Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Падрыхтоўка I зацвярджэнне унii, яе ўмовы

З павышэннем статусу маскоўскай праваслаўнай царквы павiнна была вызначыць сваё месца щ складанай канфесiйнай сiтуацыi i Кiеўская мiтраполiя. Асцярога духоўнай залежнасцi ад Масквы, боязь яе ваенна-палiтычнай сiлы, зведанай у Лiвонскай вайне, разам з незадаволенасцю духоўным кiраўнiцтвам Канстанцiнопаля штурхнулi беларуска-ўкраiнскую iерархiю ў абдымкi Рыма. Нямецкi гiсторык Э. Вiнтэр слушна лi­чыць Брэсцкую унiю плодам канфлiкту славянскiх народаў, пажатым рымскай курыяй.

Унiя была прынята не паспешна i бяздумна, а пасля працяглых роздумаў i шматлiкiх сустрэч. Яе падрыхтоўка доўжылася пяць гадоў. На саборах, нарадах, перамовах з прадстаўнiкамi рымскай курыі выкрышталёўвалiся яе ўмовы. Тады ж паўстала пытанне аб гарантыях забеспячэння самабытнага аблiчча, асобнасцi, правоў i пры­вiлеяў сваёй царквы. Заходняя пазiцыя навязвання нераўнапраўнага саюза, якi мыслiўся польскiмi i ватыканскiмi коламi як пераходная ступень да поўнага акаталiчвання, была разбiта на тых перамовах. Падтрыманы ўладамi ВКЛ беларуска-ўкраiнскi епiскапат агаварыў, што ўступiць у саюз з касцёлам, толькi "заховавши вцале церемонии и обрадки хвалы божое и сакрамента светые водлуг звычаю стародавнего церкви восточное,, только поправивши некоторых певных артыкулов, которые соединению перешкажали, абы по старому было".

Iнiцыятарамi i выканаўцамi задумы сталi ўладзiмiрскi i брэсцкi епiскап Iпацiй Пацей i луцкi епiскап Кiрыла Тарлецкi. Спачуванне i дапамогу яны знайшлi ў асобе караля i князя Жыгiмонта Вазы i канцлера ВКЛ Льва Сапегi.

Адам (у манастве Iпацiй) Пацей (1541–1613) – шляхцiч, выхадзец з праваслаўнага роду з Берасцейшчыны. Атрымаў пачатковую адукацыю ў пратэстанцкай школе пры двары вiленскага ваяводы, канцлера Вялiкага княства Лiтоўскага Мiкалая Радзiвiла Чорнага, якi быў найбольш заўзятым рэфарматарам на Беларусi i паклаў усё сваё багацце ды аўтарытэт на справу ўзмацнення новай веры. Рэфармацыя ў 50–60-я гады XVI ст. стала ўсеагульным захапленнем. Не дзiва, што малады Пацей, якi жыў у кальвiнiсцкiм асяродку, перайшоў з праваслаўя ў пратэстанцтва. Але пазней ён зноў вяртаецца ў веру бацькоў. Пасля заканчэння школы Адам атрымаў вышэйшую адукацыю ў адным з унiверсiтэтаў Польшчы, потым некалькi гадоў выконваў абавязкi сакратара пры князю Мiкалаю, спасцiгаючы азы дыпламатыi i палiтыкi. Забяспечаны падтрымкай Радзiвiла, Пацей меў блiскучую кар'еру.

Патроху ён пачынае адыгрываць важную ролю ў жыццi Берасцейскага ваяводства. Ён займаў даволi высокiя пасады ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм i карыстаўся аўтарытэтам як палiтык. Спачатку быў прызначаны пiсарам у земскiм судзе i, здабыўшы на гэтай пасадзе аўтарытэт разумнага i дзейнага чалавека, пасланы ў 1569 г. на Люблiнскi сойм прадстаўляць берасцейскую шляхту. Там удзельнiчаў у падпiсаннi дзяржаўнай унii памiж ВКЛ i Польшчай. Потым Пацей займаў пасаду берасцейскага земскага суддзi, кi­раваў зборам падаткаў у ваяводстве, удзельнiчаў у Лiвонскай вайне. У 1588 г. новы кароль Жыгiмонт III прызначыў яго берас­цейскiм кашталянам i сенатарам. Гэтым заканчваецца свецкая дзейнасць пана Адама. Уплывовы праваслаўны магнат Канстанцiн Астрожскi схiляў яго да заняцця вакантнай пасады ўладзiмiрскага i берасцейскага епiскапа. У 1593 г. Адам пастрыгся ў манаства i быў рукапаложаны кіеўскім мiтрапалiтам Мi­хаiлам Рагозам у сан епiскапа.

На саборы праваслаўных епiскапаў у Бярэсцi вясной 1595 г. была абвешчана дэкларацыя аб рашэннi заключыць саюз з ката­лiцкай царквой. Яе падпiсалi кiеўскi мiтрапалiт Рагоза i ўсе епiс­капы Вялiкага княства Лiтоўскага, акрамя львоўскага i перамышльскага. Сабор упаўнаважыў I. Пацея i К. Тарлецкага на далейшыя перамовы з каралём i Папам Рымскiм, i пры дасягненнi згоды – на правядзенне акта унii.

Усяго было выпрацавана 33 артыкулы-ўмовы царкоўнай згоды, гарантыi якiх трэба было дамагчыся, перш чым прызнаць над сабой уладу Рыма. Гэты праграмны дакумент унiятаў утрымлiваў не­калькi блокаў пытанняў: дагматычныя, абрадавыя, кадравыя (іерархічныя), маёмасныя, моўныя, узаемаадносiн з дзяржавай, касцёлам, адзначэння святаў i iншыя. Iх складальнiкi паслядоўна праводзiлi ў жыццё ўласную царкоўную i нацыянальную лiнiю. Забяспечвалася багаслоўская, лiтургiчная i арганiзацыйная самабытнасць новай царквы. Артыкулы былi напраўлены на змяншэнне небяспекі лацiнiзацыi i паланiзацыi. Iх форма i змест абвяргаюць стэрэатып аб поўным падпарадкаваннi беларуска-ўкраiнскай праваслаўнай царквы рымскай, аб шляху для польска-каталiцкай культурна-рэлiгiйнай экспансii. У iм спалучылiся элементы старога i новага, айчыннага i чужаземнага.

Перамовы з прадстаўнiкамi касцёла i дзяржавы вялiся асобна. Папа Рымскi i кароль з павагай ставiлiся да правоў праваслаўнай царквы ВКЛ. Зацверджаныя iмi ў 1595–1596 гг. артыкулы не былi iх ласкай, утрымлiвалi яе даўнiя i абгрунтаваныя правы i нiколi ў далейшым не аспрэчвалiся. Згодна з iмi жыла i дзейнiчала царква.

Этнакультурную своеасаблiвасць i адасоблены статус царквы гарантавалi наступныя артыкулы: 6. "Календарь новый, если не может быть по старому, примем, однако без нарушения Пасхалии и других праздников, ... поскольку имеем некоторые свое особенные праздники, которых панове римляне не имеют..." (Удакладнiм, што, улiчваючы "хлопскае разуменне каляндарных навiн" – непрыняцце грыгарыянскага часалiчэння народам, унiяцкая царква жыла па старым, юліянскiм календары); 10. "Митрополии и епископства и другие достоинства давать только людям народу русского..., чтобы были нашей религии"; 15. "Если бы кто временем из нашей религии, пренебрегая своей религией и церемонией, захотел присоединиться к римским церемониям, чтобы таковой не был принят..."; 25. "Монастыри и церкви наши русские чтобы не обращаются в костелы..."; 29. "Чтобы тех, кто был наказан епископом, в римской церкви не принимали и наоборот".

Новае веравызнанне ўтваралася шляхам трансфармацыi праваслаўя з захаваннем дастаткова жорсткай пераемнасцi. Яно ад­да­лiлася ад праваслаўя i не злiлося з каталiцтвам – у гэтым яго спецыфiка. Гэта была спроба стварыць новую форму рэлiгii на вiзантыйска-ўсходнеславянскай аснове з выкарыстаннем заходнiх традыцый. Яна складвалася, не адмаўляючы i не разбураючы папярэднюю. Нават праваслаўны палемiст прызнаў, што прыхiльнiкi унii "наше церемонии и веры вызнанья и сакраменты все юж хвалят, только же быхмо папежа за голову признали".

Пасля Берасцейскага сабора спачатку наогул здавалася, што анiякiх змен у рэлiгiйным жыццi не адбылося, акрамя прызнання Папы Рымскага ганаровым галавой. Наўрад цi можна аспрэчваць распаўсюджванне, асаблiва ў далейшым, на унiяцтва ката­лiцкай дагматыкi, але знешнiх форм усходняга традыцыяналiзму яно трымалася вельмi ўпарта. Заходнiя элементы, як правiла, былi вынiкам свядомага выбару унiяцкай царквы. Тое, што прыўносiлася штучна, прымусова, на мясцовай глебе звычайна не прыжывалася. Пры ўвядзеннi унiяцтва не было радыкальнай ломкi рэлiгiйных народных традыцый i звычаяў. У адваротным выпадку яго творцы засталiся б у iзаляцыi. Ды й палажэнне аб упамiнаннi Папы Рымскага ў набажэнстве як абавязковае для ўсiх было замацавана толькi на Замойскiм саборы 1720 г. Восенню 1595 г. Жыгiмонт III звярнуўся да падданых сваёй дзяржавы з унiверсалам, у якiм абвясцiў рашэнне вышэйшага праваслаўнага духавенства аб унii, якая патрэбна Рэчы Паспалiтай для ўзмацнення яе цэласцi, i заклiкаў у "добрай волi i любвi" прыняць унiю.

Тады ж Пацей з Тарлецкiм паехалi ў Ватыкан, дзе 23 снежня на пасяджэннi калегii кардыналаў з удзелам папы Клiмента VIII была ўрачыста абвешчана унiя. Яны выступiлi з прамовамі (першы – на лацiне, другi – на рускай мове) i перадалi Папе Рымскаму акты з умовамi прызнання праваслаўнай царквой Рэчы Паспалiтай яго ўлады над сабой i злучэння з каталiцкай царквой. Рымскi першасвятар падпісаў булу аб унii, якая рэгламентавала ўмовы злучэння, сярод iх – дазвол на захаванне ўсходняй абраднасцi. У гонар падзеi ў Ватыкане быў адбiты медаль з надпiсам "Ruthenis receptis" ("На пераварочванне (схiленне) рускiх").

Новы накiрунак хрысцiянства – унiяцтва – быў аформлены на Берасцейскiм саборы 6–9 кастрычнiка 1596 г. Дзяржаўную ўладу на iм прадстаўляў канцлер Леў Сапега i iншыя ўрадаўцы. Праваслаўная апазiцыя правяла тады ў Бярэсцi свой Сабор. Ён аб'явiў iмпiчмент унiяцкiм уладыкам, адлучыў iх ад царквы i выракся царкоўнай еднасцi.

Каралеўскi унiверсал 15 кастрычнiка 1596 г. зацвердзiў царкоўнае злучэнне. Урад Рэчы Паспалітай, папства пачалi афiцыйна лiчыць унiю адбыўшымся фактам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]