Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Навуковы стыль.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
80.38 Кб
Скачать

Публіцыстычны стыль

Сфера дзеяння: грамадска-палітычная.

Функцыі: інфармацыйная і функцыя ўздзеяння, паколькі тэксты гэтага стылю прызначаны асвятляць важныя праблемы грамадства -палітычныя, сацыяльныя, бытавыя, філасофскія, эканамічныя, маральна-этычныя, пытанні культуры, мастацтва і г. д. Задача публіцыстыкі -актыўна ўмешвацца ў жыццё, ствараць грамадскую думку, пераконваць, агітаваць.

Падстылі: 1) газетна-часопісны, 2) радыё- тэлежурналістыка, 3) аратарскі.

Жанры: Вылучаюць тры катэгорыі публіцыстычных жанраў:

1. інфармацыйны (нататкі, рэпартажы, справаздачы, інтэрв'ю, хронікі, агляды);

2. аналітычны (артыкулы, карэспандэнцыі, каментары, рэцэнзіі);

3. мастацка-публіцыстычны (нарыс, эсэ, фельетон, памфлет).

Формы рэалізацыі: пісьмовая, вусная, відэа.

Асноўныя рысы: Паколькі публіцыстычны формы спалучаюць сітэму разгорнутых доказаў, што дзейнічаюць на розум чытачоў і слухачоў, іх пачуцці, таму яны характарызуюцца лагічнасцю, дакументальна-факталагічнай дакладнасцю, эканоміяй моўных сродкаў пры інфармацыйнай насычапасці, агульнадаступнасцю моўных сродкаў,

аўтарскай ацэначнасцю і спецыфічным характарам вобразнасці, эмацыйнасцю і экспрэсіўнасцю.

Моўныя сродкі:

* лексіка-фразелагічныя

1. Зразумеласць і яснасць выкарыстаных лексічных адзінак. Не павінна быць слоў, значэнне якіх не можа ўясніць сучасны чытач.

2. Выкарыстанне маўленчых стандартаў і клішэ /газетных штампаў/: сейбіты разумнага, добрага, вечнага; камерцыйныя структуры, сілавыя ведамствы, служба занятасці, бітва за ўраджай, працаунікі бюджэтнай сферы, працаўнікі палёў і інш.

3. Нярэдкае выкарыстанне маўленчых штампаў - шаблонных моўных выразаў, якія надаюць маўленню канцылярскую афарбоўку: на сённяшні дзень, даць пуцёўку ў жыццё; атрымаць прапіску; карэнныя пераўтварэнні, чорнае золата (нафта), другі хлеб (бульба), на дадзеным этапе, адкрыць зялёную вуліцу і інш.

4. Наяўнасць спецыфічных газетных метафар, якія ў адрозненне ад метафар у мастацкім тэкеце ўтвараюцца па ўстойлівых "гатовых" семантыка-сінтаксічных мадэлях (стандартах, клішэ), г. зн. назіраецца метафарычнае выкарыстанне тэрміналогіі. У газеце шырока метафарызуюцца паняцці, якія з'яўляюцца важнымі ў ідэалагічных, палітычных, эканамічных, культурных і іншых адносінах: пульс часу, атмасфера даверу, палітычны спектакль, рытм працы, фронт барацьбы, электрычныя рэкі, рыцары рэформьі, блакітныя артэрыі, белае золата, раунд перагавораў, храмасомы бюракратызму і інш.

5. Перавага грамадска-палітычйай лексікі і фразеалогіі: палітычная дэманстрацыя, фінансавае аздараўленне, новае палітычнае мысленне, альтэрнатыўныя выбары, выбарчая кампанія, прагрэсіўны мітынг, дзяржаўныя сродкі і інш.

6. Выкарыстанне тэрміналогі ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі публіцыстычнага твора: інтэрнэт, прынтар, стагнацыя, холдынг, выдаткі вытворчасці, інвестыцыя, спонсар і інш.

*марфалагічныя

1. Характэрна ўжыванне адзіночнага ліку назоўнікаў у значэнні множнага: Беларускі селянін не прывык сядзець склаўшы рукі: Прапановы аказаліся непрымальнымі для нашага фермера.

2. Выкарыстанне назоўнікаў у форме множнага ліку, якія не абазначаюць колькасць: палітычныя свабоды, карысныя ініцыятывы. пошукі новых форм гаспадарання, плённыя перагаворы і інш.

3. Ужыванне форм загаднага ладу з мэтай актывізацыі ўвагі суразмоўцы: успомніце, падумайце, прыгадайце, не прапусціце, давайце ўспомнім \ інш.

4. Пераважаюць формы цяперашняга і прошлага часу дзеясловаў, а таксама формы роднага склону назоўнікаў.

5. Шырокае ўжыванне назоўнікаў з суфіксамі іншамоўнага паходжання -ы / j-а/, -ацы /j-а/, -і(ы)зацы[j-а]: індустрыялізацыя, глабалізацыя, механізацыя, кандэнсацыя, карпарацыя, а таксама з суфіксамі -ізм- (-ызм-): натуралізм, калектывізм, абстракцыянізм, калабарацыянізм; -шчын-а: дармаўшчына, бытаўшчына.