавызначэнні Беларусі, але і ў існаванні Заходняй вобласці. Такое стаўленне бальшавікоў было абумоўлена ўздзеяннем класава-інтэрнацыяналісцкіх лозунгаў, на фоне якіх ўсе астатнія, закранаўшыя нацыянальнае пытанне, асабліва, беларускае, здаваліся калі не сепаратысцкімі, то ва ўмовах меўшай адбыцца сусветнай пралетарскай рэвалюцыі яўна не своечасовымі. Не апошнюю ролю ў негатыўным стаўленні "абласнікоў" і іх прыхільнікаў да гэтай праблемы адыграла ідэалогія "заходнерусізму", у адпаведнасці з якой беларусы не лічыліся асобным этнасам, а толькі этнаграфічным адгалінаваннем народа рускага", і таму быццам не мелі правоў на ўтварэнне асобнай дзяржавы, нават на савецкім грунце.
У лістападзе адбыліся важнейшыя падзеі, якія паўплывалі на далейшы лёс Беларусі. Па-першае, у лістападзе 1918 г. нарэшце скончылася сусветная вайна. Траісты блок пацярпеў паражэнне і ленінскі ўрад з поўным правам дэнансаваў (абвясціў несапраўдным) ганебны Брэсцкі мір. У выніку паскорылася вызваленне акупіраваных тэрыторый, у тым ліку Беларусі, ад германскіх войск. Па-другое, 16 лістапада 1918 г. Польшча абвясціла аб аднаўленні сваёй дзяржаўнасці, і РСФСР афіцыйна прызнала яе суверэнітэт. Але ў ліку народаў, якіх ленінскі СНК заклікаў самім вызначыць свой лёс, беларусы не значыліся. Сваю незадаволенасць гэтым фактам З. Жылуновіч выказаў газетным артыкулам пад красамоўнай назвай: "Як жа з Беларуссю?".
13 снежня 1918 г. Мінскі губернскі ВРК накіраваў на адрас старшыні УЦВК Я. Свярдлова тэлеграму з прапановай уключыць у парадак дня меўшай адбыцца VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) пытанне аб утварэнні Беларускай Рэспублікі, але А. Мяснікоў растлумачыў яе "як прыватнае меркаванне мясцовых савецкіх работнікаў". Ён жа накіраваў ліст на адрас Мінскага раённага камітэта РКП (б) і ваенрэўкома з патрабаваннем да газеты "Бедняк" "не дапускаць асвятлення на яе старонках пытання накшталт мяркуемай так званай Беларускай камуны, пазбягаць беларуска-рэспубліканскай хімеры".
Пры такім стаўленні партыйнага і дзяржаўнага лідэра Заходняй Камуны да ідэі беларускай савецкай дзяржаўнасці, не магло нават ісці гаворкі пра магчымасць яе ажыццяўлення сіламі Белнацкома і Беларускіх секцый РКП(б) без умяшальніцтва "звыш", гэта значыць, з ЦК РКП(б) і СНК РСФСР. І час для такога ўмяшальніцтва настаў, калі праблема беларускай дзяржаўнасці перастала быць толькі праблемай беларусаў, а яе вырашэнне магло ўмацаваць міжнароднае становішча Савецкай Расіі. Невыпадкова, што пад час ваенна-палітычнай актывізацыі Польшчы, якая абапіралася на Антанту, беларускім бальшавікам нарэшце было дазволена ўшчыльную прыступіцца да ажыццяўлення нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Так, на пачатку дваццатых чыслаў снежня 1918 г., пад час працы канферэнцый Беларускіх секцый РКП(б), яе ўдзельнікі палічылі мэтазгодным стварэнне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі і абралі Цэнтральнае бюро секцый у складзе З. Жылуновіча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Няцецкага, М.Драка-Дракона, А. Чарвякова і Я. Дылы (кандыдат). Названаму бюро даручалася пасля VI Абласной канферэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі з'езд камуністаў і стварыць адзіны для ўсіх партыйны цэнтр, у тым ліку з секцый і арганізацый, якія дзейнічалі ў падполлі на акупіраванай Беларусі.
Вынікі канферэнцыі мелі вызначальныя наступствы для лёсу ўсёй Беларусі і яго народа. Прынятыя на ёй дакументы ўважліва вывучаліся ў ЦК РКП (б), а 25 снежня з мэтай іх канкрэтызацыі і практычнага ажыццяўлення наркамнац I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Белнацкома. Акрамя таго, апошнім было прапанавана скласці спіс кандыдатаў на зямяшчэнне пасад ва ўрадзе Беларусі. У той жа дзень І. Сталін ад імя ЦК паведаміў А. Мяснікову аб "ут-варэнні Беларускага савецкага ўрада", а таксама папрасіў яго адкласці пачатак канферэнцыі і прыбыць ў Маскву.
Вечарам, 25 снежня адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнацкома, прадстаўнікоў Цэнтральнага Бюро і Маскоўскага камітэта Беларускіх секцый. З. Жылуновіч паведаміў прысутным аб выніках перамоў з І. Сталіным і перадаў яго даручэнне аб фарміраванні Часовага рабоча-сялянскага ўрада. У спіс абраных кандыдатаў на пасады камісараў увайшло 15 чалавек. У выніку тайных выбараў старшынёй урада стаў З. Жылуновіч. Тэрытарыяльны склад будучай рэспублікі быў вызначаны 27 снежня на нарадзе І. Сталіна з А. Мясніковым і М. Калмановічам. У склад яе мусілі ўвайсці Гродзенская, Мінская, Магілёўская, Віцебская і Смаленская губерні, а Віленская губерня – адыйсці да Літвы. Права абвяшчэння Беларускай рэспублікі перадавалася ў кампетэнцыю VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б).
Названы форум распачаў сваю працу 30 снежня 1918 г. Яго ўдзельнікі абвясцілі сябе I з’ездам Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. Пытання аб утварэнні Беларускай рэспублікі ў парадку дня не было. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК РКП(б), у даклад старшыні прэзідыума А. Мяснікова "Бягучы момант" быў уключаны пункт "Беларуская Савецкая Рэспубліка" з прапановай абвяшчэння Заходняй Камуны Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Матывацыя такога рашэння заключалася ў пошуку сродка для змякчэння ўдару міжнароднага імперыялізму па РСФСР. Дэлегаты амаль аднагалосна прагаласавалі за гэтую і наступную прапанову аб тэрыторыі Беларусі ў складзе Мінскай, Смаленскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў з прылеглымі да іх мясцовасцямі, населенымі ў сваёй большасці беларусамі.
Пры фарміраванні Цэнтральнага бюро КП(б)Б у яго склад было ўключана 13 былых членаў Паўночна-Заходняга абкама – у сваёй масе зацятых праціўнікаў ідэі беларускай дзяржаўнасці, і толькі два прадстаўнікі ад Беларускіх секцый, што выклікала рэзкія, але безвыніковыя пратэсты Жылуновіча. Працяг канфлікту меў месца на пасяджэннях 31 снежня і 1 студзеня ў сувязі з фарміраваннем Часовага ўрада ССРБ, калі яго старшыня запатрабаваў 10 месцаў з 17 для сваіх таварышаў па Белнацкому і Беларускіх секцыях РКП(б), а таксама катэгарычна выступіў супраць уключэння ў яго А. Мяснікова, М. Калмановіча і Р. Пікеля. Толькі пасля ўмяшальніцтва І. Сталіна працэдура стварэння ўрада скончылася ўваходам у яго 7 прадстаўнікоў Белнацкома і Беларускіх секцый, а таксама 9 прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкома і Аблвыкамзаха - праціўнікаў беларускага руху.
Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зацверджаны З. Жылуновіч. Уначы, з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў надрукаваны "Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага правіцяльства Беларусі-это на каком языке?", які абвяшчаў Беларусь "вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай", дэклараваў асноўныя палітычныя і сацыяльна-эканамічныя заваёвы і абгрунтоўваў неабходнасць іх абароны.
З прычыны ўтварэння ССРБ і пераходу ўлады да Часовага рабоча-сялянскага ўрада 3 студзеня 1919 г. Аблвыкамзах перапыніў сваю дзейнасць. 5 студзеня новы ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск. Але адсутнасць шырокай сацыяльнай базы ў стварэнні ССРБ, вызначальная роля ў ім былых “абласнікоў” і многае іншае змяншала значнасць той падзеі ў вачах усяго беларускага народа. Большасць беларускіх партый наогул не прызналі гэтай рэспублікі. Так, ЦК БПС-Р, займаючы незалежніцкія пазіцыі ў пытанні суверэнітэту дзяржавы, заяўляў, што ССРБ такой не з'яўляецца і таму разлічваць на іх падтрымку не можа. ЦК БСДП прытрымліваўся прыкладна такой жа тактыкі і таму адмовіўся супрацоўнічаць з бальшавікамі ў справе стварэння беларускай сацыялістычнай дзяржавы. Лідэры БПС-Ф выказаліся ў тым сэнсе, што БССР не можа быць незалежнай, а таму і не з’яўляецца паўнавартай дзяржавай. Характэрна і тое, што некаторыя бальшавіцкія арганізацыі зноў створанай рэспублікі бачылі ў факце яе абвяшчэння і існавання пагрозу адрыву ад РСФСР і таму патрабавалі вяртання ў склад апошняй беларускіх тэрыторый. Польшча таксама не прызнала БССР законна створанай дзяржавай, а крэатурай бальшавіцкай партыі.
Але аб’ектыўна ўтварэнне БССР мела вялікае значэнне. Упершыню беларускі народ набыў сваю дзяржаўнасць. З гэтага часу ў яго гісторыі пачаўся новы этап развіцця, звязаны з пабудовай сацыялістычнага грамадства.
У ліку тых, хто не прызнаў законным утварэнне БССР былі кіруючыя колы Польшчы, якая сама незадоўга да яе аднавіла сваю незалежнасць. Савецкая Расiя ў лiку iншых краiн прызнала яе суверэнiтэт i iмкнулася наладзiць з ёй добрасуседскiя сувязi. З прыбыццём у Варшаву лiдэра нацыянальна-вызваленчага руху Ю. Пiлсудскага ў яго руках засяродзiлася ваенная i цывiльная ўлада ў краiне. Часцi Чырвонай Армii, якiя рухалiся ўслед за адступаўшымi немцамi, не маглi не трывожыць палякаў, якiя таксама заяўлялi аб правах на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны, што калicьцi ўваходзiла ў склад Рэчы Паспалiтай. Гэтыя правы абгрунтоўвалiся вялiкiмi ўкладаннямi Польшчы ва “Ўсходнія крэсы” на працягу стагоддзяў; знаходжаннем тут польскага насельнiцтва; каталiцкiм веравызнаннем часткi iншага жыхарства. Так, 30 cнежня 1918 г. польскi мiнiстр замежных спраў абвiнавацiў ленiнскi ўрад у агрэсiўнай палiтыцы, маючы на ўвазе ўступленне Чырвонай Армii ў Лiтву i на Беларусь. Так, 5 студзеня 1919 г. яе часцi разбiлi сiлы польскай самааховы, якiя спрабавалi ўтрымаць Вiльню пад сваёй уладай, і польскi ўрад квалiфiкаваў гэтую акцыю як вайну, неафiцыйна распачатую супраць Польшчы.
Такiм чынам, ленiнскi ўрад, хоць i прызнаў яе суверэнiтэт, але ў пытаннi спрэчных тэрыторый, якiя калiсьцi ўваходзiлi ў Рэч Паспалiтую, застаўся на вялікадзяржаўных пазiцыях. Але ў далейшым пагроза ваеннага сутыкнення з Польшчай, падтрыманай Францыяй i Англiяй, прымусiла яго перагледзець тэрытарыяльны склад Беларускай i Лiтоўскай ССР з тым, каб, аб’яднаўшы iх, стварыць адну буферную дзяржаву, якая б “прыкрывала” РСФСР з захаду. Неўзабаве таму, ужо 16 студзеня ЦК РКП(б) па iнiцыятыве У. Ленiна прыняў пастанову аб вывадзе Смаленскай, Вiцебскай, Магiлёўскай i часткi Чарнiгаўскай губерняў з ССРБ i ўключэннi iх у склад РСФСР. Гэтая пастанова выклiкала нязгоду большасцi ўрада ССРБ, якая папракала бальшавiцкае кiраўнiцтва “ў цэнтралiзме-бракратызме” i выказалася за захаванне iснаваўшага статусу рэспублiкi. Але пазiцыя У. Леніна засталася нязменнай. Рэшткi ССРБ - Гродзенская i Мiнская губернi – мусiлi быць аб’яднанымi з Лiтоўскай ССР. З нагоды будучага новага дзяржаўнага ўтварэння на адрас ЦК лiтоўскiх камунiстаў Я. Свярдловым была адпраўлена адпаведная тэлеграма.
Ажыццяўленне новай мадэлi нацыянальна-дзяржаўнага будаўнiцтва запатрабавала адпаведных прававых працэдур з удзелам расiйскага i беларускага ўрадаў. З гэтай нагоды ў Мiнску 2-3 лютага 1919 г. быў склiканы I Усебеларускi з’езд Саветаў з удзелам 230 дэлегатаў. У парадку дня стаялi пытаннi: аб стаўленнi да савецкiх рэспублiк; аб бягучым моманце; даклад урада БССР; аб Канстытуцыi БССР; выбары ЦВК БССР i iншыя. Ганаровым старшынёй з’езда быў абраны I. Ленiн. Ад iмя Усерасiйскага ЦВК уздельнiкаў вiтаў яго старшыня Я. Свярдлоў, якi, акрамя iншага, агучыў пастанову ўзначальваемага iм органа “Аб прызнаннi незалежнасцi Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi” i выказаў упэўненасць у стварэннi “дабрахвотнага i непарушнага саюзу працоўных усiх нацый, якiя насяляюць тэрыторыю былой Расiйскай iмперыi”. Дэлегаты прынялi дэкларацыi аб усталяваннi федэратыўных сувязей з РСФСР i аб’яднаннi Лiтвы i Беларусi ў адзiную дзяржаву на той падставе, што таго патрабуюць iнтарэсы сацыялiстычнай рэвалюцыi. 3 лютага з’езд прыняў Канстытуцыю БССР, зацвердзiў герб i сцяг рэспублiкi. У адпаведнасцi з Асноўным законам, адбылiся выбары вышэйшых орга-наў улады. У склад ЦВК (старшыня А. Мяснiкоў) увайшло 50 чалавек. У Вялiкi прэзiдыум ЦВК, на якi ўскладалiся функцыi пастаяннага ўрада, не трапiла нiводнага з былых камiсараў – членаў Белнацкома або Беларускiх секцый. Такiм чынам, новае кiраўнiцтва рашуча пазбавiлася ад прыхiльнiкаў нацыянальнай дзяржаўнасцi, хоць сабе i падзяляўшых iдэi дыктатуры пралетарыяту, сусветнай рэвалюцыi i г. д. Старшыня ЦВК А. Мяснiкоў, якi найбольш актыўна i паслядоўна змагаўся з “нацыянал-бальшавiзмам” i “сепаратызмам” дзеячаў Белнацкома i Беларускiх секцый, узяў рэванш i не хаваў нянавiсцi да былых паплечнікаў.
27 лютага ў Вiльнi на сумесным пасяджэннi ЦВК Лiтоўскай i Беларускай ССР было пастаноўлена аб’яднаць абедзве рэспублiкi ў Лiтоўска-Беларускую Савецкую Сацыялiстычную Рэспублiку (Лiтбел ССР). Яна мусiла скласцiся з Мiнскай, Гродзенскай, а таксама Вiленскай i Ковенскай губерняў са сталiцай у Вiльнi. У адмiнiстрацыйным плане рэспублiка складалася з паветаў, падпа-радкаваных цэнтру. Мiнская ж губерня разам з Вiлейскiм паветам на чале з ВРК набыла пэўную аўтаномiю. Аб’яднаны ЦВК ЛiтБел узначалiў К. Цыхоўскi, а Савет народных камiса раў – В. Мiцкявiчус-Капсукас. У вынiку склiканага ў Вiльнi 4-6 cакавiка 1919 г. сумеснага з’езда КП(б)Б i КП(б)Л адбылося аб’яднанне рэспублiканскiх арганiзацый у адну – Камунiстычную партыю бальшавiкоў Лiтвы i Беларусi на чале з В. Мiцкявiчусам-Капсукасам. Характэрна , што сярод партыйнага i савецкага кiраўнiцтва ЛiтБел не было нiводнага беларуса. Цэнтральнымi органамi друку КП(б)ЛiБ з’яўлялiся газеты “Звезда” (на рускай), “Мlоt” (на польскай), “Коmunistas” (на лiтоўскай) i “Stern” (на яўрэйскай). Выданне адпаведнай газеты на беларускай мове кiраўнiцтва дзяржавы не палiчыла мэтазгодным.
Мiж тым, прэвентыўныя захады ленiнскага i мясцовых бальшавiцкiх урадаў па ўмацаваннi сваiх заходнiх межаў плёну не прынеслi. Нягледзячы на тое, што ў склад вышэйшых органаў Лiтбел увайшлi палякi, (у прэзiдыум 4 з 7, у СНК 5 з 14), Польша па-ранейшаму, як i ў выпадку з БССР, лiчыла яе бальшавiцкай крэатурай, створанай без удзелу насельнiцтва. Урад ЛiтБел запэўнiваў Польшчу ў дружалюбнасцi i гатоўнасцi мiрнымi сродкамi ўрэгуляваць спрэчныя пытаннi, стварыўшы змешаную камiсiю. Наркам па замежных справах Г. Чычэрын звяртаўся ў Варшаву з прапановай аб правядзеннi пле-бiсцыту ў пагранiчных раёнах пры ўмове вываду адтуль польскiх жаўнераў, але станоўчага адказу не атрымаў.
На пачатку сакавiка 1919 г. памiж савецкiмi i польскiмi часцямi ўзмацнiлiся ўзброеныя сутычкi, якiя сталi набiраць характар ваенных дзеянняў. Жаўнеры захапiлi Брэст, Кобрын, Слонiм, Пiнск i сталi рыхтавацца да паходу на Вiльню. Урад Лiтбел прадпрыняў шэраг захадаў па ўзмацненнi Заходняй армii, перайменаванай ў Белiтармiю. З 8 красавiка рэспублiка абвяшчалася на ваенным становiшчы, у ёй пачалася мабiлiзацыя камунiстаў, камсамольцаў, рабочых. 18-19 красавiка ўсё кiраўнiцтва ў краiне перайшло да Савета абароны. Тым не менш, стрымаць працiўнiка не ўдалося i 21 красавiка 1919 г. ён захапiў Вiльню. Савет абароны мусiў пераехаць у Мiнск i адтуль здзяйсняў кiраўнiцтва рэспублiкай.
Акрамя ваенных мерапрыемстваў, урад актыўна займаўся гаспадарчымi i культурна-асветнiцкiмi пытаннямi. Набыла далейшае развiццё палiтыка “ваеннага камунiзму”. У прыватнасцi, уся прамысловасць, фiнансы, транспарт былi нацыяналiзаваны; нарыхтоўка сялянскiх харчовых прадуктаў адбывалася метадам харчразвёрсткi, здзяйсняўся прынцып “хто не працуе, той не есць”. Пры гэтым сяляне так i не атрымалi памешчыцкай зямлi, акрамя той, што захапiлi самi. Значная iх колькасць, асаблiва сераднякі, не мела права ўдзельнiчаць у выбарах Саветаў. Масавыя мабiлiзацыi, рэквiзiцыi, харчразвёрстка, дзейнасць надзвычайных органаў выклiкалi моцнае незадавальненне насельнiцтва Савецкай уладай i нежаданне яе абараняць.
Ва ўмовах польскага нацiску ваенна-палiтычнае становiшча Лiтбел рэзка пагоршылася. Дэкрэт УЦВК ад 1 чэрвеня “Аб аб’яднаннi Cавецкiх рэспублiк Расii, Украiны, Лiтвы, Латвii i Беларусi для барацьбы з сусветным iмперыялiзмам” сiтуацыi ў рэспублiцы не палепшыў. Каб пазбегнуць непажаданых наступстваў, Белiтармiя пераймяноўвалася ў 16-ю i падпарадкоўвалася адзiнаму савецкаму камандаванню. Пэўны недавер кiраўнiцтву рэспублiкi выказаў I. Сталiн, якi наведаў Мiнск у лiпенi 1919 г. У сваёй тэлеграме на iмя У. Ленiна ён прапанаваў расфармiраваць Савет абароны i ўрад Лiтбел, перадаўшы цывiльную ўладу губернскаму выканкому, а абарону тэрыторыi – узброеным сiлам РСФСР. Аргбюро пагадзiлася з лiквiдацыяй Савета абароны i ўрадавага апарату Лiтбел. Лiквiдацыя ўрада рэспублiкi была прызнана несвоечасовай. Але пасля захопу палякамi Мiнска 8 жнiўня Лiтбел фактычна прыпынiла iснаванне.
Да канца 1919 г. лiнiя Заходняга фронту стабiлiзавалася па рацэ Бярэзiна. Савецкая Расiя, якая на той час перажывала найвялiкшы ўзброены нацiск з боку Дзянiкiна i Калчака, была не ў стане аказаць дзейснай дапамогi бальшавiкам Лiтвы i Беларусi. Насельнiцтва ж былой Лiтбел трапiла пад уладу польскiх войск да лета 1920 г.
Польскi акупацыйны рэжым, якi ўсталяваўся на Беларусi пасля адступлення Чырвонай армii, уяўляў сабой шэраг захадаў палiтычнага, iдэалагiчнага, эканамiчнага кшталту, скiраваных на поўнае падпарадкаванне захопленай тэрыторыi. Усе савецкiя i партыйныя органы знiшчалiся, iх пастановы гублялi сiлу. Замест губерняў уводзiлiся акругi – Брэсцкая, Вiленская, Мiнская i iнш. Улада пераходзiла да акруговых, павятовых, валасных ваенных камiсараў. Асноўнай iх апорай з’яўлялiся вайсковыя часцi, а сярод цывiльнага насельнiцтва - мясцовыя палякi. Да выбараў органаў самакiравання ўла-да належала Грамадзянскаму ўпраўленню Усходнiх зямель (грамадзянскi камендант Асмалоўскi) пры галоўным камандаваннi польскай армii. Для ба-рацьбы з падполлем стваралiся органы палiтычнага вышуку. Ворагi рэжыму цi абвiнавачаныя ў сувязях з iмi, парушальнiкi пастаноў, неплацельшчыкi падаткаў i iншыя падлягалi жорсткiм пакаранням.
У лiку першых мерапрыемстваў, што здзейснiлi акупанты, былi арышты савецкiх, партыйных, iншых работнiкаў i актывiстаў, хто не паспеў эвакуiравацца або быў пакiнуты для нелегальнай працы. Дзейнасць партый i палiтычных арганiзацый левага накiрунку забаранялася пад страхам жорсткiх пакаранняў. Замест забароненых савецкiх i партыйных выданняў з’явiўся прыватны падцэнзурны друк. Усе публiчныя мерапрыемствы праводзiлiся з дазволу акупантаў.
Лiквiдацыя бальшавiцкай улады абумовiла вяртанне прыватнай уласнасцi, памешчыцкага землеўладання, Пры гэтым, сялянам належала вярнуць ранейшым гаспадарам маёмасць, захопленую яшчэ з часоў Лютаўскай рэвалюцыi, або кампенсваваць яе вартасць. Вяскоўцы абкладвалiся цяжкiмi падаткамi, пад час рэквiзiцый мусiлi здаваць жывёлу, прадукты i фураж на карысць акупантаў. У сферы прамысловасцi вярнулiся дарэвалюцыйныя парадкi (не-рэгламентаваны працоўны дзень, штрафы, адсутнасць сацыяльнай абароны). Дзейнасць рабочых арганiзацый (саюзаў) у шэрагу месц забаранялася. З-за ўзмацнення эканамiчнай разрухi ўзрасталi цэны на прадукты, павялiчвалася беспрацоўе.
Разглядаючы Беларусь як тэрыторыю сваёй дзяржавы, акупанты iмкнулiся ўкаранiць тут сваю мову. Усе аб’явы, справаводства, шыльды i на крамах мусiлi выконвацца толькi па-польску. Рускiя i яўрэйскiя школы як “расаднiкi бальшавiзму” зачынялiся. У галiне адукацыi матэрыяльная падтрымка аказвалася толькi школам з польскамоўным навучаннем.
Яўрэйскае насельнiцтва трапiла ва ўмовы жорсткага нацыянальна-рэлiгiйнага тэрору за яго быццам актыўную падтрымку Савецкай улады. Вясной 1919 г. неўзабаве пасля заняцця легiянерамi Гродна, Лiды, Вiльнi, Пiнску тут адбылiся крывавыя пагромы ў яўрэйскiх кварталах.
З вызваленнем Беларусi ад германскай акупацыi беларускiя дзеячы (эмiгранцкi ўрад Луцкевiча) не пакiдалi спроб на мiжнародным узроўнi абаранiць непадзельнасць яе тэрыторыi, у тым лiку на Парыжскай канферэнцыi 1919 г. Але арганiзатары пасляваеннага ўладкавання Eўропы былi больш заклапочаны лёсам Польшчы як ударнай сiлы супраць бальшавiцкай Расii.
Стаўленне акупантаў да беларускага нацыянальнага руху вызначалася ў залежнасцi ад таго, якую выгоду ён мог прынесцi ў барацьбе з бальшавiкамi. “Вудз” Польскай рэспублiкi Ю. Пiлсудскi ў звароце ад 22 красавiка 1919 г. “Да жыхароў былога ВКЛ” абяцаў iм свабоды i магчымасцi для ўнутранага палiтычнага развiцця, “без якога б то нi было гвалту або ўцiску з боку Польшчы”, будаваць адносiны як “роўны з роўным” i г. д. Першымi, хто паверыў у шчырасць яго слоў была Цэнтральная беларуская Рада Вiленшчыны i Гродзеншчыны (старшыня Дуж-Душэўскi). Меркавалася, што з дапамогай Польшчы ўдасца адрадзiць незалежную i непадзельную беларускую дзяржаву. Пасля захопу палякамi Мiнска Пiлсудскi iзноў запэўнiў беларускую грамадскасць у раўнапраўных адносiнах двух народаў.
Вядома, каб заручыцца падтрымкай мясцовага насельнiцтва ў барацьбе супраць бальшавiзму, ён iмкнуўся прыцягнуць на свой бок беларускiх дзеячаў. Але яго праект утварэння польска-беларуска-лiтоўскай федэрацыi сустракаў працiўнiкаў у самой Польшчы, таму гэты праект не падмацоўваўся рэальнымi крокамi.
У пачатку верасня 1919 г. з Гродна ў Мiнск перамясцiлася Рада БНР (старшыня Я. Лёсiк). Пад час кантактаў з Ю. Пiлсудскiм яна спрабавала атрымаць дазвол на аднаўленне дзейнасцi БНР, пераход да яе ўрада цывiльнай улады на Беларусi, стварэнне часцей беларускага войска. Сярод беларускiх дзеячаў не iснавала адзiнства ў пытаннi аб саюзнiках для рэалiзацыi нацыянальных патрэб: адны арыентавалiся на Лiтву, iншыя на Польшчу. Вялiкiя спадзяваннi ўскладалiся таксама на падтрымку мiжнароднай Парыжскай канферэнцыi. Старшыня Рады Народных мiнiстраў А. Луцкевiч праводзiў шмат часу за мяжой, сустракаўся з Ю. Пiлсудскiм, але справа адраджэння незалежнай БНР наперад так i не прасунулася. Вядома, што гэта значна ўздымала антыпольскiя настроi сярод беларусаў, асаблiва эсэраў, якiя прыходзiлi да пераканання аб узброеным шляху адраджэння дзяржаўнасцi. Адначасова яны разам з сацыялiстамi-федэралiстамi сталi патрабаваць давыбараў ва ўрад, якi, на iх думку, стаў схiляцца да згоднiцтва i здрады.
Урад БНР не быў стабiльным з-за розных палiтычных прыхiльнасцяў яго членаў. Пасля расколу ў снежнi 1919 г. узнiкла дзве аўтаномныя Рады - Найвышэйшая (старшыня Я. Лёсiк) i Народная (П. Крэчэўскi). Адпаведна былi сфармiраваны ўрады БНР - А. Луцкевiча i В. Ластоўскага. Але Народная Рада была разагнана палякамі.
Па меры ўзмацнення партызанскага руху польскi ўрад пачаў больш цесна кантактаваць з Найвышэйшай Радай. У вынiку беларускiя дзеячы нават атрымалi дазвол на стварэнне нацыянальных часцей. З гэтай нагоды пачала працу Беларуская Вайсковая камiсiя (першы старшыня П. Аляксюк) як структура акупацыйных войск. Былi нават створаны дзве “беларуска-лiтоўскiя дывiзii”, але iх баяздольнасць была вельмi нiзкай.
У сваёй дзейнасцi Найвышэйшая Рада не замыкалася на кантактаваннi з Ю. Пiлсудскiм. На працягу 1919 - 1920 гг. яе дзеячы актыўна выступалi на мiжнароднай арэне, у вынiку чаго прэстыж БНР у параўнаннi з перыядам германскай акупацыi значна ўзрос. У азначаны час рэспублiку ў той цi iншай ступенi (дэ-юрэ або дэ-факто) прызнавалi Германiя, краiны Прыбалтыкi, Балгарыя, Фiнляндыя, Турцыя. У гэтых краiнах мелiся дыпламатычныя мiсii i iншыя ўстановы.
Такой жа паспяховай была дзейнасць БНР у галiне асветы, навукi i культуры. На Беларусi дзейнiчалi нацыянальныя гiмназii, школы (звыш 300), кнiжныя выдавецтвы, газеты i часопiсы, тэатральныя аб’яднаннi. Але ў наданнi беларусам права адраджэння незалежнай дзяржаўнасцi польскi ўрад далей абяцанняў не iшоў. Cпробы Найвышэйшай Рады дамагчыся у маi 1920 г. аднаўлення статусу Беларусi па мадэлi Рэчы Паспалiтай узору да 1791 г., або просьбы перадачы яе (Беларусi) пад пратэктарат Лiгi Нацый не знайшлi падтрымкi.
Рэдкiя кантакты беларускiх дзеячаў з урадам РСФСР таксама не давалi плённых перспектыў для Беларусi як незалежнай дзяржавы. Вясной 1920 г. ваенна-палiтычнае становiшча Савецкай Расii значна палепшылася. Да гэтага часу Чырвоная Армiя разбiла асноўныя сiлы Дзянiкiна, Юдзенiча, Калчака, што дало У. Ленiну i Л. Троцкаму магчымасць перакiнуць частку ўзброеных сiл супраць палякаў. У 1920 г. войскi Заходняга фронта ўзначалiў В. Тухачэўскi, Паўднёва-Заходняга – А. Ягораў. 4 лiпеня 1920 г. Заходнi фронт у складзе 91 тыс. штыкоў i сабель рушыў супраць 72-тысячнай групоўкі генерала Шэптыцкага. У гэты час асобую актыўнасць у тыле ворага развiлi партызаны, якiя знiшчалi масты, варожыя склады, адбiвалi нарабаваную захопнікамі маёмасць Ужо 11 лiпеня Чырвоная Армія вызваліла Мiнск, затым Лiду, Гродна. Такiм чынам, на працягу лiпеня Беларусь была поўнасцю вызвалена ад палякаў.
У мэтах аховы правага флангу Заходняга фронту, які наступаў на Польшчу, урад РСФСР пайшоў на падпісанне 12 ліпеня 1920 г. Маскоўскага дагавору з Літоўскай рэспублікай. У адпаведнасці з ім, паміж дзвюма дзяржавамі ўсталёўвалася мяжа; гарады Гродна, Шчучын, Ашмяны, Смаргонь, Браслаў, Ліда, Паставы, а таксама Вільня разам з Віленскім краем прызнаваліся часткай Літвы. Яе ўрад гарантаваў нейтралітэт краіны пад час савецка-польскай вайны, а таксама абавязаўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасць «антысавецкіх арганізацый і групп», у тым ліку структур БНР.
Паколькі Маскоўскі дагавор юрыдычна спыняў існаванне Літоўска-Беларускай ССР, узнікала неабходнасць у аднаўленні БССР. Тыя палiтычныя сiлы, якія разам з бальшавікамі змагаліся супраць польскіх акупантаў у 1919-1920 гг, атрымалi магчымасць удзелу ў адраджэннi беларускай дзяржаўнасцi.Паводле ўказання ЦК РКП(б), гэта праца была даручана Мiнскаму губернскаму ваеннаму рэвалюцыйнаму камітэту (cтаршыня А. Чарвякоў) 31 лiпеня ён быў рэарганізаваны ў Ваенрэўком БССР.
У склад камiсii па падрыхтоўцы адпаведнай Дэкларацыi увайшлi прадстаўнiкi Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (Я. Бялькевiч, П. Берднiк, I. Мамонька i М. Пашковiч), Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы i Беларусі (А. Чарвякоў i В. Кнорын), Беларускай камуністычнай арганізацыі (У. Iгнатоўскi) і Бунда (А. Вайнштэйн). Іх намаганнямі была распрацавана "Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь". Паводле дакумента, уся ўлада на тэрыторыі Беларусі да склікання Усебеларускага з'езда Саветаў пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага Камітэта БССР. Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах Мінскай і Гродзенскай губерняў. Гэты пункт Дэкларацыі выклікаў катэгарычную нязгоду эсэраў, якія запатрабавалі пашырэння тэрыторыі рэспублікі да яе этнаграфічных межаў, у тым ліку Магілёў-скай, Віцебскай і Смаленскай губерняў.
Эсэры адмаўлялі дыктатуру пралетарыяту, замест якой прапаноўвалася ўлада «працоўнай дэмакратыі». У адпаведнасці з гэтым ўрад рэспублікі мусіў быць сфарміраваным на падставе «кааліцыі рабочых і сялянскіх партый». Неабходнасць федэрацыі ССРБ і РСФСР таксама адмаўлялася. Эсэры выказаліся за скліканне Усебеларускага працоўнага кангрэсу для вырашэння пытання аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі, фарміраванне кааліцыйнага ўраду з прадстаўнікоў усіх сацыялістычных партый, утварэнне беларускае войска, абвясціць беларускай мовы дзяржаўнай. Калі ЦК КП(б)ЛіБ адхіліў гэтыя прапановы, эсэры выйшлі з Белваенрэўкама.
Усё ж 31 ліпеня 1920 г. Дэкрарацыя нарэшце была падпісана. Яна пацвердзіла палажэнні Маніфеста Часовага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г., аднак у межах толькі дзвюх губерняў — Мінскай і Гродзенскай. Тым не менш прыняцце 31 ліпеня 1920 г. Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь” дало магчымасць бальшавіцкаму кіраўніцтву адрадзіць белдарускую дзяржаўнасць на савецкай аснове.
У далейшым, з прычыны палiтычных i ваенна-стратэгiчных пралiкаў ленiнскага ўрада i камандавання Чырвонай Армii вынiкi пераможнага наступлення былi недаравальна страчаны. 22 ліпеня міністр замежных спраў Польшчы Е. Сапега па тэлеграфу накіраваў ноту Г. Чычэрыну, у якой прапаноўваў неадкладна ўстанавіць перамір'е і пачаць мірныя перагаворы. Але замест таго, каб умацаваць заходнiя межы савецкіх рэспублік i прыступiцца да сацыялiстычнага будаўнiцтва, бальшавiцкае кiраўнiцтва, апантанае ідэяй сусветнай рэвалюцыі, рушыла войскi ў паход на Польшчу з мэтай усталявання Савецкай улады. Паход, не сустрэў той падтрымкi працоўных-палякаў, на якую разлiчвалi яго арганiзатары, а наадварот – моцнае нацыянальна-патрыятычнае процідзеянне, i таму ён скончыўся ў другой палове жнiўня 1920 г. поўным разгромам Чырвонай Армii.
У вынiку восенню легіянеры Пілсудскага iзноў захапiлi Мiнск. У тых умовах ВРК БССР 10 верасня 1920 г. перадаў ураду РСФСР свой мандат на правядзенне мірных перагавораў з Польшчай у Рызе. Дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым прысутнічала на перагаворах, але да распрацоўкі ўмоў дагавору дапушчана не была. 21 верасня 1920 г. савецкая дэлегацыя пагадзiлася на замацаваннi мяжы па т. зв. “лiнii Керзана” (Гродна, Брэст, Карпаты). 12 кастрычнiка баявыя дзеяннi перапынялiся. З 18 паветаў, якiя ўваходзiлi ў склад абвешчанай 31 лiпеня ССРБ, цяпер заставалася толькi 6.
Але і ў такіх памерах палітычнае становішча рэспублікі заставалася няўстойлівым. Так, у вераснi-кастрычнiку 1920 г. у Варшаве зацяты вораг бальшавiкоў генерал С. Булак-Балаховiч уступiў у кантакт з Беларускiм палiтычным камiтэтам з мэтай збiрання сiл i сродкаў для барацьбы за частку Палесся, якая мусiла адыйсцi пад кантроль Савецкай улады. Старшыня Рускага палiтычнага камiтэта Б. Савiнкаў прапанаваў генералу саюз у барацьбе супраць бальшавiкоў з мэтай адраджэння незалежнай Беларускай дзяржавы і саюзнай ёй Расiйскай дэмакратычнай рэспублiкі. На базе атрада С. Булак-Балаховiча пачалося фармiраванне Рускай народнай дабрахвотнай армii, у якую ўступалі былыя расiйскiх вайскоўцы і ваенна-палонныя-чырвонаармейцы, мясцовага сялянства i iнш. На пачатку лiстапада гэтае амаль 20-тысячнае войска з раёна Турава рушыла па беларускім Палессі i неўзабаве захапiла Петрыкаў, Мазыр, Калiнкавiчы, Рэчыцу i iнш. З 12 лiстапада С. Булак-Балаховiч пачаў дзейнiчаць як “начальнiк Беларускай дзяржавы” i пракламаваў яе незалежнасць. Праз два днi ён выдаў загад пра фармiраванне армii з беларусаў, але i застаўся на чале Саюзнай армii. Вышэйшая адмiнiстрацыйная пасада старшынi ўрада была перададзена члену Беларускага палiтычнага камiтэта П. Алексюку. Урады БНР В. Ластоўскага i А. Луцкевiча, ва таксама ўрад пад старшынствам А. Чарвякова генерал абвясціў распушчанымi.
Але iснаванне Беларускай дзяржавы С. Булак-Балаховiча было непрацяглым: ужо праз колькi дзён, 16-17 лiстапада 1920 г. перакiнутыя з Крыма часцi Чырвонай армii выбiлi яго фармiраваннi за межы савецкiх тэрыторый. Жадаючых змагацца за незалежнiцкiя лозунгi было няшмат: большасць сялян узялося за зброю пераважна з-за незадавальнення эканамiчнай палiтыкай бальшавiкоў, а частку войска складалi людзi далёкiя ад высокай маралі, часам, ваяўнiчыя антысемiты. Такi пярэсты склад часцей С. Булак-Балаховiча не даваў яму шанцаў на дасягненне мэтаў. Ю. Пiлсудскi не мог доўгi час аказваць iм падтрымку i неўзабаве, паводле ўмоў мiрнага дагавору, быў вымушаны перапынiць легальную дзейнасць антысавецкiх фармiраванняў у Польшчы i на падкантрольных ёй землях Беларусi.
На тэрыторыях, якiя мусiлi застацца на савецкай частцы Беларусi, узмацнiлася палiтыка “ваеннага камунiзма”, рэпрэсii супраць дэзерцiраў, выкарыстанне надзвычайных захадаў i iншае, што выклiкала незадавальненне мясцовага насельнiцтва. Невыпадкова, што аднаўленне тут Савецкай ўлады ўспрымалася без энтузiязму. Так, у Слуцку ў складзе мясцовага Беларускага нацыянальнага камiтэта прысутнiчалi людзi розных палiтычных накiрункаў, але пераважала незалежнiцкая, антыбальшавiцкая плынь. Па iнiцыятыве прад-стаўнiкоў БПС-Р 14-15 лiстапада ў горадзе адбыўся павятовы з’езд, каб выпрацаваць лiнiю паводзiн напярэдаднi аднаўлення Савецкай улады. Для ўдзелу ў iм з’явiлася 127 чал., па 5 ад кожнай воласцi i па адным ад арганiзацыi, усе тыя, хто стаяў “за барацьбу супраць акупантаў i за незалежнасць бацькаўшчыны”. Спроба прыхiльнiкаў С. Булак-Балаховiча падпарадкаваць сабе случакоў поспеху не мелi. Дэлегаты вiталi Найвышэйшую Раду БНР i абралi Беларускую Раду Случчыны ў складзе 8 чалавек, па партыйнай прыналежнасцi беларускiх эсэраў на чале з У. Пракулевiчам. Трое членаў Рады на чале з камiсарам Случчыны П. Жаўрыдам занялiся фармiраваннем войска.
Выдадзеная 21 лicтапада дэкларыцыя Беларускай Рады Случчыны грунтавалася на тэксце III Устаўной граматы БНР i абвяшчала аб гатоўнасцi са зброяй у руках “стаяць за незалежнасць роднае Беларусi i баранiць iнтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнiкаў”.
Узброеныя сiлы Рады складалiся з 1-й Слуцкай брыгады стральцоў (1-га Слуцкага i 2-га Грозаўскага палкоў). Пасля адходу палякаў за дэмар-кацый-ную лiнiю 24 лiстапада ў Слуцк прыбылi часцi Чырвонай Армii. Слуцкая брыгада мусiла адступiць з горада, сабрацца ў раёне м. Семежава i распачынаць барацьбу супраць улады бальшавiкоў, за сваю зямлю як частку незалежнай БНР. 27 лiстапада памiж абодвума бакамi пачалiся баявыя дзеяннi, якiя цягнулiся да канца 1920 года i скончылiся разгромам “незалежнiкаў”. Iх рэшткi перайшлi на падкантрольную Польшчы тэрыторыю Беларусi i былi раззброены. Асобныя групы яшчэ колькi часу вялi партызанскую барацьбу супраць Савецкай улады. Гэты рух меў пэўную падтрымку з боку мясцовых жыхароў, бо палiтыка “ваеннага камунiзму”, няспынныя мабiлiзацыi ў Чыр-воную армiю, барацьбы супраць “унутранай контррэвалюцыi” адбiлася ў тым, што, як паведамляў А. Чарвякоў на пасяджэннi ЦБ КП(б) у лiстападзе 1920 г., беларускае насельнiцтва не церпiць палякаў, але i асаблiвай любовi не адчувае да камунiстаў”.
Такія настроі доўгі час пераважалі і пасля заключэння 18 сакавіка 1921 г. ганебнага Рыжскага дагавору. Яго падпісанне адбывалася дэлегацыямі РСФСР (у прысутнасці групы А. Чарвякова) і УССР і, з другога боку, Рэчы Паспалітай Польшчай. Нягледзячы на тое, што гэты міжнародны акт закранаў нацыянальныя інтарэсы беларускага народа, польскае і расійскае кіраўніцтва было супраць удзелу яго дэлегацыі як палітычнага суб’екта.
8. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцы з абвяшчэннем у Расіі Савец-кай улады народы былой Расійскай імперыі атрымалі права на нацыянальнае самавызначэнне і прыступіліся да яго рэалізацыі. Так, у ліку першых у складзе РСФСР былі абвешчаны аўтаномыя рэспублікі: Туркестанская і Кіргізская; а напрыканцы грамадзянскай вайны усяго ў склад РСФСР уваходзілі 8 аўтаномных рэспублік і 11 аўтаномных абласцей.
З моманту ўзнікнення нацыянальных савецкіх рэспублік пры дамінуючай ролі РСФСР яны наладжвалі палітычныя, эканамічныя, ваенныя і іншыя сувязі. У гады грамадзянскай вайны паміж імі ўзнік ваенна-палітычны саюз. На яго ўмацаванне быў скіраваны дэкрэт УЦВК РСФСР ад 1 чэрвеня 1919 г. "Аб аб’яднанні Савецкіх Рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам". Прызнаючы незалежнасць і права рэспублік на самавызначэнне, было вырашена аб’яднаць іх ваенныя, гаспадарчыя, фінансавыя і чыгуначныя арганізацыі. Гэты вопыт даў плён і яго было вырашана скарыстоўваць і пасля вайны.
Паміж савецкімі рэспублікамі, аўтаноміямі і абласцямі ўсталяваліся трывалыя сувязі. Таму спрыялі сумесная барацьба за ўсталяванне Савецкай улады і за пабудову сацыялізму. Далейшую інтэграцыю абумоўлівала наяўнасць агульнай камуністычнай партыі бальшавікоў. Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў паміж рэспублікамі заключаліся двухбаковыя дагаворы, якія прадугледжвалі аб’яднанне дзяржаўных органаў. Так, у канцы 1920 г. такія двухбаковыя акты былі заключаны паміж РСФСР і Азербайджанам, Украінай, Арменіяй Грузіяй. Падпісаны 16 студзеня 1921 г. дагавор паміж РСФСР і БССР прызнаваў незалежнасць і суверэнітэт Беларусі і разам з тым прадугледжваў стварэнне аб'яднаных наркаматаў ваенных спраў, ВСНГ, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа. У мэтах каардынацыі гаспадарчай і культурнай дзейнасці пры ўрадзе РСФСР было створана прадстаўніцтва БССР.
Занадта падрабязна: Яшчэ адна форма аб’яднання рэспублік узнікла ў Закаўказзі, дзе вясной 1922 г. прадстаўнікі заканадаўчых органаў Азербайджана, Арменіі і Грузіі зацвердзілі дагавор аб стварэнні Федэратыўнага Саюза Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік пад агульным кіраўніцтвам Саюзнага Савета.
Летам 1922 г. бальшавікі Украіны, Беларусі і Закаўказзя ў пошуках шляхоў больш шчыльнага аб’яднання з РСФСР звярнуліся ў ЦК РКП(б) з прапановай распрацоўкі прынцыпаў і формаў адзінай савецкай дзяржавы. Неадкладна для вырашэння гэтага пытання з прадстаўнікоў ЦК РКП(б) і ЦК саюзных рэспублік была сфарміравана камісія Аргбюро ЦК РКП(б) у складзе І. Сталіна (старшыня), Г. Арджанікідзе, С. Кірава, В. Куйбышава, Ф. Мяснікова, С. Кірава, Г. Арджа-нікідзе, В. Молатава, Г. Пятроўскі, А. Чарвякова і інш. Праект “аўтанамізацыі”, прапанаваны І. Сталіным, прадугледжваў абвяшчэнне РСФСР дзяржавай, у якую мусілі ўвайсці на правах аўтаномных рэспублік УССР, ЗСФСР, БССР. Што датычыць беларускіх бальшавікоў, то ім была даспадобы гэтая мадэль дзяржаў-нага аб’яднання. 16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Б выказалася за сталінскі праект і ўключэнне ў склад БССР Віцебскай і Гомельскай губерняў.
Да канца верасня 1922 г. зацверджаны камісіяй праект “аўтанамізацыі” быў прадстаўлены ў ЦК РКП(б). Кастрычніцкі партыйны Пленум, разгледзеўшы рэкамендацыі камісіі, падтрымаў заўвагі У. Леніна, які выказаўся супраць празмернага цэнтралізму, за наданне суверэнітэту і атрыбутаў незалежнасці кожнай рэспубліцы як абавязковай умовы згуртавання народаў. Партыйны лідэр прапанаваў форму федэратыўнага саюза як дабрахвотнага і раўнапраўнага аб’яднання самастойных савецкіх рэспублік; падзел сфер і аб'ектаў кіравання на агульнасаюзныя, рэспубліканскія і сумесныя.
30 лістапада 1922 г. Палітбюро ЦК РКП(б) зацвердзіла «Асноўныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік». Насельніцтва ўсіх рэспублік магчымасць выказацца адносна будучага саюза. Стаўленне рэспублік да ўтварэння СССР былі выказаны на рэспубліканскіх з'ездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі – РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі ідэю стварэння СССР і ў сваіх рашэннях сфармулявалі прынцыпы, на якіх павінна будавацца саюзная дзяржава. На IV Усебеларускім з'ездзе Саветаў 14-18 снежня 1922 г. была прынята пастанова аб утварэнні СССР і зацверджаны асноўныя пункты Канстытуцыі СССР. Дэлегаты ўсведамлялі значэнне адзінства дзеянняў савецкіх рэспублік у ба-рацьбе за ўсталяванне новага грамадскага ладу, неабходнасць стварэння адзі-нага рабоча-сялянскага фронту ўсіх савецкіх рэспублік «супраць адзінага фронту сусветнага капіталу». Такое аб'яднанне, на іх думку, павінна было быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай сувязі, у той самы час забяспечваць самастойнае нацыянальна-культурнае будаўніцтва, ствараць неабходныя гарантыі для праяўлення гаспадарчай ініцыятывы кожнага з членаў саюза. У пастанове асабліва падкрэслівалася важнасць саюза працоўных рэспублік у іх барацьбе за камунізм. Аднадушнае галасаванне дэлегатаў Усебеларускага з'езда Саветаў за заканадаўчае афармленне «ўжо фактычна існуючага Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік» было падтрымана на партыйных канферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, сходах працоўных. 18 снежня 1922 г. Пленум ЦК РКП(б) абмеркаваў праект Дагавора аб утварэнні Саюза ССР і прапанаваў склікаць з’езд Саветаў СССР.
У Маскву на Х Усерасійскі з’езд Саветаў была адпраўлена дэлегацыя БССР ў складзе 33 чалавек. Сярод делегатаў былі: А. Чарвякоў (старшыня ЦВК і СНК БССР), В. Багуцкі, Ш. Ходаш, А. Славінскі, Я. Адамовіч, У. Ігнатоўскі і інш. РСФСР прадстаўляла 1 727 дэлегатаў, Украіну — 364, ад Закаўказскую федэрацыю — 91.
30 снежня 1922 г. дэлегаты канстытуявалі сябе як Першы з'езд Саветаў Саюза ССР. У. Ленін, які не мог прысутнічаць з-за хваробы, але быў абраны яго ганаровым старшынёй. Пасяджэнні вёў М. Калінін. З дакладам аб утварэнні СССР выступіў народны камісар па справах нацыянальнасцей І. Сталін. М. В. Фрунзе прапанаваў прыняць за аснову агучаныя ім дакументы. У выніку 30 снежня 1922 г. дэлегаты зацвердзілі Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой абгрунтоўваліся эканамічныя, ваенныя і ідэалагічныя прычыны гэтага акта, а таксама заканадаўча замацоўваліся прынцыпы ўладкавання саюзнай дзяржавы: дабрахвотнасць, раўнапраўе і супрацоўніцтва на аснове пралетарскага інтэрнацыяналізму, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам.
З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Грузінскай ССР). Дакумент вызначаў парадак уваходжання асобных рэспублік у склад СССР, права свабоднага выхаду, кампэтэнцыю вышэйшых органаў дзяржаўнай улады. Канчатковае зацвярджэнне Дэкларацыі і Дагавора павінна было адбыцца на Другім з'ездзе Саветаў СССР.
Дэлегаты абралі вярхоўны орган улады Саюза ССР у перыяд паміж з’е-здамі – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт з 371 чал. У яго склад увайшлі: ад РСФСР – 270, УССР – 88, ЗСФСР – 26, БССР – 7 членаў. Старшынямі ЦВК абіраліся: М. Калінін – ад РСФСР, Р. Пятроўскі – ад УССР, Н. Нарыманаў – ад ЗСФСР, А. Чарвякоў – ад БССР. Старшынёй саюзнага ЦВК быў абраны М. Калінін, а кіраўніком урада (СНК) У. Ленін.
Выключнай прэрагатывай СССР было прадстаўніцтва Саюза ў міжнародных адносінах; змяненне знешніх і унутраных граніц; заключэнне дагавораў аб прыёме новых рэспублік; аб'яўленне вайны і заключэнне міру; ратыфікацыя міжнародных дагавораў; кіраўніцтва замежным гандлем; кіраўніцтва транспартам і паштова-тэлеграфнай справай; зацвярджэнне адзінага Дзяржаўнага бюджэту СССР; арганізацыя і кіраўніцтва ўзброенымі сіламі Саюза; устанаўленне манетнай, грашовай і крэдытнай сістэмы; уста-наўленне сістэмы мер і вагаў; выданне законаў аб працы, ахове народнага здароўя, асвеце, грамадзянскім і крымінальным заканадаўстве, судовым ладзе і судаводстве.
У Канстытуцыі СССР 1924 г. заяўлялася аб абмежаванні суверэнітэту саюзных рэспублік па пунктах, аднесеных да кампетэнцыі Саюза. Канстытуцыя змяшчала наменклатуру службовых асоб Савета Народных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзілі старшыня, яго намеснікі, 10 народных камісараў. Прадугледжваўся інстытут упаўнаважаных некаторых саюзных Наркаматаў пры рэспубліканскіх урадах. Такое права мелі нарка-маты па замежных справах, ваенных і марскіх справах, замежнаму гандлю, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў.
Канстытуцыяй СССР вызначаўся састаў Савета Народных Камісараў (урада) саюзных рэспублік у складзе старшыні, намесніка, 10 наркомаў.
Канстытуцыя мела спецыяльную главу аб органах па барацьбе з контррэвалюцыяй. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны гэтыя органы былі рэарганізаваны. У пачатку 1922 г. Усерасійская надзвычайная камісія (ВЧК) па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй была скасавана. Замест яе пры Народным Камісарыяце ўнутраных спраў было ўтворана Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне, а згодна з Канстытуцыяй СССР , з мэтай барацьбы з контррэвалюцыяй, шпіянажам і бандытызмам пры Савеце Народных Камісараў СССР стваралася Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае упраўленне (АДПУ). У саюзных рэспубліках засноўваліся ДПУ, якія ўзначальваліся ўпаўнаважанымі АДПУ.
Для БССР нацыянальна-дзяржаўныя зрухі мелі свой асобы станоўчы сэнс таму, што стваралі магчымасць вяртання ў яе склад тэрыторый, якія з 1919 г. знаходзіліся ў складзе РСФСР. Першымі, хто ўзняў гэтае пытанне перад ЦК РКП(б) у чэрвеня 1923 г. былі А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі, В. Багуцкі. У выніку ўжо ў верасні 1923 г. Палітбюро ЦК РКП(б) прымае пастанову аб неабходнасці далучэння да БССР усёй Віцебскай губерні, большасці паветаў Гомельскай і двух паветаў (Мсціслаўскага і Горацкага) Смаленскай губерні.
3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР раенаў з пераважаўшым беларускім насельніцтвам. У выніку ў склад БССР увайшлі 8 паветы былой Віцебскай, 6 паветаў Магі-лёўскай і 2 паветы Смаленскай губерняў. У выніку гэтага так званага “першага ўзбуйнення” - тэрыторыя БССР павялічылася з 55, 2 тыс да 110, 584 тыс км кв., а колькасць насельніцтва – з 1 554 570 да 4 171 886 чал.
26 верасня 1926 г. ЦК КП(б)Б накіраваў на адрас ЦК УКП(б) ліст „Аб пашырэнні граніц БССР” с прапановай далейшага вырашэння гэтай праблемы. У выніку ў адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСР ад 6 снежня І926 г. адбылося “другое ўзбуйненне БССР”, калі яе межы пашырыліся за кошт Гомельскага і Рэчыцкага паветаў У выніку яе тэрыторыя павялічылася яшчэ на 15 727 кв. км., а насельніцтва — на 649 тыс. чалавек. Летам 1927 г. тэрыторыя рэспублікі падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую.
Тэрытарыяльная, этнічна-культурная, эканамічнае і агульнадзяржаўная кансалідацыя БССР суправаджалася ўмацаваннем яе канстытуцыйна-прававой сістэмы. Яшчэ да прыняцця новай Канстытуцыі VI Усебеларускі Надзвычайны з'езд Саветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў вярхоўны орган улады паміж з’ездамі – ЦВК Саветаў БССР у саставе 120 членаў і 30 кандыдатаў (старшыня А. Чарвякоў), які сфарміраваў выканаўчы орган – Савет Народных Камісараў — у складзе старшыні (М. Галадзед), яго намесніка, старшыні Савета Народнай Гаспадаркі, 9 наркомаў і 5 упаўнаважаных народных камі-сарыятаў СССР.
Канстытуцыя Беларускай ССР, прынятая 11 красавіка 1927 г. VІІІ Усебеларускім з’ездам Саветаў рабочых, сялянскіх i чырвонаармейскіх дэпутатаў, пацвярджала статус Беларускай ССР як сацыялістычнай дзяржавы «дыктатуры пралетарыяту» і замацавала яе ўваходжанне ў СССР. У сувязі з беларусізацыяй Канстытуцыя абвяшчала роўнасць беларускай, яурэйскай, рускай i польскай моў пры перавазе беларускай у зносінах паміж установамі і арганізацыямі. Замацоўваліся нормы аб нязменнасці граніц рэспублікі, магчымасці дыпламатычных зносін з замежжам, стварэння рэспубліканскіх вай-сковых фарміраванняў.
Дэкларавалася наданне выбарчых правоў усім, за выключэннем асоб, якія карысталіся наёмнай працай, жылі на непрацоўныя даходы, а таксама служыцеляў культу, служачых былых царскіх праваахоўных органаў і інш. Самі выбары былі шматступеннымі, адбываліся на агульных сходах метадам адкрытага галасавання. Такая сістэма дазволіла кіраўніцтву КП(б)Б ініцыіраваць і кантраляваць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, якія абіраліся на безальтэрнатыўнай аснове.
Дзейнасць Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, як і з'ездаў Саветаў, накіроўвалася з'ездамі Камуністычнай партыі і яе Цэнтральным Камітэтам. Невыпадкова таму ў Канстытуцыі БССР выразна адбіліся асноўныя ідэі панаваўшай камуністычнай ідэалогіі, але разам з тым прысутнічалі прыкметы павышэння ўвагі да нацыянальнага жыцця насельніцтва рэспуб-лікі.
Такім чынам, БССР адыграла прыкметную ролю ва ўтварэнні СССР і заняла ў саюзнай дзяржаве сваё пачэснае месца. У 1920-х гг. яе роля ў агульнай эканоміцы і палітычным жыцці пакуль была невялікай, але шанцы да лепшага меліся. Як заходні бастыён Саюза БССР мела ваенна-стратэгічную значнасць. Як грамадзяне нацыянальнай рэспублікі беларусы атрымалі несумненную карысць ад Саюзнай дзяржавы, узбуйніўшыся і аб’яднаўшыся для далейшага ўздыму свайго дабрабыту, культуры, для пабудовы сацыялізму.
Лекцыя 13. Устанаўленне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў СССР і БССР і яе асноўныя характарыстыкі
Пытанні
1. Устанаўленне аднапартыйнасці.
Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы
і кіруючай ролі камуністычнай партыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-партыйнага апарата.
3. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гадоў
4. Грамадска-палітычная сітуацыя ў БССР у першае пасляваеннае
дзесяцігоддзе.
5. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў БССР у другой палове 50-х – 60-я гг. ХХ ст.
6. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 70-я– першай палове 80-х г. ХХ ст.
7. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў перыяд палітыкі перабудовы.
1. У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Сваю падтрымку ім на ІІ Усерасійскім з’ездзе Саветаў выказалі левыя эсэры і абралі сваіх прадстаўнікоў ва УЦВК. Што датычыла Саветаў усіх узроўняў як органаў дзяржаўнай улады то ўсе яны (за выключэннем ленінскага СНК) з’яўляліся шматпартыйнымі. На Беларусі ў іх склад уваходзілі прадстаўнікі сацыялістычных партый усіх плыняў. Такімі з’яўляліся Аблвыкамзах, Віцебскі і Магілёўскі губернскія, амаль усе павятовыя і гарадскія Саветы. Толькі ВРК вызначаліся амаль суцэльна бальшавіц-кім складам. Першым ударам па шматпартыйнай палітычнае сістэме стала забарона УЦВК дзейнасці Партыі народнай свабоды (кадэтаў) у лістападзе 1917 г.
Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзеня 1918 г. не быў разагнаны Устаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне поўнасцю не перайшла да Усерасійскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, а самі Саветы не трапілі ў кампетэнцыю Народнага камісарыята унутраных спраў на чале з бальшавіцкім камісарам. З гэтага часу любая дзейнасць, скіраваная супраць Саветаў як органа дыктатуры пралетарыяту і бяднейшага сялянства лічылася бальшавікамі і левымі эсэрамі контррэвалю-цыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзейсніць у Маскве дзяржаўны пераварот, то і яны былі аднесены бальшавікамі да контррэвалюцыянераў.
З вясны-лета 1918 г. выявілася адноснае паслабленне ролі Саветаў у палітычнай сістэме за кошт пашырэння функцый цэнтральнага дзяржаўнага апарату, з'яўлення ваенных і надзвычайных органаў, якія не падлягалі кантролю мясцовых органаў улады. Па меры распальвання ў краіне грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней канцэнтравалася ў руках РСДРП(б)-РКП(б). Па сутнасці, да канца 1918 г. пры існаванні шматпартыйнай сістэмы у РСФСР вызначальная ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства роля заставалася за бальшавікамі. На VIII з'ездзе РКП(б) (1919 г.) зазначалася, што бальшавікі павінны заваяваць для сябе непадзельнае палітычнае панаванне ў Саветах і фактычны кантроль над усёй іх працай.
Ва ўмовах грамадзянскай вайны Канстытуцыя не магла служыць прававым рэгулятарам. Каб застацца ва ўладзе Партыя бальшавікоў была вымушана прымусовымі захадамі забяспечваць абарону краіны і функцыянаванне эканомікі. Здзяйсняць гэта звычайнымі метадамі, распыленымі органамі улады пры наяўнасці апазіцыі было немагчыма. Адсюль узнікае тэндэнцыя да згортвання дэмакратычных інстытутаў і умацавання партыйнай манаполіі на ўладу. У 1920 г. вядомы анархіст князь П. Крапоткін казаў, “што Расія ўжо зрабілася Савецкай рэспублікай толькі па назве; зараз кіруюць у Расіі не Саветы, а партыйныя камітэты, і, што дыктатура партыі для стварэння новага сацыялістычнага ладу безумоўна шкодная”.
Да канца грамадзянскай вайны Ленін у рабоце «Дзіцячая хвароба левізны ў камунізме” прыйшоў да высновы аб тым, што дыктатура пралетарыята немагчыма інакш як праз дыктатуру партыі, але перасцярагаў саратнікаў ад небяспекі прытоку дэкласіраваных элементаў. На думку правадыра, яе колькасны склад не павінен быў перавышаць 200 тыс. чал. Але на той час у РКП(б) налічвалася ўжо 650 тыс., прычым, 90% з якіх уступілі за гады грамадзянскай вайны, па сацыяльным складзе выхадцаў з сялян. З заканчэннем вайны працягвалі дзейнасць некаторыя іншыя партыі – як саюзнікі, так і праціўнікі бальшавікоў.
Разам з тым абвешчаныя бальшавікамі прынцыпы эканамічнай, сацыяльнай, нацыянальнай палітыкі ў той ці іншай ступені падзяляліся іншымі, галоўным чынам сацыялістычнымі партыямі, што аб’ектыўна штурхала эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў, паалейцыяністаў і інш. да сумеснай з кіруючай партыяй дзейнасці ў абарону інтарэсаў працоўных. Такім чынам, існаванне гэтых партый магло быць працяглым настолькі, наколькі бальшавікам было гэта вы-гадна. Пры гэтым ва ўмовах грамадзянскай вайны і іншаземнай інтэрвенцыі палітычнае жыццё складвалася не на карысць дробных партый, аб чым, у прыватнасці, сведчыў пастаянны адток іх шэраговых членаў да бальшавікоў.
Як вынікала з Палітычнай справаздачы ЦК КП(б)Б ІІІ з’езду ў лістападзе 1920 г., бальшавіцкую партыю, нягледзячы на сваю малалікасць (1700 чал.), не турбавала наяўнасць іншых партый – Бунда, Паалей Цыёна, БПС-Р, БКА. Фармулюючы пункг гледжання на магчымасць існавання такіх партый, з'езд зыходзіў з таго, што ўплыў іх на масы па меры ўмацавання Савецкай улады будзе падаць да таго часу, пакуль яны канчаткова не страцяць сацыяльную апору. Натуральна, што пры неабходнасці супраць іх маглі быць выкарыстаны і рэпрэсіўныя сродкі. Так, пэўны час пасля вызвалення Беларусі ад палякаў магла легальна дзейнічаць 20-тысячная БПС-Р. Але пасля таго, як пад час ІІ абвяшчэння БССР яна выказала апазіцыйнасць бальшавікам, то адразу ж трапіла пад уціск сістэмы. У лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арыштавалі 860 найбольш актыўных функцыянераў і членаў БПС-Р, у тым ліку членаў ЦК і Мінскага губкома партыі эсэраў. Амаль усе арыштаваныя былі перапраўлены на тэрыторыю Заходняй Беларусі, а астатнія апы- нуліся пад наглядам чэкістаў.
У сакавіку 1921 г. Усерасійская надзвычайная канферэнцыя Бунда, якая адбывалася ў Мінску 5–12 сакавіка 1921 г., прыняла пастанову аб зліцці з РКП(б). Але частка бундаўцаў далучылася да сіяністаў, якія працягвалі дзейнічаць нелегальна.
Пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 снежня 1921 г. членам меншавіцкай партыі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. Рэзалюцыя XII (жнівень 1922) Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) "Аб антысавецкіх партыях і плынях", пашырала гэтую норму і на іншыя апазіцыйныя партыі, а таксама прызнавала дапусцімым выкарыстоўваць у дачыненні да іх рэпрэсіі.
Арганізаваны ў Маскве судовы працэс над кіраўніцтвам ПС-Р скончыўся зняволеннем асобных яе лідэраў. У той самы час органы ДПУ Беларусі правялі ачыстку тэрыторыі рэспублікі ад прадстаўнікоў апазіцыйных бальшаві-кам партый. Так, у чэрвені 1922 г. была арыштавана група меншавікоў, у жніўні – група правых эсэраў з мэтай, як гаварылася ў паведамленнях аб акцыі, «самага поўнага разгрому гэтай арганізацыі».
Узмацненне рэпрэсій, судовыя працэсы над эсэрамі прывялі да краху партыі. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якія пражывалі ў Мінску, было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Заяўлялася, што палітыка КП(б)Б цалкам адпавядае сацыяльным і нацыянальным інтарэсам працоўнага народа. Былыя радавыя члены БПС-Р атрымалі магчымасць уступаць у рады КП(б)Б.
У першай палове 1920-х гадоў у БССР працягвала сваю дзейнасць Яўрэйская камуністычная партыя (Паалей Цыён). У снежні 1922 г. кіраўніцтва гэтай партыі пасля вострых ідэалагічных і палітычных дыскусій заявіла пра адмову ад сіянісцкай ідэалогіі і разрыў з Сусветным яўрэйскім камуністычным саюзам. У ёй адбыўся раскол: левая частка партыі ўвайшла ў РКП(б), а правая стварыла лаяльную КП(б)Б Яўрэйскую рабочую камуністычную партыю.
У ліпені 1924 г. пад час Усебеларускага перапісу камуністаў у КП(б)Б на-лічвалася 9, 6 % выходцаў з іншых партый, у тым ліку 51,6 % бундаўцаў, 15, 7 % меншавікоў, 8 % паалейцыяністаў, 1, 7 % анархістаў — 1,7%, 10,5% - з інш.
Падводзячы вынікі праведзенай работы па ліквідацыі непралетарскіх партый, намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходнім краі І. Апанскі ў дакладзе «Палітычнае становішча ў Беларусі», зробленым 18 жніўня 1925 г. на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, заявіў наступнае: «1. На тэрыторыі Беларусі работы антысавецкіх палітычных партый: эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў і анархістаў як арганізацыйна аформленых контррэвалюцыйных арганізацый не адчуваецца. 2. Адзіным арганізацыйна аформленым контррэвалюцыйным рухам у цяперашні час з'яўляецца сіянісцкі рух».
Пасля прыняцця ў КП(б)Б часткі былых бундаўцаў, паалейцыяністаў, беларускіх эсэраў колькасць выхадцаў з іншых партый у ёй павялічылася і склала ў 1925 г. 13, 5%. У ліку важнейшых ставіліся задачы ідэйнага выхавання шэра-говых партыйцаў, па паходжанні яўрэяў.
Такім чынам, у 1925 г. у БССР завяршаецца ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы. Яўрэйская рабочая камуністычная партыя як аўтаномная частка КП(б)Б перастала існаваць у 1927 г.
З цягам часу старыя партыйцы з дарэвалюцыйным стажам сталі губляцца сярод новых членаў, колькасць якіх рэзка ўзрасла пасля “ленінскіх прызываў” 1924, 1925 і 1927 гг. Да канца 20-х гг. пасля Ленінскага і Кастрычніцкага прызываў яна робіцца масавай партыяй, у якой да 1927 г. налічвалася 1 200 тыс. чал..
У той самы час з партыі “вычышчалі” палітычна “чужых”. Такія чысткі адбыліся ў 1921 г., калі з КП(б)Б было выключана 1 589 чалавек (24,7 %). І ў 1929 г. выключана 3 717. Так, у 1930 г. у УКП(б) ужо налічвалася 1 674 тыс. чал.. Па сацыяльным складзе гэта былі рабочыя – 55,7%; сяляне - 19%; служачыя - 25,3%. Нягледзячы на перыядычныя чысткі, колькасць членаў і кандыдатаў у члены КП(б)Б павялічылася з 4,8 тыс. у 1922 г., да 65 040 (1933 г.), а затым да 58 тыс. у 1940 г.
Такім чынам, УКП(б)-КП(б)Б не толькі ўяўляла сабою адзіную ў краіне партыю, але і ўвасабляла ў ёй аднапартыйную сістэму. Пасля таго, як у Канстытуцыях СССР (1936) і БССР (1937) з’явілася палажэнне аб кіруючай ролі УКП(б) у савецкім грамадстве, аўтарытэт партыі ўзрос яшчэ больш. Усе дзяржаўныя органы павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў. Наменклатура УКП(б)-КП(б)Б пастаянна ўдасканальвала свае арганізацыйныя, агітацыйна-масавыя і прапа-гандысцкія структуры, арыентуючыся на замацаванне свайго непадзельнага панавання ў грамадстве.
2. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі абумовіла складванне ў Расійскай рэспубліцы новай палітычнай сістэмы. Разбурэнне дэмакратычных інстытутаў суправаджалася ўсталяваннем дыктатуры пралетарыята, неабходнай у пераходны – ад капіталізма да камунізма перыяд. Лічылася, што дыктатура ажыццяўляецца арганізаваным ў Саветы пралетарыятам і бяднейшым сялянствам з апорай на грамадскія аб’яднанні працоўных. У студзені 1918 г. ІІІ Усерасійскі з’езд Саветаў абвясціў аб увядзенні ў краіне федэратыўнага ладу. У прынятай ім Канстытуцыі РСФСР абвяшчалася рэспублікай Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Але да ўсталявання аднапартыйнай сістэмы кіруючая роля бальшавікоў у ажыццяўленні дыктатуры пралетарыяту не падкрэслівалася. І з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі таксама не абсалютызаваў ролю бальшавікоў у рэвалюцыйным працэсе і асноўнай задачай прынятай 3 лютага 1919 г. Канстытуцыі ССРБ палічыў “ўсталяванне дыктатуры гарадскога і сельскага пралетарыята і бяднейшага сялянства ў выглядзе магутнай Савецкай улады ў мэтах поўнага падаўлення буржуазіі, знішчэння эксплуатацыі чалавека чалавекам і ўсталяванне сацыялізма, пры якім не будзе ні падзелаў на класы, ні дзяржаўнай улады”.
Але палітычныя і эканамічныя цяжкасці, выкліканыя грамадзянскай вайной і замежнай інтэрвенцыяй, запаволілі сацыялістычнае будаўніцтва як у БССР, так і ва ўсіх савецкіх рэспубліках. Так, у пачатку 1920-х у іх ўсталёўвалася палітычная сістэма, якая спалучала дэмакратычныя і таталітарныя рысы. Да першых варта аднесці існаванне правоў і свабод, у тым ліку апа-зіцыйных партый, да другіх – дыктатуру пралетарыята і выкарыстанне ёю гвалтоўных форм барацьбы супраць ідэйных праціўнікаў.
Яшчэ 6 чэрвеня 1922 г. выйшаў дэкрэт СНК РСФСР аб стварэнні Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецтваў – «Галоўліт» – орган цэнзуры. Яго мясцовыя органы знаходзіліся пры выканкамах Саветаў, але фактычна падпарадкоўваліся вышэйшым партыйным органам. Пасля ўтварэння СССР у яго межы не дазвалялася ўвозу літаратуры, якая мела “варожы характар да Савец-кай улады і камунізма”, “варожую пралетарыяту ідэалогію”, “творы аўтараў-контррэвалюцыянераў”, рэлігійны змест і інш.
Нягледзячы на тое, што ўлада перадавалася ў рукі шматпартыйных Саветаў, вызначальная роля ў іх таксама належала бальшавікам. У сістэме грамадскіх аб’яднанняў пераважалі бальшавізаваныя маладзёжныя і прафсаюзныя арганізацыі. Наяўнасць улады ў руках бальшавікоў, агульныя стратэгічныя мэты сацыялістычных рэспублік, пагроза капіталістычнага акружэння і іншыя фактары абумовілі іх больш шчыльнае аб’яднанне ў межах СССР. Утварэнне новай формы дзяржаўнага ўладкавання, а разам з ёй – новай палітычнай сістэмы, было аформлена 31 студзеня 1924 г. ІІ з’ездам Саветаў СССР у прынятай ім Канстытуцыі, дзе, у прыватнасці, былі зафіксаваны пра-вы саюзных рэспублік, замацаваны характарыстыкі грамадскага ўладкавання, правы і абавязкі грамадзян, выбарчае права, органы ўлады і кіравання. Нягледзячы на выразны класава-партыйны характар Асноўнага закона, у цэлым ён быў з’арыентаваны на кансалідацыю грамадства. З-за працэдуры ўзбуйнення тэрыторыі БССР (1924, 1926) працэс прыняцця яе Канстытуцыі значна запаволіўся. Толькі на пачатку 1927 г. сфарміраваная ЦК КП(б)Б адмысловая камісія падрыхтавала яе праект, які быў ухвалены Бюро ЦК КП(б)Б, фракцыяй УКП(б) Прэзідыума ЦВК СССР і толькі 11 красавіка 1927 г. быў зацверджаны VIII Усебеларускім з'ездам Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Як вынікала з першых артыкулаў Канстытуцыі БССР, яна мела сваёй задачай “гарантаваць дыктатуру пралетарыяту ў мэтах падаўлення буржуазіі, знішчэння эксплуатацыі чалавека чалавекам і здзяйснення камунізма, пры якім не будзе ні дзялення на класы, ні дзяржаўнай улады”; і што ўся ўлада ў межах БССР належала саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў.
Асноўны закон прадастаўляў дэмакратычныя свабоды (сходаў, саюзаў, друку і інш.), галоўным чынам, працоўнаму насельніцтву. Так, азначаныя свабоды не распаўсюджваліся на тых, хто мог карыстаецца імі “са шкодай для інтарэсаў сацыялістычнай рэвалюцыі”. Пры гэтым права абараняць яе са зброяй у руках належала толькі працоўным. Усе правы і свабоды, роўна як і абмежаванні, распаўсюджваліся на ўсіх грамадзян, незалежна ад нацыянальнасці. Пры гэтым у БССР дазвалялася ўтварэнне нацыянальных Саветаў, карыстанне нацыянальнымі мовамі на з’езд-ах, у судзе, у органах улады і г. д., і усталёўвалася роўнапраўе беларускай, яўрэйскай, рускай і польскай моў (пры перавазе беларускай у стасунках паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі установамі і арганізацыямі).
У главе 11 замацоўваліся асноўныя прынцыпы выбарчага права Беларускай ССР. Права выбіраць і быць абраным мелі грамадзяне, якім да дня выбараў споўнілася 18 гадоў, а таксама асуджаныя да турэмнага зняволення і прызнаныя недзеездольнымі. У адпаведнасці з пануючымі прынцыпамі дыктатуры пралетарыяту выбарчых правоў пазбаўляліся: асобы, якія карысталіся наёмнаю працай, хто жыў на не працоўны даход, а таксама прыватныя гандляры, служыцелі рэлігійных культаў, служачыя і агенты былой паліцыі і корпуса жандараў, некаторыя іншыя. Тым самым пэўная частка грамадзян Беларускай ССР пазбаўлялася выбарчых правоў. Апрача таго, выбары мусілі праводзіцца адкрытым галасаваннем на агульных сходах на прадпрыемствах, былі шматступенчатымі. Такая сістэма дазваляла кіраўніцтву КП(б)Б ініцыіраваць і кантраляваць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, якія абіраліся на безальтэрнатыўнай аснове.
Вышэйшым органам дзяржаўнай улады абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў, а ў перыяд паміж з’ездамі – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР у складзе каля 300 чал. На чале з А. Р. Чарвяковым.
Сесія ЦВК абірала Прэзідыум, на які ўскладаліся вышэйшыя заканадаўчыя, распарадчыя і кантрольныя функцыі. Вышэйшыя выканаўчыя функцыі мусіў здзяйсняць створаны тым жа ЦВК Савет Народных Камісараў у складзе старшыні, яго намеснікаў, камісараў, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісарыятаў СССР па замежных справах, ваеннай і марской справах, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў.
Як з’езд, так і ЦВК павінны былі выконваць дырэктывы вышэйшых партыйных органаў. Напрыклад, XV з’езд УКП(б), што адбыўся ў снежні 1927 г., прыняў дырэктывы па калектывізацыі сельскай гаспадаркі, і ўсе савецкія органы безумоўна прыступіліся да іх выканання.
Штодзённую, бягучую выканаўчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў у складзе старшыні, яго намеснікаў, саміх народных камісараў, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў СССР (па замежных справах, па ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлеграфа), усяго 20-23 чал.
Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі (ВСНГ), а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР, акрамя рэспубліканскіх задач, павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісарыятаў Саюза ССР. Наогул, усе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады СССР.
Такім чынам, Канстытуцыя БССР 1927 г. яшчэ не прадугледжвала надання УКП(б)-КП(б)Б вызначальных функцый па кіраванню савецкім грамадствам, але ў рэальным жыцці такія тэндэнцыі ўжо вызначыліся. Насуперак Канстытуцыі, органы Савецкай улады ўсіх узроўняў гублялі самастойнасць і усё больш ператвараліся ў дзяржаўную інстанцыю па ажыццяўленні партыйных рашэнняў.
Грунтоўныя перамены, якія адбываліся ў эканоміцы і грамадска-палітычным жыцці СССР у канцы 1920-пачатку 1930-х гг. запатрабавалі іх заканадаўчага афармлення. У канцы лістапада 1936 г. на VIII Надзвычайным з'ездзе Саветаў СССР зачытаны Генеральным сакратаром ЦК УКП(б) І. Сталіным праект Канстытуцыі нават без абмеркавання быў аднагалосна прыняты. У ліку прынцыповых навацый былі канстатацыя поўнай перамогі ў краіне сацыялістычнага ладу і вызначальнай ролі УКП(б). Палажэнне аб партыі як “кірую-чым ядры ўсіх арганізацый працоўных, як грамадскіх, так і дзяржаўных” увайшло і ва ўсе рэспубліканскія Канстытуцыі. Характэрна тое, што ў гэтых дакументах не вызначаліся прававыя межы дзяржаўнай дзейнасці партыйных органаў. Стваралася ўра-жанне аб партыі толькі як аб грамадска-палітычнай арганізацыі, але не як уладнай структуры.
Вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся за Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР у той час, як неканстытуцыйнай, але афіцыйнай вярхоўнай уладай у краіне з’яўляліся вышэйшыя органы партыйнага апарату – Палітбюро, Аргбюро, Сакратарыят ЦК УКП(б).
Канстытуцыя БССР была прынята Надзвычайным XII Усебеларускім з’ездам саветаў 19 лютага 1937 г. і поўнасцю адпавядала Сталінскай. БССР абвяшчалася сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян. Яе палітычная аснова – Саветы рабочых, сялянскіх i чырвонаармейскіх дэпутатаў набылі назву Саветаў дэпутатаў працоўных.
Эканамічнай асновай БССР абвяшчалася сацыялістычная сістэма гаспадарання і сацыялістычная ўласнасць на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай формах. На справе калгаснікі рэальна не валодалі ні зямлёй, ні вырабленай на ёй прадукцыяй.
Канстытуцыя пацвярджала за грамадзянамі захаванне іх правоў і свабод. Рэальна ажыццяўляліся правы на працу, адпачынак, адукацыю і інш. Абавязкі грамадзян — выконваць законы, захоўваць дысцыпліну, пры-трымлівацца правіл сацыялістычнага жыцця, берагчы сацыялістычную ўласнасць і інш. дапаўняліся жорсткімі законамі, кантроль за выкананнем якіх ускладваўся на рэпрэсіўныя органы НКУС. Канстытуцыя, абвясціў-шая перамогу сацыялізму ў грамад-стве, дзе больш не заставалася антаганістычных класаў, тым не менш не дапускала магчымасці шматпартыйнасці і ідэйнага іншадумства. Вышэйшая ў рэспубліцы ўлада надавалася Вярхоўнаму Савету БССР, які выбіраўся на чатыры гады. У перыяд паміж сесіямі кіраваў Прэзідыум Вярхоўнага Савета, які ствараў урад — Савет Народных Камісараў.
Канстытуцыя дэкларавала істотныя перамены ў выбарчай сістэме, надаўшы выбарчыя правы ўсім грамадзянам (акрамя прызнаных недзеяздольнымі) пры тайным галасаванні. Але па-ранейшаму выбары заставаліся безальтэрнатыўнымі і права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты фактычна замацоўвалася толькі за партыйнымі арганіза-цыямі УКП(б)–КП(б)Б.
Канстытуцыя БССР утрымлівала прыкметы падзелу улады на заканадаўчую (Вярхоўны Савет), выканаўчую (Савет Народных Камісараў) i судовую (Вярхоўны суд). Але рэальнага падзелу ўлады не існавала. На справе ра-шэнні партыйных органаў фактычна ставі-ліся вышэй рашэнняў заканадаўчых органаў, што стварала адну з галоўных супярэчнасцей савецкай палітычнай сістэмы.
Па Канстытуцыі вышэйшыя ўладныя функцыі замацоўваліся за Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР (старшыня М. Калінін), а фактычна іх здзяйсняла Палітбюро ЦК УКП(б) на чале з Генеральным сакратаром.
Умацаванне асабістай улады І. Сталіна і пераход да дырэктыўных метадаў кіравання эканомікай з'явіліся вызначальнымі фактарамі ператварэння прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму ў рэжым аўтарытарызму з яго безумоўным падпарадкаваннем мясцовых структур цэнтральным органам як унутры кіруючай партыі, так і паміж імі – з аднаго боку, і шэраговымі партыйцамі – з другой.
У партыйнай структуры дамінаваў партыйны апарат – Палітбюро, уздымаючыся над ўсёй масай камуністаў СССР. Праз ЦК саюзных і аўтаномных рэспублік, абкамы, райкамы кіраўнікі партыі перадавалі ніжэйшым інстанцыям рознага кшталту дырэктывы для безумоўнага выканання. Ніжэйшыя інстанцыі пераймалі такі ж стыль працы і даводзілі свае распараджэнні да нізавых партыйных ячэяк.
Партыйнае кіраўніцтва паступова зрошчвалася з дзяржаўнымі структу-рамі, падпарадкоўваючы іх сваёй волі, і ўжо на пачатку 1930-х гг. гэты працэс фактычна завяршыўся. Пасля 1936 г. партыя складала канстытуцыйна зама-цаваны каркас, аснову піраміды цэнтралізаванай дзяржаўнай улады. Прынятыя ёю пастановы былі абавязковымі нават для вышэйшых дзяржаўных органаз улады.
Так, 3 лютага 1941 г. ЦК УКП(б) прыняў пастанову аб падзеле НКУС СССР на два наркаматы. В той самы дзень у адпаведнасці Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 лютага 1941 г. ён быў падзелены на НКУС СССР и Народны каміссарыят дзяржаўнай бяспекі СССР.
Пашыраўся спіс пасад савецкіх, гаспадарчых, адміністрацыйных органаў, устаноў навукі, культуры, адукацыі, вайсковых работнікаў (“наменклатура”), якія падлягалі зацвярджэнню толькі на вышэйшых прыступках партыйнай улады. Указанні кіраўніцтва КП(б)Б былі абавязковымі для выканання рэдак-цыямі газет і часопісаў. Партыя складала каркас, аснову піраміды цэнтралі-заванай дзяржаўнай улады.
Умацаванне сталінізму і пераход да дырэктыўных метадаў кіравання эканомікай з’явіліся вызначальнымі фактарамі ператварэння прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму ў рэжым аўтарытарызму з яго безумоўным падпарадкаваннем мясцовых структур цэнтральным органам як унутры кіруючай партыі, так і паміж імі - з аднаго боку, і шэраговымі партыйцамі – з другой.
Сацыяльнай апорай такой сістэмы кіравання былі людзі “Ленінскага” (1924) і “Кастрычніцкага” (1927) прызываў. А да канца першай пяцігодкі (1932) у кіруючыя органы БССР уліўся вялікі кантынгент рабочых і бяднейшых сялян, якія "вылучыліся" ў час індустрыялізацыі і калектывізацыі. Яны і занялі вакантныя і зноў створаныя пасады, якія з’яўляліся па меры разбухання дзяржаўнага апарату. 3/4 новых работнікаў мелі толькі элементарную і пачатковую адукацыю.
Умацаванне ролі партыі выявілася і ў падпарадкаванні прадстаўнічых органаў улады Саветаў, якія толькі стваралі бачнасць дыктатуры пралетарыяту. Лозунг “Уся ўлада Саветам” быў падменены фактычным поўнаўладдзем партыі. Невыпадкова ў 1926-1927 гг. у выбарах брала удзел толькі 46 % выбаршчыкаў.
Прыняцце Канстытуцыі БССР, акрамя іншага, мела на мэце актывізаваць удзел насельніцтва ў рабоце Саветаў усіх узроўняў. Іх фарміраванне і дзейнасць адбываліся на падставе дырэктыўных указанняў, якія выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, спаборнасць кандыдатур, плюралізм думак. Ажыццяўляючы кіраўніцтва дзейнасцю Саветаў, КП(б)Б скіроўвала іх энергію, галоўным чынам, на вытворчыя працэсы, развіццё асветы і адукацыі.
Партыйны нагляд за Саветамі выяўляўся ў кадравай ратацыі дэпутатаў, абранні ў іх склад найбольш адданых сістэме і ідэйна загартаваных асоб, пазбаўленні ад “сацыяльна чужых”. Кандыдаты ў дэпутаты зацвярджаліся ў партыйных камітэтах і ішлі на выбары як прадстаўнікі “блоку камуністаў і беспартыйных”. Сама выбарчая кампанія мела вялікую палітычную значнасць. У прыватнасці, па таму, калі выбаршчык выканаў свой грамадзянскі абавязак, складалася ўражанне аб яго лаяльнасці Савецкай уладзе. Невыпадкова, людзі прыходзілі на выбарчыя пункты задоўга да яго адкрыцця, апранутыя па-святочнаму, з песнямі і музычнымі інструментамі. Так, пад час выбараў у Вярхоўны Савет БССР 26 чэрвеня 1938 г. іх узялі ўдзел аж 99, 6% выбаршчыкаў. З іх 99, 2% аддалі свае галасы за кандыдатаў у дэпутаты.
Прафесійныя саюзы з моманту свайго ўтварэння лічыліся абаронцамі інтарэсаў рабочага класа перад адміністрацыяй заводаў або іх уладальнікамі, але пасля таго, як у краіне ўсталявалася дыктатура пралетарыяту, увасобленая ў непадзельнай бальшавіцкай уладзе, гэтая грамадская арганізацыя згубіла самастойнасць і зрабілася прыдаткам дзяржаўнага апарату.
Прафесійныя саюзы ахапілі ўсіх рабочых галоўным чынам для таго, каб праз арганізацыю спаборніцтваў, павышэнне прыдукцыйнасці працы і інш. спрыяць паляпшэнню вытворчасці. Прафсаюзы рэкамендавалі лепшых рабочых да прэміравання, заняцця грамадскай пасады, уступлення ў камсамол або партыю. З’яўляючыся “школай камунізма”, прафсаюзныя камітэты прызначаліся партыйнымі органамі, знаходзіліся пад іх пільным наглядам і актыўна праводзілі іх палітыку. Тэрытарыяльныя прафсаюзы былі скасаваны. Нізавыя прафсаюзныя суполкі ў ліку іншыя грамадскіх арганізацый былі закліканы выконваць распараджэнні вышэйшых інстанцый.
Загартаваны ў класавых бітвах з буржуазіяй рабочы клас губляў былую сілу. З прафсаюзных статутаў было выдалена яго права на забастоўку. Прынцып дабрахвотнасці пры ўступленні ў прафсаюз парушаўся. Фактычна кожны рабочы быў павінен уступіць у прафесійную арганізацыю. Невыпадкова, што з 1922 па 1940 г. па рэспубліцы яна вырасла з 48 тыс. да 650 тыс. чалавек.
Прафкамы змагаліся з беспрацоўем, бралі ўдзел у рэканструкцыі прадпрыемстваў, сачылі за працоўнай дысцыплінай, клапаціліся аб павышэнні прадукцыйнасці працы. У абавязак ім былі выстаўлена барацьба з непісьменнасцю, культурна-асветніцкая праца і арганізацыя сацыялістычнага спаборніцтва.
Ва ўмовах сталінскага дыктату магчымасці беларускіх прафсаюзаў па выкананні галоўнай задачы - абароне правоў сваіх членаў - былі істотна абмежаваныя. Затое прафсаюзы часта выконвалі неўласцівыя ім функцыі, такія як арганізацыя сацыялістычнага спаборніцтва ці агітацыйна-прапагандысцкая работа сярод працоўных.
Вытворчыя пытанні ўсё часцей вырашаліся не на сходах або нарадах, а вузкім колам асоб, адміністрацыяй фабрыкі або завода. Сходы склікаліся галоўным чынам для арганізацыі чарговай кампаніі, крытыкі вінаватых або асуджэння шкоднікаў, для перадачы пэўных указанняў або інфармацыі, а таксама з нагоды “чырвонага свята”.
Аналагічныя, цэнтралізатарска-бюракратычныя працэсы адбываліся і ў маладзёжным руху. У верасні 1920 г. адбыўся І Усебеларускі з'езд Камуністычнага саюза моладзі, на якім прысутнічалі 40 дэлегатаў ад 3 тыс. чал. Больш за палову прысутных складалі члены і кандыдаты ў члены КП(б)Б. Камсамол адразу ж супрацьпаставіў сябе іншым маладзёжным арганізацыям, такім, як “Праца і свет”, “Яўрэйскі камсамол”, “Юнацкі сін-дыкалізм”. Да канца 1922 г. беларускія камсамольцы ліквідавалі "Югенд-Бунд”, Яўрэйскі камсамол, "Макабі" і інш. Да сяр. 1920-х гг. усе гэтыя арганізацыі не без удзелу партыйных органаў спынілі сваю дзейнасць. Пад моцны ідэйна-арганізацыйны ўціск камсамольцаў трапіў зусім лаяльны Савецкай уладзе гурток "Беларуская моладзь", які займаўся культурна-асветніцкімі пытаннямі, і ў 1923 г. быў вымушаны перапыніць сваю дзейнасць.
Камсамольцы бралі актыўны ўдзел ва ўсіх партыйных і дзяржаўных кампаніях: шэфствавалі над новабудоўлямі, змагаліся з непісьменнасцю і царквой, дапамагалі партыі ў правядзенні суцэльнай калектывізацыі, стварэнні МТС, займаліся ваенна-патрыятычным выхаваннем дзяцей і моладзі. Колькасць камсамольцаў імкліва расла: у 1922 іх налічвалася 2 600 чал., а ў 1940 – ужо больш за 247 000. Па прыкладу партыйных структур, ЛКСМБ быў строга іерархічнай арганізацыяй, які пераняў у КП(б)Б яе формы і метады працы.
Усе савецкія, прафсаюзныя, камсамольскія органы не выяўлялі ніякай ініцыятывы, чакалі дырэктыў ад парткамаў. Такім чынам, рашэнні партыйных органаў ставіліся імі вышэй рашэнняў заканадаўчых органаў. У той самы час адбылося зліццё партыйнага і савецкага дзяржаўнага апарату. Усе важнейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, рэкамендаваныя вышэйшымі інстанцыямі. Напрыклад, кіруючыя работнікі Беларускай ССР зацвярджаліся ў Маскве, ў ЦК УКП(б), а рэспубліканскія наркомы, іх намеснікі і некаторыя іншыя – на бюро ЦК Кампартыі Беларусі; асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругах, раёнах, — акруговымі або раённымі камітэтамі.
Поўнаўладдзе УКП(б) вызначыла дзейнасць усей палітычнай сістэмы – дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, ідэалогіі, сродкаў масавай інфармацыі, права і маралі. Толькі партыя мела права і магчымасць займацца распрацоўкай Канстытуцый. Такім чынам, у другой палове 1930-х гг. у СССР канчаткова сфарміравалася своеасаблівая палітычная сістэма кіравання савецкім грамадствам – сталінізм, заснаваная на ўладзе Камуністычнай партыі на чале з яе Генеральным сакратаром І. Сталіным і замацаваная ў Канстытуцыях СССР і саюзных рэспублік.
3. Перамога Савецкай улады ў барацьбе з унутранай і знешняй контррэва-люцыяй у 1917-1921 гг. у многім была абумоўлена высокімі якасцямі партыйнага і дзяржаўнага лідэра У. І. Леніна. Такім жа выніковым было яго кіраванне пад час ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі і ўтварэння СССР. Высокі аўтарытэт У. Леніна прадухіляў узнікненне ў партыі плыняў або фракцый. У 1922-1924 гг. з пагаршэннем яго здароўя асноўную ролю ў партыі і дзяржаве стала адыгрываць Палітбюро ЦК РКП(б) у складзе Л. Троцкага, Р. Зіноўева, Л. Каменева, А. Рыкава, М. Томскага, а таксама І. Сталіна.
Абраны Генеральным сакратаром І. Сталін яшчэ пры жыцці Леніна здолеў сканцэнтраваць у сваіх руках велізарную партыйную ўладу, а пасля смерці правадыра ўмела выкарыстаў яе супраць канкурэнтаў у барацьбе за аднаасобнае кіраванне. Дзякуючы адладжанай ім сістэме назначэнства, асноўныя пазіцыі ў апараце ЦК былі заняты адданым яму асобам. Па-другое, пад выглядам выхавання партыйнай масы ў духу ленінізма шэраговым камуністам укаранялася ў свядомасць неабходнасць падтрымкі генеральнай лініі партыі. Любыя іншыя ідэі, якія выказваліся камуністамі, у тым ліку таварышамі з ЦК, падаваліся ў сталінскай рыторыцы як левы, ці правы ўхіл у партыі.
Нарэшце, асноўнай сацыяльнай апорай генсака зрабіліся партыйцы новага прызыву. Не вельмі адукаваныя і спрактыкаваныя, яны з недаверам ставіліся да таварышаў-інтэлігентаў з дарэвалюцыйным стажам, затое вызначаліся гатоўнасцю выканаць любы загад. Менавіта да новых членаў партыі былі звернуты тэарэтычныя выкладкі І. Сталіна аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў СССР, апублікаваныя ў артыкуле “Кастрычнік і тэорыя перманентнай рэвалюцыі Троцкага”. Гэтыя ж ідэі затым знайшлі падтрымку ў красавіку 1925 г. на ХV канферэнцыі УКП(б). Л. Троцкі звязваў пабудову сацыялістычнага грамадства ў СССР з перамогай сусветнай рэвалюцыі, але яго тэорыя не карысталася такой папулярнасцю, як сталінская.
З выгляду асноўнай прычынай супярэчнасцей, якія ўзніклі паміж былымі арганізатарамі Кастрычніка, з’яўляліся тэарэтычныя пытанні сацыялістычнага будаўніцтва, але на справе яны былі выкліканы барацьбой І. Сталіна і Л. Троцкага за аднасобную ўладу. Так, у 1926 г. з усіх членаў Палітбюро І. Сталін меў падтрымку рэдактара газеты “Правда” М. Бухарына, старшыні СНК СССР А. Рыкава, і старшыні УЦСПС М. Томскага, старшыні Рэвалюцыйнага Ваеннага савета К. Варашылава, В. Молатава, старшыні ЦВК СССР М. Калініна. Л. Троцкі абапіраўся на Р. Зіноўева і кандыдата ў члены Палітбюро Л. Каменева. Створаная імі “аб’яднаная апазіцыя” запатрабавала дэмакратызацыі партыі, а ў эканамічнай частцы – хутчэйшага развіцця цяжкой прамысловасці і ўзмацнення барацьбы з кулаком. У сваім звароце да ЦК апазіцыянеры нагадалі пра колішняе папярэджанне У. Леніна аб неадпаведнасці І. Сталіна займаемай пасадзе. Але большасць партыйнага апарату бачыла ў Сталіне меншае зло ў параўнанні з Троцкім і таму захавала прыхільнасць генеральнаму сакратару. Спроба Р. Зіноўева, Л. Каменева і Л. Троцкага знайсці падтрымку шараговых камуністаў у 1927 г., падчас святкавання 10-годдзя Кастарычніцкай рэвалюцыі скончылася адхіленнямі азначаных асоб ад высокіх пасад.
Аднак сталінскі курс на індустрыялізацыю і згортванне новай эканамічнай палітыкі не выключаў з’яўленне новых апазіцыянераў і нават адкрытых яго ворагаў. Як вынікала з прамовы Генеральнага сакратара на ліпеньскім (1928) Пленуме ЦК УКП(б) “Аб індустрыялізацыі і хлебнай праграме», варта было чакаць, што па меры прасоўвання савецкага народа па сацыялістычным шляху “супраціўленне капіталістычных элементаў будзе ўзрастаць, класавая барацьба будет абвастрацца”. За гэтым звычайным, на першы погляд, узорам сталінскай рыторыкі хавалася ўжо прынятае рашэнне аб выкарыстанні гэтай барацьбы для знішчэння сваіх палітычных праціўнікаў і ўмацавання аднасобнай улады. У гэтым напрамку ўжо працавалі створаная ім наменклатура, агітацыйна-прапагандысцкая машына, служба бяспекі і пракуратуры.
Узяты восенню 1929 г. партыйны курс на павелічэнне паказчыкаў вытворчасці прамысловай прадукцыі, паскарэнне тэмпаў індустрыялізацыі краіны, калектывізацыі сялянскіх гаспадарак не даваў запланаваных вынікаў. Прычына таго бачылася ў сабатажы і наўмыснай шкодніцкай дзейнасці. Выказаны І. Сталіным прагноз аб актывізацыі праціўнікаў сацыялізму знаходзіў пацвярджэнне. Працоўных пераконвалі ў тым, што аварыі, паломкі, эканамічныя няўдачы – нішто іншае, як справа рук шкоднікаў. Аб’ектам разгорнутай працяглай кампаніі па раскрыцці шкодніцкіх груповак у народнай гаспадарцы і сістэме кіравання зрабілася самая адукаваная і актыўная частка грамадства, здольная самастойна мысліць.
Сродкі масавай інфармацыі, прапагандысты і агітатары імкнуліся пераканаць савецкі народ у незлічонай колькасці праціўнікаў Савецкай улады. Пры тым на лаву падсудных сапраўды сталі трапляць не толькі “буржуазныя спецыялісты” або шкоднікі, а таксама і былыя “сацыял-здраднікі” – эсэры і меншавікі. Так, у 1930 г. было абвешчана аб “раскрыцці контррэвалюцыйнай арганізацыі” – “Працоўнай сялянскай партыі”, “шкодніцкай і шпіёнскай арганізацыі” па забеспячэння насельніцтва харчовымі прадуктамі, “Прамысловай партыі”, “Саюзнага бюро сацыял-дэмакратаў (меншавікоў). Характэр-на, што да пакарання смерцю прысуджалася толькі меншасць прыцягнутых да суда, а ў судовых працэсах удзельнічалі адвакаты.
З цягам часу нават гарантаваныя Канстытуцыяй 1924 г. куртатыя правы людзей былі жорстка абмежаваны “інтарэсамі дыктатуры пралетарыяту” і “рэвалюцыйнай мэтазгоднасці”. Характэрна, што разам са сфальсіфікаванымі органамі Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ) матэрыяламі аб так званых “ворагах народа” сустракаліся рэальныя справы, якія сведчылі аб спробе савецкіх і партыйных работнікаў перашкодзіць усталяванню сталінскай дыктатуры. Гэтыя сумленныя людзі аб’ядналіся вакол Сырцова і Ламінадзе (1930), Смірнова, Эйсманта і Талмачова (1932), а таксама ў групе М. Руціна (Саюз марксістаў-ленінцаў) (1932). Але ўсе яны былі арыштаваны і жорстка пакараны.
У снежні 1932 г. міліцэйскія сілы перадаваліся ў падпарадкаване АДПУ, а ў ліпені 1934 г. яно было пераўтворана ў Галоўнае упраўленне дзяр-жаўнай бяспекі (ГУДБ) і ўключана ў саюзна-рэспубліканскі Народны камісарыят унутраных спраў (НКУС) СССР. Пры ім засноўвалася Асобая нарада (АНА), якая на саюзным узроўні замацавала практыку пазасудовых прыгавораў. Ёй падпарадкавалася разгалінаваная сістэма “троек” у рэспубліках, краях, аблас-цях, гарадах з удзелам начальнікаў ўпраўлення НКУС, сакратароў парткамі-тэтаў і пракуроры. Усю карніцкую іерархію ўзначальваў І. Сталін, а непасрэд-ным выканаўцам яго волі ў 1934-1936 гг. з’яўляўся наркам унутраных спраў і начальнік ГУДБ СССР Г. Ягода.
Відавочна, што рэарганізацыя праваахоўных органаў была абумоўлена планаваннем Сталіным масавых рэпрэсій. Іх неабходнасць бачылася яму ва ўзросшай апазіцыйнасці з боку саміх камуністаў за фарсіраваную індустрыялізацыю, гвалтоўную калектывізацыю, пагаршэнне жыццёвага ўзроўню народа. Так, асобныя ўдзельнікі XVII з’езда УКП(б) (студзень-люты 1934). пры галасаванні за новы склад ЦК партыі 270 дэлегатаў выказалі недавер І. Сталіну і прапанавалі сакратару Ленінградскага абкама партыі С. Кіраву заняць вышэйшую партыйную пасаду. І калі 1 снежня 1934 г. Кіраў быў застрэлены прама ў будынку Смольнага, дзе размяшчаўся абкам, то, нягледзячы на здзейсненыя арышты ўяўных арганізатараў забойства Л. Каменева і Р. Зіноўева, сапраўднае імя арганізатара гэтага злачынства ў многіх не выклікала сумненняў. Прадуманасць гэтай акцыі вынікае, у прыватнасці, са зместу пастановы ЦВК і СНК СССР “Аб унясенні змен у дзеючыя крымінальна-працэсуальныя кодэксы саюзных рэспублік”, прынятай у дзень забойства. У адпаведнасці з ёй, любы абвінавачаны ў здзяйсненні тэрарыстычнага акта пазбаўляўся права на дапамогу адваката, не мог падаць хадайніцтва аб памілаванні, а прыгавор аб вышэйшай меры пакарання выконваўся неадкладна. Характэрна, што ў ліку ахвяр апынулася больш паловы (1108 са 1966) дэлегатаў “з’езда пераможцаў”, у тым ліку 98 членаў ЦК са 139. У сакавіку 1935 г. быў прыняты Закон аб пакаранні членаў сямей так званых “здраднікаў Радзімы”, у выніку чаго сотні тысяч грамадзян былі зняволены, пазбаўлены працы, выключаны з навучальных устаноў і г.д.
Апагеем дзейнасці рэпрэсіўнай машыны Сталіна зрабіліся так званыя маскоўскія судовыя працэсы над прадстаўнікамі колішняй партыйнай і дзяржаўнай эліты СССР, абвінавачанымі ў самых разнастайных злачынствах су-праць савецкага народа. Ход і вынікі гэтых працэсаў шырока асвятляліся і каментаваліся ў прэсе, кінахроніцы, на мітынгах і сходах. Іх палітычны сэнс заключаўся ва ўмацаванні аднаасобнай улады Сталіна, псіхалагічным падаўленні ўсіх нязгодных с бягучай палітыкай, згуртаванні ўсяго народа вакол правадыра, стварэнні атмасферы лютай нянавісці да выкрытых і тайных “ворагаў народа”.
Відную ролю ў ходзе тых судзілішчаў адыгрываў Генеральный пракурор СССР А. Вышынскі. Менавіта ён укараніў у судовую практыку правіла, паводле якога, асноўным доказам віны падсуднага з’яўлялася прызнанне ў злачынстве. Невыпадкова таму следчыя выкарыстоўвалі ўсе магчымыя спосабы, у тым ліку пыткі, каб “выбіць” з арыштаванага неабходныя паказанні. Пры гэтым і непрызнанне віны зусім не ўратоўвала яго ад “вышэйшай меры сацыяльнай абароны”. У ліку першых такі працэс адбыўся ў 1936 г. па сфабрыкаванай справе аб “Антысавецкім аб'яднаным трацкісцка-зіноўеўскім цэнтры” ў складзе Р. Зіноўева, Л. Каменева і інш., які скончыўся смяротнымі прысудамі абвінавачаным. У студзені 1937 г. суд разглядзеў справу аб так званым “Паралельным антысавецкім трацкісцкім цэнтры”. Яго ўяўныя члены былі расстраляны (Г. Пятакоў) або ( К. Радэк і Г. Сакольнікаў) загінулі ў турме.
Гэтыя сфальсіфікаваныя ад пачатку да канца працэсы служылі часткай кампаніі, скіраванай супраць былых ленінскіх саратнікаў, бальшавікоў з дарэвалюцыйным стажам, каб паказаць як тонка маскіруецца контррэвалюцыя і як заглыблены яе карані. Знішчэнне ўсіх тых, хто прама ці ўскосна, раней ці зараз меў дачыненне да непралетарскіх партый, непрацоўных класаў, усіх тых, на каго падаў цень падазрэння ў варожасці сацыялізму і г.д., было другім этапам рэпрэсіўнай палітыкі, якая мела характар дзяржаўнага тэрору.
У 1937 г. І. Сталін даў больш шырокае, чым у 1928 г., тэарэтычнае абгрунтаванне рэпрэсіўнай палітыкі. У сваім дакладзе на лютаўска-сакавіцкім (1937) пленуме ЦК УКП(б) «Аб асаблівасцях партыйнай работы і мерах ліквідацыі трацкісцкіх і іншых двурушнікаў» ён даводзіў, што “ў савецкім грамадстве па меры яго паспяховага прасоўвання да сацыялізму супраціўленне рэшткаў варожых класаў не змяншаецца, а набывае крайнія формы; таму і класавая барацьба не затухае, а больш і больш абвастраецца, перамяшчаючыся ў сферу рэпрэсіўных захадаў супраць тых, хто шкодзіць справе сацыялізму”.
Тым самым пачалася беспрэцэдэнтая хваля арыштаў служачых ўсіх устаноў, вайскоўцаў, дзеячаў культуры і іншых катэгорый грамадзян, галоўным чынам тых, чыя творчая або службовая біяграфія сфарміравалася ўжо пры савецкай уладзе. Асаблівы грамадскі рэзананс меў працэс чэрвеня 1937 г. па справе так званых удзельнікаў “ваенна-фашысцкай змовы ў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі” – М. Тухачэўскага, І. Якіра, І. Убарэвіча і іншых вя-домых камандзіраў. Арышты герояў грамадзянскай вайны, маршалаў, генералаў не спыняліся да вайны.
Асаблівую актыўнасць і ініцыятыву ў “барацьбе з ворагамі народа” выявіў назначаны ў верасні 1936 г. наркам унутраных спраў СССР М. Яжоў. 30 ліпеня 1937 г. ён выдаў загад аб рэпрэсіраванні асоб (кулакоў, членаў антысавецкіх партый, былых жандараў і белагвардзейцаў і інш.), якія ўжо адбылі пакаранне, і ў залежнасці ад абставін маглі ізноў быць асуджанымі на 8-10 год або, наогул, расстралянымі. Характэрна, што павальныя арышты пракаціліся і сярод чэкістаў. У выніку ў 1937 г. колькасць арыштаваных узрасла амаль у дзесяць разоў. Усяго ў 1937-1938 гадах было арыштавана звыш паўтара мiльёна чалавек, з ix расстраляна ў 1937 годзе 353 074, а ў 1938 – 328 618 чалавек». Большасць ахвяр (да 70%) было прыцягнута па 58 (палітычным) артыкуле Крымінальнага кодэксу.
Масавыя арышты людзей запатрабавалі тэрміновага вырашэння іх лёсу. Невыпадкова таму шырокае распаўсюджанне набылі пазасудовыя органы – “тройкі” і нават “двойкі”, «асобыя нарады НКУС» і іншыя, дзе галоўным доказам вінаватасці арыштаванага былі яго прызнанні або іх адсутнасць. У сакавіку 1938 г. расстрэльныя прыгаворы напаткалі М. Бухарына, А. Рыкава, Г. Ягоду, Н. Крэсцінскага і многіх іншых членаў сфабрыкаванага “Антысавецкага праватрацкісцкага блока”. Ім інкры-мінавалі “здрадніцкую, шпіёнскую, дыверсійна-шкодніцкую, тэрарыстычную” і іншую варожую дзейнасць. Характэрна, што абвінавачваемыя публічна прызналі сваю віну.
Па сутнасці, ахвярамі сталінскіх рэпрэсій зрабіліся прадстаўнікі ўсіх гра-мадскіх, палітычных, сацыяльных, нацыянальных, прафесійных, канфесійных і г.д. пластоў і груп насельніцтва. Гэта, акрамя іншага, даказвае, што нават у пачатку 1930-х гг. усе яны выказвалі незадавальненне сталінскай палітыкай. Толькі пасля публічных судовых працэсаў, стварэння атмасферы падазронасці і шпіёнаманіі, адпаведнай ідэйнай апрацоўкі Сталіну і яго бліжэйшаму атачэнню ўдалося дамагчыся ад людзей аднадумства, аднадушша і высокапрадукцыйнай працы на карысць сацыялістычнай Айчыны.
Беларускі народ таксама адчуў на сабе ўздзеянне сталінскіх рэпрэсій. Іх пачатак быў падрыхтаваны вынікамі дзейнасці парткамісіі У. Затонскага, накіраванай у маі 1929 г. Палітбюро УКП(б) у БССР. У поле яе зроку трапілі тыя дзеячы культуры, навукі, а таксама служачыя савецкіх устаноў, якія да таго часу актыўна праводзілі палітыку беларусізацыі, у тым ліку наркам асветы БССР А. Баліцкі, прэзідэнт АН БССР У. Ігнатоўскі, пісьменнік З. Жылуновіч, літаратары Я. Купала і А. Дудар, старшыня ЦВК А. Чарвякоў і іншыя. Да распачатай кіраўніцтвам КП(б)Б кампаніі асуджэння так званага нацыянал-дэмакратызма як кулацкай ідэалогіі далучыліся работнікі спецслужбаў. У выніку 23 кастрычніка 1930 г. старшыня ДПУ БССР Р. Рапапорт паведаміў аб раскрыцці падпольнай арганізацыі нацдэмаў «Саюз вызвалення Беларусі» («СВБ»). Да гэтага часу было арыштавана 86 чал., у тым ліку акадэмікі В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафессар А. Смоліч, пісьменнікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я.Пушча, былыя наркамы Дз. Прышчэпаў, А. Баліцкі, намеснік наркама А. Адамовіч і інш. Усе яны былі асуджаны на розныя тэрміны зняволення або высылкі за межы Беларусі. Значную ролю ў разгроме нацдэмаўшчыны адыграў І сакратар ЦК КП (б) Б К. Гей. У сваім даносе Сталіну ён указваў на Я. Купалу як на аднаго з завадатараў “СВБ”. Многія партыйцы за садзеянне нацыянал-дэмакратызму атрымалі спагнанні. 4 лютага 1931 г. выключаны з партыі У. Ігнатоўскі пакончыў жыццё самагубствам.
Як высветлілася, з разгромам “Саюза вызвалення” нацдэмаўшчына не была цалкам вынішчана і эстафету барацьбы супраць яе пераняў новы сакратар ЦК КП(б) М. Гікала. За яе ходам уважліва назірала бальшавіцкае кіраўніцтва краіны. Так, у пачатку 1933 г. газета “Правда” паведамляла аб актывізацыі кулацка-нацыяналістычных элементаў і наяўнасці класава чужых элементаў у культурных, навуковых і гаспадарчых установах БССР. Відавочна, што ў рэспубліцы наспела чарговая хваля рашучага наступлення на антыса-вецкія групоўкі. Невыпадкова, у лютым 1933 г. работнікі ДПУ паведамілі аб раскрыцці “контррэвалюцыйнай эсэра-прышчэпаўскай арганізацыі” ў Наркамземе БССР і Белтрактарацэнтры, якая рыхтавалася да ўзброенага паўстання. Па звестках старшыні ДПУ Закоўскага, яго падначаленымі было абясшкоджана 1,5 тыс. груповак, якія аб’ядноўвалі да 30 тыс. бандыцкіх элементаў.
Чарговым буйным поспехам работнікаў ДПУ стала выкрыццё контррэвалюцыйнай арганізацыі «Беларускі нацыянальны цэнтр», створанай польскімі спецслужбамі і перакінутымі з Заходняй Беларусі ў БССР для антысавецкай дзейнасці. У выніку па “справе БНЦ” было асуджана 97 чал., у тым ліку С. Рак-Міхалоўскі, А. Капуцкі, П. Мятла, І. Гаўрылік, І. Дварчанін. У ліку іншых “контррэвалюцыйных арганізацый”, выкрытых работнікамі ДПУ у 1933 г., былі “Польская арганізацыя вайскова”, “Беларуская народная Грамада і іншыя. Асноўнай мерай пакрарання прыцягнутых да адказнасці з’яўлялася высылка ў аддаленыя раёны Расіі. Усяго з канца 1920-х да сярэдзiны 1930-х гадоў у БССР было рэпрэсiравана звыш 46 тысяч чалавек, з якіх 13 тысяч – расстраляны.
Выступленне І. Сталіна на лютаўска-сакавіцкім (1937) Пленуме ЦК УКП (б), якое скіроўвала ўсіх партыйцаў на барацьбу супраць “ворагаў народа”, было прынята ўсімі партыйцамі краіны да неадкладнага выканання. Удзельнікі сакавіцкага (1937) Пленума ЦК КП(б)Б надалі гэтай праблеме цэнтральную ўвагу. Аб яе значнасці сведчыў факт выкрыцця народнага камісара ўнутраных спраў БССР Г. Малчанава як “члена контррэвалюцыйнай арганізацыі правых і здраднікаў Радзімы”. Зноў абраны першы сакратар рэспубліканскай партыйнай арганізацыі В. Шаранговіч паабяцаў апраўдаць давер Сталіна і выявіць усе факты «контррэвалюцыйнай падрыўной работы» на Беларусі. Член Бюро ЦК і старшыня СНК М. Галадзед у сваім выступленні нагадаў аб тым, што кожны камуніст павінен сам быць чэкістам і не ўскладаць спадзяванні па выкрыцці ворагаў на органы НКУС. Тым не менш менавіта на Галадзеда і была ўскладзена галоўная віна за недахопы ў барацьбе з рознага кшталту “двурушнікамі”, “шкоднікамі”. У маі ён сам быў вызвалены ад усіх пасад і неўзабаве арыштаваны. Звесткі аб арышце М. Галадзеда, а таксама былога камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі І. Убарэвіча, якія былі даведзены дэлегатам XVI з'езда КП(б)Б (чэрвень 1937), выклікалі аднагалоснае адабрэнне прысутных. На тым жа з’ездзе І сакратар ЦК КП(б)Б В. Шаранговіч паведаміў аб падрыўной дзейнасці рознага кшталту ворагаў народа, якія апанавалі, па словах дакладчыка, практычна ўсе савецкія і партыйныя арганізацыі БССР. Старшыня ЦВК А. Чарвякоў, не вытрымаўшы незаслужанай крытыкі ў патуранні ворагам народа, застрэліўся ў службовым кабінеце. У сваёй рэзалюцыі дэпутаты запэўнiлі ЦК УКП(б) i правадыра партыi таварыша Сталiна, што «бальшавiкi Беларусi бязлiтасна разгромяць трацкiсцкiх, зiноўеўскiх, бухарынскiх, нацыянал-фашысцкiх шпіёнаў, шкоднiкаў, тэрарыстаў – агентаў германа-японскага i польскага фашызму”. Праз колькі часу ліпеньскі (1937) Пленум ЦК КП(б)Б назваў у ліку гэтых шпіёнаў М. Галадзеда, В. Шаранговіча, А. Чарвякова. Такім чынам, былыя заслугі ў выкрыцці “ворагаў народа” не ўратавалі саміх выкрывальнікаў ад смерці з ліку кіраўнікоў БССР.
На Беларусi ў 1935-1940 гадах за так званыя контррэвалюцыйныя злачынствы (артыкул 58) было прыцягнута каля 385 тыс. чалавек, з якiх больш чым 50 тыс. было расстраляна. Паводле аператыўных звестак, за 1937-1938 гг. гэтыя “злачынцы” запоўнілі мноства пад-польных антысавецкіх арганізацый: трацкiстаў, правых, нацыянал-фашыстаў, эсэраў, бундаўца-сiянiстаў, царкоўна-сектантаў, «польскай арганiзацыі вайсковай». Акрамя таго, паведамлялася аб незлічонай колькасці (такіх жа сфабрыкаваных) шпіёнскіх, дыверсійных і інш. арганізацый.
У верасні 1938 г. масавыя рэпрэсіі былі арганізавана спынены, а пазасудовыя органы (за выключэннем Асобай нарады НКУС СССР) распушчаны. І. Сталіну спатрэбіўся час, каб падвесці вынікі кампаніі і здзейсніць кадравыя перастаноўкі. У прыватнасці, замест М. Яжова, пераведзенага на іншую работу, пасаду народнага камісара ўнутраных спраў заняў Л. Берыя. Значную частку свайго часу новы нарком надаваў барацьбе з выпадкамі парушэння сацыялістычнай законнасці, пад якімі разумеліся выкарыстанне следчымі, недазволеных метадаў допытаў, арышты невінаватых і г.д. У выніку многія работнікі апарату НКУС, у тым ліку наркам БССР Б. Берман, таксама былі асуджаны. Зноў прызначаны першым сакратаром ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка за-патрабаваў ад чарговага наркама унутра-ных спраў А. Наседкіна вызвалення ад працы ўсіх следчых, вінаватых у выкарыстанні незаконных метадаў допытаў, але безвынікова, бо дазвол на іх быў санкцыянаваны на самым высокім узроўні.
Самі рэпрэсіі працягваліся да вайны і нават пасля яе, але ўжо не ў такіх маштабах і з меншай колькасцю смяротных прысудаў. Іх асноў-ная палітычная мэта была дасягнута: імя і словы Сталіна набылі са-кральны змест для ўсіх грамадзян, незалежна ад яго сацыяльнага статусу, нацыянальнасці, узросту і г. д. З такім народам выкананне любой задачы на шляху сацыялістычнага будаўніцтва, вызначанага правадыром, здавалася магчымай. Пры гэтым свядомая стваральная праца будаўнікоў сацыялізма спалучалася з эксплуатацыяй міліёнаў зняволеных ГУЛАГа, ператвораных у дзяржаўных нявольнікаў. Толькі смерць Сталіна стварыла перадумовы для паслаблення створанага ім рэпрэсіўнага механізму. За перыяд існавання бальшавіцкай улады 1917 па 1953 гг. на тэрыторыі савецкіх рэспублік па палiтычных матывах было рэпрэсіравана звыш 10 мiльёнаў, а на тэрыторыi БССР — звыш 900 тысяч чалавек.
Усяго за 1930-1953 гг. па абвінавачанні ў контррэвалюцыйных дзяржаўных злачынствах пацярпела 3 778 234 савецкіх і замежных грамадзян. У лютым 1954 г. у адказ на запыт Прэзідыума ЦК КПСС аб асуджаных за "контрэвалюцыйныя злачынствы" стала вядома, што з 1921 па 1954 г. за іх было асуджана 3 777 380, з іх да вышэйшай меры пакарання былі прыгавораны 642 980 чал., зняволены 2 369 220 чал., да ссылкі і высылкі – 765 180 чал. Каля 2,9 млн былі асуджаны пазасудовымі органамі, каля 900 тыс. – судамі, ваеннымі трыбуналамі, Спецкалегіяй і Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда. У сваёй падаўляючай большасці гэта былі людзі, адданыя сацыялістычным ідэалам і не меўшыя да шпіянажу, тэрарызму, шкодніцтва і інш. злачынстваў ніякага дачынення.
У БССР у 1935-1940 гг. ад палітычных рэпрэсій пацярпела больш як 85 тыс. грамадзян, з якіх 28 тыс. было расстраляна. Усяго з 1917 па 1953 гг. ахвярамі палітычных рэпрэсій стала каля 600 тыс. грамадзян. У іх ліку былі і тыя, хто актыўна змагаўся за Савецкую ўладу – В. Кнорын, М. Крылоў, К. Ландэр, М. Калмановіч, В. Фамін. Былі рэпрэсіраваны не толькі лепшыя людзі Савецкай краіны – пісьмен-нікі, навукоўцы, а і ўсё, напісанае імі. Так, у 1930-я гг. “Галоўліт” склаў спіс 651 аўтараў, кнігі якіх (за выключэннем адзінкавых экземпляраў, змешчаных у спецсховішчы) падлягалі знішчэнню. Акрамя таго, з бібліятэк выдалялі літаратуру, дзе прыгадваліся імёны Л. Троцкага, Р. Зіноўева, В. Кнорына, А. Чапвякова і іншых “ворагаў народа”. Сімвалам трагедыі сталінскіх ахвяр сталі сталі ўрочышча Курапаты каля Мінска, Бутава каля Масквы і іншыя месцы ў тагачасным СССР.
4. З разгромам мілітарысцкай Японіі скончылася ІІ сусветная вай-на. У верасні 1945 г. у СССР было скасавана надзвычайнае стано-вішча і скасаваны Дзяржаўны Камітэт Абароны. Адбывалася паступо-вая дэмабілізацыя абаронцаў Радзімы. На тэрыторыі вызваленых усходнееўрапейскіх дзяржаў – Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі і інш. па просьбе іх урадаў заставаліся асобныя часці Чырвонай Арміі. Былыя саюзнікі СССР па антыгітлераўскай кааліцыі ўбачылі ў тым “камуністычную пагрозу” для цывілізаванага сусвету. ЗША нават не выключалі магчымасці выкарыстання супраць Савецкага Саюза ядзернай зброі. Узнікшая канфрантацыя атрымала назву “халоднай вайны”. Яна ў многім вызначыла не толькі міжнароднае становішча, але і паўплывала на ўнутранае жыццё Савецкай краіны, якое адбывалася за так званай “жалезнай завесай”, ва ўмовах непадзельнага панавання камандна-адміністрацыйнай сістэмы.
Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця першых пасляваенных год з’яўлялася высокі духоўны ўздым савецкіх людзей, выкліканы перамогай над фашызмам. Нягледзячы на жудасныя фізічныя і маральныя цяжкасці ваенных год, страту родных, блізкіх, сяброў і знаёмых, усе грамадзяне з энтузіязмам аднаўлялі разбураныя прадпрыемствы, калгасы, транспарт, жылыя дамы, бальніцы, навучальныя і навуковыя установы, актыўна ўдзельнічалі ў грамадска-палітычным жыцці. Па-ранейшаму, арганізуючую і кіруючую ролю адыгрывала партыя бальшавікоў, аўтарытэт якой за час вайны ўзрос яшчэ больш. Шэрагі мясцовых партыйцаў імкліва павялічваліся. Так, на пачатках 1945 г. у складзе КП(б)Б налічвалася 29 515, 1951 г. – 116 663, 1954 г. 129 585 камуністаў і кандыдатаў.
Партыйную арганізацыю БССР узначальвалі П. Панамарэнка, са студзеня 1947 г. – М. Гусараў, з ліпеня 1950 г. – М. Патолічаў. У рэспубліках на вышэйшыя партыйныя, савецкія, грамадскія пасады вылучаліся былыя кіраўнікі падполля і партызанскага руху, але па-ранейшаму, існавала строгая цэнтралiзацыя партыйнага жыцця. Толькі па волі генеральнага сакратара адбываліся вышэйшыя перамяшчэнні. Пры гэтым за ім заставалася права падвяргаць рэпрэсіям кожнага, незалежна ад партыйнага ці сацыяльнага статусу. Так, былі арыштаваны супругі старшыні Вярхоўнага Савета СССР М. Калініна і члена Палітбюро В. Молатава. У 1946 г. пагроза арышту навісла і над маршалам Г. Жукавым, абвінавачаным у банапартызме, але справа скончылася яго назначэннем на перыферыйную для пал-каводца з сусветнай славай пасаду. На пачатку 1950-х гг. бліжэйшымі даручэнцамі правадыра заставаліся Л. Берыя, Г. Малянкоў, М. Булганін, М. Хрушчоў.
Уся партыйная ўлада належала Генеральнаму сакратару І. Сталіну, які не адчуваў патрэбы ў парадах нават бліжэйшага атачэння. Дастат-кова сказаць, што чарговы ХІХ з’езд адбыўся пасля трынаццаці-гадовага перапынку, у кастрычніку 1952 г. Важнейшымі яго вынікамі стала пераіменаванне партыі з УКП(б) у КПСС. У зноў стораны замест Палітбюро Прэзідыум ЦК у дадатак да “старой гвардыі” з’езд па рэкамендацыі І. Сталіна ўключыў яшчэ 15 чал.
Такім чынам, заставалася існаваўшая раней сістэма фарміравання і функцыянавання партыйных органаў на чале са Сталіным. Варта адзначыць, што з разгромам фашызму аўтарытэт міжнародны аўтарытэт СССР значна ўзрос, а разам з ім – аўтарытэт яго кіраўніка, старшыні Савета Міністраў (1946) і Ге-неральнага сакратара УКП(б) генералісімуса Савецкага Саюза І. В. Сталіна. Нават у афіцыйным ужытку распаўсюдзіўся тытул тытул “Правадыр усіх часоў і наро-даў”. Яшчэ больш паказальна тое, што Перамога ў вайне асацыіра-валася з яго іменем. Аб тым, што “Сталін выйграў вайну”, можна па-чуць і ў нашы дні.
Усхваленне Сталіна як “Леніна сёння” з’яўлялася неад’емнай част-кай ідэйна-прапагандысцкай работы ўсіх партыйна-савецкіх і грамад-скіх арганізацый. Уздым яе прыпаў на снежань 1949 г., калі паўсюдна ў СССР і за яго межамі ішло святкаванне юбілею правадыра. Так, з гэтай нагоды адбылося 31 500 мiтынгаў з удзелам 3 млн чал, дзе выступіла каля 100 тыс. аратараў. У БССР, як i ў iншых саюзных рэспубліках, было падрыхтавана “Пiсьмо вялiкаму Сталiну ў слаўнае 70-годдзе дня нараджэння ад беларускага народа”. У яго ж гонар у 1952 г. у Мінску быў узведзены найвялікшы ў краіне манумент.
Выказванне савецкімі людзьмі ўсеагульнай любові да правадыра не ратавала іх ад рэпрэсій. Па-першае, іх адчулі на сабе жыхары прыбалтыйскіх рэспублік, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, дзе пачалася калектывізацыя, а таксама высылкі ў Сібір “класава чужых элементаў”. Па-другое, былі рэпрэсіраваны сотні тысяч ваеннаслужа-чых-чырвонаармейцаў, якія ў свой час трапілі ў палон. Па-трэцяе, пад падазрэнне спецслужбаў трапілі практычна ўже жыхары часова акупіраванай фашыстамі тэрыторыі, у тым ліку члены мінскага пад-полля. Невыпадкова, надзвычайнымі паўнамоцтвамі былі надзелены работнікі Міністэрства ўнутраных спраў. У БССР рэспубліканскае міністэрства ўзначальваў кат беларускага народа генерал Л. Цанава. Па яго заданні пачаўся збор “матэрыялаў” на нацыянальнага героя С. Прытыцкага, на той час першага сакратара Гродзенскага абкама КП(б)Б.
Вяртанне да ранейшых метадаў кіравання выявілася ва ўзмацненні ідэйна-прапагандысцкай работы. Справа ў тым, што з вызваленчага паходу ў Еўропе вярнуліся савецкія воіны, якія між іншым расказвалі суайчыннікам аб высокім узроўні жыцця чэхаў, венграў, немцаў. На гэтым фоне жыццё савецкай вёскі выглядала ў лепшым выпадку несуразмерна горшым. Невыпадкова таму наспела неабходнасць у кампаніі па прапагандзе ўсяго савецкага. Усе зваротныя размовы, пагалоскі, сцвярджэнні кваліфікаваліся як нізкапаклонніцтва перад Захадам. Тых, хто цураўся савецкага, абзывалі “бязроднымі касмапалітамі” і жорстка крытыкавалі. У іх лік трапілі прыхільнікі так званага “вейсманiзма-мендэлiзма” i “марганiзма” – накірунку не прызнанай на той час у СССР навукі генетыкі. Насуперак iм савецкiя вучоныя Лысенка, Вiльямс, Мiчурын даказвалi, што не спадчын-насць, а ўмовы жыцця вызначаюць развiццё арганiзмаў, мяняюць iх прыроду і г. д. Акадэмік АН БССР Жэбрак у амерыканскім часопісе выказаўся супраць мiчурынскага напрамку у бiялогii. Таму 22 лiстапада 1947 г. над iм быў учынены “суд гонару” “за антыдзяр- жаўны i антыпатрыятычны ўчынак”.
У 1948 г. у агульных мэтах цэнтральны орган цэнзуры друку – “Галоўлiт СССР” распачаў перагляд лiтаратуры, асаблiва трафейнай. Палiтычна шкоднымi прызнавалася 185 кнiг, галоўным чынам з упамiнаннем “ворагаў народа”. У тым жа годзе, па прычыне абвастрэння савецка-югаслаўскіх адносін, з бібліятэк была адабрана лiтаратура пра югаславаў або іх лідэра І. Броз Цiта. Мiнiстр асветы БССР П. Саевiч па абвiнавачаннi ў супрацоўнiцтве з югаславамi быў асуджаны ваенным трыбуналам на 25 год турмы.
Савецкае мастацтва павінна было пастаянна выказваць сваю ідэйна-выхаваўчую функцыю. Тых, хто думаў інакш (і калі гэта не падпадала пад 58 артыкул), чакала жорсткае расчараванне і цкаванне на самым высокім узроўні. Аб павышэнні патрабаванняў да работнікаў мастацтва сведчылі, у прыватнасці, прынятыя ў жніўні 1946 г. пастановы ЦК УКП (б) "Аб часопісах "Звезда" і "Ленінград", "Аб рэпертуары драматычных тэатраў і мерах па яго паляпшэнні", у верасні “Аб кінафільме "Вялікае жыццё”, у 1948 г. "Аб оперы “Вялі-кая дружба”. У выніку, у “няміласць” трапілі Г. Ахватава, М. Зошчан-ка і інш. дзеячы. У БССР былі ізноў арыштаваны і высланы за яе межы беларускія паэты С. Шушкевіч, С. Грахоўскі і інш.
У 1948 г. узнікла зусім незвычайная ва ўмовах сталінскага рэжыму хваля антысемітызму. Падставай для рэпрэсій супраць яўрэяў была сфальсіфікаваная “справа Антыфашысцкага яўрэйскага камітэта”. 13 студзеня 1948 г. у Мiнску быў забіты яго старшыня народны артыст СССР С. Мiхоэлс. Яшчэ большы грамадскі і палітычны рэзананс набыла так званая “справа ўрачоў”, якія быццам планавалі атруціць вышэйшых дзяржаўных асоб.
Уласцівая Сталіну падазронасць да бліжэйшага акружэння з узростам толькі ўзмацнілася. Гэтым можна растлумачыць судовую расправу над ленінградскімі партыйнымі кіраўнікамі; устараненне А. Паскробышава, які працаваў яго асабістым сакратаром на працягу 30 год, начальніка асабістай аховы М. Уласіка і інш. 22 лютага 1953 года ўсім упраўленням МДБ быў аддадзены загад аб звальненні з органаў усіх яўрэяў, незалежна ад займаемай пасады і вайсковага звання.
Усе кадравыя перамены ў Палітбюро (Прэзідыуме), іншых вышэйшых і мясцовых эшалонах улады жыхары Беларусі ўспрымалі без абмеркаванняў. Іх залежнасць ад саюзнай дапамогі па аднаўленні разбуранай гаспадаркі была вельмі вялікай. У палітычных адносінах іх становішча было не менш складаным. Для многіх з іх факт знаходжання на акупіраванай тэрыторыі ў 1941-1944 г. на доўгія дзесяцігоддзі зрабіўся важкай перашкодай на шляху атрымання дзяржаўнай узнагароды, заняцця той ці іншай пасады і г. д. Па вялікім рахунку, усе яны трапілі пад падазрэнне да органаў “Смерш”, МДБ і іншых і мусілі даказваць сваю невінаватасць. Невыпадкова тут, на Беларусі іх дзейнасць суправаджалася моцнай прапагандысцкай працай партыйных, савецкіх і камсамольскіх структур.
Важнейшымі грамалдска-палітычнымі кампаніямі першых пасляваенных гадоў зрабіліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР (1946), Вярхоўны Савет БССР (1947), мясцовыя Саветы (1948, 1950), а таксама народных суддзяў і народных засядацеляў. Гэтыя выбары па-ранейшаму былі безальтэрнатыў-нымі, але надзвычай масавымі, і прайшлі пад лозунгам падтрымкі “блоку камуністаў і беспартыйных”.
Работа Саветаў была фактычна зведзена да ўхвалення, станоўчага каментавання i адпаведнай канкрэтызацыi партыйных рашэнняў. Такой жа фармалізаванасцю вызначалася работа прафсаюзаў, ЛКСМБ і іншых грамадскіх арганізацый. Камсамольскія органы рэспублікі ўзначалілі былыя партызаны і падпольшчыкі А. Аксёнаў, Зімянін, К. Мазураў, П. Машэраў, Сурганаў.
У пасляваенныя гады назіраліся русiфiкатарскiя тэндэнцыі. Пасля вызавалення Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі насельніцтва выказвала расчараванне адсутнасцю палітыкі па ўмацаванні беларускай культуры. Невыпадкова ў 1946 г. у Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, Жыровіцкім сельска-гаспадарчым тэхнікуме, Ганцавіцкім, Глыбоцкім і Пастаўскім педвучылішчах узніклі падпольныя культурна-асветніцкія групы. Іх удзельнікі былі жорстка пакараны, але гэта не здымала праблемы, а на фоне распачатай калектывізацыі, нават паглыбляла яе. Калi ў 1945-1946 гг. у Мiнcку працавала 14 беларускiх i 14 рускiх школ, то у 1952 з 57 школ засталіся беларускімі толькi 9. У Гомелi да вайны было 25 беларускiх школ, а у 1953 – толькi 8. У Заходняй Беларусi ў 1953 г. Толькі 121 партыйны работнік з 1175 паходзілі з лiку мясцовага насельнiцтва. У 1953 г. часопiс “Камунiст Беларусi” выходзіў тыражом у 17-18 тыс. экз., з якіх на беларускай мове толькі – 2-3 тыс.
Такiм чынам, пасля вайны і пры жыцці І. Сталіна грамадска-палітычнае жыццё ў БССР уваходзіла ў звыклае, апрабаванае рэчышча. Перамога над фашызмам не змянiла прыроду сталiнскага рэжыму. Ён застаўся ранейшым. У яго аснове ляжала жорсткая цэнтралiзацыя усiх бакоў жыцця, неймавернае усхваленне асобы І. Сталіна, непрымiрымае стаўленне да станоўчых ацэнак замежных дасягненняў навукі, тэхнікі, культуры.
Разам з мабiлiзацыяй народа на стваральную працу скiраваную на аднаўленне i далейшае развiццё гаспадаркi, грамадскага i культурнага жыцця, шырока практыкавалiся метады адмiнiстрацыйнага прымусу. Распачатая ў За-ходняй Беларусі гвалтоўная калектывізацыя прыводзіла да новых ахвяр і пашырала сацыяльную базу для антысавецкіх бандфарміраванняў. Дзейнасць спецслужб спалучалiся з шырокай падазронасцю ўлад да людзей, хто ў часы вайны трапiў пад нямецкую акупацыю, у тым лiку партызан i падпольшчыкаў. Антысемітызм, барацьба з “бязродным касмапалітызмам” - характэрныя рысы сталінскага рэжыму апошніх год яго існавання.
Разам з тым складанае палітычнае становішча, што існавала ў БССР, характарызавалася працоўным энтузіязмам па адраджэнні эканомікі і культуры, паступовым павышэннем жыццёвага ўзроўню людзей, высокай ідэйнай свядомасцю, верай у партыю і свайго правадыра. Перажытая вайна здавалася ім самай страшэннай бядой, у параўнанні з якой недахоп прадуктаў харчавання, тавараў народнага спажывання, дрэнныя жыллёвыя ўмовы, былі часовымі цяжкасцямі.
5. Пачатак змен да лепшага ў СССР, у тым лiку i БССР, быў звязаны са смерцю Сталiна 5 сакавiка 1953 г. i перастаноўкамi ў вы-шэйшых эшалонах улады. Cама па сабе смерць правадыра выклiкала сапраўдны шок у грамадстве. Было пакласці яго цела ў Маўзалеі по-бач з целам Леніна. У Маскве пад час жалобных мерапрыемстваў загi-нула некалькi дзесяткаў чал. У Мiнску некалькi cутак запар да пом-нiка Сталiну ішлі сотнi тысяч людзей, каб выказаць свой жаль.
Перамены пачалася з рэарганізацыі партыйнага апарату. З Прэзi-дыуму ЦК КПСС было выведзена 15 чал з 25, а колькасць кандыдатаў скарочана з 11 да 4. У вынiку пасаду Старшынi Савета Міністраў за-няў Малянкоў, М. Хрушчоў узначалiў Сакратарыят ЦК, Л. Берыя – Міністэрства унутраных спраў (з уключэннем у яго склад Міністэр-ства дзяржаўнай бяспекі), Булганiн - Мiнiстэрства абароны, К. Вара-шылаў – Вярхоўны Савет СССР, Швернiк – Цэнтральны Савет праф-саюзаў.
У сродках масавай інфармацыі часцей стала праводзіцца думка пра прынцып калектыўнага кiраўнiцтва. У сталіцы БССР, абласцях i раёнах адбывалiся пленумы, прысвечаныя ўмацаванню калегiяльнасцi ў рабоце партыйных органаў, развiццю крытыкi i самакрытыкi, павышэнню адказнасцi камунiстаў.
Тым часам у Прэзідыуме ЦК паміж уладальнікамі ключавых пасад пачалася асцярожная барацьба за вызначальны ўплыў і аднасобную ўладу. Каб знайсці падтрымку ў масах грамадзян, Берыя перапыніў “справу ўрачоў” і аддаў загад аб частковы вызваленні рэпрэсіраваных асоб. У выніку на волю выйшлі 1 181 264 з 2 526 402 асуджаных, галоўным чынам па крымінальных артыкулах. Акрамя таго, Берыя, Малянкоў і Хрушчоў ініцыіравалі перастаноўку ў верхніх эшалонах саюзных рэспублік. Прызнавалася неабходным прызначыць на вышэйшыя пасады асоб карэннай нацыянальнасці. Так, у БССР на пасаду І сакратара ЦК КПБ замест рускага М. Патолічава была рэкамендавана кандыдатура беларуса Зімяніна. Аднак Пленум ЦК КПБ 25-27 чэрвеня выказаўся за захаванне ранейшага кіраўніцтва.
Характэрна, што за ўвесь час існавання ўнутрыпартыйнага дыктату крамлёўскія лідэры не сталі гэтаму пярэчыць. Адной з прычын таго было абвастрэнне барацьбы паміж імі за ўладу. Большасць партыйнай эліты выказвала апасенне, што з перамогай Л. Берыя ў краіне ўсталюецца рэжым яшчэ больш жорсткі, чым пры Сталіне. З усведамленнем таго М. Хрушчоў заручыўся падтрымкай маршала Г. Жукава і 26 чэрвеня на пасяджэнні Прэзідыума ЦК арганізаваў арышт свайго канкурэнта.
2-7 лiпеня 1953 на Пленуме ЦК КПСС з дакладам “Аб крымiнальных антыпартыйных i антыдзяржаўных дзеяннях Л. П. Берыя” выступiў Малянкоў. У вынiку Берыя быў выведзены з ЦК, выключаны з партыi, прыцягнуты да крымiнальнай адказнасці.
Такім чынам, вынікі працы Пленума значна паспрыялі дэмакратызацыі партыйнага i дзяржаўнага жыцця. Чарговы (вераснёўскi) 1953 г. Пленум ЦК КПСС усталяваў пасаду Першага сакратара ЦК КПСС i па прапанове Г. Малянкова абраў на яе М. Хрушчова. З гэтага часу ўвайшлi ў практыку сумесныя пастановы ЦК КПСС i Саўмiна СССР, якiя павiнны былi сведчыць аб узмацненнi функцый Саветаў, але, як i раней, вызначальную ролю ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi краiны адыгрывалi партыйныя органы. На 1 студзеня 1954 г. у КПСС налічвалася 6, 9 млн камунiстаў, з якiх 129 585 – у складзе КПБ. Да гэтага часу адбыўся абмен партыйных дакументаў, павысiлася ўвага да прыёму ў партыю моладзi.
Партыйнае i савецкае кіраўніцтва рабiлi захады, накiраваныя на прадухiленне ў будучым такiх жа парушэнняў дзяржаўнай законнасцi. Адмыслова адзначалася, што арышты без санкцыi пракурора недапушчальныя, а кры-мiнальнае пакаранне магло быць вынесена толькi па прыгавору суда. У сакавіку 1954 г. ізноў усталёўваўся партыйны кантроль над дзейнасцю сілавых міністэрстваў. Так, Міністэрства дзяржбяспекі выводзілася з Міністэрства ўнутраных спраў і рэарганізоўвалася ў Камітэт. Кадры КДБ зацвярджаліся ў вышэйшых партыйных і дзяржаўных інстанцыях. У выніку партыйна-дзяржаўная бюракратыя (наменклатура) цвёрда заняла першае месца ў іерархіі ўлады і ўяўляла сабой новую сацыяльную супольнасць.
30 красавiка 1954 г. Вярхоўны суд СССР рэабiлiтаваў ахвяр так званай “ленiнградскай справы” i пакараў тых, хто сфабрыкаваў яе. Так, па прыгавору суда былы міністр дзяржаўнай бяспекі Абакумаў i тры яго памагатыя былi расстраляны. У чаканнi суда памёр i кат беларускага народа Л. Цанава.
Лiквiдаваўшы найбольш адыёзныя рудыменты рэжыму, апарат КПСС пакінуў непарушнай камандна-адмiнiстрацыйную сiстэму, бо сам з’яўляўся яе часткай. Негалосна прынятая лiнiя на спыненне палiтычных рэпрэсiй не раскрывала iх прычын i асабiстай ролi ў iх Сталiна. Больш таго, афiцыйная прапаганда па-ранейшаму умацоўвала мiф аб iм як вялiкiм правадыры, вялiкiм ленiнцы i г. д. У снежнi 1954 г. у краіне шырока адзначалася яго 75-годдзе. Iмя Сталiна штодзень упамiналася ў дакладах, выступленнях кiраўнiкоў партыi i дзяржавы. З такой жа ўрачыстасцю 22 красавіка 1955 г. адзначалася 85-годдзе са дня нараджэння У. Ленiна. Такім чынам, у грамадска-палітыч-ным жыцці тэма “Ленін-Сталін” была непадзельнай. Яскравым увасабленнем таго з’яўляўся Маўзалей, у якім захоўваліся целы абодвух правадыроў.
У працэсе дзейнасці групы ліберальна настроеных членаў ЦК КПСС па ўстараненні найбольш адыёзных асоб, адказных за масавыя рэпрэсіі, рэарганізацыі праваахоўных органаў склаліся перадумовы для крытыкі сталінізму, несумяшчальнага з нормамі партыйнага, дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Першыя крокі ў гэтым напрамку былі зроблены 14-25 лютага на ХХ з’ездзе КПСС, дзе з дакладам “Аб кульце асобы i яго вынiках” выступіў М. Хрушчоў. Гэтае выступленне, а таксама пастанова ЦК КПСС ад 30 чэрвеня 1956 “Аб пераадоленнi культу асобы i яго наступстваў”, былі прыхільна сустрэты грамадствам і арыентавалі яго на далейшае развіццё савецкай дэмакратыі.
Рашэнні ХХ з’езда і Чэрвеньскага (1956) пленума ЦК КПСС з’явіліся этапным пунктам у развiццi ўсёй краiны, у тым лiку БССР. Па ўказаннi ЦК КПСС следчымi органамi БССР была праведзена праверка судовых спраў даваенных гадоў. У вынiку было ўстаноўлена, што iснаванне на Беларусi антысавецкага падполля ў 1937-38 гг. з’яўлялася вынiкам фальсiфiкацыi. У гэтай сувязі фігуранты “справы” – Гiкала, Галадзед, Кнорын, Убарэвiч, Чарвякоў, Шаранговiч, Крынiцкi, Валковiч і інш. падлягалi першачарговай рэабiлiтацыi. Але ўсяго з 1956 па 1962 было рэабiлiтавана толькі 29 012 чал.
Крытыка культа асобы выклікала ў часткі былых саратнікаў Сталіна трывогу за аўтарытэт усей партыі. Так, у чэрвенi 1957 г. на пасяджэнні Прэзiдыума ЦК В. Молатаў i Малянкоў паставiлi пытанне аб вызваленнi М. Хрушчова ад пасады I сакратара. Iх падтрымалi К. Варашылаў, К. Кагановiч, Булганiн, Пярвухiн, Сабураў. Супраць выказаліся – А. Мiкаян, А. Суслаў, Кiрычэнка. Сваю падтрымку М. Хрушчову выказалі міністр абароны Г. Жукаў, старшыня КДБ Сяроў, большасць членаў ЦК. У выніку члены “антыпартыйнай групы” пазбавіліся высокіх пасад і былі выключаны з партыі. Характэрна, што неўзабаве і Г. Жукаў, абвінавачаны ў прыніжэнні партыйных органаў у арміі і ў так званым «банапартызме», быў пазбаўлены пасады міністра абароны.
Яшчэ больш моцны ўдар па прыхiльнiках Сталiна быў нанесены ХХІІ з’ездам КПСС (17-31 кастрычнiка 1961 г.). На гэты раз крытыка Сталіна прагучала на ўсю краіну і знайшла падтрымку ўсяго народа, калi ў адпаведнасцi з рашэннем дэлегатаў труна з целам “правадыра ўсiх часоў i народаў” была вынесена з маўзалея, помнiкi ў яго гонар убраны з плошчаў, а населеныя пункты, вуліцы, прадпрыемствы былі пераіменаваны.
Не менш важнай падзеяй, якая адбылася на з’ездзе, стала прыняцце новай, трэцяй па лiку партыйнай праграмы, названай Праграмай пабудовы камунiзму. Для яе рэалiзацыi ставiлася на мэце стварэнне адпаведнай матэры-яльна-тэхнічнай базы, паступовае пераўтварэнне сацыялiстычных грамадскiх адносiн у камунiстычныя i фармiраванне новай асобы.
Грамадска-палітычнае жыццё СССР і БССР увабрала ў сябе стыль, метады і наступствы кіравання М. С. Хрушчова, які займаў пасады І сакратара ЦК КПСС і старшыні Савета Міністраў СССР. Характэрна, што М. Хрушчоў як кіраўнік, які шмат зрабіў для пераадолення наступстваў неабмежаванай улады Сталіна, стаў прымаць рашэнні аднасобна, не параіўшыся з акружэннем. Уласцівы яму стыль кіраўніцтва – валюнтарызм – выявіў сябе ў рэарганізацыі амаль усіх упраўленчых структур. Так, абласныя партыйныя органы падзялiлiся па гаспадарчым прынцыпе (у БССР - у снежнi 1962 - студзенi 1963) на прамысловыя і сельскагаспадарчыя аддзелы, а райкамы наогул ліквідоўваліся. Іх месца занялі органы, адказныя за калгасы і саўгасы, і органы, адказныя за будаўніцтва і вытворчасць. Частыя перабудовы i рэфармаваннi кiруючых структур непакоiлi шматлiкае партыйнае i дзяржаўнае чыноўнiцтва. Асаблiвае незадавальненне выклiкаў прынцып змяняемасцi кадраў (штогод 25%). ыклікала незадавальненне і хапленне Хрушчовым кукурузаводствам, нерэальнасць сельскагаспадарчых планаў па аперажэнні ЗША, непамерныя аб’ёмы інтэрнацыянальнай дапамогі Кубе, Егіпту і інш.
Пагаршэнне спраў у эканомiцы абвастрала сацыяльную напружанасць у грамадстве. Рабочыя выказвалi незадавальненне недахопам спажывецкiх тавараў і ростам цэн на іх. Сялян раздражняў падатковы прэс на iх асабiстую гаспадарку i невялiкi памер аплаты сваёй працы. Даволі супярэчлівымі былі ўзаемаадносіны М. Хрушчова з інтэлігенцыяй. З аднаго боку, яна была вельмі ўдзячнай лепшым сілам партыі за выкрыццё сталінізму, а з другога боку - асуджала яго за iдэалагiчны ўцiск у лiтаратуры (Б. Пастэрнак, А. Вазнясенскi), выяўленчым мастацтве (Э. Неiзвесны, абстракцыянiсты), музыцы (фармалiзм) i г. д. Сам Хрушчоў публічна называў сябе “сталіністам у культуры”. Варта дадаць, што па-ранейшаму ў краіне дзейнічалі “Галоўліт”, “спецсховішчы”, закрытыя прагляды кінафільмаў, уціск на рэлігійнае жыццё і інш.
Але ў параўнанні з часамі Сталіна “хрушчоўская адліга” была часам больш спрыяльным для ўсіх відаў і форм жыццядзейнасці людзей, у тым ліку ў сферы ўладных адносін. Так, дэмакратызацыя жыцця станоўча адбiлася на дзейнасцi Саветаў усiх узроўняў. Яны пачалi лепш выконваць свае гаспадарчыя, арганiзацыйныя i культурна-выхаваўчыя функцыi. Палажэннi аб сельскiх, пасялковых, раённых, гарадскiх Саветах адлюстравалi iмкненне да развiцця савецкай дэмакратыi. Яны заканадаўча замацавалi правы і абавязкі дэпутатаў, усталявалi iх недатыкальнасць. Праўда, выбары дэпутатаў усё яшчэ заставаліся безальтэрнатыўнымі і непрамымі.
У 1950-х гг была пашырана самастойнасць саюзных рэспублiк ў галiне вырашэння мясцовых пытанняў сацыяльна-эканамiчнага, культурна-выхаваўчага i палiтычнага развiцця. У веданне ўрада Беларусi перадавалiся многiя пытаннi планавання прамысловасцi, размяшчэння прадпрыемстваў i ўстаноў, што раней знаходзiлася ў кампетэнцыi саюзнага ўрада. Міністэрства замежных спраў, якое ўзначальваў наш зямляк А. Грамыка, перадало рэспубліканскім шэраг другаступенных функцый. У сталіцы БССР г. Мінску былі заснаваны консульствы ПНР і ГДР.
Пашырэнне правоў саюзных рэспублiк вяло i да ўзрастання ролi Вярхоўнага Савета, Савета Міністраў БССР ва ўсiх галiнах жыцця рэспублiкi. Яно было ўзмоцнена тым, што рэспублiкi атрымалi права на распрацоўку ўласных грамадзянскiх i крымiнальных кодэксаў, на адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне.
Тым не менш, ва ўмовах панавання КПСС сапраўднага паўнаўладдзя Саветаў так i не ўдалося дасягнуць. Iх кiраўнiцтва абiралася пад партыйным кантролем i пры прамым i непасрэдным удзеле камунiстаў. Роля шэраговых дэпутатаў Саветаў, нават з лiку партыйцаў, таксама была нязначнай. Вядома, што крытыка культу асобы Сталiна не магла не адбiцца на аўтарытэце ўсёй партыi, таму ў гэты час на першы план выстаўлялася задача уцягнення насельнiцтва ў рознага кшталту палiтычныя кампанii, каб не дапусцiць дыскрэдыдацыi ўсёй камунiстычнай iдэалогii. Адным са сродкаў пераканання людзей аб Савецкай краiне як самай дэмакратычнай у свеце, з’яўлялiся выбарчыя кампанii. На працягу 1950-х гг працоўныя Беларусi двойчы бралi ўдзел у выбарах у Вярхоўны Савет СССР, двойчы ў Вярхоўны Савет БССР i тройчы ў мясцовыя органы рэспублiкi. За безальтэрнатыўны спiс кандыдатаў блоку камунiстаў i беспартыйных галасавала звыш 99% выбаршчыкаў.
У складзе Вярхоўнага Савета i Савета Міністраў БССР дамiнавалi людзi, якiя праславiлi сябе ў барацьбе з ворагам. З 1948 па 1968 гг. пасаду старшынi Прэзідыуму Вярхоўнага Савета займаў В. І. Казлоў, старшыні Савета Міністраў 1956 па 1959 гг. – Аўхiмовiч, а з 1959 па 1978 гг. – Ц. Я. Кiсялёў.
Прафсаюзы заставаліся самай масавай грамадскай арганізацыяй. З 1951 па 1960 г. колькасць яе членаў павялічылася з 815 тыс. да 1 988 тыс. Чарговы, Х з’езд (1954) заклікаў работнiкаў прафкамаў больш поўна выкарыстоўваць свае правы ў кiраваннi вытворчымi справамi, арганiзацыi сацыялістычных спаборнiцтваў, паляпшэннi дабрабыту савецкіх людзей. Для заахвочвання пераможцаў у рэспублiканскiм спаборнiцтве ў 1957 г. быў устаноўлены Пераходны Чырвоны Сцяг i грашовыя прэмii. У маі 1958 г. з’езд прафсаюзаў БССР падвёў вынiкi дзейнасцi за пасляваенныя гады i акрэслiў шляхi павышэння іх ролi ў сацыялістычным будаўнiцтве: больш актыўна займацца арганiзацыяй спаборнiцтваў, умацаваннем працоўнай дысцыплiны, уздымам творчай актыўнасцi рабочых i інжынераў. Яны ўзначалiлi рух працоўных калектываў за эфектыўнае выкарыстанне тэхнiкi i абсталявання, эканомii сыравiны i матэрыялаў.
У адпаведнасцi з пастановай Савета Міністраў БССР (1958) Дзяржплан, Мiнiстэрствы i ўстановы БССР павiнны былi разглядаць пытаннi планавання, арганiзацыi вытворчасцi, зарплаты, культурна-бытавога абслугоўвання i г. д., якiя закраналi iнтарэсы працоўных, з удзелам прадстаўнiкоў прафсаюзаў. У лiпенi 1958 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР зацвердзiў палажэнне аб правах фабрычных, заводскіх i мясцовых камiтэтаў. Іх правы істотна пашыраліся. Так, без згоды мясцовага камiтэта адмiнiстрацыя не мела права звальняць рабочых i служачых. У распараджэнне Саветаў прафсаюзаў пера-даваўся бюджэт прафсаюзаў, бюджэт па страхаваннi, пытаннi па ахове працы i тэхнiкi бяспекi, а з 1961 – cанаторыi i дамы адпачынку.
Варта адзначыць, што асноўнай задачай прафсаюзаў з’яўлялася вытворчая сфера. Па iх iнiцыятыве з ладзіліся спаборнiцтвы “за званне брыгад выдатнай якасцi”, “за эканомiю iнструментаў”, “за сумяшчэнне прафесiй”, у якіх удзельнiчала 95,2% працоўных. З 1958 г. разгарнуўся рух за званне ударнiкаў i брыгад камунiстычнай працы. Пасля прафсаюзнага з’езда (1962) за званне “майстар-залатыя рукi”.
Актывiзацыя прафсаюзаў выявiлася таксама ў выхаваўчай i культурна-асветнiцкай сферах. Яны з’яўлялiся арганiзатарамi шматлiкiх мерапрыемстваў па прапагандзе перадавых метадаў працы, камунiстычнага выхавання насельнiцтва, праяўлялi клопат аб стварэннi належных умоў для культурнага адпачынку працоўных i iх дзяцей, развiццю турызму, мастацкай самадзейнасцi.
Такiм чынам, першыя крокi, зробленыя ў 1950-я гг. па дэмакратызацыi асноў савецкага ладу спрыялi пашырэнню правоў прафсаюзаў, актывiзацыi iх работы, павелiчэнню iх уплыву на ўсе сферы жыцця рэспублiкi.
У гады Вялікай Айчыннай вайны камсамол БССР выявіў свае лепшыя патрыятычныя якасці. 1950-я гг. раслi i ўмацоўвалiся камса-мольскiя арганiзацыi рэспублiкi. Калi ў 1950 г. у шэрагах ЛКСМБ налiчвалася 368 тыс. кам-самольцаў, то да 1961 г. ужо 621 тысяча. У 1959-1960 гг. I сакратаром ЦК з’яўляўся Крывулiн, у 1960-1964 гг. – Максiмаў. Лепшыя камсамольскія работнікі папаўнялі кадры партый-на-савецкай наменклатуры. ЛКСМБ здзяйсняў шэфства над пiянерскай арганiзацыяй, браў удзел у сацыялістычных спаборніцтвах. Па заклiку партыi камсамол Беларусi ўзяў удзел у асваеннi цалiны i абложных зямель у Казахстане, Сiбiры, на Алтаi i Урале. З 1954 па 1960 г на пастаянную працу выехала звыш 60 тыс. юнакоў і дзяўчат. З 1960 г. Беларусь узяла шэфства над Какчэтаўскай вобласцю Казах-стана.
З пачаткам “хрушчоўскай адлігі” і знішчэннем “жалезнай завесы”, калі ў СССР сталі трапляць здабыткі замежнай культуры, задача ідэйна-маральнага выхавання моладзі надзвычай узрасла. Так, у 1958 г. у БССР працавала 7 тыс. камсамольскiх палiтгурткоў з удзелам каля 150 тыс чал. На вуліцах і танцпляцоўках дзейнічаў камсамольскі патруль. Трэба адзначыць, што ў барацьбе з так званымі “стылягамі”, аматарамі “буржуазнай” музыкі і моды камсамольцамі часцей выкарыстоўваліся метады адміністрацыйнага, чым агітацыйна-тлумачальнага ўздзеяння. У цэлым падаўляючая маса моладзі выяўля-ла свае лепшыя патрыятычныя і грамадзянскія якасці, разам са старэйшым пакаленнем рухаючыся ў агульным рэчышчы камуністычнага будаўніцтва.
Поспехі пасляваеннага аднаўлення эканомікі СССР, выкрыццё сталіншчыны, знішчэнне «жалезнай завесы» і часовае прыпыненне “халоднай вайны”, усё гэта і іншае надало савецкаму грамадству моцны імпульс далейшага развіцця. Абвяшчэнне Праграмы пабудовы камунізму абумоўлiваў яшчэ большае ўзрастанне ролi i значнасцi Камунiстычнай партыi. Адпаведным чынам гэта запатрабавала ўмацавання камандна-бюракратычнай сiстэмы i нават выкарыстання асобных сталiнскiх метадаў кiравання.
Адзiнай пануючай iдэалогiяй працягвала заставацца камунiстыч-ная, а любое палітычнае іншадумства жорстка каралася. Менавіта за палітычнае іншадумства і паплаціўся Першы сакратар ЦК КПСС, калі ўзяў на сябе цяжар па вартасці ацаніць сталінскую спадчыну. Невыпадкова ў вышэйшых эшалонах улады наспела змова. 13 кастрычнiка 1964 на пасяджэннi Прэзiдыума ЦК КПСС М. Хрушчову былi прад’яўлены прэтэнзii за развал сельскай гаспадаркi, злоўжы-ваннi ў кадравай палiтыцы, праявы культу яго асобы. Больш абрунтавана гэта прагучала назаўтра, 14 кастрычнiка 1964 г. на Пленуме ЦК у дакладзе А. Суслава “Аб ненармальным становiшчы, што склалася ў Прэзiдыуме ЦК у сувязi з няправiльнымi дзеяннямi Хрушчова”. У выніку апошні “па ўласным жаданнi” ён быў вызвалены ад займаемых пасад I сакратара ЦК i старшынi Савета Міністраў.
Такім чынам, кароткачасоваму перыяду знаходжання М. Хру-шчова ва ўладзе ўласцівы велічныя і заганныя падзеі, рэзкія кантра-сты, дасягненні і страты, прычым, як у эканоміцы, так і ў навуцы, як ў грамадскім жыцці, так і знешняй палітыцы. Як кіраўнік дзяржавы ён наблізіўся да народа і мкнуўся палепшыць яго жыццё, але як партый-ны дзеяч, выхаваны Сталіным, ён рабіў гэта ў адпаведнасці са сваімі ўяўленнямі аб народных патрэбах і тымі ж, добра апрабаванымі ды-рэктыўнымі метадамі
“Хрушчоўскай адлізе” ўласцівы несумяшчальныя супярэчнасці: з аднаго боку выкрыццё сталіншчыны, амністыя і рэабілітацыя, з другога – адсутнасць галоснасці, патуранне новаму культу, утопія камуністычнага грамадства. Намаганнямі Хрушчова савецкае грамадства пазбавілася сталінісцкіх крайнасцяў, сталінізма, але глыбокіх дэмакратычных пераўтварэнняў не адчула. Наадварот, любая крытыка Савецкай улады ці мала-мальску пратэстны рух жорстка падаўляліся, як гэта адбылося ў Новачаркаску ў 1962 г.
Усё ж час знаходжання М. Хрушчова на пасадзе І сакратара ЦК КПСС і главы дзяржавы дабратворна адбіўся і на лёсе Беларусі, яе народа, гаспадаркі і культуры. Пад час яго наведвання рэспублікі ў 1958 г. М. Хрушчоў станоўча ацаніў шанцы беларускага народа ў пабудове камунізму.
Працэс дэмакратызацыі ў БССР суправаджаўся падтрымкай яго народа ўсіх мерапрыемстваў ЦК КПСС і КПБ у галіне барацьбы са сталіншчынай, рэабілітацыі незаконна рэпрэсіраваных, удзелу ва ўсіх мерапрыемствах ідэйна-палітычнага зместу. Разам з тым “адліга” не выявіла тут яркіх прадстаўнікоў пакалення “шасцідзесятнікаў, а таксама мастацкіх твораў выразна антысталінскага зместу. Партыйная арганізацыя БССР на чале з І сакаратаром ЦК КПБ К. Мазуравым уяўляла сабой перадавы атрад камуністаў і заўсёды аператыўна рэагавала на ўсе заклікі і дырэктывы з Крамля.
6. У кастрычніку 1964 г., пасля адстаўкі М. Хрушчова першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны Л. І. Брэжнеў, старшынёй Саўміна СССР – А. М. Касыгін. Неўзабаве адбылося аднаўленне адзіных абласных і раённых парткамаў. Пасля ХХІІІ з’езда КПСС (сакавік-красавік 1966) Прэзідыум ЦК быў ізноў перайменаваны ў Палітбюро, а замест Першага ізноў з’явілася пасада Генеральнага сакратара з забаронай яе сумяшчэння.
З’езд cкасаваў ранейшую пастанову аб забароне абрання адных i тых жа асоб на кiруючыя пасады больш, чым тры разы запар. На думку Л. Брэжнева, пастаянства кадравага складу з’яўлялася адным з гарантаў стабiльнасцi партыi i дзяржаўнага ладу. Тым самым ствараліся перадумовы для пажыццёвага замацавання пасады за адным чалавекам, як гэта было з Л. Брэжневым, Ю. Андропавым, К. Чарненкам, а таксама П. Машэравым. Да таго ж сітуацыя складвалася так, што без прытоку новых сiл і iдэй палiтычная сiстэма выяўляла прыкметы стагнацыі. Так, сярэдні ўзрост прызначаных у 1960-1970-е гг. кіраўнікоў складаў 56,6 года. А да пачатку 1980-м гг. яе папаўненне “знізу” цалкам перапынілася.
Адначасова адбывалася далейшая цэнтралізацыя партыйна-дзяржаўнага апарата. У часы Л. Брэжнева да яго бліжэйшага акружэння належалі члены Палітбюро – старшыня КДБ Ю. Андропаў, міністр абароны Дз. Усцінаў, міністр замежных спраў А. Грамыка.
Сiстэма назначэння на адказныя пасады стварыла цэлы пласт у кiруючых кадрах – наменклатуру. Трапіўшыя ў яе спісы ўжо ніколі іх не пакідалі і займалі любыя пасады, нават калі прафесійна не адпавядалі ім. Такая сістэма перашкаджала творчаму i службоваму росту кампетэнтных спецыялiстаў, таленавiтых арганiзатараў i г. д. Па-першае, нi адзiн прэтэндэнт не мог заняць больш ці менш прыстойную кіруючую пасаду, не з’яўляючыся камуністам. Па-другое, не кожны камуніст мог заняць наменклатурную пасаду. І па-трэцяе, ні адзін прадстаўнік наменклатуры не мог заняць адказнай пасады рэспубліканскага ўзроўню без ўзгаднення з ЦК КПСС.
Мясцовыя кiраўнiкі працавалi і жылі па падабенстве сталiчных таварышаў: прымалі келейныя рашэннi, засядалі ў пампезных адмiнiстрацыйных i партыйных будынкаў, карысталіся службовымі аўтамабiлямi, дачамі, сталамі заказаў і г. д. Менавіта ў іх руках засяродзіліся рэальныя рычагi ўлады. Адначасова ў асяроддзі наменклатуры ўкараніліся і пашырыліся такія хібы, як бюракратызм, карупцыя і пратэкцыянізм. Іх намаганнямі з’явіліся парушэнні за-конаў у выглядзе так званых “падзаконных актаў”, “тэлефоннага права”, непадсуднасці камуністаў і інш.
Ва ўмовах зрастання партыйна-дзяржаўных структур стыль i метады кiраўнiцтва парткомаў усiх узроўняў будавалiся ў асноўным на дырэктывах, загадах, распараджэннях. Iнтарэсы партыйных груп не ўлiчвалiся, думка працоўных калектываў пры падборцы i вылучэннi людзей на адказныя пасады iгнаравалася. Усё гэта i iншае блакiравала iнiцыятыву народа, ператварала яго ў паслухмянага выканаўцу гатовых рашэнняў.
Шэраговыя камунiсты (у адпаведнасцi са Статутам) не мелi магчымасцi ўплываць на дзейнасць камiтэтаў, тым больш – фармiраваць палiтыку партыi, хаця пэўная iлюзiя таго (партыйныя сходы, з’езды i г. д.) iснавалi. Гэтую iлюзiю падмацоўвала i сiстэма прыёму ў партыю на агульным сходзе. Пры ўсёй абмежаванасцi яе партыйная арганiзацыя БССР у 1985 г. складала каля 650 тыс. чал. Такая масавая арганiзацыя давала магчымасць звышактыўна “праводзiць у жыццё” любыя iдэi i дырэктывы ЦК КПСС.
Саветы як выбарныя органы ўлады апынулiся канчаткова адсунутымi на другi план i мусiлi маскiраваць недэмакратычны характар рэжыму. Тэрмiн “Савецкая ўлада”, па сутнасцi, з’яўляўся эўфемiзмам паняцця больш дакладнага – партыйная ўлада.
Сесii Вярхоўнага Савета СССР і саюзных рэспублік праводзiлiся па падрыхтаваных сцэнарах, з удзелам людзей, абраных у парламенты за працоўныя або iншыя заслугi, без улiку iх дзелавых якасцей як законатворцаў. Невыпадкова, што ўсе законы, пастановы, рэзалюцыi прымалiся iмi аднагалосна. Сакральная фраза, якая перадвызначала прыняцце рашэння, “есть мнение”. Выбарчая сістэма па-ранейшаму прадугледжвала безальтэрнатыўнасць і шматступеннасць. Удзел электарата ў выбарах хоць ужо не быў такім масавым і урачыстым, як пры Сталіне, затое па “ўмелых падліках” – не менш выніковым, бо дасягаў 99,96 % і нават больш.
Знiжэнне аўтарытэту Саветаў адпаведным чынам адбiлася на стане законнасцi, у прыватнасцi, на з’яўленнi так званых падзаконных актаў, з дапамогай якiх можна было вырашыць любое, патрэбнае зацiкаўленым людзям пытанне. Менавiта такiя акты далi магчымасць архiтэктарам абысцi Закон аб ахоўнай зоне Верхняга горада ў Мiнску, знесцi старыя пабудовы на Нямiзе і ў Верхнім горадзе, аддаць археалагiчныя пласты пад пабудову Метро.
Прафсаюзы зрабіліся неафіцыйнымі дзяржаўнымі структурамі. Іх функцыі па абарона інтарэсаў работнікаў былі дзейснымі ў той ступені, у якой яны не супярэчылі інтарэсам парткама і адміністрацыі прадпрыемства або ўстановы.
Ленінскаму камсамолу быў адведзены свой сектар грамадска-палітычнай, галоўным чынам, ідэйна-выхаваўчай работы. Вышэйшыя пасады кіруючых органаў УЛКСМ – ад Цэнтральнага да раённага камітэтаў таксама з’яўляліся наменклатурнымі. І зацікаўленасць іх уладальнікаў станам маладзёжных спраў цікавілі іх настолькі, наколькі ён мог паспрыяць іх далейшаму кар’ер наму росту.
Усплёскі маладзёжнай актыўнасці былі звязаны з правядзеннем фестываляў і спартакіяд моладзі і студэнтаў, дзяржаўных святаў, летніх “працоўных” семестраў і інш. Варта адзначыць, што моладзь як самая мабільная сацыяльная група адгукалася на заклікі КПСС па пабудове ГЭС, газа- і нафтаправодаў, Байкала-Амурскай магістралі і іншых аб’ектаў, абвешчаных “камсамольскімі будоўлямі”.
Нізавыя арганізацыі амаль не мелі самастойнасці і ініцыятывы, як правіла, не выяўлялі, таму і цікавасць да іх з боку моладзі набыла ўстойлівую тэндэнцыю да поўнага заняпаду. Імкненне функцыянераў ажывіць камсамольскі рух стопрацэнтным “ахопам” юнакоў і дзяўчат, па вялікім рахунку, давалі зваротны вынік. “Несаюзная моладзь”, якая расчаравалася ў сацыялістычных каштоўнасцях, шукала выйсце ў захапленні іншаземнай “буржуазнай” (рок-музыка, хіпізм, джынсы, замежныя радыёстанцыі) культурай. А “несаюзныя“ юнакі і дзяўчаты з мінімальнымі інтэлектуальнымі запытамі папаўнялі шэрагі асацыяльных пластоў.
У 1977 г. у СССР была прынята чарговая, трэцяя Канстытуцыя СССР, дзе ў 6-м артыкуле вызначалася роля партыі як кіруючай сілы савецкага грамадства і тым замацоўвалася манапольнае становішча КПСС у савецкай палітычнай сістэме. У новай Канстытуцыі праграма пабудовы камунiзму, абвешчаная ХХII з’ездам КПСС, ужо не прыгадвалася. Замест яе паведамлялася, што наша грамадства перажывала эпоху развітога сацыялізму. Гэта навацыя дававала магчымасць ідэалагічнага манёўру і прапаганды атрыманых дасяг-ненняў. Так, паведамлялася аб з’яўленні ў СССР новай сацыяльнай і інтэр-нацыянальнай супольнасці - савецкага народа. Такім чынам, у савецкім грамадстве пераставалі існаваць класы і сацыяльныя пласты, КПСС ператваралася ў агульнародную, а Саветы працоўных – у Саветы народных дэпутатаў.
З абраннем на пасаду старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Брэжнева яго статус як кіраўніка дзяржавы значна павышаўся. Гэта адпавядала палітыцы партыйнага кіраўніцтва па выпраўленні негатыўных наступстваў выкрыцця культу асобы. Менавіта ў крытыцы сталінізма галоўны ідэолаг ЦК КПСС М. А. Суслаў і астатнія члены Палітбюро бачылі прычыну зніжэння міжнароднага аўтарытэту СССР і дэвальвацыі камуністычных ідэалаў у савецкіх грамадзян. У выніку ў канцы 1960-х – пачатку 1970-х гг. крытыка сталінізма перапынялася. Сталiнская эпоха ў партыйнай і грамадскай літаратуры асвятлялася выключна пазiтыўна, аб яе ахвярах у лепшым выпадку не ўпамiналася. Асоба Сталiна ў навуковых творах, лiтаратуры, кiно сталі прыгадвацца толькi ў станоўчым кантэксце.
Нягледзячы на адмову ад сталінізму як ідэалогіі і практыкі савецкага будаўніцтва, партыйныя лідэры не адмовіліся ад камандна-адміністрацыйнай сістэмы, вынайдзенай Сталіным, і актыўна яе выкарыстоўвалі. Спроба закамуфліраваць яе з дапамогай ідэалагічных сродкаў, акцэнтуючы ўвагу толькі на дасягненнях, пры адсутнасці галоснасці, не даведзенай да лагічнага завяршэння працэсу рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій, усё гэта і іншае не ўмацоўвала аўтарытэту КПСС і яго лідэраў.
Вярхі кіруючай партыі з часоў Леніна фарміравалі і фармулявалі адзіную для ўсіх савецкіх грамадзян ідэалогію. Наменклатура праз СМІ і нізавыя партыйныя і грамадскія арганізацыі - прафсаюзы, камсамол укаранялі яе ў масы. Па сутнасці, усё грамадска-палiтычнае жыццё было запраграмаваным і падкантрольным партыйным органам. Яно было моцна ідэалагізаваным ва ўсіх яго формах і праявах. Адной з мэтаў усёй ідэйна-выхаваўчай дзейнасці – натхніць працоўныя масы на пабудову матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізма. Высокі працоўны рытм павінны былі забяспечыць заклікі аб датэрміновым выкананні пяцігодак, кампаніі (ініцыятывы, пачыны, ударныя вахты і г.д.), кампаніі: “60-годдзю ўтварэння СССР – 60 ударных тыдняў”, “Пяцiдзённае заданне – у чатыры днi”, “ХХVI з’езду партыi – 26 ударных вахт”, “40-годдзю перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне - наша ўдарная праца”. У БССР актыўна ўкараняўся “пачын” горкаўскiх аўтамабiлебудаўнiкоў - “Нiводнага адстаючага побач”.
Неад’емнай рысай грамадска-палітычнага жыцця часоў Л. Брэжнева і яго паслядоўнікаў з’яўлялася святкаванне шматлікіх “чырвоных датаў” і юбілеяў Кастрычніка, Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, утварэння СССР і БССР, УЛКСМ. Састаўной часткай гэтых мерапрыемстваў з’яўлялася ўзнагароджанне партыйных і дзяржаўных дзеячаў, перадавых работнікаў народнай гаспадаркі, культуры і інш. Толькi з 1982 па 1986 гг. у БССР ордэнамi i медалямi было адзначана 29 тыс. чал. Амаль кожны раз у лік узнагароджаных трапляў Генеральны сакратар ЦК КПСС (з 1977 г. яшчэ і Старшыня Прэзідыуму Вярхоўнага Савета), маршал Савецкага Саюза, чатыражды Герой Савецкага Саюза і Герой Сацыялістычнай працы Л. І. Брэжнеў, кавалер многіх іншых узнагарод.
Ва ўмовах “халоднай вайны” і адной з форм процістаяння дзвюх сусветных палітычных сістэм з’яўлялася ідэалагічная барацьба, таму ў СССР нават у перыяд развітога сацыялізма надзейнай ідэйнай зброяй з’яўляўся марксізм-ленінізм, развіты Брэжневым у шматтомніку “Ленинским курсом», працы Ю. Андропава “Учение Карла Маркса и некоторые вопросы социали-стического строительства в СССР”, К. Чарненкі «Актуальные вопросы идеологической и массово-политической работы партии».
Хібы ў міжнароднай палітыцы, адставанне ад перадавых сусветных дзяржаў, дэфіцыт прадуктаў спажывання, расчараванне грамадзян у сацыялістыч ных каштоўнасцях і многае іншае з савецкай рэчаіснасці мусіла кампенсавацца сістэмай ідэалагічнага выхавання ўсіх пластоў насельніцтва на чале з КПСС. У ліку яго прыярытэтных мэтаў ішла ўслаўленне партыі “як розуму, сумлення і гонару нашай эпохі”, савецкага народа, савецкага ладу жыцця, стваральнай працы і інш. У ідэйна-выхаваўчым механізме былі задзейнічаны прафесіяналы – ад цэлых навучальных устаноў да штатнага прапагандыста, ад Саюза пісьменнікаў – да паэта-песенніка. Усё мастацтва (музычнае, выяўленчае, тэатральнае і інш.) усе без выключэння грамадскiя навукi былi падкантрольны адпаведным структурам КПСС i ператвораны ў сродак iдэалагiчнага выхавання насельніцтва ўсіх узростаў.
Ідэалагічныя ўстаноўкі ўкараняліся ў жыццё з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі – тэлебачання, радыё, прэсы - пастаянна, метадычна, разам і паасобку. Усе члены КПСС, кіраўнікі розных рангаў, работнікі асветы былі абавязаны выпісваць партыйныя ці ведамасныя газеты.
Існавалі пэўныя абмежаванні па азнаямленнi савецкіх грамадзян з дасягненнямi замежнага музычнага, выяўленчага i кiнамастацтва. Як правiла, пабачыць або пачуць у нашай краіне можна было толькi тыя творы, якiя не “ачарнялі савецкай рэчаіснасці”, або аўтары якiх з’яўляліся камуністамі ці сiмпатызавалi СССР. Характэрна, што для наменклатуры на гэты конт абмежаванняў не iснавала.
У савецкіх ідэалагічных матэрыялах праблема агульначалавечых каштоўнасцей нават не прыгадвалася, а мiжнародны рух супраць парушэння правоў чалавека ў СССР трактаваўся iдэалагiчнымi работнiкамi як iнспiраваны мiжнародным iмперыялiзмам. Уся iнфармацыя аб няшчасных выпадках у вытворчасці, авіякатастрофах, прыродных катаклізмах жорстка дазіравалася, або наогул замоўчвалася. Так, беларускія СМІ не паведамілі аб разгроме жыхарамі Слуцка будынку суда (1967), ахвярах выбуху цэху футараляў Мінскага радыёзавода (1972) і крушэння электрацягніка (1977) і многіх іншых.
Такое становішча, калі рэчаіснасць не адпавядала паведамленням савецкіх СМІ, давер да іх зніжаўся і людзі шукалі іншыя крыніцы інфармацыі, як правіла, на хвалях радыёстанцый Бі-Бі-Сі (Лондан), “Нямецкая хваля “Мюнхен”, “Голас Амерыкі” (Вашынгтон) і інш.
Антыкамуністычная дзейнасць заходніх спецслужб знаходзіла ўрадлівую глебу сярод часткі савецкай інтэлігенцыі, так званых “шасцідзесятнікаў”, паборнікаў правоў чалавека і іншых грамадзян, якія дэманстравалі сваю антыпатыю савецкай палітычнай сістэме, называлі сябе “ўнутранай апазіцыяй” або іншадумцамі (дысідэнтамі), распаўсюджвалі друкаваныя творы (так званы самвыдат) забароненых аўтараў і інш. У лік дысідэнтаў трапілі пісьменнікі Сіняўскі і Даніэль, А. Салжаніцын, Вайновіч, В. Аксёнаў, мастакі Э. Неізвесны, М. Шэмякін, акадэмік А. Сахараў. Са свайго боку праваахоўныя органы павялі супраць дысідэнтаў і распаўсюджвальнікаў забароненай літаратуры актыўную барацьбу. У 1969 г. выйшла пастанова ЦК КПСС "Аб павышэнні адказнасці кіраўнікоў органаў друку, радыё, тэлебачання, кінематаграфіі, устаноў культуры і мастацтва за ідэйна-палітычны ўзровень публікуемых матэрыялаў і рэпертуараў".
Шэраг дысідэнтаў быў змешчаны ў псіхіятрычныя лячэбніцы, асуджаны да зняволення або высланы за мяжу. Пры гэтым у савецкім грамадстве не сціхалі кампаніі (мітынгі, зборы подпісаў, калектыўныя заявы і г.д.) маральнага асуджэння дысідэнтаў і іншых. Варта адзначыць, што ў азначаны перыяд беларускае грамадства не вылучыла дысiдэнтаў або тых, хто хоць нейкiм чынам выказаў публiчную нязгоду з палiтыкай КПСС цi КПБ, за тое таксама актыўна ўдзельнічала ў кампаніях па іх асуджэнні.
Характэрнай з’явай 1970-першай паловы 1980-х гг. сталі ўцёкі савецкіх грамадзян за мяжу. Часцей за ўсё іх здзяйснялі людзі – артысты, дыпламаты, ваеннаслужачыя, якія пад час знаходжання ў той ці іншай капіталістычнай краіне адмаўляліся вярнуцца дадому. Гэтыя ўчынкі мелі вялікі міжнародны рэзананс і наносілі вялікі маральны ўрон СССР.
Не меншую шкоду прэстыжу краіны наносіла інспірыраваная КПСС хваля антысемітызму. Для яўрэяў былі ўведзены абмежаванні па прыёме на працу, прасоўванні па службовай лесвіцы і прыёме ў партыю, выездзе за мяжу. Асабліва адчувальнай хваля антысемітызму была на Беларусі, дзе спрадвек пражывала шмат яўрэяў. Тут юдафобія знайшла “навуковае” абгрунтаванне ў працы У. Бягуна “Ползучая контрреволюция» і вялікую папулярнасць у тых, хто iмкнуўся перакласцi сваю слабую кампетэнтнасць у эканомiцы i палiтыцы, на “сiянiсцкiя падкопы”. У выніку іх цкавання яўрэі былі вымушаны выязджаць у Ізраіль, Аўстрыю, ЗША, а наша краіна губляла высокакваліфікаваных спецыялістаў.
У 1964-1985 гг. сярод 15 саюзных рэспублік БССР уяўляла сабой даволі развіты ў эканамічным плане рэгіён. Яе магутная партыйная арганізацыя забяспечвала поўнае і своечасовае выкананне ўсіх задач, пастаўленых ЦК КПСС перад беларускім народам. Таму спрыяла працяглае – з 1965 па 1980 гг. знаходжанне на пасадзе І сакратара ЦК КПБ Героя Савецкага Саюза і Сацыялістычнай працы П.М. Машэрава, які карыстаўся глыбокай павагай усяго беларускага народа. Пад час вырашэння тых ці іншых праблем ён сыходзіў з партыйных інтарэсаў і шмат у чым спрыяў працэсу “росквіту і збліжэння нацый”, аддаючы перавагу інтэрнацыянальным і класавым каштоўнасцям перад нацыянальнымі і агульнароднымі. Так, на Красавiцкiм (1974) Пленуме ЦК КПБ, якi разглядаў пытанне “Аб далейшым павышэннi дзейснасцi iдэйна-палiтычнай работы ў святле рашэнняў ХХIV з’езда КПСС” П. Машэраў упікнуў навукоўцаў у тым, што “ў некаторых публiкацыях, у тым лiку аб народных паэмах “Энеiда навыварат”, “Тарас на Парнасе”, у працах аб Еўфрасiннi Полацкай, Сматрыцкiм, Зiзанii, праявiлiся адгалоскi пазакласавага аб’ектывiзму, iдэалiзацыя асобных багасловаў як выдатных асветнiкаў”. Акрамя таго П. Машэраў выказаўся супраць меўшага адбыцца ў тым жа годзе сiмпозiуму па праблеме этнагенезу беларусаў.
Аб беларускіх творчых калектывах “Песняры”, “Верасы”, “Харошкі” ведалі ў СССР і ў далёкім замежжы, але гэта была толькі знешняя бачнасць паспяховага вырашэння нацыянальнага пытання. На справе, у рэспубліцы колькасць беларускіх школ скарачалася, а ў гарадах яны зніклі наогул. Толькі 30% вучняў рускіх школ вывучалі беларускую мову, а ў Мінску нават – 10%.
Беларускай мовай пагарджалі і партыйная эліта, і інтэлігенцыя, і нават сялянства. Народу навязваўся вульгарны iнтэрнацыяналiзм, а па сутнасцi, нацыянальны нiгiлiзм. Гiсторыя народа падмянялася гiсторыяй партыi. Варта адзначыць, што i пасля трагічнай гібелі П. Машэрава (1980), калі ЦК КПБ узначальвалі Ц. Я. Кiсялёў (да 1983) i М. Слюнькоў (да 1986) сiтуацыя ва ўсiх сферах жыццядзейнасцi беларускага грамадства заставалася нязменнай. Курс ЦК КПСС на “росквiт i зблiжэнне нацый” даваў найлепшы плён менавіта на Беларусі.
Абсалютызацыя ідэі інтэрнацыяналізму ў спалучэнні са сталінскімі метадамі іх ажыццяўлення выразна выявілі сябе ў міжнароднай палітыцы СССР. Так, пасля падаўлення антыкамуністычных паўстанняў у Берліне і Будапешце, савецкія войскі разам з саюзнікамі па Варшаўскім дагаворы ў жніўні 1968 г. задушылі дэмакратычны рух у Чэхаславакіі. З увядзеннем у 1979 г. савецкiх войск у Афганiстан мiжнароднае становiшча СССР яшчэ больш пагоршылася, а “жалезны занавес” вакол яго зрабiўся яшчэ больш шчыльным. Мноства краiн байкатавала Алiмпiяду-80, якая праходзіла ў Маскве. Не палепшы-лася становішча і з прыходам на пасаду Генеральнага сакратара Ю. Андропава (з лiстапада 1982 па люты 1984). З улікам псіхафізічнага стану партыйнага кіраўніцтва наяўнасць у СССР велізарнай колькасці ядзернай зброі не выключала магчымасці іх выкарыстання.
Пасля таго, як у 1984 г. савецкі знішчальнік збіў паўднёва-карэйскі пасажырскі самалёт, многія краіны свету сапраўды атрымалі падставу лічыць СССР “імперыяй зла”.
Ю. Андропаў спрабаваў удасканаліць сістэму за кошт яе ачышчэння ад часткі карумпаванай наменклатуры і ўмацавання дысцыпліны ў грамадстве, але рабіў гэта сталінскімі метадамі, і не меў поспеху. Пасля яго смерцi i прыходам да ўлады К. Чарненкi (люты 1984-сакавік 1985 ) гэтая кампанiя сцiхла. Новы лiдэр заняў вышэйшую пасаду, будучы ў стане смяротнай хваробы, і як кіраўнік нічым істотным не вызначыўся. Частыя перабраннi кiраўнiцтва з асяроддзя старых “верных марксiстаў-ленiнцаў, пераiменаваннi ў iх гонар гарадоў i ўстаноў, у лепшым выпадку, не спрыялi павышэнню аўтарытэту партыi, а з другога боку, сведчылi аб пагаршэннi маральна-палiтычнага клiмату ў СССР.
Перыяд з 1964 па 1985 гг. часта называюць часам “застою”, страчаных магчымасцей, крызісу марксісцка-ленінскай ідэалогіі і сацыялістычнай сістэмы гаспадарання.
7. З сярэдзіны 1980-х гг. аўтарытэт улады аслабеў настолькі, што грамадзяне СССР усё больш адкрыта крытыкавалі вынікі кіравання краінай і нават саміх кіраўнікоў. У грамадстве ўзрастала ўсведамленне неабходнасці перамен да лепшага. Такія ж настроі ўзніклі нават у часткі членаў ЦК КПСС. У іх ліку быў таксама М. С. Гарбачоў, у сакавіку 1985 г. абраны Генеральным сакратаром ЦК КПСС. Менавіта з ім звязана новая эпоха ў гісторыі СССР – т. зв. перабудова, сутнасць якой спачатку мыслілася ў “творчай стваральнай працы па далейшым планамерным i ўсебаковым удасканаленнi сацыялiзму, а мэтай - у паскарэннi прагрэсу нашага грамадства”. Па яго ж ініцыятыве ў красавіку 1985 г. на Пленуме ЦК КПСС была выказана патрэба ў паскарэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на аснове поўнага выкарыстання навукова-тэхнiчнага прагрэсу, структурнай перабудовы эканомiкi, павышэння стваральнай актыўнасцi людзей. Планавалася ў першую чаргу ўмацаваць працоўную дысцыпліну, павысіць прадукцыйнасць працы і г. д. Сур’ёзныя спадзяванні на паляпшэнне спраў у вытворчасці і духоўным жыцці ўскладаліся на заканадаўчыя акты ЦК КПСС і Саўміна СССР ад 7 і 16 мая 1985 г., скіраваныя супраць п’янства і самагонаварэння. Такім чынам, ніякіх стратэ-гічных або прафілактычных планаў па мадэрнізацыі грамадска-палітычнай сістэмы не абмяркоўвалася. Гаворка ішла толькі пра сацыяльна-эканамічную сферу жыццядзейнасці савецкага грамадства.
Першыя станоўчыя зрухі ў эканоміцы і грамадскім жыцці спарадзілі ўпэўненасць кіраўніцтва ў вызначальную сілу загада. Самі працоўныя выразнага энтузіязму да заклікаў аб паскарэнні не выказвалі, а антыалкагольную кампанію, ініцыіраваную членам Палітбюро Я. Лігачовым сустрэлі ў цэлым непрыхільна. Менавіта таму на XXVII з'ездзе КПСС (25 лютага - 6 сакавiка 1986), які пацвердзіў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР, гаворка пайшла аб неабходнасці свядомага, асэнсаванага ўдзелу ўсіх савецкіх людзей у абвешчаным партыяй курсе. У гэтай сувязі дэпутаты выказаліся за дэмакратызацыю грамадскага жыцця і яе неад’емны атрыбут – галоснасць.
З’езд выказаў сваю прыхільнасць сацыялістычным каштоўнасцям: з новай рэдакцыі партыйнай праграмы былі выдалены пункты аб пабудове асноў камунізму, а асноўная ўвага нададзена ўдасканаленню сацыялізма.
Моцнай перашкодай на шляху абвешчанага партыяй курса зрабілася Чарнобыльская катастрофа 26 красавіка 1986 г., якая, акрамя іншага, чарговы раз моцна дыскрэдытавала існуючую сiстэму кiравання i гаспадарання. Акрамя таго, ЦК КПСС, і КПБ хавалi iнфармацыю аб рэальных маштабах катастрофы. Святкаванне 1 Мая адбылося ва ўсіх савецкіх гарадах, у тым ліку Ківе, Мінску, Брагіне, Хойніках і г. д. Такім чынам, ідэалагічныя прыярытэты былі вышэйшымі за здароўе грамадзян.
Адным са спосабаў зняцця маральна-псіхалагічнай напружанасці ў грамадстве стала прадастаўленне старонак газет і часопісаў для выступлення простых грамадзян з крытычнымі заўвагамі, скаргамі, прапановамі і інш. матэрыяламі, якія закраналі аспекты ўлады. Абвешчаная палітыка галоснасці падмацоўвалася “звыш”, у публікацыях рэдактараў, упраўленцаў, навукоўцаў па праблемах сацыялістычнага будаўніцтва ў мінулым, асабліва ў 1930-я гг.
М. С. Гарбачоў свядома ішоў на развіццё галоснасці, будучы ўпэўненымі ў ачышчальнай сіле праўды і адкрытай, зразумелай людзям палітыкі. З яго дазволу ў снежні 1986 г. у Маскву са ссылкі вярнуўся ідэйны лідэр дысідэнтаў акадэмік А. Сахараў, што значна павысіла давер інтэлігенцыі да курса новага Генеральнага сакратара.
Між тым М. Гарбачоў і яго прыхільнікі з ліку членаў Палітбюро разумелі, што асноўнай перашкодай на гэтым шляху з’яўляюцца не столькі дысідэнты, колькі партыйная бюракратыя – неменклатура. На студзеньскiм (1987) Пленуме ЦК КПСС было адкрыта сказана, што за многiя цяжкасцi i недагляды, якiя сталi тормазам развiцця, неслі адказнасць кiруючыя органы партыi i дзяржавы, таму абвешчаную Перабудову партыя павінна пачаць з сябе. У выніку Пленум прыняў новую рэфарматарскую стратэгію аб'яднання сацыялізму з дэмакратыяй і рынкам – так званую “мадэль сацыялізма з чалавечым тварам”.
Лістападаўскі (1987) Пленум ЦК у сувязі са святкаваннем 70-годдзя Вялiкага Кастрычнiка прадпрыняў спробу асэнсаваць увесь шлях пабудовы сацыялізму і прыйшоў да высновы, што рэвалюцыйныя лозунгі: “Зямля – cялянам. Фабрыкi – рабочым. Улада – Саветам» у многім засталіся нерэалізаванымі”. Адсюль вынікаў чарговы лозунг : “Рэвалюцыя працягваецца”. З гэтай нагоды абвяшчалася рэформа палітычнай сістэмы, скіраванай на дасягненне паўнаўладдзя Саветаў, фарміравання механізмаў грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы. ЦК КПСС спадзяваўся скарыстаць усплёск грамадска-палітычнай актыўнасці для надання сацыялізму “новага дыхання”, каб, не мяняючы стратэгiчнага напрамку развiцця савецкага грамадства на пабудову камунiзму, актывiзаваць удзел людзей у практычнай рэалізацыі сацыяльна-эканамічных і палітычных задач.
У 1987 г. працэс развіцця галоснасці выклікаў небывалы ўздым грамадскай цікавасці да айчыннай гісторыі савецкага часу. Дзякуючы публікацыям навукоўцаў і жывых сведак падзей, сталі высвятляцца яе так званыя “белыя плямы” і не вядомыя раней або забытыя людзі і факты. У бібліятэках сталі адчыняцца “закрытыя” фонды, а ў архівах – “спецсховішчы”. Палітычную значнасць набылі выдадзеныя ў 1987 г. творы А. Рыбакова “Дзеці Арбата”, Д. Граніна “Зубр”, В. Дудзінцава “Белыя адзенні”, М. Булгакава "Сабачае сэрца", А. Платонава "Катлаван", Г. Ахматавай "Рэквіем" і інш., бо яны ламалі існаваўшыя ўяўленні аб савецкім ладзе як самым справядлівым у свеце. Асабліва моцнае ўздзеянне на грамадскую думку аказвалі дакументальныя творы А. Салжаніцына, В. Шаламава і інш.
1 лістапада 1987 г., у скверы Я. Купалы ў Мінску пад час святкаванне “Дзядоў” упершыню прагучала асуджэнне сталінскага тэрору. Кіраўніцтва краіны распарадзілася аб аднаўленні працы па рэабілітацыі ахвяр сталінскага рэжыму. Створаная камісія Палітбюро па дадатковым вывучэнні рэпрэсій 1930—1940-х гг. пастанавіла рэабілітаваць Л. Каменева, Р. Зіноўева, А. Рыкава, М. Бухарына, Л. Троцкага; прызнаць незаконнымі і асудзіць рэпрэсіі супраць так званых “кулакоў” і цэлых народаў, гвалтоўна выселеных з Каўказа і інш. рэгіёнаў органамі НКУС СССР. У ліку іншых быў рэабілітаваны і першы старшыня рабоча-сялянскага ўрада БССР Дз. Жылуновіч.
Як вынікала з прамовы М. Гарбачова на наступным Лютаўскім (1988) Пленуме ЦК КПСС «Рэвалюцыйнай перабудове — ідэалогію абнаўлення», змест запланаваных мерапрыемстваў выходзіў за межы эканамічных пытанняў, бо разам з фарміраваннем “новага мыслення” патрабавалася мадэрнізаваць палітычную сістэму. Аднак ацэнка распачатай у гэтым напрамку працы не была аднадушна станоўчай. Так, 13 сакавіка 1988 г. выкладчык хіміі Ленінградскага тэхналагічнага інстытута Н. Андрэева ў газетным артыкуле “Не могу поступаться принципами”, выказала сумненне ў неабходнасці перабудовы грамадскай свядомасці, паколькі гэта пагражала абясцэньваннем сацыялістычных ідэй. Аўтар у многім мела рацыю, але ва ўмовах татальнага асуджэння сталінізму папярэджанне Н. Андрэевай не было пачута, а артыкул быў названы маніфестам антыперабудовачных сіл.
Характэрна, што нават орган ЦК КПСС газета “Правда” адмежавалася ад гэтага артыкула. У нетрах самой партыі ўзніклі людзі, якія выступалі супраць яе манапольнага статусу ў савецкай палітычнай сістэме. Гэтая і іншыя праблемы зрабіліся прадметам абмеркавання ХІХ Усесаюзнай канферэнцыі КПСС, якая адбывалася ў Маскве 28 чэрвеня – 1 ліпеня 1988 г. і стала важнейшай палітычнай падзеяй года. Прынятыя канферэнтамі рэзалюцыі "Аб некаторых неадкладных захадах па практычным здзяйсненні рэформы палітычнай сістэмы краіны", "Аб ходзе рэалізацыі рашэнняў 27 з'езда КПСС і задачах па паглыбленні перабудовы", "Аб дэмакратызацыі савецкага грамадст ва і рэформе палітычнай сістэмы", "Аб галоснасці" і інш. былі скіраваны на ўтварэнне ў СССР “сацыялістычнай прававой дзяржавы” і грамадзянскай супольнасці на аснове ліберальных каштоўнасцей (прынцып падзелу ўлад, альтэрнатыўныя выбары, скасаванне цэнзуры, права чалавека і інш.).
Вынiкi працы ХIХ Усесаюзнай канферэнцыi паспрыялі ліквідацыі ўсіх перашкод на шляху перабудовы. Стымулюючым яе фактарам мусіла адбыцца перадача ўлады ад КПСС да Саветаў народных дэпутатаў. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады мусіў стаць з’езд народных дэпутатаў СССР. Для таго ў снежні 1988 г. былі ўнесены змены ў выбарчую сістэму, якая б спрыялі абранню ў Саветы ініцыятыўных і зацікаўленых у агульнай справе людзей. У прыватнасці, права быць абранымі набывалі прадстаўнікі ўсіх грамадска-палітычных арганізацый – накшталт «Дэмакратычнай партыі Расіі», «Рэспубліканскай партыі Расійскай Федэрацыі», «Сацыял-дэмакратычная партыя Расіі», «Ліберальна-дэмакратычнай партыі». У многіх рэспубліках Савецкага Саюза, у тым ліку БССР, узніклі грамадскія рухі – народныя франты. Такім чынам, грамадства ўпершыню ў сваёй гісторыі набыло магчымасць дэмакратычным шляхам абіраць вышэйшы саюзны орган заканадаўчай ўлады ў складзе 2250 чал.
Перадвыбарчая кампанія адбывалася ў канкурэнтнай барацьбе. Усе кандыдаты мелі магчымасць выступіць перад выбаршчыкамі, у тым ліку па тэлебачанні. Праўда, яшчэ захоўваліся звычкі старых часоў – 399 з 1500 выбарчых спісаў заставаліся безальтэрнатыўнымі; адна трэць абіралася ад КПСС і падкантрольных ёй арганізацый і інш.
Агульныя выбары адбываліся 26 сакавіка 1989 г. У ліку дэпутатаў ад БССР былі абраны А. Адамовіч, У. Бядуля, Г. Бураўкін, В. Быкаў, У. Ганчарык, М. Дземянцей, А. Дабравольскі, А. Дубко, А. Жураўлёў, В. Кебіч, І. Лучанок, Я. Сакалоў і іншыя.
Скліканы 25 мая І з'езд народных дэпутатаў СССР стаў пастаянна дзеючым парламентам. Старшынём з’езда і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР быў абраны М. С. Гарбачоў. Камуністычная большасць парламентарыяў не адмаўляла патрэбы ў палітычнай і эканамічнай мадэрнізацыі, але выступала за неабходнасць яе ажыццяўлення на сацыялістычнай аснове. Па ініцыятыве дэпутатаў, якія найбольш актыўна выступалі супраць памяркоўна-рэфармацыйнага курса з’езда, утварылася так званая “Міжрэгіянальная дэпутацкая група” на чале з Б. Ельцыным, Ю. Афанасьевым, Г. Паповым, А. Сахаравым і А. Мурашовым. У верасні 1989 г. члены МДГ распрацавалі комплекс неабходных да ажыццяўлення патрабаванняў – скасавання 6-га артыкула Канстытуцыі СССР аб "кіруючай ролі КПСС"; далейшай дэмакратызацыі выбарчай сістэмы; прыняцця дэмакратычнага закона аб друку, закона аб зямлі і ўласнасці.
Асобным пунктам платформы Міжрэгіянальнай групы было патрабаванне заключэння новага Саюзнага дагавора. Як вынікала з праграмных заяў рэспубліканскіх Народных франтоў, многія палажэнні Дагавора 1922 г. і вынікі палітыкі КПСС у 1930-1940-я гг. патрабавалі карэкціроўкі. Так, ІІ з’езд народных дэпутатаў СССР (12—24 снежня) па дакладу А. Якаўлева асудзіў пакт Молатава–Рыбентропа ад 23 жніўня 1939 г.). Быў таксама асуджаны ўвод савецкіх войск у Афганістан.
Такім чынам, Міжрэгіянальная дэпутацкая група аказала моцны ўплыў на фарміраванне агульнай праграмы дэмакратычнага руху ў Расіі, у тым ліку на працэс пазбаўлення ад ідэалогіі "гуманнага сацыялізма" або “сацыялізма з чалавечым тварам”, якая пераважала ў грамадскасці ў 1987-1988 гг. Пад ўплывам групы распрацоўваліся праграмы абвешчаных у кастрычніку 1989 г. Народнага фронта РСФСР і Міжрэгіянальнай асацыяцыі дэмакратычных арганізацый, а таксама выбарчага блоку "Дэмакратычная Расія". Нягледзячы на адносную малалікасць МДГ (12 % ад усяго дэпутацкага корпусу), значная колькасць яе патрабаванняў была прынята парламентам, у тым ліку патрабаванне аб выдаленні артыкула №6 з Канстытуцыі СССР. Так, 11 сакавіка 1990 г. Пленум ЦК КПСС вырашыў адмовіцца ад канстытуцыйных гарантый партыйнай манаполіі на ўладу і выказаўся за ўвядзенне ў краіне інстытута прэзідэнцтва. Трэці, нечарговы з'езд народных дэпутатаў (12-15 сакавіка 1990) выбраў М. Гарбачова Прэзідэнтам СССР і ануляваў артыкул 6 Канстытуцыі СССР.
Такім чынам шматпартыйная сістэма рабілася рэальнасцю. Але паступовае ўстараненне КПСС ад кадравых функцый разбурала меха-нізм дзяржаўнага кіравання. Справа ў тым, што на працягу доўгіх год менавіта партыя з’яўлялася тым падмуркам, на якім грунтаваліся ўсе ідэалагічныя, эканамічныя, палітычныя, культурныя працэсы. Замена існаваўшага парадку прызначэння на пасады сістэмай альтэрнатыў-ных выбараў кіраўнікоў ва ўстановах і арганізацыях яшчэ больш аслабіла патэнцыял КПСС і веру людзей у сацыялізм. Так, 26 кастрычніка 1990 г. мінскі палітклуб “Камуніст” звярнуўся “да членаў Кампартыі Беларусі, да ўсіх грамадзян рэспублікі, якія захавалі вернасць ідэалам Вялікага Кастрычніка” з заклікам “Ні кроку назад, таварышы”. Любымі сродкамі захаваць таталітарны рэжым – распаўсюджаннем цемрашальства, юдафобіі і іншай навалачы – такім было крэда органа ЦК КПБ “Политический собеседник».
Трансфармацыя палітычнай сістэмы і стварэнне новай уладнай структуры Прэзідэнцкага Савета (у складзе Старшыні Савета Міністраў, міністраў абароны, замежных спраў і старшыні КДБ) змяншала ўплыў Палітбюро ЦК КПСС, с другога боку – узмацняла апазіцыю з боку кансерватыўна настроеных кіраўнікоў дзяржапарата і міністэрстваў.
Нягледзячы на значныя поспехі ў дэмакратызацыі ўсіх бакоў жыццядзейнасці краіны ў 1989—1990 гг., эканамічны крызіс не зніжаў сваёй вастрыні і дыктаваў кожнай палітычнай групоўцы сваю лінію паводзін, што пагаршала сістэму кіравання краінай. Становішча пагаршалася ўзнікненнем міжнацыянальных – армяна-азербайджанскіх, абхазска-грузінскіх канфліктаў. Так, 11 сакавіка 1990 г. Вярхоўны Савет Літвы прыняў пастанову «Аб аднаўленні незалежнасці Літоўскай дзяржавы» і скасаваў юрысдыкцыю Кансты-туцыі СССР на сваёй тэрыторыі. Увод савецкіх войск у Вільнюс 23 сакавіка з мэтай захавання статус-кво поспеху не прынесла. Дэмакратычная грамадскасць СССР ацаніла ўрадавую акцыю як “правы паварот у палітыцы”.
З другога боку, імкненне асобных рэспублік да выхаду з СССР яшчэ раз нагадала зацікаўленым бакам аб неабходнасці перагляду ўмоў яго ўтварэння. Пачаткам абнаўленчага працэсу мусіла стаць прыняцце 12 чэрвеня 1990 г. Першым з’ездам народных дэпутатаў РСФСР пад старшынствам старшыні вярхоўнага Савета Б. Ельцына Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Услед за Украінскай ССР 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб суверэнітэце БССР прыняў Вярхоўны Савет рэспублікі пад старшынствам М. Дземянцея.
Абвяшчэнне саюзнымі рэспублікамі ўласных суверэнітэтаў надавалі ініцыятарам перабудовы надзею на падпісанне новага Саюзнага дагавора. Як выявілі вынікі праведзенага 17 сакавіка 1991 г. у 9 рэспубліках рэферэндума, за захаванне СССР выказалася падаўляючая большасць (76%) іх грамадзян, у тым ліку беларускай рэспублікі. Сустрэча кіраўнікоў саюзных рэспублік пад старшынствам Прэзідэнта СССР М. Гарбачова 23 красавіка ў падмаскоўным Нова-Агарове давала аптымістычныя падставы меркаваць аб хуткім падпі-санні новага дагавора.
Такім чынам, за час знаходжання М. Гарбачова на пасадзе Генеральнага сакратара КПСС савецкая палітычная сістэма набыла істотныя змены, пры чым, не зусім такія, на якія разлічвалі сам ініцыятар перабудовы і яго бліжэйшае атачэнне. Па-першае, хоць са сталінізмам было пакончана назаўсёды, але пабудовы “сацыялізму з чалавечым тварам” не адбылося, а сацыяльна-эканамічнае становішча асноўнай масы насельніцтва пагоршылася. Па-другое, КПСС страціла канстытуцыйную гарантыю як кіруючая сіла грамадства і пе-ратварылася ў адну з многіх партый у шматпартыйнай сістэме. Марксізм-ленінізм як пануючая ідэалогія быў адкінуты. Яму на змену прыйшоў ідэйны плюралізм. Па-трэцяе, рэспубліканскія партыйныя арганізацыі, у тым ліку КПБ, сталі заяўляць аб сваёй самастойнасці. Пры гэтым многія з іх, у тым ліку КПБ, не падзялялі курса М. Гарбачова і абвінавачвалі яго самога ў здрадзе справе камунізму. Па-чацвертае, у зноў створаных на дэмакратычнай аснове Саветах усіх узроўняў – ад Вярхоўнага да сельскага – роля камуністаў па-ранейшаму заставалася вызначальнай. У выніку, змены да лепшага амаль не адбываліся. Па-пятае, распачатая дэмакратызацыя і спробы ўдасканаліць саюзны дагавор узмацнілі ў нацыянальных рэгіёнах цэнтрабежныя тэндэнцыі, што ў многім падрыхтавалі распад СССР. Дэкларацыя аб суверэнітэце БССР асаблівага энтузіязму ў кіруючых колаў рэспублікі не выклікала.
У выніку разам з яшчэ не знішчанай таталітарнай палітычнай сістэмай у СССР узніклі і набылі тэндэнцыю да ўзмацнення элементы дэмакратычнай сістэмы з уласцівымі ёй правамі і свабодамі людзей, шматпартыйнасцю, абіраемымі органамі ўлады, вяршэнствам закону, незалежнымі СМІ і г. д. У гэтых адносінах палітычнаму рэжыму БССР былі характэрны кансерватызм, канфрантацыйнасць, актыўнасць праваахоўных структур. Невыпадкова, что КПБ, якая ўвасабляла гэты рэжым, была названа “антыперабудовачнай Вандэяй”.
Лекцыя 14. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі
Пытанні
1. Асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі (НЭП) у БССР.
2. Стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы індустрыяльна-аграрнага грамадства. Індустрыялізацыя. Калектывізацыя сялянскіх гаспадарак
3. Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у складзе адзінага народна-гаспадарчага комплекса СССР.
4. Асноўныя тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.
5. Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцяў у сацыяльнай сферы.
6. Нарастанне экалагічных праблем, у тым ліку звязаных з Чарнобыльскай катастрофай.
1. Першая Сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., а таксама нямец-кая і польская акупацыі Беларусі пакінулі разбуральны след у яе народнай гаспадарцы. У канцы 1920 г. а былой БССР узору 1 студзеня 1919 г. засталося толькі 6 паветаў Мінскай губ., з плошчай 52,3 тыс. кв. км. з насельніцтвам каля 1 600 тыс. чал.
З 715 прадпрыемстваў засталося толькі 235, большасць з якіх з-за адсутнасці сыравіны і паліва не працавалі. Аб’ём выпуску прадукцыі скараціўся ў 5 разоў. Чыгуначны і рачны транспарт амаль не дзейніча-лі. На пачатку 1921 г. у БССР налічвалася каля 30 тыс. рабочых, а іх заробак складаў 10-20% ад заробку даваеннага ўзроўню.У сельскай гаспадарцы пасяўныя плошчы скараціліся на трэць, колькасць коней – да 80%, буйнарагатай жывёлы – 65% ад даваеннага ўзроўню. У раз-ладжаным стане знаходзіліся фінансы. Пакупная здольнасць рубля на 1 студзеня 1920 г. у параўнанні з 1913 г. заняпала у 2 420 разоў.
Другім моцным фактарам, які абумовіў гаспадарчую разруху, з’яўляліся наступствы так званай палітыкі ваеннага камунізму з ула-сцівай ёй нацыяналізацыяй прамысловасці, працоўнай павіннасцю, харчовай дыктатурай і інш. Гэта палітыка давала кіруючай партыі магчымасць сканцэнтраваць у сваіх руках матэрыяльныя і людскія рэсурсы для таго, каб выстаяць і перамагчы ў грамадзянскай вайне. Сама назва “ваенны камунізм” павінна была азначаць, што ў Савецкай Расіі ўжо існуе нейкае падабенства камуністычнага грамадства. Так, ужо не існавала прыватнай уласнасці, эксплуататараў і эксплуатуемых, усе грамадзяне былі абавязаны працаваць і прытрымлівацца прынцыпа “хто не працуе – той не есць”. У ліку прыкмет камуністычнага грамадства было скасаванне платы за жыллё, транспарт, газеты, забарона прыватнага гандлю і абмежаванне грашовага абарачэння. Адзінкай аплаты працы зрабіўся “класавы харчовы паёк”, асобны для кожнай з чатырох катэгорый насельніцтва.
Вымушаны характар палітыкі “ваеннага камунізму” ўсведамлялі і сяляне, уся прадукцыя якіх (хлеб, жывёла, скуры і іншая сыравіна), за выключэннем часткі, неабходнай для патрэб іх сем’яў і гаспадаркі, падлягала здачы дзяржаве. Такі парадак – харчразвёрстка – пазбаўляў сялян стымулу павялічваць вытворчасць гэтых прадуктаў, паколькі пры забароне гандлю ўсе іх “лішкі” адбіраліся харчовымі атрадамі.
Незадавальненне гэтай распачатай яшчэ вясной 1918 г. палітыкай выклікала тое, што яна працягвала дзейнічаць і пасля вайны. Гаспадарчыя цяжкасці спрыялі ўзрастанню антыбальшавіцкіх настрояў.1 сакавіка 1921 г. паўсталі часці матросаў і чырвонаармейцаў Кранштадта пад лозунгам: “За Саветы без камуністаў!”
У выніку, для таго, каб пераадолець гаспадарчую разруху і ўзрос-шую палітычную напружанасць у грамадстве, ленінскі ўрад быў вы-мушаны пайсці на не ўласцівыя дыктатуры пралетарыята эканамічныя захады, названыя новай эканамічнай палітыкай.
Першыя крокі да выхаду з крызісу вызначыў X з'езд РКП(б) (1921). Так, у адпаведнасці з яго пастановай 23 сакавіка УЦВК выдаў дэкрэт аб пераходзе ад харчразвёрсткі да харчпадатку, у адпаведнасці з якім аб’ём складаў прыкладна чацвёртую-пятую частку ад ранейшага, прычым, рэштку прадукцыі дазвалялася прадаваць на рынку па вольных цэнах. З 1924 года гэтыя падаткі сталі збірацца толькі грашыма (у чырвонцах), у залежнасці ад колькасці і якасці зямлі, а таксама ад складу сям’і і наяўнасці інвентару.
Другім напрамкам НЭП у сельскай гаспадарцы з’яўлялася фактычнае ажыццяўленне Дэкрэта аб зямлі, абвешчанага яшчэ ў 1917 г., найперш у інтарэсах беззямельных і малазямельных сялян. Усё сялянства ў цэлым павялічыла свае надзелы за кошт былых панскіх і інш. зямель на 11,4%. Але прырэзка зямлі была нязначнай, у сярэднім не больш за адну дзесяціну. Пачалося ўкараненне розных форм землекарыстання, але дзяржава спрыяла землеўпарадкаванню ў першую чаргу калектыўных гаспадарак (калгасаў), савецкіх гаспадарак (саўгасаў), камун. Іх складалі самыя бедныя (без коней, інвентару) вяскоўцы, якія былі не ў стане весці самастойную гаспадарку, або такія ж гаротныя гараджане, якія не мелі сродкаў да існавання і былі вымушаны ехаць у вёску, каб не памерці з голаду. З 1917 па 1922 гг. гарадское насельніцтва скарацілася з 280 да 184 тыс.
Усе сяляне спачувальна ставіліся да камунараў, але выказвалі значна большую зацікаўленасць у індывідуальных гаспадарках. З мэтай ліквідацыі цераспалосіцы за 1923-1928 г. 25 % сялянскіх гаспадарак з дапамогай дзяржавы перасяляліся з вёсак на хутары.
Органы Савецкай улады аказвалі дапамогу сялянскім гаспадаркам. Аграрная палітыка СНК БССР і камісарыята земляробства ўвасобілася ў лозунгу: “Сяляне, узбагачайцеся!”. А. Чарвякоў, І. Адамовіч, Дз. Прышчэпаў, іншыя беларускія партыйныя і дзяржаўныя дзеячы ўсведамлялі, што заможная сялянская гаспадарка будзе толькі спрыяць агульнагаспадарчаму ўздыму. Разам з тым Савецкая ўлада праводзіла класавую палітыку да тых гаспадароў, якія ўзбагачаліся за кошт эксплуатацыі сваіх менш паспяховых суседзяў і выкарыстання арэндаваных участкаў. З такіх сялян, па класавых мерках, кулакоў, збіраліся большыя падаткі, іх уступленне ў крэдытныя таварыствы і калгасы быў абмежаваны і інш.
У цэлым, НЭП прычыніўся да істотных станоўчых перамен у сельскай гаспадарцы БССР. Па-першае, скасаванне харчразвёрсткі дазволіла селяніну самастойна распараджацца большай часткай сваёй прадукцыі шляхам свабоднага, продажу праз кааперацыю або непасрэдна на рынку. Спажыванне малака на вёсцы павялічылася ў 2 разы, масла 3, мяса – 2, цукру – 8, рыбы – у 12. Да 1927 г. сельская гаспадар- ка была адноўлена. Па пасяўной плошчы, пагалоўі буйной рагатай жывёлы яна пераўзышла даваенны ўзровень.
Асноўнай цяжкасцю для сялян была дарагоўля прамысловых тавараў, асабліва прылад працы. У 1923 г. на выручку за продаж сваёй прадукцыі ён мог набыць тавараў у 7 разоў менш, чым да вайны.
Адначасова з пераўтварэннямі ў сельскагаспадарчай сферы новая эканамічная палітыка закранула прамысловы і гандлёвы сектары. Яе арганізатары сыходзілі з таго, што аднавіць разбураныя прадпрыемствы здолеюць толькі рыначныя адносіны часоў капіталізму – прыватныя ўласнасць і ініцыятыва, канкурэнцыя і выкарыстанне наёмнай працы. У выніку, буйныя прадпрыемствы заставаліся за дзяржавай і пераводзіліся на самафінансаванне, а дробныя і частка сярэдніх (усяго каля 300), былі перададзены ў прыватную і кааператыўную ўласнасць або здадзена ў арэнду. Гандаль, акрамя аптовага і замежнага, таксама перадаваўся з прыватныя рукі. У выніку станоўчае ўздзеянне новай палітыкі выявіла сябе ў імклівым павелічэнні колькасці прыватных прадпрыемстваў. У 1926 г. іх налічвалася 58 034 з 60 178.
НЭП адкінуў ранейшыя ўстаноўкі “ваеннага камунізму”: дазваля-лася выкарыстанне наёмнай працы, абавязковая працоўная павіннасць і ўраўняльная сістэма аплаты скасоўваліся, з’явіліся прыватныя каператывы, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. У выніку прыватны сектар у прамысловасці склаў 96, 4%, а ў гандлі - 90%. Дзяржава праз сістэму падаткаў і ільгот імкнулася ўплываць на прыватны гандаль і абараняць інтарэсы казённых прадпрыемстваў.
Першыя поспехі ў сельскай гаспадарцы стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця прамысловасці. Паступленне сыравіны, ажыўленне рынку і прыватнай ініцыятывы дазволілі забяспечыць паступовы ўздым прадпрыемстваў. У 1926-27 гг. быў завершаны працэс аднаўлення прамысловасці, а прадукцыйнасць працы пераўзышла даваенны ў 1,8 раза. Таму паспрыяла змена ў форме і памерах заробку, які перайшоў ад пайковага да грашовага вылічэння. Скасаванне ўраўняльнай сістэмы значна павышала зацікаўленасць працоўных у колькасці і якасці прадукцыі.
Новыя ўмовы гаспадарання запатрабавалі рэарганізацыі кіравання прамысловасцю. Асноўнымі звёнамі рэарганізаванай сістэмы гаспада-рання сталі трэсты і групавыя кіраўніцтвы. Першыя – “Скуратрэст”, “Харчтрэст”, “Дзяржспірт” і інш. аб’ядноўвалі прадпрыемствы аднаго ці блізкага профілю, а другія кіравалі прадпрыемствамі, размешчанымі на пэўнай тэрыторыі. Буйнейшыя прадпрыемствы падпарадкоўваліся Вышэйшаму Савету народнай гаспадаркі БССР.
У першую чаргу аднавілі сваю дзейнасць тыя заводы і фабрыкі, якія працавалі на мясцовай сыравіне – у іх ліку, сельска-гаспадарчыя прадукты, лес, папера. Ствараліся сіндыкаты, якія займаліся збытам, забеспячэннем,крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі. Асноўны валавы аб’ём давала дробная прамысловасць – 58%, дзе было занята 73% рабочых. У 1922 г. з пабудовай электрастанцый ў Гомелі, Клімавічах, Полацку, Слуцку, іншых гарадах дарэвалюцыйны ўзровень вытворчасці электраэнергіі быў перавышаны.
Увядзенне харчпадатку, абуджэнне рынку і прыватнай ініцыятывы ў гандлі і прамысловасці, павышэнне прадукцыйнасці працы і г.д. стварылі ўмовы для здзяйснення грашовай рэформы ў 1922-1924 гг. і з’яўлення канверсаванай валюты – чырвонца, забяспечанай золатам. Адначасова адбыўся абмен грошай: за 50 тыс. савецкіх рублёў даваўся 1 новы – “чырвоны” рубель.
Новая грашовая рэформа значна ажывіла гандлёва-эканамічныя сувязі паміж горадам і вёскай, а таксама паспрыяла міжнародным гандлёвым сувязям. З цягам часу на Беларусі з’явіліся імпартныя, у тым ліку – "каланіяльныя" тавары (кава, чай, цытрусавыя), а таксама ўз-мацніўся экспарт, у асноўным тавараў лясной прамысловасці.
У 1923 і 1924 гг. прамысловасць Беларусі яшчэ не давала прыбыт- ку, затое ў наступныя гады ён ўжо склаў адпаведна 4 і 8 млн руб. У 1927 годзе разбураная прамысловасць была адноўлена. Як і да вайны, яе аснову яе складалі традыцыйныя – харчовая, дрэваапрацоўчая, гарбарная галіны. Элементы новых галін выявіліся ў паліўнай, металаапрацоўчай і электраэнергетычнай прамысловасці.
У той самы час цяжкасці аднаўлення прадпрыемстваў і іншыя фактары не маглі не паўплываць на вялікі сабекошт іх прадукцыі, якая мела праблемы са збытам, у той час як сяляне не хацелі прадаваць прадукты і сыравіну па заніжаных цэнах. У ліку цяжкасцяў гэтага перыяду варта назваць недахоп спецыялістаў, беспрацоўе (да 100 тыс.), адносна слабы ўзровень сыравіннай базы, неразвітасць энергетыкі. Дзяржаўны сектар, асабліва ў сельскай гаспадарцы, у многім саступаў прыватнаму. Але ва ўмовах захавання за Савецкай уладай вызначальных палітычных рычагоў спаборніцтва паміж імі толькі стымулявала агульны стан развіцця эканомікі. У цэлым ленінская ідэя выкарыстання элементаў капіталістычнага рынку ў інтарэсах сацыялізма дала плённыя вынікі. Свабода таварна-рыначных адносін, грашовая рэформа фінансаў, зацікаўленасць у выніках працы, дапамога Расіі і іншых саюзных рэспублік абумовілі паспяховае аднаўленне і далейшае развіццё эканомікі БССР.
2. Новая эканамічная палітыка (рынак, прыватная ўласнасць, прадпрымальніцтва) дала магчымасць даволі хутка аднавіць разбу-раную рэвалюцыямі і войнамі эканоміку. Да гэтага часу яна з’яўляла-ся шматукладнай: адначасова існавалі капіталістычная, сацыялістыч-ная, кааператыўная, натуральная гаспадаркі і сваіх магчымасцяў не вычарпала. Ужо праз год пасля смерці У. Леніна, які казаў аб тым, што “НЭП – гэта ўсур’ёз і надоўга”, эканамічныя прыярытэты палітыкі ізноў сталі саступаць месца палітычным. Так, у снежні 1925 г., на XIV з’ездзе РКП(б) быў прыняты курс на развіццё сацыялістычнага сектару эканомікі, у прыватнасці, цяжкой прамысловасці, здольнай вырабляць айчынныя сродкі вытворчасці – станкі, машыны, трактары і г. д. Вядома, што ва ўмовах аграрнай краіны, калі большасць насельніцтва была занята сельскай гаспадаркай, а прамысловасць давала толькі 20-25% нацыянальнага даходу, здзейсніць гэта без грунтоўнай падрыхтоўкі было вельмі цяжка. Але пагроза капіталістычнага акружэння і задачы сусветнай рэвалюцыі настойліва патрабавалі ад кіраўніцтва СССР неадкладных захадаў па прамысловай мадэрнізацыі краіны. Такім чынам, яе патрэбу трэба разглядаць не столькі эканамічнага пункту гледжання, колькі ў кантэксце стратэгічных палітычных інтарэсаў СССР.
Курс УКП(б) на індустрыялізацыю быў ухвалены беларускай партарганізацыяй і прыняты для выканання. Але да часу пра развіццё буйной прамысловасці не магло ісці гаворкі. Па-першае, Савецкая Беларусь была аграрнай рэспублiкай. У 1925 г. удзельная вага прамысловасці ў нацыянальнай гаспадарцы складала толькі 22%, у сваёй большасці дробных і саматужныя прадпрыемстваў, на якіх працавала больш за 70% рабочых. У металаапрацоўчай прамысловасцi было занята толькi 730 чал. Па-другое, блізкасць рэспублікі да буржуазна-памешчыцкай Польшчы пераконвала савецкае кіраўніцтва ў немэтазгоднасці размяшчэння на яе тэрыторыі прадпрыемстваў цяжкой прамысловасці. Па-трэцяе, у БССР адсутнічалі радовішчы карысных выкапняў, за выключэннем торфу. Нарэшце, існавала праблема тэхнічных кадраў: з 474 спецыялiстаў 82 мелі вышэйшую адукацыю, 111 – сярэднюю, астатнiя – толькі практычныя навыкі. Таму індустрыялізацыя ў рэспубліцы пачыналася з развіцця традыцыйных, перапрацоўчых заводаў і фабрык і паступовага будаўніцтва новых прадпрыемстваў.
У БССР фiнансаванне iндустрыялiзацыi адбывалася, у першую чаргу, за кошт саюзнага бюджэту. У 1926-1928 на рэспубліканскі рахунак паступіла больш 19 млн руб. Пэўны прыток валюты даваў беларускі экспарт лесаматэр’ялаў, смалы, ільносемя, сушаных грыбоў, лекавых траў. У ходзе рэалiзацыi аблігацый дзяржаўнай пазыкі сярод насельніцтва Беларусі было сабрана 139 млн руб. У 1933-1937 гг. такіх паступленнняў у дзяржаўную скарбонку паступіла ў тры разы больш.
У 1928 г. выпускам 200 свiдравальных i 15 такарных станкоў заводам “Энергiя” у Мінску быў пакладзены пачатак станкабудаванню Беларусi. У тым жа 1928 г. у Мінску быў заснаваны завод “Камунар”, у Гомелі пачалося будаўнiцтва завода сельскагаспадарчых машын, у Бабруйску – дрэваапрацоўчага камбіната, у Магiлёве - фабрыкі штучнага шоўку, Оршы - iльнопрадзiльнага камбiната, у Вiцебску - панчошнай фабрыкi “КІМ” і г.д. Згодна з пастановай Савета працы i Абароны СССР ад 20 чэрвеня 1927 г., у раёне Оршы, на Асінаўскіх балотах пачалося будаўнiцтва буйнейшай у рэспублiцы БелДРЭС у мэтах забеспячэння энергiяй гарадоў Вiцебск, Орша, Магiлёў і Шклоў.
Індустрыялізацыя разгортвалася ў межах пяцігадовых планаў. Першы з іх прыпадаў на 1928/29-1932/33; другі – на 1933/34-1937/38, трэці - на 1938/1942 гады. Галоўнай задачай першай пяцігодкі ў БССР з’яўлялася нарошчванне прамысловых магутнасцей і рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі. З гэтай нагоды планавалася павялічыць фонды дзяржаўнай прамысловасці ў 4, 4 разы (ва ўсім СССР – у 2, 9). Значныя сродкі накіроўваліся на рэканструкцыю і пабудову паліўных, дрэваапрацоўчых, папяровых і гарбарных прадпрыемстваў.
Па ініцыятыве партыйнага кіраўніцтва ў СССР пачалося фарсіраванне тэмпаў індустрыялізацыі з мэтай датэрміновага выканання запланаваных паказчыкаў пад лозунгам: “Пяцігодку – у чатыры гады!”. Характэрна, што рабочы клас з энтузіязмам адазваўся на заклік партыі, але гэтага было недастаткова. Перагляд паказчыкаў, штурмаўшчына і інш. прычыняліся да паломак абсталявання, выпуска бракаванай прадукцыі. Як выйсце да пераадолення цяжкасцей была праведзена перабудова кіравання народна-гаспадарчым комплексам. Існаваўшая да канца 1929 г. эканамiчная палiтыка, якая спалучала ў сабе дырэктыву i таварна-грашовыя адносiны, была канчаткова адкінута. Паводле Пастановы ЦК УКП(б) ад 25 снежня 1931 г. «Аб практычнай рабоце гаспадарчых арганізацый», ВСНГ БССР быў ператвораны ў народны камісарыят лёгкай прамысловасці, а буйнейшыя прадпрыемствы былі падпарадкаваны двум наркаматам – цяжкой і лясной прамысловасці СССР. З гэтага часу цэнтральныя органы кіравання пачалі рэгламентаваць усе асноўныя паказчыкі развіцця прамысловасці, у тым ліку і нашай рэспублікі. Жорсткія камандныя метады кіравання эканомікай дапаўняліся адміністрацыйнымі захадамі – барацьбою з так званымі “шкоднікамі” і “ворагамі народу”, на якіх скідваліся ўсе няўдачы і пралікі.
Намаганнямі працоўных асноўныя заданні першай пяцігодкі ў БССР былі выкананы: пабудаваны 538 прадпрыемстваў, у тым ліку – Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, швейныя фабрыкі ў Магілёве, Мінску, Віцебску, абутковая – у Гомелі, запалкавая – ў Барысаве. У 1930 г. далі прадукцыю Гомельскі завод сельгасмашын, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, ільно– і мясакамбінат у Оршы.
Адным з важнейшых вынiкаў пяцiгодкi стала перавага аб’ема прамысловай прадукцыi над сельскагаспадарчай. З аграрнай рэспублiка стала ператварацца ў iндустрыяльна-аграрную. У БССР з’явіліся машынабудаўнічая, хімічная і іншыя галіны вытворчасці. Колькасць спецыялістаў з тэхнічнай адукацыяй ў параўнані з 1920 г. вырасла больш чым у 40 разоў. Важным сацыяльным вынікам стала ліквідацыя капіталістычных элементаў і знікненне беспрацоўя.
Выкананне другога пяцігадовага плану (1933–1937) у БССР таксама адбывалася ва ўмовах фарсіравання яго тэмпаў. Нягледзячы на слабае тэхнічнае забеспячэнне – у 1932 г. дзейнічала толькі 5 экскаватараў, 61 кран, 98 бетонамешалак, 70 трактароў, 33 аўтамабiлі – працоўныя Беларусі амаль удвая павялічылі аб’ём прамысловай вытворчасці. Увайшлi ў строй буйнейшы ў краiне Крычаўскi цэментны, Гомельскi па вырабу шкла, Магiлёўскiя аўтарамонтны i трубалiцейны заводы, буйнейшы у краiне Аршанскi iльнокамбiнат.
За другую пяцігодку ў 2,5 раза павялічылася вытворчасць электраэнергіі. Была створана паліўная прамысловасць на базе здабычы і машыннай апрацоўкі торфу. Буйная прамысловасць стала аказваць вызначальны ўплыў на ўсю гаспадарку.
У 1938 г. працоўныя БССР прыступіліся да рэалізацыі трэцяга пяцігадовага плана, які прадугледжваў павелічэнне агульнага аб’ёму валавой прадукцыі прамысловасці ў 3,5 раза. Пачатак ІІ сусветнай, а затым і Айчыннай вайны не дазволілі выканаць трэцюю пяцігодку. Але і за адведзены час сацыялістычнага будаўніцтва 1929-1940 г. беларускаму народу ўдалося шмат чаго дасягнуць: было ўзведзена і рэканструявана 1863 прадпрыемстваў, з’явіліся новыя галіны прамысловасці – станка- і машынабудаўнічая, цаментная. Колькасць рабочых павялічылася ў 3,3, а інжынераў і тэхнікаў – у 2 разы.
Такім чынам, у выніку выканання “сталінскіх пяцігодак” СССР трывала ўстаў на сацыялістычны падмурак. Неабходнасць паскоранага індустрыяльнага развіцця было выклікана акружэннем варожа настроеных дзяржаў, таму пабудаваны ў СССР сацыялізм насіў ваенізіраваны мілітарысцкі характар. Сталінская фарсіраваная індустрыялізацыя 1930-х гг., якая дазволіла СССР заняць першыя пазіцыі сярод краін сусвету, была здзейснена шляхам вялікіх ахвяр усяго савецкага наро-да і галоўным чынам за кошт сялян.
Паляпшэнне эканамічнага стану большасці сялянства ў часы НЭП павялічвала яго палітычную самастойнасць і незалежнасць ад дзяр-жавы, што ў рэшце рэшт не магло не прывесці да сур’ёзных канфліктаў з уладай. У прыватнасці, выявілася нежаданне сялянства прада-ваць сваю прадукцыю па цэнах, якія дыктаваліся дзяржавай. Нарыхтоўчыя цэны былі значна ніжэйшымі за рыначныя. У 1927 г. ў краіне ўзнік крызіс хлебанарыхтовак, які ставіў пад пагрозу планы індустрыялізацыі, бо, як вядома, збожжа ўяўляла сабой адну з крыніц валютных паступленняў ад яго продажу на экспарт. Але дзейснага сродку прымусіць селяніна прадаваць прадукцыю па выгодных дзяржаве цэнах плёну не прыносіла. Павышэнне падаткаў на заможныя гаспадаркі праблемы не здымала, бо іх было няшмат, як і калгасаў, здольных забяспечыць дзяржаву танным хлебам. Акрамя таго, эканамічная прычына рэфармавання сістэмы хлебанарыхтовак узмацнялася распачатай палітыкай наступу на нэпманаў. Нарэшце, камуністычная ідэалогія, якая за час НЭП страціла істотную частку сваіх прыхільнікаў, патрабавала аднаўлення манапольнага статусу.
У ЦК УКП(б) пераважыў сталінскі пункт гледжання, паводле якога становішча магло выправіць суцэльнае каапераванне сялянскіх гаспадарак, дакладней – аб’яднанне іх у калектыўныя гаспадаркі (калгасы), у першую чаргу ў тых раёнах, дзе ўраджайнасць збожжа была традыцыйна высокай - на Паволжжы, Кубані, Доне, Паўночным Каўказе, потым – у Сібіры і г. д. Тэарэтычным абгрунтаваннем кампаніі мусіў паслужыць артыкул І. Сталіна «Год вялікага пералому» ад 7 лістапада 1929 г. У ім сцвярджалася, што ў калгасы пайшлі асноўныя масы сялянства, быццам у сацыялістычным пераўтварэнні сельскай гаспадаркі ўжо здабыта «рашаючая перамога».
Беларусь, як вядома, не належала да рэгіёнаў з высокай прадукцыйнасцю збожжа і яе сялянскія гаспадаркі суцэльнай калектывізацыі не падлягалі. Тым не менш партыйныя энтузіясты на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б К. Геям даслалі тэлеграму ў Маскву з патрабаваннем уключыць Беларусь у спіс раёнаў, дзе належыла правесці калектывізацыю ў першую чаргу.
Калі ў БССР у канцы лістапада 1929 г. працэнт калектывізацыі складаў 9,8 % (77,7 тыс сялянскіх гаспадарак), то ў пачатку 1930 г. ён узняўся да 20,9%. Студзеньскі (1930 г.) Пленум ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г. завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-сялянскіх гаспадарак Беларусі. З гэтай нагоды на вёску паслалі адмысловых ўпаўнаважаных. Была сфарміравана група рабочых з 612 чал., якія пасля двухтыднёвай падрыхтоўкі ў пачатку лютага 1930 г. таксама накіроўваліся па беларускіх вёсках. Разам з агітацыяй за ўступленне ў калгасы яны з апорай на ДПУ павялі барацьбу супраць так званых кулакоў і іншых праціўнікаў калектывізацыі. У выніку да 1 сакавіка 1930 г. на Беларусі, пераважна метадам загадаў і запалохванняў сялян было калектывізавана 58% гаспадарак. Разам з зямлёй вяскоўцы былі вымушаны здаць у калгас коней, буйнарагатую жывёлу, інвентар. У шэрагу месцаў адбывалася гвалтоўнае абагульненне нават коз, свіней, хатняй птушкі і інш. Такая ж сітуацыя назіралася ва ўсёй краіне.
2 сакавіка 1930 г. у газеце "Правда" з’явіўся артыкул І. Сталіна "Галавакружэнне ад поспехаў", на словах скіраваны супраць парушэння прынцыпу дабрахвотнасці пры арганізацыі калгасаў”. У адказ на Беларусі працэнт калектывізацыі адразу знізіўся да 11,1 %. Са свайго боку мясцовыя арганізатары абвясцілі прычынай распада калгасаў кулацкую агітацыю. Неўзабаве кулакі разам з сем’ямі сталі высылацца ў Сібір або на Поўнач, а маёмасць - перадавацца калгасам. Толькі за лета 1930 г. было раскулачана 15 629 сялянскіх гаспадарак. Баючыся быць абвінавачанымі ў сабатажы калгаснага будаўніцтва, сяляне ізноў панеслі заявы ў калгасы, колькасць якіх стала ўзрастаць.
У 1931 г. Бюро ЦК УКП(б) у пастанове "Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху" прызнала памылковасць некаторых метадаў калектывізацыі (гвалт, прымус, пэўным чынам – раскулачванні, аб’яднанні ў камуны), але не адмаўлялася ад яе ў прынцыпе. Калгасам стала аказвацца моцная дзяржаўная падтрымка (падатковыя ільготы, крэдыты, электры- і радыёфікацыя). На больш якасны ўзровень узняліся агітацыя і прапаганда. Не апошнюю ролю, па-ранейшаму, адыгрывалі прымусовыя метады, у прыватнасці павышэнне падаткаў на аднаасобнікаў. У выніку да ліпеня 1931 г. працэнт калектывізацыі на Беларусі ўзняўся да 40,1% (328,1 тыс. сялянскіх гаспадарак). На пачатку 1932 г. гэтыя лічбы складалі адпаведна 50,4% і 388 тыс.
У партыйных дакументах калектывізацыю часцей звалі "сацыялістычнай рэканструкцыяй сельскай гаспадаркі", але гэта назва не змяняла яе гвалтоўнай сутнасці, бо нават у тых умовах сялянства не пакідала спроб вярнуцца да аднасобнай гаспадаркі. Каб не быць абвінавачанымі ў антыкалгаснай агітацыі, сяляне ехалі ў гарады, вербаваліся на новабудоўлі, лесапавал, з'язджалі на Украіну, Каўказ, Паволжжа, дзе пасля Галадамору адчуваўся недахоп сіл. Так, у сярэдзіне 1932 г. працэнт калектывізацыі знізіўся (з 50,4 да 43,7), а колькасць калгасаў зменшылася (амаль на тысячу) з 10 064 да 9 062.
Між тым, улады прыкладалі шмат намаганняў да таго, каб абяцанні светлай калгаснай будучыні падмацаваць справай. Настаў час, калі індустрыялізацыя стала прыносіць плён. Так, у Сталінградзе, Харкаве, Чалябінску пачалі працаваць трактарныя заводы. Выпуск сельгасмашын быў наладжаны ў Гомелі і інш. гарадах. Але нешматлікасць тэхнікі і спецыялістаў па яе абслугоўванні абумовілі стварэнне так званых машынна-трактарных станцый (МТС). У канцы 1932 г. на Беларусі 57 МТС, валодаючы паркам у 1 469 трактароў, апрацоўвалі палеткі 33% усіх калгасаў. Акрамя таго, пры МТС былі створаны палітаддзелы, якія былі заняты барацьбою з кулакамі, “шкоднікамі” і іншымі “ворагамі народа”. Таму спрыяў выдадзены Савецкім ўрадам закон «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні сацыялістычнай законнасці» (жнівень 1932). Напрыклад, за недагляд за трактарам, які сапсаваўся, вінаваты асуджаўся да пяцігадовага зняволення, а за агітацыю супраць калгасаў – да 10 год. Палітаддзелы, па сутнасці, з’яўляліся надзвычайнымі органамі. Невыпадкова, у 1933 г., у час іх вышэйшай актыўнасці працэнт калектывізацыі вырас з 43,7 да 51.
Спроба сялян памяняць род дзейнасці ці месца жыхарства была рашуча перасечана ўладамі ў 1933 г. праз увядзенне пашпартнай сістэмы. Характэрна, што калгаснікі пашпартоў так і не атрымалі. З гэтай нагоды яны расшыфроўвалі вядомую абрэвіятуру “ВКП(б)” як “Второе Крепостное Право (большевиков)». У 1936-1939 гг., у час рэпрэсій супраць «ворагаў народа», «кулакоў», «падкулачнікаў» працэнт абагульненых гаспадарак перавысіў 90. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, без уліку заходніх раёнаў – 93,4% пры 96,2 % пасяўных плошчаў. Супраць перакананых хутаранаў прадпрыймаліся захады з тым, каб яны былі вымушаны перасяляцца ў вёскі, у тым ліку здзіралі дахі з хат, пастаянна павялічвалі падаткі і г. д.
У к. 1940 г. мелася 10165 калгасаў і 92 саўгасы. Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буйную, сацыялістычную. У эканамічным сэнсе дзяржава дамаглася таннага хлеба для ажыццяўлення сацыялістычнай індустрыялізацыі, але не за кошт павышэння прадукцыйнасці працы, а шляхам таннай працы калгаснікаў за часта неаплачаныя працадні. І пазней сельская гаспадарка, у адрозненне ад прамысловасці, была на другім плане.
Працоўнае сялянства мела ганаровы статус, яго прадстаўнікі займалі дэпутацкія месцы на ўсіх з’ездах, ва ўсіх установах краіны і г. д. Але па сутнасці, як і ўсё астатняе насельніцтва часоў сталіншчыны не мела магчымасці рэальнага ўплыву на палітыку партыі. Мала таго, частка яго - «кулакі» перасталі існаваць у палітычным сэнсе, бо па-збаўляліся палітычных правоў (у тым ліку – выбарчага). Члены іх сем’яў таксама траплялі пад падазрэнне і асобы нагляд органаў улады. Галоўнымі метадамі калектывізацыі былі гвалтоўныя: запалохванне, прымус, раскулачванні. У сацыяльным плане кулацтва было фізічна знішчана і перастала існаваць як клас. З аднаасобных гаспадароў утварылася новая сацыяльная супольнасць – калгаснае сялянства. З селяніна-індывідуаліста ўзнік селянін-калектывіст. Калгаснікі не мелі пашпартоў і поўнасцю залежылі ад свайго старшыні, не мелі адпачынку, выхадных дзён, не прадастаўлялася пенсія і г. д.
Калектывізацыя прывяла да адчужэння былых уладальнікаў зямлі ад асноўнага сродку вытворчасці - зямлі. Сяляне пераўтварыліся ў наёмных дзяржаўных работнікаў. Адначасова рэжым I. Сталіна атрымаў эфектыўны механізм перапампоўвання сродкаў на індустрыялізацыю з сельскай гаспадаркі, а таксама кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем харчавання ва ўсёй дзяржаве.
Такім чынам, за 10 гадоў СССР ператварыўся ў магутную сусветную дзяржаву. Да 1940 г. насельніцтва СССР складала 190 млн. чал., у тым ліку рабочых 33,7 %, калгаснага сялянства і каапераваных саматужнікаў – 47,2 %, інтэлігенцыі – 16,5 %. Засталася невялікая група сялян-аднаасобнікаў і некаапераваных саматужнікаў. У БССР пражывала каля 10, 4 млн чал.
Вялікія дасягненні народаў СССР і БССР былі здзейснены дзяку-ючы гераічнай самаадданай працы будаўнікоў сацыялізма. Акрамя та-го, значны ўклад у агульную справу быў унесены мільёнамі зняволеных, якія ўтрымліваліся ў сістэме ГУЛаг. Высокім тэмпам выканання запланаваных паказчыкаў паспрыяла таксама існаваўшая камандна-адміністрацыйная сістэма на чале са Сталіным.
Але, нягледзячы на вытворчыя поспехi людзей, іх жыццёвы ўзро-вень яшчэ заставаўся нiзкiм. Iндэкс рознiчных цэн у 1940 г. быў у 6,3 разы вышэй за ўзровень 1928 г., а за перыяд з 1932 па 1940 г. цэны на асноўныя харчовыя тавары ўзраслi ў 2,2 – 5,7 разы. На хлеб – у 11 разоў, масла – 7, цукар – 6, на асноўныя нехарчовыя тавары – у 1,5-2,5 разы, мыла - у 5, cукно 13. Зарплата рабочых у 1932 г. складала толькi 60 % ад 1928 г. Рэальны кошт рубля за першую пяцiгодку панiзiўся на 60 % i перастаў быць канверсаванай валютай. Рэальны заробак яшчэ больш змяншаўся з-за пастаянных дзяржаўных пазык. Змянiўся i парадак iх ажыццяўлення. Калi ў канцы дваццатых яны распаўсюджвалiся банкаўскiмi ўстановамi на дабрахвотнiцкай аснове, то у 1930-х. – ужо па падпiсцы, пад кантролем грамадскiх арганiзацый. Цяпер пазыкi рабiлiся не толькi сродкам фiнансавання індустрыялiзацыi, але i сродкам палiтычнай прапаганды і агітацыі мас, індыкатарам адданасці Савецкай уладзе.
3. У пасляваенны перыяд эканоміка БССР працягвала развівацца як частка народна-гаспадарчага комплексу СССР па ўласцівым яму экстэнсіўным шляху. На ажыццяўленне планаў чацвёртай (1946-1950) пяцігодкі ў БССР было адпушчана 1 339 млн. руб., што перавысіла ўсе папярэднія інвестыцыі. Адноўленыя і пабудаваныя за кошт саюзнага бюджэта прадпрыемствы абсталёўваліся самымі сучаснымі машынамі і станкамі ў той час, як расійскія заводы і фабрыкі, не закранутыя вайной, яшчэ выкарыстоўвалі абсталяванне канца ХІХ-пачатку ХХ ст. У 1950 г. аднаўленне разбуранай фашыстамі прамысловасці БССР паспяхова завяршылася, а паказчыкі развіцця машынабудавання і металаапрацоўкі прамысловасці рэспублікі нават перавысілі даваенны ўзровень на 20 %.
З-за цяжкасцяў у сельскай гаспадарцы яе аднаўленне адбылося на 5 год пазней. Гэты працэс быў замаруджаны цяжкім падатковым прэсам на сялян, узбуйненнем калгасаў і распачатай у Заходняй Беларусі масавай калектывізацыяй. Толькі з другой паловы 1950-х сельская гаспадарка БССР стала даваць прыбытак.
Поспехі аднаўленчага перыяду дазволіла ўраду СССР распрацаваць чарговы, больш змястоўны і насычаны план пятай (1951-1955 гг.) пяцігодкі. Так, у БССР аб'ём валавой прадукцыi прамысловасцi меркавалася павялiчыць на 75-80%, вытворчасць электраэнергіі – у 2 разы, аб’ём прадукцыi машынабудавання – у 5 разоў. Як i раней, значная перавага надавалася выпуску прадукцыi сродкаў вытворчасцi. Дзякуючы велізарным капiталаўкладанням i працоўнаму ўздыму рабочых i служачых, аб’ём прамысловай прадукцыi за пятую (1951-1955) пяцігодку павялiчыўся ў БССР больш чым у 2 разы, а прадукцыйнасць працы – амаль на 60%. З уведзеных у дзеянне 1010 прадпрыемстваў, 147 належала да буйных, у тым ліку – радыёзавод, шарыка-падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, камвольны камбінат ў Мінску, завод швейных машын у Оршы, шоўкаткацкая фабрыка ў Віцебску і інш.
Сельская гаспадарка ў маштабе ўсёй краіны істотна саступала прамысловасці. У той час, як праблема нарыхтовак збожжа вырашалася за кошт цалiны, праблема вытворчасцi мяса i малака мусiла вырашацца ў цэнтральных раёнах, значна пацярпелых ад вайны, у тым лiку на Беларусi. З гэтай нагоды прымалiся захады для павелiчэння кармавой базы, пабудовы аб’ектаў жывёлагадоўлi i птушкаводства. Нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухi ў сельскай гаспадарцы i становiшчы калгаснiкаў, заданнi пяцiгодкi па многiх паказчыках так i не былi выкананы.
XX з'езд КПСС (люты 1956) падвёў вынікі пяцігодкі і ў Дырэктывах па шостаму (1956-1960) пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі краіны паставіў задачу і надалей змагацца за вырашэнне асноўнай эканамічнай задачы – дагнаць і перагнаць найбольш развітыя капіталістычныя краіны па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва. Беларускі народ з энтузіязмам прыступіўся да выканання новага плана. Ужо ў 1957 г. на Магілёўскім металургічным заводзе быў выпушчаны першы беларускі пракат, у рэспубліцы пачала развівацца будаўнічая індустрыя, у 1958 г. даў прадукцыю БелАЗ.
Поспехi савецкай прамысловасцi, навукi i тэхнiкi разам са зменамі ў палiтычным жыццi натхнiлі ўрад М. Хрушчова на рэарганiзацыю ў 1957 г. кiравання эканомiкай краiны, якая заключалася ў пераходзе ад галiновага (праз мiнiстэрствы) да тэрытарыяльнага (праз Саветы народнай гаспадаркі) прынцыпу. У БССР адбылося ўтварэнне адзінага саўнаргасу, які замяніў дзейнасць 141 міністэрства розных узроўняў. У першыя часы гэта рэформа станоўча паўплывала на эканоміку рэспублікі. Па падліках 1958 г., валавая прадукцыя прамысловасці за пасляваенны час узрасла ў 17 разоў. На яе долю ва ўсесаюзнай вытворчасці прыпадала 11,8% трактароў, 11,7% металарэзных станкоў, 4,3% грузавых аўтамабіляў, каля 10% матацыклаў, 8% аконнага шкла, 13% фанеры.
У 1958 г. быў распрацаваны сямігадовы (1959–1965) план развіцця народнай гаспадаркі СССР, галоўнымі задачамі якога з’яўляліся далейшы ўздым усіх галін эканомікі на базе пераважаючага росту цяжкай індустрыі, а таксама павышэнне жыццёвага ўзроўню народа. У адпаведнасці з планам беларускаму народу належала валавую прадукцыю прамысловасці рэспублікі павялічыць на 80%, у т. л. вытворчасць сродкаў вытворчасці на 88% і вытворчасць прадметаў спажывання на 77%. На ажыццяўленне планаў сямігодкі адводзілася 32 млрд. руб., сума роўная ўсім капіталаўкладанням за ўвесь час існавання БССР. У першую чаргу належала фінансаваць хімічную, аўтамабільную і трактарную прамысловасць, а таксама энергетыку. Ставіліся задачы павелічэння вытворчасці прадуктаў, пабудовы жылля і інш.
Датэрмінова, у маі 1965 сямігадовы план быў выкананы. Аб'ём прамысловай вытворчасці павялічыўся ў 2,1 раза пры плане 1,8. Было пабудавана больш за 300 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку прадпрыемстваў “вялікай хіміі” у Гомелі, Гродна, Магілёве, Наваполацку, Салігорску, Светлагорску. Сярэднегадавы прырост прамысловай прадукцыі дасягнуў 11, 4%, на 2, 6 % больш запланаванага. Вытворчыя поспехі рэспублікі дазволілі ей выйсці на 2 месца па здабычы торфу, вытворчасцi фанеры і iльняных тканiн; на 3 – па выпуску грузавых аўтамашын, трактараў, станкоў, цэменту, шкла. У БССР завяршылася фарміраванне прамысловага комплексу з развітым аўтамабіле-, трактара-, станка- і прыборабудавання, радыёэлектронікі, нафтапераапрацоўкі і хімічнай вытворчасці. З пабудовай Бярозаўскай, Васiлевiцкай i Мiнскай ЦЭЦ электраэнергетыка БССР вырасла ў 3,1 р. У асноўным было завершана стварэнне адзiнай Беларускай энергасiстэмы. Былi электрыфiкаваны 90 % калгасаў.
На фоне прагрэсу, які назіраўся ў прамысловасці, праблемы сельскай гаспадаркі Беларусі сталі прадметам абмеркавання саюзнага кіраўніцтва. Так, з мэтай паляпшэння сітуацыі 21 лютага 1957 г. выйшла пастанова ЦК КПСС i Саўміна СССР «Аб захадах па ўздыме сельскай гаспадаркi БССР». Сярод iх – павышэнне закупачных цэн на сельгаспрадукцыю: жывёлу i птушку ў 5,5 разоў, малако i масла – у 2, бульбу – у 2,5 разы. Адначасова знiжаўся, а пазней зусім ліквідаваўся сельгаспадатак на сялян. У лiку мерапрыемстваў былi таксама: спiсанне нядоiмак з калгаснiкаў, павелiчэнне памераў прысядзiбных участкаў, скасоўвалася запазычанасць калгасаў дзяржаве, аднаўляўся прынцып паставак па колькасцi апрацоўваемай зямлi, павялiчваліся капiталаўкладаннi.
З мэтай павышэння эфектыўнасці выкарыстання зямлi i тэхнiкi, урад СССР пастанавiў ў 1958 г. рэарганізаваць МТС у рамонтна-тэхнічныя станцыі (РТС). Справа ў тым, што поспехі краіны ў машынабудаванні дазвалялі забяспечыць сельгастэхнікай усіх земляробаў, таму МТС мусілі прадаць калгасам свае трактары і камбайны і абмежавацца толькі рамонтнымі работамі. Такім чынам 343 МТС, што існавалі ў БССР, рэарганізаваліся ў 156 РТС і 80 мясцовых аддзелаў. Аднак гэтая рэформа ў шэрагу выпадкаў не спрыяла ўздыму калгасаў, паколькi яны траплялi ў запазычанасць да фiнансавых органаў за набытую тэхнiку і былi вымушаны трацiць значныя сродкi на будаўнiцтва ўласных гаражоў, складоў паліва i г.
Прычын крытычнага адставання сельскай гаспадаркі ад прамысловасці вельмі шмат. Так, значны ўрон харчовай праблеме нанесла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак жыхароў вёсак і пасёлкаў, што разгарнулася пад лозунгам набліжэння да камунізму. Вялікую шкоду калгаснай і саўгаснай вытворчасці нанеслі парушэнні ў палітыцы цэн на сельскагаспадарчыя прадукты, неабгрунтаваныя перабудовы органаў кіравання і крайні суб’ектывізм саміх кіраўнікоў, а таксама шматлікія ўказанні па агра- і заатэхніцы, структуры пасяўных плошчаў, што даваліся калгасам і саўгасам без уліку мясцовых умоў. Не апраўдаўся разлік М. Хрушчова на ўраджаі кукурузы і звязанае з ёю апераджэнне ЗША па малаку і мясе. Не апошнюю ролю адыгрывала і інтэрнацыянальная дапамога СССР краінам, якія сталі на шлях будаўніцтва сацыялізма. Нарэшце, цяжкая фізічная праца, нізкія закупачныя цэны на сельскагаспадарчыя прадукты, неразвітасць сельскай інфраструктуры і многае іншае зніжала цікавасць вяскоўцаў да калгаснага жыцця.
У маштабе СССР экстэнсіўныя метады гаспадарання давалі 68,2% прыбытку, а сама эканоміка рабiлася ўсё больш затратнай. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30% капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi. Прадукцыйнасць працы істотна адставала і ў пач. 60-х складала толькі 45% ад амерыканскай. Рост галін групы “А” (вытворчасць сродкаў вытворчасці) апярэджваў рост прадукцыі народнага спажывання (група “Б”) нават у большых памерах, чым было прадугледжана сямігадовым планам.
У кастрычніку 1964 г. віна за ўсе эканамічныя і палітычныя хібы, якія накапіліся ў краіне, былі ўскладзены на тагачаснага І сакратара ЦК КПСС і старшыню Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчова. На справе асноўныя прычыны ўзнікшых цяжкасцей не толькі ў яго суб'ектывізме і валюнтарызме, а ў адсутнасці рыначнага механізму рэгулявання эканомікай, заганнасці камандна-адміністрацыйнай сістэмы, зніжэннем асабістай зацікаўленасці працоўных у выніках сваёй працы і інш. У выніку азначаныя фактары выявілі сябе і пасля вызвалення М. Хрушчова ад пасад, калі першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны Л. Брэжнеў, а старшынёй Савета Міністраў быў назначаны А. Касыгін. Улічваючы негатыўныя з'явы папярэдняга перыяду, яны ўсведамлялі неабходнасць павароту да рэфармавання эканомікі. Пачатак яго быў пакладзены сакавіцкім (1965) Пленумам ЦК КПСС, які прыняў пастанову «Аб неадкладных захадах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР». У гэтым дакуменце былі пазначаны прычыны адставання вядучай галіны народнай гаспадаркі краіны і намечаны паступовыя захады па яе развіцці, а менавіта: змены ў сістэме нарыхтовак сельгаспрадукцыі. Калі раней іх аб'ёмы даводзіліся толькі на год і на яго працягу не аднойчы павышаліся, то зараз уводзіўся нязменны план нарыхтовак на 5 гадоў наперад. Па-другое, прадугледжвалася павышэнне закупачных цэн на сельгаспрадукцыю ў 1,5–2 разы. За кожную тону збожжа, якую здавалі звыш плана, уводзілася надбаўка ў 50 % ад закупачнай цаны. Усе абмежаванні па ўтрыманні хатняй жывёлы жыхарамі вёсак і пасёлкаў былі зняты. Па-трэцяе, у мэтах умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы вёскі было вырашана паставіць туды 1 790 тыс. трактароў, 1 100 тыс. аўтамабіляў і іншай тэхнікі, пабудаваць 200 рамонтных заводаў.
Рашэнні сакавіцкага (1965) Пленума служылі арыенцірам і пры распрацоўцы далейшых задач. Так, вераснёўскі (1965) Пленум ЦК КПСС пастанавіў замест больш чым 100 абавязковых планавых паказчыкаў даводзіць толькі 8. Крытэрыем паспяховай працы калектыва мусіў лічыцца не аб’ём валавой прадукцыі, а аб’ём яе рэалізацыі. Акрамя таго, прадпрыемству зацвярджалася асноўная наменклатура прадукцыі, фонд зарплаты, сума прыбытку і рэнтабельнасці, аб’ём капіталаўкладанняў. Астатнія паказчыкі планаваліся самастойна; па-другое, пашырыць самастойнасць прадпрыемстваў на аснове гаспадарчага разліку Замест бязвыплатнага фінансавання капіталаўкладанняў у развіццё вытворчасці было вырашана перайсці да доўгатэрміновага крэдыту, што прымушала кіраўнікоў больш думаць над мэтазгоднасцю.
У мэтай удасканалення сістэмы кіравання эканомікай былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены галіновыя міністэрствы. На Беларусі ў кастрычніку 1965 г. замест аднаго саўнаргаса былі створаны 6 саюзна-рэспубліканскіх і 3 рэспубліканскіх міністэрстваў.
Вынікі восьмай (1966-1970) пяцігодкі былі самымі вялікімі за ўвесь пасляваенны час. У 8-й пяцігодцы рэнтабельнасць прамысловай вытворчасці вырасла ў 1,5 разы, а гаспадарка БССР атрымала больш за 9 млрд. руб. прыбытку – на 5 млрд. больш, чым за папярэднія 5 гадоў. Аб'ём прамысловай вытворчасці павялічыўся амаль на 80% за-мест 70% па плану. Прырост вытворчасці сродкаў вытворчасці склаў 62 %, а прадукцыйнасць працы вырасла на 39 %.
За пяцігодку, без уліку дробных, увайшлі ў строй 78 буйных прадпрыемстваў. На фоне даволі высокіх тэмпаў развіцця прамысловасці рэспублікі вылучаліся хімічная і нафтахімічная. Так, да 1970 г. увайшлі ў дзеянне новыя магутнасці на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе, 1-я чарга Полацкага хімічнага камбіната, 2-і і 3-і калійныя камбінаты ў Салігорску, Гродзенскі хімічны камбінат, Светлагорскі завод штучнага валакна, Пінскі завод штучнай скуры, Брэсцкі дывановы камбінат, 1-я чарга Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна і інш.
Дзякуючы павышэнню дзяржаўнай увагі да сельскай гаспадаркі, яна дасягнула значных станоўчых зрухаў. Праца калгаснікаў і рабочых саўгасаў значна палегчылася. У 1967 г. усе калгасы, саўгасы і вёскі Беларусі былі электрыфікаваны. У 1971 г. у гаспадарках было занята 85,4 тыс. трактароў, 26,8 тыс. камбайнаў, 52,8 тыс. грузавых аўтамабіляў. Намаганнямі меліярацыі сельскай гаспадарцы было дадаткова забяспечана 1 млн га ўрадлівай глебы, што значна палепшыла збор збожжа, гародніны, кармоў. З мэтай паляпшэння глебы было правапнавана і ўгноена каля 3,4 млн га зямель.
Тэхнічнае ўзбраенне сельскай гаспадаркі, электрыфікацыя і механізацыя вытворчых працэсаў, спецыялізацыя і інтэнсіфікацыя вытворчасці, укараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавой практыкі, укараненне матэрыяльных і маральных стымулаў, размах сацыялістычнага спаборніцтва забяспечылі значны рост вытворчасці сельгаспрадукцыі.
Восьмая пяцігодка была апошняй паспяховай пяцігодкай савецкага часу. У далейшым тэмпы роста вытворчасці працы і нацыянальнага даходу сталі зніжацца. Наступленне эканамічнага крызісу было адтэрмінавана рэзкім узрастаннем сусветных цэн на нафту і паступленнямі ў бюджэт СССР шматмільярдных даходаў ад яе продажу. Купленыя на іх за мяжой і рэалізаваныя ў СССР спажывецкія тавары стваралі ілюзію аб адносна высокім узроўні жыцця савецкіх грамадзян.
Велізарныя сродкі былі патрачаны на набыццё прадпрыемстваў, абсталявання, тэхналогій, аднак нізкая эфектыўнасць іх выкарыстання (за выключэннем завода “Фіат” у Тальяці”) не дала магчымасці плённа выкарыстаць шанец для ўсебаковай тэхнічнай мадэрнізацыі. 180 млрд долараў, выручаных СССР за экспарт нафты, былі патрачаны, галоўным чынам, на патрэбы ваенна-прамысловага комплексу. Ва ўмовах “халоднай вайны” краіны Захаду не жадалі прадаваць нашай краіне перадавых тэхнікі і тэхналогій, а айчынныя дасягненні ў гэтых галінах былі адносна невялікімі. Так, тэмпы развіцця эканомікі ў 1981-1982 гг. склалі толькі 1,1%. У 1982 г. прырост рэальных даходаў на душу насельніцтва знізіўся да дзесятай долі працэнта, што сведчыла аб пачатку эканамічнага застою. Пасля смерці Л. Брэжнева (1982) спробы чарговых кіраўнікоў СССР Ю. Андропава (1982-1984) і К. Чарненкі (1985) палепшыць эканамічнае становішча істотнага плёну не прынеслі.
Тэхнічная і тэхналагічная адсталасць пэўным чынам кампенсавалася чарговымі фінансавымі інвестыцыямі. Так, у гады наступных трох (1971-1985) пяцігодак капітальныя ўкладанні ў эканоміку Беларусі далі магчымасць павялічыць вытворчыя фонды ў 3,4 разы (з 15,2 да 52 млрд руб.). Галоўнай задачай дзесятай (1976-1980) пяцігодкі абвяшчалася барацьба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці, але яна не была выканана. Экстэнсіўны шлях таксама ўжо не даваў ранейшага эфекту, бо нацыянальны даход узрос толькі ў 2,5 раза, а тэмпы росту вытворчасці сталі зніжацца.
Сельская гаспадарка Беларусі мела пэўныя дасягненні. БССР, нягледзячы на адносна невялікія аб’ёмы сельгасугоддзяў, давала ў саюзны фонд 12% малака і 14% мяса. Але ў цэлым аграрная палітыка кіраўніцтва краіны аб’ектыўна вяла яе да заняпаду. Спробы фінансавых уліванняў праблемы не вырашалі. Калгаснае сялянства губляла зацікаўленасць у вынікаў калектыўнай працы.
Механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 1920-х – 1930-я гг., заставаўся амаль нязменным. Ён не спрыяў iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў заходнiм дзяржавам, якія развіваліся ва ўмовах капіталістычнага рынку. Забеспячэнне тэмпаў росту прадукцыі прамысловасцi шляхам пабудовы новых прадпрыемстваў прыводзіла да распыленасці капітальных укладанняў, у выніку чаго павялічваліся аб'ёмы незавершанага будаўніцтва. Нізкая прадукцыйнасць працы, слабая фондааддача, вялікая энергаёмістасць прадукцыі, уціск камандна-адміністрацыйнай сістэмы, слабая зацікаўленасць працоўных у выніках сваёй працы, нізкі (у параўнанні з Захадам) узровень жыцця заставаліся характэрнымі рысамі сацыялістычнай сістэмы гаспадарання. Так, замест укаранення эканамічных рычагоў рэгулявання эканомікі (гаспадарчы разлік і інш.), цэнтралізаванае кіраванне ёю яшчэ больш узмацнялася. Пры гэтым, усе хібы гаспадарання замоўчваліся, а дасягненні перабольшваліся. У выніку механізм гаспадарання і кіравання эканомікай стаў ператварацца ў механізм тармажэння эканамічнага і сацыяльнага развіцця.
Такім чынам, за пасляваенны перыяд эканоміка БССР як частка адзінага народнагаспадарчага комплекса СССР прайшла складаны этап свайго развіцця, які спалучаў у сабе два тыпы росту – экстэнсіўны і інтэнсіўны. Першы характэрызаваўся павелічэннем валавога ўнутранага прадукта (ВУП) за кошт колькаснага нарошчвання эканамічных рэсурсаў, што было выклікана спецыфікай сацыялістычнай сістэмы гаспадарання і асобымі ўмовамі пасляваеннай разрухі, пераважна сельскагаспадарчым характарам эканомікі БССР. Экстэнсіўны тып яе росту знайшоў яскравае ўвасабленне ў пабудове тысяч новых прадпрыемстваў і энергетычных магутнасцяў; стварэнні цэлых прамысловых галін – хімічнай, аўтамабіле-, і машына-, станка-будаўнічай і інш.; асваенні прыродных багаццяў (лес, торф, калійныя солі і інш.) асушэнні балот; павелічэнні парка сельскагаспадарчых машын і г. д. Дзякуючы экстэнсіўнаму фактару адбывалася значнае павелічэнне ВУП як ў БССР, так і СССР.
Інтэнсіўны тып росту эканомікі, калі пад ім разумець перавагу атрыманага ВУП над колькасцю затрачаных рэсурсаў, знаходзіў адбітак у павышэнні вытворчасці працы, рацыянальным выкарыстанні сыравіны і матэрыялаў, энергазберажэнні, укараненні дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу. Асобныя аспекты інтэнсіфікацыі эканомікі выкарыстоўваліся ў гады сталінскіх пяцігодак, але ўсе яны надзвычай актуалізаваліся ўжо ў другой палове 1950-х гг. У выніку ў БССР, як і паўсюдна ў СССР, актывізаваўся рух брыгад і ўдарнікаў за камуністычныя адносіны да працы. У 1960-1970-я гг. тут узніклі новыя формы сацыялістычнага спаборніцтва: калектываў сумежных прадпрыемстваў, pyx за высокую культуру вытворчасці, навуковую арганізацыю працы, за прысваенне вырабам Дзяржаўнага знака якасці. Праводзіліся камуністычныя суботнікі, ударныя працоўныя вахты ў гонар 50-годдзя Кастрычніка, 50-годдзя ўтварэння БССР і КПБ, 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Леніна і інш. Колькасць удзельнікаў гэтых рухаў ахоплівала амаль усіх працоўных, але вынікі кампаній не мелі тых эканамічнага эфекту, на які разлічвалі іх арганізатары.
Партыйна-савецкае кіраўніцтва ўсведамляла, што экстэнсіўныя фактары развіцця народнай гаспадаркі сябе вычарпалі і таму пачынаючы з ХХІV (1971) з’езда КПСС ставілася задача аб неабходнасці яе пераводу на інтэнсіўныя рэйкі, але рэалізаваць задуманае не ўдалося. Па розных прычынах задача інтэнсіфікацыі эканомікі, якая прадугледжвала павышэнне прадукцыйнасці і фондаўзброенасці працы, паскарэнне аддачы ўкладзеных сродкаў, зніжэнне матэрыяла- і энергаёмістасці вытворчасці і г.д., так і засталася нявырашанай на працягу ўсяго савецкага часу. У выніку ў 1975-1986 гг. у СССР фактычна перапыніўся эканамічны рост, паколькі былі вычарпаны і экстэнсіўныя фактары (перапыніўся прыток рабочай сілы, замарудзіўся ўвод у дзеянне прадпрыемстваў, зменшылася фондааддача і паступленне нафтадолараў, зменшылася сельскагаспадарчая вытворчасць і інш.). Эканоміка стала набываць выразна затратны характар і патрабавала кардынальных рэформаў.
4. У сярэдзіне XX стагоддзя чалавецтва ўступіла ў паласу навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР), калі навука стала пераўтварацца ў вызначальны фактар вытворчасці. Яе галоўнымі накірункамі сталі комплексная аўтаматызацыя вытворчасці, выкарыстанне новых відаў энергіі, стварэнне новых канструкцыйных матэрыялаў і інш. СССР таксама ўключыўся ў выкарыстанне яе дасягненняў.
Прынятая ХХІІ з'ездам КПСС Праграма пабудовы камунізма вылучыла шэраг прыярытэтных накірункаў навукова-тэхнічнага прагрэсу – поўная электрыфікацыя краіны, комплексная механізацыя работ з далейшым пераходам да аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, шырокае выкарыстанне хіміі ў народнай гаспадарцы, укараненне лічыльна-вырашальнай тэхнікі і г. д. Своечасовае і правільнае вызначэнне прыярытэтных накірункаў НТП у многім абумовіла выхад нашай краіны на перадавыя пазіцыі ў навукова-технічным прагрэсе. Выкарыстанне першага ў свеце турбарэактыўнага пасажырскага самалёта «ТУ-104» (1956), запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі (1957), здача ў эксплуатацыю атамнага ледакола «Ленін» (1960), палёт у космас Ю.А. Гагарына і інш. атрымалі заслужанае прызнанне ўсяго чалавецтва.
Другая палова 1950-х гг. азнаменавалася ўмацаваннем прамысловага патэнцыяла БССР. На заводах і фабрыках укараняліся аўтаматычныя лініі іншая новая тэхніка. Істотна ўзрасла кваліфікацыя рабочых і ІТР. За 12 пасляваенных год колькасць інжынераў павялічылася з 5,1 тыс. да 13,7 тыс. чал., тэхнікаў – з 9,9 тыс. да 27,5 тыс. чал. З 1958 г. на прадпрыемствах прамысловасці, транспарту і будаўніцтва БССР пачалі стварацца арганізацыі Усесаюзнага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў, да канца года яны аб'ядноўвалі 21,8 тыс. чал.
Цэнтрам навуковай думкі з’яўлялася Акадэмія навук БССР. У 1956 г. Распрацаваны Інстытутам фізікі і матэматыкі метад спектральнага аналізу металу быў укаранёны на Мінскім трактарным заводзе і дазволіў сэканоміць каля 700 тыс. руб. У 1957 г. прапанаваныя Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР метады ўдасканалення вытворчасці далі эканамічны эфект каля 2 млн руб. Фінансаванню саміх навук надавалася значна меншая ўвага, чым вытворчасці, і яно складала толькі 2,2 % нацыянальнага даходу. Тым не менш беларускія навукоўцы дасягнулі поспехаў у вывучэнні фізікі цвёрдага цела, спектраскапіі, оптыкі, цепла- і масаабмену, атамнай энергетыцы, хіміі неарганічных злучэнняў і іншым важным напрамкам навукова-тэхнічнага прагрэсу.
У аснову сямігадовага (1959-1965) плана для БССР былі закладзены паскораныя тэмпы развiцця вызначальных для эканомiкi галiн – энергетыкi, машынабудавання, хiмiчнай прамысловасці. У рэчышчы дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцы ў 1960 г. у сталіцы БССР пабачыла свет першая ў краiне ЭВМ “Мiнск-1”, у канцы 1962 г. з’явіў- ся першы беларускі халадзiльнiк “Мiнск -1”. А ў маi 1962 г. Iнстытут фiзiкi АН БССР запусцiў атамны рэактар (п. Сосны, пад Мінскам).
На працягу 1950-1960-х гг. адбывалася пэўнае тэхнічнае ўдасканаленне прамысловай вытворчасці шляхам усталявання механізаваных паточных і аўтаматычных ліній, былі створаны сотні комплексна механізаваных і аўтаматызаваных участкаў. У 1970-1980-я гг. БССР ужо набыла трывалую славу флагмана прыборабудавання («Агат», завод імя С. Арджанікідзэ), электронікі («Інтэграл»), радыёэлектронікі («Гарызонт»).
Асаблівых поспехаў дасягнула хімізацыя народнай гаспадаркі. Так, на базе Старобiнскага радовiшча калiйных i каменных соляў быў створаны калiйны камбiнат, здольны задавальняць 40% агульнасаюзных патрэбаў у калiйных угнаеннях. У 1963 г. пачаў дзейнiчаць Полацкi нафтаперапрацоўчы і Гомельскі суперфасфатны заводы, Гродзенскi азотнатукавы камбiнат. У Магiлёве распачалося будаўнiцтва буйнейшага ў краiне камбiната па вытворчасцi лаўсану.
У 1960 г. былi пракладзены газаправоды Дашава-Мiнск, Шчорсы-Гомель, што забяспечыла палівам 11 буйных прамысловых цэнтраў рэспублікі. У 1964 г. у раёне Рэчыцы было знойдзена і пачало распрацоўвацца прамысловае радовішча нафты. За 1961–1970 гг. аб'ём хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці павялічыўся больш чым у пяць разоў. У выніку Беларусь выйшла ў лiк буйнейшых хiмiчных рэгiёнаў СССР.
У многім таму, што на мяжы 1960–1970-х гг. эканоміка БССР дасягнула свайго вышэйшага ўзроўню, паспрыяла беларуская навука. Варта адзначыць, што і беларускае кіраўніцтва на чале з П. Машэравым аказвала ёй значную ўвагу. АН БССР істотна павялічвала свае магчымасці па каардынацыі ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчасць. За 1970-1980 гг. да 21 яе інстытута дадалося яшчэ 10, а таксама канструктарская і вопытна-эксперыментальная база.
Разам з тым пры павелічэнні прыросту прамысловай вытворчасці амаль на 80% прадукцыйнасць працы як асноўны паказчык прагрэсу вырас толькі на 39 %. З гэтай нагоды на ХХІV з’ездзе КПСС даводзілася першаступенная патрэба ў інтэнсіфікацыі і паскарэнні навукова-тэхнічнага прагрэсу. Заклік старшыні з’езда «арганічна спалучаць дасягненні навукова-тэхнічнай рэвалюцыі з перавагамі сацыялізма» мог азначаць, што пад апошнімі варта мець на ўвазе тые ж дырэктыўнае планаванне гаспадаркі, цэнтралізацыю рэсурсаў, сацыялістычнае спаборніцтва. І нарэшце, універсальным сродкам рашэння ўсіх эканамічных і сацыяльных праблем абвяшчалася павышэнне кіруючай ролі партыі. Не дзіўна, што абвешчаны курс на інтэнсіфікацыю прыкметных станоўных вынікаў не даў. Аднак на чарговым ХХV (1976) з’ездзе КПСС яго Генеральны сакратар зусім некрытычна ацаніў вынікі сваёй працы. “Савецкія людзі ведаюць, – заяўляў Леанід Ільіч, – там, дзе партыя, там роспех, там перамога”.
На справе спроба ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчую сферу пры існуючай камандна-адміністрацыйнай сістэме ўжо здаўна давала збоі. На Пленумах ЦК і з’ездах КПСС сталі гаварыць аб заганнасці традыцыйных экстэнсіўных фактараў росту народнай гаспадаркі, але рашэнне праблемы бачылася толькі ў апрабаваных метадах. Таму дзесятая (1976-1980) пяцігодка так і не зрабілася “пяцігодкай эфектыўнасці і якасці”, а новая, адзінаццатая (1981-1985), як і ўсе папярэднія, выконвалася па-ранейшаму на экстэнсіўнай аснове. НТР, якая вычарпальна была скарыстана савецкімі навукоўцамі і практыкамі ў 1950-пачатку 1960-х гадоў, на другім яе этапе ў 1970-1980- я гг. амаль не атрымала далейшага развіцця. Укараненне сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі адбывалася са значным спазненнем. Разам з перадавым узроўнем развіцця ВПК захоўваліся застарэлыя тэхналогіі і абсталяванне ў мностве іншых галін.
У той час, як на Захадзе вынаходніцтва робататэхнікі, мікрапрацэсараў, кампутарных тэхналогій, касмічнай сувязі і інш. стварыла матэрыяльна-тэхнічны падмурак для постіндустрыяльнага (інфармацыйнага) грамадства, у СССР, у тым ліку БССР да сярэдзіны 1980-х гг. ручной працай былі заняты трэцяя частка рабочых у прамысловасці, больш паловы – у будаўніцтве, тры чвэрці – у сельскай гаспадарцы, усяго каля 50 млн працоўных.
Партыйна-савецкаму кіраўніцтву не ўдалося пераадолець супярэчнасць памiж новымi магчымасцямi ў развiццi прамысловасцi, якiя адкрываў НТП, i cастарэлымi адмiнiстрацыйна-каманднымi формамi i метадамi кiравання, практыкай суцэльнай рэгламентацыi дзейнасцi ўсiх прадпрыемстваў. Яно не здолела своечасова вызначыць перспектыў развіцця навукі і тэхнікі на новым этапе НТР, не прыняла захадаў па рэарганізацыі гаспадарчага механізму для таго, каб вывесці эканоміку краіны з застою і надаць ёй новы імпульс да развіцця.
5. Паступовае запаволенне тэмпаў росту эканомікі было абумоўлена экстэнсіўным шляхам яе развіцця, панаваннем адміністрацыйна-каманднай сістэмай, унутры- і знешнепалітычнымі фактарамі. Сацыялістычная сістэма гаспадарання з манаполіяй на дзяржаўную ўласнасць, адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання, дырэктыўным планаваннем і размеркаваннем прывялі да таго, што ў СССР адбылося адчужэнне працоўных ад сродкаў вытворчасці, адсюль узнікненне іх абыякавасці, безгаспадарчасці, незацікаўленасці ў выніках сваёй працы. Да важнейшых прычын, якія прывялі да заняпаду эканомікі варта аднесці слабую кампетэнтнасць кіраўніцтва ў эканамічных пытаннях, нежаданне праводзіць рэфармаванне сістэмы гаспадарання ў інтарэсах працоўных.
Перыяд з 1970 па 1985 гг. быў для народнай гаспадаркі СССР, у тым ліку і БССР, супярэчлівым. З аднаго боку – ствараліся новыя галіны прамысловасці, уступалі ў дзеянне новыя прамысловыя прадпрыемствы і адначасова падалі тэмпы эканамічнага росту. Так, у 1971-1975 гг. сярэднегадавыя тэмпы прыросту нацыянальнага даходу БССР складалі 8,3 %, у 1981-1985 гг. – 5,6%, прадукцыі прамы-словасці, адпаведна, 10, 4 і 5, 4, а прадукцыйнасці працы – 7,4 і 5,3 %. Па-другое, сучасны ўзровень прамысловасці спалучаўся з захаваннем састарэлага абсталявання і тэхналогій ў іншых галінах, з захаваннем высокай долі ручной працы і адсталасцю сельскай гаспадаркі. Па-трэцяе, на фоне няўхільнага росту рэальных даходаў насельніцтва зніжаліся магчымасці ў набыцці спажывецкіх тавараў.
Жыццёвы ўзровень людзей за 60-70 год Савецкай улады істотна палепшыўся. Нягледзячы на стратныя для іх грашовыя рэформы 1947 і 1961 г., іх пакупніцкая здольнасць год ад году ўзрастала. З прычыны пераважаўшага развіцця сродкаў вытворчасці, магутнасці лёгкай і харчовай прамысловасці былі не ў стане задаволіць попыт насельніцтва на спажывецкія тавары. Так, за 1971-1985 гг. грашовая маса павялічылася ў 3 разы, у той час як вытворчасць тавараў – толькі ў 2. Закупка тавараў за “нафтадолары”, галоўным чынам, у нашых таварышаў па сацыялістычным лагеры – Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР праблемы не здымала. Нягледзячы на неаднаразовае павышэнне цэн на золата, крышталь, дывановыя вырабы, аўтамабілі і іншыя тавары, іх хранічна не хапала. У ашчадных касах узрастала колькасць укладаў, які абвяшчаўся савецкай прапагандай як паказчык росту дабрабыту грамадзян. Сацыёлагі называлі гэту з’яву “адкладзены попыт”.
Тая ж сітуацыя складвалася і з прадуктамі харчавання. За 1965– 1985 гг. у сельскую гаспадарку было ўкладзена 670,4 млрд руб., але аддача ад інвестыцый была вельмі слабой. Так, за восьмую пяцігодку прырост склаў 21%, дзевятую – 13, дзесятую – 9, адзінаццатую – 6.
Калі не лічыць часоў войн і рэвалюцый, тэмпы развіцця ў 1981-1982 гг. (2–3%) былі самымі нізкімі за ўсе гады Савецкай улады.
Павелічэнне грашовых даходаў ва ўмовах зніжэння тэмпаў эканамічнага развіцця і прадукцыйнасці працы, рост грашовай масы стаў апераджаць вытворчасць тавараў. Стаўленне кіраўніцтва да сацыяльных патрэб насельніцтва па рэшткавым – што засталося ад цяжкой індустрыі – прынцыпе не дазваляла гэтыя грошы “атаварыць”.
Другой негатыўнай з’явай у сацыяльнай сферы стала разбурэнне беларускай вёскі, якое адбывалася ў выніку перакосаў УКП(б)-КПСС у эканамічнай палітыцы. Толькі з прыходам да ўлады М. Хрушчова ў сялян узнікла магчымасць адчуць сябе не толькі грамадзянінам, але і чалавекам. Пасляваенная індустрыялізацыя толькі ўмацавала ў іх гэта пачуцце, паколькі жыццё і статус гарадскога жыхара зрабілася не толькі даступным, але і больш прывабным. Варта адзначыць, што ў канцы 1950-х- пачатку 1960-х і ў далейшы час ЦК КПСС ужо не разглядаў вёску як сродак ажыццяўлення індустрыяльных планаў. Калгаснае сялянства і рабочыя саўгасаў атрымалі падатковыя ільготы. З 1950 па 1965 г. у некалькі раз выраслі і рэальныя даходы калгаснікаў. А да 1970 г. аплата працы калгаснікаў павялічылася на 162%, у тым ліку грашовая больш, як удвая. У 1965 г. быў прыняты закон аб пен-сіях калгаснікам. Лепшыя гаспадаркі – калгас “Рассвет”, “Новы быт” прапагандаваліся ў мэтах умацавання калгаснага ладу.
Да гэтага часу большая частка насельніцтва рэспублiкі па-ранейшаму жыла ў вёсцы, але за 10 год – з 1959 па 1970 г. – у горад выехала 465 тыс. сялян. І надалей, з 1970 па 1986 гг. колькасць сельскага насельніцтва скарацілася з 5 млн да 3,7 млн. Ужо ў сярэдзіне 1970-х гг. у калгаснай вёсцы праблема рабочых рук, асабліва механізатараў узмацнілася настолькі, што перадавая трактарыстка калгаса “Лагаза” Герой Сацыялістычнай працы Куніцкая выступіла з заклікам “Дзяўчаты, за трактар!” Але працэс адтоку вяскоўцаў у горад набыў незваротны характар.
Да ліку сацыяльных праблем, выкліканых недальнабачнай палітыкай КПСС варта аднесці праблему жылля савецкіх, у тым ліку беларускіх працоўных. Нягледзячы на тое, што за часы сямігодкі амаль 2,7 млн грамадзян БССР атрымалі кватэры і пабудавалі дамы ў сельскай мясцовасці, яшчэ большая колькасць жадаючых былі вымушаны чакаць сваёй чаргі. Да сярэдзіны 1980 –х гг. амаль 30 % беларускіх сем'яў і адзінокіх грамадзян адчувалі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Тое, што пераадолець жыллёвы крызіс ў тыя гады не ўдалося, толькі лішні раз сведчыць аб тым, што для тагачасных улад чалавек не ўяўляў сабой каштоўнасць толькі ў тым сэнсе, што з’яўляўся “вінцікам” сістэмы і выканаўцам разнастайных партыйных праектаў. Аб тым, што яны, гэтыя праекты былі ўтапічнымі, сведчаць распачатая барацьба супраць “неперспектыўных” вёсак, утварэнне аграрна-прамысловых комплексаў і “Харчовая праграма СССР” на тэрмін да 1990 г. і інш. Да сярэдзіны 1980-х гг. вынікі такой палітыкі выявіліся ў тым, што, зноў было ўведзена нарміраванне спажывання асобных прадуктаў пры пастаянных за імі чэргах.
У выніку ў 1985 г. па ўзроўні спажывання на душу насельніцтва СССР займаў 77-е месца ў свеце. Спробы вырашыць харчовую праблему за кошт павелічэння закупак за мяжой істотных вынікаў не давалі. Таварны дэфіцыт меў распаўсюджанне і ў БССР. У меншай ступені ён закранаў прадукты харчавання. Дзякуючы адносна высокаразвітым мяса-малочнай жывёлагадоўлі, раслінаводству, садаводству, развядзенню птушкі і рыбы, вялікіх праблем набыцця гэтых прадуктаў не існавала. Нягледзячы на зусім невялікую долю сельскагаспадарчых угоддзяў БССР у маштабе ўсяго СССР, яе пастаўкі малака і мяса ў агульны фонд складалі, адпаведна, 14 і 12%.
Наогул, пагаршэнне гаспадарчага развіцця жыхары Беларусі адчулі значна пазней, чым іншых рэспублік. Пасля перажытой вайны, якая здавалася ім настрашэннейшай з бед, а таксама ў сілу сваёй ментальнасці яны з аптымізмам глядзелі ў будучыню. Таму не толькі сацыяльнае, а і палітычнае становішча ў БССР на працягу гэтага перыяду заставалася дастаткова стабільным.
6. Напружаная, стваральная праца працоўных Беларусі не магла не пакінуць следа на навакольным асяроддзі. Актыўнае капітальнае будаўніцтва заводскіх карпусоў, жывёлагадоўчых ферм, дарог, трубаправодаў, жылых дамоў іншых аб’ектаў патрабавала соцень тысяч га зямельных плошчаў, мільёнаў кубаметраў гравію, гліны, вады. Аднаўленне народнай гаспадаркі, жылля, чыгуначных пуцей БССР запатрабавала каласальных аб’ёмаў лесу. Толькі на рамонт і рэканструкцыю шахт Данбасу пайшлі міліёны кубоў. Пад тысячы кіламетраў ліній электраперадач адводзіліся лясныя масівы, паша, ворная зямля. Няспыннымі тэмпамі ішла нарыхтоўка торфу і г. д. Нягледзячы на заканчэнне вайны, працоўны рытм заставаўся нязменным. Да 1954 г. яшчэ існавала крымінальная адказнасць за прагулы. Такім чынам, улада па-ранейшаму ставілася да прыроды і чалавека як да сродкаў дасягнення пастаўленых мэтаў.
Негатыўныя наступствы гаспадарчай дзейнасці чалавека сталі вы-яўляць сябе яшчэ ў канцы 1940-х – пачатку 1950-х., але пытанне пра іх устраненне ўзнікла толькі пасля смерці І. Сталіна.
Першымі, хто выказаў занепакоенасць пагаршэннем стану прыроды, былі беларускія навукоўцы, якія ў 1955 г. дамагліся ўтварэння пры АН БССР адмысловай камісіі. У выніку іх сумеснай з органамі ўлады ў 1960 г. быў створаны Дзяржаўны камітэт Савета Міністраў БССР па ахове прыроды. Яго асноўнымі абавязкамі з’яўляліся кантроль за выкананнем рашэнняў партыі і ўрада па выкарыстанні і ахове прыродных рэсурсаў. У Законе аб ахове прыроды ў БССР, прынятым у 1961 г., вызначаліся ўсе аб’екты, якія пераходзілі пад нагляд камітэта. З мэтай зберажэння ландшафтаў, абароны флоры і фауны, вывучэння змен у прыродзе, звязаных з развіццём прамысловасці і сельскай гаспадаркі, Былі створаны Прыпяцкі і Бярэзінскі запаведнікі, запаведна-паляўнічая гаспадарка «Белавежская пушча», дзяржаўныя заказнікі: Свіцязянскі, Блакітныя азёры і іншыя.
У 1962 г. адбыўся ўстаноўчы з’езд Беларускага таварыства аховы прыроды, якое неўзабаве ператварылася ў самую масавую пасля праф- саюзаў грамадскую арганізацыю. Яго члены якой ставілі на мэце сумесна з дзяржаўнымі органамі праводзіць усебаковую выхаваўча-прапагандысцкую і практычную работу па захаванні навакольнага ася-роддзя, рацыянальным выкарыстанні прыродных багаццяў, ахове фау-ны і флоры і інш. У 1963 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб ахове помнікаў прыроды – старадаўніх паркаў, векавых і рэдкіх па-род дрэў. Пасля выхаду ў 1963 г. “Красной книги СССР» пад дзяржаў-ную ахову былі ўзяты рэдкія звяры, птушкі і расліны.
Варта адзначыць, што мерапрыемствы КПБ і Саўміна ў гэтым накірунку не былі паслядоўнымі. З аднако боку, узняўшы праблему аховы прыроды, улады знялі з сябе цяжар адказнасці, пераклалі яго на ўвесь народ і працягвалі сваю гаспадарчую дзейнасць практычна нязменнай. Так, курс КПСС на хімізацыю эканомікі найбольш плённа ажыццяўляўся на Беларусі. 80-90% прадукцыі хімічных прадпрыемст-ваў вывозілася за межы рэспублікі. У прыватнасці, тут у 1981 г. вы-раблялася 52% калійных угнаенняў і 22% хімічных валокнаў усяго СССР. Маса шкодных рэчываў выкідваліся ў паветра металургічнымі цэхамі МАЗа, МТЗ, БелАЗа і інш. прадпрыемстваў.
Сотні прамысловых прадпрыемстваў будаваліся без уліку інта-рэсаў людзей і клопату аб іх здароўі. Таму экалагічнае становішча ў “флагманах вялікай хіміі” – Мінску, Магілёве, Мазыры, Наваполацку, Гродне, Гомелі, Бабруйску, Салігорску, Светлагорску і іншых гарадах рабілася неспрыяльным. Невыпадкова, што ў 1973 ЦК КПБ i Савет Міністраў БССР прынялі чарговую пастанову «Аб узмацненні аховы прыроды і паляпшэнні выкарыстання прыродных рэсурсаў рэспублікі». Да часу ўвядзення ў дзеянне ў 1971-1975 гг. 250 ачышчальных збудаванняў кожныя суткі Светлагорскі цэлюлозны камбінат, Гродзенскі азотна-тукавы, Гомельскі суперфасфатны і іншыя “гіганты вялікай хіміі” скідвалі ў рэкі да 900 тыс. м3 адходаў. Адходы калійных камбінатаў у Салігорску, ссыпаныя ў тэрыконы, разносіліся ветрам па сельскагаспадарчым угоддзям усяго раёна.
Зусім нечаканымі былі наступствы асушэння балот. У адпаведнасці з рашэннямі сакавіцкага (1965) і майскага (1966) Пленумаў ЦК КПСС разгарнулася асушэнне забалочаных зямель, у першую чаргу Палескай нізіны, плошча якой перавышала 6 млн. га. Сапраўдная каштоўнасць “дармавога” міліёна гектараў сельгасугоддзяў выявілася ўжо праз 10 год, калі істотна змяніліся прыродны ландшафт, фаўна і флора, калі высахлі рачулкі і абмялелі суднаходныя рэкі.
Суцэльная выбарка торфу пакідала глебу непатрэбнай для сель-скай гаспадаркі і летам спараджала пыльныя буры. Моцны ўрон усяму жывому наносілі горы неутылізаваных адходаў дзейнасці гіганцкіх птушка- і жывёлагадоўчых комплексаў.
У выніку сацыялістычная сістэма гаспадарання і экстэнсіўны тып росту эканомікі БССР прычыніліся да сур’ёзных негатыўных наступ-стваў у жыцці людзей. Адбывалася так, што ім ўжо нельга было піць ваду з адкрытых вадаёмаў, ужываць у ежу злоўленую там рыбу, пасвіць жывёлу ў зоне дзейнасці таго ці іншага прадпрыемства і г. д.
Партыйныя кіраўнікі, работнікі саўнаргасаў і міністэрстваў доўгі час не лічылі злабадзённымі гэтыя акалічнасці, пакуль яне не сталі пе-ратварацца ў сацыяльную з’яву, якую ўжо нельга было ігнараваць. Вя-дома ж адпаведныя дзяржаўныя ўстановы прымалі пэўны захады: у мэтах аднаўлення ляснога балансу, калі плошчы высечак засяваліся маладымі дрэўцамі. Для захавання прыроднага саставу паветра асоб-ныя прадпрыемствы сталі выносіцца за межы населеных пунктаў, а іх кацельні пераводзіліся на газавае паліва. Вакол гарадоў сталі будаваць кальцавыя магістралі і г. д. Гэтая і іншыя захады нават пры самым ак-тыўным удзеле грамадзян не маглі прынесці дзейснага плёну, паколькі запланаваныя ў чарговых пяцігодках сродкі на ахову прыроды скла-даліся па “рэшткавым прынцыпе” і былі непараўнальна меншымі па-казчыкамі атрымання прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі.
Характэрнай рысай Савекцый Беларусі эпохі развітога сацыялізму з’яўлялася панаваўшае ў свядомасці людзей пачуцця сябе як “пакарыцеля і цара прыроды”, упэўненасць у бяскрайнасці прыродных багаццяў. А адхіленасць рабочага чалавека ад улады, ад сродкаў вытворчасці спараджала абыякавасць да гэтых і іншых багаццяў, якія не належалі яму асабіста, а разам з ім безгаспадарчасць. У значнай ступені такое стаўленне да агульнанароднай, а па-сутнасці, дзяржаўнай уласнасці фарміравалася супярэчлівай і ў многім крывадушнай палітыкай КПСС-КПБ.
26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС (г. Прыпяць, Украінская ССР) у выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены па ўстараненні пазаштатнай сітуацыі выбух на чацвёртым энергаблоку. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велі-зарнай колькасці радыеактыўных рэчываў, якія сталі хутка распаўсюджвацца па велізарнай тэрыторыі. 60% іх асела на тэрыторыі Беларусі. ЦК КПСС і Саўмін СССР у першыя дні абралі тактыку замоўчвання інфармацыі аб маштабах бяды і практычна замарудзілі захады, якія маглі б паменшыць адмоўнае ўздзеянне радыяцыі на насельніцтва. Толькі пасля таго, як прадстаўнікі Швецыі, Нарвегіі, Англіі звярнуліся да Масквы за растлумачэннем прычын павышэння радыяцыйнага фону ў паветранай прасторы сваіх краін, савецкія СМІ ў агульных рысах і заспакойваючых танах паведамілі аб здарэнні. Як звычайна, 1 мая ва ўсіх гарадах і пасёлках СССР, у тым ліку набліжаных да Чарнобыля, адбыліся святочныя дэманстрацыі.
З моманту ўзнікнення аварыі ліквідацыяй яе наступстваў і аказаннем неабходнай дапамогі насельніцтву заняліся Усесаюзная і рэспубліканскія ўрадавыя камісіі. У 30-кіламетровую зону вакол ЧАЭС сталі прыбываць так званыя “ліквідатары” – камандзіраваныя спецыялісты, ваеннаслужачыя, пажарныя, а таксама ваенна-абавязаныя –запаснікі, усяго за ўвесь час не менш за 600 тыс., з якіх 115 тыс. – рэкрутаваных з Беларусі. 4 мая 1986 г. па распараджэнні з Масквы рэспубліканская камісія прыняла рашэнне аб адсяленні насельніцтва з 30-кіламетровай зоны ЧАЭС, у першую чаргу з Брагінскага, Хойніцкага і Нараўлянскага раёнаў. Да канца года было адселена 27, 7 тыс. чалавек.
Да канца 1986 года ўрад БССР прыняў 32 пастановы, у тым ліку «Аб пашырэнні зоны адсялення ад Чарнобыльскай АЭС да 30 км і неадкладных мерапрыемствах па размяшчэнні насельніцтва», «Аб аказанні грашовай дапамогі грамадзянам, часова адселеным у сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС» і інш. Але гэтыя мерапрыемствы не ўнесле заспакаення ў беларускае грамадства. Памылкі ЦК КПБ на чале з М. Слюньковым у справе інфармавання насельніцтва, забеспячэння яго прыборамі кантролю і дазіметрыі, аховы маёмасці сур’ёзна скампраметавалі як яго асабіста, так і ўсю КПСС, і распачатую ёю палітыку галоснасці.
З цягам часу выявіліся агульныя страты, панесеныя людзьмі, у тым ліку жыхарамі Беларусі. Радыёактыўнаму забруджванню падверглася 56 з 118 яе раёнаў. Асабліва моцна пацярпелі жыхары Гомельшчыны. Скарацілася колькасць сельскага насельніцтва. Рэзка, амаль напалову зменшылася нараджальнасць і павялічылася смяротнасць. Радыяцыя выклікала пагаршэнне здароўя многіх соцень тысяч людзей.
Аварыя нанесла моцны ўдар і па эканамічным патэнцыяле БССР. 340 прамысловых прадпрыемстваў апынулася ў зоне адчужэння. Многія іншыя з-за пераезду рабочых і служачых таксама перапынілі выпуск прадукцыі. Апынуліся непатрэбнымі для выкарыстання сотні тыс. га лесу, 132 радовішчы сыравіны і мінералаў, у тым ліку нафтаносныя раёны. Было выведзена з сельскагаспадарчага абарону амаль 265 тыс км кв (29 % усіх зямель і угоддзяў). Агульныя страты склалі 235 млрд. долараў ЗША, або 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты 1985 г.
Было відавочна, што без агульнасаюзнай дапамогі БССР будзе не ў стане справіцца з ліквідацыяй наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Зразумелі гэта і кіраўнікі СССР, якія ў свой час адмовіліся ад міжнароднай гуманітарнай дапамогі. У красавіку 1990 года на пасяджэнні Вярхоўнага Савета СССР было выра-шана скласці комплексную Дзяржаўную праграмму на 1990-1992 гг. па пераадоденні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Яна была накіра-вана на ўмацаванне становішча пацярпелых людзей, як тых, хто заставаўся на забруджаных тэрыторыях, так і тых, хто перасяліўся ў “чыстыя” месцы. Планавалася таксама забяспечыць іх медыцынскае абслугоўванне і аздараўленне, ахову мацярынства і дзяцінства, развіццё сацыяльнай інфраструктуры і многае іншае.
У сувязі з крахам перабудовы і распачатым працэсам развалу Савецкага Саюза ажыццяўленне праграмы запаволілася. У БССР гэты працэс ускладніўся яшчэ і таму, што чарнобыльская праблема зрабілася сродкам палітычных спекуляцый. Рэальнае ажыццяўленне праграмы пачалося ўжо на другім этапе, пасля ўтварэння суверэннай Рэспублікі Беларусь.