- •Раздзел 4.Археалогія позняга сярэднявечча другая палова хiіі - XVI стст.
- •Раздзел 1. Археалогія ранняга сярэднявечча V/VI - X стст. Банцараўская культура
- •Культура смаленска-полацкіх доўгіх курганаў
- •Пражская культура
- •Раздзел 2. Усходнеславянскія і балтскія плямёны на тэрыторыі беларусі
- •Радзімічы
- •Крывічы
- •Культура ўсходнелітоўскіх курганаў
- •Раздзел 3. Археалогія сталага сярэднявечча хі - хііі стст. Населеныя пункты
- •Планіроўка і забудова гарадоў
- •Эканоміка беларусі х - хііі стст. Па археалагічных матэрыялах. Сельская гаспадарка і промыслы
- •Рамяство
- •Рэлігія і духоуная культура беларусі у іх - хііі стст. Язычніцтва
- •Хрысціянства. Мастацкая культура
- •Пісьменнасць
- •Раздзел 4. Археалогія позняга сярэднявечча XIV - XVI стст. Населеныя пункты гарады
- •Мястэчкі
- •Сельскія паселішчы (селішчы)
- •Абарончыя збудаванні і замкі беларусі другая палова хііі - хvi стст.
- •Матэрыяльная культура беларусі хіv-хvі стст.
- •Керамічныя вырабы. Кафля.
- •Металічныя вырабы. Зброя і вайсковы рыштунак
- •Вырабы са шкла, косці, каменю, дрэва, скуры.
- •Літаратура па курсу “Археалогія Беларусі” Эпоха сярэднявечча
Культура смаленска-полацкіх доўгіх курганаў
Культура смаленска-полацкіх доўгіх курганаў (далей - КСПДК) прадстаўлена могільнікамі (каля 120 пунктаў), некалькімі паселішчамі адкрытага тыпу і шэрагам скарбаў. Помнікі гэтай культуры размешчаны галоўным чынам на ўзвышшах парэччаў Дняпра і Заходняй Дзвіны - Духаўшчынскім, Ельнініскім, Якімавічскім (на Смаленшчыне) і Гарадокскім, Віцебскім, Аршанскім, Мінскім, Браслаўскім (на Віцебшчыне), у раёнах нізінаў - Заходнядзвінскай, Касплянскай, Бярэзінскай, Полацкай - яны рэдкія. Большая канцэнтрацыя доўгіх курганоў назіраецца ў Смаленскім Паднепроўі ў параўнанні з Полацкім Падзвіннем. Спецыфічнымі рысамі КСПДК з’яўляюцца пахавальны абрад, які прадугледжвае асаблівае размяшчэнне рэштак трупаспалення на пахавальнай пляцоўцы і далейшае павялічэнне даўжыні насыпу за кошт наступных пахаванняў, ляпная кераміка і пахавальныя жаночыя ўпрыгожанні.
Доўгімі курганамі называюць валападобныя насыпы, даўжыня якіх у два альбо больш разы перавышае шырыню. У могільніках яны звычайна знаходзяцца разам з падоўжанымі (насыпы даўжыня каторых не на шмат перавышае шырыню) і круглымі курганамі. Вышыня доўгіх і падоўжаных курганаў ад 0,8 да 1,6 м, а круглых - ад 0,6 да 2,1 м. Даўжыня насыпаў вагаецца ад 14-35 м да 50-90 м. У Беларускім Падзвінні паблізу в. Янкавічы ва ўрочышчы Атокі (Расонскі р-н) даследаваўся курган даўжынёй 110м, шырынёй 9-10 м, вышынёй 1-1,5 м. Падобных помнікаў у археалагічнай навуцы вядома няшмат. Вакол курганоў часам прасочваюцца рэшткі былых раўкоў, пры вывучэнні якіх у шэрагу выпадкаў зафіксаваны прыкметы рытуальнага дзеяння. У шматлікіх круглых і доўгіх курганах ля падэшвы на ўсёй плошчы насыпу прасочваецца моцная попела-вугальная праслойка, a месцамі - абпалены мацярык. У большасці выпадкаў доўгія курганы ўзводзіліся ў адзін прыём. Зрэдку яны насыпаліся ў два прыёмы (курганы 1 і 3 у Павалішынскім могільніку паблізу Янкавічаў; курган 9 могільніка 1 каля в.Дарахі (Гарадокскі р-н)).
Ва ўсіх раскапаных помніках КСПДК на тэрыторыі Паўночнай Беларусі абрад пахавання - трупаспаленні, якія падзяляюцца на бязурнавыя і ўрнавыя, калі рэшткі крэмацыі змяшчаліся ў пасудзіну-урну. Назіраецца рознае размяшчэнне безурнавых пахаванняў у насыпу: пад насыпам кургана на мацярыку альбо ў спецыяльна выкапанай ямцы; пахаванне ў ямцы ў сярэдзіне насыпу; пахаванне россыпам на падсыпцы; пахаванні ў ямцы пад дзірваном (у круглых звычайна на выршыні насыпу); пахаванні россыпам пад дзірваном.
Пасудзіны-урны з рэшткамі крэмацыі размяшчаліся ў аснове кургана (урна стаіць на мацярыку альбо на вугальнай праслойцы, гэты тып характэрны выключна для доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі); у сярэдзіне насыпу і на паверхні насыпу пад дзірваном. Урны ставіліся гарлавінай уверх, пераварочваліся донцам уверх, а таксама адна ўрна накрывалася другой расудзінай пастаўленай уверх дном.
Колькасць пахаванняў у доўгіх і падоўжаных курганах ад 2-3 да 12. Так, у Дарахах у падоўжаным кургане 5 было восем пахаванняў, з іх два ўрнавыя. Сярэдняя вага шкілета чалавека складае 11 кг, а косці з трупаспалення складаюць у сярэднім каля 1% яго. У даследаваных курганах часта сустракаецца вялікая колькасць перапаленых касце (вага дасягае 1-3 кг і больш). У Дарахах 1 у доўгім кургане 9 налічвалася сем пахаванняў, з якіх пахаванне 6, што знаходзілася ў ямцы, складала 8 кг перапаленых касцей (калі косці высахлі, іх вага складала 5 кг). Гэта было калектыўнае пахаванне некалькіх чалавек. Побач з косцямі людзей сустракаюцца шмат касцей жывёл і птушак. Яны адрозніваюцца большай таўшчынёй і цёмным адценнем. Ахвярапрынашэнне свойскіх жывёлы было распаўсюджана сярод носьбітаў КСПДК.
Пахавальны інвентар у помніках КСПДК нешматлікі. Ён прадстаўлены элементамі касцюма (бронзавымі бляшкамі-шкарлупінамі, шклянымі пацеркамі з сіняга празрыстага шкла, жалезнымі спражкамі), фрагментаванымі касцянымі вырабамі, кольчатымі цуглямі, вырабленнымі з двух жалезных стрыжняў, невялікай шпорай з кручкамі і ляпной керамікай. Параўнальна тыпалагічным метадам усе яны датуюцца трэцяй чвэрцю І тыс. н.э. Большасць пахаванняў безінвентарные. Асаблівасцю вылучаецца кераміка з помнікаў КСПДК у Паўночнай Беларусі. Усяго выяўлена 13 цэлых ляпных пасудзін. Яны выраблены з гліны з дамешкамі буйнай жарствы. Усе гаршкі выцягнутых прапорцый, якія маюць найбольшае расшырэнне ў верхняй частцы тулава і звужаюцца каля днішча і горла. Некаторыя з іх са слаба выяўленымі шыйкамі. Вышыня пасудзін знаходзіцца ў межах ад 10,4 да 35 см.
На пачатковай стадыі знаходзіцца вывучэнне пасяленняў КСПДК. Пераважна гэта адкрытыя неўмацаваныя паселішчы. Яны галоўным чынам вядомы па матэрыялам археалагічных разведак. Ніводнае паселішча пакуль не раскопвалася. Таму гаварыць аб тапаграфіі, памерах і забудове селішч цяжка. Смаленскі археолаг Я.Шмідт адзначае, што носьбіты культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў у значнай ступені выкарыстоўвалі для сваіх паселішчаў раней існуючые. Часта на ўскрайках паселішч VII - VIII стст. узнікаюць могілкі з доўгіх курганоў. Гэта падцверджвае факт пераемнасці акультураных месцаў паселішчаў і земляробчых угоддзяў, а таксамам формаў гаспадарчай дзейнасці паміж насельніцтвам банцараўска-тушамлянскай культуры і КСПДК. Аб занятках сельскай гаспадаркай сведчаць шматлікія знаходкі ў доўгіх курганах на тэрыторыі Смаленскага Падняпроўя і Беларускага Падзвіння прыладаў працы (вузкалязовыя сякеры, сярпы, каменныя жорны) і касцей свойскіх жывёл (каня, быка).
Найбольш складанымі праблемамі пры вывучэнні помнікаў КСПДК з’яўляюцца генезіс доўгіх курганоў і іх этнічная інтэрпрытацыя. Большасць даследчыкаў разглядае гэтыя помнікі як славянскія, звязваючы іх з крывічамі (П.Траццякоў, С.Тараканава, Г.Граздзілаў, В.Сядоў, Я.Носаў, Г.Штыхаў і інш.). Частка прыбалтыйскіх даследчыкаў з’яўленне доўгіх і спадарожных ім круглых курганоў на паўднёвым усходзе Эстоніі і на ўсходзе Латвіі звязваюць таксама з распаўсюджваннем славянскага этнічнага элемента (М.Шмідехельм, В.Уртанс, Э.Шноре).
Не сфарміраваў канчатковага ўласнага погляду на этнічнасць носьбітаў КСПДК А.Спіцын. Ён іх лічыў спачатку літоўскімі, пазней славянскімі і фінскімі. Да прыбалтыйскафінскага насельніцтва адносяць доўгія курганы Пскоўшчыны і памежных раёнаў Эстоніі С.Лаул, С.Белецкі. Аб неславянскаці КСПДК трэцяй чвэрці І тыс. н.э. аргументавана пісалі І.Ляпушкін, М.Артамонаў, Э.Загарульсі, В.Булкін, А.Мядзведзяў і інш., лічачы гэтую культуры балцкай.
Да рознаэтнічнага насельніцтва (балта-славянскага) КСПДК адносяць Я.Шмідт, У.Енукоў, В.Шадыра.
