Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Лекцыя 37. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел рэчы паспалітай

  • Паглыбленне палітычнага крызісу. Праекты рэформ Чартарыйскіх

  • Рашэнні сойма 1764 г. Выбранне каралём Станіслава Панятоўскага

  • Дысідэнцкае пытанне”. Надзвычайны сойм 1767 – 1768 гг.

  • Выступленне Барскай канфедэрацыі

  • Першы падзел Рэчы Паспалітай

Паглыбленне палiтычнага крызiсу

У той час, як суседнiя дзяржавы перажывалi ўздым i пашыралi свае тэрыторыi, Рэч Паспалiтая "трымалася беспарадкам". Яна апынулася ў стане поўнай анархii i бязладдзя, якiя сталi вынiкам злоўжывання "залатымi шляхецкiмi вольнасцямi". Права "свабоды забароны", абавязак дэпутатаў прытрымлiвацца iнструкцый, атрыманых на павятовых соймiках, паралiзавалi работу сойма. З канца XVII ст. ён фактычна стаў недзеяздольным i ператварыўся ў месца вядзення спрэчак памiж магнацкiмi кланамi. На працягу дзесяцiгоддзяў не прымалiся новыя законы, не праводзiлiся рэформы, неабходныя для таго, каб выйсцi з крызiсу. Перыяд 20–60-х гадоў XVIII ст. характарызуецца рэзкай канфрантацыяй уплывовых магнацкiх груповак, якiя аспрэчвалi ўладу ў дзяржаве. Спачатку Чартарыйскiя, Радзiвiлы i Ржэвускiя супрацьстаялi Патоцкiм i Бранiцкiм, потым Радзiвiлы ўжо змагалiся з Чартарыйскiмi.

Сваiмi ўнутранымi канфлiктамi яны раздзiралi краiну i iнспi­равалi знешняе ўмяшанне ў яе справы. Яна стала для iншаземных войск "заезным дваром i карчмой.., пры гэтым, аднак, яны, як правiла, забывалiся пра плату". З пачатку XVIII ст. Рэч Паспалiтая пазбавiлася самастойнага палiтычнага курсу. Расiя, Аўстрыя, Францыя i Прусiя ўсё часцей умешваліся ў яе ўнутраныя справы. Iм было выгадна трымаць пад сваiм кантролем аслабеўшую краiну.

Як адзначаў Ф. Энгельс, дэмаралiзацыя правячай арыстакратыi, недахоп сiл для развiцця буржуазii i пастаянныя войны, якiя спуста­шалi краiну, зламiлi, урэшце, моц Рэчы Паспалiтай. XVIII стагоддзе стала пераломным для яе – панаваўшая ў дзяржаве анархiя магнатэрыi i шляхты, крывавыя мiжусобiцы памiж групоўкамi давялi краiну да страты дзяржаўнай самастойнасцi.

У другой палове XVIII ст. вярхоўная ўлада паспрабавала ўтаймаваць бязладдзе i анархiю. Соймы Рэчы Паспалiтай прынялі шэраг рашэнняў, накiраваных на стабiлiзацыю эканамiчнага i палiтыч­нага жыцця. Яны павiнны былi садзейнiчаць умацаванню аўтарытэту вярхоўнай улады, абмежаванню свавольства магнатаў i шляхты. Але спынiць працэс палiтычнага заняпаду нi кароль, нi соймавыя пастановы не змаглi. Для такога павароту падзей Рэч Паспа­лiтая не мела тады нi эканамiчных, нi сацыяльных перадумоў.

Крызiсныя з’явы ў грамадска-палiтычным жыццi Рэчы Паспа­лiтай абвастралі нявырашанасць рэлiгiйнага пытання. Хаця нiвод­нае з iснаваўшых тут веравызнанняў фармальна не было забаронена, фактычна дзяржава падтрымлiвала толькi касцёл. Пастановай сойма 1712 г. было забаронена замацоўваць дзяржаўнай пячаткай дакументы, якiя прадугледжвалi якiя-небудзь выгоды для нека­толiкаў. Пастановамi 1732 i 1733 гг. некатолiкi былi пазбаўлены права выбiрацца дэпутатами соймаў, засядаць у Трыбунале, займаць грамадзянскiя пасады. Шляхта, у большасцi сваёй каталiцкая, iмк­нулася замацаваць пазiцыi каталiцкай i унiяцкай цэркваў i абмежаваць правы iншых хрысцiянскiх канфесiй, але не да такой ступенi, каб даць падставу дысiдэнтам абвастрыць сiтуацыю ў краiне. Праваслаўныя шукалi падтрымкi ў Маскве.

Дзейнасць Пятра І, якi ў першай чвэрцi XVIII ст. "высякаў" для сваёй дзяржавы "акно ў Еўропу", некаторыя даслед­чыкi параўноўваюць з дзейнасцю беларуска-ўкраiнскiх унiяцкiх лiдэраў, якiя выводзiлi свае народы з духоўна-культурнай iзаляцыi ад Захаду да дыялогу i кантактаў з iм. Але цар Пётр, якi далучаў сваю дзяржаву i народ да еўрапейскай цывiлiзацыi, "не пускаў" туды беларускiх i ўкраiнскiх унiятаў, жадаючы трымаць iх у арбiце расiйскага ўплыву.

Такiм чынам, пачатак XVIII ст. быў супярэчлiвым для унiяц­кай царквы. З аднаго боку, значнае яе ўзмацненне ў вынiку далучэння трох буйных праваслаўных епархiй (на тэрыторыi Ук­раiны). З другога – вайна, спусташэннi, рабаваннi расійскага войска сур’ёзна аслаблялi царкву. Але ў гэты складаны перыяд яна праявiла жыццёвую сiлу i даказала сваё права на iснаванне. Сiтуа­цыя для яе стала мяняцца да лепшага з вывадам рускiх войск у 1711 г.

З-за таго, што большасць шляхты ВКЛ перайшла ў каталiцтва, унiяцкая вера ператвараецца ў "хлопскую" (сялянскую). Вышэйшыя iерархi унiяцкай царквы не карысталiся належнай павагай. Толькi пятнаццаты па лiку унiяцкi мiтрапалiт (С.Растоцкi) у 1791 г. быў дапушчаны ў сенат Рэчы Паспалiтай.

Пётр I зрабiў дысiдэнцкае пытанне зброяй барацьбы з Рэччу Паспалiтай. У 1717 г. ён навязаў сойму канстытуцыю, якая гарантавала правы праваслаўнай канфесiйнай меншасцi. Яго ўмяшанне ў рэлiгiйнае жыццё Беларусi стварала яшчэ большую канфесiйную напружанасць у краi.

Галоўным цэнтрам праваслаўя i антыунiяцкай барацьбы на Беларусi i ў Рэчы Паспалiтай на працягу XVIII ст. заставалася Магiлёўская (Беларуская) епархiя. У 1704 – 1728 гг. яе ўзначальваў прыхiльнiк Расii С. Чацвярцiнскi. Хадайнiцтва перад польскiм i асаблiва перад расiйскiм урадам за сваю паству было адной з важных сфер яго дзейнасцi. Нягледзячы на моцныя ўзрушэннi i ўсю неспрыяльную ў Рэчы Паспалiтай абстаноўку для праваслаўя, яно зберагалася, пакуль змена палiтычных абставiн не забяспечыла яго далейшае iснаванне.

У сярэдзіне XVIII ст. Рэч Паспалітая знаходзілася ў стане глыбокага палітычнага крызісу. Слабая цэнтральная ўлада, няздольнасць соймаў вырашаць надзённыя эканамічныя і палітычныя пытанні з прычыны існавання права "liberum veto", барацьба магнацкіх груповак за ўладу паглыбляліся неспрыяльнымі для Рэчы Паспалітай знешнепалітычнымі абставінамі. Пасля Сямігадовай вайны склаўся даволі трывалы саюз паміж Расіяй і Прусіяй. Аслабелыя Аўстрыя і Францыя, якія раней маглі служыць процівагай для знешнепалітычных памкненняў гэтых двух суседзяў Рэчы Паспалітай, цяпер часова адыходзяць у еўрапейскай палітыцы на другі план. Расія і Прусія, зацікаўленыя ў захаванні без змен стану знясіленай войнамі і магнацкімі сваркамі Рэчы Паспалітай, з дапамогай дыпламатычных сродкаў, а 'часцей непрыкрытага ўзброенага ціску праводзілі ў краіне зручную для іх палітыку. У гэтай сітуацыі лёс Рэчы Паспалітай залежаў ад здольнасці пануючага класа пайсці на рэформы дзеля ўзмацнення дзяржавы.

У пачатку 60-х гадоў у Рэчы Паспалітай найбольшую вагу мела сям'я Чартарыйскіх, вядомая таксама як «фамілія». Яе лідэры – канцлер ВКЛ Міхал і рускі ваявода Адам Чартарыйскія. Ім дапамагалі Адам Казімір Чартарыйскі і зяці лідэраў — маршалак каронны С. Любамірскі, М. Агінскі, а таксама браты Панятоўскія – Станіслаў, Міхал, Андрэй і Казімір. Праграма рэформаў «фаміліі» прадугледжвала абмежаваць уладу караля, забараніць манарху раздаваць дзяржаўныя пасады, склікаць т.зв. «гатовы сойм», скасаваць права «ліберум вета», абмежаваць уладу падскарбіяў, ліквідаваць гетманства.

У ажыццяўленні прапанаваных праектаў рэформ «фамілія» спадзявалася на падтрымку расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ, паколькі іх пляменнік Станіслаў Панятоўскі быў прызначаны сакратаром англійскага пасольства ў Пецярбургу. Там ён зблізіўся з імператрыцай, якая ўбачыла ў Панятоўскім рэальную кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай. Кацярына ІІ казала: «З усіх прэтэндэнтаў ён мае найменш сродкаў атрымаць карону, таму будзе абавязаны найбольш тым, з чыіх рук ён яе атрымае». Праўда, Панятоўскі меў свой погляд на рэфармаванне дзяржаўнага ладу. Ён лічыў, што кароль павінен сам прызначаць асоб на дзяржаўныя пасады. Манарху павінна быць падпарадкавана каралеўская рада, трон неабходна перадаваць па спадчыне.

Восенню 1763 г. Чартарыйскія імкнуліся правесці рэформы шляхам дзяржаўнага перавароту, пазбаўлення ўлады хворага Аўгуста ІІІ. Ім супрацьстаяла «рэспубліка» - групоўка на чале з Патоцкімі, Браніцкімі і Радзівіламі. Яны абапіраліся на падтрымку Францыі. І кароль выказываў сваю схільнасць да гэтай краіны: дачку Марыю-Іосіфу выдаў замуж за дафіна – сына Марыі Ляшчынскай і Людовіка ХV. Чартарыйчкія планавалі на Пётркаўскім Трыбунале абвінаваціць фаварыта караля Генрыха Бруля ў падробцы дакументаў на польскае шляхецтва. Туды накіраваліся каронны гетман Браніцкі і Францішак Патоцкі. Сутычка з імі магла стаць падставай для арганізацыі Чартарыйскімі канфедэрацыі. Але нечакана ў Дрэздэне памёр Аўгуст ІІІ. У Рэчы Паспалітай пачалося апошняе бескаралеўе.

У ВКЛ падчас выбараў паслоў на канвакацыйны сойм віленскі ваявода Кароль Станіслаў Радзівіл («Пане Каханку») выкарыстаў ваенную сілу, каб даць перавагу «рэспубліцы». У адказ у красавіку 1764 г. фарміруецца Віленская канфедэрацыя на чале з канюшым ВКЛ Міхалам Бжастоўскім. Яна выступіла з абвінавачваннямі радзівілаўскай партыі ў злоўжываннях і паспрабавала аб'яднаць супраць яе прыхільнікаў «фаміліі». Для іх падтрымкі ў ВКЛ было накіравана 6-тысячнае расійскае войска генерала Рэненкампфа. Па патрабаванні Чартарыйскіх, корпус акружыў Варшаву.

Гетман Браніцкі з каронным войскам знаходзіўся ля Варкі, а Кароль Радзівіл – ля Прагі. Спроба апазіцыі сарваць адкрыццё сойма поспеху не мела. Рэферэндар каронны Г.Падоскі матываваў свой адказ малой колькасцю пратэстуючых, гаворачы, што яны яшчэ не ўся Рэч Паспалітая. На гэта кіеўскі ваявода Патоцкі, паказваючы на сябе, крыкнуў у адказ: «Я — Рэч Паспалітая!»

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]