Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Навуковы стыль.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
80.38 Кб
Скачать

*Сінтаксічныя

1. Тэкст можа пачынацца ўстаўной канструкцыяй, якая ўказвае на крыніцу інфармацыі: як паведамілі нашы карэспандэнты; па дадзеных бюро надвор'я; як сцвярджаюць работнікі Міністэрства і інш.

2. Структурная цэласнасць публіцыстычнага тэксту асноўваецца на адзінстве парадку слоў. Тут характэрна частае выкарыстанне інверсійнага (непрамога) парадку слоў: Новыя формы гаспадарання прапанавалі мінскія прадпрымальнікі; Выключэнне складаюць пераможцы прадметных алімпіяд.

3. У адозвах і закліках часта выкарыстоўваюцца клічныя сказы: Поступ перамен не стрымаць! Смела ўкараняйце і пашырайце новае!

4. Функцыя ўздзеяння ў сінтаксісе ажыццяўляецца праз выкарыстанне стылістычных прыёмаў. Напрыклад:

рытарычны зварот: Грамадзяне краіны, беражыце электраэнергію;

антытэза: Боль і радасць прыносяць нам нашы дзеці;

анафара: (паўтарэнне слоў у пачатку фразы з мэтай выказаць экспрэсію, цэльнасць пачуцця, стану або адносін аўтара да рэчаіснасці): Мінск - горад майго дзяцінства. Мінск - сталіца нашай Радзімы.

Размоўна-бытавы стыль

Сфера выкарыстання і функцыя: тэксты прызначаны для абслугоўвання бытавых зносін людзей; неафіцыйных зносін на вытворчасці, ва ўстановах і інш.

Падстылі (у залежнасці ад умоў і абставін камунікацыі): 1) размоўна-бытавы, 2) размоўна-афіцыйны.

Формы рэалізацыі і і жанры: 1) вусная, жанрам якой з'яўляецца гутарка; 2) пісьмовая (прыватныя пісьмы, запіскі, дзённікавыя запісы).

Асноўныя рысы: непасрэднасць, эмацыйпасць, экспрэсіўнасць, спантанасць, у выніку чаго назіраецца няпоўнааформленасць структурных частак; умоўнасць нормаў, якія вызначаюцца сітуацыяй маўлення і маюць характар калектыўнай дамоўленасці: значна меншая, чым у іншых стылях выразнасць маўлення (г.зн. моўца ў працэсе гутаркі на вядомыя тэмы можа спрашчаць вымаўленне асобных слоў: на'т замест нават, гаор'ць замест гаворыць і інш.).

Моўныя сродкі:

лексіка-фразелагічныя

1. Асноўны лексіка-фразеалагічны фонд такіх тэкстаў складаюць агульнаўжывальныя словы і выразы.

2. Шырокае выкарыстанне нелітаратурных моўных адзінак:

прастамоўнай лексікі і фразеалогіі: рот разявіў, даўбешка (галава), на ражон лезці, плявузгаць (гаварыць абы-што), скаліць зубы (смяяцца), прамаргаць (прагледзець), тралік (тралейбус) і інш.

• дыялектызмаў: картопля (бульба), іржаннё (іржэўнік), здэтанаванасць (збянтэжанасць), варыўня і стопка (кладоўка), асвер і коварат (журавель), адваранкі (адвараная бульба), нажутка (адзенне жанчыны) і інш.

• жарганізмаў: твікс (двойка), чырвонец (дзесятка), філон (лодар), філоніць (лодарнічаць), продкі (бацькі), туфту зараджаць (займацца падманам), бочкі каціць (нагаворваць) і інш.

3. Выкарыстанне слоў і фразеалагізмаў з ярка выражанай эмацыйна-экспрэсіўнай афарбоўкай: малюпасенькі, бярозанька, не пляці кашалі (не падманвай), рукой падаць (блізка), Ванечка, дзіцятка, ручачка; ганарліўка, дзеўка, фарсун, языкасты, галяк, звераваты, дзікаваты і інш.

4. Шырокае выкарыстанне метафар, заснаваных на пераносе назваў жывёл, птушак, насякомых і іх дзеянняў на чалавека: варона (разява), жук (хітры чалавек, які можа выкруціцца), воўк (жорсткі чалавек, нелюдзь), каркаць (гаварыць, прадказваць нешта дрэннае), шчабятаць (гаварыць) і інш.

*марфалагічныя

1. Ужыванне выклічнікаў, часціц, дзеяслоўных форм, якія выражаюць імгненнасць дзеяння: Глядзь у хату, а яго і след прастыў; Сабака шмыг у буду - і няма яго; Бабуля хваць за патэльню - і панесла; Дзеці шусь за дзверы — і пабеглі. Пойдзеш сёння ў школу? — Ыгы! Дык вось, заходжу я ў двор, а там... - Ну!?

2. Пашырана выкарыстанне інфінітыва: Я яшчэ нічога не паспеў сказаць, а ты адразу крычаць; формаў цяперашняга і будучага часу ў значэнні прошлага; формаў прошлага і цяперашняга часу ў значэнні будучага: Ну, я пайшоў, — адказаў настаўнік. Міхась гляне на дзяўчыну, а яна нібы не заўважае яго.

3. Ужыванне форм дзеясловаў аднаго ладу ў значэнні другога: Не хадзілі 6 вы, дзеткі, у такую завіруху на вуліцу (умоўны ў значэнні загаднага); Расказвай ім казкі - і яны заснуць. - патлумачыла сястра (загадны ў значэнні ўмоўнага); А я вазьмі дый прыдзі ў гэты момант (загадны ў значэнні абвеснага).

4. Частае выкарыстанне дзеяслова быць у форме е (ё);

Я без апарата.

У нас свой е! Во, самы лепшы.

--Не-е...

5. Рэдкае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, паколькі іх няправільнае ўжыванне вельмі часта прыводзіць да бяссэнсіцы. Параўнайце: Бегаючы каля дрэва, на хлопчыкаў зваліўся яблык.

*сінтаксічныя

1. Пераважнае выкарыстанне формы дыялога.

2. Непасрэднасць зносін, непадрыхтаванасць выказвання абумоўліваюць перавагу простых, няпоўных, эліптычных сказаў. Дазвольце даведацца, вы адкуль? — 3 Мінска. Максім, дадому!

3. Складаназалежныя, складаназлучаныя і бяззлучнікавыя сказы ўжываюцца пераважна без адасобленых зваротаў і шматступеннай залежнасці.

4. Пашырана выкарыстанне пытальных і клічных сказаў.

5. Ужыванне адмоўных, пабуджальных і слоў-сказаў: Зойдзеш заўтра? - Так; — Вон! — крыкнуў бацька..

6. Выкарыстанне замест выказніка цэлага сказа: Торт — пальчыкі абліжаш; Галава ў яго -- Дом Урада.

7. Ужыванне паўтораў дзеяслова-выказніка для абазначэння працягласці дзеяння і іншых слоў: слухалі мы слухалі, ішлі, ішлі; ехалі яны ехалі; вельмі, вельмі часта, даўно-даўно і інш.

8. Спалучэнне дзеяслова ўзяў і падобнай формы іншага дзеяслова, злучаных злучнікамі і, ды, ды і, дый для ўказання на вынік прынятага асобай рашэння, асабістага жадання: Вось вазьму і прыйду; Узяў ды і падпрыгнуў.

9. Ужыванне словазлучэнняў, блізкіх да гіпербалы: бліжэй блізкага, лягчэй лёгкага, пень пнём і інш.

10.Шырокае выкарыстанне пабочных слоў, устаўных канструкцый, якія разрываюць асноўны сказ, уносяць у яго дадатковыя звесткі, удакладненні, тлумачэнні, паказваюць адносіны да субяседніка: У любым выпадку - нават калі вы і памыляецеся, а мне вельмі б не хацелася, каб вы памыліліся , — вы сапраўдныя хлопцы (Х.Федарэнка).

II. Выкарыстанне постпазіцьйных займеннікаў і прыметнікаў: Прыгажосцю сваёй яна і ўзяла мяне. Сястра Віцькава спадабалася Косцю.

12. Шырокае выкарыстанне далучальных і парцэляваных канструкцый. (Парцэляцыя - далучэнне да асноўнага сказа новых сказаў або асобных членаў сказа, якія ўказваюць на непасрэднасць маўлення, ствараюць уражанне паступовага развіцця думкі).

Дык што, будзем праводзіць экспертызу?

Не трэба... Экспертызы.