Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гуд П. А. От Коляд до Покрова.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
1.97 Mб
Скачать

15 Гадзін 30 хвілін.

...З-за ледзяных бастыёнаў снежнай крэпасці выглядваюць адмоўныя казачныя персанажы. Вястун трубіць у дуду, i пад гукі полькі-весялухі грамада скамарохаў i гледачоў ідзе на штурм крэпасці. Паміж удзельнікамі тэатралізаванага бою пачынаецца перастрэлка cнежкамі.

На полі бою з'яўляюцца Вястун Вясны i веснавыя месяцы з запаленымі факеламі ў руках. Праскакаўшы вакол крэпасці, яны кідаюць факелы ў сярэдзіну.

У крэпасці запальваюцца каляровыя дымавыя шашкі. Вароты крэпасці адчыняюцца, i на поле з паднятымі рукамі выходзяць казачныя персанажы, якія разбягаюцца ў розныя бакі. Уверх падымаецца страла спецмашыны, у люльцы якой стаіць Вястун Вясны i трубіць перамогу.

З крэцасці выходзіць Дзед Мароз. У яго руках — чаша з адборным зернем. Ён падымаецца на ўзвышэнне каля крэпасці i аддае чашу Зіме.

Зіма (звяртаючыся да Вясны).

Ты моц маю перамагла,

Зімовыя знікаюць чары.

Бяры зярно i засявай

Палёў шырокія абшары.

Перадае чашу з зернем Вясне:

Я ж ад'язджаю на пакой

У паўночны край любімы мой.

Хай цёплы дзень смялей ступае —

Табе пасад я ўступаю.

Хай новы дзень здабыткам будзе —

Нясе вам шчасце, радасць, людзі!

Зіма са світай ад'язджае.

Вясна.

Не спяшайце адыходзіць —

Зараз будзем карагодзіць

На маёй, на веснавой паляне.

Будзем гушкаць дзяўчат,

Весяліць мам i тат —

Запрашаю ка мне на гулянне!

Гучыць музыка. Вясна, несучы чашу з зернем, пачынае шэсце па сваей зоне. За ей ідуць веснавыя месяцы, вяснянкі, скамарохіь і гледачы. У час шэсця вяснянкі водзяць карагод "Пляцень". Падышоўшы да веснавой эстрады, вяснянкі выстройваюцца на прыступках.

Гучыць веснавая мелодыя ў выкананні цымбалаў. Вясна перадае чашу з зернем вяснянкам, i кожная з ix прымацоўвае да яе сваю каляровую стужку. Павольна i ўрачыста чаша плыве па руках дзяўчат і ўстанаўліваецца на падстаўку ў форме чалавечых далоней, якія трымаюць хлебнае поле ў кароне лясоў. Гучаць вершы:

Зямля Беларусі! Ты у граях-вяснянках,

Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў,

Ты песня сама ад крыніц да заранкі,

Ад зорак паўночных да сіняга ранку,

Ты — наша паэма з бурштынавых слоў!

(П. Броўка. Беларусь)

Вясна.

О, зямля!

Ты ўся ў абновах!

Ты ў мільён званочкаў звоніш.

Ты на ста пявучых мовах

Песняй радасцю гамоніш.

Ты смяешся так шчасліва,

Што адразу стала ясна,

Як ты даўна, як цярпліва

Свята гэтага чакала!

(Н. Гілевіч. Свята вясны)

Вясна.

Ты ўздыхаеш на поўны грудзі —

У полі будуць скібы ўзняты.

Засявайце ж нівы, людзі,

Прынімай, зямля, зярняты!

16 Гадзін.

Гучыць лірычная мелодыя.

Сакавік.

Вясна спрадвеку

Прыносіла дзве святыя надзеі:

на ўраджай i на каханне.

На тое,

што будзе на жытачка род

i на статачак плод.

I на тое,

што акрые дужыя плечы

сарочка-вышыванка

з дзявочых рук:

"Haci, міленькі, штонядзелькі,

успамінай мяне штогадзінкі!".

Kpacaвiк.

Вясна спрадвеку прыносіла надзею

на тое,

што ў шчодрую восень

на таку будзе ўмалотна,

у арудзе прысыпна,

а на стале кpaicтa,

а ў цечы пячыста,

а ў дзяжы падыходна,

Май.

Вясна спрадвеку прыносіла надзею

на тое,

што заручаць вас шлюбам,

як голуба з галубай.

Таму такая дарагая

і асабліва чаканая

гэта пара —

пара Вясны,

калі ў прыроды i чалавека

адно імкненне —

да працягу жыцця

зернем,

лісточкам,

дзіцём.

Вясна.

У славянскай старане

Ёсць мне звычай любы:

Аддаюць тут па вясне

Шанаванні шлюбу.

Песняй дораць маладзіц,

Ходзяць у адведкі —

Кажуць, шчасце ў дом глядзіць

Kaлi ў люльках дзеткі.

Каб зноў чулася "люлю",

З веснавым стараннем,

Прыбіраю я зямлю,

Тку ўзор кахання.

І на сватаў ручнікоў

Выткала даволі —

Каб было i жаніхоў,

І нявестаў болей.

Сёння выдам я ўказ —

Раю не пярэчыць:

Хай усе вядуць у ЗАГС

Сцежкі ды сустрэчы.

Вястун Вясны.

Маладыя едуць!

Зараз будуць тут!

Вясна.

Пару маладую — на пачэсны кут!

У выкананні ансамбля "Песняры" гучыць песня "Дзяучына-сардэнька". Пад'язджае вясельны санны поезд. У гэты час гучыць тэкст (музыка мікшыруецца):

Вястун Вясны.

Едуць! Едуць!

Маладыя пад'язджаюць да веснавой эстрады, выходзяць з саней. На пляцоўку Вясны яны праходзяць скрозь алею вяснянак, якія асыпаюць ix першымі веснавымі кветкамі — пралескамі, залацістым зернем. (Працяг песні).

Вясна (да молодых).

Вітаю. Віншую. І веру:

Для вас

Шчаслівую эру

Пачне гэты час.

Вясною, зімою i летам —

Зяўжды

Каханнем сагрэтыя

Будуць гады.

Раптам з натоўпу да мікрафона выскаквае скамарох.

Скамарох.

Маладых спяшыў глядзець —

Паваліўся з горкі.

Узяў чаю ў раток —

Чай без цукру гopкi!

Горка, го-орка!

Гледачы скандуюць "горка!". Маладыя цалуюцца.

Вясна (выносячы шкатулку з беларускім орнаментам).

На вяселлі так вядзецца:

Маладым пасаг даецца.

Хай дабро ў хаце месціцца,

Хай адзначыць вас народ,

У шкатулцы ж будзе месца

Для працоўных узнагарод.

Вясна перадае маладым беларускую шкатулку.

Вясна.

Хай надзеі стануць явай,

Збудуцца ўсе вашы сны.

Маладым даецца права

Запаліць касцёр Вясны!

Гучаць фанфары. Вяснянкі перадаюць маладым факелы і яны запальваюць вогнішча.

Вясна.

Мае свята азорана,

Ды агонь не ярчэй

Заручальнага золата

I шчаслівых вачэй...

Маладым раю

Спяшыць да караваю,

А мы на ix вяселлі

Тут пагуляем.

Вяснянкі (некалькі разоў, як рэха).

Шчасшвай дарогі-i!

Добрай долі-1!

Пад мелодыю "Дзяўчына-сардэнька" ўсе праводзяць маладых.

Вясна.

Танцы й карагоды

Не выходзяць з моды.

Хай лунаюць песні

У небе напрадвесні.

Гэй, народ!

Станавіся ў карагод!

Гучыць музыка. Удзельнікі фальклорных ансамбляў, вяснянкi, скамарохі i гледачы водзяць карагоды.