Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя БДТУ Сяменчык.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
3.2 Mб
Скачать

16. Беларусь у міжваенны перыяд (1918-1939 гг.)

1. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа

2. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне

3. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя

4. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы.

5. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская дамова.

6. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 23.08.1939 г.

7. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

1. 26 кастрычніка 1917 г. ІІ Усерасійскі з'езд Саветаў прыняў Дэкрэт аб міры, у якім удзельнікі вайны заклікаліся да яе спынення і заключэння перамір'я. 9 лістапада генерал М. Духонін, які выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, за адмову выконваць адпаведны загад Савецкага ўрада быў адхілены ад займаемай пасады. Салдаты расійскай арміі заклікаліся самастойна, “праз галовы” камандзіраў заключаць перамір’е з праціўнікам.

Краіны Антанты ігнаравалі дэкрэт аб міры, але 14 лістапада Германія, а 18 лістапада Аўстра-Венгрыя далі згоду на афіцыйнае вядзенне перамоў. Заняцце Стаўкі савецкім атрадам на чалез з новым Вярхоўным галоўнакамандуючым М. Крыленкам паспрыяла падпісанню 2 снежня ў Брэст-Літоўску перамір’я паміж Расіяй і аўстра-германскім блокам. Гэтым актам ствараўся падмурак да падпісання трывалага мірнага дагавору. Але 12 снежня германская і аўстра-венгерская дэлегацыі фактычна адкінулі расійскія (без анексій і кантрыбуцый) умовы і запатрабавалі ад савецкага боку перадачы пад іх кантроль тэрыторый плошчай каля 150 тыс. км км² і надання Польшчы, Літве, Курляндыі, Ліфляндыі і Эстляндыі права на самавызначэнне.

Сітуацыя складвалася так, што іншыя краіны Антанты не выказалі жадання далучыцца да перагавораў, і гаворка ў Брэст-Літоўску магла ісці толькі пра сепаратны мір паміж Расіяй і Чацвярным саюзам. Для бальшавікоў ён быў непрымальным перш за ўсё па ідэйных прычынах. Таму савецкая дэлегацыя заняла тактыку зацягвання перагавораў, спадзеючыся на палітычныя перамены ў Германіі. Лозунг кіраўніка дэлегацыі народнага камісар замежных спраў Л. Троцкага “ні міру, ні вайны, армію распускаем” быў узяты на ўзбраенне Аблвыкамзахам, штабам Заходняга фронту і мясцовым бальшавіцкім кіраўніцтвам.

27 студзеня 1918 г. аўстра-германскі блок ва ўльтыматыўнай форме запа-трабаваў адказу на выказаныя ім умовы міру і, не дачакаўшыся яго, папярэ-дзіў аб аднаўленні наступлення на ўсіх франтах. 18 лютага 1918 г., насупе-рак спадзяванням ленінскага СНК, аўстра-германскія войскі ажыццявілі паг-розу і за два тыдні захапілі велізарную тэрыторыю, значна больш за тую, на якую выказвалі прэтэнзіі ў снежні-студзені.

На гэты раз новая савецкая дэлегацыя мусіла прасіць міру на значна больш цяжкіх умовах, які і быў падпісаны 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоў-ску.

Згодна з ім, ад Расіі аддзяліліся Польшча, Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і большая частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс, Ардаган і Батум. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойнымі дзяр-жавамі. Усяго Расія страціла тэрыторыю каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек, яе армія і флот мусілі дэмабілізавацца. Бальшавіцкі ўрад абавязаўся выплаціць Германіі 6-мільярдную кантрыбуцыю і дадаткова – 500-мільённую (у залатых рублях) кампенсацыю на панесеныя ёй страты.

Заключэнне сепаратнага міру выклікала ўнутрыпалітычны крызіс у нетрах расійскага грамадства і нават самой кіруючай партыі. Фракцыйная група так званых “левых камуністаў”, левыя эсэры і іншыя ваяўніча настроеныя элементы заклікалі да “рэвалюцыйнай вайны” з Германіяй. Але ленінскі ўрад разглядаў падпісаны дагавор як “перадышку” для ўмацавання сваёй улады.

Брэсцкі мір яшчэ больш пагоршыў становішча беларускіх зямель. Як вядома, пад нямецкую акупацыю трапіла большая іх частка, а рэшткі – уклю-чаны ў зноў створаную Заходнюю вобласць (Камуну).

Падпісаны без удзелу беларусаў дагавор зусім не ўлічваў іх інтарэсаў, што абумовіла абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 г. БНР сваёй незалежнасці ад РСФСР. Між тым РКП(б) не прызнаў БНР і не разглядаў акупіраваныя раёны Беларусі канчаткова адарванымі ад Расіі. Неўзабаве ў яе буйнейшых гарадах – Мінску, Магілёве, Бабруйску і інш. былі створаны падпольныя камуністычныя камітэты, якія стваралі партызанскія атрады, праводзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу, вербавалі дабрахвотнікаў у Чырвоную Армію і многае іншае. У першай палове жніўня народная барацьба супраць захопнікаў, якая каардынавалася Краявым камітэтам камуністычных арганізацый Беларусі і Літвы, падштурхнула акупантаў да новых перагавораў з савецкім урадам. У значнай ступені іх неабходнасць узмацнялася пагаршэннем ваеннага становішча Германіі ў яе барацьбе з Антантай.

27 жніўня 1918 г. быў падпісаны руска-германскі Дадатковы дагавор, у адпаведнасці з якім немцы за пэўную матэрыяльную кампенсацыю абавя-заліся пачаць эвакуацыю сваіх войск з занятых расійскіх тэрыторый. У ліку першых на Беларусі вызваленню ад акупантаў у верасні-месяцы падлягалі Лепельскі і Полацкі паветы.

У кастрычніку Савецкі ўрад выплаціў першую (і апошнюю) частку кантрыбуцыі ў аб’ёме 83 533 кг золата і эвакуацыя немцаў з Беларусі набыла незваротны характар. Іх адносіны з мясцовымі рэвалюцыйнымі камітэтамі, Саветамі, часцямі Заходняй Чырвонай Арміяй былі, як правіла, бесканфлікт-нымі. Спробы акупантаў забраць з сабой увесь рухомы састаў і іншыя матэ-рыяльныя каштоўнасці у большасці выпадкаў поспеху не мелі.

Адрачэнне 9 лістапада кайзера Вільгельма ІІ ад трона і прызнанне Германіяй 11 лістапада свайго паражэння ў вайне дазволіла Расіі вызваліцца ад навязанага ёй Брэсцкага мірнага дагавору і фарсіраваць аднаўленне Савец-кай улады ў акупіраваных раёнах. Але на Беларусі гэты працэс запаволіўся ад да канца года.

Такім чынам, Брэсцкі дагавор у лёсе беларускага народа асацыіруецца, найперш, з недальнабачнай палітыкай бальшавікоў па дасягненні міру. У параўнанні з ёй спроба беларускіх дзеячаў дамагчыся дзяржаўнага сама-вызначэння нават ва ўмовах германскай акупацыі мела больш здаровы сэнс і дабратворныя наступствы.

( у арыгінале)2.Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы

2. Восенню 1918 г. ваенна-палітычнае становішча краін Чацвярнога саюза рэзка пагоршылася. Пад націскам сіл Антанты прызналі сябе пераможанымі Балгарыя, за ёй – Турцыя, Аўстра-Венгрыя. Апошняй гэта зрабіла Германія. 11 лістапада яе дэлегацыя была вымушана падпісаць ў штабным вагоне галоўнакамандуючага саюзнымі сіламі маршала Ф. Фоша дагавор аб перамір’і. Яшчэ да афіцыйнага заключэння міру краіны Францыя, Англія і ЗША запатрабавалі ад немцаў вызвалення акупіраваных тэрыторыі, здачы пераможцам 2 500 цяжкіх артылерыйскіх гармат, 25 000 кулямётаў, 5 000 грузавікоў, 5 000 самалётаў, усіх падводных лодак і 150 000 вагонаў.

Спыненне баявых дзеянняў запатрабавала вырашэння многіх пытанняў пасляваеннага ўладкавання сусвету, у тым ліку – падпісання мірных дагавораў паміж варагаваўшымі бакамі, прызнання статусу зноў створаных краін і вызначэння іх межаў, прыняцця захадаў па прадухілення новых сусветных канфліктаў.

З гэтай нагоды краіны-пераможцы ўзялі на сябе клопат па падрыхтоўцы ў Парыжы мірнай канферэнцыі. Яшчэ напярэдадні яе склікання паміж асобнымі яе ўдзельнікамі выявіліся пэўныя супярэчнасці. Так, Францыя (прэм’ер-міністр Ж. Клемансо), якая панесла найвялікшыя страты ў вайне, імкнулася кампенсаваць іх за кошт Германіі і не дапусціць яе далейшага ваенна-палітычнага і эканамічнага ўздыму. Велікабрытанія (прэм’ер-міністр Д.Лойд-Джордж) і ЗША (прэзідэнт В. Вільсан) не падзялялі імкнення Францыі да істотнага зніжэння эканамічнага патэнцыялу немцаў, бо не жадалі яе непадзельнага дамінавання ў кантынентальнай Еўропе.

Адзінае, бадай, што яднала саюзнікаў, гэта было шчырае нежаданне ўдзелу ў канферэнцыі Савецкай Расіі. Па-першае, яны разглядалі яе выхад з вайны як здраду саюзніцкаму абавязку. Па-другое, прыезд у Парыж савецкай дэлегацыі мог азначаць міжнароднае прызнанне РСФСР. Менавіта таму, Парыжская канферэнцыя пачала працу 18 студзеня 1919 г. без яе, у складзе 27 краін і 5 англійскіх дамініёнаў.

28 красавіка ўдзельнікі канферэнцыі прынялі рашэнне аб утварэнні арга-нізацыі, здольнай каардынаваць міжнародныя адносіны, якая атрымала назву Ліга Нацый са штаб-кватэрай у Жэневе (Швейцарыя). Асноўнымі органамі арганізацыі з’яўляліся Асамблея, Савет Лігі Нацый і сакратарыят на чале з Генеральным сакратаром. Характэрна, што ЗША, занепакоеныя магчымасцю ўмяшання гэтай арганізацыі ў свае справы, не сталі далучацца да яе і не ратыфікаваць яе Статут.

Першы з важнейшых мерапрыемстваў, здзейсненых арганізатарамі канферэнцыі, стала падпісанне 28 чэрвеня 1919 г у Версалі мірнага дагавору з Германіяй. Паводле яго, немцы не толькі гублялі свае каланіяльныя ўладанні, але і ўласныя тэрыторыі. Так, частка германскіх зямель (Эльзас і Латарынгія) перадаваліся Францыі, Бельгіі, Даніі. Да Польшчы далучаліся частка Сілезіі, Пазнанская вобласць, 50-кіламетровая паласа ўздоўж германскай мяжы і Балтыйскае ўзбярэжжа ва Ўсходняй Прусіі. Данцыг набываў статус “вольнага горада”, але ўваходзіў у польскую мытную зону. Саарская вобласць пераходзіла пад кіраванне Лігі Нацый. Германскія землі па берагах Рэйна ператвараліся ў дэмілітарызаваную зону. Узброеныя сілы краіны пазбаўляліся авіяцыі, танкаў, падводнага флоту, а асабовы склад не мог перавышаць 100 000 чал., якія камплектаваліся з дабрахвотнікаў.

На Германію ўскладаўся асноўны цяжар рэпарацый краінам Антанты за панесеныя імі ваенныя страты.

У выніку тонкіх дыпламатычных хадоў большасць правоў (мандатаў) на кіраванне германскімі калоніямі і канцэсіямі атрымалі Англія, Францыя і Японія. Сваё незадавальненне такім падзелам “трафеяў” выказалі ЗША і Кітай, адмовіўшыся ад ратыфікацыі Версальскага дагавору.

10 верасня 1919 г. адбылося падпісанне Сен-Жэрменскага мірнага дагавору пераможцамі (ЗША, Англіяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй) і былой саюзніцай Германіі – Аўстрыяй, у якім абгаворваліся яе тэрытарыяльныя межы, абарончыя магчымасці, эканамічныя абавязацельствы (рэпарацыі). Венгрыя, Чэхаславакія, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў набывалі самастойнасць. У выніку ад былой шматнацыянальнай імперыі заставалася невялікая альпійская рэспубліка з монаэтнічным насельніцтвам каля 6 млн чал.

27 лістапада 1919 г. у Нёйі (прадмесце Парыжа) адбылося падпісанне аналагічнага дагавору з Балгарыяй, які прадугледжваў адабранне ў яе значных тэрыторый (Заходняя Фракія, Паўднёвая Дабруджа) разам з этніч-нымі балгарамі, вялікія рэпарацыі (амаль чвэрць нацыянальных багаццяў), істотныя абмежаванні ўзброеных сіл.

4 чэрвеня 1920 г. Венгрыя як былая саюзніца Германіі таксама была вымушана падпісаць у Трыанонскім палацы Версаля навязаны ёй пераможцамі дагавор. У выніку яе тэрыторыя скарачалася ў 3, а насельніцтва – у 2, 5 разы. Рэпарацыі істотна падрывалі эканамічны патэнцыял краіны. Лік узброеных сіл абмяжоўваўся 35 тыс. дабрахвотнікамі.

Нарэшце, 10 жніўня 1920 г. у г. Сеўр (Францыя) асобныя краіны-пераможцы з удзелам зноў створаных (Польшча, Чэхаславакія, Арменія і інш.) падпісалі мірны дагавор са спадкаемцай Асманскай імперыі – Турцыяй. Частка зямель была адыйшла да Грэцыі і Італіі, а іншыя шматлікія, раскіданыя па трох частках сусвету тэрыторыі, былі перададзены пад нагляд (мандат) Францыі і Англіі, а пралівы Басфор і Дарданэлы – пад кантроль між-народнай камісіі. Туркам дазвалялася мець войска не больш за 50 тыс. чал. Абураны вынікамі дагавору турэцкі ўрад адмовіўся яго ратыфікаваць. Каб урэгуляваць усе спрэчныя праблемы, спатрэбілася яшчэ адна сустрэча паўнамоцных дэлегацый у Лазане (Швейцарыя).

Такім чынам, пасля завяршэння Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг. у выніку Парыжскай канферэнцыі, Версальскага, Сен-Жэрменскага, Нёйіскага, Трыанонскага, Сеўрскага дагавораў у Еўропе склалася своеасаблівая сістэма міжнародных адносін. Нягледзячы на стварэнне Лігі Нацый, вызначальную ролю ў яе функцыянаванні адыгрывалі Англія і Францыя. Версальская сістэма была скіравана на ўмацаванне палітычнага і эканамічнага становішча краін-пераможцаў, а таксама асобных зноў створаных дзяржаў. Разам з тым яе антысавецкая і антыгерманская накіраванасць не спрыялі пасляваеннаму ўрэгуляванню міжнароднага жыцця.

Акрамя таго, ЗША, якія не далучыліся да Версальскай сістэмы, таксама выказвалі прэтэнзіі на ролю арганізатара пасляваеннага ўладкавання сусвету. Так, з 12 лістапада 1921 па 6 лютага 1922 г. у Вашынгтоне працавала канферэнцыя з удзелам 9 краін і 5 брытанскіх дамініёнаў па абмежаванні марскіх узбраенняў і праблемах Далёкага Усходу і басейну Ціхага акіяну.

Падпісаны 13 снежня 1921 г. дагавор паміж ЗША, Англіяй, Францыяй і Японіяй набыў назвы “Чацвярнога ціхаакіянскага трактату” і “Далёка-ўсходняй Антанты”. Яго ўдзельнікі абавязаліся захоўваць узаемные правы на астраўныя ўладанні ў ціхаакіянскім рэгіёне.

У той самы дзень ЗША, Англія, Францыя, Японія і Італія падпісалі “Дагавор Пяці Дзяржаў”, які ўсталёўваў аб’ёмы ўзбраення і танажу лінкораў і авіяносцаў, а таксама будаўніцтва ўмацаванняў.

“Дагавор дзевяці Дзяржаў” ад 6 лютага 1922 г. прадугледжваў забеспя-чэнне ЗША, Англіяй, Кітаем, Японіяй, Францыяй, Італіяй, Нідэрландамі, Бельгіяй, Партугаліяй тэрытарыяльнай цэласці Кітая, яго суверэнітэту і прынцыпу “адчыненых дзвярэй і роўных магчымасцяў” у дачыненні кітай-скага рынку.

Такім чынам, пагадненні, падпісаныя на канферэнцыі ў сталіцы ЗША 1919-1920 гг., завяршылі працэс утварэння буйнейшымі дзяржавамі новага сусветнага парадку, які ўвасобіўся ў так званай Версальска-Вашынгтонская сістэме.

Адной з найбольш выразных яе праяў на еўрапейскім кантыненце

Адна з найбольш выразных праяў яе дзейнасці на еўрапейскім кантыненце выявілася ў адраджэнні і стабілізацыі Польшчы (ІІ Рэчы Паспалітай Польскай). Вызначальную ролю ў гэтым працэсе адыгрывалі Англія, Францыя і ЗША, якія імкнуліся ператварыць яе ў інструмент барацьбы з Савецкай Расіяй.

Варта адзначыць, што канфрантацыя паміж палякамі і бальшавікамі ўзнікла неўзабаве пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і не знікла нават пасля прызнання 16 лістапада 1918 г. Савецкім урадам незалежнасці Польшчы. Мала таго, “начальнік дзяржавы” Ю. Пілсудскі паставіў на мэце аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года, у тым ліку вяртанне да яе ўкраінскіх, беларускіх, літоўскіх і іншых зямель. Ваенныя планы Ю. Пілсудскага знайшлі поўную маральную і матэрыяльную падтрымку кіраўніцтва Антанты. У распачатай вайне 1919-1920 гг. беларускі народ і яго зямля апынуліся аб’ектам барацьбы паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Самі беларусы не маглі адкрыта заявіць аб сваёй волі, бо ні БССР, ні ЛітБел не былі прызнаны міжнароднай супольнасцю і не мелі прадстаўніцтва на Парыжскай канферэнцыі. Акрамя таго, палякі не прызнавалі азначаныя рэспублікі створанымі ў выніку свабоднага волевыяўлення беларускага народа, а небеспадстаўна лічылі іх бальшавіцкімі крэатурамі.

З другога боку спробы беларускіх дзеячаў у 1919-1920 гг. дамагчыся прызнання БНР суседнімі дзяржавамі ў большасці не мелі плёну. Так, РСФСР катэгарычна адмовілася гэта рабіць па прынцыповых меркаваннях. У 1918 г., пад час гетманства Скарападскага Украіна прыняла беларускую дыплама-тычную місію. У 1919-1920 гг. у Рызе, Таліне, Гельсінфорсе, Капенгагене, Празе, Лондане, Парыжы, Берліне былі місіі БНР, але ўсе яны не мелі дыпла-матычнага статусу. Не мелі афіцыйнай сілы і адзінкавыя звароты лідэраў БНР. Так, у маі 1919 г. дэлегацыя на чале з А. Луцкевіча наведала Парыж і падала арганізатараў канферэнцыі адмысловы мемарандум з просьбай аб прызнанні незалежнасці БНР.

Ва ўмовах, калі беларускім руху вызначылася некалькі (савецкая, поль-ская, літоўская, незалежніцкая) накірункаў, змест беларускага пытання так-сама трактаваўся па-рознаму і яго вырашэнне без аўтарытэтнай сілы зда-валася нерэальным. Найбольш шчыльныя стасункі звязвалі дзеячаў БНР з Польшчай, але не настолькі плённыя, каб беларускі народ атрымаў дзяржаўнасць у межах свайго этнічнага рассялення. У 1919 г. многім з іх стала зразумела, што Ю. Пілсудскі разглядае беларусаў як дадатковую сілу ў барацьбе з бальшавізмам і далей абяцанняў аб іх самастойнай дзяржаве ён не пойдзе.

Свае інтарэсы праследавала і Літоўская Тарыба, калі пайшла на ўтва-рэнне так званага Міністэрства беларускіх спраў, бо імкнулася абараніць Віленшчыну і Гродненшчыну ад анексіянісцкіх праектаў Польшчы.

Такім чынам, беларускае пытанне так і не было агучана на Парыжскай канферэнцыі. Ускосна яно закраналася ў кантэксце прымірэння Польшчы і Літвы, якія канфліктавалі з-за беларускіх зямель. У выніку ў чэрвені-ліпені 1919 г. па рашэнні кіраўніцтва Антанты паміж дзвюма дзяржавамі была праведзена часовая мяжа, так званая “Лінія Фоша”.

1919-1920 гг. увага ўдзельнікаў Парыжскай канферэнцыі была прыцягнута барацьбой з бальшавізмам, у тым ліку і савецка-польскай вайной. Але Антанта ніколі не разглядала Раду БНР (як Вышэйшую, так і Народную) як сур’ёзнага прэтэндэнта на ўладу і нават пад час адступлення палякаў ў ліпені 1920 г. не далі згоды на перадачу Беларусі пад пратэктарат Лігі Нацый.

3. Неўзабаве пасля заканчэння сусветнай вайны ўрад незалежнай Польшчы выказаў прэтэнзіі на ўсходнія землі колішняй Рэчы Паспалітай. Савецкае кіраўніцтва неаднаразова, пачынаючы са снежня 1918 г., заярталася з прапановай аб мірных перагаворах, але безвынікова. Дзякуючы падтрымцы Антанты, патрыятычнаму ўздыму, колькаснай і матэрыяльна-тэхнічнай перавазе легіянераў над Чырвонай Арміяй, да восені 1919 г. ім удалося заваяваць вялікую частку Украіны і Беларусі. Вярхоўны Савет Антанты раіў Польшчы заснаваць свае ўсходнія межы па так званай “лініі Керзана”, якая звязвала Гродна – Няміраў – Брэст – Перамышль – Карпаты. Але Начальнік дзяржавы Ю. Пілсудскі спадзяваўся на далейшыя ваенныя поспехі і не прыслухаўся да парады.

Між тым вясной 1920 г. ваенна-палiтычнае становiшча Савецкай Расii значначна палепшылася, што дало магчымасць сканцэнтраваць супраць польскіх захопнікаў значныя сілы. Непасрэднай падрыхтоўкай летняй кампанii займаўся У. I. Ленiн. Праз тыдзень пасля наступлення Заходняга фронта 11 лiпеня 1920 г. быў вызвалены Мiнск, затым Вiльня, Лiда, Гродна. У гэты ж час англійскі міністр замежных спраў Дж. Керзан накіраваў у Маскву ноту з патрабаваннем спыніць наступленне Чырвонай Арміі і за-ключыць перамір’е з Польшчай. 7 жніўня 1920 г. польскі ўрад пацвердзіў аб сваёй гатоўнасці да перагавораў, але Савецкі ўрад адрэагаваў на яго толькі 17 жніўня, калі Чырвоная Армія пацярпела сакрушальнае паражэнне пад Вар-шавай і легіянеры перайшлі ў контрнаступленне.

На перагаворах у Мінску польская дэлегацыя была вымушана пагадзіцца на перанос "лініі Керзана" яшчэ больш на ўсход. 12 кастрычніка ў Рызе быў падпісаны прэлімінарны (папярэдні) мірны дагавор. 18 кастрычніка ваенныя дзеянні былі спынены, а дыпламаты селі за стол перагавораў, якія доўжыліся 5 месяцаў.

Польскія дэлегаты, зыходзячы з таго, што вайна ішла за землі, захопленыя Расіяй пад час падзелаў Рэчы Паспалітай, настойвалі на перагаворах выключна з дэлегацыяй РСФСР.

Расійскі бок прапанаваў іншы спосаб усталявання пасляваенных межаў, заснаваны на прынцыпе самавызначэння народаў, які абавязваў палякаў прызнаць законнасць не толькі РСФСР, але УССР і БССР. У адпаведнасці з такой формулай, з савецкага боку ў падпісанні дагавору павінны былі ўдзельнічаць тры дэлегацыі.

Польскія дэлегаты выступіла супраць удзелу БССР на той падставе, быццам яна не з’яўлялася самастойнай, а была штучна створана ўладамі РСФСР. Яны нагадалі таксама, што пры перадачы Літве Вільні і Віленскага края, якая адбылася ў адпаведнасці з мірным дагаворам ад 12 ліпеня 1920 г., Савецкая Расія ўлічвала этнаграфічных асаблівасцей гэтых тэрыторый. Нарэшце было відавочна, што і сама тэрыторыя БССР уключала далёка не ўсе беларускія землі. У выніку 10 верасня 1920 г. ВРК БССР выдаў дэлегацыі РСФСР мандат на вядзенне мірных перагавораў. У пратаколах перагавораў значылася, што РСФСР упаўнаважана прадстаўляць інтарэсы БССР.

Кіраўнікі ВРК А. Чарвякоў і І Клішэўскі выехалі ў Рыгу ў якасці экспертаў.

Мірны дагавор быў падпісаны 18 сакавіка 1921 г. у Рызе паміж РСФСР (таксама і ад імя БССР) і УССР, з аднаго боку, і Польшчай, – з другога, які паклаў канец савецка-польскай вайне. Рыжскі дагавор замацоўваў увахо-джанне Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі, дзе пераважала непольскае насельніцтва, у Польшчу і ўсталёўваў новую дзяржаўную мяжу.

Абодва бакі абавязваліся паважаць дзяржаўны суверэнітэт адзін аднаго, на сваіх тэрыторыях устрымлівацца ад недружалюбнай прапаганды і не дазваляць дзейнасці варожых арганізацый.

РСФСР і УССР узялі абавязацельства заплаціць Польшчы 30 млн руб. у залатых манетах або злітках як прызнанне «актыўнага ўдзелу Польскай Рэспублікі ў гаспадарчым жыцці былой Расійскай імперыі». Акрамя таго, РСФСР і УССР пагадзіліся вярнуць Польшчы навуковыя і культурныя каштоўнасці, вывезеныя с тэрыторыі Рэчы Паспалітай пад час яе падзелаў.

Складзены на рускай, украінскай і польскай мовах дагавор быў ратыфікаваны 14 красавіка 1921 г. Усерасійскім ЦВК, 17 красавіка – ЦВК Украінскай ССР, 15 красавіка – Сеймам Польшчы і набыў законную сілу.

У выніку юрыдычна бездакорна аформленага, але па сутнасці – несправядлівага ў дачыненні ўкраінцаў і беларусаў дагавору іх этнічная тэрыторыя апынулася падзеленай на дзве часткі. Як і падчас Брэсцкага міру, беларускія землі апынуліся разменнай манетай у авантурнай палітыцы У. Леніна, Л. Троцкага і іншых бальшавікоў.

Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі паскорылі працэс эміграцыі з Расіі. Асабліва моцныя эміграцыйныя плыні назіраліся ў гады грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі. Усяго з 1917 па 1920 гг. з былой Расійскай імперыі выехала каля 2 млн чал, у тым ліку з Беларусі – 122 тыс.

У ліку прычын ад’езду людзей на чужбіну – немагчымасць існавання ва ўмовах гаспадарчай разрухі, пошукі лепшай долі і інш. Але асноўная маса людзей пакідала радзіму па палітычных матывах: адны ратаваліся ад праследаванняў за злачынствы перад Савецкай уладай, другія не маглі змірыцца з новым сацыяльна-палітычным ладам, іншыя – для таго, каб працягваць барацьбу за свае ідэалы з апорай на міжнародныя арганізацыі.

Цэнтрамі беларускай палітычнай эміграцыі размяшчаліся, як правіла, у буйнейшых гарадах еўрапейскіх дзяржаў – Вільні, Коўне, Рызе, Дзвінску, Рэвелі, Празе, Варшаве, Берліне. Асноўную масу гэтых эмігрантаў складалі дзеячы БНР, беларускія эсэры, сацыял-дэмакраты, сацыялісты-федэралісты т ўсе тыя, хто праследаваўся бальшавікамі.

Пасля эвакуацыі германскіх войск з Беларусі, тыя, хто не прымаў Савецкую ўладу, былі вымушаны падалася ў Коўна, сталіцу тагачаснай Літвы, дзе ўжо пражывала каля 45 тыс. беларусаў. Літоўскі ўрад, зацікаўлены ў іх сумеснай з беларусамі барацьбе супраць бальшавікоў і польскіх інтэрвентаў, пайшоў на ўтварэнне Міністэрства беларускіх спраў. Гэта арганізацыя, складзеная з дзеячаў БНР, зрабіла шмат для абароны інтарэсаў сваіх землякоў. Упрыватнасці, з яе ўдзелам было заснавана і актыўна працавала акцыянернае беларускае выдавецтва "Таварыства імя Францішка Скарыны". У Коўна пэўны час дзейнічала замежнае Бюро ЦК БПС-Р. Пасля Рыжскага міру менавіта тут распрацоўваліся планы па ўздыму партызанскага руху як у Заходняй Беларусі, так і ў БССР.

Пасля таго, як Літве была перададзена Вільня і Віленскі край, дзейнасць беларускай эміграцыі ў напрамку абароны сваіх правоў стала абмяжоўвацца. З-за адмовы дзеячаў БНР прызнаць Віленшчыну часткай Літвы, мясцовыя ўлады прымусілі эмігрантаў у канцы 1923 г. пакінуць краіну. З пераходам Вільні пад юрысдыкцыю Польшчы важную ролю ў эмігранцкім асяроддзі і ўсёй беларускай дыяспары адыгрывалі Беларускі Нацыянальны камітэт; Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр, Выдавецтва беларускіх кніг і часопісаў ("Беларускі сцяг" "Крывіч")

З пачаткам савецка-польскай вайны актывізавалася створаная ў Рызе Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якая займалася справамі бежанцаў і эмігрантаў. Для гэтых жа мэтаў у снежні 1919 г. былі створаны рэгістрацыйна-пашпартныя аддзяленні ў Лібаве і Рэвелі. Разам з палітычнай дзейнасцю эмігранты займаліся кудьтурна-асветніцкай працай. Імі былі адкрыты Беларускі клуб, таварыства "Бацькаўшчына", маладзёжны гурток, курсы беларусазнаўства, выдавалі часопіс "На чужыне".

Дамова РСФСР з Латвіяй ад 11 жніўня 1920 г. абавязала прыпыніць дзейнасць антысавецкіх арганізацый, неўзабаве таму ўрад БНР і яго дыпла-матычныя місіі мусілі пераехаць у Літву (Каунас). Але існаванне беларускай палітычнай эміграцыі не забаранялася. Так, 20 кастрычніка 1920 г. з іх удзелам адбылася канферэнцыя з мэтай утварэння аб’яднанага нацыянальнага блоку. На пачатку 1920-х гг. у Латвіі склалася буйная беларуская дыяспара. У 1924 г. тут з’явіліся асветніцкія таварыствы – "Рунь" і "Беларуская хата". Беларускія інтэлігенты здолелі наладзіць працу 4 беларускіх школ, 1 гімназіі і выхад часопіса "Школа і жыццё". Тут жа дзейнічала Беларускае навукова-краязнаўчае таварыства і выходзіла газета "Голас беларуса". Неспрыяльная беларускім эмігрантам палітыка прымушала іх дамагацца культурнай аўтаноміі. Але ў 1934 г. з прыходам да ўлады дыктатара К. Ульманіса амаль усе беларускія арганізацыі перапынілі сваё існаванне.

З пачатку 1920-х і да канца другой сусветнай вайны буйнейшым цэнтрам эміграцыі і месцам размяшчэння кіраўніцтва БНР з’яўлялася сталіца Чэхаславакіі – Прага. Тут у верасні 1921 г. была склікана нацыянальна-палітычная канферэнцыя. 37 яе ўдзельнікаў заявілі аб тым, што "Беларусь павінна быць дзяржавай непадзельнай і ні ад каго не залежнай”. Яны ж пацвердзілі акт ад 25 сакавіка 1918 г. аб незалежнай БНР, салідарызаваліся са слуцкімі паўстанцамі і выказалася супраць Рыжскага міру. У Празе групоўка нацыянальных сіл адбывалася вакол культурных таварыстваў імя Ф. Ска-рыны (часопіс "Іскры Скарыны”) і “Сокал”.

Поспехі палітыкі беларусізацыі ў БССР вабілі беларускіх эмігрантаў на Радзіму. Так, у кастрычніку 1925 г. ў Берліне адбылася II Беларускую нацыянальную нараду з удзелам прадстаўніка БССР Дз. Жылуновіча. Канферэнты прызналі Мінск “адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі”. Амаль увесь урад БНР на чале з А. Цвікевічам вяр-нуўся у Мінск. Асобныя дзеячы засталіся ў Празе, гуртуючыся вакол Рады БНР пад старшынствам П. Крэчэўскага. Тут жа заставалася пячатка і дзяр-жаўны архіў. Але пасля ўсталявання дыпламатычных кантактаў Чэхаславакіі і СССР яе ўрад перапыніў кантакты з БНР.

У снежні 1930 г. у Парыжы быў заснаваны "Хаурус" – культурна-асветніцкая арганізацыя беларускіх працоўных. За 8 месяцаў іх існавання ўзнікла 5 філій з 350 сябрамі. У 1936 г. тут стаў выдавацца “Бюлетэнь” – адзіны беларускі часопіс у Заходняй Еўропе, а з 1938 г. – газета “Рэха” - орган беларускай працоўнай эміграцыі. У снежні 1938 г. была заснавана Беларуская жаночая грамада імя Цёткі. Галоўная мэта – аб’яднанне кабет. 25 сакавіка 1939 г. у беларусы Парыжа святкавалі Дзень незалежнасці БНР.

У Празе, Берліне, Мюнхенн, Варшаве, Рыме, Бруселі існавалі беларускія студэнцкія арганізацыі.

Трэць эмігрантаў папоўнілі беларускую дыяспару ў Амерыцы. Буй-нейшым месцам згуртавання Беларусаў ЗША з’яўляўся Чыкага: 1920 г. там была створана першая беларуская арганізацыя – Беларускі Нацыянальны камітэт. Акрамя таго беларусы стварылі Камітэт абароны Беларусі" – які тэлаграфаваў на адрас Парыжскай канферэнцыі пратэст супраць Рыжскага міру. У 1921 г. у Нью-Йорку пачаў Камітэт дапамогі рабочым і сялянам За-ходняй Беларусі. У 1923 г. у ЗША быў створаны Беларуска-амерыканскі нацыянальны саюз, які дзейнічаў да пачатку 1940-х гг. і выдаваў газету "Беларуская Трыбуна". Непрацяглы час існавалі беларускія арганізацыі ў Балтыморы і Нью-Джэрсі.

У 1923 г. у Чыкага адбыўся I Беларускі кангрэс і створаны Беларуска-амерыканскі нацыянальны Саюз (БАНС), пры ім – клуб, бібліятэка, прэс- бюро БНР, камітэт дапамогі працоўным Заходняй Беларусі, школьная камі-сія, газета "Беларуская Трыбуна".

У 1924 г. у Чыкага адбылося першае масавае святкаванне 25 сакавіка. Яго ўдзельнікі сабралі 5 тыс. дол. на беларускі вызваленчы рух у Вільні.

У 1920-1930 гг. 10- тысячная дыяспара пражывала ў Канадзе. Праблемы беларускага жыцця асвятляліся ў рускамоўнай газеце “Канадский гудок”, у адмысловым “Белорусском уголке”.

Каля 100 эмігрантаў налічвалася ў Аргенціне. У снежні 1934 г. у Буэнас-Айрэсе ўтварылася першае культурна-асветніцкае беларускае таварыства “Грамада”, праз год – таварыства "Культура". У снежні 1937 г. пачало дзей-насць таварыства, якое арганізавала бібліятэку імя І. Луцкевіча, курсы мовы. Беларускі мастацкі гурток выступаў у Нацыянальным тэатры Буэнас-Айрэса і ў Монтэвідэо (Уругвай). У кастрычніку 1938 г. арганізаваліся беларускія культурныя таварыствы "Белавежа" і “Якуб Колас”.

Такім чынам, буйнейшыя згуртаванні беларускіх эмігрантаў існавалі ў Рызе, Каунасе, Вільні, Празе, Берліне, Парыжы, Чыкага, Нью-Йорку і інш..

У 1917-1920 г. першую хвалю эміграцыі складалі праціўнікі Савецкай улады, па сацыяльным паходжанні – прадстаўнікі інтэлігенцыі, служачых і вайскоўцаў. У сваёй масе па сваіх палітычных поглядах яны лічылі сябе прыхільнікамі адзінай дэмакратычнай Беларусі. У далейшым, асабліва ў абліва ў другой палове 1920-х – пачатку 1930 гг. асноўную масу эмігрантаў складалі былыя жыхары Заходняй Беларусі, галоўным чынам сяляне і рабочыя, якія адчувалі моцны эканамічны, палітычны і нацыянальна-куль-турны прыгнёт Польскай дзяржавы.

Доля палітычных барацьбітоў у эмігранцтве была даволі значнай, асабліва, у еўрапейскіх краінах. Але іх рэальны ўклад у ажыццяўленне ідэалаў беларускага народа і найперш – утварэння незалежнай БНР, быў невялікім. У ліку прычын таго, неаднародны ў партыйна-палітычным сэнсе склад беларускіх арганізацый, іх арыентацыя на дапамогу розных, часта варагаваўшых паміж сабою краін. Па сутнасці, беларусы апынуліся па-за створанай Версальска-Вашынгтонскай сістэмай еўрапейскага светаўлад-кавання, а іх голас так і не быў пачуты ні на адным міжнародным форуме.

Палітыка РСФСР, затым СССР у адносінах да эмігрантаў вызначалася наступальнасцю, імкненнем нейтралізаваць ці аслабіць яе ідэйнае або любое іншае, шкоднае для Савецкай улады ўздзеянне. Не апошняя роля ў ёй на-давалася дыпламатыі. Так, тыя краіны (Літва, Латвія, Польшча, Германія, Чэхаславакія), які заключалі міжнародныя пагадненні з СССР, абавязаліся не падтрымліваць на сваёй тэрыторыі антысавецкіх, у тым ліку беларускіх арганізацый. Важным сродкам па нейтралізацыі варожай дзейнасці эмігран-таў з’яўлялася прапаганда савецкага ладу, дасягненняў эканомікі і культуры. У выніку многія дзеячы БНР, былыя члены антыбальшавіцкіх партый і інш. элементы скарысталі абвешчаную ЦВК БССР амністыю і вярнуліся на ра-дзіму.

Пэўная частка эмігрантаў, якая заставалася за мяжой, усталяваўшы кантакты з беларускімі зямляцтвамі, адыходзілі ад палітыкі, але актыўна ўдзельнічалі ў культурна-асветніцкай дзейнасці. Чым далей эмігрант аддаляўся ад Радзімы – у Германію, Францыю, ЗША, Канаду і г.д., тым менш ён уплываў на яе далейшы лёс. У лепшым выпадку ён заставаўся шчырым захавальнікам роднай мовы, культуры, традыцый, але часцей – набываў гра-мадзянства прыняўшай яго краіны і толькі зрэдку нагадваў аб сабе ўдзелам у дабрачыннай беларускай акцыі ці настальгічным лістом у газету.

З усталяваннем сталінскага рэжыму любая несанкцыянаваная ўладамі сувязь грамадзян СССР, у тым ліку і БССР, з замежжам зрабілася небяспеч-най для іх жыцця. Статус былога эмігранта зрабіўся роўназначным яшчэ не арыштаванага ворага народа. У тых умовах сувязі паміж землякамі па абодва бакі граніцы парваліся на доўгія дзесяцігоддзі.

4. Згодна з Рыжскім дагаворам да Польшчы адыйшлі землі Заходняй Беларусі плошчай больш за 112 тыс. км кв. У адпаведнасці з польскім адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем тут былі ўтвораны Беластоцкае, Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Паводле перапісу 1931 г., тут пражывала 4, 6 млн чал., з якіх 65% з’яўляліся беларусамі. Польская канстытуцыя 1921 г. дэкларавала ўсім жыхарам Рэчы Паспалітай Польскай роўныя правы і свабоду, а на справе беларусы трапілі ў становішча “нацыянальных меншасцяў” і былі вырачаны на паступовую паланізацыю.

Усведамляючы гэта, свядомыя беларусы аб’ядноўваліся ў партыі і іншыя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў. Іх памяркоўная плынь групавалася вакол БНК з цэнтрам у Вільні. За праграму нацыянальнага адраджэння мірнымі парламенцкімі сродкамі выступалі беларускія сацыял-дэмакраты. За парламенцкі шлях развіцця выступала і Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), якая ўстала на ліберальную платформу абароны правоў і свабод беларускага народа, правядзення аграрнай рэформы на карысць сялян, пашырэння бела-рускай школы. Яе лідэрамі былі ксяндзы А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, А. Стэповіч, Я.Пазняк і інш. Большасць сваіх прыхільнікаў партыя зна-ходзіла сярод вернікаў-каталікоў.

У той самы час БПС-Р пад кіраўніцтвам П. Бадуновай, Г. Мамонькі, А. Цвікевіча і інш. паставіла на мэце прымусіць польскі ўрад ад анексіі Заходняй Беларусі і ўзяла курс на ўзбраенае паўстанне. Эсэры стварылі так званы Галоўны партызанскі штаб і ў 1922 г. пачалі ўзброеныя напады на ўрадавыя ўстановы, сродкі камунікацыі, паліцэйскія ўчасткі і г.д. Частка эсэраў аб’ядналася ў так званую Беларускую Рэвалюцыйную арганізацыю (БРА) і стварыла шэраг падпольных груп у Вільні, Навагрудку, Пружанах, Баранавічах, Слоніме Нясвіжы, Лідзе, Валожыне, усяго каля 6 тыс. чалавек У ЦК БРА уваходзілі Корчык (Лагіновіч), Канчэўскі, Родзевіч. БРА выступала за канфіскацыю панскай зямлі, за сацыяльнае і нацыяналь-нае вызваленне і ўз’яднанне з БССР.

У гэты ж час на Палессі, Віленшчыне і Навагрудчыне сталі дзейнічаць партызанскія атрады, перакінутыя сюды з БССР, на чале з К. Арлоўскім, С. Ваўпшасавым, В. Каржом і інш.).

Задача падпарадкавання партызанскага руху камуністычнаму кіраўніцтву выклікала да жыцця Камуністычную Партыю Заходняй Беларусі (КПЗБ), якая была створана ў кастрычніку 1923 г. як аўтаномная частка Кампартыі Польшчы. У склад ЦК КПЗБ увайшлі С. Мілер, С. Дубовік, А. Буксгорн, С. Мертэнс і Тамашэўскі (Стары). У тым жа 1923 г. камуністамі сталі больш за 200 членаў БРА, у тым ліку – I. Лагіновіч, А. Канчэўскі, А. Капуцкі, якія былі кааптаваны ў ЦК.

Аўтарытэт партыі з яе лозунгамі ўсталявання народнай улады, ліквідацыі буржуазна-памешчыцкага ладу, уз’яднання з БССР і інш. імкліва ўзрастаў. Так, пры стварэнні КПЗБ у ёй налічвалася 528 чал., у канцы 1924 – 2 296, канцы 1927 – 3254 камуністы, да пачатку 1930- хх - каля 4 тыс чал. Беларускія камуністы выдавалі свае газеты – “Чырвоны сцяг” і “Бальшавік”.

У студзені 1924 г. адбылося ўтварэнне Камуністычнага саюзу моладзі Заходняй Беларусі як аўтаномнай часткі камсамлда Польшчы. Членамі яго ЦК з’яўляліся В. Харужая, Андраюк, Дворнікаў, С. Прытыцкі, Федасюк. Колькасць камсамольцаў вагалася ад 1 200 да 3 500-4 000. Па сацыяльнаму складу 80 % працэнтаў належала да сялян, 10 % – да рабочай моладзі. Дзякуючы дапамозе ЦК КПБ(б), КСМЗБ меў магчымасць выдаваць свае газеты “Малады камуніст”, “Малады змагар”, “Маладая гвардыя”, “Голас моладзі”. У сакавіку 1931 г. у Мінску адбыўся адзіны з’езд КСМЗБ.

Прызнанне Антантай у 1923 г. усходняй граніцы Польшчы выклікаў уздым нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі. 3 красавіка 1924 па лістапад 1925 г. партызаны правялі каля 250 аперацый. Асабліва актыўнымі яны былі ў Налібоцкай і Белавежскай пушчах. Але ва ўмовах узросшага тэрору ўлад народ не выказаў моцнай падтрымкі партызанам, таму гэтая форма барацьбы была прызнана яе арганізатарамі з ЦК КП(б)Б неадпавядаючай моманту. Было прынята рашэнне замест яе больш актыўна выкары-стоўваць легальныя, у тым ліку парламенцкія сродкі.

Так, падчас выбарчай кампаніі 1922 г. беларусы атрымалі 11 месцаў (са 444) у сейме і 3 месцы (са 111) у сенаце. 24 чэрвеня 1925 г. дэпутаты Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын і П. Мятла стварылі пасольскі клуб пад назвай “Беларуская сялянска-работніцкай Грамада”. У наступным годзе БСРГ пад старшынствам Б. Тарашкевіча пачала выступаць як палітычная партыя. Паводле абвешчанай 15 мая 1926 г. праграмы, яна абвясціла на мэце самавызначэнне Заходняй Беларусі, аб’яднанне беларускіх зямель у рэспубліку рабочых і сялян з далейшым уз’яднаннем з БССР; стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, усталяванне дэмакратычных свабод, канфіскацыя памешчыцкіх зямель і многія іншыя пункты, якія, па сутнасці, паўтаралі праграму забароненай уладамі КПЗБ. Аддзяленні БСРГ узніклі ў 18 паветах Заходняй Беларусі. Яе друкаванымі органамі з’яўляліся газеты "Жыццё беларуса", "Беларуская ніва", "Беларуская справа", "Наш голас", "Наша воля", "Народны звон", сатырычны часопіс "Маланка".

У маі 1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот, які ўзначаліў маршал Ю. Пілсудскі. Яго рэжым атрымаў назву "санацыя" (“аздараўленне”) і меў на мэце не толькі эканамічныя, а і палітычныя захады. Так, новага прэм’ер-міністра занепакоіў колькасны рост (да 120 тыс.) сяброў БСРГ. Па звестках тайнай паліцыі (дэфензівы), партыя выконвала ўказанні КАЗБ, праводзіла моцную агітацыю сярод сялянства з мэтай уздыму яго на ўзброенае паўстанне вясной 1927 г. У выніку ўрад Пілсудскага 21 сакавіка 1927 г. забараніў дзейнасць БСРГ і арыштаваў яе кіраўнікоў і актывістаў, якія былі асуджаны да катаргі і турэмнага зняволення, у тым ліку Б. Тарашкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын, П. Мятла.

У пачатку 1928 г. пад час чарговых парламенцкіх выбараў былыя актывісты БСРГ пры ўдзеле членаў КПЗБ стварылі выбарчы камітэт "Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых". За іх кандыдатаў прагаласавала 26 % выбаршчыкаў Заходняй Беларусі, што дазволіла заняць у сейме 12 месцаў.

Паслы камітэта I. Дварчанін, I. Гаўрылік, А. Стагановіч стварылі ў сейме сваю фракцыю — беларускі пасольскі клуб "Змаганне за інтарэсы сялян і рабочых". Да іх далучыліся Ф. Валынец. I. Грэцкі, П. Крынчык і інш. Клуб фактычна стаў парламенцкай фракцыяй КПЗБ. Сюды звярталася маса беларускіх працоўных з просьбамі аб дапамозе.

У сувязі з святкаваннем 10-годдзя адраджэння Польшчы беларуская і украінская фракцыі адмовіліся ад удзелу ва ўрачыстасцях, пацвердзіўшы патрабаванне аб самавызначэннні сваіх народаў у этнаграфічных межах. Неўзабаве арганізацыя “Змаганне” была абвінавачана “як агентура Камінтэрна”. У жніўні 1930 г. з роспускам сейма, быў распушчаны сам клуб. У 1931 г. суд прыгаварыў Ф. Валынца, I. Гаўрыліка, I. Дварчаніна, П. Крынчыка да васьмі гадоў зняволення кожны.

У 1930-х гадах у сувязі з эканамічным крызісам рэзка абва-стрылася становішча працоўных Заходняй Беларусі. Напачатку жніўня 1933 г. сяляне в. Навасёлкі, Кобрынскага пав. нават узяліся за зброю. Да канца 1930-х не сціхала барацьба 3 000 нарачанскіх рыбакоў. У адказ на выступленні праціўнікаў рэжыму ў 1934 г. урад прыняў закон "Аб ізаляцыі грамадска-небяспечных элементаў", на падставе якога ў 1934 г. быў створаны Бяроза-Картузскі канцэн-трацыйны лагер. За пяць гадоў існавання праз яго прайшлі больш за 10 тыс. зняволеных, у асноўным членаў КІІЗБ і КСМЗБ.

З 1935 г. у Польшчы была прынята новая Канстытуцыя, якая замацавала антыдэмакратычны з прыкметамі фашызму рэжым. У адказ на ІІ з’ездзе КПЗБ выказаліся за ўтварэнне адзінага антыфашысцкага Народнага фронту на аснове ўсеагульнай барацьбы за дэмакратычныя свабоды, за школу на роднай мове і за вырашэнне сацыяльна-эканамічных праблем. Было прынята рашэнне пашырыць кантакты з БХД, польскімі і яўрэйскімі партыямі працоўных. На гэты раз антыфашысцкі рух характарызаваўся масавасцю і арганіза-ванасцю. Толькі ў палітычных забастоўках штогод удзельнічала да 40 тыс раб. Так, дзякуючы арганізаванаму выступленню рабочых Заходняй Беларусі і ўсёй Польшчы, у 1936 г. удалося выратаваць жыццё С. Прытыцкага, асуджанага судом за замах на правакатара дэфензівы.

У цэлым вынікі барацьбы для беларускіх нацыянальных сіл заставаліся нязначнымі, у асноўным, па прычыне адсутнасці адзінай тактыкі беларускіх арганізацый. Быў час, калі КПЗБ па ідэйных меркаваннях не жадала супрацоўнічаць з нацыянальнымі арганізацыямі. Па-другое, польскі рэжым выкарыстоўваў жорсткія сродкі супраць удзельнікаў руху, асабліва, супраць камуністаў (турмы, Бяроза-Картузская).

Не апошнюю ролю ў паслабленні гэтага руху адыграла і сталінскае кіраўніцтва Камінтэрна, якое санкцыянавала перапыненне дзейнасці КПЗБ. Так, у сакавіку 1936 г. на ІІ Пленуме ЦК КПЗБ яго сакратар быў абвінавачаны ў сувязях з дэфензівай. У 1937 г - праект выканкома Камінтэрна аб роспуску КПП, КПЗБ і КПЗУ. Да восені 1938 г. яны перасталі існаваць. Такіж лёс спасціг і КСМЗБ.

Ва ўмовах барацьбы за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне ў канкрэтнай сітуацыі 1920-х — 1930-х гг. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі з'яўлялася адной з самых паслядоўных арганізацый і карысталася вялікім аўтарытэтам сярод працоўных.

Аснову прамысловасці Заходняй Беларусі складалі дробныя прадпрыемствы, якія займаліся пераапрацоўкай прадуктаў сельскай гаспадаркі і некаторых відаў мясцовай сыравіны. Удзельная вага прамысловасці Заходняй Беларусі ў Польшчы ў канцы 20-х склада-ла 3% , а колькасць занятых рабочых – 4,9% ад агульнай колькасці. Усяго ў прамысловасці, транспарце і лесараспрацоўках было занята каля 100 тыс. чал.

Белавежская драўніна ўяўляла сабой важнейшую крыніцу экспарту вялікапольскай эканомікі, таму пушча з дапамогай англійскага капіталу па-драпежніцку вынішчалася. Усяго за 20 гадоў тут было высечана 589, 2 тыс га лясоў. Таксама з Заходняй Беларусі вывозілася 60% агульнапольскага збору лёну, амаль 32 % рыбы, да 42% мяса.

У 1928 г - каля 2 тыс. прадпрыемстваў мелі ад 5 да 20 рабочых. У 1927 толькі 19 фабрык і заводаў можна было аднесці да ліку буйных, з іх 6 – з колькасцю рабочых 500 і больш. Звыш 100 рабочых налічвалі шклозавод Неман ў Навагрудскім пав, запалкавая фабрыка Прагрэс-Вулкан ў Пінску, тытунёвая фабрыка Шэрашэўскага ў Гродне, фанерныя фабрыкі ў Мікашэвічах, Гарадзішчы, Мастах, фабрыка гумавых вырабаў "Ардэль" у Лідзе і інш. Буйнейшым прамысловым цэнтрам з’яўляўся Беласток.

Прамысловы ўздым, які пачаўся ў другой палове 1926 г., працягваўся толькі да 1929 г. А вось эканамічны крызіс 1929-1933 гг. выклікаў вялікі спад вытворчасці ў Заходняй Беларусі. Тут часова спынілі работу або закрыліся зусім каля 230 прадпрыемстваў. Без працы засталіся больш за 25 тыс. чалавек. У некаторых рэгіёнах Заходняй Беларусі да 85 % рабочых былі беспрацоўнымі.

Цяжкое матэрыяльнае становішча штурхала рабочых на стачачную барацьбу. Напачатку 1930-х гг. хваля забастовак ахапіла прадпрыемствы ваяводскіх і буйнейшых павятовых гарадоў. Больш 4 месяцаў зімы 1932-1933 цягнулася забастоўка 7 тыс раб. Белавежскай пушчы.

Улады неахвотна выдаткоўвалі сродкі на рэканструкцыю прамысловасці, невыпадкова таму да канца 1920-х многія яе галіны так і не дасягнулі ўзроўню 1913 г. Відавочна, польскі ўрад разглядаў гэты рэгіён як рынак куплі таннай рабочай сілы і продажу дарагіх прамысловых тавараў.

Сельская гаспадарка. Эканоміка Заходняй Беларусі у названыя гады мела пераважна аграрны характар. У сельскай гаспадарцы было занята каля каля 80% насельніцтва. У адрозненні ад БССР, зямля заставалася ў прыватнай уласнасці з захаваннем парадкаў, уласцівых феадальнаму грамадству, і найперш буйное памешчыцкае землеўладанне. Так, 3866 памешчыкаў валодалі 4 209 584 га, з якіх толькі князю Радзівілу на Століншчыне належала 155 200 га.

З другога боку аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся, сялянскім малазямеллем. Асобную групу складалі сельскагаспадарчыя рабочыя-батракі. Акрамя дзяржаўных падаткаў сяляне павінны былі выконваць шарваркі — працу па пракладцы дарог, будаўніцтву і рамонту мастоў і інш.

Польскі ўрад усведамляў неабходнасць аграрнай рэформы як у эканамічных, так і палітычных мэтах. Належала не толькі зняць сацыяльную напружанасць у беларускай вёсцы, але і забяспечыць прысутнасць польскага элемента на “крэсах всходніх”. Новаўвядзенні пачаліся, на падставе законаў аб зямельнай рэформе ад 15 ліпеня 1920 г., “Аб надзяленні зямлёй салдат польскай арміі" ад 1 лістапада 1920 г, а таксама аб парцэляцыі і асадніцтве ад 28 лістапада 1920 г.

Сутнасць парцэляцыі заключалася ў продажы праз банкі часткі дзяржаўных, пакінутых бежанцамі і часткі памешчыцкіх зямель у выглядзе ўчасткаў (парцэл) памерам ад 2 да 20 га ў прыватную ўласнасць. Памешчыкі мелі магчымасць прадаць свае горшыя землі. Уладальнікамі дзяржаўнай зямлі па льготных цэнах рабіліся польскія вайсковыя каланісты – асаднікі з ліку былых удзельнікаў польска-савецкай вайны 1919–1920 гадоў.

У Заходняй Беларусі ў 1921-1925 парцэлязавалася штогод да 25 тыс. га дзяржаўных і 27 тыс. уласніцкіх зямель. У большасці (80%) яе гаспадарамі сталі асаднікі і заможныя сяляне. Усяго да 1934 было распрададзена 597 тыс. га (20% плошчы буйных ўласнікаў)

31 ліпеня 1923 г. выйшаў закон аб камасацыі, якая прадугле-джвала ўпарадкаванне сялянскіх гаспадарак шляхам ліквідацыі цераспалосіцы і сервітутаў – сумесных з панамі ўладанняў, звядзен-нем зямель у адзін участак і перасялення на хутары. Тыя з памешчыкаў, хто меў больш за 60 га ў раёне гарадоў і 160 га ў іншых раёнах, быў абавязаны прадаць сялянам і асаднікам па 15 га зямлі ў Польшчы і 26 га ў Заходняй Беларусі. Пераезд на хутары адбываўся за кошт гаспадара, але дзяржава прадастаўляла крэдыт на 15 год: 1 200 злотых на перанос будынка і 600 – на меліярацыю.

Да 1938 г. 115, 7 тыс. сялянскіх гаспадарак былі пазбаўлены права карыстацца сервітутамі – сумеснымі з панамі пашамі і выганамі для сваёй жывёлы. У выніку за памешчыкамі засталося 3/4 плошчаў такіх зямель, а сялянам – 1/4 або кампенсавалася грашыма.

Да 1939 г на хутарах рассялілася каля 70% сялянскіх гаспадарак.

Разам з эканамічнымі мэтамі ўрад спрыяў замацаванню на "усходніх крэсах" этнічных палякаў – асаднікаў, непрымірыма настроеных супраць Савецкай улады. Менавіта каланісты з ліку былых жаўнераў часу савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. Яны атрымоўвалі бясплатна або за невялікі кошт па 14-15 га зямлі і доўгатэрміновы крэдыт на яе асваенне. Да 1939 г. у Заходняй Беларусі пасялілася каля 10 тыс. асаднікаў. Яны ж занялі важнейшыя пасады ў органах мясцовай улады, у паліцыі, у службах аховы лясоў і г.д.

Аграрная рэформа не вырашыла асноўных праблем беларускай вёскі. Буйное памешчыцкае землеўладанне засталося непарушным. Заможныя сялянскія і асадніцкія гаспадаркі складалі крыху больш за 6, серадняцкія – 23, бядняцкія – каля 70 %.

З-за малазямелля каля 50% (700 тыс. чал.) працаздольных сялян адчувала дэфіцыт занятасці. Неразвітасць прамысловасці не магла паглынуць такой масы свабодных рабочых рук. Па гэтай жа прычыне падзённая праца ў панскай гаспадарцы каштавала зусім танна.

Некаторая частка сялянства бачыла выйсце ў эміграцыі, Так, за 1921-1939 гг. у ЗША, Канаду, Аргенціну, Аўстралію выехала каля 120-150 тыс. беларусаў.

Становішча сялян ускладнялася падатковым прэсам.. Да 1931 памер падаткаў узрос у параўнанні з 1913 г. у 4 разы. Каб спагнаць запазычанасць, улады маглі канфіскаваць маёмасць земляроба і прадаць на публічных таргах.

З другога боку, каб пракарміць сям’ю, атрымаць прыбытак, заплаціць падаткі, селянін мусіў працаваць на сваім участку з максімальнай аддачай, выкарыстоўваць новыя тэхналогіі апрацоўкі глебы і элітнае насенне, ашчадна ставіцца да маёмасці, з ранніх гадоў прывучаць да працы дзяцей. Нават самыя бедныя гаспадары не шкадавалі грошай на адукацыю дзецям, бо такім чынам іх можна было не толькі “вывесці ў людзі”, а і захаваць свае ўчасткі ад драблення

Адным з вынікаў напружанай працы хутаранаў і вяскоўцаў стаў значнае павелічэнне ўраджайнасці збожжавых, якая дасягнулі ўзроўню Францыі, а па іншых культурах – нават пераўзышлі фермерскія гаспадаркі ЗША. Але ў цэлым высокая прадукцыйнасць сялянскай працы не магла кампенсаваць агульнай нястачы большасці гаспадарак.

Такім чынам, нягледзячы на ўрадавыя рэформы, сельская гаспадарка Заходняй Беларусі патрабавала карэнных перамен, найперш звязаных з абмежаваннем буйнога землеўладання. Як і прамысловасць, яе людскі і матэрыяльны патэнцыял быў падпарадкаваны інтарэсам “Вялікай Польшчы”, а ўся эканоміка была пастаўлена ў становішча каланіяльнага прыдатку.

У тэкстах Рыжскага мірнага дагавора і Канстытуцыі Польшчы правы нацыянальных меншасцей фармальна абараняліся, але ў рэальным жыцці беларусы лічыліся этнічнай групай у той час, для палякаў Заходняя Беларусь з’яўлялася “малой айчынай” палякаў, якія тут жылі. З гэтага вынікала, што тут павінны панаваць адзіная дзяржаўная мова і каталіцкая рэлігія. Дзеячы беларускіх партый і арганізацый ўсведамлялі небяспеку паланізацыі, таму значную частку сваёй дзейнасці скіроўвалі на захаванне і развіццё нацыянальнай мовы, школы і культуры, у тым ліку – на ўвядзенне царкоўнага набажэнства на беларускай мове.

Яшчэ ў 1918-1919 гг. у Заходняй Беларусі дзейнічала каля 350 рускіх і беларускіх школ. Разглядаючы рускую школу, а таксама праваслаўную царкву як сродак негатыўнага ідэйнага ўплыву на сваіх грамадзян, польскія ўлады рабілі многае, каб яго максімальна змен-шыць. Так, каб абмежаваць ролю праваслаўнай царквы ў духоўным жыцці беларусаў польскі ўрад дамогся надання ёй аўтакефаліі, вываду з падпарадкавання Маскоўскаму Патрыярху і ў рэшце рэшт паставіў яе на службу сваёй дзяржаве. Каб аслабіць самастойнасць і ўплыў праваслаўных беларускіх епархій, польскія ўлады адхілялі ад службы не лаяльных Польшчы святароў, а замест іх прызначалі на святароў польскай нацыянальнасці. Пашырыліся выпадкі канфіскацыі царкоў-ных зямельных уладанняў, вяртання каталікам і уніятам храмаў, якія ў свой час былі ў іх адабраны і ператвораны ў цэрквы.

Дзяржаўныя колы мелі на мэце надаць праваслаўнай Царкве польскія культурна-моўныя характарыстыкі і зрабіць яе інструментам паланізацыі, нацыянальнай і культурнай асіміляцыі насельніцтва Заходняй Беларусі, і ўрэшце – ператварыць беларусаў у “палякаў праваслаўнага веравызнання”. З гэтай нагоды польская мова стала ўводзіцца ў царкоўнае справаводства і набажэнствы. З’явілася польскамоўная праваслаўная дзейнасць, стварэнне грамадска-рэлі-гійнага руху “праваслаўных палякаў”, прызначэнне на царкоўныя пасады святароў польскай нацыянальнасці і г. д.

Небяспеку асіміляцыі ўсведамлялі і тыя дзеячы, якія ўжо ў 1921 г. пайшлі на стварэнне моцнай грамадскай арганізацыі – Таварыства беларускай школы (ТБШ). Але толькі ў 1926 г. яно набыло магчыма працаваць легальна між тым, як да таго часу ў Заходняй Беларусі засталіся дзеючымі толькі чатыры беларускія школы. Менавіта ў выніку настойлівай дзейнасці ТБШ у 1927-1928 гг. урад пайшоў на адкрыццё 29 беларускіх і 49 польска-беларускіх школ. Існавалі 4 беларускія гімназіі – У Вільні, Радашковічах, Клецку і Навагрудку адчыніліся беларускія гімназіі. Да пачатку 1930-х гг. у ТБШ было каля 500 гурткоў і звыш 15 тыс. актывістаў. Арганізацыя выдавала 23 беларускія газеты і часопісы.

Польскі ўрад усведамляў, што нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ў многім адбываўся пад уздзеяннем не толькі палітычных, але і культурна-асветных устаноў, беларускай прэсы і г. д. Невыпадкова пасля разгрому БСРГ і клуба “Змаганне” такі ж лёс спасціг беларускую адукацыю. У 1932—1934 гадах тры беларускія гімназіі былі закрыты, а чацвертая, Віленская, у якой навучалася каля 200 вучняў, была ператворана ў філію польскай гімназіі. У 1938-1939 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы. Польская пачатковая школа была бясплатнай, але далёка не ўсе беларускія дзеці маглі яе навадваць, бо былі вымушана дапамагаць бацькам у гаспадарчых справах. Невыпадкова, што ў 1931 г. колькасць непісьменных у Заходняй Беларусі (43 %) значна перпавышала гэтую ж колькасць у БССР (15%).

Не спрыяў адукацыі беларусаў і высокі кошт навучання ў сярэдніх, прафесійных і вышэйшых навучальных установах.

Важнейшым патрабаваннем пры прыёме на працу ў дзяржаўную установу ці на транспарт з’яўлялася абавязковае валоданне польскай мовай. Перадача тэлеграм на беларускай мове забаранялася. Усе вывешаныя шыльды павінны былі быць напісанымі толькі на дзяржаўнай мове. Паланізатарская дзейнасць урада выклікала незадавальненне насельніцтва і пашырэнне антыпольскіх настрояў.

Такім чынам, культурнае жыццё беларускага народа пастаянна абмяжоўвалася. Дзякуючы такім энтузіястам як Р. Шырма, М. Забэйда-Суміцкі, Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, С. Новік-Пяюн, М. Танк і інш., беларусы не парывалі са сваёй самабытнай культурай. Пала-нізатарская дзейнасць урада выклікала незадавальненне насельніцтва і пашырэнне антыпольскіх настрояў.

Наогул, знаходжанне Заходняй Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай Польскай пасля падпісання Рыжскага дагавору было неспрыяльным для беларусаў часам, калі іх зямля, рэсурсы і ўся эканоміка няўхільна ператваралася ў каланіяльны прыдатак, а прадстаўнікам тытульнай нацыі пагражала этнічная асіміляцыя, поўнае забыццё сваёй мінуўшчыны, мовы і самабытнай культуры

5. З сярэдзіны 30-х гадоў ХХ в. Германія ізноў выйшла на першыя ролі ў еўрапейскай палітыцы. Найперш гэта было абумоўлена яе эканамічным уздымам, выкліканым вялікімі замежнымі інвестыцыямі (1926-1928) спыненнем рэпарацый (1932). Па-другое, Версальская сістэма па віне яе арганізатараў прыходзілі ў заняпад і не магла прадухіліць парушэнне Германіяй умоў Сен-Жэрменскага міру.

Нарэшце асноўная прычына вяртання краіны на перадавыя пазіцыі ў Еўропе была звязана з прыходам да ўлады ў 1933 г. нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі (NSDAP), якая ў 1933 г. на выбарах у парламент (Рэйхстаг) перамагла камуністаў і сацыял дэмакратаў і сфарміравала ўрад на чале з канцлерам А. Гітлерам. За кароткі час нацыстам удалося ўсталяваць у краіне сваю ультранацыяналістычную (фашысцкую) дыктатуру і прыступіцца да ажыццяўлення сваёй праграмы. Яе змест, заключаны ў так званых 25 пунктах, быў скіраваны на скасаванне зневажальных умоў Версальскага і Сен-Жарменскага мірных дагавораў, аб’яднанне ўсіх немцаў у “Вялікую Германію” і забеспячэнне для іх “жыццёвых прастораў”. У ліку першых крокаў на шляху да ўсталявання “тысячагадовай імперыі” або “трэцяга рэйха” былі “скасаванне наёмнага войска і ўтварэнене народнай арміі” праз увядзенне ўсеагульнай вайсковай павіннасці. За кароткі час нацысцкаму кіраўніцтву ўдалося ідэйна абалваніць увесь нямецкі народ, пераканаць іх у расавай выключнасці, праве сусветнага панавання, выключных якасцях правадыра (фюрэра) нацыі А. Гітлера.

Насуперак існаваўшым дагаворам, гітлераўская Германія прыступілася да фарміравання магутнай арміі, авіяцыі і флота.. За кароткі час з дапамогай замежных, галоўным чынам амерыканскіх інвестыцый у Германіі было пабудавана 300 ваенных заводаў, а вытворчасць зброі за 5 год павялічылася ў 22 разы. У 1935 г. галоўнакамандуючым узброеных сіл (вермахта) стаў А. Гітлер. У тым жа годзе пасля праведзенага ў Саарскай вобласці рэферэндума яе жыхары выказаліся за ўз’яднанне з Германіяй. Праз год, 7 сакавіка 1936 г. нямецкія войскі ўвайшлі ў Рэйнску дэмілітарызаваную зону і яна ізноў стала належаць рэйху. Характэрна, што Францыя, на той час значна мацнейшая па ўзбраенні за Германію, не стала ёй пярэчыць.

У 1936 г. ліку надзейных саюзнікаў, якіх знайшоў Гітлер пад час падрыхтоўкі да новых войн, былі фашысцкая Італія і мілітарысцкая Японія. Створаны ў 1936 г. так званы Антыкамінтэрнаўскі пакт, скіраваны супраць СССР і “сусветнага камунізму” падпісалі Германія, Японія, Італія, Венгрыя, Маньчжоу-Го, Іспанія і інш.

Аб нестабільнасці ў свеце, небяспецы фашызму і няздольнасці Лігі Нацый прадухіліць агрэсію сведчылі захоп Італіяй тэрыторыі Абісініі ў 1936 г.

Яшчэ больш выразна гэтыя прыкметы выявіліся ў Іспаніі ў 1936-1939 гг. пад час вайны паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэспублікі. На баку першых змагалася дабрахвотнікі звыш 35 тыс. чал. з 54 краін свету, у тым ліку 3 тыс. – з СССР. Антырэспубліканскі мяцеж на чале з Генералам Ф. Франка быў падтрыманы Італіяй, Германіяй і Парту-галіяй і ўрэшце скончыўся ўсталяваннем фашысцкай дыктатуры Ф. Франка.

Характэрна, што Англія і Францыя, замест таго, каб сваім аўта-рытэтам спыніць кравапраліцце, заняла пазіцыю неўмяшаль-ніцтва. Заганнасць такой палітыкі дазволіла Германіі 12 сакавіка 1938 г. шляхам увядзення сваіх войск у Аўстрыю “ўз’яднацца” з ёю, а фактычна далучыць яе да рэйха.

Відавочна, што англа-французская палітыка “утаймавання” Герма-ніі, якая заключалася ў задавальненні яе прэтэнзій на тыя ці іншыя тэрыторыі, спрыяла рэалізацыі захопніцкіх амбіцый Гітлера. Так, на шляху ўтварэння “Вялікай Германіі” паўстала Чэхаславакія, значную частку насельніцтва якой складалі судэцкія немцы. Нежаданне ўрада прэзідэнта Бенеша прадаставіць ім аўтаномію выклікала палітычную напружанасць у краіне. А. Гітлер не рызыкнуў увесці ў Судэты свае войскі, паколькі СССР і Францыя ў 1935 г. заключылі з Чэхаславакіяй дагаворы аб узаемадапамозе. Але вясной 1938 г. прэм’ер-міністры Англіі і Францыі заявілі прэзідэнту Э. Бенешу, што яны будуць ваяваць за Чэхаславакію, калі тая не саступіць Германіі.

У такіх умовах 29-30 верасня 1938 г. ініцыятыве А. Гітлера ў Мюнхене адбылася сустрэча кіраўнікоў ўрадаў Англіі, Францыі і Італіі, дзе і была падпісана дамова аб перадачы Судэцкай вобласці Германіі. Чэшскую дэлегацыю запрасілі толькі для таго, каб азнаёміць з тэкстам дамовы. Прэзідэнт Э. Бенеш успрыняў дамову як здраду Чехаславакіі з боку заходніх дэмакратый і падаў у адстаўку.

Гэтая ганебная акцыя, якая атрымала назву Мюнхенскай змовы, мела цяжкія наступствы для Чэхаславакіі. Услед за стратай Судэт, па патрабаванні Польшчы ад 1 кастрычніка 1938 г. краіна пазбаўлялася Цешынскай вобласці. 7 кастрычніка пад уціскам Германіі чэхаславацкі ўрад прыняў рашэнне аб прадастаўленні аўтаноміі Славакіі, а 8 кастрычніка – Закарпацкай Украіне. 2 лістапада “сваю долю” – гарады Ужгарад, Мукачава і інш.. атрымала Венгрыя. Нарэшце ў сакавіку 1939 г. рэшткі дзяржавы былі акупіраваны немцамі і ўключаны ў склад рэйха пад назвай “пратэктарат Багемія і Маравія”. Акрамя вялікіх тэрыторый, значнай колькасці прыродных і людскіх рэсурсаў, якія захапіла Германія, яе ваенны патэнцыял значна ўзбагаціўся, галоўным чынам, за кошт ваенных заводаў “Шкода” і інш., дзе вырабляліся танкі, аўтамабілі і інш. узбраенне.

Важнейшым палітычным наступствам Мюнхенскай змовы стала банкруцтва палітыкі “утаймавання агрэсара”, якая ўрэшце рэшт прычынілася да таго, што Германія стала будаваць планы вайны супраць саміх “утаймавальнікаў. Так, у кастрычніку 1938 г. яна ўпершыню выстаўляе патрабаванні да Польшчы аб дазволе на пабудову праз яе тэрыторыю шашы на Данцыг.

6. З моманту ўступлення СССР у 1934 г. у Лігу Нацый СССР зрабіўся шчырым прыхільнікам стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ад магчымай агрэсіі. Пагроза германскага рэваншызму абумовіла падрыхтоўку агульнага дагавора аб узаемадапамозе з удзелам СССР, Чэхаславакіі, Фінляндыі, Польшчы, Латвіі і Літвы. Але Англія і Францыя не выказалі да яго цікавасці, бо бачылі свой шлях узаемаадносін з Германіяй праз яе “ўтаймаванне” і перанос ваеннай экспансіі на ўсход. Крызіс Версальска-Вашынгтонскай сістэмы і недзеездольнасць Лігі Нацый перашкаджалі складванню сістэмы калектыўнай бяспекі ў той час, як агрэсіўныя памкненні Італіі, Германіі і Японіі не сустракалі перашкод.

Абвастрэнне праблемы “данцыгскага калідору”, у сакавіку 1939 г. пасля захопу Аўстрыі, Чэхаславакіі, Клайпедскай вобласці ізноў паставіла ў парадак дня неабходнасць вяртання да ідэі калектыўнай бяспекі. 31 сакавіка 1939 г. Англія і Францыя прадаставіла гарантыі Польшчы на выпадак агрэсіі. 16 красавіка наркам замежных спраў СССР Літвінаў прапана-ваў англійскаму і брытанскаму ўрадам падпісаць сумесную ваенную канвенцыю, але безвынікова.

Са свайго боку А. Гітлер 28 красавіка абвясціў аб разрыве германа-польскага пакту аб ненападзе и англа-германскай марской канвенцыі. 23 мая 1939 г. фюрэр на нарадзе з генералітэтам абвясціў аб цвёрдым намеры напасці на Польшчу, а таксама назваў Англію галоўным ворагам Германіі. У такіх умовах вясной-летам 1939 г. Англія і Францыя былі вымушаны ізноў вярнуцца за стол перагавораў. Другой прычынай таго з’яўляліся звесткі аб пацяпленні адносін паміж Германіяй і СССР.

Аднак перагаворы, якія працягваліся ў Маскве з мая да канца ліпеня 1939 г., выявілі імкненне Англіі і Францыі абмежавацца падпісаннем палітычнай дамовы аб узаемадапамозе і ўхіліцца ад падпісання ваеннай канвенцыі .

Пасля перапынку і аднаўлення перагавораў у жніўні высветлілася, што статус англійскіх і французскіх дыпламатаў вельмі нізкі, да таго ж у іх не было паўнамоцтваў для падпісання сур’ёзных дамоў. Віда-вочна, што патэн-цыяльныя саюзнікі спадзяваліся выкарыстаць перагаворы як сродак палітыч-нага ўціску на Гітлера. Акрамя таго, на апошнім пасяджэнні дэлегацый 17 жніўня высветлілася, што ў той час, як СССР абавязваўся выставіць супраць агрэсараў у Еўропе 136 дывізій, 9–10 тыс. танкаў 5–5,5 тыс. баявых самалётаў, польскі ўрад катэгарычна адмаўляўся прапусціць іх праз сваю тэрыторыю у выпадку ваеннай неабходнасці.

Такім чынам, палітыка СССР, скіраваная на стварэнне сістэіы калектыўнай бяспекі станоўчых вынікаў не прынесла. Правал перагавораў быў перадвызначаны недальнабачнай і недружалюбнай пазіцыяй, занятай урадамі Англіі, Францыі, а таксама Польшчы. Вынікі перагавораў абумовілі далейшыя пошукі выйсця са складанага міжнароднага становішча, у якім апынуўся Савецкі Саюз.

З моманту прыходу нацыстаў да ўлады ў 1933 г. і да пачатку 1939 г. савецка-германскія адносіны характарызаваліся недружалюбнасцю, ідэйнай барацьбой, саперніцтвам за сферы ўплыву на еўрапейскай палітычнай арэне. Але пасля падзелу Чэхаславакіі СССР фактычна апынуўся ў ізаляцыі. Як пазней сказаў французскі пасол у Маскве Р. Кулондр, “з дапамогай мюнхенскага пагаднення заходныя дзяржавы штурхнулі Сталіна ў абдымкі Гітлера”.

Аб тым сведчылі тыя факты, што з восені 1938 г. усе антыфашысцкія матэрыялы зніклі са старонак СМІ СССР і выданняў Камінтэрна. 10 сакавіка 1939 г. І. Сталін у сваім выступленні на XVIII з'ездзе УКП (б) абвінаваціў англічан і французаў у правакацыі вайны і запэўніў Германію ў гатоўнасці да «палітыкі міру» з ёй. Нарэшце 3 мая наркам замежных спраў, шчыры антыфашыст М. Літвінаў быў адпраўлены ў адстаўку, а яго месца заняў В. Молатаў.

Як вядома, у гэты час у Маскве пачаліся переговоры СССР з Англіяй і Францыяй, таму А. Гітлер прыняў рашэнне аб збліжэнні з Савецкім Саюзам. 15 жніўня нямецкі пасол у Маскве В. фон дэр Шуленбург паведаміў В. Молатаву аб гатоўнасці міністра замежных спраў І. Рыбентропа сустрэцца з савецкім урадам для “высвятлення германа-рускіх адносін”. 21 жніўня 1939 г. у адказ на асабістую тэлеграму А. Гітлера І. Сталін даў згоду прыняць І. Рыбентропа.

У выніку сустрэчы ў Крамлі 23 жніўня 1939 г. кіраўнікамі замежных ведамстваў быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў, а таксама сакрэтны пратакол аб падзеле сфер уплыву ў Еўропе. Арганізаваны з гэтай нагоды банкет быў распачаты І. Сталіным. «Я ведаю, як нямецкі народ любіць фюрэра. Таму я хочу выпіць за яго здароўе».

Такім чынам, узаемаадносіны СССР і Германіі карэнным чынам мянялі-ся ад канфрантацыі да супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Абедзве краіны абавязаліся пазбягаць узаемных узброеных нападаў, а таксама ўдзельнічаць у хаўрусах, скіраваных супраць аднага ўдзельнікаў пакта.

Паводле сакрэтнага пратакола, у сферу інтарэсаў СССР у Прыбалтыцы ўваходзілі Латвія, Эстонія і Фінляндыя, а Германіі — Літва. Польшча для абодвух бакоў уяўляла агульны інтарэс. У дакуменце не вялося прамой гаворкі аб лёсе Польскай дзяржавы, але было відавочна, што савецкія землі, страчаныя па Рыжскаму дагавору 1921 г. павінны былі адысці да СССР. Таму сферы ўплыву ў ёй павінны былі праходзіць па лініі рэк Нараў – Вісла – Сан. Германія таксама не пярэчыла савецкаму імкненню ўключыць у сферу сваіх інтарэсаў Бесарабію. У германскую сферу адыходзілі Францыя, Англія і іх афрыканскія калоніі.

Звесткі аб савецка-германскім дагаворы выклікаў у свеце негатыўную ацэнку, у першую чаргу з боку найбольш развітых на той час краін – ЗША, Англіі, Францыі і нават Японіі.

Савецкай дыпламатыі, Камінтэрну, СМІ і іншым структурам давялося сутыкнуцца з хваляй абурэння, выкліканай, як тады лічылася, змовай двух дыктатараў.

Разам з тым, пасля правальных перагавораў вясной-летам 1939 г. з Англіяй і Францыяй Савецкі Саюз мог апынуцца пад пагрозай агрэсіі як з захаду, так і ўсходу. А пакт аб ненападзе з Германіяй устараняў пагрозу вайны з захаду і істотна зніжаў агрэсіўныя намеры Японіі з усходу. Такім чынам, рашэнне Сталіна СССР аб падпісанні пакта было вымушаным, але апраўданым.

Сакрэтны пратакол падлягае значна большай крытыцы як юрыдычна неправамерны акт, які не толькі адбіў знешнепалітычныя інтарэсы СССР і Германіі, але і пэўным чынам вызначаў лёс іншых краін. Гэты дакумент дае падставу лічыць гітлераўскі і сталінскі рэжым аднолькава злачыннымі.

Савецкі Саюз, які заключыў дагавор аб ненападзе з фашысцкай Германіяй панёс значныя маральныя страты ў грамадскай думцы прагрэсіўнага чалавецтва і міжнародным камуністычным руху.

Таксама не ўсе савецкія людзі, асабліва тыя, хто змагаўся на баку рэспуб-ліканскай Іспаніі, прынялі такі раптоўны паварот І. Сталіна да Гітлера і фашысцкай Германіі.

Нарэшце, заключэнне пакта істотна паўплывала на ваенна-палітычную сітуацыю ў свеце. А. Гітлер атрымаў яшчэ большую свабоду дзеянняў па здзяйсненні сваіх злачынных планаў. Калі Мюнхенскі дагавор даў яму магчымасць дасягнуць мэты больш ці менш цывілізаванымі сродкамі, то “пакт Молатава-Рыбентропа” дазваляў дамагацца яе адкрыта, усімі сіламі фашысцкай дзяржавы і вермахта.

7. У канцы 1930-х гг. польска-германскія адносіны, хоць і замацаваныя пактам аб ненападзе (1934), значна пагоршыліся. Асноўная прычына таго – незадавальненне германскіх рэваншыстаў умовамі Версальскага дагавору, паводле якога да Польшчы адыйшлі многія землі былой Германскай імперыі – Познань, Сілезія, марское ўзбярэжжа Усходняй Прусіі. Фюрэр германскага народа А. Гітлер, які ставіў на мэце аб’яднанне ўсіх немцаў у адной дзяр-жаве, стаў выказваць прэтэнзіі да Польшчы, якая па-сутнасці, ізалявала Дан-цыг ад астатняй Германіі. Натхнёны аншлюсам Аўстрыі і захопам Чэхаславакіі, 21 сакавіка 1939 года фюрэр запатрабаваў далучэння Данцыга да Германіі і пабудовы магчымасці транспартных камунікацый па тэрыторыі Польшчы. Пасля таго, як польскі ўрад адмовіўся зрабіць гэта, А. Гітлер аб’явіў пакт аб ненападзе несапраўдным, выказаўшы тым самым свае агрэсіўныя намеры. У адказ 31 сакавіка 1939 года прэм'ер-міністр Англіі Н. Чэмберлен ад імя свайго і французскага ўрадаў запэўніў палякаў у любой магчымай ім падтрымцы, калі ў тым з’явіцца патрэба.

Сапраўды, да пачатку баявых дзеянняў саюзнікі мелі 172 дывізіі супраць 103 нямецкіх, каля 4 000 танкаў супраць 3 200), звыш 7 600 самалётаў супраць - 4 000), да 36 000 гармат і мінаметаў супраць 26 000.

Тым не менш А. Гітлера гэта не спыняла. У маі 1939 г. на нарадзе са сваім генералітэтам ён прама заявіў аб тым, што “пашырэнне жыццёвай прасторы пачнецца на Усходзе за кошт Польшчы”. Пачатак ажыццяўлення плану па яе захопу (“Вайс”) залежаў часу заключэння пакту “Молатава – Рыбентропа” і ўжо 31 жніўня 1939 г. часці вермахта атрымалі адпаведную дырэктыву фюрэра па яе рэалізацыі.

Так, да межаў з Польшчай былі сцягнуты 5 армій на чале з генаралам В. фон Браухічам для наступлення з трох раёнаў канцэнтрацыі сіл: Сілезіі-Славакіі, Заходняй Памераніі і Усходняй Прусіі ў напрамку Варшавы.

Толькі войскі паўночнага і паўднёвага напрамкаў налічвалі 1, 6 млн. чалавек, 2 800 танкаў, 2 000 самалётаў, каля 6 000 гармат і мінамётаў. Для баявых дзеянняў на моры быў прыцягнуты флот у сто караблёў.

Узброеныя сілы Польшчы складаліся з 8 армій 39 пяхотных, 11 кавале-рыйскіх, 3 горных і 2 матарызаваных бронебрыгад на чале з маршалам Э. Рыдз-Сміглым, усяго каля 1 млн. чалавек, 870 танкаў і танкетак, 4 300 гармат, 407 самалетаў. У складзе марскога флоту мелася 13 ваенных караблёў.

Каб надаць сваёй акцыі абарончы, справядлівы характар і тым зару-чыцца падтрымкай сусветнай горамадскай думкі, службы абвера і гестапа 31 жніўня ў 20 гадзін ночы інсцэніравалі напад польскіх салдат на радыёстанцыю, размешчаную ў нямецкім прыгранічным гарадку Глейвіц.

“У адказ” 1 верасня 1939 г. в 4 гадзіны 45 хвілін раніцы часці вермахта без аб'яўлення войны перайшлі польскую мяжу. Аэрадромы, чыгуначныя вузлы, іншыя ваенныя аб’екты трапілі пад артылерыйскі абстрэл і бамбар-дыроўку з паветра. Услед рушылі калоны танкаў, бранемашын і часці пяхоты. Раніцою 1 верасня А. Гітлер выступіў з прамовай перад германскім народам, у якой уся віна за ваенны канфлікт ускладалася на Польшчу.

Абаронцы адчулі на сабе ўсю моц войска захопнікаў, якое па жывой сіле суадносілася з польскім у прапорцыі: пяхота — 1,8 : 1, артылерыя — 3 : 1, па танкі — 4 : 1, авіяцыя — 5 : 1. Трэба дадаць і тое, што немцы напалі знянацку, у той час, калі мабілізацыя і разгортванне арміі былі выкананы на 50%. Іх спадзяванні на дапамогу саюзнікаў так і не спраўдзіліся. 3 верасня Англія з яе дамініёнамі і Францыя аб’явілі вайну Германіі, але для таго, каб распачаць баявыя дзеянні супраць агрэсара ім было патрэбна не менш двух тыдняў. Да прыкладу, высветлілася, што цяжкая артылерыя саюзнікаў знаходзілася на кансервацыі, а мабілізацыйны план не адпавядаў імклівым падзеям. Такая вайна, аб’яўленая саюзнікамі без баявых дзеянняў супраць праціўніка, атрымала назву “дзіўнай”.

Нягледзячы на гераічнае супраціўленне палякаў, ім не ўдалося спыніць ворага. 10 верасня па загаду маршала Э. Рыдз-Сміглага польскае войска пачало агульнае адступленне. Да сярэдзіны верасня, за выключэннем лакальных ачагоў барацьбы, узброеныя сілы перасталі існаваць, а вермахт заняў большую частку тэрыторыі. Аднак у шэрагу раёнаў краіны часці польскай арміі разам з насельніцтвам працягвалі барацьбу: пры абароне крэпасці Модлін, у раёнах Гоцка, Гдыні. Абарона Варшавы працягвалася да 28 верасня. Урэшце, войскі гітлераўскай Германіі выйшлі на лінію Львоў — Уладзімір-Валынскі, Беласток – да ўстаноўленай сакрэтным пратаколам ад 23 жніўня 1939 г. мяжы.

Частка вайскоўцаў трапіла з палон, частка – перайшла межы Румыніі, Венгрыі, Латвіі і Літвы і была там інтэрніравана, частка пацярпела паражэнне ад сутыкнення з часцямі Чырвонай Арміі.

Крах Польшчы быў настолькі відавочным, што французы і англічане так і не рашыліся выступіць ёй на дапамогу.

У баях з агрэсарам загінула каля 65 тысяч воінаў, прыкладна 140 тысяч былі паранены, у палон трапіла каля 400 тыс. салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тысяч беларусаў.

Захопнікі страцілі да 10 572 тыс. забітымі, да 30 322 тыс. параненымі, б 933 танкі і бронемашыны, 6 046 аўтамабіляў, 360 гармат і мінамётаў, каля 60 самалётаў.

Такім чынам, войскі вермахта нанеслі вызначальны ўдар па ўзброеных сілах Польшчы і дасягнулі поўнага поспеху.

Гітлераўская Германія, якая здзейсніла напад на Польшчу, спадзявалася на ўступленне ў вайну свайго савецкага партнёра па пакту. З гэтай нагоды І. Рыбентроп неаднаразова звяртаўся да В. Молатава, але каб Савецкі Саюз не выглядаў агрэсарам, сталінскі ўрад адхіляў заклікі аб пачатку баявых дзеянняў, называючы іх заўчаснымі. Толькі 11 верасня наркам абароны К. Варашылаў аддаў загад аб утварэнні Беларускага і Украінскага франтоў. Праз савецкія СМІ пачалося ўкараннне грамадскай думкі аб неабходнасці ўзяць пад абарону беларусаў і украінцаў Польшчы.

Тым часам 14 верасня немцамі быў акружаны Брэст, 15 – ўзяты Беласток, але савецкае камандаванне ўсё яшчэ адцягвала наступленне. Толькі 16 верасня ў 16 гадзін ў часцях Чырвонай Арміі Беларускага фронта быў абвешчаны загад аб выступленні ў вызваленчы паход.

17 верасня Беларускі фронт у складзе чатырох армій, конна-механізаванай групы і Дняпроўскай флатыліі, агульнай колькасцю 200 802 салдат і афіцэраў на чале камандарма другога рангу М. Кавалёва перасёк савецка-польскую мяжу. Савецкім салдатам процістаяла каля каля 45 тыс. пехацінцаў, 8 тыс. пагранічнікаў, 2 тыс. ваенных маракоў.

У першы дзень находу былі вызвалены Баранавічы, 18 верасня – Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 – Вільня, Пружаны, 20 – Гродна, 21 – Пінск, 22 верасня – Беласток і Брэст. Да 25 верасня савецкія войскі цалкам занялі Заходнюю Беларусь і спыніліся на лініі Гродна — Брэст і далей на поўдзень.

Маршал Рыдз-Сміглы аддаў загад: “З Саветамі не ваяваць, толькі ў выпадку націску з іх боку або спроб раззбраення нашых часцей”. Але ваенныя сутыкненні ўсё ж адбыліся пад Кобрынам, Вільняй, Беластокам, Маладзечна і інш. гарадах. Найбольш упартымі яны былі ў раёне Гродна, дзе савецкі бок страціў 12 танкаў, 47 чырвонаармейцаў забітымі і 156 параненымі.

Сустрэўшыся з германскімі войскамі, часці Чырвонай Арміі ладзілі сумесныя мерапрыемствы і парады. У адпаведнасці з сакрэтным пратаколам да пакта 23 жніўня 1939 г., немцы адступілі за дамоўленую лінію і перадалі пад кантроль савецкіх войск шэраг гарадоў (Беласток, Брэст і інш.)

28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германінй быў падпісаны дагавор “Аб дружбе і граніцах”, у адпаведнасці з якім па водле якога заходняя мяжа савецкай дзяржавы ўсталёвалася па "лініі Керзана". Акрамя таго, у абмен на Люблінскае і частку Варшаўскага ваяводстваў у немцы перадавалі ў сферу савецкага ўплыву Літву.

Агульныя страты асабовага саставу Заходняга фронта склалі 996 забітымі і 2002 параненымі. У палон да Чырвонай Арміі трапіла 60 202 польскія вай-скоўцы, з якіх 2 066 афіцэраў.

У вызваленых ад палякаў населеных пунктах Заходняй Беларусі часці Чырвонай Арміі з энтузіязмам і радасцю сустракалі жыхары.

У ваяводскіх і павятовых цэнтрах сталі стварацца часовыя органы ўлады – упраўленні, з удзелам рабочых, чырвонаармейцаў, інтэлігентаў. Іх склад зацвярджаўся камандаваннем Чырвонай Арміі. 2 кастрычніка ЦК КПБ(б) 1939 г. вызначыў чатыры часовыя ўпраўленні абласцей (Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае, Палескае) і важнейшых гарадоў Заходняй Беларусі. У гмінах улада пераходзіла да сялянскіх камітэтаў. Пры часовых органах улады фарміраваліся атрады па раззбраенні паліцыі, асаднікаў, лясной стражы і па ахове парадку.

1 кастрычніка 1939 Палітбюро ЦК УКП(б) абавязала мясцовыя ўлады склікаць на тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі Народныя сходы для таго каб заканадаўча аформіць змены ў палітычным і эканамічным ладзе і намеціць далейшыя перспектывы развіцця. Неўзабаве пачалася кампанія па вылучэнні кандыдатаў у Народны сход. Выбарчыя правы надаваліся ўсім, хто дасягнуў 18-ці гадовага ўзросту. Сваіх кандыдатаў маглі вылучаць часовыя органы ўлады, калектывы працоўных і г. д. Як выявілі вынікі выбараў, насельніцтва Заходняй Беларусі выявіла высокую зацікаўленасць у лёсе свайго краю. 22 кастрычніка з агульнай колькасці 2 763 191 выбаршчыкаў свае галасы аддалі 90, 67 % электарату. Супраць прагаласавала 247 245 (9,3%). 14 932 бюлетэняў было прызнана несапраўднымі.

З ліку 927 дэпутатаў 563 з’яўляліся сялянамі, – 197 рабочымі, астатнія – служачымі, інтэлігентамі і інш.: па нацыянальнай прыналежнасці 621 былі беларусамі, 127 – палякамі, 72 – яўрэямі, 53 – украінцамі, 43 – рускімі, 10 – інш.

Народны сход Заходняй Беларусі праходзіў 28–30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. На ім прысутнічала 926 дэпутатаў, у тым ліку вядомыя ўдзельнікі вызваленчага руху: П. Пестрак, С. Прытыцкі, У. Царук і інш.

На яго абмеркаванне былі пастаўлены пытанні: 1. Аб дзяржаўнай уладзе; 2. Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў састаў Беларускай ССР; 3. Аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель; 4. Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.

У Дэкларацыі аб дзяржаўнай уладзе абвяшчаўся яе пераход да Саветаў дэпутатаў працоўных. У дэкларацыі па другім пытанні дэпутаты запісалі зварот да Вярхоўных саветаў СССР і БССР с просьбай аб прыёме Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і БССР. Трэцяя і чацвертая дэкларацыя абвяшчала аб пераходзе банкаў, буйной прамысловасці і ўсіх зямель ва ўсенародную ўласнасць.

Падчас ажыццяўлення сацыялістычных мерапрыемстваў былі нацыяналізаваны не толькі буйныя, а ўсе прамысловыя аб’екты, а таксама гандаль, транспарт, домаўладанні (плошчай больш за 113 м м2), будынкі былых дзяржаўных устаноў і інш. маёмасць. На змену прыватнаму гандлю прыйшоў дзяржаўны – 717 магазінаў і 740 ларкоў.

У мэтах барацьбы з прыватным капіталам рамесным і саматужным майстэрням было прапанавана аб’яднацца ў кааператывы. Адбывалася рэканструкцыя існуючых прадпрыемстваў. Так, значна ўзрасла вытворчасць заводаў па выпуску веласіпедаў у Гродна і сельгаспадарчых машын у Лідзе.

У заходнія раёны БССР з іншых саюзных рэспублік накіроўваліся спецыялісты, машыны, тэхналагічнае абсталяванне, сыравіна. У выніку ў канцы 1940 г. аб'ём валавой прадукцыі прамысловасці заходніх абласцей у параўнанні з 1938 г. павялічыўся амаль у два разы і склаў 27,6 % пра-мысловай вытворчасці БССР.

Важнейшым сацыяльна-эканамічным і палітычным здабыткам перамен, якія адбыліся пасля Народнага сходу, стала скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, якая пераходзіла ў карыстанне сялян. З гэтай нагоды восенню 1939-вясной 1040 гг. у Заходняй Беларусі адбываўся падзел памешчыцкай і асадніцкай зямлі, жывёлы і інвентару паміж беззямельным і малазямельным сялянствам. У адносінах да заможных сялян палітыкі “раскулачвання” не праводзілася. Абмежаванне іх уплыву ў эканоміцы адбывалася праз падатковую сістэму, забарону арэнды і найму рабочай сілы, “абрэзку” зямельных участкаў, якія перабольшвалі 20 га.

З пачаткам пасяўнога сезону вясной 1940 была створана сетка машынна-конных пракатных пунктаў, што давала магчымасць бяднейшым сялянам лепш апрацоўваць свае надзелы. Стала развівацца сістэма кааперацыі. Усяго да мая 1940 г. узнікла 430 калгасаў з удзелам 23, 2 тыс. сялянскіх гаспадарак. Да калгасаў адыйшлі пераважна былыя памешчыцкія землі. Але ў даваенны перыяд калгасны рух у заходнебеларускай вёсцы не атрымаў значных маштабаў. Да чзрвеня 1941 г. у заходніх абласцях было створана 1 115 калгасаў, якія аб'ядноўвалі 6.7 % гаспадарак і 7,8 % зямлі. На базе лепшых маёнткаў было заснавана 28 саўгасаў.

На працягу 1940 г. для ўмацавання калгасаў была створана 101 МТС, дзе было 997 трактароў, 907 плугоў, 368 сеялак, 410 культыватараў, 193 грузавыя машыны , майстэрні. У 1940 г. для мясцовых МТС было падрыхтавана 2150 трактарыстаў. Сюды ж было накіравана больш 500 аграномаў, ветэры-нараў і заатэхнікаў.

Вызваленчы паход Чырвонай Арміі прынёс жыхарам Заходняй Беларусі значныя станоўчыя змены ў сацыяльнай сферы. Адразу пасля ўтварэння новых органаў улады была праведзена работа па ліквідацыі беспрацоўя. Удалося ўладкаваць на працу каля 30 тыс. былой хатняй прыслугі, шмат дробных уладальнікаў і гандляроў, каля 87 тыс. бежанцаў з Польшчы. Для таго давялося максімальна поўна задзейнічаць магутнасць прад-прыемстваў, у прыватнасці, усталяваць трох-зменны рэжым, адпраўляць на працу ва ўсходнія вобласці БССР і г. д. Такім чынам, да 1941 г. з беспрацоўем было пакончана.

Сацыяльнай заваёвай працоўных Заходняй Беларусі зрабілася бясплатная сярэдняя і вышэйшая адукацыяю. З 1940 г. Народная асвета ўключалася ў савецкую адукацыйную сістэму. У 1940-1941 н. г. у 75 % школ навучанне вялося на беларускай мове. Адкрываліся ўстановы па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці. У Беластоку, Гродне, Баранавічах, Пінску пачалі працаваць настаўніцкія інстытуты, у Брэсце, Маладзечне і Лідзе – настаўніцкія курсы. Адчыняліся тэхнікумы, розныя курсы па падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі і культуры. У 1939-1940 гг. у Заходняй Беларусі пачалі працу 5 ВНУ. Адкрыліся пяць драматычных тэатраў, 220 бібліятэк, 100 кінатэатраў, 92 дамы культуры.

Адкрываліся медыцынскія ўстановы, якія бясплатна абслугоўвалі насельніцтва.

Разам з тым, частка насельніцтва Заходняй Беларусі сутыкнулася з савецкімі карніцкімі органамі, якія мелі на мэце знішчыць не толькі адкрытых ворагаў усталяванай тут Савецкай улады, але і былых служачых (чыноўнікаў, афіцэраў, журналістаў) ІІ Рэчы Паспалітай, экспрапрыіраваных памешчыкаў і буржуа і іншых “контррэвалюцыйных элементаў”, нарэшце, асаднікаў, кулакоў і г.д. Найбольш небяспечныя з гэтых катэгорый асобы пазбаўляліся волі і нават расстрэльваліся, а ўсе астанія – падлягалі высылцы ў Сібір, Казахстан і г.д. Рашэнні аб рэпрэсіях прымаліся як у Маскве, так і ў Мінску, на ўзроўні ЦК КП(б)Б і НКУС.

Першая акцыя па высяленні асаднікаў, былых лясных стражнікаў і іх сем’яў у колькасці 45 409 чал. адбылася 10 лютага 1940 г. Другая група ссыльных у 26 777 чал., адпраўленая 13 красавіка 1940 г., складалася са сваякоў тых, хто служыў у польскім войску, сядзеў у савецкай турме, збег за мяжу і інш. Трэцюю групу з 22 879 чал. склалі тыя, хто перасяліўся ў Заходнюю Беларусь з акупіраванай немцамі Польшчы. Нарэшце, 19-29 чэрвеня 1941 г. напярэдадні Айчыннай вайны ў Сібір і Казахстан была дэпартавана чацвёртая група у 22 353 чал., у асноўным сваякоў рознага кшталту “ворагаў народа” і “контррэвалюцыйных элементаў”.

Жудасны лёс спасціг узятых у палон польскіх афіцэраў. 21 857 з іх былі расстраляны ў 1940 г. у Катыньскім лесе пад Смаленскам, а 7 805 замучаны ў турмах.

Падчас палітычных зачыстак органамі НКУС тэрыторыі Заходняй Беларусі ад іх рук загінулі беларускія дзеячы А. Луцкевіч, У. Самойла, М. Краўцоў, Уласаў і інш. Як правiла, іх справы разглядалiся несудовымi органамi, якія не пакідалі ніяуіх слядоў сваёй дзейнасці, нават магіл сваіх ахвяр.

Не спраўдзіліся спадзяванні беларусаў на вяртанне старадаўняй сталіцы ВКЛ – Вільні. У кастрычніку 1939 г. на рашэнні ўрада СССР Вільня і Віленскі край перададзены Літве, а летам 1940 г. і Свянцянскі і Гадуцішкаўскі раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага і Свір-скага раёнаў. Замест Вільні абласны цэнтр быў перанесены ў Вілейку.

Абыкшчаныя Нацыянальным сходам Дэкларацыі сталі юрыдычнай асновай для прыняцця Вярхоўным Саветам СССР Пастановы ад 2 лістапада 1939 г. «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з уз'яднаннем яе з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай» і Пастановы Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 14 лістапада 1939 г. «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».

Такім чынам, факт уз’яднання беларусаў у адзінай рэспубліцы быў замацаваны юрыдычна. Тэрыторыя БССР павялічылася са 125,6 тыс. км да 225,6 тыс. км, а колькасць насельніцтва – з 5, 6 да 10, 3 млн.

Гэта падзея запатрабавала правядзення новага адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. 3 гэтай мэтай 4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб утварэнні ў Заходняй Беларусі пяці абласцей – Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай.

У студзені 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Са-вета Беларускай ССР замест 32 паветаў, якія існавалі раней, быў утво-раны 101 раён.

Такім чынам, на пачатку 1940 г. быў завершаны новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусі. Тэрыторыя БССР стала складацца з 10 абласцей і 191 раёна.

24 сакавіка 1940 г. пры найвысокім удзеле электарату Заходняй Беларусі (99,3%) адбыліся Выбары ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет Беларускай ССР, а 15 снежня 1940 г. – у мясцовыя Саветы.

Непасрэднае кіраўніцтва галінамі гаспадарчай і культурна-асветніцкай дзейнасці ў абласцях і раёнах ажыццяўлялі камуністы. Уся праца па ўтварэнню выканаўчых камітэтаў і іх аддзелаў таксама праводзілася пад кіраўніцтвам ЦК КПСС і ЦК КП Беларусі. На кіруючыя пасады назначаліся, як правіла, партыйныя і савецкія работнікі, якія накіроўваліся з усходніх абласцей рэспублікі або з Расіі, бо мясцовым кадрам, у тым ліку былым членам КПЗБ і КСМЗБ, выказваўся палітычны недавер .

З цягам часу насельніцтва Заходняй Беларусі зрабілася паўнавартай часткай савецкага грамадства, узброенага марксісцка-ленінскай ідэалогіяй і з’арыентаванага на пабудову камунізму .

Уз’яднанне беларускага народа ў адной рэспубліцы з’явілася актам гістарычнай справядлівасці. Быў пакладзены канец несправядліваму Рыжскаму дагавору, сацыяльна-эканамічнаму і культурна-нацыянальнаму прыгнёту беларусаў у складзе польскай дзяржавы. Нягледзячы на жорсткасці таталітарнага рэжыму, беларускі народ меў магчымасць развіваць сваю мову, культуру, выяўляць сваю самабытнасць у сям’і і ншых брацкіх народаў СССР.

9. Падпісанне 28 верасня 1939 г. чарговага дагавору паміж СССР і Германіяй “Аб дружбе і граніцах” толькі часова знялі існаваўшую напружанасць паміж абедзвюма дзяржавамі. Тым не менш Савецкі Саюз, абапіраючыся на пункты сакрэтнага пратаколу скарыстаў узнікшую магчымасць для рэалізацыі сваіх геапалітычных задач. Так, савецкі наркамат замежных спраў дамогся ад урадаў Эстоніі (28 верасня), Латвіі (5 кастрычніка) і Літвы (10 кастрычніка 1939) падпісання даговораў аб узаемадапамозе, у адпаведнасці з якімі которым гэтыя краіны прадастаўлялі СССР права размяшчэння гарнізонаў Чырвонай Арміі і карыстання ваенна-марскімі базамі. Пры гэтым, каб запэўніць Літву ў чысціні сваіх намераў, і. Сталін падпісаў указ аб перадачы ёй Вільні і Віленшчыны. 27 кастрычніка ў колішнюю сталіцу ВКЛ, дзе этнічныя літоўцы складалі толькі 2%, былі ўведзены часці літоўскай арміі.

У той самы час перагаворы з Фінляндыяй аб пераносе граніцы далей ад Ленінграда ўглыб яе тэрыторыі ў абмен на яшчэ большую па плошчы, а таксама аб перадачы ў арэнду СССР зямлі на ўзбярэжжы Фінскага заліву для пабудовы ваеннай базы, савецкай дэлегацыі поспеху не прынеслі. У выніку непрацяглай, але стратнай для Чырвонай Арміі ваеннай аперацыі супраць Фінляндыі (30 лістапада 1939 – 12 сакавіка 1940) фінскі ўрад быў вымушаны пагадзіцца на перадачу Савецкаму Саюзу Карэльскага перашыйку і іншых зямель. Паўвостраў Ханка перадаваўся ў арэнду на 30 год. 31 сакавіка новыя землі былі ўключаны ў склад пераўтворанай Карэла-Фінскай ССР.

Пасля таго, як германскія фашысты разграмілі Францыю і прымусілі яе капітуляваць, І. Сталін прыняў рашэнне аб усталяванні больш трывалых адносін прыбалтыйскіх рэспублік з СССР. Увод у чэрвені 1940 г. на іх тэрыторыі Чырвонай Арміі дазволіў левым партыям усталяваць новую ўладу, правесці парламенцкія выбары. Ва ўсіх трох дзяржавах перамаглі пракамуністычныя блокі (Саюзы) працоўнага народа — адзіныя выбарчыя спісы, дапушчаныя да выбараў. Новыя парламенты абвясцілі ўтварэнне савецкіх сацыялістычных рэспублік, а Вярхоўны Савет СССР задаволіў просьбу грамадзян Літоўскай (3 жніўня), Латвійскай (5 жніўня) і Эстонскай (6 жніўня) ССР аб уключэнні іх рэспублік у Савецкі Саюз. З гэтага часу сталіца Літвы была перанесена з Каунаса ў Вільню (Вільнюс).

Вынікам павелічэння сям’і саюзных рэспублік для СССР стала, акрамя іншага, аддаленне важнейшых эканамічных цэнтраў ад мяжы з Германіяй. Штаб Балтыйскага флоту быў пераведзены ў Талін, а караблі набылі большую аператыўную прастору.

Узросшая ваенная моц СССР дазволіла яго ўраду паставіць у парадак дня пынанне аб вяртанні страчаных у час грамадзянскай вайны тэрыторый. З гэтай нагоды 26 і 27 чэрвеня 1940 г. на адрас Румыніі быў накіраваны ультыматум аб перадачы Савецкаму Саюзу Бесарабіі і Паўночнай Букавіны. У выніку румынскі ўрад быў вымушаны падпарадкавацца яго сілавому ўціску і азначаныя тэрыторыі ўвайшлі (адпаведна) ў створаную 2 жніўня Малдаўскую ССР і існаваўшую ўжо Украінскую ССР.

Усталяванне Савецкай улады ў Бесарабіі і Паўночнай Букавіне і далу-чэнне іх да саюза савецкіх рэспублік дало магчымасць адсунуць мяжу на захадзе і паўднёвым захадзе больш, чым на 200 км.

Такім чынам, да пачатку Вялікай Айчыннай вайны СССР складаўся з 16 саюзных рэспублік плошчай каля 21 млн м кв., з насельніцтвам 196,7 млн. чал. Савецкі ўрад усведамляў, што для абароны краіны, яе народа і створаных ёю багаццяў патрэбна магутная армія, здольная процістаяць, як тады лічылася, “непераможнаму” вермахту. З гэтай нагоды ваенные расходы, якія ў 1939 г. складалі 25, 6% бюджэту, у 1941 г. узраслі да 43,4% . Былі падвоены стратэгічныя запасы прадуктаў, боепрыпасаў, сыравіны. У Паволжжы, на Урале, у Казахстане, Сібіры будаваліся заводы-дублёры.. У Горкім уступіў у строй аўтамабільны, а ў Чалябінску і Сталінградзе – трактарныя заводы. У Свярдлоўску на поўную магутнасць працаваў Уральскі завод тяжкога машынабудавання ("Уралмаш"). На ўсходзе краіны была створана другая вугольна-металургічная база – Урала-Кузнецкі комплекс, у Казахстане – новая вугальная база Карагандзінскі басейн. Усходнія раёны краіны да канца 1930-х гг. давалі больш за трэць аб'ёмаў вугалю, сталі, пракату ад усего агульнасаюзнай вытворчасці.

26 чэрвеня 1940 г. выйшаў Указ Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР 8 гадзiнны працоўны дзень (замест 7 гадзіннага) пры 6 дзённым тыднi. Пад пагрозай турэмнага зняволення нельга было пераходзіць з аднаго месца работы на другое без афіцыйнага дазволу дырэкцыі.

У красавіку 1941 года быў прыняты указ, паводле вінаваты ў выпуску недабраякаснай прадукцыі мог быць асуджаным за шкодніцтва.

У 1941 г. пачаўся выпуск новой технікі – танкаў Т-34 і КВ, самалётаў Як-1 і МіГ-3, рэактыўных мінамётаў БМ-13 і інш. Адчуваўся дэфіцыт сродкаў радыёсувязі, аўтамабіляў, цягачоў.

З верасня 1939 па чэрвень 1941 г. армія павялічылася з 1, 9 млн. да 5, 4 млн. чал. Праўда, рэзкае павелічэнне выявіла моцны недахоп каманднага складу. У выніку рэпрэсій было знішчана 9 намеснікаў наркома абароны, 4 камандуючых ВПС, 5 начальнікаў разведупраўлення Генштаба, 4 камандуючых Ваенно-марскиі флотам і г. д., усяго каля 600 асоб вышэйшага начальніцкага складу. Адпаведна колькасць камандзіраў з вышэйшай адукацыяй знізіўся да 7 %. Толькі ў сухапутных войсках не хапала 66 900 камандзіраў розных узроўняў. У ваенна-паветраных сілах нехапала 32, 3 % лётчыкаў і тэхнікаў. Што датычыць шэраговых салдат, то летам 1941 года Рабоча-сялянская Чырвоная армія (РСЧА) на 80 % складалася з неанавучаных або недавучаных навабранцаў. Такім чынам, калі вытворчасць узбраення паступова набірала тэмпы, то матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне арміі, яе навучанне, разгорта-ванне былі незавершанымі.

З гэтай нагоды вялікія спадзяванні ўскладаліся на дапамогу тылу.

У адпаведнасцi з пастановай ЦК КПБ(б) напачатку 1941 г. узмацнiлася прыцягненне цывільнага насельнiцтва да ваеннай справы, у многiх раёнах рэспублiкi праводзiлiся ваенна-тэхнiчныя вучэннi з удзелам тысяч працоўных. Стваралiся запасы медыкаментаў, перавязачных матэрыялаў i хiрургiчных iнструментаў, рыхтавалiся памяшканнi пад шпiталi

Падрыхтоўцы рэзерву надавалася дзяржаўная ўвага. Сярод моладзi пашырылася вывучэнне ваеннай справы як праз сістэму ваенкаматаў, так i дабрахвотныя таварыствы (ДОСААФ, ОСОАВИАХИМ, Таварыства Чырвонага Крыжа). За 1939-40 гг. у БССР было падрыхтавана 720 тыс. значкiстаў “Гатоў да працы і абароны” 1 ступенi, 6 350 кулямётчыкаў, 500 снайпераў, мноства парашутыстаў, матацыклiстаў, шафёраў, радыстаў. Адбывалася шмат вучэнняў па процiпаветранай абароне, хiмiчнай абароне i г.д. 26 мая 1941 г. ЦК КП(б) прыняў пастанову “Аб арганiзацыi на тэрыторыi Беларусi пастаянных груп i атрадаў па знiшчэннi авiядэсанта працiўнiка”.

Такiм чынам, насельнiцтва ў пэўным сэнсе было гатова дапамагчы роднай Чырвонай Армii “малой крывёю” разбiць ворага.

Павелічэнне тэрыторыі Савецкага Саюза выклікала патрэбу ў будаў-нiцтве новых 13 умацаваных раёнаў (УР), якія павінны былі складацца з 5807 доўгачасовых абарончых збудаванняў (ДАЗ). Чатыры Уры – Гродзенскі, Асавецкі, Забмроўскі і Брэсцкі павінны былі ўступіць у строй на тэрыторыі ЗАВА. Да удзелу ў апошнiм прыягнута 10 тыс. чал. насельніцтва, 4 тыс. падвод. Але працы былi выкананы толькi на 25%, а ўсяго на 22 чэрвеня 1941 г. удалося пабудаваць толькі 880 ДАЗаў. Такім чынам, так званая “лінія Молатава” магла выконваць сваіх функцый.

Становішча пагаршалася і тым, што ў свой час на граніцы з Польшчай дзейнічала сістэма УРаў – так званая “лінія Сталіна”, якая складвалася з 3 817 ДАЗаў, але пасля таго, як у верасні-кастрычніку 1939 г. граніца прасунулася да “лініі Керзана”, гэтыя 3 817 умацаванняў былі закансерваваны і часткова раззброены. У такім становішчы апынуліся Полацкi, Мiнскi, Мазырскi і недабудаваны Cлуцкі УРы.

14 мая 1941 г. Бюро ЦК КП(б) абмеркавала даклад камандуючага войскамi Заходняй Асобай ваеннай акругi (ЗАВА) генерала армii Дз. Г. Паўлава “Аб становiшчы на гранiцы i стане войск акругi” і прызнала становішча спраў здавальняючым. Адзінае, на што звярталася ўвага, гэтай неабходнасць хутчэйшай пабудовы УРаў i аэрадромаў.

Характэрна, што патрэба ў аэрадромах перавышала ўсе іншыя. Акрамя таго, у прыгранічных раёнах была сканцэнтравана велізарная колькасць войск, складоў з боепрыпасамі, гаруча-змазачнымі матэрыяламі.

Такая канцэнтрацыя сіл на пярэднім краі адпавядала панаваўшай на той час дактрыне, якая была заснавана на ўстаноўцы Чырвонай Арміі – “разбіць ворага на яго ж тэрыторыі і толькі “малой крывёю”. К. Ракасоўскі пісаў, што па засяроджанні нашай авіяацыі на перадавых аэрадромах і размяшчэнні складоў цэнтральнага значэння ў прыфрантавой паласе, гэта было падобна на падгрыхтоўку да скачка наперад, а размяшчэнне войск і мерапрыемствы, якія праводзіліся ў войсках, таму не адпавядалі. У прыватнасці, на ўсіх манёўрах Чырвоная Армія вучылася галоўным чынам наступаць, а не абараняцца. Характэрна, што самі размовы аб вымушанай абароне лічыліся неда-пушчальнымі, нават варожымі.

Разам з тым, нягледзячы на існаванне савецка-германскіх дававораў аб ненападзе, аб дружбе і граніцах, у СССР распаўсюдзіліся чуткі аб магчы-масці вайны з Германіяй. Невыпадкова 14 чэрвеня 1941 г. з іх абвяржэннем выступіла Тэлеграфнае агенцтва Савецкага Саюза (ТАСС). Мэтаю гэтай акцыі Савецкага ўрада з’яўлялася не толькі заспакаенне грамадзян, але і палітычны зандаж намераў Германіі.

Упэўненасць урада ў непарушным міры грунтавалася не столькi на ўсебаковым аналiзе разнастайных крынiц iнфармацыi, колькi на ўстаноўках І. Сталiна. Правадыр дапускаў магчымасць ваеннага нападу Германіі, але толькі пасля разгрому Англіі. Ён спадзяваўся на дагавор аб ненападзе і быў упэўнены ў немагчымасці войны Германіі на два франты.

У праекце Палявога статута 1939 г. значылася: «Калі вораг навяжа нам вайну, Чырвоная Армія будзе самай нападаючай з усіх калі-небудзь нападаўшых армій. Вайну мы будзем весці наступальна, перанёсшы яе на тэрыторыю праціўніка».

З гэтай нагоды на ўсіх манёўрах Чырвоная Армія вучылася галоўным чынам наступаць, а не абараняцца. Характэрна, што самі размовы аб вымушанай абароне лічыліся недапушчальнымі.

І. Сталiн лічыў таксама, што ў выпадку нямецкай агрэсіі асноўны ўдар будзе скіраваны ў напрамку багатых рэсурсамі Украiны i Данбаса, таму ўмацаванню ЗАВА не надавалася адпаведнай увагi.

Упэўненасці ў сваіх рпазліках І. Сталіну надавалі такія акалічнасці, як пастаўкі савецкага хлеба, нафтапрадуктаў, сыравіны ў абмен на нямецкую ваенную тэхніку (самалёты, зенітныя гарматы, аптычныя прыборы). Яго пераконвалі запэўніванні немцаў у тым, што канцэнтрацыя войск каля граніц з СССР выклікана неабходнасцю іх адпачынку перад уварваннем на Брытанскія астравы і г. д. Правадыра не бянтэжылі данясенні аб пастаянных правакацыях з германскага боку, парушэннях паветранай прасторы, павелі-чэнні варожай агентуры. Не браліся ў разлік нават разведдадзеныя і звесткі перабежчыкаў. Увесь камандны састаў – ад Генеральнага Штаба да началь-ніка пагранічнай заставы былі катэгарычна папярэджаны аб магчымасці правакацый з нямецкага боку. І толькі за некалькі гадзін да світанку 22 чэрвеня 1941 г. камандуючыя прыгранічных акруг атрымалі дырэктыву аб прывядзенні войск у поўную баявую гатоўнасць.

Лекцыя 17. Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду

Пытанні

1. Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

2. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўстанаўленне фашысцкага аку-пацыйнага рэжыму. Дзейнасць калабарацыяністаў.

3. Кіруючая роля камуністычнай партыі ў арганізацыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы.

4. Маскоўская, Сталінградская і Курская бітвы як пераломныя падзеі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны.

5. Пачатак вызвалення Беларусі. Аперацыя “Баграціён”. Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад ў Перамогу над фашызмам.

6. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.

7. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ў перыяд канфрантацыі дзвюх грамадска-палітычных сістэм ў другой палове 40-х – першай палове 80-х гг. ХХ ст.

1. Пасля капітуляцыі Францыі ў чэрвені 1940 г. усталяванню поўнага панавання А. Гітлера над краінамі Заходняй Еўропы перашкодзіла Англія. Ні паветранымі бамбардзіроўкамі, ні марскімі аперацыямі пакарыць яе так і не ўдалося. Тым не менш чуткі аб падрыхтоўцы нямецкага дэсанта на Брытанскія астравы зрабіліся аператыўным прыкрыццём гітлераўцаў падрыхтоўкі нападу на СССР. Ужо тады А. Гітлер бачыў у Савецкім Саюзе апошнюю надзею Англіі на выратаванне ад паражэння.

27 верасня 1940 г. Германія, Італія і Японія падпісалі пакт аб размежаванні зон уплыву пры ўсталяванні новага парадку і ваеннай узаемадапамозе. Паказальна, што ў лістападзе 1940 г. на савецка-германскіх перагаворах немцы прапанавалі Савецкаму Саюзу далучыцца да яго, а, атрымаўшы адмову, узяліся за распрацоўку плана ўварвання. У выніку 18 снежня 1940 г. А. Гітлер падпісаў дырэктыву № 21, больш вядомую як план “Барбаросса”, дзе ўтрымліваліся асноўныя ідэі будучай вайны супраць СССР. Гітлераўцы былі ўпэўнены ў слабасці Чырвонай Арміі. Падставы таму давалі вынікі яе вайны з Фінляндыяй. Па сказаных ў маі 1941 г. словах начальніка генштаба Гальдера, «Рускі афіцэрскі корпус выключна дрэнны. Ён пакідае горшае ўражанне, чым у 1933 годзе”.

З канца 1940 г. пачалася перадыслакацыя сіл вермахта да заходніх межаў СССР. У гэты час кола саюзнікаў А. Гітлера павялічылася за кошт Венгрыі, Румыніі, Славакіі, Балгарыі, Фінляндыі і Іспаніі. Высокаразвіты германскі ваенны патэнцыял узмацніўся за кошт эканомік падпарадкаваных краін. Так, толькі заводы Чэхаславакіі паставілі А. Гітлеру пятую частку яго танкаў. Акрамя таго, на ўзбраенне вермахта былі пастаўлены трафеі разгромленых французскіх і інш. дывізій.

Усяго супраць Савецкага Саюза Германія выставіла 80 % сваіх войск – 190 дывізій у колькасцю 5, 5 млн. чал., 47 тыс. гармат і мінамётаў, 4, 5 тыс. танкаў, 5 тыс. самалётаў. Напярэдадні ўварвання гэтыя войскi былі сканцэнтраваны ў трох армейскiх групоўках. Першая з іх – “Поўнач” (камандуючы фельдмаршал В. фон Лееб) мела задачай разгром Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захоп Ленінграда. Другая – група армій “Цэнтр” (камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок) павінна была нанесцi асноўны ўдар на поўнач ад Палескiх балот уздоўж дарогi Брэст––Мiнcк––Масква, знiшчыць часці Чырвонай Арміі i захапіць сталіцу СССР. Трэцяя – група армій “Поўдзень” (камандуючы фельдмаршал К. фон Рундштэдт” i скіроўвалася на разгром Чырвонай Арміі на Украіне і захоп Кіева.

По плану «Барбароса» ўсе тры групы павінны былі выканаць пастаўленыя задачы і выйсці на лінію Архангельск – Волга – Астрахань. Маланкавая вайна («бліцкрыг») павінна была заняць не больш за 10 тыдняў.

22 чэрвеня 1941 г. у 3 с паловай – 4 гадзіны раніцы пасля артылерыйскага абстрэлу і налёту авіяцыі нямецкія войскі на ўсім працягу граніцы з СССР ўварваліся на яго тэрыторыю. Германскі пасол у Маскве В. Шуленбург у 5 гадзін 30 хвілін патлумачыў наркаму замежных спраў В. Молатаву гэтую акцыю А. Гітлера варожай палітыкай Савецкага Саюза ў адносінах да Германіі пагрозай нападу на яе з боку Чырвонай Арміі.

На справе асноўнай прычынай вайны з’яўлялася імкненне А. Гітлера да поўнага знішчэння СССР з мэтай прысваення яго нацыянальных багаццяў і каланізацыі абшараў; фізічнай ліквідацыі камуністаў, камісараў, савецкіх работнікаў, “прадстаўнікоў непаўнавартых рас”; ператварэння ў рабоў часткі насельніцтва. Па планах фюрэра, разгром СССР з’яўляўся чарговым крокам да сусветнага панавання.

Група армій “Цэнтр” уварвалася на Беларусь сіламі 635 тыс. меўшых баявы вопыт салдат і афіцэраў, 10 763 гармат і мінамётаў, звыш 810 танкаў і самаходак, 1194 самалётаў. Ім працістаялі 3, 10, 4-я арміі і Пінская ваенная флатылія Заходняй Асобай ваеннай акругі ў складзе 673 тыс. салдат і афіцэраў, звыш 14 тыс. гармат і мінамётаў, 2189 (у тым ліку 383 новых) танкаў, 1549 самалётаў. Яшчэ да пачатку вайны перад ваеннаслужачымі ЗАВА стаяла задача абараніць дзяржаўную граніцу даўжынёй 470 км паміж Літвой і Украінай, і калі спатрэбіцца, нанесці сакрушальны ўдар па агрэсару на яго ж тэрыторыі. Менавіта з гэтай нагоды на “Беластойкім выступе”, які выгадна ўклініваўся ў межы акупіраванай Польшчы, былі размешчаны значныя вайсковыя сілы і сродкі іх забеспячэння. Тут жа паблізу размяшчаліся штабы: 3 арміі – у Гродна, 4-й – у Кобрыне, 10 – у Беластоку. Але зараз, ва ўмовах раптоўнага нападу ворага, разбурэння камунікацый, адсутнасці дырэктыў з Масквы і Мінска прыгранічным часцям пагражаў поўны разгром.

Так, нягледзячы на пэўную колькасную перавагу сіл ЗАВА над групай армій “Цэнтр”, менавіта апошняй належала стратэгічная мніцыятыва. Так, фельдмаршал Ф. фон Бок пачаў наступленне ў напрамках Сувалкі – Вільнюс – Мінск і Брэст – Баранавічы – Мінск з мэтай акружэння рускіх армій і іх далейшага знішчэння.

Першымі ўдар агрэсара ўзялі на сябе 11 беларускіх пагранатрадаў у складзе 19 519 пагранічнікаў і абаронцаў нешматлікіх агнявых кропак “лініі Молатава”.Так, у раёне Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем лейтэнанта В. Усава 8 гадзін стрымлівала ворага. Пагранічнікі 1-й заставы на чале з малодшым лейтэнантам А. Сівачовым за 11 гадзін баёў нанеслі адчувальны ўрон гітлераўцам каля в. Галавенчыцы. Пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф. Кірычэнка адбілі 5 варожых атак пад в. Драгунь. Амаль усе яны загінулі, але прысягі не парушылі і не адступілі.

Гераічнае супраціўленне ворагу аказаў 4-тысячны гарнізон Брэсцкай крэпасці на чале з капітанам І. Зубачовым і палкавым камісарам Я. Фаміным. Абаронай Усходняга фарта камандаваў маёр П. Гаўрылаў. Заходнюю частку крэпасці абаранялі пагранічнікі на чале з лейтэнантам А. Кіжаватавым, Цярэспальскую вежу – лейтэнант А. Наганаў з групай байцоў. Фашысты планавалі захапіць крэпасць да поўдня 22 чэрвеня, але ім удалося гэта зрабіць толькі праз месяц, калі разбітыя бомбамі і апаленыя агнемётамі руіны ўжо не было каму абараняць. Помнікам мужнасці і гераізму абаронцаў застаўся надпіс “Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.VІІ.41 г.”

Вялікі ўрон злучэнням ЗАВА, пераіменаванай у Заходні фронт, быў нанесены сіламі люфтвафэ 2-га паветранага флота на чале з фельдмаршалам А. Кесельрынгам. Толькі 22 чэрвеня фашыстамі было знішчана 738 нашых самалётаў, з якіх 528 на зямлі. Савецкія лётчыкі, якім удалося падняць свае самалёты ў паветра, у першы дзень вайны збілі 143 варожых бамбардзіроўшчыкаў і знішчальнікаў, у тым ліку 15 – метадам тарана. Не шкадуючы жыцця, такія подзвігі здзейснілі Дз. Кокараў, А. Данілаў, С. Гудзімаў, П. Рабцаў і інш. З адзіным жаданнем нанесці як мага большы ўрон фашыстам дзейнічаў 26 чэрвеня пад Радашковічамі лётны экіпаж на чале з капітанам М. Гастэла, які накіраваў падбіты бамбардзіроўшчык на калону немецкай тэхнікі.

Услед за пагранічнікамі сакрушальны ўдар агрэсара адчуў першы эшалон прыкрыцця ў складзе 13 дывізій, якія размяшчаліся на адлегласці 15-40 км ад граніцы. Так, на Брэсцка-Баранавіцкім напрамку праціўніку ўдалося ў першы дзень вайны прасунуцца на 60 км і заняць Кобрын. Неўзабаве нападзенню падвергліся астатнія войскі прыкрыцця (8 танкавых, 4 матарызаваных і 1 кавалерыйская дывізія) размяшчаліся ў другім эшалоне, на адлегласці 50-100 км. Вечарам 22 чэрвеня Стаўка Галоўнага камандавання, не валодаючы паўнатой інфармацыі, аддала загад аб контрнаступленні ў раёне Гродна і Сувалак, які так і не ўдалося выканаць. У выніку такіх загадаў дарма гінула і трапляла ў палон шмат салдат. Праўда, 25 чэрвеня Стаўка загадала генералу Дз. Паўлаву тэрмінова адвесці войскі з беластоцкага выступу на “лінію Сталіна”, але ўжо было позна, бо яны трапілі ў акружэнне. Так, да вечара 26 чэрвеня танкавыя злучэнні генералаў Гота і Гудэрыяна прасунуліся па тэрыторыі на глыбіню 200-250 км. Акрамя таго, фронт страціў не толькі жывую сілу, а і 50–90 % боепрыпасаў, гаручага і іншай ваеннай маёмасці.

25 чэрвеня на подступах да Мінска, пад Астрашыцкім гарадком чырвонаармейцы 100-й дывізіі генерала І. Русіянава з дапамогай бранебойных ружжаў і бутэлек з гаручай сумессю (“кактэйль Молатава”) здолелі спаліць да 100 варожых танкаў. Тым не менш 28 чэрвеня фашыстам удалося захапіць Мінск і тым адрэзаць шляхі да адступлення 11 савецкім дывізіям. На захад ад сталіцы БССР у акружэнні апынулася яшчэ столькі ж. У выніку разгрому Заходняга фронта на мінскім напрамку ў абароне савецкіх войск утварыўся велізарны разрыў шырынёй больш за 400 км.

Захоп Мінска 28 чэрвеня каштаваў праціўніку стратамі ў 50 тыс. салдат і афіцэраў, каля 300 танкаў, звыш 50 самалётаў.

30 чэрвеня генерал Дз. Паўлаў быў вызвалены ад пасады камандуючага фронтам і адкліканы ў Маскву. І. Сталін абвінаваціў яго і групу іншых генералаў фронта ў “баязліўстве”, “развале кіравання войскамі” і г. д., пасля чаго яны былі аддадзены пад суд і расстраляны. У другі склад Заходняга фронта былі ўключаны 7 армій.

Новым камандуючым быў прызначаны генерал А. Яроменка, але і яму яму не ўдалося палепшыць становішча фронта. Адзінае, што было магчыма ў тых умовах – гэта прыпыніць варожы націск. Так, значны ўрон жывой сіле і тэхніцы немцаў быў нанесены абаронцамі Барысава і Бабруйска, якія не далі ворагу магчымасці сходу фарсіраваць Бярэзіну.

З 2 ліпеня камандуючым фронта быў прызначаны маршал С. Цімашэнка, які паспрабаваў пераламіць сітуацыю арганізацыяй контрудараў.

4 ліпеня Ваенны савет Заходняга фронта поставил паставіў задачу: ні ў якім разе не дапусціць прарыву праціўнікам Полацкага ўмацаванага района – рубяжа р. Заходняя Дзвіна — Сянно — Орша і далей па р. Днепр. 9 ліпеня немцы паспрабавалі сходу захапіць плацдарм на ўсходнім беразе Дняпра, але пацярпелі няўдачу. Чырвонаармейцам удалося выстаяць. І тым была завершана стратэгічная абарончая аперацыя на Беларусі (22 чэрвеня – 9 ліпеня 1941 г.). За гэты час фронт страціў (толькі забітымі, трапіўшымі ў парот і прапаўшымі без весткі) 341 073 салдат і афіцэраў, 9 427 гармат і мінамётаў, звыш 4 799 танкаў і 1 797 самалётаў.

Другі этап звязаны з разгортваннем і ўвядзенне ў дзеянне другога эша-лона абароны. Характэрна тое, што і на гэтым этапе стратэгічная ініцыятыва заставалася за праціўнікам. Але менавіта тут, на Беларусі куваліся будучыя перамогі. Буйнейшая танкавая бітва 1941 г. з удзелам 1500 машын адбылася ў раёне Лепель – Сянно. 14 ліпеня ў раёне Оршы пад камандаваннем капітана І. Флёрава ўзяла ўдзел першая батарэя рэактыўных мінамётаў — БМ-13, якія пазней атрымалі прозвішча «Кацюша».

Неўміручай славай пакрылі сябе абаронцы Магілёва – чырвонаармейцы 172 стралковай дывізіі на чале з генералам М. Раманавым і 12-тысячны атрад апалчэнцаў на чале з сакратарамі гаркама партыі А. Марозавым і І. Хаўкіным. Кожны дом і кожная вуліца былі ператвораны ў абарончы рубеж. Акружыўшы горад, гітлераўцы штурмавалі яго з 17 ліпеня па 26 ліпеня. І толькі пасля захопу аэрадрому, калі забеспячэнне абаронцаў боепрыпасамі было перарвана, савецкія салдаты і камандзіры невялікімі групамі сталі прабівацца да сваіх. Фашысты ўзялі Магілёў, страціўшы каля 30 тыс. сваіх салдат і афіцэраў, шмат танкаў і іншай тэхнікі, так неабходнай для рашучага наступу на Маскву.

Узор гераізму і ваеннага майстэрства прадэманстравала камандаванне 21 арміі на чале з генераламі М. Яфрэмавым і В. Гордавым, якая з 12 па 19 жніўня абараняла Гомель ад наступу 25 нямецкіх дывізій, у тым ліку 2-ё танкавай брыгады Г. Гудэрыяна. Поруч з кадравымі байцамі абарону горада трымалі 18 атрадаў народнага апалчэння колькасцю 6 700 чал.

Самыя напружаныя баі адбываліся на левым беразе р. Сож і далі перавагу захопнікам толькі пасля дадатковага прыцягнення сіл. Заваёва горада абыйшлася ім коштам 80 тыс. забітых сваіх салдат, страчаных больш чым 200 танкаў і 100 самалётаў. Толькі перавага ў сілах дазволіла ворагу захапіць горад.

Восенню ваенна-палітычнае і эканамічнае становішча СССР значна пагоршылася. Усе гітлераўскія групы армій дамагліся пэўнага поспеху. Так, група армій “Поўнач” захапіла Прыбалтыку і блакіравала Ленінград, група “Поўдзень” – захапіла Кіеў. Нарэшце, група “Цэнтр” да верасня 1941 г. акупіравала тэрыторыю БССР, разбіла Чырвоную Армію пад Смаленскам і працягвала рухацца на Маскву.

У выніку баявых дзеянняў з 22 чэрвеня і па снежань 1941 г. Чырвоная Армія страціла каля 4 470 тыс. салдат і афіцэраў, пры гэтым толькі па-лоннымі 3 725 тыс.

Асабліва адчувальнымі былі гэтыя страты ў першыя дні вайны. Так, 3, 4, 10-я арміі Заходняга фронта былі разбіты і былі вымушаны адступаць. Большасць салдат (420 тыс. з 625 тыс. трапіла ў палон, была забіта або паранена. Усяго за первые тры з лішкам месяцы вайны Чырвоная Армія страціла 96% авіяцыі – больш 8 тыс. самалётаў.

Прычыны катастрафічных для Чырвонай Арміі наступстваў летня-асенняй кампаніі 1941 г. заключаліся, галоўным чынам, у злачынных памылках І. Сталіна адносна часу нападу гітлераўцаў на Савецкі Саюз і стратэгічнага напрамку іх наступлення. Па-другое, з-за інспірыраваных І. Сталіным рэпрэсій каманднага саставу ў Чырвонай Арміі адчуваўся недахоп вопытных кадраў.

У астатнім перамогі вермахта былі забяспечаны ўсім папярэднім ходам палітычнай, мабілізацыйнай, ідэалагічнай, тэхнічнай падрыхтоўкі да вайны. Гітлераўцам удалося дэзінфармаваць сталінскі ўрад адносна мэтаў перакідкі сваіх войск да савецкай мяжы, а затым здзейсніць раптоўны напад на сухапутныя, марскія і паветраныя сілы Чырвонай Арміі. Адным з першых вынікаў іх нападу стала страта савецкім камандаваннем рычагоў кіравання сваімі войскамі. Па-другое, ва ўмовах існавання наступальнай ваеннай дактрыны, не кожны ваенаначальнік мог узяць на сябе адказнасць даць загад да адступлення, таму шмат іх падначаленых або загінула, або трапіла ў палон.

Разам з тым ужо першыя баі агрэсара з пагранічнікамі, абаронцамі агнявых кропак, чырвонаармейцамі, якія паспелі адаптавацца да падзей і інш., далі яму зразумець, што распачатая супраць СССР вайна істотна адрозніваецца ад усіх папярэдніх. У сваіх данясеннях у Берлін нямецкія генералы паведамлялі аб “фанатызме” рускіх салдат, якога яны не сустракалі ні ў французаў, ні ў галандцаў, ні ў палякаў.

На справе не фанатызм, а мужнасць і гераізм савецкіх байцоў, іх стойкасць у барацьбе за кожную пазіцыю ці населены пункт давалі магчымасць Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыступіцца да пераводу каріны на ваенныя рэйкі, адпраўкі папаўненняў на фронт.

Нарэшце самым галоўным вынікам летне-асенняй кампаніі 1941 г. стаў зрыў плана “Барбароса”. Пэўную станоўчую ролю ў тым адыгралі абаронцы Беларусі. Нягледзячы на велізарную перавагу ў сілах, група армій “Цэнтр” страціла тут забітымі і параненымі каля 150 тыс. салдат і афіцэраў.

Тое, што Чырвоная Армія вытрымала ўдар агрэсара і працягвала баявыя дзеянні ўмацоўвала ў савецкіх людзях веру ў непазбежную яе перамогу.

2. У канцы жніўня 1941 г. пад націскам групы армій “Цэнтр” Заходні фронт адступіў за межы Беларусі. На працяглы час яе насельніцтва трапіла ва ўмовы нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму, які меў на мэце ўсталяванне і здзяйсненне ўлады заваёўнікаў праз сістэму палітычных, ваенных, эканамічных, ідэалагічных і культурных захадаў, скіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу, захоп і эксплуатацыю нацыянальных багаццяў, падаўленне народна-вызваленчай барацьбы і ліквідацыю патрыётаў, фізічнае знішчэнне камуністаў і яўрэяў, ідэйна-прапагандысцкае абалваньванне насельніцтва і г. д.

Iдэалагічнай асновай рэжыму з’яўлялася тэорыя аб расавай перавазе нямецкай нацыi над iншымi народамi, яе патрэбе ў пашырэнні жыццёвай прасторы i праве на сусветнае панаванне.

Практычныя захады па “асваенні” новых зямель утрымліваліся ў адмысловай праграме “Ост” і выдадзенай 13 сакавіка 1941 г. “Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21”. 17 ліпеня 1941 г. Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый узначаліў рэйхміністр А. Розенберг.

Апорай у ажыццяўленні сваіх мэтаў з’яўляліся германскія ўзброеныя сілы (ахоўныя батальёны)

У першую чаргу акупанты прынялі захады па знішчэнні ачагоў супраціўлення, якія ўзнікалі пад час выхаду з акружэння часцей Чырвонай Арміі або дзейнасці партызанскіх атрадаў. Захопленыя са зброяй ў руках чырвонаармейцы, а таксама палітработнікі, камуністы і яўрэі расстрэльваліся на месцы. Усе астатнія зганяліся ў лагеры для ваеннапалонных.

Каб перасекчы спробы насельніцтва да арганізаванага супраціўлення, пад страхам пакарання смерцю было загадана здаць зброю, боепрыпасы, ваенную маёмасць, а таксама радыёпрыёмнікі, фотаапараты, друкаваныя машынкі. У гарадах уводзілася так званая каменданцкая гадзіна – час, калі ўсялякае перасоўванне з 22 гадзін ночы і па 6 гадзін раніцы без адмысловых пропускаў забаранялася. За замах на жыццё германскага салдата або афіцэра падлягалі расстрэлу 50-100 мірных жыхароў. Каб тэрарызаваць насельніцтва, асобных парушальнікаў рэжыму акупанты публічна каралі смерцю. Так, 25 кастрычніка ў Мінску былі павешаны К. Трус, В. Шчарбацэвіч і М. Брускіна за тое, што аказалі медыцынскую дапамогу савецкім раненым салдатам.

Астатнія парушальнікі новых парадкаў караліся пазбаўленнем волі ў турмах і концлагерах. Апорай акупацыйнага рэжыму на Беларусі з’яўляліся 5 кадравых ахоўных дывізій. Для барацьбы з партызанамі і вынiшчэння яўрэйскага насельніцтва на Беларусі дзейнiчалі айнзацгрупы. У зоне групы армій “Цэнтр” мясцовыя камендатурам падпарадкоўваліся каманды жандар-мерыі, 8 груп тайнай палявой паліцыі. Агульная колькасць ваенна-паліцэй-скіх сіл на Беларусі дасягала 160 тыс.

Каб падавіць волю людзей да супраціўлення, акупанты знішчалі ўсё тое, што было створана народам за час Савецкай улады і ў першую чаргу самую савецкую дзяржаўнасць. Так, 17 ліпеня 1941 г. былі створаны генеральныя акругі “Літва”, “Латвія”, “Эстонія” і “Беларусь” і аб’яднаны ў рэйх-скамісарыят “Остланд”.

БССР была падзелена на часткi i перастала iснваць як дзяржаўна-тэрытарыяльная адзiнка. Паўночна-Заходнія раёны Брэсцкай i Беластоцкай абласцей з гарадамi Гродна i Ваўкавыск былi далучаны да Усходняй Прусii, Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пiнскай, Палескай i Гомльскай абласцей – да рэйхскамісарыята “Украіна”, паўночна-заходнія раёны Вiлейскай вобласці – да генеральнай акругі “Лiтва». Рэйхскамісарыяты падпарадкоўваліся рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей, а паліцэйская ўлада ў іх належала ведамству рэйхсфюрэра СС Г. Гімлера.

Вiцебская, Магілёўская, большая частка Гомельскай i ўсходнія раёны Мiнскай абласцей – увайшлі ў падпарадкаванне камандавання армейскага тылу групы «Цэнтр” са штабам у г. Баранавічы і ўлада ў іх належала ваенным камендантам.

У Генеральную акругу “Беларусь” (Генэральбецырк “Вайсрутэніэн") было ўключана чацвёртая частка (68 раёнаў), былой БССР з насельніцтвам каля 3, 2 млн. чалавек. Уся яе тэрыторыя падзялялася на 10 акруг (гебітаў):

Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудску, Слонімскую і Слуцкую.

Вышэйшым акупацыйным органам улады з'яўляўся Генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў гауляйтэр В. фон Кубэ. Пасля яе ліквідацыі з 23 верасня абавязкі гаўляйтэра выконваў генерал К. фон Готберг. Яму падпарадкоўваліся акруговыя (гебітскамісарыяты), гарадскія (штатскамісарыяты), раённыя (артскамісарыяты) органы.

Каб прыцягнуць мясцовае насельніцтва да супрацоўніцтва, яму дазваля-лася ствараць уласныя гарадскія і раённыя органы выканаўчай улады – управы на чале з бургамістрамі. У былых сельскіх саветах такімі органамі былі валасныя ўправы на чале з валаснымі старшынямі, а ў вёсках уладныя функцыі выконваў стараста. На справе паўнамоцтвы гэтых органаў былі невялікімі і цалкам залежалі ад камісарыятаў.

У цэлым пад час стварэння цывільнай адмiнiстрацыi насельніцтва не выяўляла актыўнасціакупанты iмкнулiся скарыстаць эмiгрантаў. Таму , як правілала на пасады бургамістраў прызначаліся эмігранты, а старастаў абірала насельніцтва вёсак.

У беларускай зоне дыслакацыі групы армій “Цэнтр” дзейнічалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады.

Адной з найважнейшых мэт усталявання акупацыйнай адміністрацыі з’яўлялася максімальнае выкарыстанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў захопленых краін інтарэсам рэйха. З гэтай нагоды яшчэ да вайны былі распрацаваны “Дырэктывы па кiраваннi эканомiкаў у акупiраваных усходнiх абласцях” і план “Ольдэнбург” і інш. Адзін з распрацоўшчыкаў плана Г. Герынг пісаў: “На Ўсходзе я намераны рабаваць і рабаваць эфектыўна. Усё, што можа быць патрэбна для немцаў на Усходзе, павінна быць маланкава абабрана і дастаўлена ў Германію”. З гэтай нагоды ўсе эканамічныя (прадпрыемствы, рэсурсы, сыравіна) і культурныя (музеі, галерэі, бібліятэкі), каштоўнасці абвяшчаліся дзяржаўнай ўласнасцю і адпраўцы ў Германію.

Але перспектыва працяглай вайны з СССР вымусіла гітлераўцаў перагледзець свае стаўленне да акупіраваных тэрыторый. Пасля загаду Розенберга ад 5 лістапада 1941 г. аб рэгістрацыі працаздольнага насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 года на адмысловых біржах стала на ўлік каля 650 тыс. жыхароў Беларусі.

Падлягалі аднаўленню тыя прадпрыемствы, якія спрыялі ўмацаванню ваенна-эканамічнага патэнцыялу Германіі. Такім чынам, на Беларусі выпуск прадукцыі пачалі больш за 800 заводаў і фабрык. Так, у гаражах СНК БССР адбываўся рамонт нямецкіх гармат і зенітак. На бабруйскім механічным заводзе – выраб печак і калёсных восяў. На бырысаўскай фабрыцы піяніна – калёсы для падвод. На мінскай швейнай фабрыцы – выпуск парашутаў і г. д.

Тыя, хто працаваў, мог разлічваць на прадуктовую картку і заработеую плату ў акупацыйных марках. Працоўны дзень складаў 11-12 гадзін. Спроба ўхілення ад працы або сабатажу пагражала зняволеннем у турму або концлагер.

У раёне ваенных дзеянняў акупанты зганялі мясцовае насельніцтва для будаўніцтва камунікацый, размініравання мясцовасць, высечкі лесу ўздоўж чыгунак.

Жорсткай працоўнай эксплуатацыі падверглася яўрэйскае насельніцтва Беларусі да поўнага яго знішчэння ў гета і концлагерах.

З цягам часу пачаліся аблавы з мэтай вывазу людзей на працу ў Германію. Усяго за час вайны было вывезена каля 380 000 чал., так званых “остарбайтэраў”.

Эканамічная палітыка акупантаў на вёсцы таксама была абумоўлена крахам плана “маланкавай вайны” і неабходнасцю выкарыстання мясцовай харчовай прадукцыі. Каб наладзіць сялянскія сельскагаспадарчыя пастаўкі рэйху, акупанты спрабавалі здзейсніць “Новы парадак землекарыстання” і іншыя рэформы, але яны не прынеслі плёну. Таму асноўным сродкам атрымання прадуктаў харчавання, сыравіны і фуражу з’яўляўся збор падаткаў, рэквізіцыі і звычайнае рабаўніцтва, асабліва пад час карніцкіх экспедыцый і адступлення.

У выніку акупанты разрабавалi 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, сотні прадпрыемстваў, вывезлi 90% cтанкоў, 96% энергетычных магутнасцей, больш 9 тыс трактароў i цягнікоў, 18, 5 тыс аўтамабіляў, 1 100 камбайнаў, 2, 8 млн буйнарагатай і 5, 7 – дробнай жывёлы, 1, 6 млн т збожжа, 3 млн т бульбы i гародніны. Імі было высечана 104 тыс. га лесу, вывезена 7 млн куб. м драўнiны, 500 тыс. куб. м пiламатэрыялаў.

укараніць новую ідэалогію (“супраць жыда-бальшавіцкай улады, за Гітлера-вызваліцеля, за “новы парадак”)

У планах акупантаў па ўсталяванні і ўвацаванні свайго рэжыму пэўны разлік ставіўся на ідэйную апрацоўку мясцовага насельніцтва. Яе дэалагічнай асновай з’яўляўся антыкамунізм і антысаветызм. Шырока абвясцiўшы мэтай свайго нападу на СССР знiшчэнне так званага “жыда-бальшавiзму”, фашысты адразу ж cкiравалi свае намаганнi на лiквiдацыі нават знешніх прыкмет панаваўшай ідэалогіі, савецкай дзяржаўнасцi, іх сімволікі і т. д. Толькі за прыналежнасць чалавека да партыі камуністаў яму пагражада смерць. Ва ўсіх населеных пунктах былі разбураны помнікі правадырам, пераіменаваны названыя ў іх гонар вуліцы і плошчы, распушчаны ўсе грамадска-палiтычныя арганізацыі, зачынены ўстановы асветы i культуры.

Пры гэтым сваіх расісцкіх планаў акупанты не афішыравалі, а ў сваёй нацыянальнай палітыцы імкнуліся распаліць варожасць паміж беларусамі і прадстаўнікамі дыяспар. Па загаду В. фон Кубэ ад 10 верасня 1941 г. для ўсіх дзяцей, акрамя яўрэяў, ва ўзросце ад 7 да 14 год уводзiлася абавязковае школьнае навучанне на беларускай мове.

З мэтай прыцягнення сімпатый хрысціянскага насельніцтва акумантамі быў дадзены дазвол на аднаўленне закрытых бальшавікамі праваслаўных і каталіцкіх храмаў.

Наогул, ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, кінематограф, прэса) пастаянна праводзіліся думкі аб вызваліцельнай місіі германскай арміі і злачыннасці сталінскага рэжыму, ганаровай працы на карысць Германіі і неабходнасці барацьбы супраць партызанаў.

Гітлераўская агітацыя і прапаганда падмацоўвалася жорсткай барацьбой супраць камуністычнага і камсамольскага падполля, супраць савецкіх патрыётаў, якія захавалі вернасць сваёй сацыялістычнай Айчыне. Акупацыйны рэжым выкарыстоўваў дзеля гэтага багаты аресенал сродкаў, якія не саступалі сярэднявечнай інквізіцыі. У іх ліку – 260 канцэнтрацыйных лагераў. У буйнейшым з іх – “Трасцянцы”, што размяшчаўся каля Мінска, загінула 205 600 чал. Лагер на станцыі “Бронная Гара”, у Брэсцкай вобласці стаў месцам пагібелі каля 50 тыс. вязняў. Практычна не засталося жывых ад соцень тысяч савецкіх салдат, трапіўшых у палон летам 1941 г. Помнікам усім ім застаецца мемарыял у Масюкоўшчыне.

Характэрнай рысай фашысцкага акупацыйнага рэжыму ў СССР, асабліва на Беларусі, стала яго скіраванасць на поўнае эканамічнае абрабаванне, маральна-псіхалагічнае прыніжэнне і фізічнае знішчэнне яўрэяў. Ужо летам 1941г. адбыліся іх масавыя растрэлы ў мястэчках і невялікіх гарадах. У абласных і некаторых раённых цэнтрах яўрэі зганяліся нацыстамі ў ізаляваныя ад іншага насельніцтва месцы пражывання – гета з мэтай іх паступовага знішчэння. Першыя масавыя забойствы ў Мінскім гета пачаліся 7 лістапада 1941 г. У 1943 г. усе гета на Беларусі былі знішчаны разам з жыхарамі.

Не пазбегла генацыду і славянскае насельніцтва. Ужо ў лiпенi-жнiўнi 1941 г. ахоўныя часцi здзейснiлi карныя экспедыцыi супраць партызан у раёне Белавежскай пушчы, на Лепельшчыне i ў раёне Iвацэвiч. З лістапада 1942 па сакавік 1943 г. было праведзена 11 буйных экспедыцый як супраць партызан, так і мірнага насельніцтва. Асаблівай жорсткасцю вызначаўся карніцкі атрад на чале з маёрам О. Дырлевангерам, на сумленні якога спаленая 22 сакавіка 1943 г. разам з жыхарамі вёска Хатынь. Карнікі экспедыцыі “Котбус”, здзейсненай ў раёне Лепеля–Бягомля–Плешчаніц, забілі 3 616 партызан, іх сем’яў і аднавяскоўцаў, а таксама захапілі ў палон для адпраўкі ў Германію 2 812 чал. У 1943-1944 гг. напярэдадні свайго адступлення з Беларусі акупанты праводзілі тактыку “выпаленай зямлі”, каб нанесці максімальны ўрон Савецкай краіне, яе эканоміцы і генетычнаму фонду. Так, на Беларусі 628 вёсак былі знішчаны з жыхарамі, 4667 спалены з людскімі ахвярамі. Былі вёскі, якія спальваліся спальваліся па неалькі разоў. А за ўвесь час вайны на Беларусі было знішчана каля 1 400 тыс. насельніцтва.

Такім чынам, народ не пайшоў за акупантамі і здраднікамі, не паверыў антысавецкай прапагандзе, не спалохаўся турмаў і концлагераў, а ўзяўся за зброю, дапамагаў партызанам і падпольшчыкам. Скончылася правалам і эканамічная палітыка акупантаў. Такім быў заканамерны вынік палітыкі нацыстаў на Беларусі. Адзіным спосабам замацавання сваёй ўлады для іх заставаўся масавы тэрор, рабаўніцтва і генацыд мясцовага насельніцтва.

Спрадвек бывала, што ў краіне, акупіраванай іншаземнымі заваёўнікамі, з’яўляліся людзі, якія свядома і дабрахвотна ішля з імі на супрацоўніцтва. У юрыдычнай і гістарычнай літаратуры за імі замацавалася назва “калабарацыяністы” (або “калабаранты”).

Беларускі калабарацыянізм быў сацыяльна і ідэйна неаднародным. Большасць яго прадстаўнікоў паходзіла з дзеячаў БНР, якія апынуліся ў эміграцыі з 1920-х гг. і ўслед за нямецкімі акупантамі вярнуліся на радзіму. Другую групу калабарацыяністаў склалі людзі, якія былі зацятымі ворагамі бальшавізму, пацярпелі ад калектывізацыі або трапілі пад рэпрэсіі і г. д. Нарэшце да супрацоўніцтва з акупантамі схіліліся асобы, якія былі завербаваны імі ў паліцыю, паддаліся ўздзеянню антыкамуністычнай ці антысавецкай прапаганды і свядома спрыялі ўмацаванню акупацыйнага рэжыму.

У кастрычніку 1941 г. з санкцыі гаўляйтэра В. фон Кубэ ў Мінску была створана Беларуская народная самапомач (БНС), якая ставіла на мэце дапамогу беларусам, пацярпелым ад вайны, бальшавісцкага і польскага праследавання, а таксама аднаўленне “зруйнаванага чужынцамі беларускага краю” і развіццё беларускай культуры. Цэнтральны савет (“цэнтраль”) арганізацыі складаўся з 10 чал. на чале з І. Ермачэнка – буйнейшага дзеяча эміграцыйнага ўрада БНР. Ён быў назначаны дарадчыкам па беларускіх справах пры генер камiсарыяце. З цягам часу ва ўсіх 10 акругах Беларусі ўзніклі аддзелы БНС, таксама падкантрольныя акупантам.

29 чэрвеня 1942 г. В. фон Кубэ выказаў зацікаўленасць у просьбе “цэнтралі” аб фарміраванні нацыянальных узброеных сіл, у тым ліку для барацьбы з партызанамі, і даў згоду на заснаванне Беларускага корпуса самааховы. Вырашана, каб камандныя пасады у БСА займалi беларусы, падрыхтоўка вялася на беларускай мове, каб каманды аддавалiся па-беларуску і г.д. У гэтай сувязі пачалася вярбоўка стральцоў, а ў Мінску наладзілі курсы падрыхтоўкі афіцэраў. Але начальнік паліцыі, СС і СД Цэнер настаяў, каб акрамя камандзiра-беларуса, у падраздзяленні меўся яшчэ i шэф-немец. Надалей, немцам здаўся больш надзейным не корпус самааховы, а беларускія паліцэйскія батальёны, прычым, пад кіраўніцтвам нямецкіх афіцэраў. Таму ў жніўні ў гэты стан сталi пераводзiць фармiраваннi БСА. Іх штаб быў распушчаны, а вайсковыя званні – cкасаваны.

Большую самастойнасць мела рэарганізаваная Галоўная Рада БНС у пытаннях, звязаных з адукацыяй і сацыяльнай сферай. 13 яе аддзелаў – палітычны, адміністрацыйны, вайсковы, школьны і інш. – складалі аснову дзяржаўнага апарату Беларусі з перспектывай набыцця ёй самастойнасці.

Удзельнікі з’езда акруговых кіраўнікоў БНС, які адбыўся ў сакавіку 1943 г., звярнуліся да В. фон Кубэ з мемарандумам з просьбай

аб прадстаўленні Беларусі аўтаноміі, беларускага ўрада і беларускага войска. Нягледзячы на абяцанне аб’вясціць аддзяленне Беларусі ад Савецкага Саюза і аб’яўленне яму вайны як ворагу беларускага народа і г. д. патрабавальны тон дакумента не задаволіў гаўляйтэра Беларусі, таму лідэр БНС І. Ермачэнка быў адхілены ад пасады, а яго месца заняў больш памяркоўны лідэр – прафесар В. Іваноўскі.

У маi БСА была распушчана, а яе фарміраваннi перадавалiся палiцыi Неўзабаве БНС была пераiменавана ў Беларускую самапомач. Яе дзейнасць была абмежавана 2 накiрункамi – аховай здароўя i матэрыяльнай дапамогай насельніцтву.

27 чэрвеня 1943 г. на з’ездзе прадстаўнiкоў “беларускай грамадскасцi” з удзелам нямецкага камандавання на чале з В. фон Кубэ было абвешчана аб стварэннi пастаяннага дарадчага органа – Рады даверу з 16 чал. на чале з бургамістрам Мінска В. Іваноўскім. Акрамя акруговых прадстаўнікоў, у яе ўвайшлі: Ю. Сабалеўскі – ад Беларускай самапо-мачы, К. Рабушка – ад прафсаюзаў, а таксама М. Ганько і Н. Абрамова – ад нядаўна (22 чэрвеня) створанай калабаранцкай арганізацыі Саюза беларускай моладзі.

Пасля забойства 22 верасня гаўляйтэра, а затым –7 снежня і В. Іваноўскага дзейнасць гэтай крэатуры прыйшла ў заняпад.

Пераемнiк забiтага Кубэ - генерал палiцыi і войск СС К. фон Готберг 21 снежня 1943 г. санкцыянаваў стварэнне Беларускай Цэнтральнай Рады з 15 чал. як дапаможнага дарадчага органа пры камісарыяце на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім. Новая крэатура пазіцыяніравала сябе прадстаўнiцтвам беларускага народа, а яе асноўнай задачай абвяшчалася барацьба з бальшавізмам. У выніку інтарэсы дзеячаў БЦР сыходзіліся: перад імі ўзнікала перспектыва ўтварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктаратам, а іх гаспадары маглі разлічваць на актывізацыю беларускага насельніцтва ў барацьбе з партызанамі і задавальненні эканамічнах інтарэсаў рэйха.

Створаныя ёю 13 аддзелаў жорстка кантраляваліся акупацыйнай адміністрацыяй, а дазвол на іх дзейнасць патрабаваў адпаведнай аддачы. Так, у сувязі з узрастаннем партызанскай вайны акупанты адчувалі патрэбу ў фарміраванні дадатковых сіл. Прымусова мабілізаваных імі ў канцы 1943 г. – пачатку 1944 г. 10 беларускіх батальёнаў у колькасці каля 5 тыс. жаўнераў яўна не хапала. Такім чынам, інтарэсы калабарантаў, якія марылі аб нацыянальным войску, і мэты немцаў ізноў сходзіліся. У выніку 6 сакавіка 1944 г. з дазволу К. фон Готберга прэзідэнт Р. Астроўскi падпiсаў загад аб стварэнні Беларускай Краёвай Абароны “для канчатковай ліквідацыі бальшавіцкіх бандытаў” і “абароны Бацькаўшчыны”.

З гэтай нагоды з 7 сакавіка абвяшчалася мабілізацыя ўсіх афіцэраў (ва ўзросце да 57 год), падафіцэраў (да 55 год) і мужчын 1908-1017 і 1921-1924 гадоў нараджэння. Таму, хто мусіў ухіліцца ад яе пагражаў надзвычайны суд і пакаранне смерцю. Правядзенне мабілізацыі ўскладалася на акруговыя аддзелы і Галоўнае ўпраўленне БКА на чале з маёрам Ф. Кушалем.

У выніку на прызыўныя пункты з’явілася каля 40 тыс. чал. З-за недахопу зброі і абмундзіравання ў БКА здолелі прыняць каля 25 тыс., з якіх было сфарміравана 39 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. За выключэннем батальёна на чале з Б. Рагулям, які дзейнічаў супраць партызан на Навагрудчыне, іх баяздольнасць была невысокай. Значна часцей мабілізаваныя, атрымаўшы зброю, пераходзілі да народных мсціўцаў. Не адставалі ад іх і служывыя з паліцэйскіх батальёнаў. Так, па даных Беларускага штаба партызанскага руху, каля 19 тыс. былых салдат з паліцэйскіх і іншых фарміраваняў ваявалі на баку партызанаў і каля 1 500 з іх загінулі ў баях.

У час, калі поўным ходам развівалася вызваленчае наступленне Чырвонай Арміі, 27 чэрвеня ў Мінску распачаў працу II Усебеларускі кангрэс (кангрэс БЦР) з удзелам 1039 дэлегатаў ад беларускіх згуртаванняў і ад акупацыйнай адмінстрацыі. У прывітальнай тэлеграме на імя А. Гітлера, падпісанай Р. Астроўскім, выказвалася, "што беларускі народ будзе нязломна змагацца побач з нямецкім жаўнерам супроць супольнага нашага ворага — бальшавізму....".

У сваёй рэзалюцыі ўдзельнікі, па-першае,пацвердзілі правільнасць і дзейснасць ІІІ Устаўной граматы ад 25 сакавіка 1918 г., па-другое, выказаліся супраць БССР як формы беларускай дзяржаўнасці; па-трэцяе, абвясціць усім народам свету аб тым, што “голас Масквы і СССР у беларускіх справах не мае ніякай праўнай сілы” і, па-чацвертае, назвалі БЦР на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім “адзіным праўным прадстаўніком Беларускага народу і ягонага краю”.

Але рэальных сіл для таго, каб рэалізаваць пастанову кангрэса, не хапіла ні ў яго арганізатараў, ні ідэйных натхніцеляў. Ужо 30 чэрвеня лiдэры БКА збеглi Польшчу, затым – у Германiю. Ведамства А. Розенберга выказала зацікаўленасць у БЦР як арганізацыі здольнай стварыць прагерманскія ўзброеныя фарміраванні, павесці агітацыю і прапаганду сярод беларускіх працоўных, узяць на сябе ўсю працу па аб’яднанні беларусаў Германіі.

У кастрычніку 1944 г. вайсковы аддзел БЦР быў рэарганiзаваны ў Гал упраўленне вайсковых спраў (ГУВС) на чале з генералам К. Езавiтавым. Для падрыхтоўкi афіцэраў i падафіцэраў створаны кадравы батальён. Паводле загаду ГУВС ад 8 студзеня, у рэзерв беларускага войска ўключаліся ўсе былыя палiцэйскія, валанцёры Беларускага корпусу самааховы, беларускіх часцей і спецгруп па бабрацьбе з партызанамi. У адпаведнасці з загадам Г. Гімлера, 25 студзеня 1945 г. ГУВС стварыў I-ю беларускую грэнадзерскую брыгаду СС “Беларусь”. Але ў баявых дзеяннях супраць Чырвонай Арміі яе салдаты не ўдзельнічалі. Пакінуўшы акопы, яны здаліся ў палон амерыканцам.

Такім чынам, калабаранты не дасягнулі сваіх мэтаў. Тыя з іх, хто спрабаваў з дапамогай акупантаў дамагчыся беларускай дзяржаўнасці, не знайшоў трывалай народнай падтрымкі. Наадварот, рабочыя, сяляне, інтэлігенцыя выступілі ў падтрымку савецкага ладу, ідэй Леніна і Сталіна, дапамагалі партызанам, падпольшчыкам і чырвонай Арміі ў вызваленні БССР. Спроба калабаранцкай прэсы – «Беларуская газэта», «Пагоня», «Новы шлях», «Раніца” і інш. укараніць у свядомасць беларусаў вобраз “Гітлера-вызваліцеля” і тым пазбавіць усебаковай падтрымкі партызан і падпольшчыкаў, нацкаваць на яўрэяў або рускіх поспеху не мела.

Тыя з калабарантаў, хто пайшоў са зброяй у руках у паліцэйскія батальёны, паліў вёскі, здзекваўся над мірным насельніцтвам – ужо не мог разлічваць на павагу, а пасля вайны – на літасць. Тыя з БСА або БКА, хто не праліў чужой крыві і перайшоў да партызанаў, таму знайшлося месца з страі народных мсціўцаў ці чырвонаармейцваў.

Была і такая катэгорыя людзей, якія служылі ў нямецкай цывільнай адміністрацыі, лясніцтве, на біржы, займаліся нарыхтоўкай прадуктаў ці паліва, працавалі ў школах і г. д. Назваць іх калабарантамі падстаў як-быццам і не было, але і ж патрыётамі – тым больш.

Пасля вайны ў СССР ў судовым парадку у здрадзе Радзiме, супрацоўнiцтве з акупантам былi абвiнавачаны сотні тысяч чал. На першым этапе пасля вызвалення гэтыя пытанні разглядалі пазасудовыя органы - тройкi, якiя складалiся з НКУС, НКДБ, СмерШ і інў. У БССР за палітычную, ваенную, эканамічную калабарацыю было асуджана 105 тыс. чал. Пазней 483 чал. з іх былi рэабiлiтаваны.

3. Савецкі народ сустрэў напад фашысцкіх агрэсараў на СССР з пэўнай трывогай, але без адчаю і панікі. Выхаваны ўпэўненым у значнай перавазе сацыялістычнага ладу над капіталістычным, несакрушальнай моцы Чырвонай Арміі над любой іншай, ён непахісна верыў у хуткую перамогу над ворагам. Гэтую веру мацавала дзеючая Камуністычная партыя (бальшавікоў) на чале з І. Сталіным. Велізарную ролю камуністаў ў савецкім грамадстве ўсведамляла і гітлераўская вярхушка, аддаючы загад аб іх поўным фізічным знішчэнні на фронце і ў тыле.

Пералік першых мерапрыемстваў па барацьбе з ворагам быў выкладзены ў пастанове ЦК УКП(б) і СНК СССР от 23 чэрвеня 1941 г. У прыватнасці, абвяшчалася мабілізацыя ваеннаабавязаных 14 узростаў (1905—1918 гг. народжання) у 14 ваенных акругах з 17 і стваралася Галоўная Стаўка камандавання (з 8 жніўня – Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання).

Беларуская партыйная арганізацыя – каля 51 тыс. камуністаў і 24 тыс. кандыдатаў у члены партыі – апынулася на пярэднім краі барацьбы з фашысцкім агрэсарам. Пасля разбуральных бамбардзіровак і артабстрэлаў гарадоў Беларусі не ўсе з 10 абласных, 14 гарадскіх, 12 раённых у гарадах і 187 сельскіх раённых камітэтаў партыі здолелі выконваць свае ранейшыя функцыі. 22 чэрвеня 1941 г. ЦК КП(б) на чале з яго першым сакратаром П. Панамарэнкам здолеў правесці ў Мінску пасяджэнне партактыву і намеціў шэраг неабходнях мерапрыемстваў па экакуацыі ў тыл матэрыяльных каштоўнасцей, дзяцей і пажылых людзей. У той самы дзень член Пінскага абкама партыі В. Корж выказаўся за неадкладную арганізацыю партызанскіх атрадаў. У большасці выпадкаў мясцовыя камуністы спадзяваліся на пера-можнае наступленне Чырвонай Арміі і ініцыятывы не прадпрымалі.

Толькі 29 чэрвеня падпісанай І. Сталіным дырэктывай «Партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей» быў пакладзены пачатак скаардынаваным дзеянням па арганізацыі абароны. Характэрна, што да моманту адпраўкі дакумента на адрас ЦК КП(б) Беларусі яе 5 абласных цэнтраў, у тым ліку Мінск, былі ўжо акупіраваны ворагам. Па прычыне мабілізацыі ў Чырвоную Армію і распачатай эвакуацыі партыйная арганізацыя стала змяншацца. У ваенныя саветы Заходняга фронта і армій былі накіраваны 30 членаў і 17 кандыда­таў у члены ЦК КП(б)Б, многія сакратары партыйных камітэтаў занялі пасады армейскіх палітрукоў.

Пад націскам акупантаў апарат ЦК КП(б)Б быў вымушаны пастаянна перамяшчацца: з Мінска ў Магілеў, затым у Ліозна (Віцебская вобл.), Рослаўль (Смаленская вобл.), Гомель, да 3 кастрычніка – у штаб Бранскага фронта ў раёне Арла і нарэшце – у Маскву.

У адпаведнасці з дырэктывай ЦК КБ(б)Б № 1 ад 30 чэрвеня “Аб падрых-тоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый, якія знаходзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі”, пэўная колькасць каму-ністаў мусіла перайсці на нелегальнае становішча. Асноўная іх маса ўдзельнічала ў фарміраванні знішчальных батальёнаў і палкоў народнага апалчэння. Пад націскам наступаўшага ворага на базе некаторых з іх узніклі партызанскія атрады. Іншыя атрады ствараліся партыйнымі камітэтамі, салдатамі-акружэнцамі, па ініцыятыве беспартыйных рабочых і сялян.

26 чэрвеня ў Пінскім і іншым раёнах пачаў дзейнічаць атрад на чале з В. Каржом. 9 ліпеня ў Віцебскай вобласці на барацьбу з ворагам узняўся сфарміраваны Суражскім райкамам партыі атрад на чале з М. Шмыровым. З першых дзён ліпеня пачаў баявую дзейнасць атрад «Чырвоны Кастрычнік», які ўзначаліў першы сакратар Кастрычніцкага райкама партыі Палескай вобласці Ц. Бумажкоў.

Ініцыятыва камуністаў прыгранічных раёнаў СССР знайшла прызнанне і развіццё ў пастанове ЦК УКП(б) ад 18 ліпеня 1941 г. “Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск”, якая патрабавала ад усіх партыйных камітэтаў неадкладна ўзначаліць народную барацьбу на акупіраванай тэрыторыі. Аб першых поспехах гэтай работы паведамлялася 22 ліпеня 1941 г. у газеце «Правда», дзе быў надрукаваны артыкул П. Панамарэнкі «Разгараецца полымя партызанскай вайны ў Беларусі». Да 25 ліпеня 1941 г. партыйнымі камітэ­тамі Беларусі было створана 118 атрадаў з 2 600 партызанамі, а праз месяц колькасць патрыётаў ужо складала каля 12 тыс. чал. Неўзабавае акупанты сталі несці адчувальныя страты не толькі ў жывой сіле, а і ў бронетэхніцы. 6 жніўня 1941 г. за вялікія поспехі ў барацьбе з ворагам Ц. Бумажкову і Ф. Паўлоўскаму першым з савецкіх партызан было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У той самы час шмат патрыётаў загінула. Так, да канца жніўня заставалася каля 200 атрадаў з 2 600 байцамі. Да канца года іх намаганнямі было падарвана 80 варожых эшалонаў, 33 самалёты, 78 танкаў і 131 бронемашын, 973 аўтамабіляў, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных і шашэйных мастоў, спаліена 63 склады з боепрыпасамі і гаручы, знішчана каля 10 тыс жывой сілы..

Усяго для арганізацыі падпольнай і партызанскай дзейнасці было пакінута каля 8 тыс. камуністаў. Да канца жніўня ва ўмовах акупацыі пачалі сваю дзейнасць Мінскі, Гомельскі і Пінскі абласныя, 1 гарадскі і 19 раённых падпольных камітэтаў партыі. Пад іх кіраўніцтвам у ліпені-жніўні пачалі дзейнасць 4 абласныя, 56 гарадскіх і раённых камітэтаў ЛКСМБ і звыш 600 пярвічных камсамольскіх арганізацый. У сакавіку 1942 г. пачаў дзейнічаць Віцебскі, у жніўні — новы склад Пінскага абкома КП(б)Б, у лютым 1943 г. — Палескі абкам.

Найбольш шматлікае падполле існавала ў Мінску. Ужо да канца 1941 г. тут дзейнічала звыш 2 тыс. патрыётаў. Яго арганізаваў і ўзначаліў гарадскі падпольны камітэт начале з І. Казінцом. Тут дзейнічаў “Ваенны Савет партызанскага руху”. У 1942 г. гаркам наладзіў выпуск газеты “Звязда”. Пад кіраўніцтвам камуністаў дзейнічала камасамольскае падполле. Патрыёты забівалі фашыстаў, распаўсюджвалі зводкі Савінформбюро, здабывалі разведачныя звесткі, дапамагалі савецкім ваеннапалонным уцячы з концлагераў, псавалі станкі і абсталяванне на адкрытых акупантамі прадпрыемствах. Так, пад час бітвы пад Масквой з-за дыверсіі ў мінскім чыгуначным дэпо было затрымана каля 850 варожых эшалонаў. Значны ўрон ворагу нанеслі М. Кабушкін, М. Кедышка, маладзёжная група “Андруша”. У ноч на 22 верасня 1943 г. падпольшчыцы А. Мазанік, М. Восіпава і Н. Траян з дапамогай магнітнай міны забілі гаўляйтэра В. фон Кубэ.

Восенню 1942 г. партыйны цэнтр Віцебска стварыў у горадзе разгалінаванае падполле. Найбольшую актыўнасць выявіла група В. Харужай да яе правалу 13 лістапада 1942 г. Наогул, з 1500 падпольшчыкаў Віцебска загінуў кожны трэці. У верасні 1942 г. ў Гомелі дзейнічала каля 20 падпольных груп. У 1942-1943 г. моцны падпольны рух існаваў у Магілёве, дзе 40 груп (каля 400 чал.) аб’ядналіся ў адзіную арганізацыю “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі” пад кіраўніцтвам Гарошкі, Крысевіча, Мэтэ. Вялікі ўклад ў падпольную барацьбу ўнеслі камуністы Бабруйска, Баранавіч, Барысава, Брэста, Вілейкі, Жлобіна, Калінкавіч, Оршы і іншых гарадоў.

Станаўленне падполля каштавала яго арганізатарам шматлікіх страт. Акупанты ўсведамлялі яго небяспеку і скіроўвала супраць яго ўдзельнікаў свае лепшыя сілы, Так, у верасні ў сутыкненні з ворагам загінулі кіраўнікі Пінскага абкома КП(б)Б П. Шапавалаў і І. Масленікаў. У 1942 г. гестапаўцы двойчы раскрывалі мінскае падполле. Так, у сакавіку - маі былі арыштаваны 404 мінскія падпольшчыкі, з якіх 279 былі пакараны смерцю.У кастрычніку адбыўся чарговы правал, калі ізноў загінулі сотні патрыётаў, а затым распаўсюдзіліся ілжывыя чуткі аб тым, што мінскае падполле працуе пад кантролем гестапаўцаў. У выніку вельмі многія доўгі час верылі ў тое, быццам адзін з арганізатараў мінскага падполля І. Кавалёў – здраднік.

На змену загінуўшым прыходзілі новыя змагары. Так, да вызвалення Мінска тут дзейнічала 9 тыс. чал. падпольшчыкаў, у тым ліку 1025 камуністаў і 2044 камсамольцаў.

Як правіла, камсамольцы мелі ўласныя падпольныя структуры. Так, у ліпені –жніўні 1941 г. існавалі 4 абласныя, 56 гарадскіх і раённых падпольных камітэтаў ЛКСМБ, звыш 600 пярвічных арганізацый. У іх ліку група “Смерть угнетателям народа” (“Смугнар”), якая па-геройску дзейнічала ў Калінкавічах. Вясной 1942 г. на ст. Обаль, Віцебскай вобл.была створана камсамольская арганізацыя "Юныя мсціўцы" у складзе 40 чал. на чале с Е. Зяньковай. Падпольшчыкі ладзілі дыверсіі на прадпрыемствах, падарвалі, некалькі мастоў, перадавалі партызанам зброю і медыкаменты,, распаў-сюджвалі лістоўкі, зводкі Савінфармбюро і г. д. У ноч на 30 ліпеня 1943 г. буйнейшая за час вайны дыверсія была здзейснена на ст. Асіповічы, калі камсамолец Ф. Крыловіч замініраваў эшалон з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, ад выбуху якога загарэліся яшчэ 2 – з танкамі і боепрыпасамі.

Усяго ў баявым падполлі ўдзельнічала каля 70 тыс. чал. Лепшым з іх – Е. Зяньковай, І. Казінцу, М. Кедышку, М. Кабушкіну, Клумаву, З. Партновай, В. Харужай і інш. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

З мэтай развіцця партызанскага руху ЦК КП(б)Б за 1941 г. накіраваў 437 арганізатарскіх груп колькасцю 7254 чал. Асноўным месцам іх перакідкі ў 1942 г. сталі так званыя Суражскія (або Віцебскія) вароты даўжынёй 40 км, якія ўтварыліся на стыку варожых груповак “Поўнач” і “Цэнтр” У выніку контрнаступлення савецкіх войск утварыўся 40-кіламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армій "Поўнач" і "Цэнтр". Праз вароты на Беларусь былі перапраўлены 20 атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чалавек, з запасам зброі, боепрыпасаў, медыкаментаў, абмундзіравання.

У 1942 г. ЦК КП(б)Б атрымаў дазвол ЦК УКП(б) на адкліканне з Чыровонай Арміі беларускіх камуністаў для іх падрыхтоўкі ў якасці арганізатараў партызанскага руху. З гэтай мэтай у красавіку 1942 г. у г. Мураме Уладзімірскай вобл. быў створаны так званы Асо­бы беларускі збор, а крыху пазней, у снежні 1942 г. – шко­ла партыйных і камсамольскіх кадраў.

Да пачатку 1943 г. у тыле ворага дзейнічалі 4 абкамы (Мінскі, Віцебскі, Гомельскі і Пінскі), 3 меж­райкамы, 42 райкамы і 1 гаркам КП(б)Б.

Новы 1942 г. прынёс істотнае ўдасканаленне ў партызанскі рух. Па-першае, усе атрады павінны былі звязацца з партыйным падполлем, увесці вайсковую дысцыпліну і прыняць прысягу партызана. Па-другое, гэта дазвалала ачысціць рух ад ілжэ-атрадаў, а папросту, бандытаў. Нарэшце, усё разам гэта давала магчымасць значна актывізаваць партызанскую барацьбу.

У маі 1942 г. пры Стаўцы вярхоўнага Галоўнакамандавання быў утво-раны Цэнтральны Штаб партызанскага руху. Яго ўзначаліў І сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка, а ў верасні – Беларускі штаб партызанскага руху (старшыня П. Калінін) на чале з ІІ сакратаром ЦК КП(б)Б. Галоўнакамандуючым партызанскіх сіл быў прызначаны маршал К. Варашылаў. Гэта дало магчымасць скіраваць партызанскую дзейнасць у рэчышча стратэгічных аперацый Чырвонай арміі. Так, брыгада “За Савецкую Беларусь” у ноч на 4 жніўня падарвала 4-х пралётны мост праз Дрысу на напрамку “Полацк-Даугаўпілс” спыніла рух на на 16 сутак. 28 жніўня тры атрады на чале з Жуніным разграмілі ворага на станцыі “Слаўнае” (Орша-Барысаў), падарвалі 2 км палатна, мост, воданапорную вежу, 10 эшалонаў і складоў. У ноч на 3 лістапада група атрадаў з Мінскай і Палескай абласцей на чале з Р. Мачульскім узарвала 132- мятровы мост праз Пціч па лініі Гомель-Гомель і перарвалі рух эшалонаў на 18 сутак.

26-28 лютага 1943 г. Пленум ЦК КП(б) разгледзеў адмысловае пытанне “Аб становішчы і задачах работы партыйных органаў і партыйных аргані-зацый у акупіраваных раёнах Беларусі” і прыняў пастанову аб ўзмацненні барацьбы супраць акупантаў. З гэтай нагоды на Беларусь былі перакінуты работнікі Баранавіцкага, Брэсцкага, Вілейскага і Беластойкага падпольных абкамаў. На працягу з сакавіка па чэрвень 1943 г. у тыл ворага было адпраўлена в звыш 220 партыйных кіраўнікоў.

Да канцы 1943-пачатку 1944 г. сістэма партыйнага кіраўніцтва народнай вайной складалася з 10 падпольных абкамаў, 17 міжрайкамаў, 8 гаркамаў, 2 гаррайкамаў і 166 райкамаў КП(б)Б.

Па меры развіцця партызанскага руху, атрады аб’ядноўваліся ў брыгады. У межах асобных раёнаў і абласцей брыгады аб’ядноўваліся ў злучэнні пад кіраўніцтвам падпольных абкамаў і на чале з іх сакратарамі. У лістападзе 1942 г. В. Корж узначаліў злучэнне, якое да канца 1943 гг. аднавіла ў 8 раёнах Пінскай вобласці Са­вецкую ўладу, разграміла да 60 варожых гарнізонаў, знішчыла больш за 26 тыс. акупантаў, 648 эшалонаў, 770 аўтамашын, 86 танкаў і бронемашын.

У Віцебскай вобласці брыгады замацоўваліся за кожным раёнам і пад-парадкоўваліся абласному камітэту партыі. З красавіка 1942 г. М. Шмыроў узначаліў Першую беларускую брыгаду. У канцы года ўжо налічвалася 56 брыгад, у тым ліку “Жалязняк”, “За Савецкую Беларусь” і інш. На 1 ліпеня 1943 г. камуністы ўзначальвалі 89,6 % атрадаў и 96,1 % брыгад. Акрамя іншага, абкамы, гаркамы, райкамы кіравалі 1200 пярвічнымі партарганізацыямі атрадаў і брыгад, дзе знаходзілася на ўліку звыш 35 тыс. камуністаў. За час вайны ва УКП(б) уступілі К. Заслонаў, П. Машэраў, Г. Такуеў, П. Кажушка і іншыя усяго каля 12 500 партызан і падпольшчыкаў.

Усю працу па арганізацыі ўсе­народнай барацьбы ўзначальвалі ЦК КП(б)Б і БШПР, у тым ліку П. Панамарэнка, П. Калінін, В. Малін, В. Ванееў, Н. Аўхімовіч, Т. Гар­буноў, Г. Эйдзінаў і інш.

У ліку выдатных кіраўнікоў партызанскага і падпольнага руху варта назваць І. Бельскага, А. Брагіна, І. Варвашэню, Я. Жыляніна, І. Клімава, І. Кожара, В. Казлова, В. Лабанка, Н. Малініна, Р. Мачульскага, В. Самуціна, С. Сікорскага, І. Стулава і інш.

На чале партыйных камітэтаў дзейнічала камсамольскае падполле, усяго каля 100 тыс. чал. у складзе 10 абласных, 214 міжраённых, гарадскіх і раён-ных арганізацый. У заходніх раёнах Беларусі антыфашысцкае падполле дзейнічала, як правіла, у цесным кантакце з партыйнымі органамі.

Супраць ворага вялі баявые дзеянні 370 тыс. партызан, аб’яднаныя ў 1 255 атрадаў, якія 997 уваходзілі ў склад 213 брыгад, а 258 змагаліся асобна. З улікам беларускіх падпольшчыкаў армія народных мсціўцаў складала каля 440 тым. чал. Партызанскі рэзерв складаў 400 тыс. чал.

Партизанскі рух на Беларусі з самага пачатку развіваўся пад вызначальным уздзеяннем вышэйшых партыйных і савецкіх органаў. Як вынікала з загаду народнага камісара абороны Саюза ССР І. Сталіна за № 00189 ад 5 верасня 1942 г. «Аб задачах партызанскага руху», роля беларускіх мсціўцаў значна павялічвалася. Невыпадкова таму, у тым жа верасні ўтва-раўся БШПР як ваенна-баявы орган ЦК КП(б), які мусіў спрыяць каар-дынацыі дзеянняў мясцовых партызан з Вярхоўным Галоўнакамандаваннем.

Цяжкасці пачатковага перыяду партызанскага руху (чэрвень 1941-лістапад 1942 гг.) у многім тлумачыліся разбуральнымі наступствамі 1937 г., калі існаваўшая на выпадак вайны матэрыяльная база (базы, зброя, прадукты) былі знішчаны, а камандзіры і ўдзельнікі атрадаў – рэпрэсіраваны. Часткова ацалелі толькі тыя партызанскія кадры, якім давялося ўзяць удзел у сутыкненні з фашызмам у Іспаніі, у прыватнасці, А. Спрогіс, С. Ваупшасаў, Н.А. Пракапюк, В. Корж і шэраг іншых. З пачаткам вайны органы дзяржбяспекі апынуліся найбольш падрыхтаванымі для работы за лініяй фронта і з’явіліся галоўным інструментам дзяржаўнага і партыйнага кіраўніцтва па арганізацыі партызанскага руху.

Ператварэнню лакальных і эпізадычных баёў у мэтанакіраваныя і аргані-заваныя дзеянні паспрыяла стварэнне БШПР і існаванне Віцебскіх (Суражскіх) варот.

На другім этапе (лістапад 1942 — снежань 1943 г.) партызанскі рух па формах і размаху баявых дзеянняў, спосабу кіравання імі набывае прыкметы ўсенароднай вайны. Яе наступствы адбіліся ў разгроме акупацыйных сіл і іх выцясненні за межы кантралюемых народнымі мсціўцамі тэрыторый – так званых партызанскіх зон. У 1943 г. у ліку такіх 20 тэрыторый, дзе фактычна аднаўлялася Савецкая ўлада, знаходзілася Полацка-Лепельская зона плошчай больш за 3, 2 тыс. кв км і Барысаўска-Бягомльская зона, плошчай 6 тыс. кв км.

На стыку Мінскай, Палескай і Пінскай абласцей на плошчы ў 18 тыс. км кв. існаваў моцны раён партызанскага руху. Недаступны акупантам, ён служыў базай партызан 6 абласцей, даваў прытулак 80-тысячнай партызан-скай арміі, прымаў самалёты з Вялікай Зямлі і г. д.

Народныя мсціўцы ўмела баранілі месцы сваіх дыслакацый і мірнае насельніцтва. Так, у красавіку 1943 г. абаронцы Барысаўска-Бягомльскай зоны выстаялі ў знішчальнай фашысцкай блакадзе. У красавіку-маі 1944 г. спроба 60-тысячнай рэгулярнай арміяй вермахта пры падтрымцы 150 танкаў, 235 гармат, 75 самалётаў знішчыць 17-тысяч­ную групоўку партызан Полацка-Лепельскай зоны на чале з В. Лабанком скончылася правалам.

У чатырохкутніку Олеўск—Оўруч—Мазыр—Тураў, які ахопліваў тэрыторыю 14 раёнаў у міжрэччы Дня­пра, Прыпяці і Дзісны з насельніцтвам больш 200 тыс. чалавек, узнік так званы партызанскі край, які абаранялі партызаны Украіны, Бела­русі і РСФСР.

Яшчэ адзін партызанскі край узнік на стыку межаў РСФСР, Беларусі і Латвіі плошчай 10 тыс. кв. км і насельніцтвам звыш 100 тыс. чал.

Асноўным відам барацьбы партызан супраць ворага з’яўляліся дыверсіі на чыгунцы. Найбольшы плён у плане разгрому фашызму яна прынесла пад час так званай “рэйкавай вайны”, распрацаванай у Стаўцы сумесна з ЦШПР і БШПР. Праведзеная ў тры этапы: першы – з 3 жніўня па 15 верасня 1943, другі – з 19 верасня па 1-3 лістапада 1943 і трэці – з 20 па 23 чэрвеня 1944 г. , яна нанесла каласальны ўрон праціўніку. Толькі чыгуначных рэек было падарвана 272 тыс., без уліку разгромленых гарнізонаў, станцый, іншых дыверсій. Такім чынам, ні пад час бітвы на Курскай дузе, ні пад час фарсіра-вання Дняпра, ні ў час аперацыі “Багратыён” фвшысты не здолелі своечасова падвезці патрэбныя грузы сваім арміям.

Важнейшым сродкам актывізацыі партызанскага руху з’яўляліся так званыя рэйды, перасоўванні, як правіла, конных партызанскіх атрадаў па тылах акупантаў з мэтай нанясення ўдараў па ворагу і масава-палітычнай працы сярод насельніцтва.

Першыя рэйды правялі ў сакавіку і лістападзе 1942 г. атрады Минско-Палескага злучэння. У лютым-красавіку 1943 г. брыгада імя. К. Заслонава прайшла 300-кіламетровым маршам па Віцебскай і Мінскай абласцей. У канцы жніўні-кастрычніку 1942 г. конны партызанскі атрад «Баявы» начале з А. Флегонтовым здзейсніў пераход у 500 км., наладзіў сувязь з 12 брыгадамі і ат­радамі, дамамог ім сродкамі сувязі, друкаванымі сродкамі і інш.

У 1943 – пачатку 1944 гг. мэтай рэйдаў стала перамяшчэнне партызанскіх сіл у заходнія раёны акупіраванай БССР. Узросшае баявое майстэрства партызан выявілася пад час рэйду Беластоцкага злучэння на чале сакратара падполь­нага абкама партыі В. Самуціна і генерал-майора Ф. Капусты. 1000 км. Пад час 1000-кіламетровага пераходу лік удзельнікаў рэйда ўзрос з 700 да 1 800 чал., было знішчана шмат захопнікаў, падарваны дзесяткі эшалонаў і 1100 рэяк.

Усяго з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 г., партызаны знішчылі і пара­нілі амаль 0, 5 млн акупантаў, пусцілі пад адхон больш за 11 тыс. эшало­наў, разграмілі 29 чыгуначных станцый, звыш 900 штабоў і варожых гарнізонаў, падарвалі 18,7 тыс. аўтамашын, шмат танкаў і броневікоў, падарвалі тысячы мастоў, пе­рабілі больш 300 тыс. рэяк і інш.

Звыш 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі. 88 чалавекам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у тым ліку сем сакратароў падпольных абкамаў КП(б)Б — В. Казлоў, І. Бельскі, Р. Мачульскі, І. Кожар, А. Кляшчоў, В. Чарнышоў, С. Сікорскі, сакратар падпольнага абкама камсамола П. Машэраў.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя працоўнымі Мін­ска ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў, вялікую ролю ў разгортванні партызанскага руху ў гады войны яму было присвоена ганаровае званне «Горад-герой». За гераізм у барацьбе нямецка-фашысцкімі акупантамі 8 падпольшчыкам горада прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, 600 чалавек узнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Пасля вызвалення сталіцы рэспублікі 3 ліпеня 1944 г. ЦК КП(б)Б вярнуўся ў Минск. У гэты час ў БССР працавалі 12 абкамаў, 14 гаркамаў і 181 райкам партыі. На уліку ў пярвічных арганіза­цыях знаходзілася 30 тыс. камуністаў.

Такім чынам, Кампартыя Беларусі здзейсніла велізарную палітычную і арганіза­тарскую работу сярод усіх пластоў і груп насельніцтва. Яе камітэты і арганізацыі склалі касцяк сіл падпольшчыкаў і пар­тызан. У выніку пастаўленая ЦК УКП(б) задача ператварэння партызанскага руху ў тыле ворага ва ўсенародную вайну была выканана. УКП(б) і КП(б) сфарміравалі, узброілі, ідэйна выхавалі масавую партызанскую, армію, забяспечыла яе кіруючымі органамі (БШПР, падпольныя камітэты і г.д.) камандным саставам і кадрамі палітычных работнікаў.

4. Пасля разгрому савецкіх войск пад Смаленскам група армій “Цэнтр” рэальна наблізілася да дасягнення сваёй стратэгічнай мэты. 16 верасня 1941 г. камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок выдаў дыректыву аб падрыхтоўцы аперацыі по захопу Масквы пад кодавай назвай «Тайфун», а 30 верасня 1941 г. пачынаюцца баі на маскоўскім напрамку. Для рэалізацыі плана група армій узмацнялася да 77 дывізій, што складала 38% пяхотных і 64% танкавых і матарызаваных сіл, якія дзейнічалі на савецка-германскім фронце. Па-ранейшаму, наступаўшых прыкрываў ІІ паветраны флот маршала А. Кесельрынга ў складзе 1320 самалётаў.

На шляху да сталіцы гітлераўцам процістаялі Заходні (камандуючы генерал І. Конеў), Рэзервны (камандуючы – маршал С. Будзённы) і Бранскі (камандуючы – А. Яроменка) франты. ) 800-кіламетровую лінію абаранялі каля 1 250 000 чал., больш 10, 5 тыс. гармат і мінамётаў, 1 044 танкі, 1368 самалётаў.

Валодаючы наступальнай ініцыятывай, штаб фон Бока планаваў рас-секчы савецкія франты і акружыць асноўные сілы Чырвонай Арміі ў районах Бранска і Вязьмы, а затым, наблізіўшыся да Масквы з поўначы і поўдня, узяць яе штурмам.

Карыстаючыся моцнай перавагай у танках з 2 па 9 кастрычніка 1941г. на паўночна-заходнім і паўночна-усходнім участках савецкіх франтоў гітлераўцы нанеслі шэраг удараў, прарвалі абарону і ў раёне Бранска і Вязьмы замкнулі ў кальцы акружэння пяць армій Заходняга і Рэзервнага франтоў. Пасля працяглых баёў у палон трапіла 663 тыс. савецкіх салдат, у якасці трафеяў ворагу дасталіся 1 242 танкі і 5 412 гарматы, а шлях на Маскву стаў адкрытым.

10 кастрычніка рэшткі часцей Рэзервнага фронта былі ўключаны ў склад Заходняга на чале з генералам Г. Жукавым. Але перавага ворага ў жывой сіле дазволіла яму 13 кастрычніка захапіць Калугу, 18 кастрычніка Мажайск і Малаяраславец. Каб выйграць час да падцягвання рэзерваў з Далёкага Усходу, у бой былі кінуты апошнія байцы маскоўскага апалчэння і курсанты двух ваенных вучылішч.

16 кастрычніка пачалося генеральнае наступленне сіл вермахта ў напрамку Валакаламска. Але гераічнае супраціўленне байцоў 316-й дывізіі генерала І. Панфілава прыпыніла іх націск на адлегласці 100-80 км ад Масквы.

15 кастрычніка Дзяржаўны камітэт абароны прыняў рашэнне аб эвакуацыі Москвы. У Куйбышаў накіроўваўся СНК СССР, ваенныя акадэміі, пасольствы. У Цюмень эвакуіравалася цела У. Леніна. Здзяйснялася мініраванне важнейшых прадпрыемстваў і іншых аб’ектаў. 19 кастрычніка ў Маскве ўводзілася асаднае становішча. І. Сталін выказаў цвёрды намер застацца ў сталіцы і кіраваць яе абаронай.

Да канца кастрычніка наступленне нямецкай 3-я танкавай групы на сталіцу было прыпынена войскамі зноў створанага Калінінскага фронту. Упершыню арганізатары аперацыі “Тайфун” адчулі збой у яе правядзенні. Другі раз гэта выявілася на пачатку лістапада, калі атакі войск вермахта захлынуліся пад Тулай.

У час кравапралітных баёў важнейшай падзеяй, якая безумоўна паўплывала на іх вынік, стала святкаванне ў Маскве 24-й гадавіны Вялікага Кастрычніка і правядзенне парада савецкіх войск на Чырвонай плошчы.

Чарговая спроба нямецкіх танкавых калон прарваць абарону, прадпрынятая 15-16 лістапада ў паўночна-заходнім, а затым 18 лістапада – у паўднёва-заходнім напрамках па вялікім рахунку плёну не прынесла. Праўда, у канцы лістапада вораг захапіў Клін, Сонечнагорск і наблізіўся да Масквы на адлегласць у 27 км. Дзякуючы мужнасці і гераізму савецкіх людзей, на большае ў яго папросту не хапіла сіл. Толькі з 16 лістапада па 5 снежня група армій “Цэнтр” страціла звыш 155 тыс. чалавек забітымі і параненымі, каля 800 танкаў, 300 гармат і да 1500 самалётаў.

Гітлераўскія генералы пад час наступления на Москву расцянулі войскі па фронтце да такой ступені, што яны страцілі прабіўную здольнасць. У новых умовах стратэгічная сітуацыя складвалася такім чынам, што Чырвоная Армія магла перайсці ў контрнаступленне. З аднаго боку таму спрыяла захаванне і папаўненне стратэгічных рэзерваў, а з другога – рэзкае зніжэнне баяздольнасці, выкліканае стойкасцю Чырвонай Арміі, а таксама поўнай негатоўнасцю ворага да зімняй кампаніі.

Так, 5 снежня перайшлі ў контрнаступленне войскі Калінінскага фронта (генерал І. Конеў), а 6 снежня – Заходняга (генерал Г. Жукаў) і Паўднёва-Заходняга франтоў (маршал С. Цімашэнка) на паласе 1000 км і за першые тры дні прасунуліся на 30-40 км. На ўсіх напрамках чырвонаармейцы мелі поспех: 16 снежня быў адваяваны Калінін, 20 снежня – Валакаламск.

Нягледзячы на загад А. Гітлера “утрымліваць фронт да апошняга салдата”, часці вермахта імкліва адступалі. Не дапамаглі справе адхіленне ад пасад камандуючага сухапутнымі войскамі В. фон Браухіча, камандуючага групай армій “Цэнтр” Ф. фон Бока, камандуючага 2-й танкавай групай Г. Гудэрыяна. Контррнаступленне Чырвонай Арміі, ператворанае ў наступ-ленне, да канца снежня завяршылася поўным разгромам фашысцкіх войск пад Масквой. Свецкія войскі адкінулі ворага на захад на 100—250 км. Былі вызвалены Маскоўская, Тульская і Разанская вобласці, многія раёны Калінінскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей.

Чырвонай Арміі і ўсім абаронцам Масквы ўдалося адстаяць не толькі сваю сталіцу як сімвал дзяржавы, але і важнейшы палітыка-адміністрацыйны, прамысловы, ваенны, культурны цэнтр СССР. Перамога пад Масквой натхніла ўвесь савецкіх грамадзян, у тым ліку трапіўшых пад акупацыю, на далейшую барацьбу супраць захопнікаў. Да канца 1941 г. у Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 14 млн чал., а эканоміка СССР была ў стане забяспечыць яе ўсім неабходным.

План “Барбароса” напаткаў поўны крах. Вермахт страціў ударныя, найбольш мабільныя і загартаваныя ў еўрапейскіх войнах арміі. Упершыню перад усім светам быў развеяны міф аб непераможнасці Германіі. Важнейшым наступствам перамогі пад Масквой стала актывізацыя ўзаемаадносін паміж краінамі антыгітлераўскай кааліцыі.

Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання занадта высока ацаніла вынікі бітвы пад Масквой і паставіла на мэце завяршыць разгром армій групы “Цэнтр” на чале з новым камандуючым – фельдмаршалам Г. фон Клюге. Але Ржэўска-Вяземская аперацыя (8 студзеня – 20 красавіка 1942 г. не прынесла поспеху Чырвонай Арміі). Нягледзячы на вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, вермахт захаваў наступальную ініцыятыву і ў маі здолеў нанесці цяжкое паражэнне Чырвонай Арміі пад Харкавам.

Насуперак прагнозам савецкай Стаўкі аб магчымасці паўторнага наступлення на Маскву, у чэрвені 1942 г. гітлераўскія войскі рушылі ўглыб СССР у паўднёвым напрамку. Паводле плана “Блау”, першая група армій (17-я сухапутная і 4-я танкавая) атрымала загад выйсці на Паўночны Каўказ, а другая (6 сухапутная і 1-я танкавая) – да Волгі і Сталінграда.

Сталінград з’яўляўся асобным пунктам у плане летняй 1942 г. кампаніі гітлераўцаў. Захоп горада, названага іменем савецкага правадыра, мог прынесці ім не толькі ваенна-стратэгічныя і эканамічныя, а і палітыка-прапагандысцкія выгоды.

У чэрвені гітлераўцы захапілі Данбас, Майкоп, Краснадар і выйшлі да Каўказа, а ў ліпені падыйшлі да Сталінграда. У падтрымку 6 арміі (камандуючы генерал Ф. Паулюс) была перададзена 4-танкавая армія і 4-ты паветраны флот. 17 ліпеня 1942 г. да штурму горада прыступілася 270 тыс. салдат і афіцэраў, каля 500 танкаў і каля 1200 самалётаў.

Ворагу процістаялі сілы Сталінградскага фронта ў складзе 7 армій (камандуючы — маршал С.  Цімашэнка, з 23 ліпеня — генерал В. Гордаў), 8-я паветраная армія і Волжская ваенная флатылія, усяго 160 тыс. чал., 2 200 гармат і мінамётаў, каля 400 танкаў і каля 650 самалётаў.

Зноў створанай 62-й арміі на чале з генералам В. Чуйковым быў аддадзены загад абараняць Сталінград любой цаной. Сілы абаронцаў мацаваў загад І. Сталіна № 227 ад 28 ліпеня, які прадугледжваў пакаранне растрэлам тых, хто кіідаў пазіцыі і адступаў. Парушальнікаў дысцыпліны з ліку салдат накіроўвалі ў штрафныя роты, а з ліку афіцэраў –у штрафныя батальёны. У шэрагу месц, за лініяй савецкіх акопаў размяшчаліся атрады НКУС, якім дазвалялася ў выпадку не дазволенага камандаваннем адступлення адкрываць агонь па сваіх.

23 жніўня гітлераўцы прарваліся да Волгі на поўначы ад Сталінграда адрэзалі абаронцаў горада ад астатніх сіл фронту. У той самы дзень горад быў падвергнуты разбуральнай бамбардзіроўцы.

Забеспячэнне абаронцаў зброяй, боепрыпасамі, медыкаментамі, прадук-тамі адбывалася з усходняга берага Волгі, пад агнём праціўніка.

У абароне ўзялі ўдзел дзесяткі тысяч працоўных і служычых. Танкі, сабраныя на канвееры трактарнага завода, камплектаваліся экіпажамі дабрахвотнікаў і адразу накіроўваліся на пазіцыі.

Вуліцы ператвараліся ў агнявыя рубяжы, а руіны будынкаў – ва умаца-ваныя пункты, і ўмела выкарыстоўваліся савецкімі снайперамі. Так, старшына В. Зайцаў забіў 225 гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Усе снайперы 62-й арміі ў ходзе баёў знішчылі каля 6 000 фашыстаў. Помнікам баявой славы стаў умацаваны пункт абароны – так званы “дом сержанта Паўлава”. Месцамі кравапралітных баёў зрабіліся Мамаеў курган, заводы “Чырвоны Кастрычнік”, “Барыкады” і элеватар. Немцам удалося захапіць 90% горада і раскалоць абаронцаў на дзве групоўкі, але з-за панесеных страт 10 лістапада яны спынілі наступленне і самі перайшлі да абароны.

У склаўшыхся ўмовах Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання прыйшла да высновы аб мэтазгоднасці ажыццяўлення распрацаванага ў верасні плана пад кодавай назвай “Уран”, які прадугледжваў акружэнне і знішчэнне сталінградскай групоўкі ворага. Так, сіламі Паўднёва-Заходняга (камандуючы М. Ватуцін) і Сталінградскага (камандуючы генерал А. Яроменка) франтоў належала абысці яе з флангаў і замкнуць кальцо ў раёне горада Калач. Данскому фронту (камандуючы генерал К. Ракасоўскі) надавалася задача ўтварэння знешняга кальца акружэння.

Чырвонай Арміі ўдалося стварыць неабходную перавагу ў танках (1463 супраць 675), самалётах (1350 супраць 1216), гарматах і мінамётах (15 501 супраць 10 290). Колькасць савецкіх салдат і афіцэраў (1 103 тыс.) ненамнога пераўзыходзіла колькасць варожых (1 103 супраць 1 011 тыс.). Іншая справа, што па сваіх баявых якасцях саюзнікі немцаў – італьянцы, венгры і румыны значна саступалі нашым байцам.

Распачатая 19 лістапада аперацыя “Уран” праз чатыры дні прывяла да поўнага акружэння ў міжрэччы Волгі і Дона 6-й арміі Ф. Паулюса і 4-й танкавай арміі Г. Гота – 22 дывізій і 160 асобных часцей агульнай колькасцю 330 тыс. чал.

А. Гітлер забараніў акружэнцам прадпрымаць захады па прарыву. Але пасланая 12 снежня 1942 г. ім на дапамогу група армій “Дон” на чале з фельдмаршалам Э. Манштэйнам да пачатку Новага, 1943 г. года была ўшчэнт разбіта. Да канца снежня 1942 г. савецкія войскі адкінулі ворага на 200-250 км.

8 студзеня 1943 г. савецкае камандаванне прад'явіла штабу 6-й арміі вермахта ультыматум аб капітуляцыі, але гітлераўцы ўсё яшчэ спадзяваліся на выратаванне. У склаўшыхся ўмовах 10 студзеня войскі Данскога фронта прыступіліся да рэалізацыі плана «Кальцо” з мэтай знішчэння Сталінградскага катла. Савецкія часці пераадолелі супраціўленне ворага і 26 студзеня рассеклі групоўку на паўднёвую і паўночную часткі. Каб заахвоціць акружэнцаў да супраціўлення, 30 студзеня 1943 г. А. Гітлер прысвоіў іх камандуючаму Ф. Паулюсу званне генерал-фельдмаршала, але 31 студзеня ён са сваім штабам з рэшткамі паўднёвай групы здаўся ў палон. 2 лютага была ліквідавана паўночная група гітлераўцаў. У выніку савецкі палон трапіў генерал-фельдмаршал, 24 генералы, больш за 2 500 афіцэраў, 91 тыс. салдат вермахта. У якасці трафеяў пераможцы здабылі 744 самалёты, 1666 танкаў, 261 бронемашына, 5762 гарматы і 1312 мінамёты, 80 438 аўтамашын, 3 бронецягнікі і іншая ваенная маёмасць.

Такім чынам, аперацыя, разлічаная на тыдзень, завяршылася праз 23 дні – 2 лютага, а разам з ёй і ўся Сталінградская бітва. Вораг страціў дзве нямецкія, дзве румынскія і адна італьянская арміі, усяго больш за 800 тыс. чал.. Савецкія войскі страцілі 485 тыс. сваіх байцоў і камандзіраў. Перамога ў Сталінградскай бітве была дасягнута дзякуючы мужнасці і масавага гераізму савецкіх войск. 112 лепшых з іх было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Больш за 700 тыс. салдат, афіцэраў і цывільных былі ўзнагароджаны медалём "За абарону Сталінграда".

У 1965 г. Волгаграду (Сталінграду) было прысвоена ганаровае званне "Горад-Герой". На Мамаевым Кургане створаны самы велічны ў СССР мемарыяльны помнік героям Вялікай Айчыннай вайны.

Перамога савецкіх войск у Сталінградскай бітве – адна з вызначальных падзей Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайны. Разгром буйнейшай варожай групоўкі перакрэсліла планы гітлераўскага генштаба аб зніжэнні ваенна-эканамічнага патэнцыялу СССР за кошт захопу яго хлебных і нафтаносных раёнаў і знішчэння вайсковых злучэнняў Чырвонай Арміі. У ходзе асенне-зімняй кампаніі 1942-1943 гг. адбыўся карэнны пералом у ходзе вайны: узброеныя сілы СССР здолелі не толькі абараніць сваю краіну, але і прыступіцца да яе вызвалення. Перамога пад Сталінградам надала магутнейшы штуршок партызанскаму руху на Украіне, Беларусі і іншых рэгіёнах СССР.

Сталінград – стаў сімвалам магутнасці Чырвонай Арміі і спадзяваннем прыгнечаных фашызмам народаў на хуткае вызваленне.

Нарэшце катастрафічныя для Германіі вынікі Сталінградскай бітвы стымулявалі ўзаемаадносіны краін антыгітлераўскай кааліцыі

Пасля пераможнага наступлення Чырвонай Арміі зімой 1943 г. у цэнтр савецка-германскага фронта набыў выгляд выступу, скіраванага на захад глыбінёю да 150 і шырынёй да 200 км.

Гітлераўскія стратэгі вырашылі знішчыць размешчаныя на ім Цэнтральны (камандуючы генерал К. Ракасоўскі), Варонежскі (камандуючы генерал М. Ватуцін) і пацясніць Сцяпны (камандуючы генерал І. Конеў) франты. Так, паводле распрацаванага імі ў маі 1943 г. плана “Цытадэль”, дзве ўдарныя арміі збіралася наступаць з раёна Арла (фельдмаршал Г. фон Клюге) і раёна Белгарада (фельдмаршал В. Модэль) у напрамку Курска з мэтай акружэння савецкіх войск.

Для стварэння стратэгічнай перавагі вораг сканцэнтраваў 50 дывізій (у тым ліку элітныя злучэнні СС “Адольф Гітлер”, “Мёртвая галава” і “Рэйх”) , агульнай колькасцю 900 тыс. чал. У баявых калонах 18 танкавых і матарызаваных дывізій стаяла 2 700 танкаў, у тым ліку некалькі соцень новых – “Тыгр” і “Пантэра”, а таксама штурмавых гармат “Фердынанд”. Артылерыя складалася з 10 тыс. гармат і мінамётаў. Прыкрыццё з паветра здзяйснялі 2 тыс самалётаў 4-й і 6-й арміі Люфтвафэ, каля 10 тыс. гармат і мінамётаў.

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб заняцці савецкімі франтамі абарончай тактыкі. Затым ім належала, выматаўшы ворага ў баях, перайсці ў контрнаступленне і цалкам разбіць ворага. Многае залежала ад пачатковага перыяду бітвы. З гэтай нагоды ў напрамках верагоднага наступлення ворага было створана 8 рубяжоў абароны глыбінёй да 300 км. Каардынацыя дзеяння франтоў была ўскладзена на прадстаўнікоў Стаўкі – маршалаў Г. Жукава і А, Васілеўскага.

Савецкай разведцы ўдалося своечасова здабыць звесткі аб часе запланаванага немцамі наступлення, і 5 ліпеня за некалькі гадзін да яго пачатку артылерыя Цэнтральнага і Варонежскага франтоў, а таксама авіяцыя нанеслі папярэдні ўдар па ворагу. Гітлераўскія фельдмаршалы зразумелі, што іх планы раскрыты, тым не менш аддалі загад аб наступленні. Вынікам яго стала прасоўванне на асобных участках Цэнтральнага фронту толькі на 30-40 км. Дзякуючы мужнасці і гераізму абаронцаў, іх узросшаму ваеннаму майстэрству, агрэсар не дасягнуў сваіх мэтаў. 10 ліпеня войскі В. фон Клюге страцілі 65 % сваіх танкаў і мусілі перайсці да абароны. Гэта дало магчымасць Цэнтральнаму фронту 15 ліпеня перайсці ў контрнаступленне.

Паўднёвая група пачала наступленне 6 ліпеня на ўчастку Варонежскага фронту сіламі 4 танкавай арміі і нават прарвала дзве лініі абароны. Гераічнымі намаганнямі танкавага корпуса на чале з палкоўнікам А. Бурдзейным удалося разбіць перадавыя часці дывізіі “Рэйх”. 12 ліпеня каля чыгуначнай станцыі “Прохараўка” адбыўся сустрэчны танкавы бой з удзелам каля 700 нямецкіх і 850 савецкіх машын. Высокая шчыльнасць боя пазбавіла перавагі дальнабойныя і больш магутныя гарматы нямецкіх танкаў. Перамога засталася за савецкімі воінамі, маральны дух і ваеннае майстэрства якіх была значна вышэйшымі. На поле боя засталося каля 400 нямецкіх танкаў, 300 аўтамашын, звыш 3 500 салдат і афіцэраў.

Камандуючы паўднёвым напрамкам фельдмаршал Э. фон Манштэйн не здолеў зламаць савецкую оборону і пачаў адвод войск. У выніку контррнаступлення Сцяпнога і Варонежскага франтоў 23 ліпеня немцы былі адкінуты на ранейшыя пазіцыі. 5 жніўня байцамі Цэнтральнага фронта быў узяты горад Белгарад. У той самы дзень, 5 жніўня войскі Заходняга і Бранскага франтоў вызвалілі горад Арол. На завяршальным этапе баёў на Курскай дузе, 23 жніўня Харкаў ізноў стаў савецкім. Контрудары гітлераўцаў поспеху не мелі. І надалей Чырвоная Армія ўжо ніколі да канца вайны не губляла здабытую пад Курскам стратэгічную ініцыятыву.

Было відавочным, што менавіта на савецка-германскім фронце вырашаецца лёс не толькі Айчыннай, але і сусветнай вайны. Так, калі ў бітве пад Масквой з абодвух бакоў удзельнічала 1,5 млн., пад Сталінградам – 2 млн., то ў Курскай бітве – 4 млн. чал. У іх на ўзбраенні было звыш 69 тыс. гармат і мінамётаў, звыш за 13 тыс. танкаў і самаходных гармат, да 12 тыс. баявых самалётаў. Вермахт страціў 30 лепшых дывізій: у тым ліку каля 500 тыс. чалавек, 1,5 тыс. танкаў і штурмавых гармат, больш за 3,7 тыс. самалётаў. За гэтую перамогу звыш 100 тыс. савецкіх воінаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а больш 180 – было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Такім чынам, план “Цытадэль” быў сарваны: спроба гітлераўцаў узяць рэванш за паражэнне пад Сталінградам скончылася чарговым, яшчэ больш адчувальным паражэннем. Разгром фашыстаў пад Курскам актывізаваў намаганні саратнікаў Савецкага саюза па антыгітлераўскай кааліцыі па адкрыцці ІІ фронта.

Для Чырвонай Арміі і савецкага народа гэта перамога азнаменавала карэнны пералом у ходзе вайны, пачатак выгнання ворага з часова акупіраванай тэрыторыі СССР.

5. Разгром фашыстаў пад Курскам даў Чырвонай Арміі магчымасць перайсці ў наступленне на ўсім працягу савецка-германскага фронту. 23 верасня 1943 г. войскамі Цэнтральнага фронту быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР – Камарын, Гомельскай вобласці, а 26 верасня войскамі Бранскага фронту быў вызвалены першы раённы цэнтр Магілёўскай вобласці – Хоцімск.

Для канчатковага разгрому групы армій “Цэнтр” Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання накіравала супраць яе сілы трох франтоў: Калі-нінскага (з 20 кастрычніка – 1-ы Прыбалтыйскі), Заходняга і Цэнтральнага. Але, як высветлілася, вораг быў яшчэ даволі моцным. Спробы Чырвонай Арміі выбіць яго з Віцебска і Магілёва да пачатку лета 1944 г. поспеху не мелі. Найбольш імукліва адбывалася вызваленне Беларускага Палесся: 16 кастрычніка войскі Цэнтральнага фронту (з 20 кастрычніка – ў Беларускага) вызвалілі Лоеў, 18 лістапада – Рэчыцу, 26 лістапада – Гомелем і 14 студзеня 1944 г. – Мазыр. Усяго да пачатку 1944 г. гітлераўцы былі выбіты з 2 абласных і 36 раённых цэнтраў. У Гомелі размясціўся і стаў дзейнічаць СНК БССР.

Захаванне за Чырвонай Арміяй стратэгічнай ініцыятывы дазволіла савецкаму камандаванню вызначыць напрамак галоўнага ўдару летам 1944 г. на Беларусі. Асноўным матывам такога рашэння з’яўлялася ўпэўненасць у тым, што для фашыстаў гэты ўдар будзе абсалютна нечаканым. Сапраўды, вермахт зыходзіў з таго, што савецкае камандаванне будзе імкнуцца замацаваць свой поспех на Украіне і рушыць свае сілы ў нафтаносныя раёны Румыніі.

Тут, на Беларусі лінія савецка-германскага фронту ўяўляла сабой выступ ад Дзвіны да Прыняці, скіраваны на ўсход, а акупіраваная тэрыторыя – суцэльны ўмацаваны раён глыбінёй да 270 км, названы “Фатэрланд”. Гарадам: Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Мінск надаваўся статус крэпасцей. У складзе размешчаных на Беларусі групы армій “Цэнтр” (камандуючы – фельдмаршал Э. Буш) і іншых злучэнняў налічвалася 63 дывізіі: у тым ліку 1 200 тыс. чал., 9 500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1 300 самалётаў.

Распрацаваны Стаўкай Вярхоўнага Галоўнкамандавання план па разгрому гэтай варожай групоўкі і вызваленні Беларусі набыў кодавую назву “Багратыён”. У адпаведнасці з планам, гэтая задача ўскладалася на 4 франты – 1 Прыбалтыйскі (камандуючы – генерал І. Баграмян), 1, 2 і 3-ці Беларускія (камандуючыя – генералы К. Ракасоўскі, Г. Захараў і І. Чарняхоўскі), якія налічвалі 1 430 тыс. чал. асабовага складу, каля 32 тыс. гармат і мінамётаў, 5 200 танкаў і самаходных гармат, каля 5 тыс. самалётаў.

Асаблівасцю плана “Багратыён” з’яўлялася тое, што савецкае каман-даванне сканцэнтравала ўсе сілы не ў адным напрамку, а падзяліла іх для нанясення двух флангавых удараў – на Віцебск і Бабруйск з тым, каб раздрабіць і акружыць усе тры нямецкія арміі.

Ужо 22 чэрвеня асобныя часці І Прыбалтыйскага 3 і 2 Беларускіх прасунуліся на 0, 5- 1, 5 км наперад і дзе-нідзе завалодалі пазіцыямі праціўніка. На другі дзень, раніцай 23 чэрвеня пасля артабстрэлу і бамбардзіравання варожых пазіцый у бой уступілі асноўныя ўдарныя групоўкі азначаных франтоў у напрамках Віцебск, Орша, Магілёў.

Назаўтра, 24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту рушылі ў Бабруйскім напрамку. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы А. Васілеўскі і Г. Жукаў.

Не чакаўшыя наступлення гітлераўцы адчайна супраціўляліся, але неслі вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы.   Ужо да 25 чэрвеня пяць нямецкіх дывізій было акружана ў раёне Віцебска, а 26 чэрвеня – вызвалены сам абласны цэнтр. Месцы акружэння горада – так званыя “катлы” – узніклі пад Оршай і Магілёвам, а пасля наступлення 1 Беларускага фронта, якое пачалося 24 чэрвеня, – і пад Бабруйскам. Тут у “кацёл” трапіла каля 40 тыс. чал. са складу нямецкай 9-й арміі. 28 чэрвеня Чырвоная Армія вызваліла Магілёў, а 29 – Бабруйск.

Такі катастрафічны для немцаў пачатак абароны “Фатэрланда” прымусіў А. Гітлера замяніць Э. Буша больш аўтарытэтным камандуючым – фельдмаршалам В. Модэлем. Але гэта не ўратавала гітлераўцаў ад поўнага разгрому.

Пасля ліквідацыі “катлоў” войскі 1-га Беларускага фронту 30 чэрвеня ўзялі Слуцк і адрэзалі немцам шлях да адступлення на паўднёвы захад. Спроба гітлераўцаў падарваць масты і замацавацца на Бярэзіне была няўдалай. 30 чэрвеня рака была фарсіравана на поўнач і на поўдзень ад Барысава, а затым штурмам узяты і сам горад. Такім чынам, шлях на Мінск быў адкрыты. Раніцай 3 ліпеня 5-я армія генерала П. Ротмістрава корпус генерала А. Бурдзейнага (3 Беларускі фронт) уварваўся ў Мінск з усходу, а крыху пазней з поўдня – часці 1-га Беларускага фронту. На ўсход ад вызваленай сталіцы БССР узнік так званы “Мінскі кацёл”, у які трапіла каля 105 тыс. фашыстаў. 7-8 ліпеня асноўныя іх сілы былі знішчаны, а ў палон трапіла больш за 35 тыс. чал, у тым ліку 12 генералаў. Велізарную дапамогу Чырвонай Арміі ў ажыццяўленні аперацыі “Багратыён” аказалі беларускія партызаны. Па-першае, іх намаганнямі з 19 на 20 чэрвеня, а таксама 29 чэрвеня, быў праведзены чацвёрты этап “рэйкавай вайны”, які, меў авынікам знішчэнне больш за 60 тыс. рэяк і, па-сутнасці, паралізаваў чыгуначныя камунікацыі ворага. Па-другое, народныя мсціўцы наносілі ўдары па жывой сіле і тэхніцы адступаўшага ворага. Па-трэцяе, партызаны захапілі і пабудавалі шмат перапраў праз Пціч, Случ, Бярэзіна, Шчара, Нёман і інш. для наступаўшых чырвонаармейцаў. Па-чацвертае, партызаны разам з байцамі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні гарадоў (Мінск, Докшыцы, Лагойск, Любань і інш.) ад акупантаў, а ў шэрагу выпадкаў, грамілі гарнізоны (Івянец, Капыль, Карэлічы, Узда) і ўсталёўвалі савецкую ўладу сваімі сіламі.

У час наступлення Чырвонай Арміі максімальна актывізавалася падполле. Савецкія патрыёты праводзілі дыверсіі, знішчалі праціўніка, збіралі разведданыя. Мірнае насельніцтва таксама імкнулася дапамагчы сваім вызваліцелям: каштоўнымі звесткамі пра праціўніка, працай на пераправах, уходам за раненымі і хворымі воінамі.

4 ліпеня войскі І Прыбалтыйскага фронта вызвалілі Полацк і выйшлі да межаў Літоўскай ССР. У заходнім напрамку пасля ўпартых баёў войскі 3-га Беларускага фронту 5 ліпеня вызвалілі Маладзечна, 16 ліпеня – Гродна. 8 ліпеня войскі 1 Беларускага фронта вызвалілі Баранавічы, 14 ліпеня – Пінск, а 23 ліпеня выбілі немцаў з польскага горад Люблін.

28 ліпеня ізноў стаў савецкім беларускі горад Брэст. Такім чынам, Беларусь была цалкам вызвалена ад фашысцкай акупацыі. У выніку наступлення І Беларускага фронта з 28 ліпеня па 2 жніўня 1944 г. войскі 1-го Беларускага фронта выйшлі да Віслы і наблізіліся да Варшавы. Велізарную дапамогу Чырвонай Арміі ў ажыццяўленні аперацыі “Багратыён” аказалі беларускія партызаны. Па-першае, іх намаганнямі з 19 на 20 чэрвеня, а таксама 29 чэрвеня, быў праведзены чацвёрты этап “рэйкавай вайны”, які, меў авынікам знішчэнне больш за 60 тыс. рэяк і, па-сутнасці, паралізаваў чыгуначныя камунікацыі ворага. Па-другое, народныя мсціўцы наносілі ўдары па жывой сіле і тэхніцы адступаўшага ворага. Па-трэцяе, партызаны захапілі і пабудавалі шмат перапраў праз Пціч, Случ, Бярэзіна, Шчара, Нёман і інш. для наступаўшых чырвонаармейцаў. Па-чацвертае, партызаны разам з байцамі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні гарадоў (Мінск, Докшыцы, Лагойск, Любань і інш.) ад акупантаў, а ў шэрагу выпадкаў, грамілі гарнізоны (Івянец, Капыль, Карэлічы, Узда) і ўсталёўвалі савецкую ўладу сваімі сіламі.

У час наступлення Чырвонай Арміі максімальна актывізавалася падполле. Савецкія патрыёты праводзілі дыверсіі, знішчалі праціўніка, збіралі разведданыя. Мірнае насельніцтва таксама імкнулася дапамагчы сваім вызваліцелям: каштоўнымі звесткамі пра праціўніка, працай на пераправах, уходам за раненымі і хворымі воінамі.

Беларуская наступальная аперацыя з'яўляецца адной з самых буйнейшых не толькі ў Вялікай Айчыннай, але і ў ІІ сусветнай вайне. Войскі чатырох франтоў наступалі на болей, чым 1000-кіламетровым фронце і з 23 чэрвеня па 29 жніўня прасунуліся на 550-600 км. У ходзе завяршэння аперацыі “Багратыён” савецкія войскі знішчылі і ўзялі ў палон звыш 500 тыс. гітлераўскіх салдат і афіцэраў. 55 тыс. гітлераўцаў прайшлі па Маскве, але не ў якасці пераможцаў, а ў якасці палонных.

Група армій “Цэнтр” фактычна перастала існаваць, але яе разгром каштаваў Чырвонай Арміі шмат сіл. Так, пад час аперацыі “Багратыён” савецкія войскі страцілі 440 879 чал., у тым ліку забітымі 97 232 салдат і афіцэраў. За мужнасць і гераізм звыш 1500 воінам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, больш за 402 тыс. узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 663 злучэнні і часці атрымалі ганаровыя найменні Аршанскіх, Мінскіх, Віцебскіх, Бабруйскіх, Магілёўскіх, Рагачоўскіх і інш.

З усталяваннем Савецкай улады на яго плечы лягла нялёгкая праца па аднаўленні разбураных камунікацый. Так, у найкарацейшы тэрмін жыхары Беларусі вярнулі ў карыстанне 10 тыс. км чыгунычных пуцей і 1 735 мастоў. Беларускія сяляне дзяліліся са сваімі вызваліцелямі апошнімі прадуктамі. Так, у 1944 г. яны здалі звыш плана ў фонд Чырвонай Арміі 3 млн пудоў хлеба і 25 млн. пудоў бульбы. 420 тыс. беларускіх юнакоў папоўнілі шэрагі Чырвонай Арміі. Таксама ў было мабілізавана на фронт 180 тыс. беларускіх партызан.

З вызваленнем Чырвонай Арміяй былых акупіраваных тэрыторый СССР сусветная вайна ўступіла ў завяршальную стадыю. Але нягледзячы на адкрыццё ІІ фронту, асноўны цяжар барацьбы з германскім фашызмам і яго сатэлітамі па-ранейшаму прыпадаў на Савецкі Саюз. Яскравым доказам яго вызначальнага ўклада ў разгром агрэсара стала ўзяцце Чырвонай Арміяй Берліна.

II сусветная вайна прынесла велізарныя матарыяльныя, людскія і духоўныя страты. З загінуўшых 60 млн чалавек большая палова – 27 млн прыпадае на народы СССР. Германія страціла 13, 6 млн. чал., пры гэтым больш за 10 млн яна згубіла на савецкім фронце. Чырвоная Армія толькі забітымі, памерлымі ад ран і прапаўшымі без вестак страціла 8, 7 млн чал. Прынята лiчыць, што з 10-мiльённага насельнiцтва даваеннай БССР загінуў кожны трэці. Акупанты разбурылi 209 з 270 гарадоў i пасёлкаў БССР. У ліку 9 200 спаленых вёсак 627 былі знiшчаны разам з жыхарамi (Хатынь, Дальва).

Акупанты разрабавалі і знішчылі больш за 10 000 фабрык i заводаў, 96% энергетычных магутнасцяў, усе калгасы, саўгасы і МТС. Такі ж лёс спасціг музеі, бібліятэкі, навуковыя і навучальныя ўстановы. У грашовым вымярэннi БССР страцiла больш паловы сваiх нацыянальных багаццяў.

Беларусы заплацілі высокую цану за сваё вызваленне. Як і ўсе народы СССР яны мужна змагаліся на ўсіх франтах, ва ўсіх родах войск. Салдаты і афіцэры, партызаны і падпольшчыкі, байцы перадавых ліній і работнікі тыла, усе яны, мужна змагаліся з ворагам. Толькі ў дзеючую армію было прызвана звыш 1, 3 млн жыхароў Беларусі. Яны ўдзельнічалі ва ўсіх буйнейшых аперацыях Вялікай Айчыннай. Бессмяротнай славай пакрылі сябе абаронцы Брэсцкай крэпасці, Магілёва, Гомеля. Сярод абаронцаў Ленінграда вызначыўся снайпер Ф. Смалячкоў. У бітве пад Масквой праславіліся камандзір гвардзейскай дывізіі А. Люзікаў і камандзір кавалерыйскага корпуса генерал Л. Даватар, лётчык А. Катрыч.

За самаадданую абарону Сталінграда званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена нашым землякам – лётчыку І. Сержантаву, радыстцы В. Стэмпкоўскай, мінамётчыку Н. Жолудзеву, камандзіру дывізіі А. Пастрэвічу і інш. Неўміручы подзвіг на Курскай дузе здзейсніў беларус, лётчык-знішчальнік А. Гаравец, які ў адным баі цаной уласнага жыцця збіў 9 варожых бамбардзіроўшчыкаў. Сотні тысяч беларусаў бралі ўдзел у фарсіраванні Дняпра. Асобныя з іх – кулямётчык Дз. Жмуроўскі, связісты, М. Піліпенка і І. Карасёў і інш. заслужылі званне Героя Савецкага Саюза. Бессмяротнай славай пакрыў сябе радавы Ю. Смірноў пад час вызвалення Беларусі, які трапіў у палон, але не выдаў планаў камандавання і загінуў. Вядомы імёны 14 беларусаў, якія паўтарылі подзвіг А. Матросава, грудзьмі закрыўшых абмразуры варожых агнявых кропак.

Пры штурме Берліна праславіліся камандзір палка А. Жук, камандзір роты Дз. Пенязькоў, танкіст А. Філімонаў, лётчык П. Галавачоў. Глыбока сімвалічным з’яўляецца і той факт, што ў ліку тых, хто ўсталяваў сцяг Перамогі над рэйхстагам, быў былы беларускі партызан Ягораў.

Усяго з 11 693 воінаў, якія атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, 466 былі беларусамі або выхадцамі з Беларусі. У тым ліку чацвярым – лётчыку П. Галавачову і танкістам І. Гусакоўскаму, С. Шутаву, І. Якубоўскаму – гэта званне было прысвоена двойчы. 67 нашых суайчыннікаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеняў. Ратны ўклад каля 400 тыс. воінаў-беларусаў быў ацэнены баявымі ордэнамі і медалямі.

6. Пасля разгрому фашыстаў пад Курскам краіны-удзельніцы антыгітлераўскай кааліцыі (ЗША, Вялікабрытанія і СССР) прыйшлі да высновы аб тым, што поўная перамога над агрэсарам – гэта толькі пытанне часу. Таму пад час сустрэч на высокім дзяржаўным узроўні ў ліку іншых сталі абмяркоўвацца пытанні пасляваеннага уладкавання Еўропы. Так, на канферэнцыі ў Тэгеране (Іран) (28 лістапада па 1 снежня 1943 г.) І. Сталін, прэзідэнт ЗША Ф. Рузвельт і прэм’ер-міністр Велікабрытаніі У. Чэрчыль прынялі рашэнне аб стварэнні агульнай арганізацыі, здольнай вырашаць міжнародныя праблемы і супярэчнасці, прадухіляць новыя войны і быць гарантам захавання міру і бяспекі.

У мэтах атрымання большай палітычнай вагі ў гэтай арганізацыі, савецкае кіраўніцтва выступіла з прапановай аб уключэнні ў яе як мага больш саюзных рэспублік у якасці самастойных членаў. У прыватнасці, у камісію па ваенных злачынствах прапаноўвалася ўключыць сем савецкіх рэспублік. Аднак такія захады не атрымалі падтрымкі з боку ЗША і Вялікабрытаніі на той падставе, што рэспублікі СССР не маюць канстытуцыйнай асновы для асобнага прадстаўніцтва на міжнароднай арэне.

У такіх умовах кіраўніцтва СССР правяло шэраг змен у саюзную Кастытуцыю, якія былі заканадаўча аформленыя ў лютым 1944 г. Вярхоўным Саветам СССР. Новымі нормамі прадугледжвалася права саюзных рэспублік уступаць у непасрэдныя зносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. З гэтай нагоды ў сакавіку 1944 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб утварэнні Народ-нага камісарыята замежных спраў рэспублікі.

Але падобныя змены ў становішчы суб’ектаў Савецкага Саюза не магло канчаткова ператварыць рэспублікі ў суб’ектаў міжнароднага права. І калі савецкі бок прапанаваў у лік будучых членаў ААН усе савецкія рэспублікі, то прэзідэнт ЗША у спецыяльным пасланні І. Сталіну адзначыў, што такія ініцыятывы пагражаюць стварэнню арганізацыі. Савецкі бок, у сваю чаргу, у якасці аргументаў падкрэсліваў, што, напрыклад БССР і УССР па колькасці насельніцтва і плошчы тэрыторыі значна пераўзыходзяць краіны, якія без супярэчанняў планавалася ўключыць ў ААН.

Праблема членства саюзных рэспублік у новай арганізацыі атрымала працяг пад час Ялцінскай канферэнцыі (4-11 лютага 1945 г.). Пасля напружаных перамоў кіраўніцтва Вялікабрытаніі і ЗША ўсё ж дало згоду на уключэнне ў будучую ААН 2 ­– 3 рэспублік, якія найбольш пацярпелі ад фашысцкай агрэсіі. Па выніках канферэнцыі было вырашана, што іх будуць прадстаўляць УССР і БССР.

27 красавіка 1945 г. пасля двух тыдняў працы ўстаноўчай канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Сан-Францыска было прынята афіцыйнае рашэнне аб уключэнні УССР і БССР у шэраг першапачатковых членаў арганізацыі. У склад дэлегацыі ад нашай рэспублікі ўвайшлі наркам замежных спраў К.  Кісялёў, акадэмік А.  Жэбрак, прафесар Перцаў, дацэнт Ф. Шмыгаў і Г. І. Байдукоў. Яны ж удзельнічалі ва ўстаноўчай сесіі ААН і 26 чэрвеня 1945 г. падпісалі Статут Усеагульнай міжнароднай арганізацыі (Арганізацыі Аб’яднаных нацый).

Уключэнне БССР у склад краін-заснавальніц ААН стала натуральным прызнаннем вялікага ўкладу беларускага народа ў справу перамогі над фашызмам. Тым не менш яна не ўспрымалася ў свеце незалежнай і суверэннай дзяржавай, а разглядалася неад'емнай часткай СССР.

Знешнепалітычная дзейнасць рэспублікі цалкам праходзіла ў рэчышчы інтарэсаў і рашэнняў саюзнага ўрада. Праўда, беларуская дэлегацыя ў ААН спрабавала выступаць як самастойная сіла. Напрыклад, выступленне К. Кісялёва па вырашэнні карэйскага пытання разыходзілася з афіцыйнай пазіцыяй СССР, але ад рэпрэсій яго ўратаваў сам І. Сталін.

У далейшым БССР актыўна ўдзельнічала ў працы разнастайных органаў ААН і ў 1946 г. выступала ініцыятарам прыняцця рэзалюцыі аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў у 1946 г.

Выхад БССР на міжнародную арэну запатрабаваў распрацоўкі і прыняцця яе дзяржаўных сімвалаў – сцяга, герба і гімна. Але гэта былі толькм знешнія атрыбуты беларускага суверэнітэту. Як і ўсе 15 саюзных рэспублік, БССР, нават у міжнародным жыцці, па-раней-шаму адстойвала інтарэсы адзінага дзяржаўнага арганізма – СССР.

7. З сярэдзіны 1950-х знешнепалітычная дзейнасць СССР набыла пэўны дынамізм. Яна грунтавалася на неабходнасці пераадолення напружанасці ў адносінах з Захадам. Дзейнасць БССР праходзіла ў агульным рэчышчы міжнароднай палітыкі СССР і краін-удзельнікаў Варшаўскага дагавору і Савета Эканамічнай Узаемадапамогі. Цыклічнае абвастрэнне адносін паміж дзвюма палітычнымі сістэмамі (“Карыбскі крызіс”, агрэсія ЗША супраць В’етнама, увядзенне савецкіх войск у Чэхаславакію, араба-ізраільскія войны і інш.) непасрэдна адбівалася на міжнародным аўтарытэце ўсяго СССР. Заходняе грамадства да канца стагоддзя амаль не адрознівала савецкіх грамадзян па нацыянальнай прыкмеце, а называла іх “рускімі”. У поўным сэнсе гэтае правіла можна было перанесці і на міжнародную палітыку СССР, якая таксама не мела нацыянальных адценняў.

Гады так званай “хрушчоўскай адлігі” пэўным чынам спрыялі станаўленню БССР як суб’екта міжнародных адносін. Рэспубліка паслядоўна ўдзельнічала ў рамках міжнародных арганізацый і дагавораў. Калі ў канцы 1950-х гг. БССР была ўдзельніцай 54 міжнародных дагавораў, то да канца 1980-х – больш за 170. БССР брала ўдзел у працы 70 міжнародных арганізацый, у тым ліку спецыялізаваных установах ААН ЮНЕСКО, МАГАТЭ, Міжнародным саюзе электрасувязі, Міжнароднай арганізацыі працы і інш.

Важнае месца ў міжнародных стасунках БССР займалі сувязі ў галіне культуры. З дазволу вышэйшых уладных структур іх здзяйснялі творчыя саюзы, навучальныя і навуковыя ўстановы, а таксама спецыяльны орган —Беларускае таварыства сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі краінамі.

У адпаведнасці з рашэннямі ЮНЕСКО у нашай краіне вялася падрыхтоўка спецыялістаў для краін, якія ўсталі на некапіталістычны шлях развіцця. Да канца 1980-х гг. у БССР прайшлі навучанне каля 10 тысяч грамадзян з Усходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

У галіне захавання міру і бяспекі на планеце БССР стала ўдзельнікам дагавора 1963 г. аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, космасе і пад вадой, Канвенцыі аб забароне ваеннага ці іншага шкоднага ўздзеяння на прыроднае асяроддзе. Дыпламатычны корпус рэспублікі быў сааўтарам Дэкларацыі сацыяльнага развіцця (1969), Дэкларацыі аб выкарыстанні навукова-тэхнічнага прагрэсу ў інтарэсах міру (1975). Далучылася БССР і да Дэкларацыі аб прадастаўленні калоніям і іх народам незалежнасці (1960), Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі (1966) і інш.

Абраная на 1974–1975 гг. непастаянным членам Савета Бяспекі ААН, БССР спрыяла прыняццю шэрагу важных рашэнняў ААН.

Значнай падзеяй у жыцці рэспублікі стала далучэнне да міжнароднага руху гарадоў-пабрацімаў. У 1957 г. Мінск заключыў адпаведнае пагадненне з англійскім Нотынгемам. У 1985 г. ужо 7 гарадоў БССР мелі пабрацімскія сувязі з 14 гарадамі 9 краін Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі.

Але з прычыны асаблівасцей савецкай палітычнай сістэмы БССР у пасляваенныя дзесяцігоддзі так і не набыла міжнародна-прававога прызнання як суверэннай і незалежнай дзяржавы. Рэспубліка не мела сапраўдных дыпламатычных адносін ні з адной дзяржавай свету, а яе прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях (пры ААН у Нью-Йорку і пры спецыялізаваных установах ААН у Вене, Парыжы і Жэневе) фактычна з'яўляліся філіяламі агульна-саюзных прадстаўніцтваў. Нязначна змяняла сітуацыю размяшчэнне ў Мінску генеральных консульстваў Польшчы, ГДР і Балгарыі.

Найбольш прыкметным полем міжнароднай дзейнасці БССР была ААН. Пераважная большасць падпісаных рэспублікай ў рамках сістэмы ААН міжнародных дагавораў насіла шматбаковы характар. Двухбаковымі заставаліся толькі дагаворы 1944-1945 гг. з Польшчай.

Нягледзячы на існаванне Міністэрства замежных спраў БССР, яго магчымасці былі вельмі абмежаванымі саюзным міністэрствам, якое ўзначальваў наш зямляк А. А. Грамыка. Толькі з распадам СССР і ўсёй сацыялістычнай сістэмы і ўсталяваннем дзяржаўнага суверэнітэта Беларусь атрымала магчымасць вызначаць і здзяйсняць уласную ўнутраную і знешнюю палітыку.

Лекцыя 18. Утварэнне і палітычнае развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь

1. Распад СССР. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэс-публікі Беларусь.

2. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання.

3. Вынікі рэспубліканскіх Рэферэндумаў (1995, 1996, 2004). Змененні і дапаўненні ў Канстытуцыю РБ.

4. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі. Складванне шматпартыйнасці.

1. Да канца 1980-х гг. у СССР вызначыліся працэсы сістэмнага распаду, якія адбываліся ў народнай гаспадарцы, сацыяльным жыцці, палітычных і міжнацыянальных адносінах. Працяглая эканамічная стагнацыя, выкліканая пераважна экстэнсіўнымі метадамі гаспадарання, прывяла да дэфіцыту тавараў народнага спажывання і сацыяльнай напружанасці. На фоне дасягненняў заходнееўрапейскай постіндустрыяльнай цывілізацыі давер савецкіх людзей да сацыялістычных каштоўнасцей знізіўся да крызіснага стану. Заняпад КПСС, якая працяглы час з’яўлялася своеасаблівым каркасам палітычнай сістэмы, прывёў да разбалансавання галін улады і аслаблення ўсяго дзяржаўнага арганізму. Дэмакратызацыя і галоснасць спарадзілі хвалю антыкамунізму, пашырэнне ліберальных і нацыяналістычных ідэй.

Палітычная эліта шэрагу саюзных рэспублік і асобных рэгіёнаў РСФСР бачыла выйсце са складанага становішча ў адасабленні ад Масквы. Іх настроям спрыялі вынікі недальнабачнай ленінскай і сталінскай палітыкі ў нацыянальным пытанні. Так, у снежні 1986 г. адбыліся антырускія хваляванні ў Казахстане. У 1988 г. канфлікт паміж армянскім і азербайджанскім насельніцтвам Нагорнага Карабаха, які ў красавіку 1991 г. перарос у вайну паміж іх рэспублікамі. У 1989 г. прыбалтыйскія рэспублікі дамагліся асуджэння пакта Молатава­-Рыбентропа, а разам з ім – прызнання незаконнасці ўключэння сваіх краін у СССР у 1940. 12 лістапада 1989 г. Вярхоўны Савет Эстонскай ССР ануляваў сваю дэкларацыю ад 22 ліпеня 1940 г. аб уваходжанні ЭССР у СССР.

На фоне гэтых і іншых падзей у колах савецкай палітычнай эліты ўзнікла думка аб рэарганізацыі саюзнай дзяржавы. Так, многім здавалася, што пашырэнне ў ёй правоў кожнай рэспублікі дазволіць аднавіць колішнюю магутнасць СССР. З гэтай нагоды 12 чэрвеня 1990 г. Вярхоўны Савет РСФСР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. 16 ліпеня іх прыкладу паследаваў парламент УССР, а 27 ліпеня – БССР. Згодна Дэкларацыі аб суверэнітэце, Беларусь абвяшчалася самастойнай дзяржавай з вяршэнствам на яе тэрыторыі Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўнатой ўлады рэспубліканскіх органаў, самастойнасцю і незалежнасцю рэспублікі ў міжнародных зносінах.

“Парад суверэнітэтаў” 1990 г. суправаджаўся разбурэннем саюзнага заканадаўства і эканамічных сувязяў. З гэтага моманту агульнасаюзныя органы ўлады сталі губляць кантроль над краінай. 11 сакавіка 1991 г. Літва першай з саюзных рэспублік абвясціла аб сваёй незалежнасці, а Савецкі Саюз апынуўся перад перспектывай распаду як адзінай дзяржавы. З уседамленнем таго першы прэзідэнт СССР М. Гарбачоў настаяў на правядзенні 17 сакавіка 1991 г. Усесаюзнага рэферэндума з мэтай узняць народную актыўнасць у абарону адзінай дзяржавы. Але ідэя захавання абноўленага СССР выклікала супярэчлівае стаўленне да яе з боку саюзных рэспублік і іх грамадзян. Так, з 15 рэспублік ад удзелу ў рэферэндуме адмовіліся Літва, Латвія, Эстонія, Арменія, Грузія, Малдова. У той самы час жыхары астатніх рэспублік у большасці выказаліся за яго захаванне. У БССР гэты паказчык перавысіў 82 % галасоў электарата.

Вынікі рэферэндума натхнілі прыхільнікаў адзінства на распрацоўку праекта заключэння новага саюза – Саюза Суверэнных Дзяржаў (ССД) як “мяккай” дэцэнтралізаванай федэрацыі. У красавіку 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў на сустрэчы у падмаскоўным Нова-Агарове з вышэйшымі асобамі дзевяці рэспублік («9 + 1») дамовіліся аб хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора. Падпісанне адпаведнага дакумента дэлегацыямі Беларусі, Казахстана, РСФСР, Таджыкістана і Узбекістана планавалася на 20 жніўня 1991 г. Восенню таго ж 1991 г. дагавор належала падпісаць Азербайджану, Кіргізіі, Украіне і Туркменіі.

Але перспектыва поўнага развалу СССР і яго замены канфедэрацыяй, а таксама імкненне ліквідаваць усе жасягненні перабудовы, прымусіла частку вышэйшых урадавых асоб на чале з віцэ-прэзідэнтам СССР Г. Янаевым 19 жніўня пайсці на здзяйсненне дзяржаўнага перавароту. У БССР намаганні путчыстаў падтрымалі Цэнтральны, тры (Магілёўскі, Гродзенскі, Брэсцкі) абласныя камітэты КПБ, старшыня Вярхоўнага Савета М. Дземянцей, Генеральны пракурор БССР Шаладонаў і інш. У Маскве вялікую ролю ў падаўленні путчу адыграў прэзідэнт Расіі Б. Ельцын. Пасля арышту яго ініцыятараў супярэчнасці паміж цэнтральнай і рэспубліканскімі ўладамі яшчэ больш узмацніліся, а Савецкі Саюз канчаткова страціў шанец на існаванне ў сваім ранейшым выглядзе ўзору 1922-1990 гг.

Неўзабаве пасля арышту путчыстаў, 25-26 жніўня 1991 г. Мінску пераважна камуністычны склад дэпутатаў V (пазачарговай) сесіі Вярхоўнага Савета 25 жніўня прыняў Закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР».

Дзейнасць КПБ была прыпынена, а яе маёмасць нацыяналізавана. У лічаныя дні 600-тысячная арганізацыя развалілася. Прэм'ер-міністр Беларусі В. Кебіч заявіў аб прыпыненні кабінетам міністраў членства ў КПСС.

17-19 верасня 1991 г. VІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняў “Закон аб назве БССР”, у адпаведнасці з якім наша краіна перайменоўвалася ў Рэспубліку Беларусь. Законы “Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь” і “Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь” уводзілі новыя дзяржаўныя сімвалы – бел-чырывона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Замест падаўшага ў адстаўку М. Дземянцея, новым старшынёй (спікерам) Вярхоўнага Савета быў абраны С. Шушкевіч.

14 лістапада 1991 г. Дзяржаўны Савет СССР з удзелам кіраўнікоў Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістан, Туркменіі, Узбекістана на чале з Прэзідэнтам М. Гарбачовым прыняў рашэнне заключыць дагавор аб стварэнні ССД як канфедэрацыі (са сталіцай у Мінску). Яго падпісанне было прызначана на 9 снежня 1991 г. З гэтай нагоды ў пачатку снежня кіраўніцтва трох рэспублік – заснавальніц СССР – Б. Ельцын (Расія), Л. Краўчук (Украіна) і С. Шушкевіч (Беларусь) сустрэліся ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы (Віскулі), але па той прычыне, што 1 снежня ўкраінскі народ (90,3 % галасоў) выказаўся за выхад з СССР і поўную незалежнасць сваёй краіны, праект ССД быў адкінуты. 8 снежня ўдзельнікі сустрэчы канстатавалі факт, што «Саюз ССР як суб'ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе свае існаванне» і дэнансавалі адпаведны дагавор ад 1922 г. Акрамя таго, яны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) як міжнароднай (міждзяржаўнай) арганізацыі. 10 снежня Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь адзінагалосна (за выключэннем дэпутата В. Ціхіні) ратыфікавалі Віскулёўскія пагадненні. Такім чынам, незалежнасць Рэспублікі Беларусь была дасягнута не столькі пад уздзеяннем унутрыпалітычных працэсаў, колькі ў выніку распаду СССР.

Прынятыя ў Віскулях дакументы выклікалі нязгоду Прэзідэнта СССР М. Гарбачова, але рэальнай уладай ён ужо не валодаў і не мог паўплываць на далейшы ход падзей. 12 снежня Вярхоўны Савет РСФСР прагаласаваў за ратыфікацыю дакументаў.

Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. 21 снежня 1991 г. падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Алма-Аце (Казахстан) да СНД далучылася яшчэ 8 рэспублік: Азербайджан, Арменія, Казахстан, Кіргізія, Малдавія, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан, было падпісана так званае Алмаацінскае пагадненне, якое лягло ў аснову ўсёй арганізацыі. Цэнтрам СНД быў вызначаны горад Мінск. Прыбалтыйскія рэспублікі адмовіліся ад членства ў садружнасці. У кастрычніку 1993 г. у СНД уступіла Грузія.

25 снежня Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў абвясціў аб перапыненні сваіх паўнамоцтваў і перадаў кіраванне стратэгічнай ядзернай зброяй Прэзідэнту Расіі Б.Ельцыну. Следам перапынілі свае паўнамоцтвы Вярхоўны Савет як вышэйшы орган ўлады СССР. 26 снежня дэпутаты яго верхняй палаты прынялі дэкларацыю аб перапыненні існавання СССР. Фармальна Расія і Беларусь не абвяшчалі аб незалежнасці ад СССР, а толькі канстатавалі факт перапынення яго існавання.

Адначасова Расія абвясціла аб працягу членства ў міждународных інстытутах, узяла на сябе ўсе запазычанасці і актывы СССР, а таксама ўсю яго ўласнасць СССР за мяжой.

Усе замежныя праціўнікі камунізму ўспрынялі развал СССР як сваю перамогу ў халоднай вайне. Разам з Савецкім Саюзам перастала існаваць уся так званая “сацыялістычная сістэма”. Амаль усе краіны былога “сацыялістычнага лагеру” вярнуліся на адкінуты калісьці шлях рыначных адносін.

Канец унітарнага Савецкага Саюза быў пачаткам суверэннай Рэспублікі Беларусь і абрання ёю ўласнага шляху эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця.

2. Набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту запатрабавала палітычнай кансалідацыі ўсіх сіл, зацікаўленых у пераадоленні цяжкасцей, з якімі сустрэлася краіна пасля развалу СССР. Дэпутаты ад БНФ выказваліся за неабходнасць датэрмiновага пераабрання Вярхоўнага Савета, камуністычная большасць якога перашкаджала ажыццяўленню эканамічных рэформ. Але ў кастрычніку 1992 г. старшыня Вярхоўнага Савета адхiлiў прапанову аб рэферэндуме на гэты конт. Але і С. Шушкевічу як главе дзяржавы не ўдалося стабілізаваць эканамічнае і палітычнае становішча, у выніку яму давялося падаць у адстаўку. Абранне ў 1994 г. адстаўнога міліцэйскага генерала М. Грыба на пасаду спікера таксама сітуацыі не палепшыла. На фоне несціхаючых канфліктаў паміж лідэрамі БНФ і КПБ, паплечнікамі прэм’ер-міністра В. Кебіча і прыхільнікамі рыначных рэформ выявіліся многія недахопы парламенцкай рэспублікі. Неўзабаве, дзякуючы дзяржаўным СМІ, у беларускім грамадстве пашырылася і запанавала думка аб неабходнасці прыняцця новай Каенстытуцыі і ўвядзення прэзідэнцкай формы кіравання. Парламенцкая большасць выступала за наданне прэзідэнту права поўнага кантролю над выканаўчай уладай. Па-сутнасці, ужо пад час працы над праектам Асноўнага закону яго распрацоўшчыкі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта разглядалі толькі В. Кебіча.

Сама ж Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Гэты акт з’явіўся найважнейшым крокам беларускага грамадства на шляху да рэальнага суверэнітэту і ўмацавання дзяржаўнасці. Паводле Канстытуцыі, Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодала вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі і самастойна ажыццяўляла ўнутраную і знешнюю палітыку.

Канстытуцыя складалася з 8 раздзелаў, 8 глаў і 149 артыкулаў. Яна адбіла карэнныя змены ў сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці краіны пасля развалу СССР. Чалавек і яго правы абвяшчаліся найвышэйшай каштоўнасцю грамадства i дзяржавы. Ужо ў прэамбуле фіксавалася ідэя перавагі суверэнітэту народа над суверэнітэтам дзяржавы. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся народ, які мусіў ажыццяўляць яе непасрэдна i праз прадстаўнічыя органы. Гарантыя разнастайных палітычных інстытутаў, ідэалогій i поглядаў, плюралізму думак сведчыла аб сапраўднай дэмакратычнасці Канстытуцыі. У ёй адбіўся пэўны ўлік вопыту кан-стытуцыйнага будаўніцтва ў СССР, БССР i іншых краінах; замацаванне ў якасці эканамічнай асновы розных форм уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы i грамадзяніна, наяўнасць у ix узаемных абавязкаў; замацаванне ў якасці асноўнага кірунку для развіцця існуючага заканадаўства прыярытэту прынцыпаў міжнароднага права, яе дэідэалагізаваны характар і многае іншае. Упершыню ў гісторыі беларуская мова абвяшчалася дзяржаўнай. Рускай мове забяспечвалася права свабоднага карыстання як мовай міжнацыя-нальных зносін.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, як і ўсе іншыя, утрымлівала палажэнні аб галінах улады, іх функцыях і паўнамоцтвах. Дэпутацкі корпус парламента абмяжоўваўся 260 чал. Статус кіраўніка дзяржавы раскрываўся ў главе 4 “Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь”.

Вясной-летам 1994 г. распачалася кампанiя па выбарах прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь. Свае кандыдатуры выставiлi В. Кебiч, былы спікер С. Шушкевiч, лідэр БНФ З. Пазняк, старшыня Гродзенскага аблвыканкама А. І. Дубко, адзін з лідэраў КПБ В. Нoвiкаў i старшыня парламенцкай камiсii па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаўнага кіравання А. Р. Лукашэнка.

Фаварытам перадвыбарчай гонкі доўгі час быў В. Кебіч, які актыўна выкарыстаў адміністратыўны рэсурс (СМІ, мясцовыя ўлады, чыноўніцтва і інш.). Але 17 чэрвеня ўжо ў першым туры выбараў ён хоць а абыйшоў 4 канкурэнтаў, але значна саступіў А. Лукашэнку, які набраў 45 % галасоў. 10 ліпеня ў другім туры В. Кебіч набраў ўсяго каля 20 % галасоў. Такім чынам, поўную перамогу на выбарах атрымаў А. Лукашэнка. У ліку прычын таго былі: зразумелая электарату і рэальная для ажыццяўлення выбарчая праграма, з абяцаннем выкаранення карупцыі, уздыму эканомікі, пераадолення інфляцыі, інтэграцыі з Расіяй і інш. З другога боку, маса выбаршчыкаў адмовіла ў даверы В. Кебічу – тыповаму наменклатурнаму вылучэнцу, які за чатыры гады свайго прэм’ерства не здолеў зрабіць хоць штосьці карыснае для Беларусі і яе народа.

20 ліпеня 1994 г. 40-гадовы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даў клятву на служэнне народу і Айчыне і прыступіўся да выканання сваіх абавязкаў главы дзяржавы і кіраўніка выканаўчай улады.

3. Вынікі рэспубліканскіх Рэферэндумаў (1995, 1996, 2004). Змененні і дапаўненні ў Канстытуцыю РБ.

Да цяжкасцей эканамічнага кшталту, з якімі давялося сутыкнуцца маладому прэзідэнту А. Лукашэнка, далучыліся цяжкасці палітычнага кшталту. Справа ў тым, што паводле Канстытуцыі, Беларусь заставалася парламенцкай рэспублікай, і прэзідэнту не хапала паўнамоцтваў, каб ажыццяўляць сваю выбарчую праграму і вырашаць надзённыя праблемы. Спробы Вярхоўнага Савета стрымаць яго аўтарытарныя метады кіравання прычыніўся да працяглага палітычнага канфлікту ў галінах улады. Зацятымі праціўнікамі А. Лукашэнкі выступілі дэпутаты ад БНФ. У апазіцыю да прэзідэнта сталі нават яго паплечнікі па выбарчай камандзе – В. Ганчар, Дз. Булахаў і інш. Не спрыялі паляпшэнню дзяржаўных спраў і недружалюбныя ў дачыненні Прэзідэнта паводзіны спікера парламента М. Грыба.

У пачатку 1995 г. пэўныя станоўчыя зрухі па абмежаванні ўсеўладзя парламента прынесла рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. Яе сутнасць заключалася ў тым, што зараз гэтыя органы на ўсіх узроўнях – ад абласных да сельскіх – (так званая “вертыкадь”) прызначаліся асабіста Прэзідэнтам і яму ж падпарадкаваліся. Але для вырашэння маштабных задач гэтага было недастаткова.

Невыпадкова, што ў тых ўмовах у нетрах прэзідэнцкага атачэння ўзнікла думка аб канстытуцыйнай рэформе, якая б ураўнаважыла баланс заканадаўчай і выканаўчай улад. Важкае слова на гэты конт павінен быў выказаць электарат. Наспеласць рэферэндуму выклікалася таксама ўзросшым незадавальненнем жыхароў рэспублікі фарсіраваным укараненнем дзяржаўнай мовы ў адукацыйныя і іншыя ўстановы. Па-другое, ветэраны вайны і людзі пажылога ўзросту, якія перажылі вайну, патрабавалі скасаваць дзяржаўную сімволіку – бел-чырвона-белы сцяг і “Пагоню” та той падставе, што яна выкарыстоўвалася беларускімі калабарантамі.

14 мая 1995 г. для абмеркавання гэтых пытанняў у Рэспубліцы Беларусь адбыўся ўсенародны рэферэндум, у якім ўзяло ўдзел 64, 8% грамадзян. У адказ на пытанне: “Цi згодны Вы з наданнем рускай мове роўнага статусу з беларускай” станоўчы адказ далi 83, 3% галасаваўшых. На другое пытанне: “ Цi падтрымлiваеце Вы прапанову аб устанаўленнi новых Дзяржаўнага сцяга i Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь” – 75, 1. На трэцяе пытанне – “Цi падтрымлiваеце Вы дзеяннi Прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь, накiраваныя на эканамiчную iнтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй” – 83, 3. На чацвёртае пытанне – “Цi згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Кан-стытуцыю Рэспублікі Беларусь, якiя прадугледжваюць магчымасць датэрмiновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзiдэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сiстэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыi” - 77, 7 % электарату.

Вярхоўны Савет ХIII склiкання зацвердзiў вынiкi рэферэндуму і ў адпаведнасцi з iм адбылася замена сiмволiкi i ўдакладненне Закона аб беларускай мове.

Галоўным палітычным вынікам плебісцыта стала выяўленне рэальнай расстаноўкі сіл. У прыватнасці, галасы, аддазеныя “за”, былі тоеснымі выказванням вотуму даверу Прэзідэнту.

У снежнi 1995 г. адбылiся дадатковыя выбары ў Вярхоўны Савет, куды не трапiла нiводнага прадстаўнiка БНФ. Старшынёй парламента быў абраны лідэр Аграрнай партыі С. Шарэцкi. Памiж iм i Прэзiдэнтам канструктыўных адносiн не склалася.

Вынiкi майскага рэферэндуму не знялi напружанасцi ў грамадстве. Працяглая палiтычная канфрантацыя паміж прыхільнікамі Прэзідэнта і парламента негатыўна адбівалася на ўсіх галінах жыццядзейнасці беларускага народа. Пры гэтым, абедзве галіны ўлады – заканадаўчая і выканаўчая пастаянна звярталіся ад імя народа і выступалі ў яго інтарэсах. Яны ж і выступілі з прапановай абмеркавання на чарговым Рэферэндуме першачарговых, на іх думку, праблем. Так, Прэзiдэнт А. Лукашэнка вынес прапановы: 1. перанесцi Дзень Незалежнасцi (“Дзень Рэспублiкi”) з 27 ліпеня на 3 лiпеня; 2. прыняць Канстытуцыю 1994 г. са змяненнямi i дапаўненнямi (новая рэдакцыя Канстытуцыi Рэспублікі Беларусь). Па пункце 3. Прэзідэнт ставіў пытанне: “Цi выступаеце Вы за свабодныя, без абмежаванняў куплю i продаж зямлiў”. І па пункце 4 – “Цi падтрымлiваеце Вы скасаванне пака-рання смерцю ў Рэспубліцы Беларусь”.

У мэтах прапаганды сваёй палітыкі і заваёвы сімпатый электарату 19-20 кастрычнiка А. Лукашэнка выступіў на Усебеларускiм Народным сходзе з дакладам “Толькi народ мае права вырашаць свой лёс”. Усе дэлегаты адобрылi ўнутраную i знешнюю палiтыку Прэзідэнта і абяцалі яму сваю падтрымку.

У сваю чаргу, група дэпутатаў Вярхоўнага Савета выказала прапанову 1. прыняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямi i дапаўненнямi, прапанаванымi дэпутатамi фракцый камунiстаў i аграрыяў, а таксама сфармулявала пытанні: 1. “Цi выступаеце Вы за тое, каб кiраўнiкi мясцовых органаў выканаўчай улады абiралiся непасрэдна жыхарамi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi” і 2. “Цi згодны Вы, што фiнансаванне ўсiх галiн улады павiнна здзяйсняцца галосна i толькi з дзяржаўнага бюджэтаў”.

Пад час узрастання барацьбы за галасы выбаршчыкаў заявіла аб сабе трэцяя – судовая галіна ўлады, якая да таго часу рэдка з’яўлялася на палітычнай арэне. Так, 4 лістапада 1996 г. старшыня Канстытуцыйнага суда В. Ціхіня нагадаў, што на рэферэндум не можа выносiцца пытанне аб змяненнях i дапаўненнях Канстытуцыi Рэспублікі Беларусь. Таму меўшы адбыцца рэферэндум абвяшчаўся кансультацыйным. На гэтай падставе 6 лістапада Вярхоўны Савет заявіў, што ім на абавязковы рэферэндум выно-сяцца толькi пытаннi аб пераносе Дня Незалежнасцi Рэспублікі Беларусь (“Дня Рэспублiкi”) i аб выбарнасцi кiраўнiкоў мясцовых органаў выканаўчай улады.

У сваю чаргу Прэзiдэнт указам № 459 ад 7 лістапада прызнаў заключэнне Канстытуцыйнага Суда несапраўдным і 12 лiстапада апублікаваў свой праект Канстытуцыi.

З нагоды факту парушэння дзеючай Канстытуцыi Рэспублікі Беларусь 76 дэпутатаў парламента звярнулася ў Канстытуцыйны Суд з iнiцыятывай аб iмпiчменце прэзідэнту (адхіленні ад пасады па недаверы). 20 лicтапада Суд прыступiўся да разгляду справы.

Палітычная сiтуацыя ў краіне абвастрылася і магла выліцца ў сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Прэзідэнта. Каб прадухіліць магчымае кравапраліцце, абодва бакі звярнуліся да пасрэдніцтва братняй Расіі. У выніку 21 лiстапада з Масквы ў Мінск прыбыла група дзяржаўных дзеячаў (В. Чарнамырдзiн, Г. Селязнёў і інш.). З іх удзелам 22 лістапада была дасягнута дамоўленасць у тым, што А. Лукашэнка прызнае рэкамендацыйны характар Рэферэндума, а С. Шарэцкі адклікае зварот аб імпічменце.

Перагаворы дазволілі своечасова, 24 лістапада правесці рэферэндум. Паводле абвешчаных 26 лістапада вынікаў, з 7,6 млн электарату ўзяло ўдзел 6,2 (84,16 %). За прэзiдэнцкi варыянт Канстытуцыi аддало галасы 5,2 млн (70,45%) супраць 589 тыс (7, 93 %). За перанясенне “Дня Незалежнасцi” выказаліся амаль 5,5 млн (88,18%). Cупраць свабодных куплi-продажу зямлi – 5,2 (82,88 %). Супраць скасавання пакарання смерцю – каля 5 млн (80, 44%).

У гэты ж дзень, 26 лiстапада колькасць дэпутатаў, якія падпісаліся за iмпiчмент, зменшылася да 40, што дазволіла Канстытуцыйнаму суду зняць названае пытанне з разгляду. Вынікі рэферэндума былі зацверджаны старшынёй Цэнтральнай Выбарчай камісіі Л. Ярмошынай і набывалі сілу закона. Са свайго боку члены Канстытуцыйнага суда на чале са старшыней В. Цiхiням заявілі, што “пад выглядам рэферэндуму адбыўся канстытуцыйны пераварот”, і падалі ў адстаўку.

Вынікі плебісцыту і рашэнне Канстытуцыйнага суда натхнілі А. Лукашэнку і яго прыхільнікаў з ліку парламентарыяў на рашучыя дзеянні. Так, 26 лістапада 103 дэпутаты Вярхоўнага Савета прынялi закон “Аб перапыненнi паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ХIII cклiкання”. У той самы дзень Прэзiдэнт падпiсаў 2 указы: першы за № 495 “Аб ухваленнi спiсу дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, уключаемых у склад Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”; i другі, за № 496 “Аб склiканнi пазачарговай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.

11 снежня на падставе дэкрэта Прэзiдэнта ад 11 снежня 1996 г. “Аб за-цвярджэннi Палажэння аб выбарах членаў Савета Рэспублікі Беларусь” была створана “верхняя палата” парламента - Савет Рэспублiкi.

У адпаведнасцi са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі ў Канстытуцыю 26 лістапада 1996 г., замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамi быў сфармiраваны двухпалатны – Палата Прадстаўнiкоў (110 абiраемых дэпутатаў) (старшыня А. А. Малафееў) i Cавет Рэспублiкi (па 8 абiраемых ад кожнай вобласцi i г. Мiнска i 8 прызначаных Прэзiдэнтам (з 13 студзеня 1997 г. старшыня П. Шыпук).

Указамi прэзiдэнта былi пераназначаны на пасады практычна ўсе вы-шэйшыя далжнасныя асобы, у тым лiку старшыня і суддзi Канстытуцыйнага Суда. Паўнамоцтвы самога Прэзiдэнта пачыналi адлiк на чарговыя 5 год.

Унясеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь забяспечылі Прэзідэнту А. Лукашэнка новы статус главы дзяржавы, гаранта Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, а таксама практычна неабмежаваныя паўнамоцтвы. Адпаведным чынам узмацняліся і яго канстытуцыйныя абавязкі. Народная падтрымка на рэферэндуме зняла апошнія перашкоды да ажыццяўлення А. Лукашэнкам шырокай праграмы сацыяльна-эканамічных, палітычных, культурных і іншых пераўтварэнняў. Па сутнасці, і сама рэспубліка па форме кіравання памянялася з парламенцкай у прэзідэнцкую.

Разам з тым, многiя дзеячы Вярхоўнага Савета не прызналi роспуск парламента ў 1996 г. законным i працягвалi выступаць ад яго iмя, стаўшы ў апазiцыю да Прэзi-дэнта. Галоўныя iх патрабаваннi – вярнуцца да Канстытуцыi 1994 г. Арганiзаваная iмi ў маi 1999 г. кампанiя па выбарах прэзідэнта не прыцягнула ўвагi грамадскасцi i фактычна правалiлася. Тым не менш, Захад так i не прызнаў А. Лукашэнку легiтымным прэзiдэнтам. Таму на мiжнароднай арэне Беларусь доўгi час прадстаўлялi 2 структуры – Вярхоўны Савет i Нацыянальны сход. Сітуацыю не палепшыла і “элегантная”, па словах А. Лукашэнкі, перамога на прэзідэнцкіх выбарах 9 верасня 2001 г., калі за яго кандыдатуру аддалі галасы 75, 6 % электарату.

Беларуская апазіцыя і міжнародная супольнасць бачылі выйсце са складанага становішча, у якім апынулася Беларусь і яе кіраўніцтва ў канцы ХХ–пачатку ХХІ стст., у чарговых прэзідэнцкіх выбарах, меўшых адбыцца ў 2006 г. У адпаведнасці з дзеючай Канстытуцыяй, А. Лукашэнка не меў права браць у іх удзелу. Але пад уражаннем крывавай акцыі тэрарыстаў у асецінскім Беслане 1-3 верасня 2004 г., ён прыняў рашэнне звярнуцца да народа з просьбай аб дазволе ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах. З гэтай нагоды на 17 кастрычніка 2004 г. у адзін дзень з парламенцкімі выбарамі прызначаўся трэці рэспубліканскі рэферэндум. У бюлетэні для галасаванні было запісана: “Ці дазваляеце Вы першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А. Р. удзельнічаць у якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у выбарах Прэзідэнта і ці прымаеце частку першую Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі: “Прэзідэнт абіраецца на пяць год непасрэдна народам Рэспублікі беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры патаемным галасаванні?”.

Вынікі галасавання выявілі, што ў падтрымку Прэзідэнта і за ўнясенне адпаведных змен у Канстытуцыю выказалася 79, 42 % грамадзян, унесеных у спісы для галасавання. Самі прэзідэнцкія выбары, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 г., прынеслі А. Лукашэнку чарговую перамогу. Унесеныя ў 81 артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь змены нічым не абмяжоўваюць яго ўдзелу ў чарговых выбарах.

Такім чынам, тры рэспубліканскія рэферэндумы – 1995, 1996 і 2004 гг. не толькі пакінулі глыбокі след у грамадска-палітычным жыцці нашай краіны, але і істотна паўплывалі на змест яе Канстытуцыі.

4. За час свайго існавання СССР прэтэндаваў на назву дэмакратычнай дзяржавы, але ў поўным сэнсе такой не з’яўляўся. Не з’яўляўся ён і прававой дзяржавай, паколькі ўзаемаадносіны паміж асобай і ўладай складваліся на карысць апошняй, а кіруючая КПСС не адносіла правы чалавека да прыярытэтных каштоўнасцей. Натуральна, што ўсе гэтыя недахопы былі ўласцівы і БССР да таго часу, пакуль яна не набыла суверэнітэту. У далейшым фарміраванне прававой беларускай дзяржавы і грамадзянскай супольнасці адбывалася цывілізавана, без успышак гвалту ці ксенафобіі. Асаблівасцю гэтага працэсу можна лічыць высокую электаральную актыўнасць грамадзян, іх масавы давер уладзе, у тым ліку Прэзідэнту А. Р. Лукашэнку.

Станаўленню прававой дзяржавы спрыялі крах КПСС, а разам з ёй – усёй партыйна-каманднай сістэмы, дэмакратызацыя грамадства, прыняцце Канстытуцыі ў 1994 (з дапаўненнямі і змяненнямі ад 24 лістапада 1996 і 17 кастрычніка 2004 гг.) ажыццяўленне парламенцкіх (1989, 1993, 2000, 2004, 2008 гг.) і прэзідэнцкіх (1994, 2001, 2006) выбараў на альтэрнатыўнай аснове.

У адпаведнасці з канстытуцыйным палажэннем аб прававым характары нашай дзяржавы, яна абвяшчае і захоўвае наступныя прынцыпы: 1.“Верхавенства і ўсеагульнасць закона ва ўсіх сферах грамадскага жыцця”. Гэты прынцып азначае, што законы з’яўляюцца абавязковымі не толькі для грамадзян, але і для дзяржавы; 2. “Прававы характар законаў”. У цяперашні час законы Рэспублікі Беларусь адпавядаюць міжнародным стандартам, з’яўляюцца гуманнымі, справядлівымі, уступаюць у дзеянне ў законным парадку. У адказ на пажаданне міжнароднай супольнасці кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь вывучае пытанне аб магчымасці скасавання ў нашай краіне пакарання смерцю. 3. “Найбольш поўнае забеспячэнне дзяржаваю правоў і свабод асобы і грамадзяніна”. Чалавека, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі абвешчаны нашай Канстытуцыяй (артыкул 2) найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы; 4. “Узаемаадказнасць дзяржавы і асобы” Гэты прынцып акцэнтуе ўвагу на іх роўнай адказнасці перад законам; 5. “Легітымнасць улады ў грамадстве”. Агульнавядома, што легітымнай лічыцца тая ўлада, якая ствараецца шляхам дэмакратычных выбараў, прызнаецца грамадзянамі сваёй краіны і на міжнародным узроўні. Пасля прэзідэнцкіх (2006) і парламенцкіх (2008) выбараў у рэспублікі Беларусь міжнародная супольнасць скасавала ўсе прэтэнзіі ў нелегітымнасці, выказаныя на адрас беларускага кіраўніцтва ў 1990-я гг.; 6. “Раздзяленне ўлад на заканадаўчую (парламент, прадстаўнічыя органы мясцовага кіравання), выканаўчую (урад, мясцовыя выканаўчыя ўстановы) і судовую (органы правасуддзя і нагляду)”. Такое размежаванне існуе з часу ўтварэння суверэннай Беларусі. Яно выключае манаполію якога-небудзь органа на ўладу і служыць палітычнай стабільнасці грамадства. У нашай краіне да заканадаўчай галіны ўлады адносяць Нацыянальны сход і саветы дэпутатаў; да выканаўчай – Савет Міністраў і прэзідэнцкую вертыкаль; да судовай – Канстытуцыйны, Вярхоўны, Вышэйшы Гаспадарчы суды, пракуратуру, Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Такім чынам, наша рэспубліка мае ўсе падставы называць сябе прававой дзяржавай. Яе станаўленне з’явілася базай для фарміравання так званай грамадзянскай супольнасці, якая ўяўляе сабой людзей, свабодных ад умяшальніцтва дзяржавы ў іх справы. Іх жыццё знаходзіцца за межамі дзяржаўна-палітычных адносін, падкантрольных дзяржаве, і скіравана на задавальненне асабістых інтарэсаў. Тут грамадзяне аб’яднаны не сілай закона, а ўзаемнай выгодай. У прававой дзяржаве прынцып узгаднення індывідуальных, групавых і агульных інтарэсаў становіцца дамінуючым, у яго захаванні зацікаўлены ўсе сацыяльныя суб’екты грамадзянскай супольнасці.

У працэсе свабодных, без умяшальніцтва і кантролю дзяржавы, стасункаў паміж людзьмі складваюцца сямейныя адносіны (шлюб, сям'я, мацярынства і дзяцінства); адносіны ўласнасці (прадпрымальніцтва, фермерства, наёмная праца); адносіны ў сферы інтэлектуальнай і мастацкай творчасці (навука, вынаходніцтва, літаратура, музыка, жывапіс); рэлігйныя адносіны (веравызнанне, царква, рэлігійныя аб’яднанні); неўрадавыя (экалагічныя, сацыякультурныя, дабрачынныя) і палітычныя (партыі, аб’яднанні) арганізацыі.

Падзел сацыяльнай сістэмы на грамадзянскую супольнасць і дзяржаву неабходны для забеспячэння суверэнітету народа ў дачыненні да ўлады, свабоды асобы. Іх суіснаванне жыццёва неабходная: дзяржаве належыць кіраваць грамадствам, але не падпарадкоўваць яго сабе цалкам. Паколькі выразнікам і асноўным сродкам рэалізацыі грамадскіх інтарэсаў з'яўляецца дзяржава, то грамадству належыць дапамагаць ёй ва ўсім. Урад любой краіны, у тым ліку і Рэспублік Беларусь, аб’ектыўна з’яўляецца агульнанацыяналь­най палітычнай сілай і ў першую чаргу закліканы клапаціцца аб інтарэсах народа.

Самі грамадзяне павінны ўсведамляць, што іх удзел ў палітычным жыцці не павінен абмяжоўвацца толькі выбарчымі кампаніямі. Пастаянны грамадскі кантроль за дзейнасцю ўладных структур, у тым ліку дзяржаўных СМІ паляпшаюць іх выніковасць, спрыяюць іх легітымацыі ў вачах айчыннай і міжнароднай супольнасці.

Гарантыяй дзейнасці грамадскай супольнасці з'яўляецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека (1948), Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Міжнародны пакт аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах.

Фарміраванне грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь яшчэ не завершана, а яе залежнасць ад дзяржавы яшчэ даволі вялікая. Асноўная прычына таго – адсутнасць (ці малалікасць) у нас так званага “сярэдняга класа”. У класічным разуменні – гэта частка (70-80%) насельніцтва, якая мае прыватную ўласнасць і высокі узровень даходаў (рахунак у банку, наяўнасць акцый, уласнага бізнесу і інш.) і адпаведна мэтэрыяльна не залежыць ад дзяржавы. Па прычыне неразвітасці прыватных форм гаспадарання беларускі “сярэдні клас” фарміруецца ў асноўным з асоб (5-8%), якія маюць адносна высокі ўзровень даходаў з бюджэту (дырэктары дзяржаўных прадпрыемстваў, банкаўскія служачыя, акадэмікі, старшыя афіцэры і генералы і інш.). Натуральна, што іх залежнасць ад дзяржавы даволі высокая, а астатняга насельніцтва – яшчэ большая.

У цэлым, усе суб’екты грамадзянскай супольнасці (прафесійныя, маладзёжныя, жаночыя, спартыўныя, культурна-асветніцкія арганізацыі, групы, асобы), якія працуюць у канстытуцыйным полі, не адчуваюць рэпрэсіўнага ўздзеяння дзяржаўных органаў. Як правіла, пэўная іх частка перажывае цяжкасці з працэдурай рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі, выкарыстаннем у якасці юрыдычнага адрасу прыватных кватэр, адсутнасцю ільгот на арандаваныя памяшканні, атрыманнем ахвяраванняў з-за мяжы і інш. Апазіцыйна настроеная моладзь патрабуе адмены артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і скасавання забароны на дзейнасьць незарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў.

Гэтыя і іншыя праблемы належыць вырашаць у бліжэйшы час. Апошнім часам працэс фарміравання яшчэ больш актывізаваўся: створаны грамадскі камітэт пад старшынствам П. Якубовіча, у дзяржаўных кіёсках можна набыць апазіцыйную прэсу, умацоўваецца новая масавая грамадская арганізацыя – “Белая Русь”.

Улады ўсведамляюць, што развіццё грамадзянскай супольнасці – найважнейшая ўмова кансалідацыі грамадства і набыцця Беларуссю іміджу дэмакратычнай і прававой дзяржавы.

Неад’емнай прыкметай грамадзянскай супольнасці і кампанентам яе існавання з’яўляюцца палітычныя партыі.

У 1988 г. КПСС была вымушана прызнаць неабходнасць існавання ідэйнага плюралізма, а разам з імі і палітычных партый. Яе лідэры ставілі на мэце трансфармаваць аднапартыйную сістэму у шматпартыйную, дзе б іх партыя захавала дамінуючую ролю, аднак замест павольнай трансфармацыі пачалося стыхійнае разлажэнне ранейшай сістэмы. У БССР стаўленне людзей да партыі выявілася 7 лістапада 1990 г. у лозунг удзельнікаў дэманстрацыі ў Мінску: “Няхай жыве КПСС на Чарнобыльскай АЭС!” Ад партыі адракаліся ў першую чаргу прыстасаванцы і нават наменклатуршчыкі, бо зараз яна не давала ніякіх прывілеяў. У ёй засталіся людзі, як правіла, пажылога ўзросту, не здольныя да крытычнага мыслення. І ў далейшым КПСС не спрыяла станаўленню грамадзянскай супольнасці не спрыяла, а толькі тармазіла яму.

Узнікненню новых палітычных партый і рухаў на Беларусі паспрыяў Закон СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях», які ўступіў у дзеянне з 1 студзеня 1991 г. У сілу эканамічных (шматлікасць форм уласнасці, рыначныя адносіны), сацыяльных (уласнікі, фермеры, беспрацоўныя), палітычных (крызіс улады, антыкамунізм, нацыянальная ідэя), культурных (беларускае адраджэнне) прычын на Беларусі сталі ўзнікаць самая разнастатайныя палітычныя партыі.

Між тым патрэба розных сацыяльных згуртаванняў у партыі як сродку прыходу да ўлады ўзрастала. Па палітычным спектры большасць партый, якія ўзніклі да прэзідэнцкіх выбараў, належала да правага флангу. Так, першай, афiцыйна зарэгiстраванай 19 сакавiка 1991 г. стала Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусi (АДПБ) ліберальнага накірунку. Пазней (1995) яна аб’ядналася з Грамадзянскай i стала звацца Аб’яднанай грамадзянскай партыяй (АГП). 11 красавiка 1991 г. была зарэгiстравана Беларуская сялянская партыя, якая выступала за прыватную ўласнасць на зямлю, фермерства і заклікала да роспуску калгасаў.

У чэрвенi 1991 г. зарэгiстравана Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусi (НДПБ), якая патрабавала суда над КПСС, заяўляла сабе абаронцай iнтарэсаў беларускага народа, але ў наступным годзе фактычна перапыніла існаванне. У снежнi 1991 г. быў зарэгiстраваны Беларускi хрысцiянска-дэмакратычны саюз (злучнасць) як прадаўжальнiк хрысцiянскiх дэмакратаў узору 1917-1920 г. 22 кастрычнiка 1992 г. быў зарэгістраваны – Беларускi навукова-вытворчы кангрэс (БНВК) – за “Свабоднага чалавека ў свабодным грамадстве”. 19 жнiўня 1993 г. прайшла рэгiстрацыю партыя БНФ, якая выступіла за нацыянальную дзяржаўнасць, супраць камунiзму i зблiжэння з Расiяй. У гаспадарцы – за прыватную ўласнасць i рынак, супраць калгасаў i iнш. У 1999 г. яна раскалолася на ўласна БНФ i кансерватыўна-хрысцiянскую партыю БНФ. 5 лютага 1994 г. была за -рэгiстравана Лiберальна-дэмакратычная партыя.

Цэнтр партыйнага спектру складала Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, зарэгістраваная 21 мая 1991 г. Пазней яна аб’ядналася з Партыяй Народнай Згоды i ўтварыла БСДГ (Народная грамада). 1 лютага 1993 г. прайшла рэгістрацыю Партыя зялёных Беларусi (ПЗБ), якая выступіла за вы-рашэнне экалагічных задач палiтычнымі метадамi, за права людзей на здаровае асяроддзе жыцця. 18 жнiўня 1993 г. была зарэгiстравана Рэспублiканская партыя працы i справядлiвасцi, якая выступіла за пабудову грамадства роўных магчымасцяў і высокую сацыяльную абароненасць грамадзян: за эканомiку змешанага тыпу, за рынак.

Левы сектар ў партыйнай сістэме занялі камуністы. КПСС-КПБ панесла вялікія страты. Так, 25 жнiўня 1991 г. пасля разгрому путчу ў Маскве Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб часовым прыпыненнi дзейнасцi КПСС-КПБ на тэрыторыi Беларусi”. У лютым 1993 г. ён адмянiў яе, але да гэтага часу з ранейшай партыі ўзніклі дзве. Пераемнiцай КПБ абвясцiла сябе Партыя камунiстаў Беларусi (ПКБ) (зарэгiстравана 26 мая 1992 г.). У маi 1993 г. нечарговы ХХХII з’езд КПБ i II з’езд ПКБ прынялi рашэнне аб аб’яднаннi. Аднак стварыць адзiную Кампартыю так і не ўдалося. 2 лiстапада 1996 г. ХХХIII (I аднаўленчы) з’езд КПБ пацвердзiў стратэгiчную мэту – пабудову камунiзму, а таксама блiжэйшыя – аднаўленне СССР, удасканаленне сацыялiзму). Партыя Камуністаў Беларуская дзейнiчае асобна ад КПБ, выступае за перадачу ўлады працоўным, за моцны дзяржаўны секатар і інш. 15 лiпеня 1992 г. была зарэгiстравана Аб’яднаная аграрна-дэмакратычная партыя Беларусi (ААДПБ), аснову якой склаў старшынска-дырэктарскi корпус калгасаў і саўгасаў. Пасля II з’езду ў 1994 г. яна набыла назву Аграрнай партыі Беларусi (АПБ). Славянскi сабор “Белая Русь” ­– партыя, зарэгiстраваная 4 верасня 1992 г., выступае за адраджэнне славянскай духоўнасцi, аб’яднанне ўсходніх славян і аднаўленне СССР.

Напярэдаднi прэзiдэнцкiх выбараў 1994 г. на беларусі дзейнiчала 11 палiтычных партый i 6 грамадскiх рухаў, больш за 500 рознага кшталту грамадска-палiтычных, культурна-асветнiцкiх, навукова-тэхнiчных i iншых аб’яднанняў.

5 кастрычнiка 1994 г. быў прыняты закон “Аб палiтычных партыях”, паводле якога для рэгiстрацыi неабходна наяўнасць не менш за 500 членаў-заснавальнiкаў. І на пачатку 1998 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнiчала 35 партый, зарэгiстраваных Мінiстэрствам юстыцыi, але некаторыя з іх фактычна перапынілі сваё існаванне. Усяго на 1 студзеня 1999 г. у Міністэрстве юстыцыі прайшло рэгістрацыю 27 партый.

Да канца 1999 г. пасля ўвядзення ў дзеянне новага Грамадзянскага кодэксу права на існаванне заставалася за тымі партыямі, колькасць членаў у якіх дасягала 1000 чал. Такім чынам, да канца года перарэгістрацыю прайшло толькі 17 партый. На цяперашні момант у Рэспубліца Беларусь дзейнічае 15 партый розных палітычных спектраў.

Нягледзячы на існаванне шматпартыйнай сістэмы, усе партыi слаба выконваюць сваю ўладастваральную функцыю. Найбольш цесна супрацоўнiчаюць з уладай КПБ, Рэспубліканская партыя працы i справядлiвасцi, аграрная і ліберальна-дэмакратычная партыі.

На парламенцкіх і прэзiдэнцкiх выбарах яны не ў стане цалкам сябе рэалiзаваць. Відавочна, што роля партый у жыццядзейнасці грамадзянскай супольнасці невялікая. Больш аерсектыўнай у гэтым сэнсе з’яўляецца роля грамадскіх арганізацый – Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, “Белая Русь” і інш.

Лекцыя 14. Міжнароднае і геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь

1. Усталяванне новых суадносін сіл на сусветнай арэне пасля распаду СССР. Міжнароднае прызнанне суверэннай Рэспублікі Беларусь.

2. Роля Беларусі ва ўсталяванні і станаўленні СНД.

3. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі.

4. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі

5. Рэспубліка Беларусь роўнапраўны член сусветнай супольнасці.

1. Пасля Другой сусветнай вайны структура міжнародных адносін радыкальна трансфармавалася, сфарміраваўся геапалітычны падзел свету на тры вялікія групы краін: развітыя капіталістычныя дзяржавы (Заходняя Еўропа, ЗША, Японія), краіны сацыялістычнай садружнасці на чале з СССР і краіны “трэцяга свету” (Азія, Афрыка, Лацінская Амерыка), якія не адыгрывалі прыкметнай ролі ў міжнародным жыцці.

Адносіны паміж капіталістычнымі і сацыялістычнымі дзяржавамі характарызаваліся вострым палітычным і ідэалагічным процістаяннем, якое ўвайшло ў гісторыю пад назвай “халодная вайна”. Такую структуру міжнародных адносін прынята называць біпалярнай, бо ў свеце панавалі і супернічалі дзве грамадскія сістэмы на чале са звышдзяржавамі – СССР і ЗША. З развалам СССР існаванне біпалярнага свету з адноснай раўнавагай палітычных і ваенных сіл паміж ЗША і СССР і існаваўшымі ваенна-палітычнымі блокамі скончылася. “Халодня вайна” скончылася на карысць капіталістычнай сістэмы. Пасля краху Варшаўскага ваенна-палітычнага дагавора Паўночна-Атлантычны блок (NATO) стаў імкліва папаўняцца новымі краінамі. Біпалярная мадэль сусвету ператварылася ў аднапалярную на чале з адзінай звышдзяржавай – ЗША.

Пасля распаду Савецкага Саюза і сусветнай сацыялістычнай сістэмы з іх таталітарнымі палітычнымі рэжымамі і планавай эканомікай, ў канцы 1980 – пачатку 1990-х гг. канфрантацыя дзвюх грамадскіх сістэм (капіталістычнай і сацыялістычнай) завяршылася. Некаторыя з былых краін сацыялістычнага лагеру (Чэхія, Славакія, Венгрыя, Польшча і інш.) паступова інтэграваліся ў супольнасць развітых краін з дэмакратычным рэжымам і рынкавай эканомікай. Іншыя (Румынія, Украіна, Таджыкістан) абвясцілі сябе краінамі, якія развіваюцца. У колішнім “трэцім свеце” вылучыліся краіны (Паўднёвая Карэя, Сінгапур, Тайвань), якія па тэмпах эканамічнага росту наблізіліся да найбольш развітых краін. Найменш развітыя і эканамічна адсталыя краіны Цэнтральнай Афрыкі, Азіі і Лацінскай Амерыкі атрымалі назву “чацвёртага свету”.

Распад СССР абумовіў фарміраванне новых прынцыпаў у адноснах паміж былымі саюзнамі рэспублікамі. Адны з дзяржаў (краіны Балтыі) адкрыта заявілі аб сваёй арыентацыі на заходнія краіны, другія яшчэ не вызначыліся ў сваім выбары далейшага шляху развіцця, трэція так ці інакш арыентуюцца на супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй. Сама ж Расія хоць і страціла статус звышдзяржавы, але, 25 снежня 1991 г. абвясціўшы сябе спадкаемцай СССР, заняла яго месца ў ААН, а зараз знаходзіцца ў ліку вялікіх дзяржаў і актыўна ўплывае на міжнародную палітыку.

Пасля дэнансацыі 8 снежня 1991 г. Саюзнага дагавора Рэспубліка Беларусь стала выходзіць на міжнародную арэну як еўрапейская краіна, з глыбокімі гістарычнымі традыцыямі дзяржаўнасці. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца спадкаемцай дзяржаў, што існавалі на тэрыторыі Беларусі: Полацкага і Тураўскага княстваў, Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Абвяшчэнне суверэнітэту не было накіравана на разрыў шматбаковых сувязяў з іншымі рэспублікамі. Наадварот, у канцы 1990 г. і пачатку 1991 г. былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве Беларусі ў розных сферах з Расіяй, Украінай і Казахстанам. Перазаключэнне дагавораў паміж рэспублікамі сведчыла аб ускосным юрыдычным прызнанні ўрадамі ўжо суверэнных краін нядзейнасці саюзнага дагавора 1922 г. Ад Расійскай Федэрацыі і некаторых іншых постсавецкіх рэспублік афіцыйнай заявы аб прызнанні не паступіла, і фактычныя двухбаковыя адносіны грунтаваліся на нормах Белавежскіх і Алма-Ацінскіх пагадненняў аб скасаванні СССР і стварэнні СНД.

З апошніх дзён снежня 1991 г. пачаўся працэс міжнароднага прызнання Рэспублікі Беларусь. Першымі дзяржавамі свету, якія прызналі незалежнасць Беларусі і ўстанавілі з ёй дыпламатычныя адносіны, былі Украіна і ЗША. На працягу 1992 г. новую незалежную дзяржаву Рэспубліка Беларусь прызналі 60 дзяржаў. Да канца 1994 г. іх колькасць узрасла да 123 дзяржавы, пры гэтым, 97 наладзілі з ёй дыпламатычныя адносіны. Да 1 студзеня 2009 г. Рэспубліка Беларусь прызнана 159 дзяржавамі свету, з якіх 157 устанавілі з ёй дыпламатычныя адносіны.

Знешняй праявай міжнароднага прызнання стала адкрыццё дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі. Першае пасольства ў Мінску было адчынена ЗША. У 1992 г. разгарнулі дзейнасць 4 вышэйшыя дыпламатычныя прадстаўніцтвы; у 1994 г. іх стала 21; у 2000 г. усяго налічвалася 50 прадстаўніцтваў, у тым ліку, 29 пасольстваў, 2 генконсульствы, 8 консульстваў, 9 прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, а таксама Выканаўчы камітэт і Эканамічны Суд СНД. Па сумяшчальніцтву ў РБ акрэдытавана 80 паслоў замежных дзяржаў.

(Калі) За мяжой Беларусь прадстаўляюць 52 дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў ў 46 краінах свету, у тым ліку 44 пасольствы, 2 пастаянныя прадстаўніцтвы пры міжнародных арганізацыях і 6 генеральных кольсунстваў. За мяжой тасама функцыяніруюць 12 аддзяленняў пасольстваў пасольстваў Беларусі: 10 у рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, 1 у Боне (Германія), 1 у Алматы (Казахстан).

Палітычную і прававую базу знешняй палітыкі дзяржавы складаюць: Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР “Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” ад 27 ліпеня 1990 г., Заява Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь “Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь” ад 3 кастрычніка 1991 г.; Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая 15 сакавіка 1994 г., змененая і дапоўненая ў 1996 і 2004 гг.; Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, зацверджаная ў ліпені 2001 г.; ваенная дактрына, зацверджаная ў студзені 2002 г., іншыя дакументы, прынятыя Вярхоўным Саветам Прэзідэнтам і Нацыянальным сходам, якія рэгулююць дзейнасць дзяржаўных органаў улады ў галіне знешняй палітыкі, і таксама агульнапрызнаныя прынцыпы і нормы міжнароднага права, зафіксаваныя ў Статуце ААН, Хельсінскім Заключным акце, Парыжскай хартыі для новай Еўропы і іншых дакументах АБСЕ.

У пачатку ХХІ ст. сфарміраваліся асноўныя прынцыпы беларускай знешняй палітыкі: адпаведнасць знешнепалітычных мэт нацыянальным рэсурсам; развіццё усебаковага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, добраахвотнасць уваходжання і ўдзелу ў міждзяржаўных утварэннях і неад’емнае права дзяржавы на выхад з іх; адданасць палітыцы паслядоўнай дэмілітарызацыі міжнародных адносін; адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій да памежных дзяржаў і непрызнанне тэрытарыяльных прэтэнзій да Рэспублікі Беларусь. Стратэгічнымі мэтамі знешняй палітыкі Беларусі з’яўляюцца: абарона суверэнітэту і незалежнасці дзяржавы; захаванне без’ядзернага статусу і набыццё абвешчанага ў Канстытуцыі нейтральнага статусу.

Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца: развіццё ўзаемавыгадных адносін з Расійскай Федэрацыяй; развіццё стабільных адносін з Еўрапейскім Саюзам і яго дзяржавамі-ўдзельніцамі; умацаванне супрацоўніцтва з дзяржавамі СНД; удзел у Еўразійскім эканамічным супольніцтве; развіццё раўнапраўных адносін з ЗША; развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з дзяржавамі Азіі ( у першую чаргу з Кітаем, Індыяй, Японіяй), арабскага свету, Афрыкі, з краінамі Лацйінскай Амерыкі; садзейнічанне ўмацаванню кансалідуючай ролі ААН на глабальным і рэгіянальным узроўнях; падтрыманне асноўных падыходаў Руху недалучэння да праблем усеагульнай і рэгіянальнай бяспекі, да выраўноўвання базавх умоў развіцця кратн незалежна ад іх эканамічнага патэнцыялу; развіццё шматбаковага супрацоўніцтва па пытаннях разбраення, прадухілення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС і інш.

2. Важным напрамкам знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва з краінамі СНД. Гэта аб’яднанне было абвешчана 8 снежня 1991 г., калі ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі (С. Шушкевіч), Расіі (Б. Ельцын) і Украіны (Л. Краўчук) падпісалі пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У іх заяве было адзначана, што перагаворы аб падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора зайшлі ў тупік, аб’ектыўны працэс выхаду рэспублік з саставу СССР і ўтварэння незалежных краін стаў рэальным фактам. Недальнабачная палітыка цэнтра прывяла да глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу, развалу вытворчасці, катастрафічнага зніжэння жыццёвага ўзроўню ўсіх слаёў грамадства. Рост сацыяльнай напружанасці ў многіх рэгіёнах былога СССР прывёў да міжнацыянальных канфліктаў са шматлікімі чалавечымі ахвярамі. Усведамляючы адказнасць перад сваімі народамі і суверэнным згуртаваннем у практычнным ажыццяўленні палітычных і эканамічных рэформаў, кіраўнікі дзяржаў заявілі аб стварэнні СНД.

У пагадненні абвяшчалася, што СССР як суб’ект міжнароднага права спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб’ядналіся ў СНД і запрасілі ўступіць у Садружнасць новыя дзяржавы былога СССР, якія раздзялялі мэты і прынцыпы пагаднення. Афіцыйным месцам знаходжання кардынацыйных органаў Садружнасці быў вызначаны Мінск.

10 снежня Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў пагадненне аб стварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г. 21 снежня ў Алма-Аце незалежныя дзяржавы – Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расійская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан і Украіна падпісалі Пратакол да Пагаднення і Дэкларацыю аб утварэнні на роўных правах СНД, якая не з’яўляецца ні дзяржавай, ні дзяржаўнай структурай. Дэкларацыя пацвердзіла прыхільнасць гэтых дзяржаў да супрацоўніцтва ў розных сферах знешняй і ўнутранай палітыкі, абвясціла гарантыі выканання міжнародных абавязацельстваў былога СССР. У сувязі з гэтым 25 снежня 1991 г. Прэзідэнт СССР М. С. Гарбачоў склаў свае паўнамоцтвы.

30 снежня 1991 г. кіраўнікі 11 краін у Мінску абмеркавалі фінансава-эканамічныя і ваенна-стратэгічныя пытанні СНД. 1992 г. яны падпісалі дэкларацыю аб супрацоўніцтве, узгодненых дзеяннях у правядзенні рэформ, вяртанні культурных і гістарычных каштоўнасцяў і інш. У снежні 1993 г. да СНД далучылася Грузія.

У 1993 г. быў абмеркаваны і прыняты Саветам кіраўнікоў дзяржаў Статут СНД, у якім падкрэслівалася, што Садружнасць заснавана на пачатках суверэннай роўнасці ўсіх яе членаў, якія з’яўляюцца самастойнымі суб’ектамі міжнароднага права. У верасні 1993 г. кіраўнікі дзяржаў СНД падпісалі Дагавор аб стварэнні Эканамічнага саюза.

У Мінску сталі рэгулярна адбывацца пасяджэнні кіраўнікоў урадаў, міністэрстваў і ведамстваў СНД. З 1993 г. у Мінску размяшчаецца Выканаўчы сакратарыят СНД – пастаянна дзеючы выканаўчы, адміністрацыйны і каардынуючы орган садружнасці. Ён забяспечвае арганізацыю работы Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў, Эканамічнага савета і іншых органаў. Выканаўчы камітэт распрацоўвае праекты дакументаў, арганізуе дзейнасць больш як 20 органаў галіновага супрацоўніцтва. У Мінску знаходзіцца таксама створаны ў 1994 г. Эканамічны суд СНД. Такім чынам, Мінск становіцца сталіцай СНД.

У 1995 г. былі наладжаны дзелавыя кантакты з Міжнароднай арганізацыяй працы, Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, Упраўленнем Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежавнцаў. Прадстаўнікі Выканаўчага камітэта ўдзельнічаюць у буйнейшых нарадах і форумах, якія праводзяцца па лініі ААН, ЕС, АБСЕ, іншых міжнародных арганізацый.

Разам з тым, СНД пакуль займае даволі нізкае месца ў міжнароднай іерархіі: на яе долю прыпадае толькі 3% сусветнага валавога ўнутранага прадукту. Па гэтых паказчыках Садружнасць саступае ЕС, НАФТА, эканамічным блокам новых індустрыяльных краін Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыкі. Крызісны стан Садружнасці выявіўся ў канцы 1990-х гг., што было засведчана шэрагам нарад кіраўнікоў дзяржаў СНД. Спецыяльны міжнародны форум, праведзены на аснове іх рашэнняў, выпрацаваў канкрэтныя прапановы і прававыя акты, скіраваныя на ўмацаванне эканамічнага супрацоўніцтвыа шляхам стварэння зоны свабоднага гандлю і карэннага рэфармавання выканаўчых структур СНД. Асноўнымі прычынамі такога негатыўнага працэсу з’яўляюцца: розныя падыходы дзяржаў СНД да праблем рэфармавання органаў Садружнасці, вызначэння іх структуры і функцый; рознагалоссі ў выпрацоўцы агульнай эканамічнай канцэпцыі на макра- і мікраўзроўні і агульнай палітыкі ў забеспячэнні калектыўнай бяспекі; неэфектыўнасць дагавораў і пагадненняў у рамках СНД; разыходжанні ў сферы інтарэсаў і мэтаў знешняй палітыкі краін-удзельніц.

Гандлёва-эканамічныя сувязі паміж дзяржавамі СНД ускладнены нарастаннем знешняй запазычанасці і адсутнасцю канверсаванасці нацыянальных валют. Невысокую эфектыўнасць дэманструюць органы Садружнасці ва ўрэгуляванні міждзяржаўных, міжнацыянальных і іншых канфліктаў на тэрыторыі СНД. Не выконваюцца многія палажэнні Дагавора аб калектыўнай бяспецы (1992 г.), з якога выйшлі Азербайджан, Грузія і Узбекістан. У жніўні 2009 г. Грузія, незадаволеная палітыкай Расіі ў адносінах да Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, заявіла аб сваім выхадзе з СНД.

Сёння ідзе працэс рэфармавання СНД, гучаць розныя думкі аб яе далейшым лёсе. Рэспубліка Беларусь выступае за захаванне СНД, больш цесныя эканамічныя, палітычныя і ваенныя супрацоўніцтва і інтэграцыю і лічыць, што Садружнасць па свайму патэнцыялу можа заняць важкае месца ў шэрагу іншых рэгіянальных арганізацый. Беларусь была адным з ініцыятараў падпісання дагавораў і пагадненняў аб Мытным саюзе, адзінай эканамічнай прасторы, калектыўнай бяспецы і фарміраванні зоны свабоднага гандлю.

3. З моманту набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнага суверэнітэту яе асноўным міжнародным партнёрам заставалася Расійская Федэрацыя. Адносіны паміж абедзвюма краінамі актывізавалася з абраннем А. Р. Лукашэнкі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. На майскім рэферэндуме 1995 г. 82% яго ўдзельнікаў падтрымалі ідэю аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. Развіццё беларуска-расійскага стратэгічнага партнёрства адбываецца шляхам палітычнай, эканамічнай і ваеннай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй.

21 лютага 1995 г. у Мінску прэзідэнты дзвюх краін А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі беларуска-расійскі дагавор аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве тэрмінам на 10 гадоў. Гэты асноватворны для адносін дзвюх краін дакумент ставіў іх адносіны на трывалую міжнародна-прававую аснову. 2 красавіка 1996 г. у Маскве кіраўнікі дзяржаў падпісалі дагавор аб стварэнні супольнасці суверэнных рэспублік Беларусі і Расіі, па якому прадугледжвалася ўзгадняць пазіцыі па міжнародных пытаннях, узаемадзейнічаць у пытаннях аховы бяспекі і граніц і барацьбы са злачыннасцю. Захоўваючы атрыбуты суверэнітэту, дзяржавы выходзілі на сумеснае будаўніцтва структур, якія мелі агульную заканадаўчую базу. У адпаведнасці з дагаворам былі сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парламенцкі сход, Мытны камітэт, Расійска-Беларуская камісія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву і некаторыя іншыя сумесныя арганізацыі.

2 красавіка 1997 г. абедзве дзяржавы прыйшлі да Дагавору аб Саюзе, у якім падцвярджалася, што кожная краіна захоўвае дзяржаўны суверэнітэт і тэрытарыяльную недатыкальнасць, канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. У якасці асноўных мэт абвяшчалася ўмацаванне адносін братэрства і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай, ваенннай і іншых галінах. 10 чэрвеня дагавор аб Саюзе быў ратыфікаваны ў Мінску і Маскве. У снежні 1998 г. прэзідэнты А. Лукашэнка і Б. Ельцын заявілі ў Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі аб намеры стварыць адзіную саюзную дзяржаву.

8 снежня 1999 г. А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які ўступіў у сілу ў студзені 2000 г. Састаўной часткай Дагавора з’яўлялася Праграма мерапрыемстваў па развіцці Саюза Беларусі і Расіі да 2005 г. Была прынята таксама Праграма эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін на 1999-2008 гг. Старшынёй Вышэйшага Дзяржаўнага Саветабыў абраны А. Лукашэнка, Старшынёй Савета Міністраў стаў М. Касьянаў, які ў той час узначальваў урад Расіі, Дзяржсакратаром Саюза – П. Барадзін.

Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя зафіскавалі намер добраахвотна перадаць Саюзнай дзяржаве шэраг сваіх паўнамоцтваў з мэтай ажыццяўлення адзінай палітыкі, у першую чаргу, у пытаннях стварэння адзінай эканамічнай прасторы і прававых асноў агульнага рынка. Разам з тым, непахіснымі застаюцца асновы канстытуцыйнага ладу, а таксама захоўваюцца незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць, дзяржаўны лад і міжнародныя абавязкі абедзвюх дзяржаў.

У цяперашні час у Саюзнай дзяржаве створаны і дзейнічаюць неабходныя органы кіравання: Вышэйшы Дзяржаўны Савет, Савет Міністраў, Парламентскі Сход і Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы. Створаны Пагранічны і Мытны камітэты, тэлерадыёвяшчальная кампанія, сфарміраваны сумесныя калегіі міністэрстваў і іншых органаў дзяржаўнага кіравання, саюзны бюджэт Беларусі і Расіі.

Да сучаснага моманту напрацавана значная нарматыўна-прававая база, заснаваная на міждзяржаўных і міжурадавых дагаворах, якая дазваляе ўзаемадзейнічаць практычна па ўсіх накірунках супрацоўніцтва. У мэтах здзяйснення пераходу на адзіныя прынцыпы падатковай палітыкі праводзіцца уніфікацыя нацыянальных заканадаўстваў па пытаннях падаткаабкладання. Вядзецца праца па падрыхтоўцы Падатковага кодэкса Саюзнай дзяржавы.

У 2008 г. на Расію прыпадала 80% беларускага экспарту. У Беларусі ўнутраны валавы прадукт (УВП) рос высокімі тэмпамі – каля 10-11% у год, а беларуская прадукцыя была заўсёды запатрабаванай у Расіі. Так, машынабудаўнічы комплекс на 85% загружаны заказамі расійскіх прадпрыемстваў. Устаноўлены сувязі з большасцю рэгіёнаў Расіі, што стварае добрую перспектыву для інтэграцыйных працэсаў паміж дзвюма краінамі, пашырэння рынкаў збыту беларускіх тавараў, рэалізацыі маштабных эканамічных пректаў у прыярытэтных для Беларусі абласцях. Расія з’яўляецца для Беларусі галоўнай крыніцай сыравіны, энергарэсурсаў, камплектуючых, важнейшым транспартным калідорам. За 2007 г. таваразварот паміж дзвюма краінамі вырас прыкладна на 30% і склаў 26 млрд дол. ЗША, у 2008 г. ён дасягнуў 30 млрд дол. ЗША. Больш за палову беларускага знешняга гандлю прыпадае на Маскву, Цюменскую вобласць і Санкт-Пецярбург. Разам з тым варта адзначыць, што ў выніку значнага роста тарыфаў на расійскія энерганосьбіты расце і адмоўнае сальда ва ўзаемнаым гандлі.

З года ў год назіраецца рост агульнага бюджэта Саюзнай дзяржавы, сродкі з якога накіроўваюцца на рэалізацыю сумесных праектаў і праграм у самых розных сферах. Калі ў 1999 г. ён складаў 500 млн. расійскіх рублёў, то ў 2008 г. сума бюджэта вырасла да 4 млрд. руб. Гэтыя сродкі накіроўваюцца на фінансаванне 38 сумесных праграм і мерапрыемстваў. На ўзроўні ўрада Беларусі з расійскімі рэгіёнамі заключана больш за 20 пагадненняў аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, звыш 50 дагавораў аб супрацоўніцтве падпісана міністэрствамі і ведамствамі Беларусі. Ва ўзаемных пастаўках прымаюць удзел каля 80 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і ўсе рэгіёны Беларусі. З удзелам беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў створана 9 фінансава-прамысловых груп.

Выпрацоўваецца і рэалізуецца сумесная палітыка абедзвюх дзяржаў у сацыяльна-працоўнай сферы, у галіне экалагічнай бяспекі, гідраметэрэалогіі, маніторынга і абароны навакольнага асяроддзя, папярэджання і пераадольвання наступстваў прыродных і тэхнагенных катастроф. Інтэнсіўна развіваюцца і культурныя сувязі, супрацоўніцтва у галіне адукацыі, медыцыны, знешняй палітыкі, барацьбы са злачыннасцю, забеспячэнні абароны і бяспекі дзвюх дзяржаў.

Разам з тым, на шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы існуе шмат цяжкасцей і нявырашаных праблем. Марудна рухаюцца наперад пытанні стварэння адзінай эканамічнай прасторы, мытнага саюза, не уніфікаваны мытныя тарыфы, не сфарміравана нарматыўна-прававая база ў межах Саюза. Шматлікія праблемы ўзнікаюць у сувязі з неурэгуляваннем транспартных тарыфаў. Не ўдаецца ўніфікаваць грашова-крэдытную сістэму і стварыць умовы для перахода на агульную валюту. Застаецца вострым для Беларусі і пытанне аб цэнах на расійскія энерганосьбіты.

Аднак, нягледзячы на існуючыя праблемы, у Беларусі выразна разумеюць, што Расія была і застаецца галоўным стратэгічным партнёрам. Пры ўсёй складанасці і супярэчлівасці Беларусь разглядае інтэграцыю з Расіяй як магістральны накірунак сваёй знешняй палітыкі. Яднанне Беларусі і Расіі, канвергенцыя эканомік дзвюх краін пойдзе хутчэй, калі абедзве дзяржавы будуць эфектыўна выкарыстоўваць станоўчы вопыт адзін аднаго з мэтай сумяшчэння сваіх гаспадарчых механізмаў. Беларусі і Расіі належыць на справе прывесці ў адпаведнасць з задачамі інтэграцыі свае законы і зрабіць сінхронным ход эканамічных рэформаў, каб забяспечыць баланс эканамічных інтарэсаў, як гэтага патрабуюць інтарэсы эканамічнай бяспекі.

Беларуская апазіцыя і асобныя заходнія краіны патрабавалі, каб стварэнне Саюзнай дзяржавы не звялося да “аншлюсу” Беларусі і актыўна апелявалі да міжнароднай грамадскасці выступіць у абарону яе суверэнітэту і незалежнасці. Таксама неадназначна ацэньвалася падпісанне пагаднення аб увядзенні адзінай грашовай адзінкі і фарміраванні адзінага эмісійнага цэнтра.

Пасля некалькіх беларуска-расійскіх канфліктных сітуацый, выкліканых гандлёвымі і інфармацыйнымі непаразуменнямі, беларускае кіраўніцтва стала выказвацца больш абачліва. Не адмаўляючыся ад інтэграцыйных пераваг, А Лукашэнка перасцярог грамадзян ад залішніх надзей адносна таго, што выгады ад аб’яднання маланкава адаб’юцца на ўзроўні іх жыцця, што прагучала новай думкай у аргументацыі, якая раней выкарыстоўвала толькі аптымістычныя довады. Праблемы цяперашняга становішча і перспектыў беларуска-расійскіх адносін застаюцца прадметам палітычных кантактаў і грамадскіх дыскусій.

4. Эфектыўнае рашэнне задачы бяспекі дзяржавы і стварэння спрыяльных знешніх умоў для эканамічнага развіцця краіны і павышэння дабрабыту народа патрабуе пабудовы збалансаваных і канструктыўных адносін з мноствам партнёраў у розных рэгіёнах свету. У Беларусі няма глабальных геапалітычных амбіцый, але ёсць свае інтарэсы, перш за ўсё гандлёва-эканамічныя, у самых розных кутках зямнога шара. У 2008 г. Рэспубліка Беларусь праводзіла экспартна-імпартныя аперацыі са 175 краінамі свету.

Беларуская знешняя палітыка з’яўляецца шматвектарнай. Існуюць адзіныя падыходы да развіцця адносін з усімі замежнымі партнёрамі без выключэння, і краіна падрыхтавана да дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва у самых розных сферах. Шматвектарнасць, аднак, не азначае бессімтэмнае распыленне сіл і рэсурсаў, тым больш, што яны ў нас аб’ектыўна абмежаваныя.

З улікам фактараў геаграфічнага, эканамічнага, гісторыка-культурнага характару безумоўным прыярытэтам беларускай знешняй палітыкі з’яўляецца развіццё адносін з бліжэйшымі суседзямі ва ўсходнім і заходнім накірунку.

Статус вядучага палітычнага і гандлёва-эканамічнага партнёра Беларусі, апрача Расіі, пастаянна ўтрымлівала Украіна. Лідэры дзяржаў на рабочых сустрэчах і міжнародных самітах неаднаразова здымалі спрэчныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння. Гэта датычылася рэалізацыі пагаднення аб свабодным гандлі, узаемнай падтрымкі ў пытаннях унутранай і знешняй палітыкі, якую праводзілі кіраўнікі ў сваіх краінах. Україна падтрымала ўступленне Беларусі ў арганізацыю Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва.

Беларусь выступае за павышэнне эфектыўнасці рэгіянальных інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, у прыватнасці, за фарміраванне зоны зоны свабоднага гандлю ў рамках СНД, фарміраванне паўнацэннага Мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Еўраазіяцкага эканамічнага супольніцтва (ЕўрАзЭС), створанага ў 2000 г., якое складаецца з 6 краін-членаў Мытнага саюза (Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана). З 70 дагавораў, падпісаных у рамках ЕўрАзЭС, Беларусь выканала ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па 67 пагадненнях. Важнейшым прызначэннем ЕўрАзЭС наша краіна лічыць падрыхтоўку да ўваходжання ў глабальную сусветную гандлёвую сістэму з тым, каб краіны Супольнасці калектыўна адстойвалі для сябе найбольш спрыяльныя ўмовы прасоўвання сваіх тавараў на рынкі заходніх дзяржаў. На пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС быў падпісаны Дагавор аб статусе асноў заканадаўства ЕўрАзЭС. 23 лютага 2003 г. кіраўнікі Беларусі, Казахстана, Расіі і Украіны падпісалі Заяву аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы і стварэнні Арганізацыі рэгіянальнай інтэграцыі.

Сумесна з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй і Таджыкістанам Рэспубліка Беларусь вядзе працу па паглыбленню ваенна-палітычнай інтэграцыі ў рамках Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 1992 г. У 1999 г. з Дагавора аб калектыўнай бяспецы краін СНД выйшлі Азербайджан, Грузія і Узбекістан. У 2002 г. кіраўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі і Таджыкістана падпісалі Статут Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Пагадненне аб прававым статусе АДКБ. Асноўныя намаганні краін-членаў гэтай арганізацыі накіраваны на барацьбу з міжнародным тэрарызмам, ваяўнічым экстрэмізмам і распаўсюджваннем наркотыкаў. Новым перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва ў рамках гэтай арганізацыі з’яўляецца фарміраванне механізму калектыўнай міратворчай дзейнасці, што ажыццяўляецца па мандату ААН.

Таваразварот РБ з краінамі Цэнтральнай Азіі у 2002 г. склаў 116 млн дол. ЗША, значна перавысіўшы паказчыкі папярэдніх гадоў. Пры гэтым краіне прыходзілася рабіць папраўку на геаграфічную аддаленасць і канкурэнцыю з даволі таннай прадукцыяй з Кітая і Турцыі. Важнейшым партнёрам у гэтым рэгіёне застаецца Казахстан, які набывае беларускія грузавыя аўтамабілі, трактары, шыны, тавары лёгкай прамысловасці, а пастаўляе на беларускі рынак збожжа, каляровыя металы, сыравіну.

Асаблівую вагу ў сістэме двухбаковых адносін Беларусі набыла Кітайская Народная Рэспубліка. У першай палове 1990-х гг. быў створаны механізм кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі краін. У пачатку 2000-х гг. паміж дзвюма краінамі дзейнічалі звыш 20 двухбаковых міжурадавых пагадненняў, істотнае развіццё атрымала міжрэгіянальнае партнёрства на ўзроўні гарадоў, абласцей і правінцый. У апошнія гады Беларусь ставіцца да Кітая як да другога, пасля Расіі стратэгічнага партнёра.

Вытрымала праверку часам як у дзелавых адносінах, так і ў міжнароднай палітыцы беларуска-індыйскае і беларуска-в’етнамскае партнёрства ў эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферы. Адметнасцю беларуска-японскіх адносін стала пераважнае развіццё крэдытна-інвестыцыйных аперацый і актыўнае ўзаемадзеянне па пытаннях пераадолення наступстваў аварыі на ЧАЭС. Цесныя сувязі, высокі ўзровень палітычных адносін і маштабныя праекты ў галіне эканомікі звязваюць Беларусь з Іранам і Рэспублікай Карэяй. Перспектыўнае развіццё гандлю характэрна для адносін Беларусі з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, якія выяўляюць зацікаўленасць у набыцці прадукцыі Мінскага завода колавых цягачоў, МАЗа, бабруйскай “Белшыны”, ЗАТ “Мілавіца”. З удзелам капіталу ААЭ у Мінску будуюцца гасцініцы.

Маюцца асаблівасці ва ўзаемаадносінах з Польшчай, Літвой і Латвіяй, якія з’яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюза і НАТО, і цалкам з’арыентаваны на Захад. Тым не менш

Узаемная выгода і добрасуседства характарызуюць адносіны з Літвой. Калі ў 2006 г. аб’ём гандлю паміж дзвюма краінамі складаў 603 млн., у 2007 г. перавысіў 740 млн., а ўз 2008 г. дасягнуў звыш 1200 млн. дол. ЗША. Супрацоўніцтва пашыраецца ў галіне інвестыцый (у 2008 г. у беларускую эканоміку было накіравана каля 3 млрд. дол., у Літве дзейнічае 280 прадпрыемстваў з удзелам беларускага капітала). Сумесныя беларуска-літоўскія прадпрыемствы працуюць у галіне вытворчасці мэблі і піва, пашыраюцца кантакты ў сферы транспартных перавозак праз Клайпедскі порт і разглядаецца магчымасць сумеснага выкарыстання рэсурсаў Аўгустоўскага канала і ракі Нёман. Адносіны з іншымі суседзямі – Польшчай і Латвіяй, якія як і Літва з’яўляюцца членамі Еўрапейскага саюзу і НАТО, менш прадукцыйныя, але даволі перспектыўныя.

Еўрапейскі Саюз – важнейшы гандлёва-эканамічны партнёр Беларусі. Па аб’ёму таваразвароту, які склаў у 2008 г. каля 15, 8 млрд, ён займае другое месца пасля Расіі. Гандаль з ЕС з’яўляецца галоўнай крыніцай паступленняў у нашу краіну цвёрдай валюты ў адрозненне ад бартэрнага гандлю, які дамінуе паміж дзяржавамі СНД. Імпартуе Беларусь з ЕС прадукцыю вытворча-тэхнічнага прызначэння, якая з’яўляецца адной з асноўных крыніц мадэрнізацыі вытворчай базы беларускіх прадпрыемстваў.

Такім чынам, за перыяд суверэннага існавання Рэспублікі Беларусь наладзіліся разгалінаваныя двухбаковыя адносіны з большасцю дзяржаў і буйнейшымі арганізацыямі аўразійскага кантыненту. Глыбокія і эфектыўныя сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і духоўныя пераўтварэнні, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве, несумненна, дазволяць Беларусі заняць годнае месца ў Еўропе, захаваўшы сваю нацыянальную ідэнтычнасць і самабытнасць.

5. Развіццё эканамічных, палітычных, навуковых, культурных сувязяў з іншымі краінамі свету з’яўляецца жыццёва важным для паспяховага ўваходжання Рэспублікі Беларусь у сусветную супольнасць. Краіна даказала здольнасць да незалежнага дзяржаўнага развіцця. Да дасягненняў у галіне знешняй палітыкі варта аднесці забеспячэнне рэальнага суверэнітэту і незалежнасці, фарміраванне асноўных атрыбутаў дзяржаўнасці, усеагульнае міжнароднае прызнанне Беларусі і ўстанаўленне дыпламатычных зносін з уплывовымі дзяржавамі свету. Пасля атрымання незалежнасці краіна набыла новы статус у ААН і яе спецыялізаваных установах: Беларусь стала дзейнічаць на форуме нацый, зыходзячы з асабістых нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў. Пашырыўся ўдзел рэспублікі ў рэгіянальных міжнародных арганізацыях і інстытутах.

Сусветнае прызнанне і падтрымку атрымала паслядоўная палітыка беларускай дзяржавы ў галіне ядзернага раззбраення. Упершыню ў гісторыі краіна, якая валодала ядзернай зброяй, дабрахвотна і без папярэдніх умоў адмовілася ад статусу ядзернай дзяржавы. З канца 1996 г. Рэспубліка Беларусь дэ-юрэ і дэ-факта з’яўляецца без’ядзернай дзяржавай.

Беларусь з’яўляецца актыўным членам Руху недалучэння, заснаванага ў 1961 г. краінамі, якія адмовіліся далучацца да ваенных блокаў і імкнуліся праводзіць скардынаваную палітыку дзеля інтарэсаў уласных народаў.

Наша краіна – цэнтр узаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў новых незалежных дзяржаў. Прыярытэтам застаецца інтэграцыя і развіццё ўзаемавыгадных стасункаў з Расіяй.У сваёй палітыцы Беларусь улічвае вялікі інтэграцыйны, энергетычны, рыначны патэнцыял Садружнасці незалежных дзяржаў, Еўразійскай эканамічнай супольнасці і ўсяляк стымулюе развіццё гэтых структур. Актыўны дыялог Беларусь вядзе з Еўрапейскім Саюзам, НАТО, Саветам Еўропы, АБСЕ.

Па ўзыходзячай развіваюцца адносіны Беларусі з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі. Устанаўленне дыялога на высокім узроўні пазітыўна адлюстравалася на ажыўленні дзелавых кантактаў з ключавымі краінамі рэгіёна – Венесуэлай, Бразіліяй і Аргенцінай у галіне сумеснай рэалізацыі буйных эканамічных праектаў. Інтэнсіўна і плённа развіваюцца беларуска-кубінскія адносіны.

Прыярытэтным накірункам знешняй палітыкі застаецца нармалізацыя і развіццё раўнапраўных партнёрскіх адносін з ЗША. Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў раўнапраўным і узаемавыгадным дыялогу, заснаваным на ўзаемнай павазе інтарэсаў дзвюх краін.

Такім чынам, за адносна кароткі перыяд самастойнага існавання Рэспубліка Беларусь набыла паўнаварты статус еўрапейскай дзяржавы з уласнымі нацыянальнымі інтарэсамі і знешнепалітычнымі прыярытэтамі. Яна даказала здольнасць да незалежнага існавання ў супольнасці суверэнных дзяржаў, наладзіла ўзаемавыгадныя сувязі з большасцю дзяржаў свету. Уключэнне Рэспублікі Беларусь у сусветную сістэму падзелу працы дазваляе нарошчваць эфектыўнасць нацыянальнай эканомікі, тым самым павышаючы ўзровень дабрабыту сваіх грамадзян.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]