
- •“Белыя плямы” і дэфармацыі ў савецкай гістарычнай навуцы.
- •Слайд: Гістарыяграфічныя міфы
- •5. Дасягненні замежных вучоных у вывучэнні гісторыі беларусі
- •Слайд: пытанне 6. Сучасны стан беларускай гістарыяграфіі і гістарычнай свядомасці грамадства.
- •Слайд: Новыя тэндэнцыі ў беларускай гістарыяграфіі (з канца 1980 – пачатку 1990-х г.)
- •Характарыстыка вучэбнай літаратуры.
Гістарычная навука не толькі задавольвае попыт на веды аб мінулым. Гісторыкі нясуць адказнасць за фарміраванне і стан гістарычнай свядомасці беларускага грамадства, якая з’яўляецца часткай нацыянальнай свядомасці.
Слайд: Кнігі па тэме лекцыі
Характарыстыка вучэбнай літаратуры.
Для таго каб даць моладзі, школьнай, а матксама студэнцкай па айчыннай гісторыі патрэбны падручнікі, якія сістэматызуюць веды аб гістарычным шляху, пройдзеным беларускім народам.
Пачатак стварэння вучэбных кніг па гісторыі Беларусі быў пакладзены В.Ластоўскім. У кнізу “Кароткая гісторыя Беларусі”, выдадзенай у 1910 г. у Вільні, ён упершыню папулярна падаў мінулае нашага краю з нацыянальных пазіцый.
У хуткім часе пасля утварэння БССР была напісана праца прафесара Мітрафана Доўнар-Запольскага, але выдадзена толькі ў 1994 г.
У 1922 г. быў выдадзены “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага. Усе гэтыя кнігі ў 30-я г. былі абвешчаны нацыяналістычнымі і забаронены, а іх аўтары былі рэпрэсіраваны. Традыцыя выдання вучэбнай літаратуры па гісторыі Беларусі была на пэўны час перарвана і аднавілася толькі ў 50-я г.
Кніга Пічэты
Перад вамі перавыданні ўсіх гэтых вучэбных кніг, ажыццёўленыя ў пачатку 1990-х г.
У 50-80-я г. выйшла некалькі пакаленняў абагульняючых выданняў савецкага ўзору, з лепшым з’явіўся першы том пяцітомнай “Гісторыі Беларускай ССР”, у якім выразная тэндэнцыйнасць падыходаў кампенсавана грунтоўнасцю выкладзенага матэрыялу.
Першай абагульняючай працай, створанай у незалежнай Беларусі пасля развалу СССР, стаў першы том “Нарысаў гісторыі Беларусі”, падрыхтаваны вучонымі Акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам акадэміка Міхаіла Касцюка, дарэчы – выпускніка нашага факультэта. Гэта кніга выгодна адрозніваецца адыходам ад старых трактовак і асвятляе мінулае з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый. Але вартасць кнігі змяншаюць фрагментарнасць і павярхоўнасць многіх раздзелаў. Падобных недахопаў пазбаўлена 6-томная “Гісторыя Беларусі”, з якой ужо выдадзены 4 тамы.
За апошнія гады з’явілася шэраг вучэбных дапаможнікаў, кожны з якіх дае сваё бачанне беларускай мінуўшчыны. Пры гэтым найбольш высокі статус мае “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй Новіка і Марцуля, бо гэта кніга рэкамендавана Міністэрствам адукацыі для выкарыстання на гістарычных факультэтах.
“Нарыс гісторыі Беларусі” Генадзя Сагановіча асноўную ўвагу звяртае на дзяржаўна-палітычнае і грамадскае жыццё краю у ХVI–XVIII ст.
Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі.
У стварэнні вучэбнай літаратуры па гісторыі Беларусі актыўна ўдзельнічаюць выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі: “Курс лекцый”, вучэбны дапаможнік па гісторыі Беларусі І.І.Коўкеля і Э.С. Ярмусіка. Нашы выкладчыкі пішуць падручнікі і для школ.
Названыя вучэбныя кнігі часткова задавольваюць патрэбу беларускай студэнцкай моладзі ў ведах па няпростай гісторыі нашай краіны.