
- •Калядныя варожбы
- •Шчодры вечар — добры вечар
- •Добры вечар таму, хто у гэтым даму
- •1Вядучая.
- •2Вядучая.
- •1 Вядучая.
- •Ішла Коляда
- •12.00 Гадзін.
- •13.00 Гадзін.
- •12 Гадзін 30 хвілін.
- •14 Гадзін 30 хвілін.
- •15 Гадзін 30 хвілін.
- •16 Гадзін.
- •16 Гадзін 40 хвілін.
- •17 Гадзін.
- •18 Гадзін.
- •19 Гадзін.
- •Масленка
- •Маслетчныя забавы
- •А мы Масленку чакалі
- •Гуканне вясны
- •"Юр'я на парог вясну прывалок"
- •Юр'ева матка ў свет пайшла...
- •Юр'еўскія забавы
- •Сёння свята для ycix будзе
- •Куток халастых
- •Камаедзіца
- •Вялікдзень
- •6. Каманды праводзяць 20-мтутны хакейны матч.
- •1. "Эстафета з коромыслам"
- •3. "Гарадкі са снежкамі”
- •4. "Ледзяны лабірынт"
- •5. "Збяры снежкі"
- •6. "Арыентаванне"
- •7. "Чарадзейная палачка"
- •9. "Футбол на снезе"
- •10. "Канатоходцы"
- •12. "Бег на хадулях"
- •13. "Снежны сувенір"
- •2 Дзяўчыны.
- •Горы, не згасай, зорка любові!
- •Лясная казна
- •Пакроўскае ігрышча
16 Гадзін 40 хвілін.
Разносяцца вясёлыя найгрышы скрыта i дуды, заліхвацкія пераборы гармоніка, рытмічныя ўдары бубна. Пачынаецца шэсце фальклорных герояў.
На чале грамады — Несцерка з кіем у руцэ i торбай за плячыма. Верхам на кані едуць волат, цмок, Баба-Яга, воўк, лісіца, авечка, журавель. За iмi — дэкаратыўна аформленая павозка цыркавых артыстаў, якія па ходу кідаюць рэплікі гледачам, жангліруюць, паказваюць нескладаныя фокусы. За павозкай ідуць артысты на хадулях, важак з мядзведзем — "студэнтам смаргонскай акадэміі". (пераапрануты), павозка з шырмай i тэатрам-батлейкай, за якой скамарохі робяць пантамімныя pyxi, а таксама "жывыя батлеі" — артысты, апранутыя ў касцюмы лялек. Шэсце заканчвае група "цыганоў", якая выконвае пад гттару танец, i фальклорная група, што спявае вясёлыя беларускія прыпеўкі.
Вясна.
Не Пярун грамы абрынуў
З бурай-навальніцай —
Гэта Несцерка з сябрынай
Едзе весяліцца.
З беларускага фальклору
У паход к нам рушыў —
Самы час у гэту пору
Разгавецца душам.
Артысты маляўніча размяшчаюцца на эстрадзе i вакол яе. Несцерка падыходзіць да мікрафона.
Несцерка.
Добры вечар, людзі-дабрадзеі!
Exaлi ж мы да вас
хто на вазе, хто на казе,
хто на кожнай назе па чарзе.
Прывезлі ж мы вам
смеху мяшочак,
чароўны гаршчочак,
на рыбу кручочак.
Вашыя вочы да дзіваў ахвочы:
глядзіце батлейку,
чорну цыганейку,
мішку-разумейку.
Вучан мішка не па кніжках,
але мае прэміі —
ён студэнт даўно вядомай
смаргонскай акадэміі.
Мы смяшылі вашых дзедаў,
намі жылі кірмашы.
А хто нас да сюль не ведаў –
пазнаеміцца спяшы!
17 Гадзін.
Гучыць радыёканцэрт з жартоўных беларускіх песень ("Чаму ж мне не пець", "Бацька добры, бацька добры...", "Як мне, траве, зелянеці ", "Як паедзем мы ў госці ", "Салавей спявае звечара ў даліне", "Матылі " і інш.). Пачынаецца забаўная праграма Вясны, якую праводзяць фальклорныя гepoi. Яны запрашаюць пакатацца на арэлях, удзельнічаць у спаборніцтвах хадзьбы на хадулях, конкурсе асілкаў, рыбнай латарэі, атракцыёнах "Перахват", "Падчапі гаршчок" i інш. На танцавальнай пляцоўцы праводзіцца конкурс культарганізатараў раёна, на які кожная культасветустанова выстаўляе свайго ўдзельніка.
На ледзяной эстрадзе паказваецца слайд-фільм "Поры года”, а ў дзіцячым гарадку — мультфільмы веснавой тэматыкі.
На эстрадных пляцоўках парку адкрываецца фестываль беларускага фальклору, у якім прымаюць удзел вакальныя i фальклорныя групы, тэатр-батлейка i "жывыя батлеі", цыркавыя артысты, важак з мядзведзем.
На адной з палян каля раскладзенага вогнішча побач з кібіткай-эстрадай пачынаюцца жартоўнае гаданне пераапранутых цыганоў, конкурс народнага танца, а на цэнтральнай эстрадзе — частушачнікаў, на які кожная культасветустанова выстаўляе свайго ўдзельніка.
18 Гадзін.
Каля веснавога вогнішча пачынаецца танцавальная дыска-праграма "Беларускі сувенір", у якой разам з фальклорнымі творамі ў апрацоўцы для вакальна-інструментальных ансамбляў гучыць музыка ў выкананні аркестраў i ансамбляў беларускай народнай песні. Тры невялікія танцавальныя аддзяленні праводзяць Сакавік, Красавік і Май. Пасля першага вальса плошча запаўняецца шумам завірухі, завываннем ветру i звонам капяжу. З'яўляецца Сакавік з блакітным шaлiкaм у руках. У яго аддзяленні — хуткія танцы, загадкі, вiктарыны.
Плошчу залівае птушыны спеў. З'яўляецца Kpacaвiк, у руках якога — зялёны шалік. Праходзіць танцавальнае аддзяленне гэтага месяца ў праграме якога калейдаскоп народных i сучасных бальных танцаў, аўкцыён сельскагаспадарчых раслін, конкурс на выкананне полькі-весялухі.
Над плошчай чуецца пошчак салауёў. На эстрадзе з'яўляецца Май - юнак з чырвоным шалікам. У яго аддзяленне ўваходзяць карагоды, фінал конкурсу выканаўцаў частушак. У гэтым конкурсе ўдельнічаюць i два выканаўцы, задача якіх — пераспяваць адзін другога.