Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гуд П. А. От Коляд до Покрова.doc
Скачиваний:
56
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
1.97 Mб
Скачать

12 Гадзін 30 хвілін.

Зіма.

Слухайце маю аб'яву:

Абяцаю yciм забаву,

Зараз будуць песні,скокі —

Выступаюць скамарохі!

Гучаць вясёлыя найгрышы дуды. З ледзяной гары на падмарожаных рэшатах, у цэбрах, на санях з'язджаюць скамарохі. Вясёлым гуртам яны ўзбягаюць на ледзяную эстраду.

Скамарохі.

  • А мы масленку дажыдалі,

Гару сырам набівалі,

  • Зверху маслам палівалі.

  • Хто з гары пракоціцца,

Той яшчэ вароціцца.

  • Масленка ж катліва —

Пакатацца міла.

  • Не зважайце на мундзіры,

Выступайце ў турніры!

  • Зараз будзем строіць смешкі —

Запрашаем на пацешкі!

  • Пасмяяцца ўсе запрошаны —

Пачынаем скамарошыны!

З вясёлымі воклічамі скамарохі рассыпаюцца па гульневаму полю, накіроўваюцца да атракцыёнаў. Пачынаюцца народныя забавы - турніры Зімы. Каля правай ледзяной гopкi аргаізаваны пункт пракату саней i дзіцячых санак, падмарожаных рэшатаў, лядзянак і інш. На левай дарожцы скамарохі праводзяць беларускае спартыўна-гульнёвае дзевяцібор'е 'Гара — не гора, а радасці мора". На гэты турнір кожная школа, прадпрыемства i установа выстаўляюць сваю каманду з трох чалавек.

Каля ледзяной эстрады распачынаюць работу пaлecкi i гpодзенскі прызавыя слупы, у папярэдне выбраных месцах — атракцыены "Калаўрот", ледзяная карусель, ледзяны конус, гарызантальны ледзяны слуп.

У зоне Зімы праводзяцца спартыўныя праграмы "Лыжны фестываль", "Вакол хакея", "Камбінаваная эстафета", а таксама гульневая прграма “Снежныя забавы народаў СССР”.

На дзіцячай пляцоўцы адкрываецца пункт пракату, дзе арганізуецца катанне на тройках i санным поездзе. Пачынае работу снежны цір.

На ледзяной эстрадзе — фестываль мастацтваў. Яго заключным нумарам з'яўляецца харэаграфічная сюіта "Завіруха".

14 Гадзін 30 хвілін.

Раздаецца піратэхнічны выбух, i ў паветра ўзлятаюць сотні бліскучых сняжынак, зробленых са срабрыстай фальгі.

Зіма.

Годзе, сняжыначкі,

Сыпацца з неба!

Цёплага сонца

Чакае ўжо глеба.

Мы нагуляліся

з вамі ўволю,

Баб наляпілі

Са снегу даволі.

Хутка растопяць вас

Сонца праменні:

Рэк, ручаёў

Мы пачуем бурленне.

Удосталь нап'ецца

Матуля-зямліца

Свежай, сцюдзёнай

Вясенняй вадзіцы.

(Я. Журба. Зімой)

Снежань.

Мы жылі ў добрай згодзе

Увесь сезон суровы.

Час сказаць у гэтым годзе

Развітання словы.

Студзень.

Хай у пару будуць засеўкі,

Акрыяюць лозы,

Хай трашчаць вашы засекі,

Як зімой марозы!

Люты.

Рукі хай кажух бухматы

Вырастае ў cтaгi.

Хай багаты будуць хаты

Так, як зімы на снягі!

Зіма.

Галаву вядзе да сну,

Моц акоў мaix слабее,

Але з вамі йшчэ паспею

Адамкнуць Вясну-красну!

Фальклорны ансамбль выконвае беларускую веснавую песню "Жавароначкі, прыляціце!". Затым усе ўдзельнікі фальклорных груп, рухаючыся да вяршыні гары, чытаюць:

Вылеці, вястун вясны,

Bынeci залатыя ключы,

Замкні халодную зіманьку,

Адамкні цёплае лецечка!

Гучыць урачыстая мелодыя. На верхняй пляцоўцы ледзяной гары на белым кані з'яўляецца Вястун Вясны, апрануты ў беларускі нацыянальны касцюм, элементам якога з'яўляецца зялёная світка з чырвоным арнаментам. Ён падносіць да губ дуду-сурму, i тройчы разносіцца прызыўны сігнал (магчыма фанаграма).

Вястун Вясны.

Гэй, народ!

Вясна ля варот,

Я — вястун яе

I абвяшчаю

Юнай Вясны прыход!

Гучыць мелодыя "Вясновай казкі" Я. Глебава. На пляцоўцы ледзяной гары з'яўляюцца тры юнакі — месяцы Сакавік, Kpacaвiк i Май, апранутыя адпаведна ў блакітны, зялёны i чырвоны касцюмы з элементамі беларускага арнаменту. У руках веснавых месяцаў — запаленыя каляровыя дымавыя шашкі, якія cтвараюць яркі фон. Праз вароты, утвораныя веснавымі месяцамі, праходзяць дзяўчаты-вяснянкі з доўгімі каляровымі стужкамі. У гэты час гучаць вершы:

Ідзе вясна ў шумлівых водах,

У звонкім срэбры ручаёў

I разлівае мяккі подых,

Як песню нейкую без слоў.

Звініць паветра i гамоніць

А даль так свежа, так ясна.

Дзень добры вам, лясы i гoнi,

Дзень добры, юная вясна!

(Я. Колас. Ідзе вясна)

На верхняй пляцоўцы ледзяной гары з'яўляецца Вясна, апранутая ў блакітнае адзенне, упрыгожанае зялёным лісцем i яркімі кветкамі. У руках Вясна трымае канцы каляровых стужак вяснянак. Вяснянкі, вітаючы прыход Вясны, робяць шырокія вертыкальныя ўзмахі стужкамі, ледзяная гара пераліваецца рознакаляровым морам. На фоне гэтага дзеяння i ціхай музыкі гучаць вершы:

Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы,

Болей не мерзне душа ні адна,

Сонейкам цёплым, зеленню вабнаю

Абдаравала зямельку вясна.

Грай жа, жалеечка! Грай, грай, вясёлая!

Выўграй з вясною i долечку мне.

З пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі

Грай мне аб шчасці, грай аб вясне!

(Я. Купала. Вясна)

Гучыць вясёлая народная мелодыя. Вясна i вяснянкі апускаюць стужкі, якія вясёлкаю пакрываюць гару.

Скамарохі.

Гэй, вясна-красна-а-а!

Што ты нам прынясла-а-а!

Вясна.

Я вам прынясла

Тры карысці ў радасці:

Шаўковую траву на вясну,

Буйное жыта на лета,

Ядрыцу-грэчку на восень.

Пад вясёлую мелодыю Вясна з вяснянкамі сыходзіць на ледзяную эстраду, якая ажывае лесам зялёных галінак. Пачынаецца танец вяснянак, які спыняецца стоп-кадрам, у цэнтры яго — Вясна. У неба узлятаюць дзесяткі галубоў.

Зіма.

Вясну з прыходам я вітаю

I перад тым, як трон аддаць,

Хачу я адрапартаваць:

Тры месяцы маёй работы

Мы працавалі без ляноты

I, каб зямліца урадзіла,

Снягамі я палі ўкрыла

I тэхніку рамантавала.

Каб ты сяўбу хутчэй пачала,

Надзейна зерне зберагла,

Што Восень мне перадала.

Бачыш крэпасць ледзяную —

Мой апошні бастыён.

Дзед Мароз яе пільнуе,

Зерне сцеражэ там ен.

Моц сваю кабдаказаць,

Ты павінна крэпасць узяць!

Вясна.

Вястун! Слухай мой загад!

(Да эстрады пад 'язджаюць Вястун Вясны i веснавыя месяцы.)

Асілкаў смелых, моцных, дужых

Зaвi пад сцяг вясновы мой,

Каб даць Зіме апошні бой,

Прагнаць мяцеліцы i сцюжы,

Прыход Вясны ўшанаваць

І зерня людзям перадаць!

Вястун трубіць у дуду. Вястун Вясны.

Тых, хто адвагай ганарыцца,

Заву ўcix я за сабой

На штурм! На крэпасць! Грамадой!

Гучыць заліхвацкая мелодыя. Вястун, веснавыя месяцы, Вясна, Зіма, скамарохі i гледачы спяшаюцца на штурм крэпасці.